Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

292. Ад гадзюкі

Госпадзі Божа, благаславі, Прачыстая матка святая, памажы; не сам сабою, Прачыстаю святою. Первым разам, добрым часам.

У чыстам полі стаіць яблань какацістая i кудравістая. На той яблані змяінае гняздо; у том гняздзе ляжыць змяя Шкурапея. Ты, змяя Шкурапея, ляжы, да не праляжай, да сваіх слуг з усяго свету сабірай: падмежных, падсценных, палявых, лесавых, вадзяных, падкарчовых, падкалодных, балотных, усякіх; i спрасі ты, каторая пара божую скаціну (ці чалавека) укусіла. A ня будзеш ты слухаць i будзеш ты праляжаць — будуць цябе на гаручы камень ускладаць i залатою меччу рубаць; будуць цябе жаркім сонцам выпякаць, i будуць цябе сільным буйным ветрам выдумаць, i будуць з етай скаціны жала, яд вынімаць i етай скаціні помачы даваць. Хух, святэй дух.

293. Ад гадзюкі

На моры, на лукамор'і, на шырокім раздоллі ляжыць Латыркамень, на том Латры-камені стаіць ліпавы (вар.: альховы) куст, у том ліпавым кусьці чорнае руно, у чорным руні ляжыць зьмяя-багатырка. Зьмяя-багатырка, вынімай сваю ярасць з раба божага, з буйныя галавы, [із ясных вачэй, із чорных бравей, із гаручыя крыві, із чорнага пячэння, із жыл, із пажылак, із касцей, із пакастак]. A ня будзеш вынімаць — буду цябе праклінаць божымі звяздамі, божымі балакамі, бржым громам, яркім сонцам. Мой раб божы, не ўлякайсь: Бог з табою.

294. Ад змяі

Гадзя, гадзя, гадзя! Унімі свой ядзе, a не ўнімеш свайго яду — буду гадзю заклінаць ясным сонцам, дробнымі звяздамі i ўсім мірам праваслаўным, Міхаілам Архістрацігам, чудным Іярэмаю, утрэнняю i вячэрняю зарою.

295. Ад гадзюкі

Просім цябе, сонца краснае, месячко ясны, святых вясёлых звёзд; i святога Івана Ксціцеля, каторы ксціў Ісуса Хрыста, i зямлю i ваду, i ўсіх нас грэшных,—просім вас i кланяемся вам.

Есь на моры камень, сіні i белы, i на камяні цар Есіп, царыца Мар'я, памошніца Ганна ix. Яны дванаццаць дачок маюць, па

109

ўсяму свету бываюць, усякія тровы i цвяты i зелля-карэйня знаюць, рады-помачы даюць ад гадыні лясовыя, ад гадыні палявыя, ад гадыні межавыя, ад гадыні балотныя, ад гадыні калодныя, ад гадыні гнаявыя... Просім вас i кланяемся: дайця ж рады й помачы рабу божаму (ці скаціні, рыжай шарсьціні).

296. Ад гадзюкі, вужакі

На Ягіпецкам полі стаіць тры ябланы, на тых ябланах трыдзевяць каранёў, трыдзевяць какатоў, трыдзевяць вярхоў; на тых трыдзевяці каранях, на трыдзевяці какатах i трыдзевяці вярхах там зьмяінае гняздо; у том зьмяіным гняздзе зьмяя старшая, бальшая Галёна-Алёна. Што ты ляжыш, праляжаеш, свой гад па беламу свету распушчаеш? Устань, не ляжы, свой гад па беламу свету ўнімі, падстрэшных i [падпешных, i чаротных, i балотных, падколных, намоўных, нагаворных i падмежных, земляных i вадзяных]. A ня ўнімаеш ты сваіх гадаў, ня вынімаеш ад раба божага ядлу, вопуху па зашкур'ю ня выдымаеш, дак пайду я да Госпада Бога. Сашлець Гасподзь Бог Міхаіла-арханія, i ўзойдзець ён на Сіяньскую гару, затрубіць ён у залатую трубу — будзеця вы сабірацца, вужы i зьмеі-яшчары, будзеця вы станавіцца на праведнам суду; a не станеця на праведнам суду — будзеця бяз ветру выдыхаць, бяз сонца высыхаць, корчыцца. Рачэ Міхаіл-арханія рэчы: «Вы вужы, зьмеі, вынімайця вы свой гад-ядла, вопух па зашкур'ю выдымайця; a ня будзеця свайго гаду-ядлу вынімаць, вопуху па зашкур'ю выдымаць — паганю я вас за Сіяньскія горы, за паганыя моры, буду вас біць-пабі- ваць, зялезным пруццем пасякаць! Выдымаю я не сам сабою — Госпадам Богам, Сусам Хрыстом, Міхайлаю-арханіем, страсцкім вялікім суддзёю праведным, амін.

