Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

*

Том уключае творы з друкаваных i архіўных крыніц. 3 апошніх асабліва поўна прадстаўлены экспедыцыйныя матэрыялы супрацоўнікаў ІМЭФ, зробленыя на працягу апошніх 10—15 год. Пры адборы матэрыялу прымаліся пад увагу многія абставіны, у першую чаргу навуковы характар выдання, унікальнасць саміх тэкстаў як твораў, якія даюць магчымасць прасачыць вытокі найстаражытнейшых відаў вуснапаэтычнай творчасці, шляхі ix трансфармацыі, асаблівасці народнага светапогляду. У тэкставую частку ўключаны найбольш дасканалыя з мастацкага боку творы, у якіх адлюстраваліся як старажытныя, так i пазнейшыя ўяўленні чалавека аб прыродзе таго зла — хваробы, стыхійных бедстваў, няшчасцяў, з якім замовы павінны змагацца. Уключэнне ў асноўны корпус тэкстаў па некалькі варыянтаў аднаго сюжэта неабходна не толькі для таго, каб паказаць надзвычайнае багацце i разнастайнасць гэтага жанру народнай творчасці беларусаў, але i для высвятлення многіх навуковых пытанняў, напрыклад аб суадносінах імправізацыі i магічнай функцыі замоў, што вымагае дакладнасць у рытуале i ўсіх яго кампанентах.

Замовы адчулі ўплыў хрысціянскай ідэалогіі, што прывяло ў многіх выпадках да фармальнага ўключэння ў ix хрысціянізаваных элементаў. Разам з тым узнікалі творы, у якіх цесна пераплялася старадаўняя традыцыя i хрысціянская, атрыбутыка. Такія творы ў навуковым выданні апраўданы. Яны даюць магчымасць прасачыць фальклорны працэс, высветліць шляхі ўзаемадзеяння афіцыйнай рэлігіі i народнага светапогляду. Ix аналіз сведчыць пра жыццястойкасць дахрысціянскіх поглядаў i абраднасці, пра наяўнасць у народным светаўспрыманні зерняў стыхійнага матэрыялізму.

У аснову сістэматызацыі тэкстаў пакладзены функцыяналь- на-тэматычны прынцып, што дазваляе арыентавацца ў багатым матэрыяле шырокаму колу чытачоў, a навукоўцам аблягчае работу па вызначэнню месца розных груп замоў у агульным фондзе. Запісы, нё ўключаныя ў асноўны корпус тома, адзначаны ў каментарыях, што характарызуе аб'ём жанру, a прыведзеныя фрагменты замоў i іншыя дадатковыя звесткі даюць уяўленне пра працэсы, якія адбываюцца на шляху бытавання гэтых твораў.

У томе праведзены агульныя для шматтомніка прынцыпы тэксталагічнай падрыхтоўкі матэрыялу. У той жа час зроблены

29

крокі па шляху як мага большага набліжэння да асаблівасці мовы той мясцовасці, дзе запісаны тэкст. Захоўваюцца лексічныя, a таксама некаторыя фанетычныя i марфалагічныя асаблівасці мовы. 3 другога боку, пры тэксталагічнай рабоце ўлічвалася неабходнасць зрабіць том даступным шырокаму чытачу, не перайсці тую мяжу, за якой успрыняцце тэксту як мастацкага твора можа аказацца немагчымым.

У выяўленні матэрыялу з архіва ІМЭФ АН Беларусі прымала ўдзел Л. П. Барабанава. Складальнік выказвае падзяку ўсім, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы i абмеркаванні тома, a таксама выкладчыкам ВНУ рэспублікі А. С. Емяльянаву, В. С. Новак, А. М. Пяткевічу i нашаму пастаяннаму карэспандэнту настаўніку А. У Русіновічу за дасылку запісаў.

Г А. БАРТАШЭВІЧ

І* 1.

%ЗАМОВЫ • #

«&еда*Ш»»!Й

ЗАМОВЫ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦЮ ЧАЛАВЕКА

1. Паляўнічая

Іду на 'хвоту ў чыстае поле чэраз парогі, крыжовыя дарогі, там звер у варотах.

 

2. Паляўнічая

 

На сінім моры,

 

На беражочку,

 

На жоўтыМ пясочку,

 

Стаіць дуб зялёны,

 

К зямле нахілёны.

 

A з таго дуба

 

Як узнімаліся

 

Шуры да буры,

 

Ветры кавуры;

 

Як нанасілі

 

Глусцоў, цяцерак,

 

Гусей

i вутак,

#

Малага птаства,

 

Як цёмнай хмары;

 

Як наганялі

 

Лісіц

i зайцаў,

 

Ласей

i дзікоў

 

Мне на патрэбу.

 

Ой, ляціце, пташкі

 

I шэрыя вуткі,

 

Ка мне, стральцу-малайцу!

 

Бяжыце, лісіцы

 

I шэрыя зайцы,

 

На маю стрэльбу!

 

A мая стрэльба

 

Ручоная — вучоная,

 

Каб маху не давала,

 

Усякае жывяло

 

На месцы клала.

