Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

440. Ад шалу («када сабака пакусае»)

Шопат, ропат, губам, зубам, жарам, ярам, яртус — вон.

441. Ад іііалу

Ацец наш Аўрам усё поля ўзараў; жана яго Capa па полю хадзіла, цьвяты еты садзіла. A хто ix капаў, таму Бог памагаў.

442. Ад шалу

Стану пад ясным небам, пад яснымі зарамі, перад дробнымі звяздамі, перад жаркім сонцам i ясным месікам i нябеснаю калясніцаю. На моры-кіяні, на гарэ Сіяньскай, там ходзіць старычок, старэнькі, маленькі; ён ходзіць, гуляець, трусочак зьбіраець, калінавы i малінавы, жаркі агонь раскладаець i яры шал вынімаець, залатым храстом вугражаець i раба божага па іменю ўзываець, Госпада рога ўпрашаець.

На моры-кіяні, на востраві Буяні стаіць стоўп медны; кала таго стаўпа меднага прыкаваны тры цапы зялезных; на тых цапах прыкаваны тры пса лютых; кала тых псоў стаіць тры [а]собы: Кашура i Маўшура, Вахта i Бахта. Вы, тры [а]собы, прашу я вас: унімайця вы сваіх лютых псоў i не пускайця яду па беламу свету, на русы волас, на буйную галаву, ік раціваму сэрцу! A не будзеця вы ўнімаць, то я пайду да самаго Госпада Бога. Госпадзі мой, Госпадзі, на вастоцы жарка сонца, на заходзі цар Давыд, сын Касцянцін, матушка Алена i Міхайлаархангал, суддзя вярхоўны, з апосталамі судзяржаюць неба i зямлю i храмы гасподні — судзяржайця вы i вынімайця еты яд, i печатуйця васкову свячу, i Гасподнею рукою наўсягды, ва векі вякоў, амін.

443. Ад шалу

Памяні, Госпадзі, першага цара Давыда i ўсю кротась яго, ласку святую.

Устану я раненькаі i ўмыюся бяленька, i памалюсь Богу вярненька, узыду я на крутую rapy i гляну пад красную зару — там стаіць медны дом, i залатая аграда, i сярэбраныя вароты. Усерадзі таго дома ляжыць белы камень, на том белым камні сядзіць стары дзяду — шалны цар, сіні агонь раскладаець, i кала яго сілны агонь шыбаець. Я к етаму к цару зайду i прыкажу:

149

— Ах ты, дзяду, ты дзяду, ты шалны цар! Занімай ты свой паганы шал i пракляты яд з раба божага (ці з скаціны). Ня будзеш занімаць — сымагушчага Госпада Бога буду на помач прызываць, i буду святых апосталаў Пятра i Паўла i Аноха ўпрашаць, i буду тваю сілу святымі апосталамі праклінаць, каб ты занімаў шал i яд пракляты з раба божага хрысьцяніна. A ня будзеш ты занімаць — сашлець Гасподзь Бог на цябе святых апосталаў Пятра i Паўла i Аноха; i сашлець Гасподзь сымагушчы на твой яд паганы Міхаілу-архангала, вялікага Архістраціха з войстрым, вогнянным мечам: усю тваю сілу акаянную i паганую агнём выпаліць i мёчам вырубіць (прыкладаць да ілба распаленае жалеза); сашлець тваю сілу i паганы яд на трохісподнюю зямлю, i на стаючыя воды, i на разучыя сокі, ідзе i сонца не грэець, i месяц не свеціць, i звёзды не глядзяць. I па сей дзень, i па сей час, па сею мінуту; i скоры поспех i на скорае ўрэмя.

