Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

бабовым зерням; a гадзіна ўкусіла — выкацься макавым зерням; a гідаўнік укусіў— выкацься вячэрняй зарой, чужаземськай расой з рыжага мяса, з белай касці, з гаручай крыві.

397. Ад гадзюкі

На паповай сенажаці, на дзяковай ніўцы, там сядзела тры дзявіцы: адна шые, друга вышывае, трэця вужаку шэпча. Ішоў Госпад мостам-пакостам, устрачае Божу мацер:

Куды ты йдзеш, Божая маці?

Іду к рабе божай (імя) вужаку шаптаці ад яе салодкага мяса, ад яе чырвонай крыві, ад яе жоўтай касці, ад яго шэрсці, каторы жало ўстрамляў, каторы яд пускаў. Ты, паўзушчая, згінь, прападзі, a ты, жывушчая, жыві.

Выйду я на гару. Збірайцеся, гадзюкі i гадзянята, яшчаркі,

яшчаранята, вам Божа маці прыказала, шоб вы бела цела не чапалі, чырвонай крыві не сасалі. Там зялёны луг, там зялёны дуб, пад тым дубам ляжыць зялёны вуж. Уставай, вужэ Гарасіме, забірай сваё стада, вядзі на сіне мора> там будзе цар i царыца i гадзюка-шасцярыца. Каторы жало ўстрамляў, каторы яд пускаў, ты, паўзушчая, згінь i прападзі, a ты, жывушчая, жыві.

398.Ад укусу гадзіны

Уполі стаіць ліпавы корч, пад ліпавым карчом ліпава калода, на той калодзе шло тры дзевы Марыі. Яны шэпчуць ад усякіх гадаў, ад усякіх ядаў. Гад рабы, гад белы, гад жоўты, гад чырвоны, гад палавы, гад балотні, гад падкутні, гад падпаро'жні. Гад, бяры свой яд, нясі ў крутыя горы, у глыбокія норы. Там табе піці, есці, гуляці i свой яд забіраці, i маю (каму шэпчуць) кароўку не кусаці.

399.Ад гадзюкі

На залатым полі стаяла залатая ігрушка, на залатой ігрушцы залатое гняздзейка, a ў том гняздзейку цар з царыцай словы прамаўлялі, пухліну замаўлялі ад усякага гада — ад чорнага, ад рабага, ад белага.

139

400. Ад вужакі

Вужака, сіпуха, хрыпуха, у межы ляжала, хрыпела ад усходу да захаду. Прыйшла да яе прысвятая Пяценка з трыма дачкамІ. Первая Роха, другая Зося, трэцяя Тацяна. Тацяна жыгала вымала, ад вужакі замаўляла. Гэтаму свету канца нет, a табе, жыгала, канец.

401. Ад вужа

Ад усходу сонца да заходу шла святая Пяцінка Праскавея з трыма дачкамі. Адна ў срэбры, другая ў злаце, трэцяя ў санаце.

—- Куды ідзеш?

— Гадуню замаўляці.

Старшая сіпіць — сіпуха. Садзяржы сваіх дванаццаць дачок: межавую, куставую, хатнюю, хляўную, вадзяную, лясную...

i тую паросную. Нашлюць цябе пціцы бацяном, звядуць твой род i плод. Вынімай свой яд назад. Як жоўтым пяском не растаці, так ў (імя) жыгла не бываці.

402.Ад укусу змяі

Учыстым полі, у шырокім раздоллі ляжыць камень, a на камні — змяя. Прашу я цябе, змяя, унімай сваіх слугаў: хат-

ніх, падхатніх, аконных, падаконных, чаратавых, лазовых i мяжовых. A не будзеш унімаць, то будзем тваім ядам i кроўю чорную карову памазваць, i болі не пускаць, i ятрасць замаўляць.

403.Ад змяі

Уполі, у полі стаіць грушка, у той ігрушцы — кубельца, у тым кубельцы ляжала тры гадзюкі: адна чорна, друга раба, трэця чырвона. Чорная, раскруціся мачынкаю, рабая, раскруціся гарошынкаю, a чырвоная, раскруціся ружаю. Сыдзіся, брыдзіся, век не памяніся.

404.Ад гадзюкі

Ішлі тры гадыні па шырокай дарозі, узышлі на крыжавўю дарогу. На крыжавой дарозі етаіць дуб, у тым дубу змяіны зуб. Я твой яд атымаю, цябе праклінаю i адсылаю к дубу, к змяінаму зубу.

