Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

Ад расы. Сонцам асвяціся,

Месяцам агаражайся, Урокаў не пужайся, Ведзьме не паддавайся. Хто мысліць злое — Адвярні яму, Бог, тое. Паганым вачам — Кроў да пячаль.

Хто маю кароўку ўракне — Кроўю да луною вочы завалакне.

101. Ад злога чаравання

Ідзі, кароўка, на шырокія палі, шаўкову траву з'ядай, pacy хватай, сабе малака дабывай. Малака па бака, сыроваткі па капыта, смятаны na рага. Ідзі, мая кароўка, з поля, на цябе будзе сматрэць чарадзей, чарадзейніца, ліхадзей, ліхадзейніца; сакалінымі глазамі прысматры, капытамі адграбі, рагамі адмахні, хвастом адгані. Ніхто мае кароўкі не ўкусе — ні мужчына, ні жанчына, ні малае дзіця, ні якая сатана. Ты, мая кароўка, стой; дасць маць Прачыстая спор з дзевяці гор. Ты ка мне са спорам, я к табе з добрым словам. Ты ка мне з апаскай, я к табе з ласкай, ты ка мне з гарою, я к табе з зарою.

102. Ад злога чаравання

Божа маці на прэстолі стаяла, Ісуса Хрыста на руках дзяржала, усёму свету дапамагала.

Добры дзень, вадзіцы-крыніцы! Мы непрыйшліпа ваду, мы прыйшлі па сваё малако. Як у крыніцах вада прыбувае мінутамі, гадзінамі, часінамі, шоб малако прыбувала мінутамі, гадзінамі, часінамі. Як нам Бог ёго даў, шоб у нас ёго не адабраў. Я не іду ваду браць, іду ў Госпада Бога спору браць.

Просім у Бога спору з высокіх гораў, з глыбокіх мораў, з густых карэннёў. Зямля — наша маці будзе пітаці, чараўніка, чараўніцу да да нашага табара не гіускаці. Мы ўсе варота адчыняем, Госпада Бога прымаем. Выйдзі, Гасподзь, з неба, як ты нам трэба. Сам не зайдзеш, то нам дзвенаццаць ангелаў адпраўляй. Адзін ад зайдзе, другі ад ліхіх вачэй, a трэці ад ваўкоў... Адзін ахраняе, другі паганяеда чараўніка, чараўніцу ў табун не пускае.

Усе цяпер варота адчыняюць. Ідзе наша худобка з вялікага

59

куста, із-пад жалезнага гвазда. Як вялікага куста ўрагам не паламаці, жалезнага гвазда зубамі не пакусаці, то так наш табун нікому не наракаці. Цяпер у нашага табуна колавыя рогі, дубовыя ногі, із памяла хвост. Рожкамі адбіся, ножкамі адбяжыся, хвосцікам адмахніся, чараўніка, чараўніцу не дапусціся. A стойце аднэ коло аднаго, як агонь у яме. Ідзі аднэ за адным, як вада ў Ярдане.

Госпадзі, спасі, сахрані. Ззаду падганяй, папераду прыпы-

няй, чараўніка, чараўніцу ў наш табун не пускай.

*

У лесе дубок, a пад дубком сядзіць дзядок. Вон

не пашэ,

a толькі наш табун пасе. A пасе наш табун на сенажацях. Нашаму табуну i ўдару не палучаць, крыві не разліваць. Будзе Божая маці нашы сем'і карміць, Ісус Хрыстос будзе паганяць, да дадому зажэне, да ў пасцель спаць пакладзе, залатымі замкамі ўсе варота пазамыкае, чараўніка i чараўніцу ў варота не пускае.

103.Ад злога чаравання

Ккароўцы саджуся, нікога не баюс^ — ні змея-чарадэйніка, ні змяі-чарадэйніцы. Я ім камянем зубы павыб'ю, a пяском вочы засыплю, штоб чарадэйнік i чарадэйніца к маёй скацінцы не падышлі, у маёй скацінкі малака не ўзялі: ні ў полі, ні ў доме, ні на дарозе, ні на раду, ні на хаду.

