Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

У аснове лекавых замоў спалучаюцца агульныя светапоглядныя ўяўленні, у першую чаргу элементы анімістычнага мыслення, калі ўласцівасці жывой істоты прыпісваліся не толькі прадметам, але i з'явам псіхічнага, пачуццёвага характару (стан чалавека, пачуцці i т. д.), i водгаласы поглядаў, звязаных з першабытнай практыкай, у якой вялікае месца належала інстынктыўным дзеянням i назапашаным вопытам рацыянальным спосабам дапамогі. Хваробы ў замовах выступаюць як нешта матэрыяльнае, тое, што можна выгрызці, вынесці, узяць у рукі, тое, што прыходзіць i можа адысці. Хвароба персаніфікуецца, да яе звяртаюцца як да жывой пэўнай іототы, таму часта ў замовах да хваробы даецца характарыстычны дадатак: удару — гаспадару, каўтун — добры чалавек, скула — красная дзявіца,

залатнічок — панічок i г. д. У сферы хвароб існуюць, па ўяўленню нашых продкаў, сямейныя адносіны, для ix характэрна іерархічная падначаленасць, вылучэнне галоўнай распараджальніцы. Так, у замове ад звіху «звіховая маці» дае распараджэнне сыну-звіху: «Звіхова маці па полю хадзіла, свайго сына-звіха будзіла: «Устань ты, мой сыньку-звіху, i памажы етаму ліху» (№ 551, вар.). Гэтаксама віхрава маці распараджаецца сынамі, i ад ix прыходзіць «падвей»: «На сінім моры віхрава матка гуляла. Парадзіла на той бок сіняга мсіра дванаццаць сыноў. Пасылала на еты бок сіняга мора, штоб яны пілі, гулялі i там раба божага падбівалі» (№ 1008). Тут жа сярод віхравых сыноў вылучаецца старшы: «На моры-акіяне, на востраве Буяне стаіць дуб на дванаццаць каранёў, на дванаццаць какатоў; на тых какатах па дванаццаць гняздоў, у тых гняздах па дванаццаць віхроў. Адзін віхр старшы» (№ 1008).

Персаніфікаваныя i іншыя хваробы. У выглядзе жанчыны ўяўлялася ліхаманка. Яна мела розныя назвы: «хінця», «цётка», «варагуша», «цяцюха», «трасавіца», «трасца». Звычайна ліхаманка ў замовах выступала ў выглядзе многіх жанчын: «Па первым вяснянка, a втарая лядзянка, a трэцця лістападніца, a чацьвертая касцяніца, пятая квактухка, шостая начніца, сёмая смутніца» (№ 858). Ix называюць «дочары», «жоны», «сёстры»; колькасць тйксама вар'іруецца: сем, дванаццаць, семдзесят сем. Сутнасць хваробы як матэрыяльнай адухоўленай істоты падкрэсліваецца апісаннем знешнасці: «... выйшла дванаццаць жон, босыя i проставалосыя, беспаясыя» (№ 861); «... стрэлі яны семдзесят сем жон, голых i босых i проставалосых» (№ 866); «устрэцілісь ім дзвянаццаць дзеў — нагі, босы, растрапаны косы» (№ 866, вар.). Пад уплывам апакрыфічнай літаратуры ліхаманкі ў замовах пастаўлены ў сваяцкую сувязь з вя-

19

домым сваёй жорсткасцю царом Ірадам. У такіх творах пакаральную функцыю выконваюць святыя (Бахмуці, Аўрам, Ісак, Маісей, Аксенці i інш.). Але старадаўняя аснова i тут захоўваецца даволі трывала. Вера ва ўласныя сілы («Як пайду я ў лес, як высеку я алехавы дубец, як стану вас біць, як стану я вас сцябаць» — № 862), упамінанне стыхійных сіл, зваротак да зорак (№ 865) — усё гэта водгаласы язычніцкай ідэалогіі, якія часта суіснуюць з новымі ўяўленнямі/узросшымі на глебе афіцыйнай рэлігіі. Спалучэнне ў замовах розных плыняў ішло насуперак забаронам хрысціянскай царквы, адносіны якой да гэтага жанру заўсёды былі адназначна адмоўныя. Гэта яшчэ адно пацвярджэнне, што старадаўнія народныя традыцыі нельга вынішчыць, яны прыстасоўваюцца да новых у-моў i захоўваюцца нават пры супрацьдзеянні.

