Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

632. Ад болю зубоў

Ішоў Хрыстос чэраз раку Іардань, сказаў раке Іардань: стань, a ты, зуб, балець перастань.

633. Ад болю зубоў

Стаіць дуб, у дубе смоль, каб із зуба вышла боль.

634. Ад зубнога болю

Млад маладзік! Млад маладзік нараждаецца Ў цёмных начах, у вячэрніх зарах, Не чуяў ён ні стукату, ні грухату, Ні заносных лун да ні солнышка.

Раб Мікалай у ўтробе мацеры зараждаўся, Не чуяў ён ні стукату, ні грухату, Ні краснага сонца, ні яснага месяца.

Дай Госпадзі, штобы яго зубы не балелі I балезні ў сабе ня імелі. Амінь.

635.Ад воўчага зуба

Уцёмным лесе стаіць хатка, у той хатцы сядзіць бабка.

— Што ты, бабка, робіш?

— Не п'ю, не гуляю, воўчы зуб замаўляю.

636.Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай мамцы паклонімся, усім святым апосталам, усім святым гадавым празьнічкам — усе мне станьця на помачы.

Зубішча, зубішча, ідзіця на дубішча, бакавыя, рэкавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя, нутраныя, ветраныя i прыгаворныя. A калі ня пойдзеця, я к вам прыйду з косамі, з тапарамі, з добрымі малайцамі, i я вас пакашу, парубаю i ў груд складу i спалю i попел разадму.

637. Ад зубішча, цемянніка

Зубішчы, зубішчы, выхадзіця на дубішчы. Сухі дубішча, вазьмі етыя зубішча ад етага дзіцяці, цёменныя, ёменныя, бакавэя, гарлавэя, i калючыя i балючыя, i падуманыя i пагада-

189

ныя, i паглядныя, i пасмешныя, i пастрэшныя i папярэшныя, i радасныя i жаласныя — з буйныя галавы, з русага воласа, з румянага ліца, з ярых глаз, з чорных броў, з дванаццаці жыл, з сараку сустаў i з сараку палусустаўцаў. Выхадзіця вы на мохі, на балоты, на топкія патопы. Там вам цясовыя краваці, пуховыя пярынкі, цвілёвыя падушкі; там вам спаць i гуляць, i красавацца, a ня ў етым дзіцяці, рабе божам Іваньку.

638. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памалюся i матары Божай пакланюся. Святая маці Хвядорычацкая, высылайця пошліных i к маладзенцу на помач.

Зубішчы, ідзіця вон у дубішчы. Дубішчы, вазьміця ў раба божага зубішчы, у верх вярховыя, a ў бок бакавыя, a ў корань каранявыя, із цемя із палуцемя, із куткоў із палукуткоў, із шчаляпей із палушчаляпей, із касьцей, із ясных вачэй.

639. Ад цемяннога зубішча

Ва імя Атца i Сына i Святога Духа. Амін.

Багаславі, Госпадзі Хрыстос i Прэсвятая Багародзіца, ты, вялікая стошніца, усім дзілам памошніца, пумагі нам i пасабі сваім Святым Духам выганяць цімяннэй зубішча i зуб на

зялёны

дуб (у рату пацісківаць,

a на дуб

ваду выліваць).

Вы,

зубы, зубішча, ідзіця на

дубішча,

но ты, цімяннэй

зуб, ступай на зялёны дуб! На зялёным дубу, на дзівятым суку, там царыца Марэя i прысвятая Праскавея. Аны шатры разбівалі, краваці станавілі i вяночкі савівалі: но ты, цімяннэй зуб, ня быдзь туп — паспішай туда; саўюць i табе, a то табе бяседываць з імі некада.

Я цібе пувяду на Чорныя мора. На Чорным моры там стаіць востраў. На том востраві ляжыць серы камінь. Там ты стань, прыжывісь, вальною ты ўмувайся, рыбаю ты пітайся; толька рыбы еш тэй сорт, якей ня есць хрышчоны народ.

