Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

зоркаю ў лес каціся, мачынкаю адгарадзіся, вузлікам завяжыся, a лісцінкаю рассцяліся.

Другім разочкам, лепшым часочкам...

808. Ад залатніка

Пасоб, Божа, памажы, Прачыстая маці, Волі залатніка выгавараці.

Залаты залатнічок, малады маладзічок, я цябе знаю, я цябе выгавараю, на сваём месцечку пастанаўляю. Стань ты на месцечку, на залатом крэслечку, там табе піценейка, там табе ядзенейка, там цябе матка нарадзіла, на залатом крэслечку пасадзіла, там табе месцечка спакойна. Прашу я цябе — успакойся. Ты ж колеш у нажыцы, ты ж колеш у ручыцы, ты ж колеш у грудзіцы. Прашу я цябе не хадзіць, не калоць, не вылязаць, на месцечку стаць.

809. Ад залатніка

Матар Божая, царыца нябесная, прыступіся раба божага залатніка падымаці.

Залатнік-залатнішча, i ты, жывот-жывацішча, стань ты на сваем месці, на залатом крэслі, як цябе маці радзіла, на залатом крэслі садзіла ў краснянькам каўпачку, у шаўковенькай шапачцы; красным повясам падпяразаўся, у бокі ўзяўся, па жывату хадзіў i сэрца знабіў, пад бокі падлягаў i дыхаць ня пускаў, як я цябе не гаварыла. A цяпер я гавару, выгаварую — табе, залатнік, на стаяння, a рабе божай на здароўя.

810. Ад залатніка

Золат залатнічок, стары старычок, які быў ты ад малку, такі будзь i да старку, па Алёшкаваму жывату не хадзі i касці нё ламі, стань на месцы, як сокал у гняздзе, Гасподзь Бог у небе, Ісус Хрыстос на сваім месцы.

811. Ад залатніка («донніка»)

Да ні я ж бабка — Прачыстая матка...

Госпадзі, благаславі (3 разы). Доннічак-залатнічок, стань жа на месьці,,як сокал на гнезьдзі, як цібе татка сатварыў, як цібе матка радзіла, прынёмная бабка прынімала i на места пасадзіла i цьвецікам абсадзіла, карашок прыжывіла; як цібе хросная

239

матка пад хрост насіла, хросны бацька ў храшчоную веру ўвадзіў i на места пасадзіў. Табе, доннічку-залатнічку, у рабе божжым (імя жанчыны) па беламу целу не хадзіць i белага цела ні сушыць, i касьцей ні ламіць, i цьвецікам ні цьвіцець! Доннічак-залатнічок, прашу ж я цібе, малю ж я цібе, стань жа на месьці, як сокал на гнезьдзі сьвята нінарушыма!

812. Ад залатніка

Прашу я цябе, малю я цябе, маташніка, маціцу i нябесную царыцу, i ўсю сілу гасподнюю, i ўсю калясніцу нябесную! Залатэй доннік, сярэбраны доннік, прашу ж я цябе, малю ж я цябе: выступі ты з бодрых ног, з гаручай крыві, з хрэбетнай касьці, з буйной галавы, з белага ліца, з румянага цела. Залатэй доннік, сярэбраны доннік, прашу ж я цябе — на чомты скаціўся, на чом ты схваціўся, ці сход ветаха, ці прыход ветаха, ці сход маладзіка, ці прыход маладзіка, ці ўсмешнае, ці ўцешнае, ці на падодзі, ці на рабоці, ці ў піцянні, ці ў едзянні,— на тым ты астануйся. Залатэй доннік, сярэбраны доннік, патуль ты хадзіў, патуль ты нудзіў, пакуль я цябе не захваціла: я з славесамі, Гасподзь Бог з помаччу. Залатэй доняік, сярэбраны доннік, стань ты ў пупе, у макавым зярне: тут тваё мясцечка, як салаўю гняздзечка; тут тваі дамы, тваі харомы, тут тваё красування, тут тваё прабування. Як етаму дрэву (веніку) на корні не стаяць, веткамі не махаць, так етаму донніку ў дыні не ўступаць, пад бакі не падпіраць i сэрца не нудзіць, i рабу божыю не сушыць.

