Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
200
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Палітычная агітацыя і прапаганда.

Вялікая Айчынная вайна была так сама і ідэалагічнай вайной, вайной супраць нацысцкай антычалавечай ідэалогіі. Моцнымі ідэалагічнымі рычагамі былі кіно, друк, радыё, наглядная агітацыя. Не здарма ў самыя цяжкія дні для СССР, у лістападзе 1941 г., быў праведзена ваенны парад на Краснай плошчы.

Своечасовае інфармаванне насельніцтва вызваленых раёнаў з’яўлялася важнейшай умовай паспяховай мабілізацыі працоўных на аднаўленне гаспадаркі, разбуранай у гады акупацыі, і хутчэйшую ліквідацыю наступстваў акупацыі.

У жніўні 1944 г. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб бліжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Беларусі ў вобласці масава-палітычнай і культурна-прасветнай работы сярод насельніцтва».

Значна паслаблены быў ўціск на веруючую частку насельніцтва і на царкоўную структуру Рускай Праваслаўнай Царквы. Гэта стала вынікам таго, што кіраўніцтва царквы заняла патрыятычную пазіцыю і цалкам выказалася ў падтрымку савец-кага ўраду.

Таксама на барацьбу надхнялі прапагандыскія плакаты, агітацыя. Голас Левітана па радыё накіроўваў на баі. Галоўны плакат “Родина – мать зовёт!” быў намалеваны Іракліем Таідзе.

Выдваліся часопісы “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Палеская праўда”. Партызаны рабілі лістоўкі, якія потым расклеівалі.

  1. Дзейнасць беларускіх устаноў у тыле. См. 32

  1. Вызваленчы паход Савецкіх войск ў Еўропу.

У ходзе аперацыі Баграціен танкі не перакідваліся на тэрыторыю Беларусі, таму СССР мог распачынаць там баявыя дзеянні і рухацца ў напрамку Малдавіі і паўдневай Еўропы. 1 жніўня 1944 г. была падрыхтавана Яска-Кішынеўская аперацыя. У ходзе гэтай аперацыі Першы Ўкраінскі фронт быў накіраваны на Яссы, а 2 і 3 Украінская фронты – на Кішынеў. Большы ўдар на Кішынеў быў нанесены 3-ім Украінскім фронтам (кам. Маліноўскі).Дзякуючы гэтаму ўдару былі не толькі вызвалены беларускія землі, але і тэрыторыя Малдавіі. Савецкія войскі выходзяць на Румынію.

У гэты жа час у Бухарэсце адбываецца пераварот і ўлада аб’яўляевайнуГерманіі. Буйныябаіпраходзілі за Бухарэст. У аперацыі па вызваленнюРумыніі СССР страціла 69.000 салдат і афіцэраў. Затымсавецкіявойскіпайшлі на Балгарыю, дзеадбылосяпаўстанне і да кіраўніцтва прыйшлі камуністы.

Потым войскі направіліся ў Югаславію, дзе за годы вайны вельмі вялікі размах атрымаў партызанскі рух, і нават была створана вядізарная вызвольная армія Югаславіі на чале з Іосіпам Броз Ціта. У выніку гэтая армія прыняла моцны ўдзел у выгнанні немцаў. Савецкія войскі страцілі найменшую колькасць салдат і афіцэраў - 8000.

Пасля СССР вызваляе Албанію. Потым СССР накіравалася на Польшу. Тут немцы малі лепшыя ўмацаванні.

Вісла-Одзерская аперацыя 12 студзеня - 3 лютага — стратэгічны наступ савецкіх войскаў на правым флангу савецка-германскага фронта ў 1945 году. Праводзілася сіламі 1-га Беларускага (камандуючы — маршал Жукаў) і 1-го Ўкраінскага франтоў (маршал Конеў).

Аперацыя насіла імклівы характар — на працягу 20 сутак савецкія войскі прадвігаліся на адлегласць ад 20 да 30 км у дзень. Страты у выніку Вісла-Одзерскай аперацыі – 640.000 салдат. 17 студзеня 1945 г. сталіца Польшчы Варшава была вызвалена.Пасля гэтай аперацыі СССР больш актыўна патрабавала весці баявыя дзеянні ад сваіх саюзнікаў.