Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

зчорнай крыві, з чырвонай крыві, з белых жыл, з сініх жыл,

збелай касці, з жоўтай касці, з белага воласу, з рыжага воласу,

зчорнага воласу.

Ідзі ты сабе, удару-гаспадару, на крутыя горы, на нізкія лозы, на быстрыя воды, там вам гулянне, буянне, раскошуванне, a табе (імя) на лёгкае дыханне.

589. Ад звіху

Першым разам, божым часам, Божай маткі ўпрашаючы: прыступі i памажы звіх угавараці.

ЗвіхІ звіхнуліся, кроў улякнулася, звіх, не звіхніся, кроў, не ўлякніся. Сівы конь з гары спускаецца, віхор із віхорам страчаецца, сустаў із суставам злучаецца, кроў із кроўю зліваецца. Ты, царыца-памочніца, заступіся, звіху мініся.

590. Ад звіху (падвяроту)

Падвярот, падвярот, ідзі пад лёд, там табе дабрэнька i міленька, i чысценька, бяленька. Ідзі сабе гуляй, балесці не давай, з сініх жыл балезні вынімай, з сініх жыл, з румянае крыві, з залатых касцей. Ішоў падвярот дарогамі крамяністымі, камяністымі, дзе неба з зямлёй стыкаецца, там Аўдоцейкай падвярот знімаецца.

591. Ад звіху

Звіх па жыту ходзіць, няхай жыту не шкодзіць, не шкодзіць Нінінай назе. Вымайце звіх з сініх жыл, з румянае крыві, з залатой касці. Ішоў звіх дарогаці крамяністымі, камяністымі; дзе неба з зямлёй спаткаецца, няхай звіх змінаецца. Ідзі, вывіх, з хаты пылам, з печы дымам за сухія лясы, за быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветрык не вее. Ідзі туды, там табе будзе дабро i харашо.

592. Ад звіху

Было ў цара Давуда Сем валоў, сем бўгаёў, Сеў цар на крэсле — Стаў сустаў на месце.

179

593. Ад удару

Первым разам, божым часам Марына Кандратаўна ў хату нагой, назад пятой. Марына ўдарыла, із рабы божае Галі ўдар ізваліла.

Кандрат, мой брат, серад мосту ляжаў, трастом папіраўся, із Галі боль вынімаў, паганую кроў разганяў, косць Галіну ўкрапляў на костачках, на сустаўчыках.

594. Ад звіху

Ехаў Даніла на сівой кабыле. Кабыла прыстала, i каб у (імя) нага балець перастала.

595. Ад звіху

Жылы на жылы, сустаў на сустаў, шапчу, штоб звіх перастаў.

596. Ад зубнога болю

Іду я не вуліцаю, не дарожкаю, a па пустых перавулках, па канавах, па ярах. Насустрач мне заяц. Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.

Іду я не пуцём-дарогаю, a шэрым борам, цёмным лесам. Насустрач мне шэры воўк. Воўк, ты шэры воўк, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.

Іду я не зямлёю, не вадою, a чыстым полем, квятастым лугам. Насустрач мне старая баба. Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай свае выпалыя. Замаўляю я зубы моцна ў раба па цяперашні дзень, па цяперашні час i на векі вякоў.

597. Ад зубнога болю

Госпадзі, як начынаўся свет, было на свеці тры царыкі: первы царык — зялёны дуб у полі, другі царык — белы камень на моры, трэці царык — шырокі месяц на небі. Як крэпак зялены_ дуб у полі, каб так былі крэпкі зубы ў році; як бел белы камень на моры, каб так былі белы зубы ў році; як свецел шырокі месяц на небі, каб так былі светлы зубы ў році. Не я зачэрчаю, не я загаварую — зачэрчая, загаваруя сам Гасподзь Бог Ісус Хрыстос i Прасвятая маці Багародзіца са ўсімі святымі анга-

180

ламі i архангаламі; яна зачэрчая i загаваруя i ўсіх пад зубамі чарвякоў у раба божыя вымарывая. Як мёртваму чалавеку да страшнага суду ад гроба ня устаць, каб так у раба божыя скорбі, зубной балезні да смерці яго ня бываць.

598. Ад зубнога болю

Зара-зараніца, божжа памашніца, i Прачыстая маці, памажы памагаці.