444. Ад шалу

Як выйду я пад жаркае сонца i гляну на Сіяньскую гару — на Сіяньскай гарэ дзедзька-лябедзька, старэнькі i сівенькі, устаець ранёшанька, умуваецца бялёханька, ідзець на Сіяньскую гару, пад ясную зару, пад ясны месік, пад праведнае сонца. I страчаець сам Госпадзі i святая маць Прачыстая: дзедзь- ка-лябедзька, старэнькі i сівенькі, устаеш ранёшанька [умуваешся бялёханька, ідзеш на Сіяньскую гару, пад ясную зару, пад ясны месік, пад праведнае сонца] ,і сабірай i васылай сваё шаластво з скаціны, рыжай шарсьційы, каб тваё шаластво жывата не паліла i ў галаве закрутнасці ня мела; i васылай сваё шаластво на Сіяньскую rapy. На Сіяньскай гарэ стаіць Віхта i Бахта, Мавшура i Бавхтўра, увесь шал прынімаюць i ўнімаюць.

445. Ад шалу

На моры, на лукамор'і ляжыць белы камень, на тым камні сядзіць дзедзька-белабарэдзька. Прашу ж я цябе, дзедькабелабарэдзька, штоб ты вынімаў шал ад гэтага сабакі-кусакі, забраў дух нячысты. Штоб ад гэтага сабакі-кусакі галава не балела, у вушах не шумела, мазгоў не круціла.

150

446. Ад шалу

Устану я рана-раненька, умыюсь бела-бяленька, узыду на крутую гару, зірну пад ясную зару — там стаіць дзедзька-ля- бедзька, стары, барадаты. Дзедзька-лябедзька, унімай свайго сабаку-кусаку, круцяку i вярцяку: укусіў ён раба божага, вынімай шал із касьцей, із машчэй, із чорных печаней, із сініх жыл, з гаручыя крыві i буйныя галавы, штоб у раба божага косьці ня ламіла, гаручыя крыві ня марыла, ясных вачэй ня круціла.

447. Ад шалу

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні сядзіць старэнькі

сівянькі дзядочак,

калінку ламаець, сіні

агонь

прапускаець

i

шал i бешанства

выганяець з скаціны,

рыжыя

шарсьціны,

з

шчырага сэрца, з рацівага жывата, з чорныя печані, з двай-

нога капыта.

Міжда крутых гор стаіць там буры вол. Як гэтаму бураму валу век з естых гор ня выхадзіць, каб так шалу-бешанству ў гэтай скаціні ня бываць, амін.

448. Ад шалу

Цар Давыд, скрапіў неба, зямлю, зоры i ясны месяц, скрапі

маю просьбу.

сонца

на

запад

сонца

ідзець старычок—

3

вусходу

сам

з ногаць,

барада

па

пояс,

пуга

сем сажаней, пугаўё

злокаць. Ета самы шал. Вынімай сваю дурасць з касцей, машчэй, суставаў, буйныя галавы, ясных воч, з гаручыя крыві,

зраба Панаса. A ня будзеш вынімаць — будзець цябе святы Ягоры сеч i рубаць, кап'ём прабіваць, тваю кроў разліваць.

449. Ад бешанага сабакі

Першым разам, добрым часам, вячэрняй зарою* добрай парою. На Саянскіх гарах, на недаўскіх землях там стаяў дуб на дванаццаць какатоў, там бываў дзед на дванаццаць галоў. Карэнне капаў, галлё ламаў, агонь разжыгаў, зубы i губы, сумашэчыства, яд загаварваў. Зубы i губы ад чорнага яду замаўляў, загаварваў, у сіняе мора патапляў. Я з духам, словам, a Гасподзь на помач.

151

450. Ад шалу

Кручу свёрдлам сухое дрэва, выганяю шал із душы, із цела ў шчыры бор i ў зялёны бор. Як у сухому дрэву i ў шчырам бару i ў зялёнам бару адростку ня 'драстаць, так у божжу ўздыханню шалу ня бываць i ня 'трыгацца.

451. Ад шалу

Травіца-шальніца, цябе Бог на свет нараджаў, a мне вялеў ірваць, a людзям помачы даваць.

