Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

балоце, ні ў гнілой калодзе. A знайшла Праскоўя сабе прыжыўлення ў Іванарым пупе, у косці, у жыле.

Я яе выганю, зямным зубам выкушу. Амін.

770. Ад грыжы

Госпадзі, памажы ў маіх дзялах, у маіх славах.

Грызь, грызь, не грызі ў раба божага (імя) ні ў пупу, ні ў пахвінах, ні ў ядрах, ні ў праходзе. Грызь грызучая, грызь грымучая, выхадзі ў раба божага (імя) з пупа, з пахвін, з ядраў i з праходаў, a не выйдзеш — я на цябе нашлю Міхаіла-архан- гела. Ен цябе разаб'ець, па чыстаму полю разнясець, пры сухіх лясах, пры мокрых балатах, на гнілых калодах, a дзе лісце не варашыцца, карэнне не варашыцца. Там вам усім прападаць дзвенаццаці, у раба божага (імя) не бываць.

Грызь, грызь грызу, ты раз, я два, ты тры, я чатыры, ты пяць, я шэсць, ты шэсць, я сем, ты сем, a я восем, на дзевятым разу закусваю.

771. Ад грыжы

Грыжу, грыжу, я цябе грызу. Ты мяне раз, то я цябе два, Ты мяне два, то я цябе тры,

Ты мяне тры, то я цябе чатыры, Ты мяне чатыры, то я цябе пяць, Ты мяне пяць, я цябе шэсць, Ты мяне шэсць, я цябе сем — Да i адгрызу цябе заўсем.

772. Ад грыжы

Ішла бабка із кесу, із лесу, з мядзведчым ротам, з воўчымі зубамі. Ідзі, грызь, я цябе з'ем.

773. Ад грыжы

Грызь-грызіца, добрая маладзіца, ты косці не ламі, сэрца не тамі. Няма табе месца ў целе раба божага. Ідзі ў цёмны лес, там ляжыць у цёмным лесе гнілая калода. Там табе месца грысці. Амінь!

229

774.Ад грыжы

Яне руку грызу, да грызь грызу. Выйдзі, грызе, з рукі на сухія сукі.

775.Ад грыжы

Грыз загрызаю, на сукў пакідаю. Грызі, грызь, сук, a не Шуркін пуп.

776. Ад грыжы

Грызь, не грызі маё цела. Я кошка, a ты мышка. Гам, з'ем.

777. Ад грыжы

Хворы: «Што ты грызеш?» Шаптуха, грызучы грызь: «Я грызь грызу».

Хворы: «Грызі болей, каб не балела». (I так кажуць тры разы.)

Шаптуха далей: «Грызухна, матухна, я грызь грызу, a ты сук грызі». (Тут трэба папляваць на сучок у лаве, ці сцяне i пацерці рукой.)

778. Ад залатніка

Цары б'юцца — сунімаюцца, дарога ўсцілаецца, залатнік астанаўляецца на залатым крэсьлі, на сваім месьці.

779. Ад залатніка

Загаворваю залатнік ступны, стрывожаны, калючы, падзіўны, прыгаворны, дзявочы, жаночы i хлапечы. Дванаццаць разоў загаворваю i замаўляю: не гарэць, не балець, не ламіць i жыл не сушыць. Цары, каралі б'юцца, сякуцца i зноў усціхамірваюцца. Так i ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся i ўсціхамірвайся, на сваё месца станавіся, якое табе Гасподзь Бог паказаў. Уніз не схадзі, касці не ламі, раба божага (імя) не сушы. Як чорны мак пасеўны, так i ты, залатнік, пяром угору ўзніміся, на сваё месца станавіся не ніжэй, не вышэй пупа. Як на небе маладзічок, зоркі i балачынкі круг свету ходзяць, расходзяцца i на сваё месца становяцца, так i ты, залатнічок, хадзі, расхадзіся, свайго месца пільнуйся i на сваё месца станавіся — ля пупа, ля пупа, ля пупа.

230

780. Ад залатніка

Первым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Божай матцы пакланюся. Маць Божа, будзь у помачы раб божай Галі жывот гаманіць. Я жывот гаманю, гаманіла.

Жывот, жывот, жываток мой, залатнік, залатнік, залаціся, на месца, залатнічок, станавіся. Тут табе не стаяць, бакоў не закладаць, на месца жывату-залатніку стаць, рабе божай Галі ў помачы стаць. Я словам, Божа маць у помачы. Дую, здуваю з Галі залатнік, у помачы памагаю. Тфу.