На кіяні-моры стаіць дуб, пад тым дубам камень, на камяні жарства, на той жарстве стаіць цясовы стол, на стале пярчастая скацерць, на той скацерці стаіць тры кубкі віна, перад тым віном сідзіць тры царыкі: первы царык ракаў, другі воўчы, трэці ясен месяц. Як тым царыкам трох кубкаў віна ня піваць, так у раба божага касьцям-зубам ня балець.

599. Ад зубнога болю

На небі — месяц малады, у лесі — дуб таўсты, a ў полі — камень сяды; як етым тром царам умесці не бываць, мёду-віна не піваць, так i маім зубам не шумаваць.

600. Ад зубнога болю

Цар маладзік на небі, цар арак на моры, цар дуб на зямлі. Як етыя тры царыкі ўкучу ня сходзюцца i не ваююцца, каб так раба зубы век не балелі, косьці не ламілі.

Ляжыць мяртвец у гробі, ня чуець ні болі, ні ламоты, каб так у раба божага на> век боль не балела i косьць не ламіла.

601. Ад зубнога болю

Первым разам, божым часам, ранняю зарою, вячэрняю na­ pora стань жа ты, Госпадзі, на помач, рабе божае Ганне на пользу.

У моры рака, a ў дубе чарвяка, на небе месяц. Як гэтым тром братам уместа не схадзіцца, мёд-віно не піць, між сабой не гаварыць, так у рабы божае Ганны зубам не балець, касці не ламіць, крыві не паліць. Дыхні, Госпадзі, сваім духам гасподнім. Стань, Госпадзі, на помач, рабе божае Ганне на псльзу.

181

602. Ад зубнога болю

Есць у полі лён, у лесі клён, a ў вадзе лін. Як гэтым тром дзелцам укучку ня схадзіцца, так зубы раба каб век-вешны ня балелі.

603. Ад зубнога болю

Першым разком, гасподнім божым часком. Памажы, Прачыстая Божая мацер, зубны боль угавараці.

Месяц із неба, мярэц із гроба, камень із мора — усе к Ганне на вячэру збірайцеся, a вы, зубы, ад болю ўнімайцеся.

604. Ад зубнога болю

Памолімя Госпаду Богу, Прачыстай матаццы святой, святым усім апосталам i святым святочкам, гадавым празьнічкам.

Стаіць на моры дуб, a за морам камянь. Як тым двом укучу ня схадзіцца, так у раба божага зубам ня балець.

Зубы-зубішчы, станьця на днішчы; як камянь акамянеў i анямеў, так зубам акамянець i анямець, i болі ня чуць.

Вадзіца-царыца, прасвятліца, Ульляна, па ўсім свету гуляла, сэрца ўзрадавала. Атыйдзі жылы, i агонь i жар унімі. Баба Хіміся — усё ліха ўніміся.

605. Ад зубнога болю

Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, нам паказаўся, табе на цёмныя ночы, a нам на светлыя вочы, вам на стаяння, a нам на здароўя, вам на высату, a нам на красату.

Первы цар — ясен месяц на небі, другі цар — зелян дуб у полі, трэці цар — белы камень у моры. Сколькі тым тром царом укучы ня схадзіцца, столькі рабу божаму зубам ня балець i косці не шчаміць i крыві ня псуваць. Дай Бог на помач.

606. «На зубы»

Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе цёмныя ночы — мне светлыя вочы. Табе на высату — мне на красату. Табе на ўбытак, a мне на прыбытак. Пытаўся стары ў маладога, ці баляць зубы ў мяртвога. Не баляць у смерці i ў мяне да смерці.

182

607. Ад зубнога болю

Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на моры купаўся, a мне ў сне паказаўся. Маладзік Афанасавіч, быў ты на тым свеце?

Быў.

Бачыў ты мёртвых?

Бачыў.

A баляць у ix зубы?

Не.

Штоб не балелі i мне.

Рыба ў моры, заяц ў полі, a мядзведзь у лясу. Як етыя тры едзініцы сойдуцца i будуць піць i гуляць, так няхай тады зубы баляць. A етыя едзініцы не сойдуцца i не будуць ні піць, ні гуляць, хай ніколі i зубы не баляць.

608. Ад зубнога болю

На небе месяц высока, у моры камень глыбока, у лесе дуб далёка. Як гэтыя тры браты зыйдуцца да месца, да будуць піць i есці, то тады ў Віці будуць зубы балеці. Маладзік ты малады, ці быў ты на тым свеце?

Быў.

A ці баляць у мёртвых зубы?

Не, не баляць.