813. Ад залатніка

Святое сонейка, святое месячка i святое Раждзяство. Іезус маленькі нарадзіўся ад чыстай паненкі.

Із-за лесу, із-за гаю цякла вада на сіняе мора. На сінім моры ляжаў сіні камень, на тым камені стаяла цэркаўка, a ў той цэркаўцы два папкі i Божая матачка. Яны пішуць i чытаюць i залатнікі астанаўляюць. Залатнічок-панічок, сэрца не тамі, касці не ламі, крыві не сушы. На залатом крэслечку садзіся i залатым кіёчкам падапрыся. I як Божай матаццы з цэркаўкі не выхадзіць, так залатнічку з места не схадзіць. Залатнічок-панічок, прашу цябе, i Госпад Бог з помаччу, a я з духам.

240

814. Ад залатніка

Ha сінім моры велікаморы стаіць яблыня залатая. Пад той яблыняй карваць цісовая, на той карваці ляжыць маці Прачыстая. Прыйшоў к ёй Ісус Хрыстос:«Мацьмая,мацІ, памажы рабе божай (імя) залатніка падымаці».

У прасветлым полі стаіць дрэва, пад тым дрэвам Адам i Ева. Як Адаму з Евай з раю не выхадзіць, так етаму залатніку па жывату не хадзіць, не бушаваць i крэпка на сваім месцечку стаяць. I вот табе, залатнік, месцечка, залатое крэслечка i на ім прыгаворнаму, пагаданаму, прыгляднаму.

815. Ад залатніка

Ішла Насвенча матка мостам з залатым шостам, мост увагнуўся, залатнік улякнуўся. Сядзь ты, матка Насвенча, у залатым крэслі, стань, залатнік, у (імя) на сваім месцы.

816. Ад залатніка

Залатнік, залатнік залаценькі!

Я ж цябе прашу, я ж цябе малю, Найсвентша матка казала, Каб Настачка здарова стала.

Стань на меры, як Хрыстос на веры.

817. Ад хваробы жывата

Ішоў Ісус Хрыстос праз жалезны мост, залатым кіёчкам апіраўся, у залатых лапціках, шаўковых аборках. Лапцікі, дзяржыцеся, аборкі, парвіцеся, жывоцік, суніміся.

818. «Ад жывата»

Умаляю Госпада Бога, гасподняе сатварэнне, матчына параджэнне. Ішоў Ісус Хрыстос з залатым крыжом, сустрэўся з залатніком:

— Залатнік, залатнік, божы памочнік, па касці не хадзі, касці не ламі, сэрца не знабі, крыві не мары. Залатнік, на месцы стань, спакой дай. Як макаўка расцвітае, так залатнічка ападае, як макавачка ападае, так залатнічка на сваё месца пападае. Не мой дух, a гасподн'Я сіла. Я з словам, a Бог з помаччу.

241

819. Ад залатніка

Залатнік, залатнічок, Залаценечкі ражок! Сядзь на сваём месці, Як пан на крэслі.

820. Ад залатніка

Быстры рэкі, сыйдзіцесь, круты берагі, сайдзініцесь, царскія вароты, расчыніцесь, жоўтыя пяскі, збяжыцесь, белыя камення, з крутых гор скаціцесь, залаты рог, з касьцямі зрасціцесь. I вас, залатнічок, упрашую, умалюю: як мамка раджала, бабка бабіла, стань на сваём месьці, у залатым крэсьлі, як у цесьці.

821. Ад залатніка («донніка»)

Доннік, доннік, доннічок — залаты залатнічок, стань ля пўпа — быць табе тўта. Рабу божыю (імя жанчыны) не крушы. Амін, амін.

