Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

133. Як выганяюць тавар першы раз на пашу

От, к прымеру, я з вечора перад варотамі ховаю дубчык

(вярбу) свенчаны, замкнула замочка, поклала каменьчыка, по-

клала сякеру i бяру той дубчык, i тым дубчыкам тры разы свою корову трэба ўдарыць.

I кажу:

— Ідзі, пасіся, сцеражыся, a ў ср... вочы май, ні на каго ні заглядай (так 3 разы)?

A потым кажу:

— Іду я дарогаю, сустрэчаю трох Друзей: попа, войта, чорта. Попу дала штаны, войту рукава, a чорту пералогі. A ты, мая Мурка, усё патапчы пад ногі, ідзі пасіся, a ў ср... вочы май.

134. Як жывёлу выганяюць на Юр'я

Святы Юрай-Ягорай, спасі маю худобку ад гада паўзучага, воўка бягучага, змея лятучага, злога чалавека. Накрый яе, Госпадзі, сваёй рызай святой, схарані, памілуй.

Чараз поле чыстая, чараз мора быстрая шла маць Прачыстая. Там яна траву рвала, вадзіцу брала, рабай (масць) кароўцы вымца падмывала. Як у моры ў калодзежы ўвечар вады прыбывае, каб у маёй кароўкі малачко прыбывала.

Юрай-Ягорай, спасі маю худобку ад гада паўзучага, воўка бягучага, змея лятучага, злога чалавека. Накрый яе, Госпадзі, сваей рызай святой, сахрані, памілуй.

135. Ад прыстраку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся, усім святым слаўным вялікім апосталам кіеўскім, пяшчэрскім, манастырскім, іерусалімскім, святому Міколі, вобразу чудому, святому Юр'ю- Рыгору.

Ехаў святы Юры-Рыгоры із-пад гары сіняй, вёз трыста дзевяць жалезных ключоў, замукаў змеям бягучым, паўзучым, лятучым губы i зубы. Не сам я замукаю, a замукае святы ЮрыРыгоры. Як святому Юр'ю-Рыгору на зямлі не бываць, так i зме-

ям бягучым, паўзучым, лятучым ад етай кароўкі спору не аты-

маць.

Каюсь, каюсь, каюсь, штоб век не атрыгалась.

69

136. «Каб воўк карову не з'еў»

Ты, кароўка мая, асталася ты ў полі, будзь, мая кароўка, не шкадзімая, a будзь урадзімая ад цёмнай ночы, ад гада паўзучага, ад змея лятучага, ад цёмнай ночы, ад злых людзей. Будзь, мая кароўка, не ўрошная, да малошная. Ідзі, кароўка, у поле траўку зьядаць, pacy співаць, малачко прыбаўляць i будзь, мая кароўка, хадзяйцы не ўрошная, a малошная.

137. На Юр'я, два разы ў год

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Духа Святога.

Святы Георгі-пабеданосец закрыў неба звяздамі, землю травой, дрэва ліствой, рыбу луской, закрый маю худобу сваёю рызай святой ад гада паўзучага, ад вора крадучага, ад агню гаручага, ад звера бягучага, ад балёзні калючай i ад чалавека лютага. Лкхбі мой лёгкі дух. Ху!

138. Пры выгане скаціны на пашу

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа ма'ці, прыступі, дапамажы кароўку ўганяць.

Ганю кароўку ў поле. Там табе шаўкова травіна i халодна вадзіна. Шаўковай травой напасешся i халоднай вадзіцы на- п'ешся. Будуць пастушкі крычаці i дадому тавар гнаці, то будзеш ісці да свайго цяляці.

139. Пры выгане скаціны

Есць у моры серы камень i гнілая калода. Хто гэты камень глытне — той маю скаціну вазьме.