452. Ад шалу

Першым разам, божжым часам. Наперад Госпаду Богу памалюся, a Прачыстай матцы пакланюся: Прачыстая матка, стань ты мне на помач — унімай ты свайго сабаку-кусаку, перакінь ты ключы цераз Сыботу-раку, a Прачыстай матцы ў руку. Як у маткі Прачыстыя ключоў нікому ня 'дбіраць, так ету скаціну, красну шчаціну ня ўражаць, па свету пускаць, па еты час, па ету гадзіну.

453. Ад шалу

На сінім на моры стаіць дуб кудравы, пад тым дубам кудравым стаяць краваці цісавыя i залаты пярыны пуховыя i адзіялы шалковыя. У тых у пярынах пухавцх, ва дзіялах шалкавых ляжыць руна шэрсці, у той руні шэрсці сядзіць пціца Садзяржыца i Сакраціца, каторая садзіржаіць i закрычаіць усех сваіх пціц палетных i сабак забежных, i захожых, разных шарсцей, што яны ходзя зброднічаюць, распутнічаюць: укусілі скаціну, свае жала ўпусцілі. Скажыця ім, штоб яны ўзялі к сабе, a еслі яны ня возьмуць яго к сабе, то я буду прасіць Міхайлу, вялікага Архістраціга. Ен прыйдзіць судзіць сваім страшным i грозным судом, з жазлом зялезным: разаб'ець краваці цісавыя, i пярыны пуховыя, i адзіялы шалковыя, i руну шэрсці, i будзіць вас біць па галавах малатамі, i будзіць вашы матаць кішкі на калясо, i агнём паліць, штобы вас не было на зямлі i вашага шалу. Амінь.

ЗАМОВЫ СУПРАЦЬ ХВАРОБ

454. На забеспячэнне здароўя

Іду я к мору з вялікага ropa, a ты, рыбка, страпяніся, ад гора адбіся. За тваю дабрату —#хлеб-соль кладу. Хлеб-соль прынімайце i здароўе надзяляйце.

455. На забеспячэнне здароўя

Прашу я Бога i цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калі не дзівіла — дак не дзіві, a падзівіла — дак адпусці. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Прымай i здароўе надзяляй.

456. На забеспячэнне здароўя

Папрашу таго, кім кладбішча занімалі. Святкі святыя, старыя i малыя, блізкія i далёкія, свае i чужыя, хлеб-соль прымайце i здароўе надзяляйце.

457. На забеспячэнне здароўя

Раз, два, тры, чатьіры, пяць, шэсць, сем — наце вам круп усем. Крупы гэтыя прынімайце — здароўе надзяляйце.

458. Ад крывацёку

Ехаў Даніла на сівой кабылі i вёз жбан вады. Жбан атарваўся, вада разлілася. Стаіць хатка на курынай ножцы, a ў тэй хатцы старая бабка хлеб запякала i рабу божаму Грышку кроў замуўляла, маладзіка, ветаха i пад поўна.

459. Кроў замаўляць

Ехаў Даніла на сівай кабыле. Кабыла прыстала, у Ганны кроў перастала.

153

460. Ад крывацёку

Ішла святая Прачыстая матка Хрыстова гарою, нясла ваду дугою. Дуга, разагніся, вада, разалліся! Дуга разагнулась, вада разлілася, a ў раба божага кроў сунялася, печаной запяклася.

461. Кроў замаўляць

Ішла баба гарою, Несла глёк з вадою.

Глёк разбіўся, вада палілася — Кроў сўнялася.

462. Каб кроў сунялася

Несла баба воду, зачапілась за калоду. Вада разлілася — каб кроў запяклася.

463. Ад крывацёку

Сусілі, мусілі, сем Селіванаў. Шоў дзяк чэраз масточак, нёс вады цэлы клечычак. Вада разлілася — кроў унялася.

464. Ад крывацёку

На сінім моры, ва кеяне ляжыць бел камень, на тым камні сядзелі тры панны Ганны, красны шоўк маталі, кроў астанаўлялі.

