Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

Ліха жала вынімай: Первую змяю дваравую, Втару змяк> лесавую, Падмежніцу, карэжніцу, Палявіцу, вадзяніцу. Не будзеш унімаць, Напусціць на цябе Сам Гасподзь Бог, Сам Ілля-прарок

Тучу цёмну, пелену огненну I пажнець ця, паццнець ця, I па ветру разнясець ця;

I будзеш унімаць, Будзеш сакрашчаць, Будзеш жыць, царыць, Дзяцей вывадзіць.

325. Ад змей

На моры, на паўмор'і, на камні, на выспе (вар.: у полі на гарэ) стаіць іва зеленая (вар.: явар). На той іве залатое гняздо з чорнага руна, там жывець змяя Шкурапея-Праскавея (вар.: Настасся) *. Унімай сваіх сясцёр адзінаццаць, a ты дванаццатая, падкалодных, лесавых [чаротных, балотных, падколных, намоўных, нагаворных, падмежных, падпечных, падстрэшных, земляных, вадзяных]. Вынімай сваё жала з раба божага, з буйныя галавы [із ясных вачэй, із чорных бравей, із гаручыя крыві, із чорнага пячэння, із жыл, із пажылак* із касцей, із пакостак]. Аня будзеш вынімаць — нашлю на цябе тры тучы: адну грамавую, другую дажджавую, a трэці — востры меч. Не зацэлееш ты ні ў курчы, ні ў мяжы, ні ў якей пажарыне.

326. Ад змяі

На моры, лукамор'і стаіць дуб, на том дубу трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гнёзд, у самом шчыці белая палата, у тых палатах змяя Скарупея. Улляна, Улляна, сунімай свой чэр, нашлю на цябе грамавыя тучы, лукавыя стрэлы — разаб'юць тваё ўсё Ягіпецкае гняздо.

* Вар.: Становіцца Іван Нікіпаравіч Богу на помач ад змяі Шкарлупеі, ад змяі Палагеі. Стаіць у полі за полем, у моры за морам ліпавы куст, a ў ліпавым кусьці чорнае руно, a ў чорнам руні змяя Шкарлупея, змяя Палагея.

119

327. Ад змей

Пад каменем Барласом там ёсь змеі Шкурапеі: Ягіпа i Улляна, Матрэля i Сахвея. Унімайця вы сваіх слуг i жалы i яды; a то стану перад святым Міхаілам Архістрацілам на каленях. Будзець Міхаіл Архістраціл выязджаць сы 'гнянным пламем, з залатою меччу, з пабойнаю стралою, будзець сеч i рубаць, i агнянны град кідаць, i па коллю мяса торкаць.

328. Ад змяі

Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы пакланюся. Стань, Гасподзь, на помач!

На гарэ на Саянскай ляжыць гнілая калода, пад той калодай ляжыць скураная гадзюка. Эх ты, скураная гадзюка, сабірай усіх сваіх гасцей, сунімай ix зубы i жалы, падтынных, падпечных, лятучых, крапіўных, падкалодных i якіх я толькі не знаю. Сунімай ім зубы i жалы. Еслі ты мяне не паслухаеш, то я ўзнімусь у небеса, пажалуюсь святому Міхаілу. Святы Міхаіл вас усіх будзя сабіраць, у кучы складаць, жалезным прутом перасякаць, a рабу божаму чалавеку помачы даваць.

329. Ад змяі

На моры, на лукамор'і стаіць куст ракітавы, у том кусці барання руня, у том руні ляжыць змяя Шкурапея. Ты, змяя лютая, лятучая, збірай сваіх змей—лятучых, бягучых, сіранавых, махавых, калодных, крапіўных, падтынных, мяжэўных, вынімай свае жала i зубы ад раба божага. A то не я цябе паб'ю, паб'е цябе сам Cyc Хрыстос, выйдзя ў чыстае поле, наложа каляную стралу, праб'е цябе, лютую змяю.

330. Ад змей

Госпадзі Божа, багаславі, Госпадзі Божа, памажы. Госпаду Богу памолімся i Прачыстай матцы паклонімся. Прачыстая маць прыступая i ад гадаў помачы давая.