Штоба табе i звароту адтэль ні було (ваду каля шула вылі).

640. Ад зубішча, цемянніка

На моры, на лукамор'і стаіць дуб; a ў том дубу два какаты, a ў том какатў два зубы — адзін цемянны, другі бакавы. Дубдубішча, вазьмі сваё зубішча! Калі возьмеш — я цябе люблю, a не возьмеш — я цябе зрублю.

190

641. Ад зубішча, цемянніка

На моры, на лукаморЧ стаіць дуб. Дуб, дуб, вазьмі маладзенца цёменны зуб, a вы, сучышчы, вазьміця зубішчы — цёменныя, ёменныя, бакавыя, гарлавыя, урошныя, смяротныя, вадзяныя, ветраныя, агняныя, палыняныя. A ня возьмеш — з'есь ён цябе з галлём i з карэннем. Выгаварую з буйныя галавы [з русага воласа, з румянага ліца, з ярых глаз, з чорных броў, з дванаццаці жыл, з сараку сустаў i з сараку палусустаўцаў].

642. Ад зубішча

Першым разам, лепшым часам. Дубішчы-дубішчы, вазьміце Васькавы (МарЧны) зубішчы. Зуб цёменны, зуб ёменны, зуб i бакавы, зуб i рагавы, зуб i цемянны. Угаварваю цябе з Васькавай буйнай галавы, з румянае крыві, i з рацівога сэрца i белага ліца, з чорных броў, з жыл, з пажыл, з касцей, з машчэй, з усіх печаней.

Другім разам, божым часам. Дубішчы-дубішчы, вазьміце Васькавы зубішчы. Зуб цеменны, зуб еменны, зуб i бакавы, зуб i рагавы, зуб i цемянны. Угаварваю цябе з Васькавай з буйнай галавы, з румянае крыві, i з рацівога сэрца i белага ліца, з чорных броў, з жыл, з пажыл, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з ясных вачэй. У раба божага Ваські ў роце не бываць, у галаве не стаяць, па жылах не хадзіць, жыл не тужыць, вопуху не пушыць, сэрца не знабіць, гаручае крыві ў роце не паліць.

643.Ад зубішчаў (як зубы растуць ды баляць)

Улясішчы стаяць дванаццаць дубішчаў. Што на тым дубішчы сядзіць зьмяішча. Ты, зьмяішча, вазьмі ў Ванькі зубішчы, ветраныя, грудныя.

Хух, палюбі мой дух!

644. Ад зубішча, цемянніка

Як Гасподзь нарадзіў i на еты свет пусьціў, так i помачы маладзенцу давай.

На моры, на кіяні стаіць дуб; на том дубу чорны воран, выгаваруець зуба цемяннога, i гаручага, i калючага, i балючага, i злога i прызлога, харошага i худога, i бацькавага i маткінага, братняга i сёстрынага. Сам Гасподзь выгаваруець, Cyc

191

Хрыстос, i Божая мацер Прэсвятая Бугуродзіца су свячою, i святы Мікола, i святы Міхаіл-архаіл. I выгаваруюць з касьцей, з мазжэй, [з усіх печаней, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з чорных броў, із ліца румянага]. I зуб Максім, i зуб Васіль, выхадзі сусім!

645. Ад зубішча, цемянніка

Первым разам, Гасподнім часам. Паперад Госпаду Богу памолімся i ўсім святым паклонімся, усім святым святочкам, гадавым празьнічкам — i станьця мне ўсе ў помачы.

На Ярдані на рацэ, на Сіяньскай гарэ стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на дванаццаць варатоў; на том дубі сідзяць галубяняты. Галубяняты, галубяняты, выбірайця зубяняты ў раба божага, бакавыя, рэкавыя, гарлавыя, цемянныя, імянныя i ўрошныя, прыгаворныя із жыл, із пажыл, з касьцей, з машчэй, з усіх печаней, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з чорных з броў, із ліца румянага.

