Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

491. Ад крывацёку

Ляціць змяя з дванаццаці галавамі, з войстрымі насамі, цюкнула ў камень. Як з каменя кроў не канець, каб із рукі не канула.

492. Ад крывацёку

Бег конь па пужару, ступіў на шкубару; шкубару не праламіў, у етага раба кроў угаіў. Маць Прачыстая па полю хадзіла, шоўк-траву рвала, у етага раба чалавека кроў умуўляла.

493. Ад крывацёку

Ішло тры ракі: адна вадзяная, другая мядавая, трэцяя крывавая. Вадзяную выліваць буду, мядавую выпіваць буду, крывавую замаўляць буду.

494. Ад крывацёку

Ішоў Ісус па траве, абрэзаў ногі да крыві. Прыйшоў Ісус к сіню мору, на сінім моры Латыр-камень, на Латыру-камню раба-баба. Раба-баба па камню ляп— i кроў не кап. Амін, амін, цьфу!

495. Ад крывацёку

Ішоў Бог цераз вялікі роў, парэзаў нагу аб жорсткую траву. Божая мацер прыбяжала, парадак ране давала, рану шаўковай травіцай перавязала. Як астанавілася сэрца ў пакойніка, астанавіся кроў алая ў раба божага (імя). Амінь.

496. Ад крывацёку

Ішоў Бог чараз новы лог, скалоў ножаньку на цярэмшаньку. Цярэмшанька стала — кроў перастала. Ішла маць Прачыстая чараз тры паля i кроў суняла. Ехаў Даніла на сівой кабылі; кабыла прыстала — i кроў перастала. Дай Бог на помач.

497. Ад крывацёку

Госпаду Богу памалюся i Прасвятой матары пакланюся,— стань, Госпадзі, на помач рабу божжаму кроў замаўляць.

159

Ішла маць Прачыстая па полю чыстаму, залатою трасцінаю папіралася, траву рвала, рану затыкала. Залатая трасцінка, параламіся, рабу божжаму кроў уніміся.

498. Ад крывацёку

Ехала маць Прачыстая на серым кані цераз калінавы мост, дзяржала ў правай руцэ залатую тросць. Тросць з рукі ўпала — кроў перастала, гаручая, балючая, з жыл, з пажылля, з касьцей, з пакасьцей, з буйныя галавы i гаручага серца.

499. Ад крывацёку

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай матары пакланюся. Ішла Прасвятая маць Бугуродзіца па калінавым мосту, у красных чаравічках, з краснай трасцінай, з святымі апосталамі. Трасціна зламілась — кроў супунілась.

500. Ад крывацёку

Госпадзі Cyce Хрысце Божа наш, прымі жэртву сію ва 'стаўленіе грахоў раба божыя. Благаславі мне кроў замаўляць.

Ішоў Cyc Хрыстос чэраз калінавы мост, нёс сякірку з сабою. Пры дарожцы стаяла калінка, ён тую калінку цюк-цюк-цюк! Як з тыя калінкі кроў ня канула, так каб i з раба божага (ці з скацінкі, рыжай шарсцінкі) кроў ня канула. Стань, кроў, унімісь, жыльная, пажыльная, падумная, мысляная, ветраная.

501. Кроў загаварваць

Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост. Цад пахай нёс забалаць, у руках тросць. Кроў загавараю, жылу замаўляю, камар кусае, вярба зарастае. Сеяла дзеўка рожу, рожа не ўзышла, штоб з Тацянінае жылкі кроў не пайшла.

502. «Ад крыві» i «ад парэзу»

Вадзіца-травіца па мору хадзіла, пясочык сеяла, пясочык не ўзайшоў — крыві не пусьціў. Камар укусіў — крыві не пусьціў, муха ўкусіла — крыві не пусьціла.

160

503. Кроў загаварваць

Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост, скалоў ножачку на свізёну іголечку, вярнуўся назад — ні крыві, ні ятрдсці.

504. Кроў замаўляць

Ішоў Гасподзь із небеса, баран із-за мора. Сустрэліся на калінавым масту. Зняў Гасподзь із барана руно i затыкаў крывавае жарало.

505. Ад крывацёку

Першым разам, лепшым часам пасылала мяне Прачыстая маці (імя, каго лечаць) кроў замаўляці.

Ішоў Cyc Хрыстос чэраз калінавы мост, ішла Божая маці ў Крым крыві замаўляці; a ты, смала, пацячы, усю кроў запячы.

Другім разам, лепшым часам пасылала мяне Прачыстая маці (імя) кроў замаўляці (далей паўтараецца спачатку).

506. Ад крывацёку

Хадзіў Бог па гарах, па межах, па калінавых мастах, унімаў кроў рабу божаму: уйдзі кроў у кроў, костка ў костку, жылка ў жылку, сустаўка ў сустаўку.