Прашу вас, змеі, прашу вас, гады, i цябе, вуж, добры муж, вуж Сакадын, i змяю самў Саламў, i змяю Саўру, i змяю Салапею, i змяю Шкурапею. I слуг — сваіх падруг сунімай i жалы замаўляй, i ў раба божага вопуху ня пускай i жыл ня трудзі, i крыві ня гнаі i сэрца ня ташні. I прашу ж я вас. Калі ж вы мае просьбы не паслухаеця, нашлець на вас Гасподзь грамавую ту-

120

чу, камянны бой. Ен вас нігдзе ня 'ставя: ні ў ямі, ні ў пячарах, ні ў дрэві, ні пад дрэвам, ні ў камяні, ні пад камянем. Ен вас камянем паб'ець на грэцкія крупы, драбней чорнага маку.

331. Ад змей

Госпадзі Божа, благаславі! Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсю кротась яго. Сакручыў Божа зямлю i ваду, сакручы, Божа, i змяю Шкурлупею.

На сінім моры ляжыць камень Латыр, на том камні стаіць яблынь, на той яблыні змяінае гняздо, у том гняздзе тры шэрсці: шэрсць чорная, шэрсць белая i шэрсць рыжая. У той шэрсці ляжыць змяя Шкурлупея. Змяя Шкурлупея! Не ляжы, a прабяжы, сваіх чадаў унімі: Сахвей i Палагей i Марэн. A ня ўнімеш сваіх чадаў i ня вынеш сваіх жал, то буду маліць Госпада Бога i прасіць Прасвятую маць Багародзіцу^ Ісуса Хрыста, Мі- хайла-архангала, Іллю-прарока, ангалаў-храніціляў i ўсіх святых Хрыстовых апосталаў i ўгоднікаў божых, штоб наслаў на цябе сам Гасподзь Бог тры тучы, тучы грозныя: адну камянную, другую вадзяную, трэцюю агняную. Камянная заб'ець, вадзяная затопіць, агняная спаліць. Ня будзець табе места ні ў мохах, ні ў балотах, ні ў гнілых калодах, ні ў цёмных лясах, ні ў зялёных лугах, ні ў быстрых рэках, ні ў крутых берагах, ні ў жоўтых пясках, a ні за мяжою, a ні пад мяжою, ні ў траве, ні ў крапіві, ні ў гнаі, ні ў зашчыці. Первым разам i добрым часам плюю i дую на цябе, бясстудную.

332. Ад змей

На полі на кіяні стаіць дуб Ракітан, пад тым дубам куст ракітавы, a ў том кусьці ракітовым камора, a ў той каморы куст явору, a ў том у кусьці, у яворы, гняздо, a ў том гняздзе яйцо, a ў том яйцы тры змяі: адна Гея, другая Палагея, трэцяя Шкурапея. Унімайця сваю чэр, ярхаў i пераярхаў, i падмежных, i падбярозных i падкалодных... Ня будзеця ўнімаць, будзем Госпада Бога ўпрашаць i Міхаілу-суддзю праведнага. I Міхаіла навядзець з небеса камянную тучу, разаб'ець вашы норы i пячоры сваёю сілаю нябеснаю. Сам Гасподзь із Міхайлаю коло сіняга мора ходзіць, залатою тросьцю апіраецца: ці вынімалі паганыя жалы з раба божага, ці залізувалі крывгавыя раны?

333. Ад змей

Памяні, Божа, цара Давыда i ўсю кротась яго.

Змія Ева, змія Куртупея, змія Чарапея, змія Вад, вынімай

121

свой яд з гаручыя крыві, з тоўстага мяса. Каторыя вы кусалі — ці большая, ці меньшая, ці дваравая, ці гнаяаая, ці падмежная, ці падграніцкая, ці падкамяніцкая, ці лесавая, ці падкалодная, вынімайця свой яд! Ня вынеця вы свайго яду з гаручыя крыві, з тоўстага мяса (ці шарсціны),— ну, стаіць дуб на сінім моры на дванаццаць какатоў, ну, на том дубу стаіць гняздо. Нашлю я на тое гняздо грамавую тучу, навяду я каменную стралу: як ударыць — разаб'ець на дванаццаць грань. Толькі ета ня помач. Пайду я к самому Госпаду Богу, вазьму я меч-самасеч, пасяку я, парубаю, па ўсём чыстаму полю пакідаю. Слова маё, дух гасподні.