Другім разам, лепшым часам малюся, я Богу пакланюся. Маць Божа, будзь у помачы раб божай Галі залатнік падымаць. Залатнік, залатнік, залаціся, на месца, залатнічок, станавіся. Тут табе не стаяць, бакоў не закладаць, на места жыватузалатніку стаць, раб божай Галі ў помач стаць. Я словам, Божа маць у помачы. Дую, здуваю, раба божай Галі залатнічок на месца пастанаўляю. Тфу, тфу.

Трэцім разам, лепшым часам (ізноў тое самае).

781. Ад залатніка

Було ў Куліны (імя знахаркі) тры касы: адна грудная, другая бакавая, a трэцяя па жывату ходзя, залатніка водзя. Касакасіца, ня гуляй, ня буяй, залатніка адбуўляй, станаві на месьці, як царыца ў крэсьлі: ёсь ля цябе месьцічка з макава зернячка.

782. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, святой Божай мацеры пакланюся. Святая Бржая маці, прыступі, памажы. Я шаптаннем, a ты спамаганнем.

Ты, залатнік-залатнічку, добры чалавечку, цябе мамка радзіла, на крэсле пасадзіла. Угавараю залатнічка з рознымі валаскамі: i з русымі, i з чорнымі, i з белымі.

Ішлі тры калечкі цераз рэчку, кійком абпіраліся i залатнічка на места ўстанаўлялі. Залатнічка ўгавараю, на сіня мора адгіраўляю. I ў (імя) не бываць, ідзіце на сіня мора гуляць. I мора шырока, i мора вяліка. Там спяванне, гулянне, з'яданне. Там сталы накрытыя i кубачкі налітыя.

231

783. Ад залатніка

Первым разам, божым часам памалюся Госпаду Богу, Прачыстай Божай мацеры, усім сілам нябесным.

Залатнічок, залатнічок, божы чалавечак, стань на сваё места ў залатое крэсла. Тут табе не стаяць, жывата не пушыць, сэрца не ташніць. Стань на св'аё места.

Есць у полі тры дарогі. Тымі дарогамі ішлі тры браты, гракі, неслі белыя сыры. Склалі тыя сыры ў кучу i гавораць: «Браце мой, браце, што ты ўмееш?» Адзін гаворыць: «Лук наганяць», другі гаворыць: «Стрэлы пускаць», a трэці гаворыць: «Залатнік выгавараць».

Я гавару-выгаварую, помашч даю з кашчэй, з машчэй, з жыл, з пажыл. Я з духам, a Бог з помаччу.

784. Ад залатніка

Святы Мікола — божы памошнік, зоры-зараніцы — божыя памачніцы, прыйдзіце на Сіяньскае мора; там сядзяць тры бабкі. Яны сядзяць, залатнічка дзяржаць да й вымаўляюць, на сваё места настаўляюць. Залатнік залаты, стань на сваём месце, на залатом крэсле. Тут табе не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не ташніць рабы божай Машы.

785. Ад залатніка

На небі вясёл месяц, на моры белы камень, a ў лееі чорны мядзьведзь. Як тым тром царыком не схадзіцца, не ваявацца, так у рабу божаму залатніку ня 'трыгацца.

786. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся, матцы Хрыстовай, усім святым апосталам.

Залатнік залаты, чаго ты ўсхадзіўся: ці ты з падымку, ці з падзіўку, ці з прыстрэку, ці з прыгавору? Каціся ты пярцом, гарохавым зярняткам; цябе маці радзіла, на сваім месці пасадзіла: сядзь ты на сваім месцячку, на залатым крэслячку. На

.залатым крэслі садзісь, шоўкавай нітачкай падперажысь, пад вароты ня хадзі, косці ня ламі; жоўтыя косці ня ламаць, гаручыя крыві ня разліваць, вопуху ня пускаць. Як мой душок ціхёняк, лягёняк, так штоб табе было ціхенька, лягенька.

232

787. Ад залатніка

Першым разком, гасподнім божым часком. Гасподняя Божая маці, прыступіся, памажыся (імя) залатніка ўгавараці.

Залатнічок-падымачок, я цябе прашу, угавараю божымі славамі, гасподнімі хваламі, вярніся, на месца стань, касцей не ламі, сэрца не сушы, на спінку не ападай, бок не закладай, пад грудзі не падпадай. Сядзь сабе на месцечка, на залатым крэслечку, там цябе матка ра'джала, тонкай ніткай звязала. Там табе ядзенне, піценне, усякае весяленне. Датуль ты хадзіў, бушаваў, пакуль майго духу не чуваў (падзьмуць, плюнуць на зямлю, скрануць з месца хворага).