Так няхай i ў Віці не баляць.

609. Ад зубнога болю

Есць на свеце тры царыкі: ясны месяц на небі, сіні дуб на зямле, чорны камень у вадзе. Як этым царыкам не піць, не гуляць i ўмесце не схадзіцца, так у раба божага Івана зубам балець не гадзіцца.

Спрашываў малы ў мяртвога, ці баляць у яго зубы? — Не баляць. Так няхай даець Бог, каб у раба божага Івана няхай не баляць, не шумяць, чарвяку не тачыць, белага мяса не пушыць.

610. Ад зубнога болю

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыйдзі зуба шаптаці.

183

Ты, яснае сонца, вы, ясныя зоры, ты, ясны месяц, праведнае сонца.

Ясныя зоры i ясны месяц, праведнае сонца, a ці бачылі вы мёртвых людзей?

Бачылі.

A ў ix зубы не баляць?

Не баляць.

Штоб так хрышчонай-крышчонай (Гані, Марыі) зубы не балелІ. Як проці цёмнай ночы ўвесь мір сцішыцца, зніжыцца, так штобы ў хрышчонай-раджонай Марыі зубы сцішыліся, зніжыліся.

Як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, дай, Госпадзі, помач.

611. Ад зубнога болю

Маладзік, маладзік, дзе ты быў? У Вадама!

Ці былі людзі ў Вадама? Былі!

Шчо яны ядзяць? Камень!

Ці баляць у ix зубы?

Не баляць!

Няхай у раба божага Грышкі не баляць.

612.Ад зубнога болю

Маладзік маладэй, ці быў ты на том свеці?

Быў!

Ці бачыў цара Давыда?

Бачыў!

Ці баляць у яго зубы?

Не!

— Каб i раба чалавека зубы не балелі, i ў галаве не шумела, i касьці не ламіла, i маладзіком, i сходам. Загаварую я зубы гнілэя, a станавіцеся зубы сталянэя.

613.Ад зубнога болю

Маладзік маладой, у цябе рог залатой, ты па свету ходзіш, усіх людзей знаеш. Ці быў ты на тым свеце, бачыў ты (хто памёр — назавеш), ці баляць у яго зубы?

184

He баляць.

Няхай жа i ў цябе, раба божай, не баляць, не шумяць. Штоб яны не балелі, не шумелі, навек занямелі. Я з словам, a Бог з помаччу i святым духам,

614. Ад зубнога болю

Маладзік, маладзік, дзе ты ўчора быў? На тым свеце.

A што ты бачыў? Гроб.

A ў гробі што?

Раба божага цела мэртвае.

Ці баляць у таго раба божага зубы? Не, не баляць.

Каб жа i ў гэтага раба божага не балелі.

615. Ад зубнога болю

Первым разком, добрым часком, прашу Госпада Бога i Духа Святога.

Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты ўсюды бываеш, многа відаеш. Ты на тым свеце быў?

Быў!

Маю бабу бачыў?

Бачыў.

Ці баляць у яе зубы?

Не!

Дак хай жа яны не баляць i мне.

Не сваімі думамі, гасподнімі славамі. Любі мой лёгкі дух.

616.Ад зубнога болю

Маладзік малады, ці быў ты на тым свеце, A ці бачыў ты мёртвых?

A ці баляць у каго зубы, як у маёй губы?

На тым свеце я бываў

I ўсіх мёртвых відаў.

Ні ў кога не баляць зубы, Як у тваёй губы.

Век не балелі зубы, не балелі, не чувалі, На тым чале заміралі.

185

617.Ад зубнога болю

Маладзік маладзенькі, Твой ражок залаценькі. На могілках бываў?

Бываў.

Мёртвых відаў?

Відаў.

Мёртвыя спяць?

Спяць.

Іхні зубкі не баляць?

Не баляць.

Хай i мае не баляць.

Хай не баляць.

Як табе, маладзіку, жаны ня мець, Так маім зубам не балець.

618.Ад зубнога болю

Маладзік, маладзік малады, твой рог залаты, у моры ўмываўся i нам паказаўся. A над морам дуб стаіць, a пад дубам мярцвец ляжыць. Як у тога мерцвяца нічога не баліць, каб так у Мар'і зубы не балелі. Ні я памагаю, a сам Госпад Бог Ісус Хрыстос; Найсвенчая матка, стань на помач.