822. Ад залатніка

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай маці пакланюся. Святая Прачыстая Божая маці, прыйдзі Ганне залатніка шаптаці.

Ішоў Гаспод дарожкаю i цёг з сабою залатніка:

— Залатнічку, залатнічку, добры чалавечку, сядзь сабе на сваём месцечку, на залатому крэслечку. Годзе табе шумаваці да пад бокі падпіраці, прашу цябе на сваё месцечка стаці. Не сядай пад дубком, a сядзь пад пупком. Я словамі гавараю, вымаўляю, на сіняе мора выпраўляю.

Мае словы — гасподні дух.

823. Ад залатніка

Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос, у трох ліцах Дух Святы стаіць на помач гэтаму чалавеку.

Залатнічок-панічок, залаты камочак, па гэтым чалавеку не хадзі, жылы, касці не ламі, жывата не балі, садзісь на сваім месцы ў залатым крэсле на залатым замочку, на шаўковым паясочку, замкніся, завяжыся, на божай помачы, на маім слове астанавісь i мінісь.

242

824. Ад залатніка

Бацюшка (імя) зачадзіў, матушка (імя) зарадзіла, залатніком надзяліла, пасярод жывата пастанавіла. Як дрэву клёну па лесу не хадзіць, лістам не лятаць, так у (імя) залатніку па жывату не хадзіць. Амінь!

825. Ад залатніка

Залатнік-залатніча, стой на сваём месці, на залатым крэслі. Як мяртвому ня ўставаць, па зямле ня хадзіць, расы ня таптаць, так табе з свайго места ня схадзіць, косці ня ламіць, жыл ня сушыць, жывата ня ташніць.

826. Ад залатніка

Вадзіца-царыца, божжа памашніца. Як гэтай вадзе на месьці не стаяць, не гуляць, так гэтаму залатніку па жывату не хадзіць, у касьці не стаяць. Стаяць яму ў крэсьці, у залатым месьці. Святы Міхайла-архайла на помач рабе божжай Матруні.

827. Ад залатніка

Залатніца-донніца, стань на пупішчу, на сваім месьці. Як быў у дзявіцы, так стань у маладзіцы (абвесці венікам вакол жывата, націскаючы). Крэпка бярозка на корні стаіць, так стань, залатнік, на сваім месьці таго крапчэй.

828. Ад залатніка

Госпадзі Божа, багаславі, маць Прачыстая, памажы. Загаварую рабе божай Агапі залатнік залаты, маладзік малады: стань ты ў крэсьлях, на сваіх месьцях. Як яна ў дзеўках бувала, цябе не знала, так цяперыцька на стану станавіся. Як цябе пад хрост паднасілі, у Бога долі-шчасьця прасілі, a я ў Госпада Бога добрага здароўейка.

829. Ад залатніка («Роды, выкідыш, залатнік, маціца»)

Залатнік замаўляю, Божжую мацер на помач прызываю, святы аўторак, ранняя зара — добрая пара. Божжая мацер

243

Cyca Хрыста спарадзіла,|СОрак нядзель насіла, у божжай пасьцелі ляжала; к рабе божжай прыхадзіла i гэту боль адвадзіла, за повесьці ў добрам месьці станавіла. Ну, так жа ты не гнявіся: як саступіў, так на сваём месьці станавіся.

830. Ад залатніка

Залатнічок, панічок, гніся, віся, на сваём месьці станавіся, Ясён месік занімаецца, спалягаець, спатухаець, дробныя звёзды на ноч занімаюцца, на дзень спалягаюцца, спатухаюцца — спатухнець, спаляжэць рабе божай ета хуртувіна.

831. Ад каўтуна

Не я ж падзімаю, матка Хрыстова. Калі каўтун-каўтуніца, то ідзі шырокімі балатамі, чыстымі палямі, сінімі марамі за цёмны лес, за цёмну цямнічку, за глыбоку крынічку, там ты запа- дай-прападай, на целе не бывай.