334. Ад сліўня

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай маці пакланюся i ўсім апосталам — кіяўськім, пячэрськім, пачаяўськім, русалімськім; не сама сабой, Гасподзь Бог са мной, Прачыстая маці перада мной.

Пояс сінянькі, слівянь белянькі, вынімай свой яры зуб, пахучае жала. I ня выніш, будзя цябе Міхайла біць зялезным кнутом, нашлець на цябе тучу камянную, тучу грамавую. Ен цябе выб'я, агнём выпаля, твой народ выведзя.

335. Ад змей

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся, усім атцам прападобнікам, бальшым угоднікам.

Ішла змяя Шкурапея са сваімі змяямі; яна ўсіх сабірала, па іменню ўзывала. Змяя Шкурапея, усіх цяпер — i жарых, i рабых, i ярых — усіх цяпер я дамаўляю, выгавараваю: выбер зубі. Ня выберэш зубі, пайду на агнянную печ, вазьму гойструю меч, агнём прыпяку, мячом засяку, дзёгцем замажу.

336. Ад змяі

На сінім моры-акіяне стаіць дуб, пад тым дубам ляжыць Ла- тыр-камень, пад тым камнем ляжыць чорная руна, у той руне жывець змяя, змяя Скурапея, сястра яе Палагея, Сцепаніда, Арына, Куліна, Салепянета, Цыкліда.

Змяя-змяіца, ярая ярыца, унімай свой ужыны яд, унімай сваіх дзяцей падмежных, курчыжных, запечных i падпечных. A то не будзеш вынімаць, будзе святы Мікалай рубаці на дванаццаць часцей, у вогненную печ кідаці.

Амінь! Амінь заразе!

122

337. Ад змей

Первым разам, добрым часам, не сам сабою, Прачыстаю святою.

На рацэ на Смуродзіні стаіць калінавы мост: на калінавым масту стаіць дуб Мелляноў на дванаццаць какатоў; на тых какатах змяіны гроб; у том грабу змяя Шкурапея, над усімі старшая, бальшая, над усім гадам. Змяя Шкурапея! Унімай сваіх гад, вынімай свой яд (з скаціны, з чалавека). A ня ўнімеш свой гад i ня вынеш яд, то пайду к святому Міхаілу i вазьму* меч i залато капіе, вашу гадзінскую сілу парублю i пасяку, на ўсём свеці ўвесь корань перавяду, жаркім сонцам запяку, яснымі зарамі, ясным месяцам i зямчужнымі росамі.

338. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Дзве зары-зарніцы, родныя сястрыцы, станьця на помач святому Юр'ю-Ягор'ю, святому ангалу Міхайлу.

У садзі-вінаградзі цвілёвае гняздо, у том гняздзе змяя Шкурупея, другая Данілея, трэцяя Сахвея,— сабірай ты сваіх слуг крапіўных, гнаявых, i падтынных, i серановых, i падпечных, i падмежных, i лятучых, i паўзучых, i вынімай ты пчалінае жала, a пракляты яд, a ня выніш пчалінага жала, праклятага яду — я пайду к Міхаілу-архангалу, суддзе нябеснай, то возьмець ён войстры меч, то ссячэ вас, зрубая, у асінавы груд паскладая, па

чыстаму полю попел распылая, раба божага ачышчая.

339. Ад гадзюкі

Устану я раненька, памыюся бяленька, памалюся Госпаду Богу i самога Госпада Бога папрашу.

У чыстым полі, у цёмным лесе стаіць ліпавы куст, пад тым кустом ляжыць гадзюка-змяя Шкурапея. Ох ты, гадзюка Шкурапея, сабірай сваіх гадзянят, змеянят, вужанят, гнаявых, падпечных, падпольных, крапіўных, палявых, лясных, балотных, вадзяных, сабірай i ў етага (імя, каму шэпчаш) опухі i яды ўнімай. A еслі не будзеш унімаць, то я буду ўнімаць, Міхаіла-гаспод- ніка ўпрашываць. A ты, Міхаіл — гасподні памочнік, выйдзі ў чыстае поле, вазьмі свой огненны меч i разбі той ліпавы куст, разбі гадыню Шкурапею, дым i пыл яе разнясі.