507. Ад крывацёку

Ехаў Ісус Хрыстос ракою, Паганяў валы мятлою. Астанавіся, кроў, уранні, Як Ісус Хрыстос у Іардані.

508. Кроў замаўляць

Ішоў апостал залатым мостам, насустрач яго Божая маці.

Куды, апостал, ідзеш залатым мостам?

К (імя) крыві замаўляці, жалеза выгавараці.

6. Зак. 799

161

509. Ад крывацёку

Госпаду Божачку памалюсь, Прасвятой мацеры Марыі пакланюсь.

На сінім моры, на ціхім акіяне стаіць дуб, пад тым дубам Прасвятая маць Марыя ўмываецца, шаўковай шырыначкай уціраецца. 3 гэтага дуба ветачкі ламала, з гэтай рабы бож'яй Надзькі кроў замаўляла.

510.Ад крывацёку

Уполі пад дубам стаяла баба з тлубам — жылкі зжывацца, суставы сустаўляцца. На моры быў цар, яго конь кар, a ты, руда, перастань. Амін рудзе, амін рудзе, ялілуя, ялілуя, слава табе, Божа наш.

511.Ад крывацёку

Ішла баба з Тумароў, 3 нагі ў бабы цякла кроў. Села яна аддыхаць, Стала кроў замаўляць. Замаўляла яна так, Штоб ні шла ніяк.

512. «Ад крыві» i «ад парэзу»

Госпадзі Божа, благаславі, я спаць кладуся — Богу малюся, устану — перахрышчуся i благаслаўлюся; пайду я ва чыстае поля, стану я на сырую зямлю, ва сіняе ва зморье; стану я на сырую зямлю, пагляджу я пад васточную зару: з-пад васточнай зары ляцяць тры вараны — родныя браты, нясуць яны дванаццаць ключоў i дванаццаць замкоў; i замыкалі яны, i запіралі яны воды i рэкі, i моры, i руччы, i руднікі; замкнулі яны, запёрлі яны рабы божага (імя); як з сіняга неба дажджа ні каніць, так з раба божага крыві ні каніць.

513. Ад крывацёку

Ішла Саламання Хрыста бабіць, несла ў прыполі ячмень сеяць. Пакуль еты ячмень з-пад серабра i золата ўзойдзе, так етая кроў не пойдзе.

162

514. «Ад крыві» i «ад парэзу»

Вецер веіць — Пясок сеіць;

Пясок ня ўзойдзіць — Кроў ня пойдзіць.

515. Ад звіху, удару

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацер Прачысту, стань на помачы. Я словам, Бог помаччу.

У лесе стаіць елачка, пад той елачкай сядзіць дзевачка. Яна не умее ні шыць, ні мыць, ні ткаць, ні бяліць, толькі звіх да ўдар гаварыць, сустаўку да сустаўкі састаўляць.

516. Ад звіху

Прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацеры Прачыстай — прыступіцеся, памажыце, станьце Мані на помач.

У чыстым полі стаіць караватка трасявана, мулявана, на ёй сядзіць красная пані. Яна не ўмее ільну ні шыць, ні мыць, ні ткаць, ні браць, ні бяліць, толькі ўмее Мані звіх гаварыць, сустаўка з сустаўкай састаўляць i шкуркай зацягаць. Ху! Не мой дух, Гасподні.

517. Ад звіху, выбою, удару

На сінім моры, на лукамор'і сядзіць дзевіца-красавіца. Яна шыла, вышывала, усякія зоры (магчыма, i 'зоры-ўзоры.— Е. Р.) перабірала. A я ўрадзілася ні ткаха, ні праха, пагуляха, толькі ўрадзілася звіх гаварыць, жылы выцягаваць, суставы настаўляць i ўдар угавараваць.

518. Ад удару

Первым разам, добрым часам.

У полі стаіць святліца. У той святліцы тры сястрыцы. Адна тонка прала, другая громка ткала, трэцяя бела бяліла i ўдар гаварыла.

163

519. Ад звіху, выбою, удару

Госпаду Богу памалюся i Прачыстай пакланюся, усім сілам нябесным, Антоніям i Хвядосіям.

Ішлі тры паны, скумпаліся, косці з касцямі складаліся, няслі ад звіху зелля, i к касцям прымяралі, i к суставам прыкладалі, i жылы кроўю налівалі, i целам зацягалі, i храшчонаму, нараджонаму, малітоўнаму помачы давалі. Ад Госпада Бога помач, ад мяне дух лягёнькі, ціхёнькі.

520. Ад звіху, выбою, удару

На моры, на лукамор'і там хадзілі тры дзявіцы i рвалі тры травіцы: первая — зелля жоўтае, другая — зелля краснае, трэцяя зелля сустаўляла i звіх замуўляла.