Каўтуночак-галубочак, узлезь Мані на вяршочак, я табе ўгаджу, віна-мёду навару, залатыя кубачкі палажу, срэбну мякку пасцелечку пасцялю. Айцец Мікола, матка Хрыстова, злюбі, Божа, мой дух. Калі Бог памажэ, то i я памагу.

На гары стаяў дубок, пад тым дубком бабка. Не ўмела ні чытаць, ні пісаць, толькі ўмела каўтуна i каўтуніцу выгавараць. Яна ўгаварала, мне памагала. Прыляціце, пташачкі, з бору, забярыце каўтуна i каўтуніцу з сабою, занясеце на сіняе мора, на чыста поле, дзе кароўкі траўку не з'ядаюць, вады не співаюць, там каўтуна i каўтуніцу пакідаюць.

832. Ад каўтуна

Каутун-баўтун, добры чалавек, чаго ж ты расхадзіўся? Ці ты з крыку, ці ты з работы, ці ты са зла, ці ты з пуду, ці ты з увяроду? Я ж цябе прашу, табе смачна есці даю, мякку пасцель сцялю, цябе, каўтуна, спаць кладу, табе, каўтуну, угаджу, цябе, каўтуна, прашу па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, крыві не валнаваць, у (імя) каўтуну не бываць. Стаць табе, каўтунок, угадзіць, абнаравіць на сваём месцечку, на залатом крэслечку. Прачыста Божа матка столікі настаўляла i ў кубачкі-блюдачкі мёд-віно паналівала. Як у тых кубачках-блюдачках мёду-віну не бываць, так у (імя) каўтуна не бываць.

244

833. Ад каўтуна i каўтуніцы

Прачыстая Божая мацер, прыступай i памагай каўтуна i каўтуніцу ўгавараці. Я ўгавараю i ўмаляю, хлебам-соллю

страчаю i

вас

перапрашаю — падвераджоны, прастуджоны,

й варавіты,

i

працавіты — па касцях не хадзіце, касцей не

ламіце, крыві не смакчыце, галавы не марачыце, сэрца не смуціце, жывата не сушыце, жыл не падрывайце, духоў не закладайце.

834. Ад каўтуна

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся. Мацеры Гасподняй памалюся. Ні сама я сабою — Прачыстая маці са мною. Прыступіся, Госпадзі, на ету часінку, на ету мінутку (імя) выгаварыць, вымалвіць тры дзевяці каўтуноў, тры дзевяці каўтуніц, падумных, намоўных, прыгаворных, смешных, пацешных, свярбучых, пякучых. I пакуль ты, каўтун, буяў, гуляў, ні ў сваім месцы стаў, сладкае мяса аб'ядаў, цяпер я цябе ўхажываю, угаварываю, тры дзевяці каўтуніц, тры дзевяці каў-

туноў, із буйныя галавы, з гарачае крыві,

з чорныя

печані,

з сустаўцаў, з палусустаўцаў, з пальцаў, з

голасу, з

воласу.

I раннія зорачкі, вячэрнія ўнімалісь, улягалісь, тры дзевяці каўтуноў, тры дзевяці каўтуніц, сходам мінайся, маладзіком не атрыгайся, на сваём месцы вастанаўляйцесь. Прымі мой дух. Амінь.

835. Ад каўтуна

Госпаду Богу памолімся... A прашу я цябе, старшы Каўтун, унімай сваіх слуг, падзіўных, падумных, намоўных, сурошных, урошных, вадзяных, нутраных, дзянных, палудзённых, нашных, палуношных, часовых, памінутных. Выгаварыю я цябе з ясных вачэй, з гаручыя крыві, з лёгкіх печаней, з лёхка, з палехка, з жыл, з пажыд, кашчэй, машчэй, пакашчаў — пры ясных зарах, пры красным сонцы, 4іры ранніх зарах, пры вячэрніх, пры вутранніх.