104.Ад злога чаравання

Першым разочкам, добрым часочкам. Чур-чурамы, Гасподзь з вамы. Не бойся ні чараўнікоў, ні чараўніц, ні ўрошнікаў. Чараўнікам i чараўніцам камення грызць i палення грызць. Пакуль палення паясцё, камення пагрызяцё, я ад свае кароўкі благадаць вазьму. Рабу божаму (імя) прыступіла i ўгаварыла сваімі славамі, Гасподнімі думамі. Ху!

105. Ад ведзьмы

Госпадзі Cyc Хрыстос, сын Божы, памілуй нас грэшных. Цар Давыд скрапіў неба i зямлю, зоры i ясны месяц, скрапі, ГоспадзІ, маю просьбу.

Лягу я пазненька, устану я раненька i ўмыюсь бяленька, памалюсь Богу вярненька i выйду я на крутую гару, гляну я пад жаркае сонца, на сіняе мора, на лукамор'я. Ажно ідзець Прачыста маць па сінім моры, ідзець, у руках крапілца нясець, у сіне мора макаець i кароўку падмываець, ад усякае чарадзей-

60

ніцы, каторая малокі адбіраець. Ідзець яна па сіню мору к калінаваму масту — мост калінавы, a стаўбы малінавыя. Ля калінава моету стаіць куст ракітавы; у том кусьце тая самая чарадзейніца, каторая малокі адбіраець. I едзець па калінавым масту святы Ягоры з кап'ём, войстрым мячом: выхадзі ты, нячыстая сіла, з ракітава кусту на калінавы мост. Войстрым мечам буду цябе сеч-рубаць, кап'ём прабіваць, тваю кроў разліваць: аддавай малако краснай карове.

106. Ад ведзьмы

Карова мая чорная! Ад паганых вачэй i [няшлюбных] дзяцей вочкамі асвяціся,_вушкамі атматніся, ножкамі аттапчысь, хвосцікам адмахнісь. Будзь ты не ўрочна, не прыгаворна. Хто маю карову ўракне — таму кроўю вочы завалакнё. Чужым вачам — соль да пячаль. Што думаеш мне — палучы сабе.

\

4

107. Ад ведзьмы, як малако ў каровы адбярэ

Йе сама я сабой, з Госпадам Богам, з сяннішнім днём, свртым'чацьвяргом. Угаварую, умаўляю, у Госпада Бога мілаісьці ўпрашаю, святога Міхаіла-архангала на помач прызываю, етай скаціні, рыжай шарсьціні, помачы даваю ад малашніка_і 'д малашніцы.

На гарэ Сіяньскай, на вадзе Арданьскай стаіць залаты намастыр, на том намастыры трыдзевяць углоў, трыдзевяць булоў, трыдзевяць вакон, трыдзевяць дзьвярэй І трыдзевяць шнуроў; на тых шнурах стаіць сівы конік, на том сівом коніку сядзіць святы Міхайла-архангал, у святым месьці, у залатым крэсьлі, кнігу-вангілю чытаець, хіруімы усьпеваюць,уГоспада Бога міласьці ўпрашаець, етай скаціні, рыжай шарсьціні, помачы даваець, малако к ёй прысылаець, i на векі вякоў яе ядро сустанаўляець, ад малашніка, ад малашніцы ўкрываець сваёю пелянёю, жытворяшчую рызаю на векі вякоў. I сярод таго намастыра стаіць залаты прэстол, за тым прэстолам сам Cyc Хрыстос, маці Прачыстая, самі з сабою размаўлялі, у Госпада Бога міласьці ўпрашалі, з залатога кубка ў кубак віно пералівалі, i етай скаціні, рыжай шарсьціні, помачы давалі, малако к ёй прысылалі, i яе ядро на векі вякоў сустанаўлялі, ад малашніка, ад малашніцы ўкрывалі, ад пагібшага вока, ад няшчаснага языку, сваёю пелянёю, жытворяшчую рызаю. Перад імі стаіць гара мясная, свяча залатая, перад імі стаіць залаты ясен, усяму свету красен, белая бяроза, усяму свету прыгожа; з-пад тые бярозы працяка-