465. Ад крыві, ад ціску

Першым разам, гасподнім часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы пакланюся i ўсім святым апосталам. Станьце (імя) на помач.

На полі стаяў дуб, на ім сядзелі тры дзявіцы — ні ткахі, ні прахі, толькі вышывахі. Чорным шоўкам вышывалі, кроў гаручую ўместа злівалі i з (імя) боль (урок, спуг, боль галавы i крыві) убіралі. 3 касцей, з машчэй, з рацівага сэрца, з буйной галавы, з гаручай крыві, па касцях не хадзі, жыл не тамі, сэрца не знабі. Ідзі, уся боль, на сінія моры, сухія пяскі. Там табе жыць-пажываць, a ў (імя) не бываць. Не я знаю — Гасподзь знае i мне памагае. Я з духам, Бог з помаччу. Амінь. |

154

466. Ад крывацёку

Ha гарэ на Сіяні, на раке на Ірдані стаіць дрэва купарэс. Пад тым дрэвам купарэсам стаяць сталы дубовыя, ні цясовыя; за тымі за сталамі за дубовымі, за ніцясовымі сядзяць тры сястрыцы, i дзявіцы-красавіцы, i прадуць красны разны шоўк. Прадуць, выпрадаюць i ўзоры набіраюць. Сястрыцы-дзявіцы, прадзіця красны разны шоўк, выпрадайця i ўзоры набірайця, i краснага шоўку на зямлю ні ўраняйця, i з зямлі ні падымайця!

Ураба крові ні бываць! Амін.

467.Ад крывацёку

Цякець рэчка крававая, На тэй рэчцы белэй камінь, На ём тры дзявіцы.

Яны шыюць краснаю нітачкаю, Нітачка парвалась — Кроў увырвалась.

468. Кроў загаварваць

Прэсвятая маць Бугародзіца на залатую прасліцу прала, нітку атарвала, кроў завязала.

469. Ад крывацёку

Іду я з Госпадам Богам, з святой серадою. У Грышкі стаіць у полі ігрушка, пад тэй ігрушкай сядзіць тры сяструшкі: адна шЫя, другая вышывая, трэцяя кроў замаўляя. Сам Cyc Хрыстос із барана руно.знімая i жарало затыкая i кроў сунімая.

470. Ад крывацёку

Ішлі тры Марэі i тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны з святым Міколам. Святэй Мікола сваю войструю меч вынімаець i кроў унімаець.

Гшлі тры Марэі i тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны сы святым Ягор'ям. Святэй Ягор'я сваю войструю меч вынімаець i кроў унімаець.

Ішлі тры Марэі i тры Марэі, усі тры родненькіх сястрыцы, ішлі яны сы святым Міхайлам. Святэй Міхайла сваю войструю меч вынімаець i кроў унімаець.

155.

471. Ад крывацёку

Чараз залатыя кладкі, чараз сярэбраны мост ііцлі тры сёстры, усе тры родны. Адна нясла злата, другая срэбра, a трэцця іголку i нітку шоўку — загуварывалі вопухі, ядрась, i зашывалі рану, i замуўлялі кроў.

472. Ад крывацёку

На моры, на акіяне, на востраве Буяне ляжыць гарачы камень Алатыр. На тым камяні сядзіць чырвона дзявіца, швачкамасцярыца, трымае іголку булатную, удзявае нітку мяльковую, руду жоўтую замывае, раны крывавыя зашывае. Загаварваю я раба (імя) ад заразы. Булаты, згінь, атстань, a ты, кроў, цячы перастань.

473. Ад крывацёку

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць дуб, на том дубу дванаццаць какатоў, на тьіх какатах нітка. A ты, нітка, уварвісь, у раба божагаГкроў, уваймісь.

474. Замаўляць кроў

Первым разам, добрым часам стань, Госпадзі, на помач, святыя святочкі, гадавыя празнічкі.