788. Ад залатніка

Залатнік залаты, твой рог залаты, з чаго ты ўзняўся: ці з хады, ці з яды, ці з падыму? Стань на месце, на божым крэсце, як мамка радзіла, як бабка бабіла, каб твой жываток, як ад жаны піражок. Каб твой жываток анямеў i ніколі не балеў. Бог даў помачы, a я да рады.

789. Ад залатніка (паднімку)

Первым_разам, божым указам, лепшаю гадзінкаю, лепшаю часінкаю. Ісўс Хрыстос, стань у помачы, i святая Багародзіцка, матка Божая, заступніца, святыя ангелы-храніцелі i святыя апосталы-ісцяліцелі. Памажы мне, Божа, Ганне паднімку ўгавараці.

A ты, паднімачку, божы ўраднічку, чаго ты ўсхадзіўся, чаго ты ўзбушаваўся? Ці ты з хады,ці ты з бяды, ці з цяжкае работы? Ганніна матка парадзіла, на столік пасадзіла. Па сталу не хадзі, сэрца не нудзі, галоўкі не клапаці, касцей не ламі, цела не сушы, уніз не ападвай, бакоў не закладвай, ад паперачка адкаціся, касцьмі не бярыся. Я цябе ўгавараю, на места ўстаўляю, ідзі на сваё месцечка, там табе залатое крэслечка. У садочку столікі засланыя, кубачкі налітыя, без цябе не пітыя, ідзі напіся, спаць палажыся. Знясі ліха з Ганнінага стану на сухі лес, на ніцыя лозы, на жоўтыя пяскі, дзе сонца не свеціць, месяц не ўзыходзіць, пташкі не лятаюць,— туды цябе ссылаю.

233

790. Ад залатніка

Першым разком, божым часком прашу Госпада Бога i Гасподняе маткі, прыступай i памагай Ганне жывот шаптаці i ўгавараці.

Ехала прошча цераз залезныя мосты, валялася, спатыкалася, жывот шаптаці паспяшалася. Ты, залатніку, у плечы не ўлягай, бакоў не закладай, нізка не ападай, пад грудзі не падварачай. Стань на месцечку, на залатом крэслечку, тут цябе матка радзіла, на месца пасадзіла, яна ж цябе ўмаўляла, паннаю называла. Тады ты хадзіў, тады ты бушаваў, як ты майго духу не чуваў, a цяпер я цябе прашу, умаляю, за ніцыя лозы адпраўляю, дзе сонца не свеціць, вецер не вее, дзе пташкі не далетаваюць. Там табе залатая пасцелька, там твой бацька i маці будуць цябе паважаці, паннаю называці.

791. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Залаты залатнік, ідзі на свае места, сядзь на крэсла, будуць медам паіць i пірагамі карміць. Ідзі на свае места, сядзь на крэсла — тут табе ня быць, у рабы божыя касьці ня ламіць, крыві ня сушыць i сэрца ня знабіць.

792. Ад залатніка

Первым разком, лепшым часком Госпаду Богу памаліся, святой Прачыстой матке пакланіся. Свята Прачыста матка, прыйдзі, дапамажы да Галі здароўя пашлі.

Залатнік-залатнічку, палкоўнік-палкоўнічку, я цябе ўгавараю, я цябе.ўмаляю, на краснага каня сажаю, на сіне мора высылаю, штобы ў Галі па жывату не хадзіць, пад бака не падпалагаць, не пад бок, не пад спіну, не пад плахую гадзіну. Як табе бабка пупок завязала, сваё месцечка паказала. Сідзі на сваём мясцечку, на залатом крэслечку. Там табе выпіванне, выяданне, a ў Галі не бываць, па жывату не хадзіць, касцей не ламаць, цела не сушыць, суставы не крушыць. Бог у помач, i я з духам.

793. «Ад порвы жывата»

На моры, на акіяне Прысвятая Багародзіца стаяла, залатнічком кіравала:. уверх не падымайся, у бакі не раздавайся, стань у гняздзечка, будзь, як яечка. Памагі рабе божай (імя).

234

794. Ад залатніка

Госпад Божачка, матка Найсвенчая, раба божая Мар'я i раба божая Вольга. Святая нядзелька, памажы, Госпад Божачка, Вольге ад залатніка. Залатнік мужчынскі, залатнік жаноцкі, залатнік падзіўны, залатнік парыўны, залатнік грудны, залатнік галаўны, залатнік нутраны, не хадзі па касці, па чырвонай крыві, па румяным ліцу, жывата не крушы, касцей не ламі, жыл не сушы, галоўка, не шумі, не балі. Крушы крушыну, горкую асіну, узыйдзі на гару, стань на стану, макавым зернем, селязнёвым пер'ем, як мамка радзіла.