61

ла крыніца, у той крыніцы трыдзевяць вуглоў, трыдзевяць ключоў. I ету вадзіцу-царыцу ўсі праваслаўныя хрысьцяне бралі, у f оспада Бога міласьці ўпрашалі, i ету скаціну, рыжую шарсьцІну, вымя падмывалі, i піць ёй давалі, i прыміж рожак ёй мачылі, i крыжам хрысьцілі, i Госпада Бога прасілі-ўпрашалі, етай скаціні помачы давалі, i малако ёй прысылалі, i на векі вякоў ёй ядро сустанаўлялі. Перун б'ець, малоння паліць, малашніка i малашніцу ад етай скаціны, рыжай шарсьціны, за дванаццаць сажнеў адкідаець i сваім войстрьім кап'ём наскрозь ёй жылыпажылы прабіваець, 1 на дванаццаць пакаленій малашніка i малашніцы кроў заклінаець.

108. Ад ведзьмы, як малако ў каровы адбярэ

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні ляжыць белы камень, a на том белом камні Прэсвятая Бугуродзіца сядзіць4-ў воду глядзіць. Яна цару Владыміру пуці казала, жыць павелевала. Як ты, царыца-вадзіца, сілна i няўрэдна, каб так i мая скацінка была сільна, неўрадзіма ад усякага зла i ад злаключэнія людзей.

109. Як карова не дае малака

Первым разам, гасподнім часам, памажыце святой Прачыстай, мацеры Божай, станьце ў помашч.

Угаварую з вушэй, з вачэй, з рог\ з ног, з буйнай галавы, з жоўтай касці, з жыл, з паджыл, з мяккага жывата, з шчырага сэрца, з вым'я з дояк стала маленькае i цёпленькае, як макавае зярнятка. Як маку ведзьмам не сабраць, так у етай каровы спору не ўзяць. Мікола'чка-татачка, пасі ету карову па позняй i ранняй pace, штобы спор i ўдой прыбываў. Ехаў Ягор на сівым кане, спор увідаў, замыкнуў замкі медныя, ключы срэбн.ыя, зла незабычнае («па-маему, эта ад паганае»,— заўвага інфарматара) назад заварачвае. Госпаду Богу памалюся, стань, святы Ягор, у помашч. Як лес развіваецца, так у Жанкі (Рабкі, Белкі') малако прыбаўляецца. Як ведзьме не падымацца к мору i к сырой зямле, так i этай чорнай карове i мне. Святая маць Прачыстая, накрый эту карову залатою скацерц'ю — рогі, ногі, буйную галаву. Сцаляй, Гоепадзі, сцаляй малако ёй, засцілай вочы плахай ведзьме, як цёмная ноч. Як цёмная ноч нявідная, штоб не была мая карова жадная («на траву, наверна, у мяне такая карова i е, не жадная»,— заўвага інфарматара), Абсыпаю сваю карову макам. Хто эты мак сабярэ — той маей карове ўракне. Амін.

62

110. Ад уроку жывёлы

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай матцы пакланюся, усіх святых празнікаў папрашу.

Добры дзень, карова, прыйшла к табе з хлебам i соллю на адведкі. Ранняй зарою, добраю парою, з вымем тоўстым, з малаком густым, з верхам поўным, з маслам жоўтым. Вочкамі аглядайся, вушкамі адківайся, рожкамі адкаліся, ножкамі атрасіся, урокаў не пужайся, ведзьме не паддавайся, на сваю хазяйку не забывайся.

III. Ад уроку жывёлы

Кароўка мая, я к табе іду i з хлебам, i з соллю, i з шчасцем, i з доляю. Я цябе засцерагаю ад ліхіх ведзьмаў, ад сільных вятроў, ад дробных дажджэй, я цябе ссылаю на буйныя бятры, на ніцыя лозыЛ

112. Ад ведэьмы

Чур неба, чур зямля, чур звезды, чур луна! A ты, акаянная, стой, ні з места!

113. Ад уроку жывёлы

Уганяю я сваю кароўку На шырокую вуліцу, На шаўковую травіцу,

Углыбокую крыніцу Па светлу вадзіцу.

Шаўковай травіцы наядайся,

Углыбокай крыніцы напівайся, Карысці набірайся, Урокаў не пужайся, Ведзьме не паддавайся.