836. Ад каўтуна

Першым разком, гасподнім божым часком (імя) каўтуна ўгавараю. Каўтунчыку, сівы божы галубчыку! Спрашываю я цябе

245

добрымі славамі, лёгкімі духамі. Каўтунчыку, ці ты палявы, ці ты баравы, лугавы, вадзяны, снегавы, расяны, зорны, начны? Па (імя) целе не хадзі, касцей не ламі, сэрца не тамі, крывей не бушуй. Выйдзі з (імя) вачэй, з плячэй, з вушэй, з касцей, з крывей, із пальчыкаў, із сустаўчыкаў, з усяго. Ідзі на сіняе мора. На сінім моры явар, на явары калышыся, па карэнні балячкамі судзіся, a ад (імя) белага цела адступіся.

 

837. Ад каўтуна

Каўтун,

каўтунішча-дурнішча, ад чаго ты ўзняўся: ці ты

з падзіўку,

ці ты з пасілку, ці з цяжкага падымання, ці ты

з цяжкага падыхання? Я цябе ўмаўляю, я цябе ссылаю на сінія моры, на буйныя ветры. Там табе столікі пазасціланы, кубачкі паналіваны, там табе піценне i ядзенне, там табе піць i гуляць, да Івана патрэбы не маць, спакой яму даваць.

838. Ад каўтуна i каўтуніцы

Пасоб, Божа, памажы, Прачыстая маці, (імя) каўтуна выгавараці. Каўтун-каўтуніца, брат i сястрыца, па садочку хадзілі, цвяточкі зрывалі, вяночкі звівалі. Каўтунчыку ні хадзіць, галавы ні крушыняць, костачкі ні ламаць, чырвонай крыві ні ганяць, сініх жыл ні затрудняць, белых касцей ні ламаць, сэрцу ні ўяць. Ні падбіваць каўтунчыку ні пад грудзіцы, ні пад бачыцы (каўтун жа ўсюды.— інфарматар). Пасоб, Божа, каўтуна i каўтуніцу ўняць.

839.Ад каўтуна

Яз таго свету Адарачку ўспамінаю, ўсякі каўтун загавараю. Сыйдзі, каўтун, на дубочак, на кляночак, на яварочак; сыйдзі,

каўтун, на хвоячку, на елачку, на бярозачку; сыйдзі, каўтун, на лясіначку, на лозачку, на бруснічачку; сыйдзі,каўтун, на высокія ляса, за крутыя горы, за глыбокія Дунаі, за шырокія межы, дзе ніхто не ходзіць, дзе ніхто не тупае; там табе мес-

цечка — залатое крыльцечка. Сыйдзі, каўтун, з галовачкі,

з цела; сыйдзі, каўтун-каўтунішча, з галовачкі, з цела.

840. Ад каўтуна

Дванаццаць скул угавараю, каго лячу — дапамагаю. Каўтун галаўны, вушавы. Ты самец-маладзец, ты саміца-

246

сястрыца. Каўтун галаўны, вушавы, зубавы, нутраны, верхавы, рассыпны, захаладжоны, застуджоны, страхаўны, засыланы. Ты, самец-маладзец, ты, саміца-сястрыца, па касцях не хадзі, касцей не ламі, сэрца не смуці, крыві не смакчы, каго лечыш — не смярці. Дасюль ты хадзіў, дасюль ты душу смуціў, пакуль майго духу не смуціў. Не дапамагаю я, хай дух дапаможа. Як мой дух лёгкі, каб табе было лёгка па касцях, па нутрах, па тваіх суставах.

841. Ад каўтуна

Госпаду памолімся. Бог з помаччу, a мы з духам. Зорказараніца, крэўная сястрыца, памагаеш людзям, памажы i Ганне.