* У тэксце возьню.

123

340. Ад змяі

Стану я рана, умыюся бела, памалюся Богу верна, выйду я ў чыстае поле, гляну на кіян-мора. Таад ідзе Божжая мацер, Ісус Хрыстос, Сын Божжы, i Дух Святэй; Яны ішлі i жаўтыя пяскі бралі, i змяіныя раны прысыпалі, i вужыныя жалы, i такому рабу чалавеку помачы давалі (дунуць). Дух Святэй на пользу!

341. Ад змей

Первым разам, божым часам. ГоспаДу Богу памолімся i матары Божай паклонімся i сонцу й месяцу, i зарам-зараніцам, божым памашніцам.

У полі на якоры на белам камяні сядзіць цар Арцямон i царыца Уліта. Прыходзя к ім святы Алістрацій Міхайла: «Што ж вы, цар Арцямон, імееця сабе двананцаць братоў, двананцаць пабрацімых, i ты, царыца Уліта, імееш сабе двананцаць сясцёр i двананцаць палусясцёр. Што ж вы ix ня сунімаеця, ня судзержаеця, па бялў свету рассылаеця. Калі ж вы ix ня будзеця сунімаць, судзяржаць, i па бялу свету рассылаць, i паганы пракляты зуб будзеця ўсылаць, то я буду ix войстрым кап'ём к беламу камню прыганяць i войстрым мячом голавы сымаць. I святы Міхайла — архангал Гасподзянь, будам жа мы ix сунімаць, судзяржаць, i па бялу свету ня будам пускаць, i з раба бо жага будам паганы пракляты зуб вынімаць».

342.Ад змяі

Змія корпія, змія квірыта! На што сваіх дзяцей распусьціла? Пайду як Іісусу Хрысту. Хрыстос возьмець остры меч, пойдзець тваіх рубіць i сеч.

Чалавеча божы! Не йдзі к Іісусу Хрысту! Я сваіх дзяцей уйму i ім жало замару.

343.Ад змей

Куцішча, адкуцісь, пухліца, адпухлісь, пяніца, адпянісь, рабіца, адрабісь, мяжа, адмяжысь, вада, разаллісь, a ты, гад, вынімай свой яд із раба божага, a то едзець на цябе святы Міхаіл з агнянным капіем. O Госпадзі, ху!

124

344. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Поле-полём, едзя святы Ягоры сівым канём, з залатым кап'- ём. Ен едзя, праяжжая, усіх гадаў пабівая: балотных, падкалодных, махавых, земляных, дваравых, гнаявых, падугольных, лесавых, палявых, вадзяных, межавых, падкаменных. Есь самая старша Пуцімея, Расхацімея, старая Саламаніда,— вынь гэта жыгала з раба божжага.

345. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

На чыстым полі стаіць груша, пад той грушай стаіць ложа, на тэй ложы ляжыць пуховая пярына, на тэй пярыні ляжыць Шаўрон. Ну-ка ты, Шаўрон, вазьмі сваё цяжкае, аддасі наша лёхкае; ня возьмеш свайго цяжкага, ня 'ддасі нашага лёхкага — будзя ехаць святы Юры i Мікола, будзя вас сабіраць i меччу галовы адсякаць.

346. Ад гадзюкі

На сінім моры-велікаморы стаіць дуб, на тым дубе змяінае гняздо, у тым гняздзе тры змяі-гадзюкі. Первая — Салоха, другая — Лізуха, трэцяя — змяя Курапея, чацвёрты брат, унімі сваіх сясцёр. Ты ўнімі, сакрушы, з тых зубоў вопух не сашлі. Сашлю ix на крутую гару. Прыедзе святы Юры на белым коніку з вострай кап'ёй, з вострай мечай, з колкай шупшынаю, стрыкучай крапіваю. На свентым Здзвіжэнні будзе вам там крушэнне. Будзе сеч i стракаць стрыкучаю крапіваю, норы-пячоры будзе зарываць, наказанні даваць — i падпечныя, i падмежныя, вадзяныя, земляныя.

347. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Есць на моры, на кіяні выспа, на той выспі стаіць дуб курганаваты, бурганаваты. У том дубі залатое гняздо; у том гняздзе ляжыць змяя, усім змяям царыца. Прашу ж я цябе, змяя-змяі- ца, усіх змей царыца, унімай жа ты ўсіх сваіх змей-шкурапей, i змей-змеянят, i яшчар-яшчаранят — i балотных, i падкалодных, i лесавых i махавых, i куставых, i палявых i падмежных, i падпешных, i пунявых, i гнаявых. Унімай жа ix, i к етай бурай карові-бадзяцы прыганяй, i з двашэрснай шарсьціны жала вымай, i яд выняй, i раны етыя зажыўляй, i на помач давай. Не ўпрашу ж я цябе, ня будзеш ты ўсіх змей сваіх шкурапей уні-

125

маць, i змей-змеянят к етай карові прыганяць, i жала вынімаць, i яд выганяць, i раны зжыўляць, на помач ёй даваць — упрашу святога Міхайлу-архангала. Святы Міхайла сыйдзець з неба на землю з сваёю залатою меччу i цябе, змяя-змяіца, сваёю меччу пасячэць i парубіць, i Кузьме-Дзям'яну ў залатую кузьню аддасць. Кузьма сваё жэзла распякаець i табе зубы, губы i жала запякаець, i ва векі вяком, амін.

348. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Там на моры на Сіяні стаіць ябланка, на той ябланцы залатое гняздо; у том гняздзе змяя Шкурапея. Змяя Шкурапея, унімай сваіх змей, a ня будзеш унімаць, буду прасіць КузьмуДзям'яна i Міхайлу-архана. Возьмець ён булатную меч, булатны нож, пасячэць ваша мяса, паторкаець па тычынах. Вынімай жа яд з жыл, з пражыл, з гаручага жывата, з рацівага серца, з буйныя галазы, з крупішныя печані.

349. Ад укусу «ужа» (змяі)

На дуброве стаіць ябланька; на ябланьцы сядзіць муж-уж. Ох ты, вуж, добры муж, сваім джалам не ківай, Аляксея (імя) не кусай. Да прыедзе Міхаіл-архаіл, будзе твае косьці ламаці, на тычынніку растыкаці. Вуймя войстры меч i ссечэ табе галаву з плеч, i шчэ зрубае, i твой яд павыньмае, цела паабмякчае, нааблягчае.

350. Ад гадзюкі

Первым разам, добрым часам, другім разам, добрым часам i трэцім разам, добрым часам. Жыў я дванаццаць гадоў, імеў я ix дванаццаць сартоў: лугавую, баравую, маравую, палявую, балацяную i калялюжную. Шчука-рыба лялява па мору гуляла i яд пускала. Трэба печы паабіваць i яд адганяць. Не быць табе ў рабай шарсці, не ламаць касці, a ляжаць табе ў жоўтым пяску, імець таску. Ішоў архангел i нёс вострую Меч, i пазнімаў ім галовы з плеч, каб паўмалі із рыжай скаціны жалы.

351. Ад гадзюкі

На моры на сінім стаяў дуб дубаваты. Пад тым дубам ляжаў гад гадаваты. Гад-гадзіца, гадава царыца,я вас усіх знаю, усіх на імя называю: чорна-чарнавата, жоўта-жаўта_ва-

126

та, бела-белавата, сера-серавата, красна-краснавата. Я вас усіх знаю i ўсім вам яд замаўляю.

352. Ад вужакі

На моры-акіяне, на востраве Буяне стаяў дуб Якуб на дванаццаць какатоў, на дванаццаць парасткаў. На тым дубе залатое гняздо, у тым гняздзе ляжаў вуж.

Якуб, прашу я цябе, упрашываю i ўмаліваю, забяры ў Ганны яд з кашчэй, з машчэй, з шчырага сэрца, з ярых вачэй, з буйныя галавы, з длінных рук, з пыльных ног.

