Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

валокі, чорныя нучы, чорныя штаны, чорна рубашка, чорна світа, чорна папруга, чорна шапка. Нёс на плячэ сокеру. Стаў чорнага дуба рубаці, сталі асколкі лятаці.

Урокі-ўрочышчэ, прыстрэх-прыстрэчышчэ, шоб вас не було ад маладосці да старасці.

173. Ад чарвей

Як на моры, на лукамор'і там ляжыць бел камень, пад тым камнем ляжыць гнілая калода, на той калодзі чорны чарвяк, з чорнаю галавою. Чорны чарвяк, выганяй сваіх чарвей з рабыя кароўкі, каб яны цела не тачылі, сэрца не сушылі i яе не нудзілі — не пушчай ваду. Сашлю я на цябе грозную тучу, буду я цябе біць, драць i наказаваць паленнем i каменнем.

174. Ад чарвей

На моры, на лукамор'і бел камень, пад тым камнем гнілая калода, пад той калодай чарвяк белы, чорнагаловы, над усімі ён чарвямі болыны, старшы. Чарвяк белы, унімай з етыя скаціны чарвей, каб яны скаціны косці не ламілі i сэрца не нудзілі. A то я цябе буду судзіць i наказываць, нашлю на цябе тучу грозную, гарачую ваду, жаркае каменне.

175. Ад чэмеру

Выходзіць раб божы Хведар (імя знахара) у чыстае поле, на крутыя горы, прызываю я чэмернага цара Васіля, царыцу Васілісу. Чэмерны цар Васіль, царыца Васіліса, унімай сваю чэмер у такія-та скаціны; полна табе скаціні мучыць нутру, сэрца яго, i жылы i жоўць яго, i печань пілою піліць, i кроў i целеса марыць. A табе йці на мхі, на балоты; там стаіць сухі дуб, пад тым дубам стаіць цясовая карваць, у тэй карваці пуховыя пярыны i шаўковыя прасціры. У етай карваці табе ўлягацца, a та- кой-та скацінай не ўладаць.Як етаму сухому дубу веццем не махаць, так табе, чэмер, скаціну не марыць.

176. Ад хвароб жывёлы

Наморы,,на кіяні, пад крутымі берагамі ляжыць даска, пад тою даскою чэмерная патніца. Я еілу панімаю, доску ўзнімаю, чэмерную цатніцу вынімаю з ясных вачэй, з быстрых вушэй, доўхага.хваста, шырокага капыта, рыжыя шэрсьці.

79

177. Ад хвароб жывёлы

За сінімі марамі, за крутымі гарамі стаіць дуб-какацішча, міз тых какацішчаў гняздзішча; у том гняздзішчыцар-лішышча, цар-грызішча. Ен гарэлку гоніць, вяселля іграець, кубкі віна наліваець, слуг сабе прызываець, дзянных, палудзённых, нашных, палунашных, часовых, памінутных, жалосных, намоўных, нагаворных, сурошных, урошных. Ідзіця, ухадзіця па добрай волі, a то стану Ніколушку-бацюшку прасіць, скорапамошніка: «Станьця нам на помач!» Выгаварую ж цябе пры ясных зарах, пры красным сонцы, выгаварую ж цябе, ясны месяц, на сходзі, a краснае сонца на ўсходзі; краснае сонца на сходзі, a ясны месяц на ўсходзі.

178. Каб конь быў здаровы

Устану па вутру па ранніму, Па вечару па позніму, Выйду на сільны вецір, На лёхкі воздух, Вазьму я асінаву ветку,

Пайду я к добраму хазяіну На чэсцён пір. Із-падлевай нагі, Із-пад правага капыта Аблажу i абвяжу

I кругом абнясу, Штоба быў па-стараму, Па-прэжнему,

Чышчэй i луччэй,

Штобы не была болій нёдуга, Куды б rfi паехалі.

179. Ад хвароб жывёлы

Божухна-бацюхна, Прачыстая матухна, зара-зарыца, божая памачніца, праведнае сонца!

