Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Міжнародныя канферэнцыі ў ходзе 2 сусветнай вайны. Праграма Лэнд-лізу.

29 верасня – 1 кастрычніка 1943 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе (англ. lend-lease – даваць узаймы, здаваць у арэнду) – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі.

28 лістапада – 1 снежня 1943 г. – Тэгеранская канферэнцыя: канчатковая стратэгія разгрома Германіі, устанаўленне дакладнай даты адкрыцця другога фронту ў Францыі,абмяркоўваліся пытанні аб прадстаўленні незалежнасці Ірану, пра пачатак СССР вайны з Японіяй пасля разгрому фашысцкай Германіі, былі вызначаны контуры паваеннага ўладкавання свету.

4-11 лютага 1945 г. – Ялцінская (Крымская) канферэнцыя. Другая па ліку сустрэча лідараў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі,падчас другой сусветнай вайны, прысвечаная усталяванню паваеннага сусветнага парадку і раздзела Германіі. Патрабавалася правесці новыя дзяржаўныя межы на тэрыторыі, яшчэ нядаўна акупаванай Трэцім рэйхам. Адначасова трэба было ўсталяваць неафіцыйныя, але агульнапрызнаныя ўсімі бакамі лініі паміж сферамі ўплыву саюзнікаў. Польскае пытанне на канферэнцыі з'яўляўся адным з самых складаных, было прынята рашэнне пра ўсходнюю мяжу Польшчы, важнай для Савецкага Саюза.У Ялце была пачата і рэалізацыя ідэі новай Лігі Нацый.

Пацдамская канферэнцыя – см. 37

Для Савецкага Саюза досыць вялікае значэнне мела дапамога, якую аказалі саюзнікі па лініі ленд-ліза. Пры гэтым саюзнікі мелі вельмі прагматычныя і карыслівыя мэты – недапусціць выхаду СССР з вайны з Германіяй, але і не дапусціць вялікага перавесу Чырвонай Арміі над вермахтам.

Агульны аб’ём паставак ацэньваецца ў суму 11,3 млрд. даляраў, з іх 10 – з ЗША, астатняе – з Англіі. Пры гэтым трэба ад-значыць, што прыкладна 12% грузаў так і не дайшло да савецкіх партоў.

Так, прыкладна 25% грузаў – гэта прадукты харчавання, што вельмі важна было ва ўмовах вострага харчовага крызісу ў СССР. Саюзнікі паставілі каля 70% усіх аўтамабіляў, якія выкарысто-ўваліся ў СССР, 12% танкаў, каля 20% франтавых знішчальнікаў. А дэсантныя судны, некаторыя віды радыёлакацыйнай і гідрааку-стычнай тэхнікі ў СССР нават не выпускаліся. Пастаўляліся так сама тэхналагічныя лініі, дакладныя станкі, стратэгічная сыравіна, якой не меў Савецкі Саюз. 11 мая 1945 г. прэзідэнт Г.Трумэн перапыніў пастаўкі СССР у сувязі з заканчэннем вайны ў Еўропе.

  1. Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войск.

З Курскай дугі немцы не маглі праводзіць наступлення, яны перайшлі да абароны. А СССР такімі франтамі, як Калінінскі, Варонежскі, Цэнтральны, Заходні фронт распачылі буйнамасшатбную аперацыю па выгнанню фашыстаў.

На пачатку верасня 1943 г. Цэнтральны фронт (генерал Ракасоўскі) дасягнуў тэрыторыі Беларусі. І з верасня 1943 пачалося вызваленне нашай зямлі. Першымі гарадамі былі Камарын, Хоцімск, Прапойск, які за некалькі дзён перабудавалі і далі назву Слаўгарад. 14 ліпеня 1944 г. дывізія, сфарміраваная ў Іркутску, вызваляла Пінск => Іркутска-Пінская дывізія. Цэнтральны фронт пачаў называцца Беларускім. Затым у ходзе вызвалення ен правёў 2 аперацыі: Гомельска-Рэчыцкая і Калінкавіцка-Мазырская аперацыі. Немцам Гітлерам была дана каманда стаяць да канца.

На пачатку 1944 г. (студзень) былі спынены наступальныя дзеянні да 23 чэрвеня 1944 г. (“зацішша на франтах”).

На заседанні ў Маскве было вырашана, што наступленне будзе весціся праз Беларусь (прапанавалі Жукаў і Ракасоўскі, Сталін пагадзіўся) Кіраванне Германіі думала, што савецкае наступленне будзе ажыццяўляцца з поўдня Ўкраіны. 23 чэрвеня (на дзень пазжэй, бо 22 чэрвеня – чорная дата) 1944 года павінна была распачацца аперацыя Багратыён (па імені Пятра Баграціена – расійскага палкаводца, які ваяваў 2-ой арміяй у Айчыннай вайне 1812, быў смярцельна паранены на Барадзінскім полі). Абодва бакі рыхтаваліся да бітвы. Было вырашана нарабіць макетаў танкаў на тэрыторыі Ўкраіны, каб заблытаць нямецкае камандаванне і беларускі партызанскі рух павінен быў залегчы на дно на тэрыторыі Беларусі і актывізаваць дзейнасць на Украіне.

З боку савецкай арміі было 2.4 млн салдат і афіцэраў, 5200 танкаў і 5200 самалётаў. З нямецкага – 1.2 млн салдат, 900 танкаў і 1350 свмвлётаў.

Дзеля дадзенай аперацыі быў створаны кардынацыйны цэнтр. Узначальвалі А. М. Васілеўскі і Жукаў. Выдзялялася 4 франты:

  1. І Беларускі Фронт – узначальваў Ракасоўскі (наступаў ад поўдня Беларусі і да цэнтр. часткі)

  2. ІІ Беларускі Фронт – узначаліў Захараў (наступаў на цэнтр накірунку)

  3. ІІІ Беларускі фронт – камандаваў Чарняхоўскі (наступаў на паўднёвую частку Віцебшчыны і Магілёўшчыны)

  4. І Пртыбалтыйскі фронт – Баграмян (галоўная частка Беларусі і з Пскоўшчыны)