Уяўленням пра хваробы як нешта матэрыяльнае адпавядаюць i спосабы вызвалення ад ix. Часам гэта незвычайныя сродкі i ажыццяўляюць ix фантастычныя істоты. Так, звіх выпраўляе чорны воран — «і^алава яго стальная, дзюбка залатая, кіпці сярэбраныя, крылы арліныя». Ен звіх «дзюбкай выклёвываў, кіпцюрамі выдзіраў, крыллямі вымятаў» (№ 553). Той жа звіх лечаць «тры каты», якія «кожы паскідалі, суставы ўстаўлялі» — элементы рацыянальнага спосабу (№ 527, вар.). Гэтаксама фантастычнае i практычна магчымае пераплятаюцца i ў наступнай замове: «Па крутой гарэ хадзілі тры панны Купанны, усякія зеллі ірвалі i звіх шапталі, i сустаў к суставу прыкладалі, i цела шкурай павалакалі, i ядрась i вопух шапталі, i жылыкроўю палівалі» (№ 527). У лекавых замовах дапамагаюць хвораму розныя асобы: i сам заклінальнік з яго ўпэўненасцю ў сваю магічную магчымасць, i фантастычныя істоты накшталт ворана або арла, ястраба, часам без галавы, без крылляў, без дзюбкі, невядомыя панны, браты, сястрыцы, міфічныя старыя, пазнейшая традыцыя — Бог, Прачыстая, святыя. Несумненную цікавасць уяўляе замова, дзе здароўе забяспечваюць продкі. Тут не толькі прамое ўказанне, да каго звяртаюцца з просьбай: «Папрашу таго, кім кладбішча занімалі», a i пералік ix — «старыя i малыя, блізкія i далёкія, свае i чужыя» (№ 456). Традыцыйнае задобрыванне ix хлебам-соллю стасуецца з такімі ж дзеяннямі падчас розных каляндарных абрадаў.

Некаторыя замовы, дзе галоўная роля адводзіцца старэнькаму дзядку, старыцы, i па свайму зместу, i па кампазіцыі збліжаюцца з чарадзейнымі казкамі27 Надзвычай паказаль-

27 Падрабязна пра сувязь замоў з рознымі жанрамі гл.: Барташэвіч Г. А. Магічнае слова. С. 90—92.

20

ныя ў гэтым сэнсе замовы «ад шалу» (шаленства). Старэнькая бабка (у некаторых замовах старыца) з'яўляецца ўладаром шалёных сабак або жала смяротнага (№ 430, 431). Менавіта ёй гучыць пагроза пакараннем, калі яна не выканае просьбу «ўняць» сваіх падначаленых. Такую ж функцыю выконвае i стар-старычок, сівенькі старэнькі дзедзька, які таксама «ламаець трусок калінавы, пускаець пашок малінавы»'(№ 434, 446 i інш.). Яму таксама пагражаюць громам i маланнёю пры невыкананні просьбы заклінальніка. Нягледзячы на пагрозы ў адрас гэтага апекуна кусачых сабак, да яго даволі пачцівае стаўленне ў замовах, аб чым сведчаць i звароткі да яго (дзедзькалябедзька, дзедзічка-лябедзічка), апісанне яго самога (старэнькі, сівенькі, стары барадаты) i ўсяго, што з ім звязана. Яго нават называюць «шалны цар»: «... узыду я на крутую rapy i гляну пад красную зару — там стаіць медны дом i залатая аграда, i сярэбраныя вароты. Усерадзі таго дома ляжыць белы камень, на том белым камні сядзіць стары дзеду — шалны цар, сіні агонь раскладаець i кала яго сілны агонь шыбаець» (№ 443). Усё стварае атмасферу не толькі таямнічасці, a нейкай магутнай сілы, з якой неабходна абыходзіцца з вялікай асцярожнасцю. У адной з замоў сам Бог i Прачыстая вядуць з такім дзедам размову разважліва, на роўных (№ 444). I зусім казачны дзед з'яўляецца ўвасабленнем самога шалу: «3 вусходу сонца на запад? сонца ідзець старычок — сам з ногаць, барада па пояс, пуга сем сажаней, пугаўё з локаць. Ето самы шал» (№ 448). Але гэтым не вычэрпваецца сутнасць вобраза. Нават самы фантастычны («дзед на дванаццаць галоў») i проста старэнькі старычок з «залатым цапочкам» (ці не для кусачых сабак?) выступае як лекар ад злога шалу. Ен «карэнне капаў, галлё ламаў, агонь разжыгаў... яд загаварваў» (№ 449); або «дзедзька-лябедзька, па імянню Аўдзейка, зялезнай пугай сілістая, яры зуб замаўляя, з буйныя галавы, з гарачыя крыві шал выбівая» (№ 435). Як у чарадзейных казках Баба-Яга адсылае да сваёй сястры за дапамогаю, калі яе ўмення не стае, так i дзедзька-выратавальнік раіць звярнуцца да другога стар-старычка з «залатым цапочкам». Тут i падрабязнае паўтарэнне дыялогаў, i апісанне месца адсылкі па законах развіцця казачнага сюжэта.