Госпад Божачка, памажы, Божачка, ад залатніка. Залатнік удаўцоў, залатнік удавін, залатнік нудны, залатнік грудны, залатнік падзіўны, залатнік парыўны, залатнік галаўны, залатнік нутраны, залатнік касцявы, не хадзі па касці, па чырвонай крыві, па румяным ліцу, жывата не крушы, касцей не ламі, жыл не сушы, галоўка, не балі. Крушы крушыну, горкую асіну, узыйдзі на гару, стань на стану, макавым зернем, селязнёвым пер'ем, як мамка радзіла.

Госпад Божачка, матка Найсвенчая, памажы, Госпад Божачка, ад залатніка ад жаноцкага, ад мужчынскага (ёсць жа ўдаўцы, i дзецюкі, i жанатыя, нада ўспамінаць, i мужыку i мальцу загаварваць). Найсвенча матка, дзе ходзіці, дзе бываеш, залатнічок замаўляеш, на места стаўляеш, як родная мамка радзіла, a хросная пад хрэст паднасіла, у Госпада Бога здароўя прасіла пад яснымі зарамі, пад анельскімі крыламі, пад ясным месяцам, пад ясным сонцам. Дзе Найсвенчая матка ходзіць-бываець, Госпада Бога на помач прызываець, залатнік замаўляець.

Святыя святочкі, гасподнія дзянёчкі, памажы, Божачка, ад залатніка. Я ж нікога не знаю, толькі Госпада Бога, Духа Святога, Ісуса Хрыста, мертвяца. Як мертвяцу не ўставаць — Вольчыну залатнічку не бываць. Ідзі, Вольчын залатнічок, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на гнілую калоду гладаць, каб залатнічку не бываць.

795. Ад залатніка

Залатнік-залатнішча, з чаго ты ўсхадзіўся? Ці з яды, ці з вады, ці з уроку, ці з прыстрэку, ці з падымку, ці з падзіўку? Датуль жа ты калоў, датуль жа ты пароў, пакуль я к табе не прыступілась. Цяпер табе ні калоць, ні пароць. Шукай свайго месцечка з макава зернетка, дзе цябе маці парадзіла, на зала^

235

том крэслі пасадзіла, макавым зернем пасыпала, шаўковай нітачкай падвязала, «не руш мае месцечка» — прыказала. Тут табе не хадзіць, жывата не пушыць ні сходам, ні маладзіком, ні пад поўна, ні сходам, ні маладзіком, ні пад поўна.

Ні я ж гавару, a Гасподзь, не мой дух, a гасподні, не мая сіла — гасподня. Як мой дух ціхенькі, лягенькі, штоб табе было ціхенька, лягенька. Прылюбі мой дух, прылюбі мой дух, прылюбі мой дух!

796. Ад залатніка

Першым разковам, гасподнім часковам Госпада Бога папрашу, святога чэснага дзянёчка — нядзелькі. Залатнік-залацінец, ты ляці, братачку, стань на месцечка на залатым крэслечку. Цябе матка радзіла, пупкомабкружыла, цябе бацька пачынаў, на еты свет пускаў; выкацься гарошынкаю, рассыпся на дробненькі мак, мак, a ты, залатнік, садзісь у сваё крэсла проста на места.

797. Ад залатніка

Першым разам, добрым часам. Прашу я Госпада Бога i Духа Святога, стань, Бог, у помач, ангалы, на радась.

Залатнік-залатнічаньку, мой мілы панічаньку, я цябе прашу нізкімі ўклонамі, пакорным словам, стань на стану, сабярыся ў хмялёву шышачку, разыйдзіся па макавым зернятку.

798. Ад залатніка

Ішоў залатнік па залатому масту, спускаў свае косы па сырой траве, па сырой зямлі.

У нядзельку ўставала — залатнічок (імя) замаўляла. Сыйдзіся, залатнічок, у мясцечка, як макавае зярнятка.

Божа, памажы! Божа, памажы! Божа, памажы!

799. Ад залатніка

Залатнік-залатнічку, стань ты на сваём месцечку, на залатом крэслечку. Кляновым лісцікам засцяліся, макавым зернейкам закаціся, на сваём месцечку астанавіся.