2. Зак. 799

33

3. Паляўнічая

Госпадзі Божа, багаславі і, царыца, пасабі.

На кітаі-моры ляжыць камень; з-пад таго камня выходзіла красная дзявіца з залатымі ключамі, i атымкала ружжо, i пазваляла біць не на жывое, a на мёртвае, i на векі вяком, амін.

4. Паляўнічая

Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсю кротась яго, i вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду i зямлю, судзяржай жа раба Якімава ружжо. Якімава ружжо — Булат жалеза i штаба Мар'я (і пакласці ў ручай на сход сонца).

Здрастуй, вадзіца-царыца, красная дзявіца, божа ўгодніца, рака Міляўка. Кацілася вадзіца па дням, па начам, па вячэрнім зарам, змывала вадзіца бела каменне i cepa карэнне; змывай жа, вадзіца, раба Якіма ружжо, Булат жалеэа i штаба Мар'я.

На сінім моры да на лукамор'і сядзіць ястраб без какцей, без нахцей, без быстра крылля, без востра носа. Як у етага ястраба ні какцей, ні нахцей, ні быстра крылля i ні вострага носа, каб так у Якімавым ружжы ў ствале ў жалезі i ў штабі Мар'і не було ніякіх уроц. I няхай уроцы хуваюцца бабам пад наметкі, a мальцам пад куўпакі, a дзеўкам пад платкі.

Святы Міхаіл-архангал, сільны магучы багатыр, убядзіцяль нябесны,— убіваў ён уражу сілу з нябес на сырую зямлю, каб так раба Якімава ружжо — Булат ствол, штаба Мар'я ўбівала ўсякую звярыну — бягучую, лятучую.

5. Паляўнічая

Вадзіца-царыца, усяму свету памашніца, як ты змываеш сырое карэнне, серае i белае каменне, так змый i маю ружынуружніцу i булат-зялеза. Як страляець з неба Міхаіл-архангал громам i маланьнёй,i вострай стралой, i як ніхто ня можэць уняць ні грома, ні маланні, ні вострыя стралы, так ніхто ня можэць уняць i мяне, раба божага стралца, i маю ружыну-ружніцу i бу- лат-зялеза. A над маёй ружынай-ружніцай i булат-зялезам нету спаругання ва векі вякоў.

34

6. ПаляўнІчая

Зара-зараніца,-Гасподня памашчніца; рэчка (мясцовая або бліжэйшая), моеш ты крутыя беражкі, жоўтыя пяскі, сырыя карэцня, чорныя крамення,— умывай ты раба божыя (імя) i бур'янжалеза руж'я яго ўсі ўроцы, перапалоцы, мужскія, жэнскія, падзіўныя, паглядныя, памоўныя, пагаворныя, дзявічага сына i бабкінага сына. Як на моры, на кіяні, на востраве на Буяне ляжыць Латра-камень; на том камні сядзіць бабка. Бабка ты, бабка! Прынімала ты Іісуса Хрыста на сваі перста, прыімі ты i раба божыя (імя), i бур'ян-жалеза руж'я яго, i сваею чорнаю рызаю ўсі ўроцы сатры.

7. Паляўнічая

Как этаму дзераву на карні не стаяць, атросткаў не пускаць, так маім звярам нікому не ўракаць. Лес драмучы, звер бягучы! Звер прабягаў, но маяго следа не відаў, a я, добры маладзец, на яго напаў, a лесу часному i лясному хазяіну паклон аддаваў i падаркам яго надзяляў: хлебам да соллю, да каленкораву рубаху, да шаўковую падпаяску.

8. Паляўнічая

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся. На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць ізба без вокан, без дзвярэй. Хто ў той хаці? A ў той хаці тры вараны, тры арлы ружжо замаўлйюць i замочуюць порах i свінец, i стра-

ляць ужо ружжу канец.

9. Паляўнічая

На моры, на лукаморЧ стаіць дуб (або явар) мамрыські; пад тым дубам ляжыць белы камянь; на белым камяні стаіць прастол; на прастоле Cyc Хрыстос сядзіць, залатою трасьціною апЬ раецца i срэбраным мечам намяраецца на дзядоў-чараўнікоў i на баб-чараўніц, штоб майго ружжа ня нялі i ня паднялі. Етае ружжо маё праходзя скрозь сонца i месяц i звёзды. Хто яго йме, ня можа яго ўзяць i падняць.

10. На паспяховую лоўлю рыбы вудачкай

Цар Няптун, упрашаю цябе, умаляю цябе, пасылай на маю ўду-ўдзіцу рыбу-рыбіцу із глубі, із мелі, з віроў, з карчаўя i пе-

35

няўя. Мая ўда кедрова, мая леска шаўкова, воскам навошчана, лоскам налошчана. Будзе рабу бож'ему ўдача ва векі вякоў, амін!

11. Для пчол

Стой, рой малады! Не іграй, да сырой зямлі прыпадай. Вось вам, пчолкі, святліца — новая, цясовая, адмысловая.