На моры, на каяні ляжыць камень Школат, на том камні

Школаці сядзіць пан-чальчак. Пан-чальчак, упрашаю цябе

i ўмаляю^не сам сабою, a Госпадам

Богам: унімай сваіх слуг

i послуг, i вынімай балезнь з раба

божага скаціны, чорнай

шарсьціны, з нутрэй i панутрэй, з жыл, із пажыл, з

касьцей,

з пакосьцеў, з цвёрдага зуба, з ясных воч, з чорнага

капыцця.

80

180. Ад чэмеру

Ляцеў арол чэраз шчыры бор, чэраз мхі-балоты, шаўковай ніткай зацягуваў, сераму каню чэмер загаваруваў, вугалем зачэрчываў. Госпадзі, памажы, Госпадзі, багаславі.

18). Ад крывацёку з саскоў у каровы

Прачыстая мая маці, хадзі хомаўку даглядаці. Зялезнымі тынамі абгараджуся, меднымі замкамі замкнуся. Святая Пакрова, мамка Хрыстова, закрый сваёй рызай залатой ад паганых рачэй, ад паганых вачэй, ад усякага гаду, ад усякага ўпадку, закрый, заступі.

182. Ад хвароб жывёлы

Чамярыца i патніца, выхадзі з касьцей, з машчэй, з бумажнага цела, з рыжыя шарсці, на мхі, на балоты. Там табе гулянне, буянне; на скаціні, рыжай шарсціні, нет ні гуляння, ні буяння. Есь на свеці тры цары: первы цар — ясён месяц на небі, дрўгі цар— чорны рак у моры, трэці цар — серы воўк за морам. Як тым царам у кучу не схадзіцца, за дубовыя сталы не садзіцца, чары віна не піць, хлеба-солі не кушаць, так етай болі не балець, не гарэць, у етага раба божага скаціны.

183. Ад чэмеру

Есць у свеці, есць у свеці, есць у свеці тры цары, тры цары, тры цары: первы цар, первы цар, первы цар — месіц на небі, месіц на небе, месіц на небе; утарой цар, утарой цар, утарой цар — рак у моры, рак у моры, рак у моры; трэці цар, трэці цар, трэці цар — серы воўк у балоці, серы воўк у балоці, серы воўк у балоці.

Как еты цары адзін у'аднаго ні бываюць i напіткі i наедкі ні кушаюць i ні бяседываюць, так етай чэміры ў раба божага ні бываць i раба божага ні нудзіць, ні марыць i па румянаму целу ні хадзіць, i белую косць ні ламіць, i гаручу кроў ні разганяць, пухавога воласа ні раздумаць.

I ты выхадзі, чэмір злая, чэмір ліхая, ад етага раба із касцей, із машчэй, із жыл, із пажылак, ад буйнай галавы, ад быстрых глаз, ад рабочых рук, ад быстрых ног, ад нутрынасцей чалавечаскіх!

Ні трыгацца табе, чэміры, ні на маладзіку, ні на паўнаце, ні на піракроі месіца, ні на сходзі вастока!

81

184. Ад урокаў карове

Первым разком, гасподнім часком, Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыступі ўрокі шаптаці.

У полі стаіць тры дзявіцы да тры сястрыцы, a там царыца, a кала царыцы крыніца, a там цячэ рэчка. Як у тых крыніцах, у тых рэчках вада прыбывае, так у маёй кароўкі малачко прыбывае. Як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, дай, Госпадзі, помач. Я словамі, гасподзен дух.

185. На добрае жывёле

Добры дзень, Дунаю, я к табе прыбываю не за вадою, a за малаком, маслам, сырам i тварагом тваім.

186. На добрае жывёле

Добры дзень, маладзею Максім, вада Аксіння, бяру я спор са ўсіх рэк, мораў i азёр, з первай зары, з Асіянскай гары. Як гэтым рэкам, морам, вадзе не высыхаць, так маёй чорнай карове малаку не адбываць, a прыбываць.