Ты па касці не хадзі, касці не ламі, шчырага сэрца не знабі, краснай крыві не тамі, ясных вачэй не засмучай, рук i ног не ламай. Выбіраю i на сіняе мора адпраўляю, на крутыя горы, на нізкія лозы. У гарах пакрычаць, у моры пакупацца, нізкія лозы паламаць, a ў Ганны вужынага яду павек яе жызні не бываць. Ежалі ты не выбярэш, я пажалюся самому архангелу. Архангел цябе забярэ, на сіні камёнь галаву пакладзе, войстрай меччу галаву адсячэ, малашнёй сажге, буйным ветрамразнясе, a Ганне пользу прынясе.

353. Ад сліўня

Первым разонкам, гасподнім часочкам, Госпада Бога ўпрашаю, a Прачысту мамку на помач прызываю. Святая гасподня, вялікая зара-зараніца, рабы божай Дар'і памашніца. Стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамы, Гасподзь сваімы думамы.

У кісойскім балоце на гнілой калодзе ляжыць пан слівень. A ты, пан слівень, не ляжы, унімай свой яд гаручы, калючы, балючы. Не будзеш унімаць, будзе ехаць архайла Міхайла на 0уланым кані з вострым мечам, з колкім штыхам. Будзе цябе колкім штыхам калоць, вострым мечам сеч, на дванаццаць кусочкаў пасячэ.

Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі. Ху!

354. Ад вужа

На балоце, на калодзе стаіць вярбовы куст, пад тым кустом сядзяць гады, яды, гадзюкі, вужы, вужаняты. Вужа, вужа, гукай свайго мужа, сваіх вужанят, сваю вужыху i ідзі з раба божага (імя) яд выбірай. Ня будзеш яду выбіраць — будзя архірэй на сівым кані выязджаць i гострым мечам ссякаць, у Ягіпет адпраўляць i на колікі саджаць.

127

355. Ад 'вужа

Як у полі стаіць сад вішнёвы, a ў тым саду залатая яблыня, пад той яблыняй стаіць краваць цясовая, пярына пуховая, на той пярыне святы Гаўрыла спачывае. Прашу цябе, святы Гаўрыла, сунімай сваіх братоў-сухотных, ламотных, пуганых, ляканых, радасных, жаласных, пацешных, пасмешных, урочных, прыгаворных. Як будзеш сунімаць, то да веку будзеш спачыраць, a не будзеш сунімаць — папрашу святога Міхаіла-архан- гела, пярыну тваю пуховую пасякуць, парубаюць, падушкі цвілёвыя падзяруць, негдзе будзе табе спачываць, i будзеш Якаву помач даваць.

356. Ад вужоў

Здунуў Гасподзь мост; у канцы таго маста стаіць дуб; на том дубі гняздо; у том гняздзе ляжаць тры вужы, тры цары: первы Сахон, другі Аўрам, трэці Сарпон. Па том масту ішла сястра Мархва, ішла, крычала — віннага шукала. Знайдзя яна віннага, пасячэ, парубая, на 'гні спаля, з естыя скаціны жала вынімая, Вы, вужоўя, вы, братоўя, вынімайця ўвесь свой яд, усіх сваіх сляпнёў i вераценнікаў. A ня ўнімеця,— буду прасіць Міхайлуархангала i Cyca Хрыста. Будзя ехаць Міхайла-архангал i Cyc Хрыстос ca б[у]латным мячом, будзя вас сабіраць — усіх вужоў i сляпнёў i вераценнікаў — сеч i рубаць, па коллю мяса растыкаць.

357. Ад вужа

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, маці Прачыстай пакланюся, усім святым апосталам.

Вуж-белавус, слівень сіні, яшчар зялёны, упрашаю я вас: выньце ўсе свае зубы i джалы. Не выніце самі — я вазьму мечсамасеч, вяроўку-самавязніцу i ўсіх вас павысеку, павырублю, із гнязда павыганю. Ідзіце ў сухія лясы. Не я знаю — Гасподзь знае i мне памагае. Амінь.

358.Ад змей

Уполі на падолі стаіць вярба, на той вярбе караваць, на карваці ляжыць красная дзявіца Васіліса. Красная дзявіца Васіліса, згукавай сваіх слуг,— каторая сваю волю ўчыніла, яры зуб усадзіла: ці дваровая, ці хлявовая, ці крапіўная, ці падтынная,

128