140. Ад ваўкоў

На моры, на кіяне стаіць дуб, пад тым дубам стаіць карваць разубражана, разукрашана; на той карваці ляжыць прысільны магучы багатыр сівы воўк, дзяржыць дзвенаццаць ключоў залатых i сабіраіць усіх сваіх лютых звярэй: ярых, палуярых, ярцоў i палуярцоў i замыкаіць губы i зубы i раціва сэрца. Я ж цябе, сільны, прысільны, магучы багатыр сівы воўк, умаліваю i ўпрашываю, штобы па маяму стаду ваўкі хадзілі i рота не разявалі,

70

глаз не ўскідывалі i маяго стада (або табуна) не кусалі: ні ма-

лых, ні старых, ні ўзрослых, ні няўзрослых. Я ж цябе ўпрашываў i ўмаліваў, сільны, прысільны, магучы багатыр сівы воўк; ежалі я цябе не ўпрашу i не ўмалю, то ўпрашу святога Ягорыя з'ездзіць к табе. Святы Ягоры з вострым кап'ём i з вострым мячом, ён тваю карваць разарыць i цябе ў сіне мора выкініць.

141. Як згубіцца ў лесе жывёла

Прашу Госпада Бога i Юр'я святога зацінаці, засякаці (успа-

мянуць від i масць згубленай жывёліны) ад габа-габіхі, дыладыліхі, свідра-свідрыхі. Жалезным замком замыкаю, жалезным

замётам закідаю ўдзень, уночы i ўпоўначы зубы, губы, скіліцы, віліцы i ўсё. Яго, Госпадзі Божа, спасі, святьі Юры, засячы. Амін.

142. Ад ваўкоў, звяроў

Першым разам, божжым часам. Госпаду Богу памалюся, свя-

той матары Божжай прыкланюся.

Есць у свеці многа царыкаў, a мне тры трэба: першы царык — ясен месяц на небі; другі царык — воўк у калодзі; трэці царык — мядзведзь пад выскаддзей. Як мне з імі ня схадзіцца, a ім за 'дзін стол ня садзіцца, i ня піць i ня есць, ня гуляць, ня бяседаваць, так рабу зверу з маёй скацінкай, з бурай шарсцінкай, ня схадзіцца, ня відацца, ня стракацца. Я сваю скаціну загаварываю, дзьвёмі зарамі — ранняй i вячэрняй — застанаўляю, цёмнаю ноччу пасьцель усцілаю, дробнымі звяздамі абсяваю, ясным месяцам пакрываю. Ваўку валаўство, ваўчыцы юцы, чорнай рызай вочы засцілаю, застанаўляю i замыкаю зубы, губы, ногці, кохці залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Я ж тыя ключы вынімаю i на сіне мора кідаю. Маёй скаціні, бурай шарсціні, чур ад пары да пары, да слушнага часу.

143. Ад ваўкоў

Воўк i ваўчыца i ваўчаняты, вашы ногі павыламаты, вашы зубы пазамыкаты залатымі замкамі, зялезнымі ключамі. A ты, царык гасподні, Ігнаці Дабрахочы, спасі (ад пасціць) маю ска-

ціну, ідзе мая скаціна ходзіць: у полі купінаю, a ў лесі кустом, a ў лузі калодаю.

71

144. Ад ваўкоў, звяроў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся, усім святым апосталам.

I етая скаціна, сівая шарсціна, стань ты на дарозі сокалам, на чыстым полі камянем, у лесі выскаддзю; месячкам абсадзіся, звёздамі абгарадзіся, чорнай хмарай пакрыйся, медзяным замком замкніся. I загаварую ваўку i ваўчыцы i зубу i губу, i жарась i ярась, i кохці i нохці, i слюну i блюму, i да пары-ўрэмя, пакуль соўнюшка ўзайдзець, paca на зямлю падзець.

145. Ад ваўкоў

Святы Ягоры, i святы Антоні, i святая Лісавета Хвёдараўна (лясун i лесуніха), прашу я вас i кланіюсь я вам вялікімі ўпросамі i нізкімі ўклонамі: садзяржайця сваіх хартоў, замыкайця

ім губы i зубы залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Святы

Ягоры, i святы Антоні, i святая Лісавета Хвёдараўна, прашу я вас i кланіюсь я вам: ходзіць маіх тры скаціны — рыжая, гнедая i палавая проці ночы ў чыстым полі, на шаўковай траве, на

зямчужнай pace; загарадзіця ж вы ix жаркім сонцам, ясным ме-

сяцам, дробнымі звяздамі. Святы Ягоры, i святы Антоні, i святая Лісавета Хвёдараўна, закрыйця вы ix сваёю залатою пеляною. Здайся яны ў полі пнём, у лесі калодаю.