140

405. Ад гадзюкі

Ha сінім моры стаіць дуб, на том дубе ляжыць падушка пухавая, на той падушцы ляжыць змяя серанавая, збірае ўсіх сваіх падруг: паравых, гнаявых, куставых, балацяных, падтынных, падплотных, каляінных, падхатніх, падкаменных, лугавых, баравых. Загаварую чэлюшчы-прашчурышчы. Выйдзі, яры зуб, далой. Ссылаю на мхі, на балата, на ніцыя лозы, там, дзе сабакі не брахалі i сарокі не шчакаталі.

Госпадзі, любі мой дух!

406. Ад вужа

Дзень добры, вуж, добры муж, чырвоная галава, залатая барада. Тут табе не быць, душы не таміць, касцей не ламіць, сэрца не спаліць.

407. Ад вужа

Хадзіў куцы-буцы па лясам, па балатам, па шчырым барам, па жоўтым пяскам, яд пускаў рабу божаму Пятру. Раба божая Агата захваціла, яд загаварыла, вопухаль не пусціла — ні свярбучага, ні калючага, ні балючага. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімі думамі. Дай Бог у час добры, любі мой дух лёгкі.

408. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Святы аўторак, рднная зара, сонца ўсходзіць, іграець, сырая зямля ўсіх нас садзяржаець, праслаўных хрысціян, i звяроў i гадаў — i лятучых, i бягучых, i паўзучых. Я ж гадыню замаўляю кутавую, печавую, межавую, баравую, Лазавую, хлевавую, садовую, вадзяную, гнаявую, бягучую, паўзучую, лятучую — ix дванаццаць сясцёр — усіх замаўляю, усіх забі-

раю. Гад,

гад, аддай свой яд, a як не 'ддасі, я цябе закляну

i з свету

звяду.

409. Ад гадзюкі

Лячу гадзюку шэрую, жоўтую i белую, хатнюю, межавую, хлевавую, пaдпeчнyюt дамавую. Збірайцеся ўсе. Калі не зберыцёся — пасяку, парубаю, на колле паўстыркаю.

141

410. Ад гадзюкі

Ha моры, на лукаморЧ стаіць вярба, на той вярбе семсот галля, a ў том галлі звіта лапухова гняздо, у тым гняздзе ляжыць Ева-царыца. Ева-царыца, сунімай сваю чэлядзь — гнаявую, сцернавую, сіранавўю i жарую i чорную, палавую i рудую, буланую, земляную i вадзяную, не давай волі, вынімай свае жалы i яды із жоўтыя касці, ясных вачэй, гарачыя крыві,. з белых жыл, з усіх суставаў.

411. Ад змей

Даю ад гадыні, ад куціхі, ад гнаіхі, ад кусьціхі, яд мяжыхі, ад рабухі, ад чарнухі, ад сіпучыя, ад хрыпучыя, ад паўзучыя, ад лятучыя, ад палявыя. Лесавая, свае сям'і не распускай i вопуху не пускай.

412. Ад гадзюкі

Госпадзі Божэ, прыступі i памажы чорнай карові іяд! угавараць, жала замаўляць. Старшы Захарэвіч, чаго ты замсціўся, чаго спакусіўся, сціскай зубы i опухаль не пускай. Вадзяны, да вады, лазяны, да лазы, травяны, да травы, дарожны, да дарогі, ідзіце, жала цягніце. Не ачучвайся, не ат'ятрывайся, не ўпамінайся ні ў маладзіку, ні пад поўнай, не ўрушай ні ўсхода, ні перэкрой месяца.

413.Ад гадзюкі

Учыстым полі залатая галава. Каля тае галавы сабіраліся гадзюкі — шаранавыя, берагавыя, верасавыя. Сабіраліся, гу-

лялі, свой яд размаўлялі. Табе, яд, гнілую калоду глытаць, a (каго лечыш) прастор даць.

414. Ад змяі

На сінім моры стаіць тры дубы, a на тых дубах па тры гнязды, a ў тых гняздах па тры сястрыцы сядзіць. Не первая, дак другая,

не другая — трэцяя,

не

трэцяя — чацвёртая, не чацвёртая,

.а пятая, не пятая —

шостая, не шостая — сёмая, не сёмая —

восьмая, не восьмая — дзевятая, не дзевятая —

дзесятая, не

дзесятая — адзінаццатая,

не адзінаццатая —

дванаццатая.

Гад, гад, прымі свой яд.