Ішлі тры браты, тры Кандраты, няслі па тапару сіні камень рассякаць, рабу божаму Мікалаю крыві не пускаць. Датуль ты хадзіў, буяў, пакуль раба божая (імя шаптухі) прыступіла, лёгкім духам ухадзіла i ўгаварыла сваімі славдмі, a Гасподзь сваімі думамі. Любі мой лёгкі дух. Ху!

475. Кроў замаўляць

Ішло тры браты дуба рубаць. Дуба не зрубалі i кроў замаўлялі. Цякло тры рэчкі: адна вадзяна, друга медзяна, трэця краўляна. Вадзяну вуллю, медзяну вуп'ю, краўляну замоўлю.

476. Ад крывацёку

Ішлі калекі чараз тры рэкі, капалі лужу, сеялі рожу; тая рожа ня ўзышла — штоб у раба божага кроў ня пашла.

156

477. «Ад крыві»

Ішлі тры калекі цераз чатыры рэкі.'Лозу (чарот) уламалі i кроў замаўлялі: «Ішоў Ісус Хрыстос i Яне, няхай на тваёй ране кроў стане».

478. Ад цячэння крыві

Ішлі тры калекі цераз быстрыя рэкі, лозы ламалі, росы збівалі, расаду саджалі. Расада, прымайся, кроў, замаўляйся. Стань, кроў, на ране, як вада на Ярдані.

479. Ад крыві («када кроў ідзець»)

За морам дзеўкі гулялі, зямлю аралі, пяском засыпалі. Как етаму пяску не ўсхадзіць, так i рабу божаму (імя) крыві не выхадзіць.

480. Ад крывацёку

Із-пад ясныя зары, із-пад белыя гары цякло тры ракі. Рака малочная, вадзяная i крывяная. Я малочную разап'ю, вадзяную разаллю, a кравяную астанаўлю.

481. Кроў замаўляць

Ішлі тры калекі Цераз тры рэкі, Каліну ламалі, Кроў замаўлялі:

— Кроў, кроў, стань на ране, Як Ісус Хрыстос на рацэ Іярдані.

482. Замова крыві

Ішлі тры калекі праз тры рэкі, лозу ламалі, капусту саджалі. Капуста, прымайся, кроў, замаўляйся.

483. Кроў замаўляць

Зоры-заранічкі, божы памашнічкі, памагалі Богу, памажыце й нам. Ішла Бабка цераз мост, пляла пастол, a ты, кроў, пастой. Ішло тры дзявіцы, секлі, вырубалі, кроў замаўлялі.

157

484. Ад крывацёку

Ішло з вышняга неба дванаццаць малайцоў i няслі дванаццаць тапарусоў — секлі, рубалі i рабу божаму кроў замаўлялі. Хук! Кроў ні пук!

485. Ад крывацёку

Ішоў дзед калінавым мостам. Мост пахіліўся, дзед паваліўся — кроў запяклася, рана зажылася.

486. Ад крывацёку

На моры, на кіяні ляжыць камень Латыр; на том на камні на Латры сядзіць пятух красны. Пятух, страпяніся, i кроў, уніміся. Не я занімаю — цар Давыд кротасьцю сваёю.

487. Ад крывацёку

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць дрэва, на том дрэві цар воран сядзіць. Цар воран, ня каркні, i кроў у раба божага ня кані. Амін.

488. Ад крывацёку

Ішла чорная карова чараз роў, ішла да стала, i кроў ісці перастала.

489. Ад крывацёку

Госпаду Богу памалюся, матары Божай прыкланюся i ўсім святым — i прыступіця i памажыця рабу божаму.

Ішла дзеўка-сямілетка калінавым мостам, нясла хрэст; каліну ламала i кроў замаўляла, i жылную i верхавую. Каліна расцвілася — i кроў сунялася.

Ляцеў жораў чараз сіняе мора, нёс шаўковую нітку рану зашываці i кроў судзяржаці.

490. Ад крывацёку

Ляцеў воран чараз мора, нёс іголачку, шоўкаву нітачку рану зашываць i кроў замуўляць.

158