646. Ад зубішча, цемянніка

Стаіць дуб на полі. Як мне з етага дуба не знімаць ні злата, ні срэбра, так у етага младзенца раба божага няхай ня будуць зубішчы ні куцьнія, ні пярэднія, ні цемянныя, ні ветраныя.

647. Ад зубішча, цемянніка

Як етаму дрэву на корані не стаяць, залатым веццем не махаць, птушачкам не сядзець, гняздзечкі ня віць, дзетак ня вывадзіць,— раба твая божая,— так етаму зубішчу ў році ня быць: ні бакавэй, ні вісакавэй, ні ніжні, ні вісучы (гаварыць, абвёўшы пальцам сучок у сценцы).

648. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся — ка мне Бог на помач, Прачыстая матар на радасць.

Угаварую я зубішчы, бакавыя, гарлавыя, сцісковыя, патылашныя, грудковыя, бацькавы, маткіны, завісныя, карысныя, моўныя, прыгаворныя, дзявоччыя, парабоччыя, хто i чуў, хто i бачыў. Як табе, дубя Даніла, бяроза Кацярына, як табе на

корні ня

стаяць,

голлям ня махаць, карэння ня пускаць, так

у раба

божага

маладзенца зубішчу-цемянніку ня бываць,

192

бакавому, гарлавому. Угавараваю, умаўляю зубішча ў раба божага маладзенца. Не я гавару — Гасподзь Бог Cyc Хрыстос, янгеллім словам, святым духам. Дубя, дубя, вазьмі свае зубы, бакавыя й гарлавыя.

649. Ад зубішча, цемянніка

Вотча... Багаславі, Госпадзі, мацер Божыя Бугуродзіца, царыца нябесная.

Загаварую зуб цемянны, ветраны, вадзяны, уцешны, пасмешны, із буйныя галавы, з таўстыя касьці, з гаручыя крыві. Цар Аўхіён, ці мееш ты сілу на етаму дрэву? Як етаму дрэву (гаворыцца тройчы ля дубовага коліка) на пні не стаяць, зялёнаму ня буваць, вецційкам не махаць, так у раба божага зуба цемяннога ня буваць, жывата-сэрца ня ўзрываць. Хух, любі мой дух!

650. Ад зубішча, цемянніка

Зара-зараніца, божая памашніца, Прачыстая маці, памажы памагаці.

Як папу пад стаўпом ня стаяці, храстоў ня паднімаці, званоў ня біваці, харуімы ня ўспеваці, так у раба божага зубішчам ня бываці, ні цемянніку, ні вісковым, ні грудным, ні падпятным, ні падпашным. I ўрошныя i прыгаворныя зубішчы, ідзіця на старыя дубішчы.

651. Ад зубішча, цемянніка

Раба божая Хоўра я ўсё знаю i зубішча загавараваю, цемянныя, бакавыя, пёракавыя (папярэчныя), падумныя, прыгаворныя, радасныя, жаласныя, уцешныя, пасмешныя i ўрошныя (куском дубовага дрэва гладзіць па цемю). Сколькі сухому дубу ня раскідацца, столькі ў раба божага зубішчам ня 'трыгацца. Вам тут ня стаяці, касьцей ня ламаці, крыві ня псуваці. Дай Бог на помач.

652. Ад зубішча, цемянніка

На моры камень, на зёмлі дуб, на небі месяц. Як гэтым тром царком укучу не схадзіцца, так рабу божаму зубішчам не балець: ні гарлавым, ні бакавым, ні цемянным.

7. Зак. 799

193

653. Ад зубішча, цемянніка

Першым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся, усім сілам нябесным, кіяўскім, пячэрскім, Антонія, Хвядосія, стань, Госпадзі, на помач.

