Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

ця вы выпіваць i хароміны раба божага не чапаць. Святы Мі- хайла-арханій будзець задзержаць.

26. Ад пажару

Ехаў Касьцянцін на красным кані ў красным жупані, у красных чаботах, у красных нагавіцах i ў краснай шапцы.

Куды едзеш?

Я еду агонь заліваці. Ты ж, Кандраці, ты ж годзі браці, a ты, Цярэшко, не кідай галавешкі.

Ішла Божа маці сінімі марамі, зялезнымі мастамі, залатой чашачкай брала вады еты агонь заліваці.

27. Ад пажару

Сядзіць багатыр, агромны i магучы.

Сядзь, багатыр, ні кверху, ні кнізу, ні на старану!

Над табою стаяць тучы грозныя, пад табой стаіць мора сіняе, агарожаны вы зялезным тынам.

Памяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Касцянтына, вы ўкрацілі зямлю i ваду — украціце гэтага багатага багатыра на гэтым месце. Амінь.

28. Ад агню

На моры, на кіяне стаіць дуб на тры i дзевяць какатоў, пад тым дубам зрублена на шэсць вуглоў хата (або авін). Святы цар Зосім стаіць на вугле святою сваею праваю нагою, угаль аціскаець, агонь унімаець, вецер занімаець, ні пол (полымя), ні іскраў не распускаець: ні па крышах, ні па ўсіх маіх связях. Сам Іісус Хрыстос окала этага агня ходзіць i абчырчываець, i агонь унімаець, ні пол, ні іскр не распускаець. Святы Ілля прарок надзеляшчы па сіняму мору ходзіць i святою сваёю праваю рукою ваду разгарнываець, ваду 'чэрпываець, на агонь узліваець i агонь пагашаець. Амінь.

29. Пры пажары

Святы Госпадзі, багаславі, i мне, грэшнаму, памажы.

На гарэ-востраві стаіць божы дом; у том домі стаяць тры 'посталы: Васіль i Марціяній i святы Антонія, i дзержуць у руках па свячы із ярага воску, i ўпрашуюць старшага царыка Агена: унімайця вы сваіх адзінаццаць братоў, i самі дванаццатыя ўні-

39

майцеся! Ha гарэ-востраві стаіць божы прастол; састаўлен тэй прастол ні з вады, ні з зямлі, a састаўлен прастол з пламена вогненна. Што заняў, то патрэбляй, a лішняга не чапай ва векі вяком.

30. Ад пажару

Агенец мой каханы, ты ад Бога прысланы, не раскачывайся як дым! Прыслаў цябе Гасподні Сын (паказаць рукой, дакуль можа ісці і, дзьмухнуўшы ў той бок, загадаць): у бок, да Бога свечкай!

31. Ад пажару

Аганёк, аганёк ад Госпада Бога, да не даў табе Бог раскошы ні гарэць, ні ўгарацца, вадой разлівацца. I даў табе Бог так гарэць, як гасподняй свячэ. Табе, хароміна, дагараць,а ты, аганёк, лажысь спаць.

Прыкрыў аганёк Мікіта, Лука, трэцья Хрыстова рука.

32. Ад пажару

Ходзіць Алёна па полю, каменне збірае, колле забівае, далей пажару не пускае.

33. Ад маланкі

Сцеражы, Божа, тучу гразавую, Зберажы, Божа, ніву трудавую, Дай Божа ў добры час.

34. Ад гразы

Божай маці пакланюся. Маць'Божа, будзь у помачьі.

На Сіяньскай гары, на Сіяньскай зямлі там хадзіла Прасвятая Багародзіца Божая маці. Яна сабе мала пачыну. Прыйшоў да яе Ісус Хрыстос:

Ох ты, маці, мая маці, ці ж ты спіш, ці ляжыш?

Не, мой сынку, я ні сплю, ні ляжу, ва хне цябе віжу, як табе кап'ё надзявалі, навокраст ручкі распіналі, за ногці скобкі заганялі, кроў гарачу пралівалі, шупшынаю галоўку падперазалі.