Нават на адной групе сюжэтаў відаць, наколькі разнастайная вобразная сістэма замоў, як вар'іруюцца асобныя дэталі, але пры гэтым захоўваюцца асноўныя светапоглядныя ўяўленні, захоўваецца ўзаемазвязанасць складовых частак, якія i ўтвараюць замоўны тэкст. Хвароба як нешта жывое існуе самастойна, яна прыходзіць да чалавека, яе неабходна выгнаць, i для

21

гэтага існуе шмат спосабаў — угавор, пагроза, фізічнае выдаленне, выгрызанне, вымыванне, злізванне i г. д. Многія з такіх дзеянняў, якія ўспрымаюцца як сімвалічныя, маглі мець сваімі вытокамі рэальныя паводзіны (напрыклад, абмыванне, злізванне парадзіхі, як гэта вядома i жывёльнаму свету) або метады першабытнай хірургіі. Для замоў характэрны матыў застрашвання хваробы, абароны не толькі ўласнымі сіламі заклінальніка, але i пры дапамозе стыхій (перуна, маланкі, жаркага сонца, хмар), Бога, святых. Пагроза пакараннем у адрас персаніфікаваных хвароб i абмалёўка пакарання складаюць функцыянальна абумоўленую неад'емную частку замоў. Для ix характэрны сталыя формулы, слоўныя клішэ, якія ў адной мясцовасці або ў аднаго заклінальніка пераходзяць з тэксту ў тэкст рознай тэматыкі. A наогул можна вылучыць агульныя сталыя формулы. Гэта пералік частак цела, адкуль хвароба выганяецца, пералік адзнак хваробы (у замовах ад рожы, скулы, ад укусу змяі, ад уроку i інш.), формулы забароны («вам тут не стаяць, не бываць, касці не ламаць, жыл не таміць, сэрца не сушыць, глаз не смуціць, галавы не шуміць»), формулы месца выгнання («на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на крутыя горы, на жоўтае карэнне, на белае каменне»). Месца адсылкі вар'іруецца. Ім можа быць гіблае месца, дзе хвароба канчаткова загіне (мхі, балоты), хтанічнае царства («дзе сонца не грэе, дзе вятры не веюць, дзе пеўні не спяваюць i ryci не крычаць, i сабакі не брэшуць, i птушкі не пяюць, i людзі не ходзяць» — маўклівае царства мёртвых); гэта могуць быць i мясціны, прывабныя, па ўяўленнях людзей, для хвароб, месцы раскошы, дзе прыгатаваны напіткі, наедкі, «лёгкае ўздыханне», адным словам, хваробу спакушаюць жыццёвымі радасцямі.