521. Ад звіху

За сінімі марамі, за божымі славамі там гуляла тры паненкі. Яны не гулялі — сіні камень рубалі, костачкі збіралі. Костачка к костачцы, сустаўчык к сустаўчыку. Як у варатах дзверы пахаджаюць, так каб ножка (ці ручка) на места ўстала.

522. Ад удару

На святое Вялікадня ішло тры дзевіцы з ярымі свячамі, з вострымі нажнямі. I еты ўдар нажнямі выразалі, свячамі выжыгалі, етаму рабу помачы давалі. Як нам ix у глаза не відаць, так у (імя) болі не бываць, калючай, балючай, урочнай, падзіўнай, па ету пару, па вячэрню зару.

523. Ад звіху

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай святой пакланюся, усім угоднічкам божым — кіеўскім, пячэрскім. Малю я вас i прашу я вас, памажыце, Госпадзі, мне ўсе.

На моры на сінім там стаяла крынічка, ля той крынічкі сядзелі тры сястрычкі. Адна прала, другая ткала, a трэцяя ўдар i звіх выгуварывала раб божай Ганне. Датуля ты, звіх, быў у раб божай Ганны, дакуль я цябе не знала. Стала я цябе знаць, стала я цябе выгавараць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес пасылаць. Тут табе не бываць, тут табе не гуляць i раб

164

божай Ганне касцей не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, белага цела не пушыць, не таргаць, не калоць, не балець, a навек занямець. Пасылаю я цябе, удар i звіх, на цёмны лес, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, звіх, к ім туда, там табе будзе піцяннё, едзяннё, спаннё, гулянне, лёгкае прапітанне. Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае i нам памагае. Я з словам, Гасподзь Бог з помаччу i святым духам.

524. Ад удару, звіху

На сінім моры цэркаў, у той цэркві прастол, за тым прастолам тры папы, тры дзякі вычытваюць i выпісваюць i ўгаварваюць ізвіх, удар раба божай Машы.

525. Ад удару

Первым разам, лепшым часам малюся я, Богу пакланюся. Матка Божа, будзь у помачы рабе божай Галі ўдар угавараць.

Удар угавараю,насіне мора ссылаю. На сінім моры на белым камені там сядзела чатыры сястрыцы. Яны нічога не парабляюць, толькі ўдары ўгавараюць — з касцей, з машчэй, з гарачай крыві, з жоўтай касці. Тут табе не стаяць, касцей не ламаць, етаму падзіўку не стаяць, яго нада атагнаць. A я з словам, a Божа маць у помачы. Дую, здуваю, з раба божай Галі падзіў зганяю.

Тфу.

526. Ад удару

Прашу Госпада Бога: памажы ранняй зарой, божай дзявіцай, памагаеш людзям — памажы i нам. Ехаў Ісус Хрыстос на сівам кані з трыма сынамі, з трыма тапарамі. Адзін сячэ, другі рубае, a трэці ўдар загаварае.

527. Ад' звіху, выбою, удару

П^рвым разам, добрым чаеам. Госпаду Богу памалюся i матцы Прачыстай пакланюся з усімі сіламі нябеснымі. Кіеўскія, пячэрскія, усе правяднічкі прападобныя, станьця ж вы, гасподухначкі, на помач рабу божаму.

Ехаў жа сам Гасподзь Cyc Хрыстос чараз залаты мост на

165

сівом кані; конь спатыкнуўся — i звіх i выбой мінуўся. Стой жа ты, конь, ня спатыкайся, a ты, звіх i выбой, у сваё места зноў зварачайся.

Па крутой гарэ хадзілі тры панны Купанны, усякія зеллі ірвалі i звіх шапталі, i сустаў к суставу прыкладалі, i цела шкурай павалакалі, i ядрасць i вопух шапталі, i жылы кроўю палівалі, i рабу божаму помачы давалі. I святая серада, стань ты, гасподухначка, на помач. Ад Бога помач, a мой дух.

528. Ад звіху

Ехаў звіх па зялёнаму лугу, a там дзеўкі краскі рвалі, звіх паймалі. Звіх ты мой харошы, звіх ты мой прыгожы! Датуль ты балеў, пакуль я цябе не стрэў, a цяпер ты i балець, i гарэць перастань! Дай Божа на помач (імя).

529. Ад звіху

Удару, удару, гаспадару! Парадзіла цябе Ева на сінім моры, на белым камені, там табе піваці, ядаці, у Параскі не бываць, касцей не ламаць, цела не пушыць, суставаў не крышыць. Бог с помаччу, a я з духам! Фу-фу, тфу-тфу!

