Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Акупацыя Германіей краін Еуропы у 1940 – 1941 гг. Пачатак руху Антыгітлераускага супраціулення.

Праз дзень пасля нападзення Германіі на Польшчу 3 верасня 1939 г. Англія і Францыя аб’яўляюць ей вайну (“дзіўная вайна”: сухапутных ваенных дзеянняў не адбывалася). Пасля захаплення Польшчы Германія перакінула войскі на захад. 9 красавіка 1940 г. Германія захапляе Данію і Нарвегію (50 дзен сапраціўлення). Пасля гэтага 10 мая 1940 г. Германія нападае на Бельгію. Галандыю і Люксембург, каб не нападаць на Францыю праз лінію Мажына. Прарваўшыся, танкавыя войскі Германіі прыціснулі англа-французскія войскі да праліва Ла-Манш у раене горада Дюнкерка. Але Гітлер загадаў на тры дня спыніць наступленне. 14 чэрвеня 1940 г. Парыж здаўся без бою. Нягледзячы на тое, што Францыя была захоплена, распачалася падпольная барацьба ў Польшчы і Францыі супраць фашыстаў, ствараліся арганізацыі і атрады (у Францыі – “Свабодная Францыя” на чале з Шарлем де Голем), таксама падпольшчыкі дзейнічалі ў Славакіі і Чэхіі.

  1. Ссср напярэдадні вав. Падрыхтоука краіны да абароны. Дасягненні і промахі. Становішча бсср у перадваен. Гады. Абстаноука на мяжы з Германіяй. Зах. Асобая ваен. Акруга.

Пэўная падрыхтоўка СССР мела месца: былі створаны шматлікія ваенізіраваныя арганізацыі, якія гатавалі спецыялістаў:

  • арганізацыя ГПА “Готов к труду и обороне”, падрыхтавала 6450 куляметчыкаў;

  • “Варашылаўскі стралок”, якая рыхтавала снайпераў і падрыхтавала 500 чалавек;

  • Арганізацыя ДОСААФ (Добровольное общество содействия армии, авиации и флоту ), падрыхтавала 500 парашутыстаў і 1112 летчыкаў.

Абстаноўка на мяжы з Германіяй была напружаная, таму што перад вайной немцы закідвалі шмат дыверсантаў (толькі на ўчастку Брэсцкага пагранатрада было злоўлена 1242 лазутчыка), над СССР ляталі нямецкія разведвальныя самалеты і фатаграфавалі ваенныя аб’екты. Сталін загадаў не паддавацца на правакацыю, ен лічыў, што нямецкія генералы хочуць пасварыць яго з Гітлерам і все дыверсанты вярталіся ў Германію. Быў падпісаны дагавор аб тым, што немцы могуць забіраць забітых ў гады Першай сусветнай вайны салдат, чым выкарысталіся ў Германіі. Пад прыкрыццем гэтага немцы засылалі вопытных разведчыкаў. У выніку былі сабраны вельмі дэталевыя разведданыя. На тэрыторыі Зах. Беларусі існавалі атрады (“Партызанка”, “Вызваленцы”, “Сокал”) якія рабілі дыверсіісупраць савецкіх войскаўпад кіраўніцтвам Англіі і генерала Мільха.

  1. Падрыхтоука Германіі да вайны з ссср. План Барбароса.

Пасля фінскай вайны Гітлер быў упэўнены, што нападзе на СССР. Генерал Браўхіч склаў план нападу на Савецкі саюз пры дапамозе Эрыха Маркса за два тыдні – план Барбаросса. Ен выдзяляў тры групоўкі войскаў:

  • Група армій “Поўнач” павінна была з фінскімі войскамі атакаваць Ленінград і Мурманск і дайсці да Архангельска.

  • Група армій “Цэнтр” наступала па самай кароткай дарозе ад Германіі да Масквы праз Беларусь, 450 км.

  • Група армій “Поўдзень” павінна была наступаць на тэрыторыі Украіны.

Група “Цэнтр” налічвала 50 дывізій пад кіраўніцтвам фельдмаршала Фон Бока, а таксама 820.000 салдат, 1800 танкаў, 1680 самалетаў. Ей супрацьстаяла заходняя асобая ваенная акруга (“Беларуская”), камандаваў Паўлаў. Налічвалася 44 дывізіі: 627.300 чалавек, 2202 танка, 1789 самалетаў.