Многія лекавыя замовы прыстасоўваліся i для лячэння дарослых, i для дзяцей, маглі ўжывацца i людзям, i жывёле. Так, папераджальная замова ад несвоечасовых родаў прымяня^ася да розных жывых істот: «Можна i карове, i кабылі, усім, хто родзіць,— ужо даносіць да пары» (№ 1111). Група замоў пры родах 'i адпаведныя дзеянні грунтаваліся на прынцыпах магіі па падабенству (падобнае выклікае падобнае). У залежнасці ад таго, на лёгкія роды ці супраць заўчасных ужывалася замова, лічылася неабходным правесці пэўныя дзеянні, якія спрыяюць жаданаму выніку. Адчынялася ўсё, што можна адчыніць (або замыкалася), расшпіляліся гузікі, развязваліся вузлы. Адпаведна i ў замовах найбольш пашыраны матыў замка i ключа.

Уласцівы жанру загад у такіх замовах адрасаваны i бытавым i свяшчэнным прадметам, самой прыродзе: «Вы, замочкі, ад-

22

мыкайцеся, царскія вароты, адчыняйцеся... Гара, разайдзіся, камень, раскаціся, жалеза, растапіся, шкло, разбіся, вада, разліся, дубок, развейся, маладзенец-маладзенька, на гэты свет з'явіцеся» (№ 1122). Часта загад дапаўняецца просьбаю вытрымаць парў: «I ці рыбачка, ці вакунец, выдзяржы, пакуля та-

бе

выйдзя рачанец, без майго чысла, без майго ведама»

(№

1096).

 

Матыў своечасовасці жаданага выніку выяўляецца рознымі

параўнаннямі. Тут i супастаўленне з жыццём прыроды: «Няма пары — няма й травы, царськія вароты пазапіраны i кворткі пазамыканы» (№ 1121), з рухам нябесных свяцілаў: «Ясны м.е- сяц, парою ўсходзіш, парою заходзіш» (№ 1113), i пажаданне лёгкасці, як рух стралы: «Прыйдзя час i napa — выхадзі, як із лука страла» (№ 1114). Усё павінна ісці сваёй парой, сваёй чаргой, але i гэту заканамернасць трэба падтрымаць даступнымі чалавеку, дзейснымі, на яго думку, сродкамі. На дапамогу заклікаюцца сам Бог, Прачыстая, усе святыя. Яны валодаюць залатымі (сярэбранымі) замкамі i ключамі (колькасць ix вар'іруецца ў межах сімвалічных лічбаў), якімі адмыкаюць i царскія вароты, i сустаўчыкі парадзісе, маці Прачыстая калянай стралой па полю размятае хваробы (№ 1120) i ў той жа час робіць, што магла бабка-ггупарэзніца: «Чараз поле чыстае,|чараз мора быстрае шла маць Прачыстая. Там яна траўку рвала, вадзіцу брала, рабу божую Ганну ўсё цела падмывала i ў мора спускала» (№ 1118). Як i ў творах розных жанраў, у такіх замовах святыя выконваюць неабходныя для нармальнага ходу жыцця функцыі, i тым яны i цікавы людзям. У той жа час даецца парада самому нараджэнцу: «А ты, янгёл, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся» (№ 1123).

Антрапамарфізм характэрны для замоў ад пасляродавых хвароб. Грудніцу (яе называюць маладзіцай) адсылаюць у чыстае поле («ідзі ў чыста поле» — 1126), яе можна здуць, спляваць («здую, сплюю... грудніцу»). 3 нагоды такога спосабу пабудовы мастацкай тканіны твораў слушную думку выказаў В. П. Пятроў: «Што замоўныя вобразы ствараюцца, паслядоўна вырасТаючы з агульнай тэмы-спосабу выдалення хваробы ў адпаведнасці з агульным поглядам на яе, асабліва ярка відаць на прыкладзе замоў, дзе размова ідзе пра заяданне, адкусванне, загрызанне хваробы» 28. Гэта тычыцца i іншых тэм, такіх, як зашыванне ў замовах пры крывацёках, злізванне пры парушыне ў воку, змыванне ў замовах ад сухот, ад валасня i інш.