187.«Каб малака ніхто не адабраў ад каровы»

Ідзе хазяйка к сваёй кароўцы Дроўцы, загароджвае жалезным тынам. Пака вядзьмар з ведзьмаю збяруцца, дык яны абарвуцца. Сарокі-варокі, вазьміце прыстыкі i ўрокі, нясіце гэтай кароўцы з усіх старон малокі. A ты, кароўка-пчолка, як пчолы носяць свайму хазяіну мёд, штоб ты сваёй хазяйцы прыносіла малако. Уранні i ўвечары прыбывай, малако, з поўнага месяца, з яснае зары, з залатое гары. Паска святая, утрань залатая, пакрывай землю травою, расою; напаўняеш мара, рэкі вадою, a рыбы лускою, a кароўку малаком ад цёлу да цёлу.

188. Ад уроку карове

Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся i мамцы Прачыстай пакланюся, i Госпада Бога папрашу з усімі сіламі «ябёснымі, кіяўскімі, пячэрскімі,— a ўсе вы праведнічкі прападобныя, станьця ж, Гасподухначка, на помач божай кароўцы чорненькай (ці якой).

У полі стаяла богава стаенька, a ў той стаенцы богава кароўка, a ў тые кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыйдзі ж, кароўка, к маёй божай кароўцы, палі-

82

жы, кароўка, маю кароўку* ножкі i рожкі i вымечка. Як жа ў моры вадзіца прыбаўляецца, штоб у мае божай кароўкі божжа малачко прыбаўлялася; як жа ў моры бераг з беражком ня сходзіцца, штоб i к маей божай кароўцы ўрокі ня прыходзілі: ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, ні схода, ні маладзіка i не пад поўнае, i ветрам не наносныя. I дай жа ты, Госпадзі, маёй божай каровачцы белага малачка, жоўтага маслячка, тоўстага сырцу. Ня будзь жа ты ўрошна, да будзь жа ты малошна, як бьыіо, так штоб i было, штоб даў Бог яшчэ болі прыбыло. A хто завідуя да прыглядаецца, дак соль ім у вочы i галаўня ў зубы, i гаршчок штоб між шчок, i палена між калена.

189. «Як малака карова не дае»

Добры вечар, скацінка, прыйшла к табе хазяячка з залатой даёначкай, з шаўковай цадзілачкай. Маць Прачыстая цябе даіла, a хазяячку малачком надзяліла, крэпкім малачком i жоўтым маселцам, харошай смятанкай. Ні сваімы думамы, a гасподнімы славамы, прылюбі мой душок ціхенькі, лягенькі, дай, Госпадзі, на помач.

190.Карове, як ацеліцца

Дрбры дзень, кароўка!

Здароў!

Прыйшла к табе я i з хлебам i соллю, i ласкаю, a ты ля мяне малочна, a сама для сябе каб не была ўрочна.

191.Карове, каб хадзіла з таварам на пашы

Ты ідзі, мая кароўка, у поле нагамі, у травіцу рагамі, травіцы наядайся, вадзіцы напівайся, з поўнае крыніцы вадзіцы напівайся, паганым вачам не ўдавайся, a хадзі з чарадою, як муж з жаною, сматры чарады, як муж жаны, a брат сястры, a маці дзетак. Ні наперад не ўбівайся, ні ззаду не аставайся, пасярод чарады, кароўка, цягайся.

192. Ад хваробы жывёлы

Уставала я ранюсенька, умывалася бялюсенька, выганяла я кароўку ў зялёную дуброўку, на юр'еву роску, на мікульную траўку, на скацерку-атаўку ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць прыстол. На прыстоле сядзіць святая матка Прачыстачка-

83

Багародзіца i дзяржыць на прыстоле Ісуса Хрыста i накрьівае чорнаю рызаю. Як Ісусу Хрысту з чорнае рызы не ўставаці, taK блудніку-самаблудніку каля маёй каровы не бываці, з маёй кароўкі плоду, малачка не браці. Мая кароўка будзе ўросная, праросная i будзе добра малосная. Будзе па чысту полю пахаджаці i капыцікам траўку збіваці, i роску злізаці, i сваёй хазяйцы малачко збіраці з дзевяці жылачак у чатыры цыцачкі. Смятанка жоўценька, тлусценька, тваражок гусценькі.