 

 

142

415. Ад укусу змяі

A зьмія, зьмяіца-скарлупіца! Ад чаго ты, зьмія, зарадзілася: ці 'т лун, ці зьвезд, ці яснага месяца, ці ад краснай солнушкі? Зарадзілася я, зьмія, ня 'т лун, ня 'т зьвезд* ні ад яснага месяца,

ні ад краснай солнушкі — зарадзілась я, зьмія, з-ІГад

ракітага

куста, з-пад кацістага камня. Арэхаў куст вон — з

мяне дух

вон.

 

416. Ад гадаў

Гад Якаў, гадзіца Якавіца! Гад, гад! Вазьмі свой яд. A ня возьмеш свайго яду, я пайду на Кіян-мора. На Кдяні-моры ляжыць Латыр-камінь. Я з Латыра-камня вазьму агню, з пітуна крыві, выжгу ўсі мхі, усі балоты, усі крутыі берагі. Ня будзіць вам ні прыстанішча, ні прыбежышча.

Ветка i млада марто, мая месяца — ва векі вяком.

417. Ад змяі

Вуж-вужавень, пад мяжой не ляжы, чалавеча цела пры сабе не дзяржы. Чалавечае цела аддай чалавеку, a сваё да сябе бяры.

418. «Ад укушэння змяі»

На сінім моры дванаццаць дубоў. Пад тымі дубамі дванаццаць папоў чытаюць, паганыя зубы замаўляюць.

419. Ад вужа

Вуж-вуж, гадзіна! Ярка хвосцікам вільніся, язычком лізніся, вымі жалка.

420. Ад змяі

A ты, змяя-гад, вазьмі свой яд. Ня возьмеш свой яд— пойдзеш у землю.

421. Ад вужакі

МедунІца, медуніца, караніся караніста, a ў вярху верхавіста. Святой вадзіцы ў ражок, a здароўе ў жываток.

143

422, Ад гадзюкі i вужа (як ідзеш у лес)

Іду я ў дарогу, нікога не баюся. Вуж — нядуж, гадзюка забалела.*

423. Ад змей

Змей паўзучы, змей лятучы, змей кусучы, паўзі ў яму, сядзі, пака я набяру ягад. Закрые табе хай цёмным пяском вочы, штоб ты не бачыў мяне ні ўдзень, ні ўночы.

У лес уходжу; харошы чалавек, прайдзі, a плахі не дайдзі, a я што сабе жадаю, тое сабе дабываю.

424. Ад змяінага ўкусу

Змяя Шыпуха, бойся майго духа да мелкай вады, поснай каляды.

425. Ад змей

Вуж-вужыла, твой цар Даніла, кусаў, ірваў раба божжага цела. Я твой яд вымаю, цябе праклінаю.

426.Ад вужа

Яз таго свету Яўхімачку ўспамінаю, усякага вужа загаварую: вужа чорнага, вужа сівога, вужа рабога, жарага, ядавітага. Дванаццаць вужоў, дванаццаць князёў, прыступіце i з Валяччынага цела ўсякую вопух як здыміце.

427.Ад сліўня, сляпня, сліжа

Пятніца не ядрыцца, сыбота памаганніца, нядзеля падыманніца,— памагаеця ўсяму міру храшчонаму, памажы рабу божаму. Як на сінім моры агонь патухая, так у раба божага ядрасць (пухліна) аблягая.

428. Ад гадзюкі

Ехаў святы Ягор на сівым кані ў залатым сядле i залатым срэбры. 3 меха зерне рассыпае, з нагі яд зганяе, яд вужовы, яд гадзючы, яд балючы. Гад, бяры яд назад. Святы панядзелак, дай Божа нам на помач.

144

429. Як вужака ўкусіць

Вужаку замаўляю, Бога на помач зазываю.

Вужаку замаўляю вадзяную — Стань, Божачка, на помач. Вужаку замаўляю балбтную — Стань, Божачка, на помач. Вужаку замаўляю лясную — Стань, Божачка, на помач. Вужаку замаўляю межавую — Стань, Божачка, на помач. Вужаку замаўляю падпечную — Стань,Божачка,|на помач. Вужакіу замаўляю кубавую — Стань, Божачка, на помач. Вужака-гад, вынімі свой яд. Ранняя зарыца, Усяму свету памачніца, Памажы.

430. Ад шалу

Госпадзі Божа, багаславі, Прэсвятая маць Бугуродзіца, помачы дай!