Петров В. П. Заговоры. С. 104.

23

Дастаткова вялікую групу складаюць замовы, пры дапамозе якіх імкнуліся аберагчы дзіця ад розных хвароб. Тут i замовы ад спецыфічна дзіцячых хвароб, такіх, як начніцы, крыксы, плаксы, дзяцінец, радзімец, i ад хвароб, уласцівых i дарослым (урок, пужанне, звіх, грыжа, сухоты, сцень i інш.). Характэрна, што ад кожнай хваробы існавалі творы, тэматычна разнастайныя, з адпаведнымі дзеяннямі. Так, замовы ад начніц, ад крыксаў-плаксаў, калі дзіця па невядомай прычыне не спіць, крычыць начамі, бываюць кароткімі прыгаворамі з абавязковымі дзеяннямі i тэматычна разгорнутымі з малітоўным уступам, зачынам, зместавай часткай (№ 1136, 1149, 1161 i інш.). Начніцы, па назіраннях А. Я. Багдановіча, уяўляліся маленькімі i злымі духамі ночы. Таму дзейсны сродак супраць ix — сонца, агонь. Менавіта сонейка, па замове, «дзень начынаець, начніц праганяець, дзянніц насылаець, боль сунімаець» (№ 1130). Адпаведна дзіця «палаюць» (калышуць) перад полымем у печы пры замаўлянні, a апошнія словы замовы «Шух у печ! ІІІух у печ!» якраз i павінны садзейнічаць выгнанню духаў у палаючы агонь.

У замовах ад начніц звяртаюцца з просьбай то да зор («зо- ры-зараніцы, забірайце крыксы-начніцы»), то да курэй («куркісакатушкі, вазьміце ад маладзенца начнушкі» — № 1140); крык- сы-плаксы нясуць ад дзіцяці сарокі («панеслі цераз чароты, цераз балоты да ўтапілі ў яр глыбокі» — № 1145); ролю збавіцеля ад гэтых хвароб выконвае i ваўчок-ваўчышча (№ 1146), ваўчыца (№ 1147), дванаццаць вараноў (№ 1156) —знаёмы i па іншых замовах вобраз. Сустракаюцца тут i міфічныя бабка, якая павінна занесці крыксы («крыкі, зыкі, начніцы, палуначніцы» i яшчэ доўгі пералік ix з упамінаннем усіх зораў) «за дунаймора, за дунай-поле», дзе ім «піць-гуляць, добра сабе маць» (№ 1149), i дзядокз доўгаю пугаю (№ 1151), «дзевяць дзевяцей дзявіц» (№ 1152). Бабка i дзядокаб'ядноўваюццаісюжэтам пра братанне, кумленне або шлюб дзяцей i "падзел паміж дзецьмі крыксаў i добрага спання-прыбывання. Што бабка i дзед сімвалізуюць нейкія духі, вынікае з ix характарыстыкі: дзед лесавы, бабка лесавая (вар.: заморская, балотавая, чаротавая). Зваротак да ix часам суправаджаецца гуканнем, быццам выклікаюць ix здалёк; «Лесавы дзед — гу-у, лесавая баба — гу-у! Пасватаемся, пабратаемся. У цябе маладзён, у мяне маладзёніха. Вазьмі ў маёй маладзёніхі крыксы, плаксы, занясі сваёй маладзёніхі» (№ 1168). Невыпадковасць азначэння гэтых асоб лесавымі пацвярджаецца i замовай, дзе фігуруе дуб Лебядзін (№ 1171). Яму прапануецца забраць «плаксы i крыксы, i варык-

24

сы» i аднесці ix «на цёмныя лясы, на тоўстыя дубы, на шырокія лісты — там вам піць i буяць». Менавіта дуб часта ў замовах выступае то як суб'ект дзеяння, то як месца, дзе знаходзяцца здзяйсняльнікі магічнага дзеяння (№ 1156, 1157, 1162). Часам крыксаў задобрываюць падарункамі (хлебам-соллю, белай рубашачкай, красным паясочкам) у абмен на добрае здароўе i сон для дзіцяці (№ 1138). Тут яны выступаюць у такой жа ролі, як прадстаўнікі ніжэйшай дэманалогіі: ім таксама прыносяць ахвяры, з імі ўступаюць у дагаворныя адносіны. Звяртаюцца i да самога дамавога, якому зычаць прыбытак у абмен на здаррўе дзіцяці (№ 1174).