Кароўка на пажытак, малачко на прыбытак.

193. Ад хвароб жывёлы

Памолім мы, папросім Госпада Бога на помач, ангала на радошчах, i маць Прачыстую i дзеву чыстую, Івана Ксьціцеля,

Спасіцеля i Міхаілу-архангала, i ўсіх сіл

нябесцых.

— Добры

вечар *, Чарналутка-рака!

Адкуйь ты цякла?

— Із усходу на заход, із падлунных зор, з-пад жаркага

сонца, із-пад

яснага месіка.

 

I што ты ўмывала?

Крутэя берагі, жоўтыя пяскі, сырое карэнне, белае каменне, чорнае краменне.

Вымывай жа ты з естыя скаціны-жываціны, з (такей-та) шарсьціны, з буйнай галавы, з жоўтага мозку, з радівага сэрца, i з трыдзевяць касьцей, з трыдзевяць пакостак, з трЬідзевяць жыл, з трыдзевяць пажылак, з гаручай крыві i з цёплага мяса, i з белага жывата — вымывай ты i мокры макрэц, i гнілэй гнілец, i сухей сухец. I мокры макрэц на такую-та раку, сухей сухец на сухей лес, гнілэй гнілец на гнілую калоду.

194. Ад хваробы карове

Крынічка Магдалена, стаіш па калена, дарую я цябе хлебам i соллю, надары рабую кароўку добрым здароўем, жоўтым маслам, белым сырам. На сінім моры белы Кандроль. Белы Кандроль, прашу цябе: як у моры прыбываець пенка, каб у рабае кароўкі прыбывала смятанка. I зорка Селізорка, падкаціся пад кароўку жоўтым маслам, белым сырам, a ведзьме сываратка. Солнышкам падкачуся, месяцам абгарнуся, святая Прачыстая матушка, прызпадаблюся.

Ляцеў гітах цераз божы дах, разбіў грабовы дошкі на крошкі, a ты, Хвядэй, забірай сваіх людзей, на сіняе мора ix адсы-

* Калі замаўляецца рашцаю — «Добры дзень» (прамаўляецца 12 разоў без перадышкі).

84

лай. A ты, Мікіта, аддай малако скарэй назад, аддай скарэй з усіх старон — з Сяргея траціна, з Маркі палавіна, a з Андрэя ўсё. A ты, Хвядэй, забірай сваіх людзей, на сіняе мора ix адсылай. Там табе з імі гуляць-бушаваць, a ў рабае кароўкі больш не бываць. Амін.

195. Ад уроку каню

Першым разам, добрым часам. Вадзіца ж ты царыца, бсь жая памашніца, красная дзявіца, вастошніца i памошніца! Памагаеш ты ўсім мохам i балотам; памажы i майму божаму конічку сівенькаму. Ішла ж ты мохамі i балотамі, i крутымі гарамі i жоўтымі пяскамі, i змывала ты крутыя горы, i жоўтыя пяскі, i глыбокае карэнне, i шырокае лісце i зялеза марськое i важкое — ізмый жа ты з майго божага конічка ўсякае ліха прыгаворнае i наброднае, i жаноцкае i парабоцкае, i мужыцкае, i дзявоцкае. A святая серада (дзень замаўляння), стань жа ты, Гасподухначка, на помач майму божаму конічку. I ад Бога помач, a мой дух.

196. Ад каровічага ўроку

Первым разам, добрым часам. Роспаду Богу мІласэрнаму памалюсь, i станьця ўсі святыя етай скаціні на помач.

A вадзіца-царыца, Улляніца, румяніца, змываеш ты жоўтыя пяскі i зелля карэння i адсюль траву, ізмый ты етан скаціны ўро^

кі

i

падуманыя

i пагаданыя, i прыстрэшныя i

прысмешныя,

i

дзянныя, палудзянныя, нашныя, палунашныя,

j мужчынь-

скія

i жаноцкія,

i дзявоцкія i парабоцкія, i дзяцінныя.

197. Як у каровы малако прападзе

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога i Духа Святога, усіх ангелаў-храніцеляў.