297. Ад гадзюкі

Святы Георгі (Юры?) храбры распушчан па ўсей зямлі на зверы, на змеі, на гады лютыя. Гадзіна вадзяная, земляная, сляпні i вужы, змеі i вужакі, ярыца, пераярыца! Аддайце i вазьміце сваю жаласць i ярасць у рыжай каровы (калі скаціна ўкушана, то гаварыць з яе прыкметай, калі чалавек — у раба божыя такога-та). Еслі не аддадзіце сваёй жаласьці i ярасьці, то не будзець вам сбудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карнямі. Сонца i яркі месяц не будуць вам свяціць i не будзець прынімаць вас сыра маць-зямля.

110

298. Ад змяі

Аўгіння i Марыля, садзяржайце сваю сям'ю. Еслі не будзеце садзяржаць, я вас выведу на каменную гару, ілі сонцам выпеку, ілі дажджом вымыю — змяю вадзяную, змяю межавую, змяю баравую, змяю рудую, змяю шэрую, змяю чорную, змяю верацяную, змяю рудую, a дванаццаты гад, як ты ёсць гад, вынімай із цела свой яд.

299. Ад гадзюкі, вужакі

На моры, на лукамор'і, там ё зялёны лужок, a на том лужку стаіць бальшы гурган; у том гургані ляжыць вужа Ева. Ты вужа Ева, сабірай сваіх вужоў, усіх добрых мужоў, i вінных, i нявінных, i вынімай сваё жала з раба божага Грыгора. A то я на твой гурган нашлю гром i маланню: громам разаб'ю i маланнёй спалю, a ветрам папялом размяту, архаіла Міхаіла, суддзя правядная, сваёй меччу галаву яму (?) ссяку.

300.Ад змяі

Уполі за полем стаіць ліпа Матруна, у той ліпі Матруні болнае гняздо, у том гняздзе зьмяя Шкурапея, зьмяя Палагея, зьмяя Кацярына — дзяцей парадзіла, на сьвет пусціла. Вот яны ўкусілі там раба божага (імя). Унімай-ка ты сваіх дзяцей — лятучых, бягучых... забудных i заблудцых. A ня вымеш ты ix — будзець табе граза, гром i маладня, востры меч, агняная печ.

Затрубіць архаіла Міхаіла ў свае трубы i будзець вас зганяць у ровы шырокія, у пячуры глыбокія. Там вам будзець амін.

Хадзіў Бог па шаўковай траве, па зямчужнай pace, залатою трасьцінаю папіраўся. Залатая трасьціна пераламілась — у зьмяі жала прыламілась.

301. Ад укусу змяі

Святая Прачыстая Бож'я маці по полю ходзіць, шукае, a ў яе сам Гасподзь пытае: «Чаго ты ходзіш, шукаеш?» — «Хаджу, шукаю Шкурапеі-змяі». Шкурапея-змяя на высокай гарэ, пад сінім каменём. Адна — Шкурапея, другая — Пелагея, трэця — Кацярына. Радзілі яны па дзевяць дачок разные змеі: лесавую, палявую, вадзяную, межавую, падплотную, гарохавую. Вот ты, Кацярына, закрый свае рыла, бо прыйдзе сам Юрый з кап'ём, праб'е яго кап'ем.

ш

302. Ад змей

Гад-гадавіца, вуж-вужаніца, яшчар-яшчарыца, слівеньслівяніца, каторыя вы раба божага кусалі, свой яд распушчалі: ці дамовыя, ці кутовыя, ці падпешныя, ці гнаявыя, ці межавыя, ці падплотныя, ці падтынныя, ці рассадныя, ай тыя, што ў зялёнай папараці? I вымайця вы свой яры зуб, i ўнімайця сваю ядрасць. A ня вынеця сваіх ярых зуб, ня сунімеця сваёй ядрасьці, то я скажу цару Далыду — ён вас пагоня на 'гнянную раку, на быструю ваду, патопя вас i папаля вас i пасмаля вас — ні 'днаго вас ня будзя ў белым свеці.