Жыць вам тут i быць сто лет i зім i дзвесце дзяцей павадзіць. I ты, матка ліпа Валляна, ліпа красная дзявіца, i ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце i пасылайце ix у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мяДзведжую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце i чужых да сябе не пускайце. Як маці зямлі, свайго месца пільнуйцеся.

12. Каб пчолы вяліся

Перад плашчаніцаю (у вялікую пятніцу, стаўшы на коленкі перад плашчаніцай) жаркую свячу палю i паліць буду, Госпада хваліў i хваліць буду. Госпада міласернага прашу i малю ўсімі нябеснымі сіламі: зарадзі, Госпадзі, вазможную, прэўкрасную дзявіцу-пчаліцу, вазмажы, вазрадуй, вазвесялі. Прашу Госпада міласернага не лі сябе, a лі гасподнія божыя ахвяры: ва ўсі храмы гасподнія буду жаркія свечы паліць i тройськім пакланеніем пакланяцца, атніні да канца веку.

13. Для пчол

Маруна царыца, божая памашніца i ўсім роям патрэбніца, садзісь ціха на работу, пану Богу на хвалу, a гасудару на ўцеху. Іванаўна царыца, Кабітка царыца, Пчалянка царыца, Чарняўка царыца i Магуча царыца, садзісь ціха на работу: маё дрэва кедрава, лоскам налошчана, воскам навошчана,— i цары i мядзі. Пасылай сваю сілу ў цёмныя лясы, па густыя мяды, на вялікія poi; чужога не бяры i свайго не кідай.

14. Для пчол (рою)

Як етыя пальцы да маёй далоні не прыстануць, так етыя мёцішча не ўстануць. Матка Зорка! Будзем Госпада Бога брахаць i етае мецішча абіраць.

36

15. Ад залому

Штоб жаў — не ляжаў, Штоб еў — не хварэў. Не лажысь, квяціна, Не прападзі, скаціна.

Не лажысь, колас, на землю, Не будзі хваробу на сем'ю.

16. Ад залому

Мікулай-чудатворац i святы божы! I памілуй нас ад худога, ад ліхога, ад злога. Мікулай святы па межам ходзіць да рож росьціць па цёплым начам, па вутранім зарам, a ліх чалавек па межам хадзіў да залом ламіў па цёплым начам, па халодным росам. A пашлі яму, Божа, на смерць, на балесьць, a на куту ляжаць; яму хлеба ня з'ісць, вады ня піць, a ў магіле быць, a pa­ ce Праскоўе здаровай быць, Мікалаю святому малебен служыць. Амень.

17. Ад залому

Госпадзі Божа, благаславі, пасабі мне еты вянок вырваць (скруціць залом i наступіць на яго).

Іду я па Юр'евай pace, па зямчужнай траве, Юр'евай расою ўмываюся, малебнаю скацерсцю ўціраюся, i пайду ў цэрквусабор. У том саборы стаіць гроб, у том грабу ляжыць мяртвец, у таго мертвяца занямелі яго зубы i цела. Хто еты залом заламіў, занямей яго цела i кроў на векі вяком, i амін яму!

18. Ад залому

Прачыстую маць упрашаю, Cyca Хрыста прынябеснага. Ідзець святая Ірдань, нікога не ўлякаецца — ні чараўніц, ні чараўнікоў, ні каралёў, ні князёў; так не ўлякайся, ніўка (ці

скацінка), ні чараўніц, ні чараўнікоў. ус Хрыстос здзержыў небу i зямлю i нас судзержай, грэшных.

19. На жыта, супраць шкоднікаў

Чэр нападаіць, кор пад'ідаіць. Чэр кіпучая, чэр магучая, ідзі з нашага поля на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, a калі ня

37

пойдзеш, то святэй Міхайла-арханій сашлець пціц з нябес з жалезным носам. Будуць драць, клюваць, вашу жысць рашаць. Ва векі амінь.

20. На ўраджай

Жыта часць, сеяць цябе час. На сам сабою, Госпад Бог мой са мною.

21. Пры жніве

Шышка-супурыжка, Абыйдзі вакруг палаці, Пасабі мне жаці; Пайдзі к нам палуднічаць I з сваею лустачкаю.

22. Ад пажару

Цар Гарадзей, Агнём не ўладзей,

Жаркіх іскраў не раскідай, Пустога дыму не пускай. Цур-амін, Стаўбом дым.

23. Ад пажару

Цар зямны, цар нябесны, цар вадзяны, цар агняны, цар лесавы, цар дамавы, прашу я вас, малю я вас, уцішыця, уніміця.

24. Пры пажары

Упрашаю царыкаў: жаркага огняннага, вадзянога, ветранога, паланянага, вінагра, сікру, тура, ляснога бацьку i лясную матку. O Госпадзі, явіся, на помач рабу божаму станавіся. Упрашаю вас i ўмаляю вас, царыкаў i багатыроў. Амін.

25. Ад пажару

Святы Іван i Хвядос, i Адам, святы Міхайла-арханій будзець вас у чыстае поле зганяць, у зялёныя лугі; будзедь вам ставіць цясовыя сталы, будзець на сталах зялёнае віко, будзе-

38