530. Ад звіху, выбою, удару

Зьвіхі, зьвіхі, ідзіця з раба божага на сіне мора. Тут вам не хадзіць, касьці не ламіць, сэрца не нудзіць, жывата не сушыць, a йдзіця на сіняе мора. На сінім моры там вам будзець добра: на сінім моры чары залатыя, напіткі дарагія, падушкі пуховыя, засьцілкі цвілёвыя — там вам добра будзець.

531. Ад удару

Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюса. Святая Прачыста Божа маці, прыступі к майму дзіцяці ўдару ўгавараці.

Удару-ўдару, слаўны гаспадару, ад бою ні да бою не жыць мне з табою. Я цябе пасылаю, куды — сам не знаю.

166

532. Ад звіху

Звіх-удар, добры гаспадар. 3 кіем ішоў, на кій паваліўся — i звіх адваліўся.

533. Ад удару

Буду Госпада Бога прасіць рабе Мар'і ўдар ветраны, вадзяны, прыстрэшны загаварыць. Удар, удар, добры гаспадар, ідзі ў чыста поле. Там конікі шаўкову траву з'ядаюць, крынішную ваду співаюць, з Мар'інага цела ўдар зганяюць.

Бог з помаччу, я з словам. Амінь.

534. Ад звіху

Звіх, павіх, развіх, тут табе, звіх, не бываць, жывой сырой касці не ламаць, белага цела не сушыць. Ідзі, звіх, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць, петухоў голас не заходзіць. Ідзі, звіх, на асіну, на лясіну; ідзі, звіх, на асіну, на лясіну; ідзі, звіх, на асіну, на лясіну.

535. Ад звіху i ўдару

Божухно, бацюхно, звіх i ўдарухно-гаспадарухно! Марыя, Іосіп звіх i ўдар разносіцы

536. Ад звіху-ўдару

Ты, звіх, ты, удар, ты, прыстрэк, ты, паганы чалавек, на цябе харкаюць, на цябе плююць, цябе грэбуць (з хаты). Ідзі ты ў цёмны лес, там ляжаціме воўк. Ты на ём упадзі, ты на ём прападзі, ты яго косць памні, ты яго мяса грызі, ты яго кроў cci, ад рабы божай (імя, ці ад худобіны) адчапіся, адкасніся, ад іе буйной галовачкі, ад іе карых вачыц, ад іе насочка, ад іе раточка, ад іе бародкі, ад іе шыйкі, ад іе ручыц, ад іе нажыц, ад іе грудзіц, ад іе кішэчок, ад іе нажачок, ад іе салодкага

мяса, ад іе сорак сустаў, Фы ета ўсё на месці

пастаў.

Як етай левай ножцэ ўперад не ўмукацца

(уперад жа не

ходзіць левая нага), так етаму звіху-ўдару не буваць ні ў вяшку, ні ў маладзіку, ні ў трэцяку, ні пад поўнай, ні сходзя, ад тваей маладосці да да старосці.

167

537. Ад звіху

Ехаў царык шырокаю дарогаю, зялёнаю дуброваю; конь спатыкнуўся — звіх звіхнуўся. A ты, звіх, ня будзь ліх, не ламі касьці, выхадзі на наружку із касьцей, із машчэй, із суставаў, кроў разганяй, вопух унімай.

538. Ад звіху

Ехаў цар Давыд па чыстаму полю, па сыром карэнню, па белам каменню; конь спатыкнуўсь — i віх звіхнуўсь. Віх, віх, не будзь ты ліх, не сушы ты етага чалавека, не крушы рацівага сэрца, не ламі буйнай галавы, касьцей i нагцей. Як станець поп на Ірдані, так стануць усе суставы на месьці. Амін.

539. Ад звіху, выбою, удару

Зьвіх, зьвіх, ня будзь ліх, жылы не цягні, косьці не ламі. Ехаў цар Давыд на вараных конях. Конь спатыкнуўся — зьвіх зьвіхнуўся; конв устаў — зьвіх на месьці стаў, на месьці на станў, у сваім даму.

540. Ад звіху

Звіх, звіх, не будзь ліх, не ламай белу косць, a ламай белу тросць. Жыла баба без ума, загаварывала звіх дарма: косці i суставы, каб усе на месці ў (імя) сталі.

541. Ад звіху

Звіх, звіх, небудзь ты ліх, нехадзі па касцях, a хадзі па ля-

сах, не ламі касцей, a ламі хвасцей.

542. Ад звіху

Звіх, звіх, не будзь ліх. Звіх, звіх, не будзь ліх. Звіх, звіх, не будзь ліх. Косткі, жылкі, страпяніцеся, скалыхніцеся, станьце на месца, (імя) на добрае здароўе, штоб звіху не было.

543. Ад звіху

Звіх, звіх, ня будзь ты ліх, каб кожны сустаў на места стаў. Сук усыхай, a ў (імя) звіх прападай.

168