Пры крыніцы, пры вадзіцы зядёньі тын стаяў. Пад тым тынам крынічка. Той крынічкай мацер Божая'заведала, крынічку адмыкала. Раба божая Агата прыступала, вадзіцу набірала, красну кароўку падмывала, штоб яна зацёна не мала,"у ёй малачко прыбывала. У калодзежнай вадзіцы свяшчэннік малітвы чытаў, маць Прачыста птушак рассылала: «Ляціце, мае птушачкі, канааелькі збірайце, маёй кароўцы малачка шукайце: патойнага, падзіўнага i падумнага, прыгаворнага — усякага».

85

198. Ад уроку карове

Первым разам, лепшым часам дай, Госпадзі, на палучанне, маёй карове малака на прыбыванне, кароўцы на здароўе, другім сціхам, гасподнім слыхам. Дзень добры, вада-вадзіца, красная дзявіца i руданіца, вымываеш ты горы i даліны, змый ты маёй кароўцы (масць) урокі, прыгаворы ўрочныя, прыгаворныя, дзіўныя i раздзіўныя, паспешныя, пасмешныя, жаласныя i радасныя, дзявоцкія, хлапоцкія, жаноцкія, бабскія i мужскія, хазяінавы, хазяйкіны, удовіныя, удаўцоў i ўсіх удалых малайцоў.

Другім сціхом, гасподнім слыхом, мацер Божая святая, Ісусам Хрыстом, святым Раждзяством з Пятром i Паўлам i святым Міхаілам. Ішлі яны дарогаю шырокаю, прыйшлі яны к сіняму мору, сярод сіняга мора сталі, у сінім моры вадзіцу бралі, етай вадзіцай кароўку (масць) падмывалі, малако прыбаўлялі, урокі, прыгаворы змывалі, падуманыя, пагаданыя, урочныя, прыгаворныя, пацешныя, пасмешныя, жаласныя, радасныя, жаноцкія, дзявоцкія, бабскія, мужчынскія, удовіны i ўдаўцоў i ўсіх удалых малайцоў. I прыняўся сам Бог i мацер Божая з залатым сваім крастом, ссылай i здымай з маёй скацівкі з.жыл i пажыл i з усіх сарака суставаў, штоб маёй скацінцы ня ўрэдна было.

199. Ад хвароб жывёлы

Первым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся i Прачыстай маці пакланюся, i ўсім святым, кіяўскім, пячэрскім, прападобнікам божым.

Зоры-зараніцы, божы памашніцы, вынімайця із етай скаціны, рыжай шарсціны, паралогі й патніцы. На сінім моры ляжаў белы камянь, на том камяні сядзіць тры дзявіцы, i ўсі воны тры сястрыцы. Адна дзявіца шоўкам вышывала, a другая златам пабівала, a трэцяя паралогі i патніцы вымаўляла.

200. Як малако прападзе ў каровы

Пдмалюсь я Госпаду Богу, папрашу я Госпада Бога, стайьця на помач мне. Цар садзіў, Гасподзь паліваў, Божая мацер хадзіла, капала, за пажыткам пасылала цераз тры лясы нярубленыя, цераз тры сенакосы някошаныя, цераз тры крыніцы вады нябраныя.

Добры дзень, крыніца Іарданная. У гэтай крыніцы тры чараўніцы: адна мядова, друга вінова, трэцяя малочна. Ні прыйшла вады ўзяць, a прыйшла армянскі сыр узяць. Сыр на іспры-

86

шчэнне, a масла на пасвяцэнне. Гэй, рабая, на высокую гару! Іспасла шаўковую траву, pacy іспіла, хазяйцы вядро малака прынесла, ударыла па баках, прынесла па цэлых гладышах. Есць на небе тры зарніцы, i ўсе яны памачніцы: адна да жынак, другая да дзевак, трэцяя да кароў. Прашу i прылагаю, за карысцю прысылаю. Сыроватка жуірам (сабакам), a карысць наша.