Цыкл «універсальных» замоў ад комплексу хвароб уключае творы, дзе хвароба не канкрэтызуецца. Гэта могуць быць наогул боль, усе «балезні», пералік многіх хвароб або вытокі ix («мо табе нароблена на хадзе... на ядзе... следу узята... у печ... пад парог» i г. д.— № 1233). Некаторыя творы ўяўляюць сабой хутчэй малітвы, словы не столькі ад хвароб, колькі ад усяго дрэннага, што можа напаткаць чалавека ў жыцці. Як правіла, такія творы заканчваюцца ахоўнай формулай: «Хто гэту малітву прачытае, той у вагне не згарае, у вадзе не патанае, пад нажом не бывае, на вяроўцэ не павісае, пад пулямі не страдае, страшнай смерцю не ўмірае». Жыхарка в. Рачэнь Любанскага раёна Е. К- Ляўчэня ў час вайны чытала падобную малітву, тройчы абышоўшы партызанскі лагер у час блакады. Па яе перакананню, гэта дапамагло пазбегнуць вялікіх людскіх страт 29 Просьбы агульнага характару шапталі на ваду i давалі абцірацца хвораму, на хлеб, пісалі на паперы i падкідалі на скрыжаванне дарог (напрыклад, «Падкідка» — № 1242).

Якія б фантастычныя вобразы ні насялялі замовы, якія б неверагодныя, на наш погляд, спосабы знішчэння хваробы ні ўпаміналіся ў ix, замовы нельга адносіць толькі да шкоднага перажытку, хаця сляпая вера ў магчымасці замоў магла прыводзіць да негатыўных вынікаў, калі ў час не звярталіся да неабходнай кваліфікаванай дапамогі. Значэнне лекавых замоў не толькі ў тым, што яны адлюстроўваюць назапашаны дапрафесійнай медыцынай вопыт, некаторыя рацыянальныя спосабы i сродкі, знойдзеныя на шляху пошукаў i памылак. Уздзеянне словам, асабліва калі ў магічнае слова верылі, аказвала дабратворны ўплыў на псіхічны стан чалавека, спрыяла мабілізацыі ўнутраных сіл, што з'яўляецца важным фактарам у працэсе лячэння.

29 АІМЭФ, ф. 8, воп. 75, спр. 96, сш. 6, л. 15—16, №> 8. Зап. Г А. Барташэвіч у 1975 г. у в. Рачэнь Любанскага р. ад Е. К. Ляўчэні, 1902 г. н.

25

У лекавых замовах, як i ў іншых, бадай, самым распаўсюджаным прыёмам з'яўляецца параўнанне. Параўнанні разгорнутыя i кароткія, параўнанні па формуле «як — так» i якія толькі падразумяваюцца, адмоўныя параўнанні — усе яны з'яўляюцца арганізуючым структурным элементам твора. Як мастацкі прыём параўнанне ўзнікла на ціляху развіцця працэсу мыслення, працэсу пазнання заканамернасцей рэчаіснасці. Простае супастаўленне, устанаўленне адрозненняў або падабенства зялі чалавецтва да адкрыцця сувязей ва ўсім навакольным свеце. У замовах з ix асноўнай прызначанасцю дасягнуць жаданага выніку магчымасць гэтага падтрымліваецца верай у дастатковасць яго параўнання з вядомым i надзейным фактарам: як мёртвым не ўставаць, так не бываць урокам (№ 274), як з пасечанай калінкі кроў не канула, каб так не канула кроў у чалавека (№ 500), як сухім дубчыкам «карэння не пускаці, голлейкам не меці, лістом не шумеці, расою не прыпадаці, так етаму ўдару не ядрыццаі, не балеці» (№ 581) i інш.