I на моры i на лукамор'і стаяў дуб на тры какаты, i на том дубу сідзяць тры дзявіцы; адна шыла золатам, a другая серабром, a трэцьцяя нічога ня зная, толькі цемянны зуб замуўляя, урошны, прыгаворны, наносны, набродны, калючы i балючы. Тут табе ня стаяці, касьці ня ламаці, сэрца шчырага ня знабіці. Ад Госпада Бога помач, a мой дух ціхі, мяхкі.

654. Ад зубішча, цемянніка

Святы чацьверг, стань мне на помач зубішчы ўгавараваць. На моры, на лукаморЧ стаяць тры дубяняткі, на тых дубянятках сідзяць тры галубяняткі. Як етым дубяняткам не стаяць, галлём не мятаць, так у раба божага зубішчу ня бываць.

655. Ад зубішча, цемянніка

Першым разам, добрым часам.

Дубішчы ж вы, дубішчы, вазьміця ж вы ад раба божага маладзенца зубішчы, i цёмянныя i ёмянныя, i патылашныя, i бакавыя, i верхавыя, i прыгаворныя, i набродныя, i жаноцкія, i парабоцкія, i хлапоцкія, бацькавы, маткіны, i радасныя, i жалосныя. Калі ж вы будзеця мне салодкі, дак я вас праглыну, a як горкі — праплюю (плюнуць тройчы). I ссылаю вас, зубішчы, у гнілыя дуплішчы. Тут вам ня стаяць, касьці ня ламіць, галовачкі ня паліць, шчырага сэрца ня знабіць.

Святы аўторак, стань, Госпадзі, на помач рабу божаму маладзенцу. Ад Бога помач, a мой дух.

656. Ад зубішча, цемянніка

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся. Прачыстая ідзе памагаці зубішча лячыці.

Дубішчы, дубішчы, вазьміця свае зубішчы, бакавыя, цемавыя, прыдумныя, прыгадныя, жаноцкія, парабоцкія, хлапоцкія. Ня 'дбаўляю ні піцення, ні ядзення — адбаўляю зубішчы на ніцыя лозы, на крутыя горы. Там вам i піць i гуляць i ў маладзенца ня бываць.

194

657. Ад зубішча, цемянніка

Вішню адсякаем, к сырой зямлі пакідаем, ад касьці боль адхінаем, на мхі, на балоты, на чорныя воды адсылаем: вада збягаець, гэтую боль адцінаець.

658. Ад зубішча, цемянніка

Вылілася мора, a над морам бяроза, пад бярозай ляжыць баба няжывая. Як гэтай бабі ня 'тжывацца, так гэтым зубішчам ня 'трыгацца.

659. Ад зубішча

Дымішча, дымішча, вазьмі ў гэтага дзіцяці зубішча (перад адчыненай печчу).

660. Ад зубішча

Зубішча, зубішча, ідзі на дымішча. Пака я вас не выгаварала, вы горла закладалі, неба падпіралі. Цяпер вам горла не закладаць, неба не падпіраць, табе (імя) пры здароўі стаць.

661. Ад зубішча

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубе залатая кара, сярэбраная, там гулялі цараняты, паняняты. У Настасі цёменны зуб атнімалі, пад залатую кару, сярэбраную схавалі.

662. Ад урокаў i скулы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая мацер Божая, прыступі i памажы.

На моры кашавіца, у кашавіцы тры сястрыцы; што яны вымаўлялі — скулу ўгаваралі. Скуліца, маравіца, раданіца, крыжаўніца, прыстрэшніца, я цябе ўмаўляю, угавараю ад жоўтай касці, ад рыжага мяса, ад шумнай галавы. Сем пятніц малі, святую Прачыстую ждалі, скулу ўгаваралі. Скулухнагалухна, тут табе не сядзець, Раманавай крыві не піваць, касці не ламаць. Ідзі сабе за ніцыя лозы, за цёмныя лясы, сухія балата. Там сабакі не брахалі, пеўні не спявалі, тапарамі не рубалі. Там табе сталы засціланыя, кубкі наліваныя. Там табе папіць, пагуляць, пакрасаваць. Прыстрэкі, падзіўкі, падумкі,

195

хлапоцкія, дзявоцкія, жаноцкія, пасмешныя, паветраныя, падуманыя, пагаданыя — усіх вас сабіраю. Я славамі ўгавараю, a Гасподзь з помаччу.