201. Карове

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай мацеры пакланюся. Свята Прачыста Божа мацІ, прыступі да памажы рыжай (лысай) карове зацён зацінаці.

Месяцу Грыгорьію, дзе ты бываў, што ты чуваў?

Бываў я за трыма морамі, ,за трыма землямі, за трыма рэкамі. Бачыў тры зарніцы, тры сястрыцы. Адну прыпуду, другу прытэчу, a трэцю заваротню. Ты, прыпуда, прыпудзі, a ты, прытэча, прытачы, a ты, заваротня, паганыя мыслі адвярні. Як стаіць свяча ў храму божаму на прыстоле, штоб так мая рыжа, лыса кароўка стаяла на ўборы.

202. Ад хвароб жывёле

Ішоў Бог Cyc Хрыстос i Юры-Ягоры. Стрэлі яны трох босых, трох праставалосых i трох голя-на-голя. Пытаецца Юры-Ягоры

ўГоспада Бога СусаХрыста:

Што ета ідзе, басыя, праставалосыя, голя-на-голя? Атвяшчая Гасподзь Бог Cyc Хрыстос:

Адна чамярніца, другая западніца, трэцяя паралогі.

A куды яны Гдуць?

Ік буйнай касьце, к гарачай крыве, к вараному каню. Замаўляю i ўгаварую я, раб божы, чамярніцу, западніцу, паралогі ветравыя, сцюдзяныя, дзянныя, палудзённыя, вячэрнія, паемешныя, пацешныя, із жыл, із пажыл, із буйныя касьці, із гаручыя крыві, із варанога каня шарсьці:

203. Ад вяхі

Прачыстая маці, прыступісь на помач, a святы панядзелак на радась.

Есь у полі трь? травы: первая — варанец, a другая — вехавец, a трэцяя — паувяхі. Г сашлець Бог з: нябес трох ангалаў, трох апосталаў; высьілаць, із етыя скаціны із жываціны i абжыр

87

i аб'едзь. Первы ангал ідзець — залатыя грабелькі нясець, a другі ідзець — зямчужны венічкі нясець, a трэці ідзець — сярэбраны капачык нясець. I абжыр i аб'едзь грабелькамі выграбаюць, венічкам вымятаюць, капачыкам вышкрабаюць. Дай Бог на помач.

204. Ад хвароб жывёлы

На моры, кіяне ляжыць тры псы: адзін чорны, адзін рабы, трэці белы. Чорны выбрэхуя вячэрнюю зару, a рабы палуношную, a белы ранешнюю. Як тым псам на белам камяні не ляжаць, так на етай скаціні'паралогам не бываць: ідзіця, паралогі, на сухія лозы, a ету скаціну памілуй, Госпадзі.

205. Ад хвароб жывёлы

Ішло ix тры дарогаю: ішоў войт, i чорт, i мужык. Найшлі яны рукавіцу i вязёнку, трэці пералог. Войту рукавіца, мужыку вязёнка, a чорту чэмер i пералог, a сяму каню адчэмеры i пералогу помачы.

206. Ад хвароб жывёл

Ішоў апостал Пётра, a з ім ішоў чорт. Пётра нясець паляніцу (ляпёшку), a чорт рукавіцу. Чорт, чорт, кінь рукавіцу, вазьмі чэмер i патніцу.

207. Ад хвароб жывёл

Госпаду Богу памолімся i матары Божай, святой Прачыстай прыклонімся, i ўс.ім святым угоднічкам i ўгодніцам божым, i святому Пятру i Паўлу.

Ішоў святы Пятро-Павял, нашлі рукавіцы — адпадзіця ў етагаканя чэмер i патніцы, адпадзіця i пад белы камянь ідзіця, a з-пад белага камня да пад асіну: там вы i днуйця, там i начуйця, i там вам днаваць, там i начаваць, a ў етага каня ня бываць, ва векі вяком.

208. Ад пералогаў

На моры, на кіяні стаяў дуб, на дубу карватка, a на той карватцы Пятро i Павял, трэцці дзявал. Пятру мальнічка, Паўлу рукавічкі, a чараз коньскія ногі чорту паралогі.

88