На прыёме параўнання будуюцца i многія замовы, якія адносяцца да сферы душэўнага стану чалавека або грамадскіх адносін.

У любоўных замовах у аснове параўнанняў ляжаць уяўленні пра каханне як пра сілу, якая гарыць агнём, сушыць, адсюль i назва ix — «прысушкі», адсюль i вобразы, набор эпітэтаў. «Як краснае сонейка... прыпякае мхі i балоты, чорныя гразі, так бы...

прысыхаў ка мне раб божы» (№ 1287), «Як дню без краснага солнышка не буваць, a ночы без яснай зары... так раба божая...

не можа ні жыць, ні гуляць без...» (№ 1298) — параўнанне праводзіцца з такімі з'явамі, заканамернасць якіх не выклікае сумнення. Народная фантазія стварае незвычайныя вобразы, сутнасць якіх вызначаецца нададзенай ім функцыяй: «На небе ёсць тры зарніцы, яны ўсе тры сястрыцы: адна прывара, друга прынуда, трэйця прысуша. То прывара прыварыла, прынуда прынудзіла, прысуша прысушыла раба божага...» (№ 1312). Варыянт гэтых вобразаў — зажога, запека, прылюбка (№ 1311), ix лік можа павялічвацца, але функцыі застаюцца: «Зануда, нудзі, засуха, сушы, прываротніца, прывярні, прывара, прывары» (№ 1313). У замовах ім надаецца вялікая сіла: «Як прывара прыверне, дак ніхто не адверне. Адам i Ева спарышы, етай пары ніхто не нарушы!» (№ 1313). I тут падмацаванне параўнаннем са спасылкай на дастаткова надзейны аўтарытэт — пачынальнікаў людскога роду.

У любоўных замовах звяртае на сябе ўвагу апеляцыя да такіх сіл, супраць якіх накіраваны іншыя замоўныя творы — бе-

26

саў, калдуноў, «чартоў» (№ 1289—1292, 1305, 1281 i інш.). Ix запрашаюць на службу («Паслужыця мне, як служылі Іраду цару»), каб сабраць усю нуду i сухату з птушак, звяроў, рыб i «ўсякага роду людзей», каб прысушыць каханага чалавека. Е. Р. Раманаў прыводзіць замову, дзе акрамя бесаў магічныя дзеянні здзяйсняе Баба-Яга: «У чыстым полі стаіць сарачынскі

дуб, із-пад дуба

выхадзіла Баба-Яга i паджыгала трыдзевяць

кастроў дубовых

дроў. Так жарка, так ясна каб разгарэлісь

у дзявіцы ясныя

вочы...» (№ 1289).

Спектр параўнанняў у любоўных замовах надзвычай шырокі, ён ахоплівае розныя сферы прадметнага свету i сведчыць пра назіральнасць творцаў: як рыба не можа жыць без вады, як сонца i месяц на ўвесь свет свецяць, дня няма без сонца, як птушка беражэ сваё яйка i любіць сваіх дзяцей, як яловая «прыталка» стаіць ля дзвярэй, як дзіця прыгартаецца к грудзям, як не можа маці без дзіцяці, карова без цяляці, асліца без асляняці i шмат іншых. Тут i адлюстраванне здаровай народнай маралі, калі ўзорам любві ставіцца любоў маці да свайго дзіцяці: «Штоб ён мяне так любіў i жалеў, як маці малое дзіця» (№ 1318).

Сярод любоўных, акрамя прысушак, існуе шэраг замоў на захаванне кахання. Ix у некаторых месцах называюць «прысмуты», «на людскую любоў». Адсушлівых замоў няшмат, некаторыя з ix невыразнага зместу, таму ў нашым зборы ўпамінаюцца ў каментарыях. Відаць, да твораў чорнай магіі можна аднесці замову з Лельчыцкага раёна, устаноўка якой «накідаць нянавісць»: «Я цябе (імя) устрачаю, я на цябе нянавісць на-

кідаю. Ты ў балоце

нарадзілась, у мухах (?) (відаць, маец-

ца на ўвазе мох.— Г

Б.) скруцілась, у чаратах хрысцілась. Ты

караваю жабаю умывалась, гадзюкаю^ўціралась, вужом падперазалась, яііічаркамі засцегалась. На чарапасе ехала ты, гідке, брыдке, якое-то халоднае. Каб ты была сваяму (імя мужа ці інш.) така гідка, брыдка, каб ён на цябе хракаў, пляваў i ад цябе уцякаў»30. Можна меркаваць, што гэтььхвор выкарыстоўваўся «разлучніцай», каб парушыць сям'ю ці «адбіць» ад пары.