114.Ад уроку жывёлы

Кароўка мая ўвабранка. Уганяю цябе на шыроку вуліцу, на шаўкову травіцу, на святую крыніцу, прынясеш мне малака поўныя бака. 3 касцей, з мажчэй, з усіх печаней. На тварог густы, a на верх таўсты. Вочкамі асвяціся, рожкамі адкаліся, хвосцікам адмахніся, a ножкамі адбрыкніся, a хто цябе, кароўка, уракне, таму кроў вочы завалакне.

63

115. Пры выгане скаціны ў поле

Красна сонца i ясён свет, i ca лунамі яснымі, i ca звёздамі частымі, i з зарамі вогненымі, i з утраняй расой i з вячэрняй, i сушу i мора асічаеш (асвяшчаеш) i маць сыру зямЛю ўграваеш, i з вясеннім цяплом i з летнім агнём. I $грэй, упар сыру зямлю, распусьці зялёну траву па лясам, па лугам', па канавам, па кустам. I сахрані ты маіх мілых жыватоў адусякага ліхадзея! Даруй маім жыватам піценне i ядзенне, пакрый іх_ шаўковай пеляной, акружы жалезным тынам, a ліхадзея ўбей вогненнай стралой, вогнем-йламенем. Ідзіце, матушкі, у чыста поле, у зялёныя луга! Там вам яда — трава зялёна, там вам піццё — вада студзёна. I ўгрэй ix, красна сонца, a дамоў прывядзі, ясен месяц. I саблюдзі ix, красна сонца, ад ліхога чалавека, ад цара палявога, ад цара вадзянога, ад цара лесавога, ад яго дзетак-ца- ранят, штобы ён кароў дамоў ня вадзіў i царат малаком ня паіў; i сахрані ix ад стралы вогненнай, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад змяі-папілухі. Амінь.

116. На зберажэнне скаціны

Ах, КЭр'ева матка Ўсю ночку нё спала, У Пятра ключы брала,

Зямліцу адмыкала, ^; Расіцу выпускала.

A вы, людзі-хрысціяне, Раненька ўставайця

I скацінку сваю выганяйця На Юр'ёвы росы, На Мікольскія травы.

К_аб ваша скацінка /Здаровенька была,

/Роску спажыла

1I да дому гасподняга Здаровая прыйшла.

117.Пры выгане скаціны ў першы раз

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся.

Ідзі, мая кароўка, на Юр'еву pacy, на замшовую траўку. Ножкамі патапчы, вушкамі патрусі. Як на тАўр шарсці не злічыць, так табе, кароўка, урагам не ўрачыць.

64

118. Пры выгане скаціны ў Юр'еў дзень

Ідзі, мая каровачка, на Юр'еву pacy, на Юр'еву pacy, на

Міколаву траву. Прыходзь, мая каровачка,

з Юр'евай расы,

з Міколавай травы з вялікімі малакамі, з

таўстымі сырамі,

з глыбокімі смятанамі. Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае ды нам памагае. Я з словам, Гасподзь Бог з помаччу i Духам Святым.

119. КаС карова сама пасцілася

За варо амі дубок стаіць, a пад дубком сівенькі дзядок сядзіць. Ен пашанькі не паша, толькі каровачку пасе, да спераду падганяе, да лютага звера не дапускае, зверу рот замыкае.

120. Пры выгане скаціны першы раз

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся. Прачыста Божа маці на прэстолі стаяла, на сябе залатыя рызі накладала, усёму свету помач давала.

У чыстым полі стаяў дубочак, a пад тым дубочкам сівы дзядочак. Ен не арэ, не паша, толькі мае кароўкі пасе. Спераду прыпыняе, a ззаду падганяе. Ідзеце, кароўкі, у поле ножкамі, a траву рожкамі... Травы наядайцесь, у поўнае крыніцы вады напівайцесь да дадому зараней не збірайцесь. Да глей, карованько, чк брат сястры. Да йдзі паміж чарады, як муж з жаною.

Другім разочкам, лепшым часочкам...