303. Ад змяі

Есць у свеці сіня мора, на тым сінім моры ляжыць камень, на тым камні стаіць дуб, на тым дубі крываць, на той крываці пярына, на той пярыні ляжыць змія Кацярына i вуж Сіміён. Ах ты, змія Кацярына i вуж Сіміён, сабірайця сваіх слуг i прыказыйця сваім слугам, каб яны ўнімалі сваё жгала — палявое, межавое, лугавое, курчыжнае, гнаявое, земляное,— унімайця i высылайця. A ня выніця сваё жгала, пойдзем к Госпаду Bo­ ry, возьмем гром i маланню, будзем i паліць i смаліць, ваша семя вывадзіць.

304. Ад змяі

На моры, на кіяні стаіць дуб, пад тым дубам ліповы куст, у том кусці ляжыць змяя Шкурапея. Ты змяя Шкурапея, a я раб Яўстрат (знахар): сабірай свой народ з усіх старон, са мхоў з балотаў, з нятленных гнаёў, з цёмных лясоў, з шчырых бароў i з крутых меж, i вынімай змяіны яд з касцей, з машчэй, з русых валос. Не паслухаеш таго, нашле на цябе Гасподзь тучу — гром i маланню.

305. Ад змяі

Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсю кротась яго i вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду, зямлю i нашы грзшныя душьі, судзяржай жа змей скурлупей — падпешных, запешных, зашчытных, гнаявых i падмежных, лесавых.

На сінім моры ды на востраўі бягіць рака Смародзіна; чэраз тую раку ляжыць дуб гнілы, дуплянясты, a ў том дубі сядзіць змяіны цар Сакатын. Унімай жа ты, цар Сакатын, сваіх змей

112

скурлупей, унімай i жало вынімай, i вопух палягай, i пользу да-

.вай, A ня будзеш унімаць, будзець Гасподзь гразу насылаць, каменнем пабіваць, градам засякаць.

306. Ад змей

На моры на востраві стаяў куст, a ў том кусце залатое гняздо, a ў том гняздзе тры ста^ршых: адна Куліна, a другая Марына, a трэцяя Кацярына. Сабірайця ўсіх сваіх — i балацяных, i гнаявых, i махавых i лесавых, вынімайця з естага чалавека з касьцей зуб свой. A калі ня вымеця, то нашле Бог гром i малонню, i паб'е i папаля.

307. Ад змей

Гад-змяя паха, гад-змяя верапаха, гад-змяя Шкурлупея, пажанавітая, хлеўная, вадзяная, межавая, верасовая, зялезовая, лятучая, гіаўзучая, серанавая, ідзі к рабу божаму, вынь сваю ярасцЬ, паганае жала-жыгала. Ня вынеш ты ў раба божага сваю ярасць, паганае жыгала—перавяду ваш род i пакаленне, усю вашу хвамілію. Буду ў Бога прасіць святога Міхайла-ар- ханела i з гразой, i з перуном, i з дажджом; ня будзець вам памесця нігдзе: ні ў грудзі, ні ў нары, ні на сухапуцці. У грудзі я цябе агнём спяку, у нары перуном заб'ю, на сухапуцці вадой залью — сам я, раб божы Лукаш.

308. Ад змей

Госпадзі, памілуй, баславі, Госпадзі.

На моры на Кіяні, на быстрым буяні стаіць ліпавы куст, пад тым кустом ляжыць бел камень, у белым камні чорна руна, у чорнай руні змяя Шкурлупея, сястра Палагея, цётушка Аўхім'я. A ты, змяя Шкурлупея, сястра Палагея, цётушка Аўхім'я, змірай сваіх змей, a то.буду прасіць Міхайла-арханела — ён цябе громам заб'ець, маланнёю спаліць, буйным ветрам попел разнясець. Унімі сваіх змей, сіпучых, лятучых, паўзучых, земляных, вадзяных, навозных, дзярновых, крышачных, бярновых, падкалодных, карчавых, падмежных, запечных, качарэжных. Госпадзі, памілуй, баславі, Госпадзі.