Замовы, звязаныя з грамадскім бытам, позняга паходжання. Найбольш значныя колькасна сярод ix «ад суда» (або «на поспех у судзе») i салдацкія. Наконт апошніх, запісаных Раманавым, збіральнік адзначае, што яны ўзяты з рукапіснага зборніка 30-х гадоў мінулага стагоддзя i нясуць адзнакі кніжнасці

30АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229, л. 21. Зап. А. Ю. Лозка ў 1985 г. Бытавала

ўвв. Прыбалавічы, Мілашавічы Лельчыцкага р.

27

i ўплываў іншаэтнічных традыцый. У замовах ад суда вялікае месца адводзіцца матыву замка-ключа, што натуральна асацыіруецца з замаўляннем мовы суддзям. Характэрны для ix таксама матыў прыезду на суд незвычайным спосабам: «Еду на мядзведзю, гадам паганяю» (№ 1344), «На вужу еду, гадзюкаю паганяю» (№ 1349), «Огупаю еду, таўкачом паганяю, макам след засыпаю» (№ 1359).

Замовы позняга паходжання будуюцца па аналогіі са старажытнымі. Наогул схема пабудовы замоў вытрымліваецца даволі паслядоўна. У ix можна вылучыць наступныя кампазіцыйныя элементы. Звычайна пасля малітоўнага ўступу, кароткага або разгорнутага, ідзе зачын. Характэрны зачын: «Устану я раненька, памыюся бяленька» i г. д. Эпічная частка замоў, або дакладней сказаць сэнсавая, можа быць дыялагічнай або маналагічнай. Дарэчы, замовы-дыялогі часам не маюць зачынаў, абыходзяцца нават без малітоўнага ўступу. Яскравы прыклад — замовы ад болю зубоў. Эпічная частка, асабліва калі яна разгорнутая, уключае некалькі матываў, якія могуць утвараць формулы, што пераходзяць з замовы ў замову. Найбольш распаўсюджаныя формулы пераліку, формулы невыканальнай умовы, формулы месца выгнання, формулы застрашвання, формулы пагрозы, формулы забароны i іншыя,'пра што ішла размова вышэй. Заканчваюцца замовы закрэпкай, якая таксама можа быць вельмі кароткай (адно слова — «зааміньванне») або разгорнутай («датуль ты хадзіла... пакуль...»). Галоўны матыў закрэпкі — замыканне. Таму матыў замка ў ёй найчасцейшы. Кароткая формула «Маім славам ключ i замок» разрастаецца за кошт удакладнення, якая роля ім адводзіцца: «Замок замкну i ключ знясу ў акіян-мора пад Латыр-камень» (№ 1289); або «Бяру я свае загаворы, замыкаю семдзесят сямі ключамі, семдзесят сямі замкамі i бяру тыя ключэ ўкідаю ў акіян-мора (у агонь, у мора, пад белы гаручы камянь Алатыр)» (№ 130, 128). Для замацавання крэпасці замовы такая закрэпка заканчваецца формулай невыканальнай умовы: «Хто тыя ключэ мажэ выняць з мора, той мажэ...»; або: «Хто мудрэй мяне найдзецца, хто перацягае пясок з усяго мора, той адгоніць...»

Мастацкія прыёмы ў замовах падпарадкаваны ix практычнай прадвызначанасці i абапіраюцца на веру ў сілу прамоўленага слова. Тое, што мы вызначаем як мастацкі прыём, у замовах было неабходнай формай адлюстравання пажадання, г. зн. выканання асноўнай i неабвержнай яе функцыі.

28