На моры, на лукамор'і стаіць камора, у той каморы сядзіць красная дзявіца. Краснае каханне, закрый наша паданне! Чуру, амін.

146. Каб воўк карову не чапаў

Міхайло-архайло, нябесны воздух. Юрко i Юрчыха, i Юрка-

вы дзеці. Завялі сваім хартом i харчыцам, штоб маіх кароў не чапалі. Мая карова чорнай i белай шэрсці здаецца ў полі жоўтым цветам, a ў бару гарэлым пнём, a ў лугу гнілою калодаю, a ля вады жоўтым пяском.

147. Ад ваўкоў

Закачу, завалю камянною сцяною, божыя міласьці просючы, ад воўка-царыка, ад ваўчыцы-царыцы. Прашу Госпада Бога: калі конь мой — скінься зялёным яварам, а* карова — зялёнаю ракітаю, a свіння — чорнаю махныткаю (галаўнёю), a авечка — махавою кочкаю.

72

148. Ha скаціну, як згубіцца

Святы Юры-Ягоры, садзіся ка варанога каня, аб'едзь кругом сяла, загані гэту скаціну, (масць) шарсціну, калі блізка — ка мне ў двор, a далёка — пастаў каменнай гарой, калі ў лузе — шаўковай травой, a калі ў лесе — гнілой калодай. A табе, ваўку, загаварваю быстрыя, ярыя вочы i вострыя зубы i кіпці, штоб грыз у лесе гнілую калоду, a ў лузе — шаўковую траву, a ў полі — каменную rapy. A ты, святы Юры-Ягоры, агарадзі гэту скаціну жалезнымі тынамі i крутой гарой, a табе, ваўку, грызці гэтую сталь, грызці не перагрызці i да ўсхода сонца не чапаць. Амінь.

149. Ад ваўкоў, звяроў

Первым разам, божжым часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы прыкланюся — станьця мне на помач.

Месяцам асвячуся, соўнейкам абагрэюся, зорачкамі асеюся, залатым тынам абгараджуся, стану я на мядзянам масту, замкнуся я трыдзевяць замкамідрыдзевяць ключамі, укіну я ключы ў Сыботу ў раку; пападуцца тыя ключы Прачыстай матцы ў руку. Як у Прачыстай маці ключоў ня ўзяці, так зверу мае скаціны, чорнай шарсціны, ня ўзяці. Воўк Мяллян, ваўчыца Улляна, сунімай сваіх слуг i старых, i малых; a ня будзеш сунімаць, будзя маць Прачыстая замыкаць зубы, губы, іклы, паклы, язык слабкі, бодрыя ногі, ярыя вочы, шэрую шэрсць, белае цела.

150. Ад ваўкоў, звяроў

Госпаду Богу памалюся i маці Прачыстай прыкланюся. Маць Прачыстая вастошніца, скорая гвдюшніца, станьця ка мне на помач. Прашу я i Юр'ю-Ягор'ю i Міколу надзяляюшчага, i святы Піліпі i Халімоні, станьця ка мне на помач, маць Прачыстая на радась.

На сінім моры, на лукамор'і ляжыць камень люты, у том камні ляжыць сука Кіда, чыр.воным сукном накрыта; парадзіла Кіда шчанят чатырох: Хомера, Хомерыха, Порфіра i Ковыла. A царык Лесавік Бурык, a царыца Лесавіца Маўра, унімайця сваіх шэрых псоў. Псы вашы торкі, вочы яркі, ногі жосткі, вушы бодры, хвасты доўгі. Выйшла Божая маці са свячамі i з жалезнымі дубцамі, святы Міхаіл з вострымі мечамі i з жалезнымі замкамі. Святы Міхаіл, ты па свету раз'язджаеш, у залатую трубу іграеш, i сваіх псоў судзяржаеш, i раты замыкаеш. Бяжы, мая скаціна, наядайся i ў двор хапайся.