На моры ляжыць белы камень, на камені сядзіць дзявіца, хустку вышывае, каўтун замаўляе. Я каля яе ішла, сырымі карэннямі, белымі каменнямі, карэння прарывала, каменне прамывала. Тудэмі ішла Прачыстая, у дзёвіцы пытала, дзевіца атвячала. Я дзёвіца-мініца, каўтунова ліхая, мініся. Я хустку вышывала, каўтун замаўляла, з касцей, з вачэй, з падгруз, з усіх вачэй выганяла. Каўтун ці саміца, на галаве звівайся, Божай мацерай здымайся. Каўтун ці саміца, на ваду апускайся i на вербы абвівайся ці ў зямлю закапайся.

842. Ад каўтуна

Первым разам, добрым часам, Бог с помаччу.

Вячэрняй зарой (ці ранняй зарой), добрай парой. Зара, зара, не запрыступіся (імя) рачонаму, хрышчонаму.

Каўтун-каўтуніца, сом i саміца, братка, сястрыца — усіх жа вас троячка. Я ж вас угавараю, я ж вас умаўляю, на цякучыя рэкі ссылаю. Там вам купацца, умывацца, у (імя) не стаяць, касці не ламаць, сэрца не крушыць, гарачкі не паліць.

843. Ад каўтуна

Каўтун — добры чалавек. Потам выступаю, па целу не раздзіраю, здароўя не адбіраю, жыл не сцягаю, гарачку ўцішаю, крыві не змяраю, сэрца не астаўляю, косць на косць пастаўляю... Калючыя, балючыя, агнючыя, пякучыя болі сунімаю. Каўтун — добры чалавек. Пасватаймось, пабратаймось, пакумімося, пашарсцімося, пацалуймося i разыйдзімося.

247

844. Ад хваробы вачэй

Вячэрняя зарніца, гасподняя памачніца, стань на помач. Ішла Прачыстая маці дарогаю, ішла Прачыстая маці шырокаю. Тудою ідзець раб божая Маня, плача, убіваецца, аб шы-

року дарогу валяецца.

Чаго ж ты, раб божая Манечка, плачаш, убіваешся, аб шыроку дарогу валяешся?

Як жа мне ні плакаць, ні ўбівацца, аб шыроку дарожку ні валяцца, што мне бяльмо вочка занімае, на белы свет глядзець ні пазваляе.

Ідзі ж ты, раб божая Манечка, да хаты свае, я прышлю

ктабе трох хартоў: белы — бельмы змыляе, красны — кроў замаўляе, чорны — яснасць у вочы ўстаўляе. Махна махнў топча, яснасць у вочы. Я ж гэту боль угавараю, пабойную, прыгаворную, калючую, балючую.

845. Ад бяльма

Госпаду Богу памалюся, святой матары Прачыстай пакланюся. Прачыстая маці, хадзі вока шаптаці i бяльма зганяці.

Ішоў Cyc Хрыстос па калінавым масточку, за ім беглі тры харточкі: первы рабы, другі красны, трэцці серы. Рабы навалоку сцягая, красны кроў залізая, a серы вочы ўстаўляя.

846. Ад хваробы вачэй

Хадзіла, гуляла маць Прачыстая па чыстаму полю. Падняліся буйныя ветры, запарушылі Івану левае вока, вырасла бяльмо. Маці Прачыстая плача-рыдае, к сырой зямлі прыпадае. Тудой ехаў сам Ісус Хрыстос.

-г- Маці мая, чаго ж ты плачаш, чаго рыдаеш, к сырой зямлі прыпадаеш?

Сынку мой, сын, як мне не плакаці, не рыдаці, к сырой зямлі не прыпадаці? Хадзіла, гуляла па чыстаму полю, падняліся буйныя ветры, запарушылі Івану левае вока, вырасла бяльмо.

Маць мая, не плач, не рыдай, к сырой зямлі не прыпадай. Буду я ехаць па сялянскай гарэ на сівым кане, за мной будзе бегчы тры хорты: адзін чорны, другі белы, трэці рабы. Первы лізне — слязу злізне, другі лізне — таску злізне, трэці лізне — так з раба Івана бяльмо злізне.

248