Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Удзел беларусаў у антыфашыскай барацьбе ў краінах Еўропы.

У выніку наступальнай аперацыі «Баграціён» была цалкам вызвалена Беларусь, вялікая частка Літвы, частка Латвіі, усходнія раёны Польшчы, Чырвоная Армія падышла да мяжы Ўсходняй Прусіі. І пасля вызвалення Беларусь заставалася рэспублікай–ваяром, працягвала ўносіць свой пасільны ўклад у набліжэнне поўнай перамогі над ворагам. Шырокі размах сярод насельніцтвы атрымаў збор сродкаў у фонд абароны краіны. Толькі ўвосень 1944 г. ён склаў 50 млн. рублёў грашыма і аблігацыямі, сяляне здалі звыш плану больш 3 млн. пудаў хлеба і 25 млн. пудаў бульбы.

У другой палове 1944 г. Чырвонае Войска, выгнаўшы ворага з савецкай зямлі, пачала дапамагаць народам Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі і іншым краінам вызваліцца ад нямецка–фашысцкіх акупантаў. У студзені 1945 г. нашы войскі перайшлі ў наступ на шырокім фронце — ад Балтыйскага мора да Карпацкіх гор.

Перамога над фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі была здабыта сумеснымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, барацьбітоў антыфашысцкага руху Супраціўлення. Але народы Савецкага Саюза і Савецкая Армія вынеслі на сваіх плячах асноўны цяжар вайны. Аб'ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: на савецка–германскім фронце з пачатку вайны і да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка–фашысцкіх дывізій, у той час, калі ангельскай і амерыканскай войскам супрацьстаялі ў Паўночнай Афрыцы ад 9 да 20, у Італіі ад 7 да 26 дывізій. Нават пасля адкрыцця другога фронта ў Еўропе на савецка–германскім фронце знаходзілася амаль у 2,5 разы больш гітлераўскіх войскаў, чым на заходнім і італьянскім франтах.

  1. Сталінградская бітва і яе ваенна-палітычнае значэнне.

Пасля паражэння савецкіх войск у раёне Харкава немцы атрымалі магчымасць падыходана Каўказ і да Сталінграда. У выніку Сталін заяўляў, што Кіеў не здадзім, што ён выстаіць, але гэтага не адбылося (страчана больш за 1 500 000 салдат). Немцы групы арміі “Поўдзень” падзялілі на падгрупы А і Б.. Падгрупа А павінна была распаць аперацыю “Эдэльвейс” – рухалася на Каўказе і яны ўзялі вяршыні Элбьрус і Казбек (пераіменавалі ў Гітлера і Мусаліні), а затым яе спынілі. Групоўка Б складалася з 6-ой нямецкай арміі, генералаПаўлюса.Яна была павінна захапіць Сталінград. У ліпені 1942 распачалася Сталінградская бітва (“Уран”). Групоўка Б налічвала 1 млн чалавек, 700 танкаў і 120 самалётаў з савецкага боку 1.1 млн салдат, 1500 чалавек і 1350 самалётаў. Сталінград меў важнае значэнне:

  1. Меў назву ад імя Сталіна.

  2. Праз Сталінград праходзіла нафтавая труба з Каўказа.

  3. Там быў амаль самы магутны танкавы завод.

  4. Дамоўленасць паміж Гітлерам і Турцыяй і інш, што калі падзе Сталінград, то яны ўступяць у вайну супраць СССР.

На абарону былі кінуты 62 армія Чуйкова і 64 армія Шувалава. Задача СССР была уцягнуць як мага больш нямецкіх войск у гэтую аперацыю і затым нанесці удар, а затым сустрэцца у горадзе Калач. Для гэтага быў створаны Данскі Фронт (К. Ракасоўскі), і Паўднёва-заходні фронт на поўначы ад Сталінграда (Ватуцін), а на поўдні - Сталінградскі фронт (Яроменка).

У жорсткіх баях былі змотаны асноўныя сілы праціўніка і немцы кінулі свае асноўныя сілы, 19 лістапада 1942 г. распачалося контрнаступленне. У выніку войсі Паўднева-заходняга і Сталінградскага фронта сустрэліся у раёне г. Калач. Немцы кінулі рэзерв, якія пачалі наступаць. Данскому фронту была паручана аперацыя “Кальцо”. Ракасоўскі расставіў артылерыю - Кацюшыкругом акружаных войскаў. Менавіта Ракасоўскі пленіў Паўлюса (2 лютага 1943). Сталінградская бітва толькі пачатак каранога пералому, а Курская бітва гэта і ёсць караны пералом (каранны пералом – калі вораг не можа весці наступальныя дзеянні, а толькі абарону). У Сталінградскай бітве больш за 1 млн нямецка-фашысцкіх войск было разгромлена, а 330 000 было акружана і захоплена.