У чыстым полі на Сіяньскай гарэ стаіць дуб; пад тым дубам сядзіць старушка старанькая, кладзець аганёк сіненькі i сільненькі, пякець сала i пускаець духі на ўсе сухія цёмныя лясы. Унімай, бабка, сваіх ярых шалёных сабак ад ярага зуба, ад жаркага агня, дай помачы рабе Ганні. Не дасі помачы, то я пайду к Міхайлі-суддзе праведнаму, то будзець цябе судзіць, зялезным пруццем мяса тваё рубіць. Ета ж не я гавару — гаворыць сам Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос, i Прэсвятая маць Бугуродзіца, a я раб-чалавек лі помачы.

431. Ад шалёнага сабакі

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць дом; у том домі стаіць старыца i дзержыць ана жала.

Ты, старыца, вазьмі свае жала i прыйдзі к рабу божаму (імя), вынь із раба божага (імя) жала смертныя!

Загаварыю раны калючыя на руках, на нагах, на галаве, ва лбу, на затылкі, на брывях i на падбародкі. Будзьця ва векі

145

вякоў на сабакі чорный, серый, красный, сядой, рыжый, бел.ый — сядзіця i ва векі не схадзіця!

432. Ад шалу

Стану я рана, умыюся бела, памалюся Богу верна, выйду я ў чыстае поля, гляну пад вутраную зару на каянь-мора. Віджубачу — на каяні-моры стаіць старэнькі старычок з залатым цапочкам.

Дзень добры табе, дзедзічка-лябедзічка!

Здароў! Чаго ты, чалавек Пятрок (знахар), ходзіш?

Хаджу я к табе — паратуй мяне!

Чым цябе ратуваць?

— Паратуй

мяне, Петрака: пакусаў маіх

шалёны сабака

i кусака кароў

i коней, авец i свіней, i сабак

i кошак!

— Да, чалавеча добры: нахалнаю смерцю не прападаць — нада ратуваць. Я цябе не паратўю, a я табе насаветўю: выйдзі ты ў чыстае поля i глянь пад вутраную зару на каянь-мора. На каяні-моры востраў, на том востраві тожа стаіць стар старычок з залатым цапочкам,— тэй цябе паратуя i хлеб табе нагавора ад шалёных сабак i кусак!

Выйду я ў чыстае поля, гляну на каянь-мора пад вутраную зару, віджу-бачу — стаіць старэнькі старычок з залатым цапочкам.

— Дабрыдзень, дзедзічка-лябедзічка, паратуй ты мяне!

— Здароў! Чым цябе ратуваць?

— Пакусаў шалёны сабака i кусака маіх кароў i коней, авец i свіней, сабак i кошак!

— Я табе хлеб нагавару 'д шалёнага сабакі i кусакі. I шалёных сабак зганю я за шчырыя бары, за цёмныя лясы, за мхі, за балоты, за гнілыя калоды i за лютыя воды, a дзе людзі ня ходзюць i зьверы ня бегаюць, i пціцы не лятаюць; там ня слыціна ні кароўськага рыку, ні пятуховага крыку,— там ім прападаць, шалёным сабакам i кусакам, i назад не ўзварачацца. A хлеб табе нагаварыў: будзя помашчай тваім каровам i коням, i оўцам i свінням, i сабакам i кошкам. Дух Святы памагай табе, амін.

433. Ад шалу

Первым разам, добрым часам. На моры, на кідані, на рацэ на Ірдані, на круценькам беражочку, на жаўценькам пясочку, там сядзіць дзедзька, беленькі, маленькі, невялічкі: ходзіць ён па чыстаму полю, па сіняму мору, ламаець трусочак калінавы

146

да малінавы (вар.: рабінавы); раскладаець сіні [а]ганёчак, пушчаець ён свой душочак на ўвесь белы святочак ад таго шалякі — ад сабакі, ад ярага зуба, ад сукі. I ссылаю i збаўляю раба божага чалавека (ці скаціны, чорнай шарсьціны) не сам сабою — Госпадам Богам, Ісусам Хрыстом, Міхайлаю-архані- ем, страсцкім вялікім суддзёю праведным, ваяводаю. Ссылаю, збаўляю шаляку, сабаку, шум яго, дур на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, a гдзе людзі ня ходзюць, птушкі не лятаюць, расы ня 'ббіваюць. Там табе i быць, i гуляць, i дур свой пускаць, i ў pa­ ca божага чалавека (ці скаціны) век вешны ня бываць, агнём не паліць, касьцей не ламіць. Амін.