73

151. Ад ваўкоў

Юра-Ягора, в лйдзі на Сіянскую гару, затрубі ў залатую трубу. Сабірайцеся, харты i харчыцы, харты i пахартыкі, загаварваю вам зубы i губы, ясныя вочы, сластны язык, васкад- дзём-каладдзём закачваю, жалезным тынам закоўваю.

Як васкаддзя-каладдзя не адкаціць, жалезнага тына не ламаць, так маёй худобы нікому не няць: ні ведзьмакам, ні вядзьмачкам, ні шчырам, ні прышчырам.

Пакрывая Гасподзь лес лістом, лог травою, неба звяздою, пакрый, Госпадзі, маю скаціну святой рызай.

152. Ад ваўкоў, звяроў

Святы храбры Ягорай, бяры сваю залатую трубу, брытай свайго серага каня, кладзі сваё залатое сядло, выяжжай на Высіяньскую rapy i змані сваіх трох хартоў, ахацькоў, i ваўкоў i ваўчыц i ваўчанят, i праежжых гасьцей, i сівых, i серых, І рудых, i ўсіх сваіх худых i белых малаканых. Пазавязуй сваім шаўковым шнуром ix войстрыя пікі, пазавешуй сваім залатым платком ix ясныя глазы. Святы прападобны Хролій, i ты ж ix спастыр, спасі ету скаціну. Святая ўсердная, к вам прыбягаю, Госпадзі вышні Ісуся Хрысце, Сыня Божы, маць Прачыстая, Прэсвятая Бугуродзіца. Святая маць Прачыстая, спасі ж ету скаціну, засцялі сваёй рызай, нятленнай плашчаніцай ix нямерныя глазы. I просім святога Міколу, божага ўгоднічка-чудатвор- ца: святы'Мікола-чудатворац, спасі ету скаціну, Госпадзі наш міласэрдны, сам ты вялікі цару, сам ты бяз началу, пашлі святога свайго архангала Міхайлу, гасподзьнюю суддзю, вялікага князя, первага ваявода, шасцікрылатага, да 'градзі, Госпадзі, сваёй правай рукой, камянной сцяной — як неба ад зямлі ў чатыры рэдзі. Няхай ета скаціна пасецца, пакойна да дому валачэцца. Святыя кіяўськія, пячэрськія, спасі, Госпадзі.

153. Ад звера

Цар Арон, прашу я цібе i жану тваю прашу Малан'ю: унімай сваіх дзяцей i маленькіх дзіцінятак, унімай на запад сонца: гнілую калоду на сніданія, a скаціну, штоб ні трымаць.

74

154. Ад ваўкоў, звяроў

Госпаду Богу памалюся, матцы Прачыстай пакланюся, усім святочкам, гадавым празьнічкам,— памажыця i багаславіця. Святы Міхаіла-архангала, вазьмі ты сваю сямігласную трубу, i ўзыйдзі ты на Сіяньскую rapy, i змані i струбі ўсіх сваіх анахаў. Замыкаю я ім зубы i губы, i шчокі i пашчакі; агароджаю огольчак рыжых гарою камянною, ад зямлг да да неба. I святы Юрай i Ягорай, станьця ўсі на помач. I ты, святы Аной, стань на помач нам.

155. «Худобу зацінаюць»

Зацінаю зубы, губы хорцу, харцісе, харцянятам, шоб вушы не чулі, a вочы не бачылі, a мысай не шчуваў. A святыЮрэй-Ры- горэй, спасай, сахраняй, ад маей кароўкі чорнай злога духа адганяй.

156. Ад ваўкоў, звяроў

Госпаду Богу памалюся i матары Божай прыкланюся, i святому Юр'ю-Ягор'ю.