663. Ад скулы

Першым разком, божым часком, Маняю зваць, скулу выгавараць.

Цераз <дае мора кладачку кладуць, там тры ангелы ідуць. Прыступіла Божая маці Мані скулу выгавараці. Перша залатуха, другая рыжуха, трэцяя з любімага духа.

664.Замаўлянне скулы

Уполі стаяла ігруша, a пад той ігрушай стаяла тры дзявіцы: Арына, Марына й Кацярына. Яны не ўтыкалі, не ўшывалі,

толькі скулу-рожу i скулу-залатуху, i мізіперніцу ўгаваралі. A з чаго ж ты паднялася? Ці ты з яснага сонца, ці ты з буйнага ветру, ці з паганых вачэй, ці з паганых муслёй? Я ж вас угавараю i ссылаю на вялікія рэкі, дзе волны гуляюць. Там скулу разганяюць на цякучы раўчака, на цёмныя ляса. Дзе пеўняў i голас не заходзіць, там вам упіваць i гуляць. A гэтаму Іваньку век i зроду скуле не бываць.

665. Ад скулы

На моры, на кіяні стаіць стол, на тым стале скацерці бярчастыя, на тых скацерцях стаіць тры кубкі маляваныя, маляваныя, наліваныя. За тымі сталамі сядзела тры панны — там скўлу гукалі, там скулу бажалі, ад раба божага выбаўлялі з белага цела, з румянага ліца, i з сустаў i з касьцей, з воласа, з голаса, калючую, балючую, гнаявую, крывавую, i на ніцыя лозы, на мхі, на балоты ссылалі. Як на Хрыстоў дзень, на Вялікадня, яечка мы дажыдаем, так яны ад раба божага адбаўлялісь. Добрым часам, лёхкім духам.

666. Ад скулы

На Васіяньскай гарэ стаіць камора, у той каморы стаіць трыдзевяць сталы дубовых, на тых трыдзевяць сталах дубовых там заслана трыдзевяць скацерсці шаўковыя, за тымі сталамі сідзяць там трыдзевяць панны — краснухі i чарнухі, бялухі i жаўтухі, злыя ўнутраныя залатухі. Як гэтым тромдзевяць

196

скацерсцям век з гэтых сталоў ня знімацца, як гэтым паннам

век з-за гэтых сталоў ня вылазіць, каб i так

у раба божага

ня бываць у яго ні скуллянкам, ні гноялкам,

ні крываўкам,

ні краснухам, ні чарнухам, i ні жаўтухам, i ні злым урэдным унутраным залатухам. Ня бываць у раба божага на шчырым яго сэрцы, на чорнай печані, у буйнай галаве, у гаручай крыве. Каторае слова запомніў, тым амін.

667. Ад скулы

Святы ацец Мікола, Антоні-Хвядосі, станьця мне на помач. Ішла Божыя мацер у поле гуляці i стрэла трох дзявіц:

— Тры дзявіцы, што вы ўмееця рабіць?

Адна гаворыць: я ўмею ўзор нашываць; a другая: платок нашываць; a трэцяя: ад Башыхі загаварываць. Ад Башыхі мужыцкія, ад Башыхі жаноцкія, дзявоцкія, дзіцяцкія, хлапецкія, ветраныя, вадзяныя, урошныя. Тут табе не гуляць i не буяць, белыя касьці не ламіць i чорныя крыві не сушыць. A там табе гуляць i буяць, ідзе казак канём не іграець, дзявіца касой не маець,— там табе гуляць i буяць атныні i да веку. O Госпадзі, амін.