309. «Ад укушэння змяі»

На моры, на кіяні стаіць куст, ліпавы куст. У том кусце ляжыць скаварода; пад скавародай ляжыць чорная "руна. У том чорным руні ляжыць змія Шкурапея. Унімай сваіх лютых дзя-

113

цей. Еслі штоб яны ні кусалі: сіпуху, храпуху, падстрэіііную, падмежную, лугавую, палявую, зімляную, шчыпяную, дравяную. Ня ўніміш — буду прасіць Міхайлу-архангіла. Громам за- б'ець, праскаміцый сквозь гняздо цябе возьмёць.

310. «Ад укушэння змяі»

На ржаном на жнівішчы стаіць куст ракітавы, пад тым кустам ракітавым стаяць краваці цісавыя, пярыны пухавыя, адзіялы шаўкавыя, ляжыць руно шэрсці; i ў том руні шэрсці сядзіць змія Шкурупея, змія Шкурупея, змія Партупея, змія Настасея, змія Марэя. I прашу я вас, усех змеяў набальшых: унімайця вы ўсех сваіх змяёў: падкутных, вуглавых, i дамавых, i паднавозных, i палявых, i міжавых, i вадзяных, i ўсех гадаў, паўзучых па зямлі, i махавых, i балотных, i плаваюшчых па рэках, i лятаюшчых па ваздухах, што аны ходзя зброднічаюць, распутнічаюць: укусілі скаціну разнай шэрсці i сваё змяінае жала ўпусцілі. I скажыця вы ім, штобы аны ўзялі к себе свае жала. A еслі аны не возьмуць к себе свайго жала, то я буду прасіць Спасіцеля i Міхайлу, вялікага Архістраціга. Міхаіл — вялікі Архістраціг прыйдзіць судзіць з сваім страшным судом, з жызлом зялезным. Разаб'ець краваці цісавыі, i пярыны пухавыі, i руну шэрсці. I вашы будзіць на зялеза матаць кішкі, i вас саміх будзіць біць малатамі, i вас саміх будзіць агнём паліць, штоба вас не была на зямлі. Ня будзіць вас на зямлі i ня будзіць вашага змяінага жала. Амінь.

311. Ад змяі

Цар змей Скурупей i царыца змяіца Скурупяіца, сабірайця сваіх змей i спрашывайця, каторыя хадзілі, каторыя брадзілі i такую-та жывотную кусалі, i злое жыгала пускалі, i лютую ярасць.

I вы сабірайця i спрашывайця, змеі балотныя, змеі лугавыя, i змеі куставэі, i змеі падкалодныя, i змеі падкурчэжныя, i змеі дамавэя падугольныя, i змеі чорныя, i змеі рудыя, i змеі пірапялёсыя, i ты, лютая змія, злая віраценніца.

Сабірайцісь, усі змеі, вынімайця свае злоя жыгала i лютую ярасць, штоб вам тут ня быць i ня жыць, i такую жыватную скаціну ні нудзідь, i ні марыць, i яе кожу ні кусаць, i вопуху ні пушчаць.

Вынімайця свае лютыя жала i ліхую ярасць ад етай жывотнай із касцей, із машчэй, із жыл, із пажылак, із сустаўцаў, із

114

паўсустаўцаў i малінькіх сустаўцаў, i ад буйнай галавы, i ад быстрых ног, i ад храбетнай касці, i ад дліннага хваста. То мы будзім прасіць святога Міхаіла-архангіла i нябесныя сілы, напраганяюшчых усех урагоў i супастатаў: святой Міхаіл-архан- гіл i нябесныя сілы ўсех змяёў пажгець, пупякець, святым сваім копіім пасякець, сямі огнінная кадзіла агнём запякець i вітрамі i віхрамі ў паганыя мора попіл знясець.

312. Ад змяі

Ва імя Атца i Сына i Святога Духа, амінь.

Прасвяты дзень i святы аўторак (упамянуць дзень, у які гаворыцца замова). У чыстым полі на такавішчы там высокы курган, пад тым высокім курганам сядзіць цар Халіман i царыца Ягіпа. Туды едзіць святы Міхаіл-архангел з вострым мечам, з нябеснаю сілаю.— Памагай Бог, цар Халімон i царыца Ягіпа.— Добрае здароўе, святы Міхаіл-архангел. Унімай сваіх лютых змеяў, лятучых, паўзучых, падпечных, падстрэшных, каліновых, рабіновых, асіновых, сунічных, бруснічных, межавых, гнаявых, вадзяных, балотных, калодных; унімай лютыя яды рыжаі, ярыя жалы раба божыя (імя яго) з чорнага воласа, з белай касці, з чырвонай крыві, у дні пад сонцам, уночы пад месяцам, перад раннімі росамі, перад вячэрнімі зарамі; не будзеш унімаць — буду залатым крастом пабіваць, вострым мечам галаву зрубаць [па коллю мяса расторкаць], па сырой зямлі кроў разліваць.