Святы Юрай-Ягорай, прашу цябе, міласэрны, рассылай сваіх яўрэяў (ваўкоў) па цёмных лясах, па дзікіх балатах i па чыстых палях; у цёмныя лясы калоды грызць, a ў дзікія балата кугГя лізаць, a ў чыстае поле пяску разграбаць, a маіх каней сцаляць. Закачуй, Госпадзі, загараджуй, Госпадзі, гарою камянною, дробнымі звёздамі i ясным месячкам i праведным сонцам ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад злога чалавека.

157. Ад ваўкоў, звяроў

Святы Юры-Ягоры, ня распускай сваіх псоў-хартоў. Я сваю скаціну загаварую, засцерагаю, калоддзем, ашлоццем закідаю, з лезным тынам загараджую, зялезнымі замкамі зубы, ляпы ім замыкаю, на сіня мора залатыя ключы закідаю. Як з сіняга мора ключоў ня дастаць, так мае скацінкі псам-хартам ня ўзяць.

158. Ад ваўкоў

Дзе эта скацінка (масць) будзе хадзіць, там будзе i начаваць. Дзень была пад сонцам, вечар пад месяцам, сонцам асвяцілась, месяцам агарадзілась, зорачкамі асыпся. Ехаў сам Ісус

75

Хрыстос на сівым кані з Юрыем-Ягорыем, везлі залатыя замкі, срэбраныя ключы замыкаць ваўкам раты. Замыкаць ваўкам i ваўчыцам, маленькім ваўчаняткам, як будуць бегаць сціскаўшы, штоб не разінуліся, a як разінуўшы, штоб не сціскалісь. Амінь.

159. Ад ваўкоў, звяроў пры першым выгане

Храстом я кшчуся (перахрысціцца), храстом пячатаюся. Хрэст нада мной i хрэст пада мной, i хрэст унутрэ мяне (перахрысціць статак). Гасподзь Бог мае стада храсціць храстом яго пячатавая (абыходзячы вакол статка). Святы Юры-Ягоры i святы вотчай Мікола!

Святы Ягоры ездзіў на сваем сівенькам i бяленькам кані, ездзіў па лясох, па палёх i па чыстых барох, i па зялёных лугох, i сабіраў сваіх лютых псоў, дзікіх лясных ваўкоў, сабіраў сівых i шэрых, i рудых, i тры сарты. I заганяў ix за сцяну камянную, i замыкаў ім i зявы i раты, каб ня маглі на маю скаціну ні на якую — ні на сівую, ні на шэрую, ні на чорную, ні на белую зявоў не разявіць, зубоў не разняць i ў маю скаціну вострых сваіх нечасьцівых клыкоў ня ўпушчаць. Не я ж ix за сцяну камянную заганяю, i не я ж імі зявы i раты замыкаю — заганяець ix, замыкаець ім сам святы Ягоры. I замкні, святы Ягорьі, на ўсе лета ад мае скаціны, амін.

160. Ад ваўкоў, звяроў (як заблудзіла жывёла)

Госпаду Богу памалюся i ўсім святым пакланюся, кіеўськім, пячэрськім; усі святыя апосталы, прыступіця i памажыця мне, Госпадзі, загавараваць скаціну.

Загаварую i замаўляю бурую скаціну ў полі кустом, a ў лесі пнём, ад ваўка, ад ваўчыцы, ад набегаюшчага, ад насілаюшчага. I сашлю я вас на мха, на балота, на ніцыя лозы, гарой закачу, зялезным тынам загараджу, зорамі абсею, месяцам накрыю, штоб мая бурая скаціна з Богам хадзіла, штоб тыя скаціны нішто ня відала, штоб мая скаціна дамоў прыхаджала.

161. Ад ваўкоў

Святы Юры-Ягоры, Міхайла-архангал, запры, замкні маім урагам яры зуб, губы i зубы, да пары да ўрэмя, залатымі ключамі, медзянымі, сярэбранымі замкамі.

76

162. Ад ваўкоў, звяроў

Госпаду Богу памалюся, святой Тройцы пакланюся.