619. Ад зубнога болю

Месячка, месячка! Стаіш ты высока, відзіш ты далёка. Быў ты на том свеці i на этам, відзеў ты людзей жывых i мёртвых. Не баляць у мёртвых людзей ні зубы, ні дзясны, ні поддзясны, ні шчэкі, ні зашчэкі, ні пашчыкі; i штоб у цябе, Васіля, не балелі зубы.

620. Ад зубнога болю

Маладзік малады, Твой розум залаты.

Як табе век на зямлі не бываць, Так век хай мае зубы не баляць.

621. Ад зубнога болю

A ты, месяц малады, табе вянок залаты. Дай Бог табе на пастаянне, a маім зубам на добрая здароўя.

186

622. Ад зубнога болю

Маладзік малады, у цябе рог залаты; чарвяк точыць мае зубы, a ты патачы чарвяку губы.

623. Ад зубнога болю

Маладзік, маладзік, на моры купаўся, нам паказаўся. Табе крутыя рогі, a рабе божай (імя) прудкія зубы (ці здаровыя ногі); табе стараваць — рабе божай (імя) панаваць; табе на прыбытак, a рабе божай на здароўе! Як тром мёртвым з гроба не ўстаць i рук не падняць, так рабу божай зубам (нагам) не балець.

624.Ад зубнога болю

Яж з таго свету бабачку ўспамінаю, у зубачках усякую балезнь загавараю. Прыступі, Гасподзь, дапамажы. У месяца зубы не баляць — не баляць; у маладзіка зубы не баляць — не баляць, i ў мерцвяца не баляць. Трэба каб у Валечкі да смерці зубачкі не балелі, не калолі, балезні па жылачкам не хадзілі, лічачка не смуцілі, жылачак не сушылі.

Другім разам, бабаччыным указам, я ж Госпада Бога ўпрашаю, у зубачках усякую балезнь загавараю. Прыступі, Гас-

подзь, дапамажы.

У

месяца зубы

не баляць — не баляць;

у маладзіка зубы

не

баляць — не

баляць, i ў мерцвяца не

баляць. Трэба каб у Валечкі да смерці зубачкі не балелі, не калолі, балезні па жылачкам не хадзілі, лічачка не смуцілі.

Згінь, прападзі,

з зубачак сыйдзі! (паўтарыць

шэсць разоў,

a потым): I як

печ на месце, каб сталі зубачкі

на месце.

625. Ад зубнога болю

Месяц ты, месяц, сярэбраныя твае рожкі, залатыя твае ножкі.

Зыйдзі ты, месяц, знімі маю зубную боль, занясі боль пад аблокі, мая боль не малая, не цяжкая, a твая сіла магучая.

Мне болі не перанесці. Вось зуб, вось два, вось тры — усе твае, вазьмі маю боль.

187

626. Ад зубнога болю

На небе месяц, у дубе чарвяк змярцвеўшы, рыба мае зубы анямеўшы — каб так i зуб анямеў.

627. Ад зубнога болю

На моры валмяным ляжыць сіні камень. A на том камені ляжаць дваццаць пяць мерцвякоў. У ix не баляць зубы век, каб i ў мяне не балелі.

628. Ад зубнога болю

Святы Ягоры, вотча Мікола, i святыя зоры, i святыя нябёсы Хрыстовы: як у мертвых у дзядоў, у баб зубы не баляць, дай Госпадзі ў гэтага чалавечка не балелі. Есь у полі дрэва: яму з места ня рыцца, так зубом ні разу не балець. Есь у лесі гнілая калода: калодзі гніць, a зубом ні разу не балець.

629. Ад зубнога болю

Здраствуйця вам, коні,— начхання, нафарсення, a зубам на добрая здароўя. Як у вас, коні, копы не баляць, так у раба божыя (імя) зубы i дўпла не баляць. Амінь.

630. Ад зубнога болю

O вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, да руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце жа вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэці. A коль не перастанеце балеці, то мы будземо вас жалезам цягнуці. Ідзі жа ты, хвароба, у шырока поле, у сухія ляса да ў мокрыя балата, a хваробы нам жадной не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.

631. Ад зубнога болю

Са святога неба ішла маць Прачыстая з залатым крастом, з залатой талеркай, у моры ваду даставала, прычча, шпачча выбірала, рабу божжаму (імя) больз зубоў, з дзясень выбірала, Госпада Бога на помач к сабе прызвала, па ету порачку, па раннюю (вячэрнюю — якой парой шэпчаш) зорачку.

188