121. Як першы раз карову выганяюць

Ты ж, дзеду-сівабарадзеду, ты ж не пахаеш, ты ж не гарэш, ты толькі худобачкі пасеш. Ідзі ж ты, мая цялухначка (масць), у чыстае поле рожкамі, ножкамі, a еж ты травічку роткамі, a еж ты травічку, паядай, крышталёву ваду папівай. Як брат i з сястрою, так ты з чарадою, як чалавек за жонкай, так ты за чарэдкаю, i ззаду не аставайсь i ўперад не вырынайсь, пасярэдзіне. Тагды ж, мая цялухначка, дадому прыходзь, як сонейка заходзіць, ад плота да плота, прама ў мае варота.

122. Калі выганяюць каровы першы раз у чараду

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся аб помачы шаптаць.

Уганяю я кароўку на пашу. Сонейка ўзыходзіць — кароў-

3. Зак. 799

65

ка на пашу ходзіць, сонейка заходзіць — кароўка дамоў прыходзіць. Уганяю я кароўку святою серадою. Ты ж ідзі, мая кароўка, за чарадою, бо я пастух без бароды i я не пажэну чароды. Пятро i Паўло дапаіугагаў i маю кароўку ў чараду заганяў. Спераду прыпыняў, a ззадў падганяў, па баках наварачаў. Стой, кароўка, у табуне, як агонь у яме, a вада на Ярдане. Пятро i Паўло ту саму кароўку маю дамоў прыганяў, у пасцель спаць пакладаў, на ўсей год, на ўсе лета хазяіну спакой даў. Амінь!

Другім разочкам, лепшым часочкам...

123. Пры выгане скаціны на пашу першы раз

Первым разам, лепшым часам паганю я сваю скацінку, рыжую (або іншая масць) шарсцінку, на шырокую даліну, на зялёную траву. Там сядзеў дзед касаты, касатая баба, маю кароўку ўляклі i малака прыбаўлялі, вымца стужылі, a ваду ўлажылі. Туды ішла Дуня, плакала-рыдала i мацер Божую гукала. Чулапачула мацер Божая:

— Чаго ты, Дуня, рыдаеш, мне надакучаеш? Я сама вазьму гэту скацінку, паганю на шырокую далінку, на зялёную траву, a там я яе напасу i ў сінім моры напаю, i вам разганю гасподнюю благадаць, укладу крэпкага тварагу i жоўтага масла, i смятаны. Амінь.

124. Як гоняць першы дзень скаціну на пасту

Жана Лілея, доч Праскавея, сын Самсон, Самуіл, скоры ўгоднік, божы памочнік, прашу я цябе, упрашаю, пасі маю ска- цінку-залацінку дзень пад сонцам, ноч пад мясёнцам ад усіх звярэй лесавых, балатных, махавых, лугавых, яраўцаў-падаліцаў. Вы, усе зверы, сабірайцесь ка мне, я вам замкну зубы жалезнымі замкамі, залатымі ключамі. Залатыя ключы ў мора панясу, у мора ўпушчу. Чур-амін.

125. Ад урокаў карове

Ідзі, мая Мурка, на крутыя горы гуляці, шаўковых траў з'ядаці, на быстрыя воды співаці. Жоўтых маслоў, крутых сыроў. Рогамі пакалі, нагамі патапчы, хвастом замяці. Хто табе веры не мае — хай пад хвост заглядае.

66

126. Урокі карове

Госпаду Богу помолюся, святой Прачыстай Божаймаці поклонюся. Я словамі, Бог з помаччу.

У мяне ў хляве ў адном кутку пэрэн стоіць, у другом вода верэсціць, у трэцім огонь горыць, у чацвёртом сыр, масло стоіць. Не йдзі, моя Мурка, дзе пэрэн стоіць, не йдзі, дзе вода верэсціць, не йдзі , дзе сыр, масло стоіць. Да йдзі лугамі, да йдзі берагамі, да травы з'ядай, да воды співай. Да не йдзі, моя Мурка, дзе пэрэн стоіць, да йдзі, дзе тры пані стоіць, тры кубкі ляжыць. Там оні стоялі, моей Муркі ўрокі выговоралі.