434. Ад шалу

На полі на кіяні, на моры на сіяні ляжыць камень Латыр; на камені на Латыры сядзіць сівенькі старэнькі дзедзька, ламаець трусок калінавы, пускаець пашок (пах) малінавы. Ты, старэнькі дзедзька, унімай жа ты сваіх слуг — сабакаў-шаля- каў, каб яны по свету не хадзілі, скату i народу не кусалі. A то я буду самаго Госпада Бога прасіць, будзець цябе сам Гасподзь Бог громам біць, маланнёю паліць. Загаварую ж я зубы-пазубы, губы-пагубы, лёхкі-палехкі, жылы-пажылы, косьці-пакашчы.

435. Ад шалу

Зара-зараніца, божая памашніца, памажы мне, Госпадзі, шал загавараваць (прыкласці хлеб к паленцу). Як етаму дрэву на сём свеці ня шумеці, ня меці зялёныя квеці, так чалавеку (ці худобіні) шалу ня меці.

На Сіяньскай гарэ стаіць хатка, у тэй хатцы дзедзька-ля- бедзька, па ймянню Аўдзейка, зялезнай пугай сілістая, яры зуб замаўляя, з буйныя галавы, з гарачыя крыві шал выбівая. Выгаварую з касьцей,з машчэй, з жыл, з пажыл, з гаручыя крыві, з жоўтыя касьці, з ясных воч.

436. Ад шалу

Памяні, Госпадзі, первага цара Давыда, сына яго Саламона, усе кротасці яго. Як цар Давыд меў сілы, сакруціў неба, воды i землі, цароў, каралёў i прочых сілных-магушчых багатыроў, сакруці, цар Давыд, яры шал з раба божага Івана, з усяго ската, з усяго прыклада (калі ня ведаеш, каго пакусаў, каго не). I вывадзі, цар Давыд, яры шал з коней з гнядых, з вараных,

147

з

сівых,

з

Тіегіх, з пляснівых. I вывадзі, цар Давыд,

яры шал

з

кароў

i

з быкоў, i з цёлак, з рыжых, з чорных,

з рабых.

I вывадзі, цар Давыд, яры шал i з авец i з бараноў, з белых, з сівых, з чорных i з рыжых. I вывадзі, цар Давыд, яры шал з свіней i з вапроў, i з парасят, з белых, з чорных, з перапялёсых. I вывадзі, цар Давыд, яры шал із сабак, i з сучак, з буйныя голавы, з ясных воч, чорных броў, з рацівага сэрца, жылля i пажылля, із касьцей, із пакасьцей, з печанёў, з леганёў, із-за капытоў, із-за нагцей. I вывадзі, цар Давыд, яры шал на мхі, на _балоты, на гнілэя калоды.

На мхах, на балотах, на гнілых калодах стаіць дубовы пень; на дубовым пні ярае шалава гняздо; у тым ярым шалавым гняздзе залатэй ланцуг; на тым ланцугу стаіць ярні шал: во там табе, яры шал, жыць-прабываць, бяседаваць, a ня тут табе. Хух! Плюх! Гасподні на ix дух! O Госпадзі Божа, мацер Божая, Прачыстая наша, Смаленьская, Пустыньская, Любаўская, стань рабу божаму i скаціні на помач, нам на радась.

437. Ад шалу

Ішоў Cyc Хрыстос з ардою па калінаваму мосту. Ты, арда, вярніся, Ісус, ка мне абярніся, i шал, уніміся.

438. Ад шалу

'Памяні, Госпадзі, цара Давыда i цара Касцянціна, Веру, Надзежду, жываты вешныя. Судзержаеш царэй-каралей, сільных, магучых багатырэй, зямлю i ваду — удзёржы ету ярную шаласць. Выгаварую ярную шаласць разных шарсьцей із буйных касьцей, із рацівага серца, з буйныя галавы — вятхом i маладзіком, i чэсным днём суботаю: аставайся, ярная шаласць, на неспасобных местах, на сухіх дзеравах, на дымавых трубах.

439. Ад шалу

Памяні, Божа, першага цара Давыда i сына Саламона i ўсю кротась яго.

3 ісподняга бярна, з яловага сука на пні це стаяці, суччу ня бушуваць, вецьві ня шумець. Ідзі ты на сіняе мора, на сінім моры Лот-камень, на Лот-камні тры слішнія панны. Там вам стаяць, суччу бушуваць, вецьві шумець.

Арон, Мірён, Катарон, Ідзіён, Фідзіён, Дзіус, Мэус, Ардэрон, Касія, Катарон, Браса — устань, тры дзявіцы, амін.

148