668. Ад скулы

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памолімся, святому васкрасенню (які дзень) паклонімся.

Угаварую, упрашаю скулу красную, скулу чорную, скулу розавую, скулу ветраную, скулу вадзяную. Па касці не хадзі, касці не ламі, жывата не тамі, сэрца не сушы. Дай жа ты, Госпадзі, гэтай (імя) на помач. 3 буйнай галавы i з русых валасоў, з чорных брывей, з шчырых вачэй, з румянага ліца i з шчырага сэрца, i з краснай крыві, з жоўтых касцей i з ножак, ручак, i з жылля, пажылля. Патуль ты таміла, патуль ты ламіла, пакуль я цябе не ўгаварыла. Угавараю скулу красную, скулу чорную, скулу розавую, скулу ветраную, скулу вадзяную. Угавараю, умаляю, на быстрыя воды пасылаю, на жоўтыя пяскі, на зялёныя травы.

На моры, на акіяне стаяла ліпа. Пад/гой ліпай сталы пазасціланы, кубкі паналіваны, тры дзявіцы, тры сястрыцы п'юць i гуляюць i ў (імя) скулу выбіраюць. Маць Прачыстая ішла, залатым кіёчкам падпіралася i з Госпадам Богам пас'трачалася.

Маць Прачыстая, куды ты ідзеш?

Іду ў рабы божае (імя) скулу выбіраць. Скулу красную,

197

скулу чорную, скулу розавую, скулу ветраную, скулу вадзяную. На быстрыя воды, на вячэрнія зоры, на ранішнія зоры. Пакуль вячэрнія зоры патухаюць, то ў (імя) балезнь пакідаюць.

669. Ад скулы-бяліцы

Первым разам, гасподнім часам памалюся Госпаду Богу i прашу цябе, Госпадзі, маць Прачыстую на паратуначак, святая пятніца вялікодная, святы вобраз першацудоўны.

Цякла рэчка крыніца, тудой ішла скула бяліца, гарлавіца, жабіца, i ўрошная, i прыгаворная, i падзіўная, i пагадная, i паглядная. Я ж гэту боль ўгаварала бабськую з-пад чапца, мужчыньску з-пад шапкі, дзявоцку з-пад платка, хлапоцку з-пад казыра.

Над рэчкай быстрай, крыніцай, халоднай вадзіцай стаяла карваць цісавая, ляжала пасцель пухавая. На ёй Ганна-пан- на спала, к сабе скулы ззывала, па імені называла, сястрыцамі ўкладала. Вы ж мае скуліцы, вы ж мае сястрыцы, вы жы ўмувайцесь, вы жы ўсцілайцесь, вы жы ўкладайцесь. Нашто ж вы раб божую Арыну ў роце зачапілі? Па касці не хадзіце, касці не ламіце, цела белага не паліце, сэрца i жывата не знабіце. Ні я ж ўгаварала, к сабе Госпада Бога на помач звала. Дай Божачка час добры i дух лёгкі. Не мой душок, да Гасподні.

670. Ад скулы

Ішла мамка Прачыстая па Сіяньскай гарэ, святую ваду насіла i раба божага змывала, i балячку выганяла, свярбучую, калючую, балючую, абкладную, абложную. Е ў полі дуб, на небі звёзды, на моры камень — тры браты родных. Як ім у кучу ня схадзіцца, умесці не бяседаваць, так етай балячцы ня бушаваць. Патуля ты бушавала, пакуля я цябе ня знала. A цяпер я стала цябе ўгірашаці i высылаці з касьцей, з машчэй скулунарыцу, скулу-залазніцу, скулу-працаўніцу, скулу-макрыцу i скулу-рожу. Я цябе пасылаю з буйнай галавы, з касьцей, з машчэй на мхі, на балоты, на быстрыя рэкі. Там ляжыць белы камень. Ударся ты аб еты камень i рассыпся на мелкія частачкі.

198