313. Ад змей

На моры, на кіяні стаіць дуб Пракурон, на том дубі трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гнёздаў, к тым гнёздам прылятала, прыбягала трыдзевяць зьмей: кутовая, печавая, бярновая, гнаявая, падтынная, крапіўная, гаравая, палявая, межавая, куставая, вадзяная, лугавая, бярозавая, асінавая, крушынавая, ляжэнька, бяжэнька, лятучая, паўзучая, серанавая, жоўтая Шаўра, шкурапея Хаўра,— сунімай сваіх слуг, вынімай жала раннія, паўднёвыя, вячэрнія зары. Будзець ехаць святэй Міхаіл з залатою меччу. Ен цябе пасячэць i парубіць, попел па полю разадзьмець.

На моры, на кіяні стаіць дуб Пракурон, на том дубі трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гнёздаў, к тым гнёздам прылятала, прыбягала трыдзевяць змей: кутовая, печавая, бярновая, гнаявая, падтынная, крапіўная, гаравая, паля-

115

вая, межавая, куставая, вадзяная, лугавая, бярозавая, асінавая, крушынавая, ляжэнька, бяжэнька, лятучая, паўзучая, серанавая, жоўтая Шаўра, шкурапея Хаўра,— сунімай сваіх слуг, вынімай жала раннія, паўднёвыя, вячэрнія зары. Будзець ехаць сам Гасподзь із агнём, із пёрунам, i пасячэць цябе, парубіць, i попел твой па полю разнясець. Вынімай i корань твой выведзь.

314. Ад гадзіны

На моры, на акіяні, там стаяў ліповы куст, пад тым ліповым кустом чорная руна, у той руне змяя Шкурупея, сястра Палагея, цётка Хіма. Унімай сваіх дзяцей: балотных, калодных, махавых, лугавых, палявых, падмежных, сустрэчных, лятучых, паўзучых, сыпучых, дваровых, страховых. Калі ты ix не будзеш унімаць, то я буду жалавацца святому Міхаілу-архангелу, каб i громам разбіла, маланкаю спаліла, па ўсім полі раскідала. Аддуну, адплюну ад чорнай шэрсці.

315. Ад гадзюкі

На сінім Буяне, на сінім акіяне стаіць кіт-дрэва на ста карнях, на ста вярхах, на ста какатах. Там жыве сама гадзіна Кацярына. Сабірай свой яд, вынімай свой гад із краснай краві, із жоўтага мяса, із скаціны серай. Слухайце, гадзюкі: махавая, гнаявая, падтынная, межавая, балотная, мінутная, часовая, на хвасце стаячая i харошы муж — бязврэдны уж. A не будзеш, гад, сабіраць свой яд, будзе цябе ангел, архангел маланнёй папаліць i громам паб'ець.

316. Ад вужакі

Выйду я за вароты, гляну ў чыста поле. У чыстым полі на сінім моры стаіць дуб. Што на тым дубе залатое гняздо, што ў тым гняздзе вуж-вужаніца i гад-гаданіца, i ўсім вужам-гадам царыца. Не будзеш ты сваіх вужоў-гадаў збіраць, не будзеш ты ім гразу даваць: паспешных, крапіўных, махавых, балатавых, гнаявых, падкалодных, межавых, земляных, не будзеш ты ix збіраць, не будзеш ты ім гразу даваць, будзе ехаць Пётр i з пёрунам i з маланнёю. Маланнёю будзе паліць, пёрунам вам бўдзе гразу даваць, на сінім камені галовы адсякаць. Вуж-гад, слівень-гад, гад-гаданіца, вуж-вужаніца, вазьмі сваё жала, вазьмі Алены боль.

116

317.Ад змей

Учыстым полі на сінім моры стаіць дуб шыракаліст, пад тым дубам воўцы стары, пераяры, чорная воўна. На тэй воўні ляжыць змяя змяіная. Змяя-змяішча, вынімай сваё жала, высылай сваіх слуг, падпечных, падмежных. Не вынеш сваё жала, не пашлеш сваіх слуг, пашлю на цябе тры грозныя тучы: адну вагняную, a другую вадзяную, трэццю камянную: агнём спякець, камнем заб'ець, вадой пальець — корань выкіпіць.