Гараваць — не яраваць, сырую зямельку таптаць. Як той бабе Кацярыне з таго свету не ўставаць, з жонамі не жана-

236

ваць, мёду, віна не ўпіваць, так залатніку не бываці, касцей не ла.маці, крыві не турбаваці.

800. Ад залатніка

Як Тацяну мамка радзіла, бабка бабіла, кума куміла, пад хрэст паднасіла, так табе, залатнічок, па касці не хадзіць, касці не ламіць, стаці на сваім месцечку ў залатым крэслечку. Шаўковым шнурочкам падперажыся, залатымі замкамі замкніся, у макава зернейка сыйдзіся i ніколі больш не развіся.

801. Ад залатніка («Роды, выкідыш, залатнік, маціца»)

Первым разам, добрым часам. Ішла маць Божыя Прачыстая па калінавым масту, па малінавым масту, нясла яна залатыя ключы i сярэбраныя, замыкала i запірала рабе божай залатнік i выхаднік i пладнік, ветраны, нутраны, падучы, гаручы. Чаго ж тычўзняўся, чаго ты падняўся; ці ты з яды, ці ты з хады, ці з падойма, ці з падарвання, ці з вялікага прыгавору? Прашу цябе, залатнік-братачка, ня шумархай, касці ня ламі, жывата ня знабі, сэрца ня ташні, сярэдзінкі ня крышы, па жывату ня качайся, ня валяйся, у сваё места спадзявайся. Пры табе мамка Прачыстая стаяла, залатымі замкамі замыкала, на месці залатнік сустаўляла. Баба з рачамі, a Гасподзь Бог з помаччу; не я знаю — Гасподзь зная, маць Прачыстая святым сваім духам падыхая, на стану сустаўляя.

802. Ад залатніка

Быў я ў цярніцы. Купіў я трыццаць тры ключыкі, трыццаць тры замочкі. Трыццаць тры ключыкі, замкнецеся, замочкі, запрэцеся, a ў (імя), залатнічку, на месца станавіся. Стаць, пад грудзі не падхадзіць, у пелену не ўварачаць. Стаць, абгадзіць, абнаравіць, на сваем месцечку, на залатом крэслечку.

803.Ад залатніка

Яз таго свету Агапачку ўспамінаю, усякі падымачак загавараю. Прыступі, Гасподзь, дапамажы. Ішоў Гасподзь І з сякерамі, з тапарамі, з жалезнымі гваздамі. Сталі секчы i рубаць, сталі залатнічку местачка шукаць. Дзе бабка шаўковенькай

237

ніткай завязала, там залатнічку местачка паказала. Як салавеячку на вароцечках не ўспяваць, так у Валечкі падымачкупадвяроду ў целе да смерці не бываць.

804. Ад залатніка

Марылін залатнічок прымаўляю, Найсвентшу матку віленску астрабрамскую ўспамінаю.

Залатушачка мая птушачка, ляжы ў сваім месцечку, як у крэслечку. Як цябе мамка радзіла, як цябе бабка бабіла, як цябе кумы хрысцілі, Божачку ў помач прасілі. Стань, Божа, да помачы. Марылін залатнік прЬі пятніку, стань, Божачка, пры залатніку.

805. Ад болі ў жываце

Печ, печ, я цябе падніму — сціхні, жывот! A не сціхнеш — я цябе падніму.

806. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся i матары Божай прыкланюся,— прыступіця i памажыця рабе божай. Сыботачка-мамачка, як ты свет аснавала, жаркае сонейка i яснае месячка, i зоры-зараніцы i божыя памашніцы, прыступіця i памажыця рабе божай.

Залатнік залаты, падымала цябе святая Сахвея сваімі рукамі i залатымі замкамі. Залатнік залаты, стань на сваем месці, на залатом крэслі, на бацькавым саснаваніі, на маткіным параждэніі. Не ў паказаным табе месці ня стаяці i касьцей ня ламаці, i жывата ня ташніці, i пад сэрца ня падхадзіці, жылную кроў судзяржаці, a родную высылаці.

807. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся. Божа маці на прэстолі стаяла, на сябе залатыя рызі накладала, усёму свету помач давала.

Залатнічку, добры чалавечку, па касцях не хадзі, не ламай, у чарэсца не залязай, пад грудзі не падварачай, піць i есці не заслучай. Ідзі ты на сваё месцечка, на залатэ крэслечка. Баба пупа завязала, табе месцечка паказала. Месцечка, залатэ крэслечка, шоўкам падвяжыся, жалезным тынам адгарадзіся, ад раба божае (імя) хрышчонае адкасніся. A ты, залатнічку,

238