I засякаю, i замаўляю сваю скаціну, красную шарсціну, ад серага ваўка i чорнага мядзведзя; камянной гарой закачу i к небу прытачу. Нарадзіўся раб божы Сямён (шаптун) пад жаркім сонцам, пад ясным месяцам, пад дробнымі звяздамі.

163. Ад ваўкоў, звяроў

Святы Ягоры ўзышоў на Сіяньскую rapy i ўзяў залатыя ключы i сярэбраныя замыкаць звярам ірты, каб не ўцялі кабыл з жарабятамі, i кароў з цялятамі, авец з ягнятамі, свіней з парасятамі. I замыкаю я ім ірты, ва векі амін.

164. Ад ваўкоў

Госпадзі Божа, багаславі, Прачыстая пасабі (замкнуць замок i закапаць у зямлю пад варотамі). Замыкаю i загаварую замок. Як я замкнуў замок, каб у звера замкнуліся рот i санкі; як ня відзіць ніхто етага замка, каб ён ня відзеў мае скаціны, чорнай шарсціны.

165. Ад ваўкоў

Божа маці на прэстолі стаяла,*- Ісуса Хрыста на руках дзяржала, усяму свету памагала.

Цар Крутаус, царыца Егіпта пазамукала ваўкам i ваўчыцам губы, зубы, сківіцы-івіцы. Назад вочы пазаварачала карчовым, i лугавым, i палявым. Як у нашага дзеда вусокія барканы, то ім жа не пералязаць, не пераступаць, не паламаць, так

табе на кароўку

не

пазіраць,

на кароў рота не разяўляць.

 

 

 

166. Ад

ваўкоў

 

 

 

Ва імя

'тца

й

Сына

i

Святога

Духа

(без

амінь.—

Е. Раманаў).

Святы

Аўрамі

(лесавік),

пазгонь

ты

ваўкоў i

мядзьведзеў,

каб

ета

скаціна,

чорная шарсьціна, была цэла.

A ежлі ня будзець цэла, то пайду к Госпаду Богу на суд, i к Сусу Хрысту, i к Сыну Божаму, i к святэй Прачыстай.

77

167. Ад ваўкоў

Цякі, зямля i вада, замыкаюцца банадзеямі зубы i губы, паўзучымі, бягучымі. Бяжыце i адбягайце, i рыжай скацінкі не чапайце. Дайце ёй знаць, дзе ёй ночку начаваць. Сяку, засякаю, сухавеі супрашаю, цёмных ночачак, ясных зорачак, зберажыце рыжую скацінку. Дайце ёй знаць, дзе ёй ноч начаваць.

168. Ад ваўкоў

Госпадзі Божа, благаславі, святая маць Прачыстая, памажы.

Прашу я вас, Ціхан Ціханаў, Трыхван Трыхванаў i Барыс Клімаў, прашу я вас i жон вашых, i дзяцей вашых, i слуг вашых: замкніця ўрагоў-супастатаў усемагушчыя жылы i гаручую кроў, ярыя зубы, ясныя глазы, чутыя вушы, сапыя ноздры, вострыя кокці. Замыкайця маю скаціну, чорную шарсціну, ад цёмнае ночы заберагайця.

169. Ад ваўкоў

Іван Лук'янавіч, спасі маю скацінку, рыжую, чорную... i ты, Дабрахот, сахрані ва весь круглы год. Я цябе памяну хлебамсоллю i добрым здароўем.

170. Ад ваўкоў

Зара зарушчая, саберагаеш ты ясен месяц, саберагай маю скаціну пад цёмнымі лясамі, пад яснымі зарамі. Саберагай маю скаціну, рыжую шарсціну.

171. Ад ваўкоў, звяроў

Як тапару ў печы не ляжаці, так шэраму зверу скаціну не відаці: здайся пнём i агнём.

172. Ад урокаў карове

Госпаду Богу памалюся, прачыстай Божай мацеры пакланюся. Божа маці на прэстолі стаяла, на сябе залатыя рызы накладала, усёму свету помач давала. Прыступі да памажы маёй (масць каровы) кароўцы ўрокі шаптаці.

Ішоў чорны дзед чорнаю дарогаю, чорныя пасталы, чорныя

78