318.«Ад укушэння вужа»

Цар кудыка, цар мудыка, унімай вужа, слушнага мужа; i ўнімай, i вынімай янысці, ярысці, гадысці з такей-та скаціні!

Ня ўніміш i ня выніш сваю янысць, ярысць, гадысць — што пайду к усім святым, буду прасіць Госпада Бога Ісуса Хрыста i Масіера з нябеснымі сіламі.

Нашлець Госпадзі тры тучы грозных: адну камянную, другую вітравую, трэцюю агняную — агнём пупаліць, камнім разаб'ець, ветрым попіл разнясець.

319, Ад гадзкжі, вужакі, сліўня

Ісаакія святая i Руся, Палюся, Саламіда Расасвецкая, унімайця ўсякага свайго ската, палявога, лесавога (і г. д.). Ежлі ж ня воймеця, пабідзіць вас Гасподзь Бог піцьма тучамі: першаю камянною, другою мечавою, трэццяю стралавою, чацьвёртаю дажджавою, пятаю агнянаю. Камянная выб'ець, мечавая высячыць, стралавая выстраліць, гразавая вызнабіць, дажджавая вымачыць, агняная выпячэць.

320. Ад змей

На чыстым полі яблань, пад той ябланею з чорнага барана руна гняздо; a ў тым гняздзе змяя серавокая, белавокая, старшая, бальшая. Унімай ты сваіх змей — ламавых, палявых, гнаявых, межавых, лесавых, вадзяных, курдупых, лятучых, паўзучых, з-пад кўстаў, з-пад кручаў, штоб яны ярасць вынімалі i пухліну сымалі. A то я буду прасіць самаго Госпада Ісуса Хрыста. Пашлець на вас тры тучы — грамавую i дажджавую, агняную. Громам паб'ець, дажджом пальець, агнём папаліць.

117

321. Ад гадзюкі, вужакі i сліўня

Выяжжаў Бог на вараном каню, вызываў змію Шкурапію. Змія Шкурапія, выхадзі i сваіх слуг вывадзі, i лесавых i гнаявых, сунішных, бруснішных, балотных i падкалодных, падпешных i запешных, межных i падмежных, крапіўных i затынных. A ня будзеш выхадзіць i сваіх слуг'вывадзіць, то асыплем вас грэцкаю крупою, дробнаю чарствою. I пашлець Бог на вас тучу камянную, i павыпаліць i павыкаціць вас з етага света, амін.

322. Ад змей

На моры, на кіяні, на гарэ на Сіяні стаіць дуб; на том дубі тры какаты; на тых трох какатах тры гнязды, a ў тых трох гняздах тры змяі: первая змяя Шкурапея, другая змяя Сахвея, трэцяя змяя Палагея. Змяя Шкурапея, змяя Сахвея, змяя Палагея, гукніця вы i сабярыця сваіх слуг верных, j лесавых, i махавых, вадзяных, палявых, дамавых, хатніх, кутніх,— гдзе б яны ні былі, i выньця вы сваё ядо з раба божага. Нуня вынеця вы свайго яда з раба божага з кален, з сукален i з сукаленачак, із жыл, з паджылачак, дык я пайду к святому Міхаілу на жалабу. Святы Міхаіл нашлець на вас тры тучы грозных: первую тучу агнянную, другую тучу камянную, трэцюю — скаловую. Агняннаю тучаю будзець у лесі паліць, камянною тучаю будзець па полю біць, скаловаю тучаю будзець у вадзе біць.

323. Ад гадзюкі

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога i Духа Святога.

Змяя бушма, змяя бушміня, змяя цар-цакадзін, царыца-ца- кадзільніца, змяя рабая, змяя палавая, змяя выблюдак, дак вазьмі сваё жала з белага, з румянага з цела, з чырвонай крыві, з жоўтай касці. Не возьмеш, Гасподзь на цябе нашле тры тучы: первую тучу — камнем заб'е, другую — агнём спале, трэцюю — ветрам садзьме. Раба божая Агата прыступіла i ўгаварыла не сваімі славамі, Гасподнімі думамі. Дай Бог у добры час. Любі мой лёгкі дух. Ху!

324. Ад змей

 

Цар змяіны Ір

 

I царыца Ірыца!

i

Лютых сваіх змей унімай,

118