127. Як скаціну на пашу выганяюць

Варота як адчыняюць, як тавар на пашу выганяюць, зло* му зверу рот захмком замыкаюць, штоб ён вушамі не цягнуў i вачамі не глянуў, i рота не разяўляў, год да мае худобкі не прыступаў, дзень пад сонейкам, ноч пад месяцам, пад яснымі зарамі, пад гасподнімі славамі...

128. Як скаціну першы раз выганяюць на пасту

На сінім моры, на лукаморы стаіць дуб какаты, на тых какатах ляжыць белы камень. Я'к таму камню ніхто не йме, так нашае скацінкі ніхто не йме i не займе: ні гад паўзучы, ні звер бягучы. Я прашу цябе, упрашаю, святое Юр'е, выхадзі са сваімі замкамі, залатымі ключамі. Замкамі затварай сваім слугам няверным зубы, губы, першым, сярэднім, паследнім. Штоб наша скацінка здавалася ў полі мятай, камнем, на даліне купінай, a ў лесе калодай, кустам на дарозе, сокалам. I прашу цябе, святое Юр'е, Міхаіл, умёршага, спасіце, зберажыце нашу скацінку. Благапалучна, спакойна, пака з поля прыйдзе.

129. Пры выгане скаціны

Памолімся мы Госпаду Богу i святому Юрыю, i святому Хралу i Лаўрыю, i Уласію i Панасію аб рагавом скату, i Хрыстоваму Настасію i Мамонцію аб авец, i Васілію Русалімскаму а'б свіней (параўн. духоўны верш.— Е. Р.)>— прыміця, Госпадзі, прашэнія i малітвы нашы аб скацінцы двушэрстныя. Аддаём скацінку на вашы рукі, на божжыя росы, памілуй яе, Госпадзі, пад сваімі 'блакамі i пад сваімі ліцамі гасподнімі; памілуй, Божа,

67

пад цёмнымі начамі, пад грознымі тучамі, памілуй, Божа, ад ваўка-ярка, ад ваўчыцы-ярчыцы, ад ваўчанят-ярчанят; ад ваўка Масея, ад ваўчыцы Каліны. Як месяц гасподні нараждаецца, жаркім сонцам аграждаецца, аградзі яе, Бог, ад усякіх злучаяў худых. Абарачаецца скацінка ў лесі копінаю i выскаддзёю, i зялёным кустом, a ў полі — гарою, a ў лузі — курганом, a ў лядзі — пенюхом. Памілуй яе, Божа, на ўсякае ўрэмечка, на ўсякі часочак, на ўсякі разочак, на ўсякую гадзіну, на ўсякую мінуту, на ўсякім месьці, на сваём прышэстві.

130. Пры выгане скаціны на пасту

Святы Юрай-Ягорай, сцаляй, спасай маю чорну карову да й дадому прыганяй, сваёй залатой рызай пакрывай. Скідайся на пагоні туманам у бару, пнём у лугу, калодай у лесе.

Хаме-Хаміхе, ваўку, ваўчыцы замыкай губы i зубы на цэлы год.

131. Пры першым выгане скаціны вясною

Госпаду Богу памалюся i ўсім святым пакланюся, кіяўськім, пячэрськім, божым прападобным.

Выганяем мы сваю скаціну на поля, на даліну, выяжжая к нам Гаеподзь БоАна белым кані i ў белым плацці загараджаваць нашу скаціну зялезнымі тынамі, замыкая залатымі ключамі, панясе залатыя ключы на сіняе мора, падложа пад Лата- ра-камяня. Як ніхто не мажэць сіняга мора выпіць, a Латаракамяня падняць, залатых ключоў узяць, так ніхто не мажэць рабы божыя скаціны бурыя, рабыя, красныя ўзяці: ні люты змей, ні лютая змяя, ні гад паўзучы, ні звер бягучы.

132. Пры першым выгане скаціны вясною

Святы Юр'я — Ягор'я, памажыця вы мне маю скацінку адратаваць. Выганяю я сваю скацінку на Юр'еву расінку, на шаўкову травінку, цераз сіня мора, цераз зялёна, цераз жоўта, цераз чорна. Добрую, мая скацінка, траву зьядай, a паганую вяху пад ногі падбівай, i на мяне, хадзяйку, ня забывай.

68