A ў нядзелю рана сонейка не ўсходзіць, ужо Божая маць

40

Прасвятая Багародзіца свайго сынку за ручаньку водзіць. Павяла яго на ютрань, з ютрані на службу, з службы на сіняе мора. На сінім моры ляжыць камень, на том камені стаіць цэрква, у цэркві прыстол, на прыстолі Cyc Хрыстос ляжыць, сем раз малітву творыць. Прыйшоў да яго Пятро i Павел:

Ох ты, Cyce, наш Cyce, за каго ты страдаеш? За нас, грэшных, муку прымаеш.

Пятро i Павел, бярыцехрэст у рукі, ідзіце па беламу свету, закажыце старому, сляпому, глухому, малому: хто^етую малітву будзе ўмець, рана i ўвечар будзе пець, ня будзе яго гром забіваць, ня будзе ў вагне згараць, ня будзе ў вадзе патапаць, ад наглае смерці сахраніцца.

35. Ад дажджу доўгага

Як настрйніка свянціла, я тучы не бачыла. Тучы-адлятучы, ідзіце на сухія землі, на сухія староны, a маю

хату мінеце.

36. Ад навальніцы, дажджу

Туча, туча, ідзі бокам, Апыніся над Глыбокім: Там пірожкі пякуць, Табе крошкі дадуць,

I цябе паджыдаюць.

37. Ад дамавога

Добры вечар табе, дзядзішча, шырокая барадзішча, кучаравая галавішча. Калі ж ты свой дамавы, жыві ж на месце, абходзься каля гэтай скаціны, бурай (чорна-пёстрай) іоарсціны па чэсці, A калі ты чужы, насылальны, ідзі к яму пагуляй, яго скаціну паганяй, a ў маём дварэ не бывай.

38. Да дамавога

Мой дамаврй, хадзі разам са мной, жыві на месце, абходзься кала рабы божае Ганны (ці Моці) па чэсці. A калі ты чужой, дак абыдзі мяне стараной.

41

39. Ад дваравога

Цар дваравой! Царыца-дваравіца! Твае дзеткі-царанята! Дарую я вас i хлебам i соллю, мілуйця i вы маіх жыратоў, карміця вы ix ярай пшаной, паіця вы ix мэдавой сытой, пакрыйця вы ix шаўковай пеляной, блюдзіця вы ix ад чужога дваравога, ад чужога палявога, ад падмежніка, ад кацярэжніка, ад кустоўніка, ад грыбоўніка.

Супастат, супастат! Табе майго двара не відаць, у кароў малака не аднімаць: ні ў Цярнушкі, ні ў Бурэшкі, ні ў Рыжушкі, ні ў Звяздошкі. A вы, ссыльныя, прассыльныя! Ступайця ў трыдзевятае царства, у трыдзесятае гасударства, у цёмны лес. Там вам пасьцель паслана: ізгалоўе крутавое, пярына пуховая, кунья шубка, субольі шапачкі, гардовы чулочкі, саф'яны сапожкі. Вам у цэркві не бываць, Хрыста не цалаваць, a на кеяні на моры прападаць. Амінь.

40. Ад дваравога

Цар хазяюшка дваравой! Царыца хазяюшка дваравіцаІІ дарую я цябе i хлебам, i соллю, i нізкім паклонам, a што сам ем, п'ю, цем цябе дару. A ты, хазяюшка-бацюшка i хазяюшка-ма- тушка, мяне берагі i скацінку блюдзі! Амінь.

41. Ад дамавога

Дамавы хазяін i дамавая хазяюшка, прашу вас, упрашываю, малю вас, умаліваю, што ў гэтым доме жывіце i жывотных не абіжайце: коней i кароў — i карміце, паіце i прыглядайце, a нахожых i наброжых хлеўнікаў i хляўніц, i дамавікоў i дамавіц да гэтага хлева не дапускайце — i ведзьмаў калмыкоў i кал- дуноў-чараўнікоў, ведзьмаў-калмыцаў i калдуніц-чараўніцаў да гэтага дома не дапускайце, што яны падносы падносяць i падкладаюць i ў благачасцівым доме скот умаляюць.

Вы, ведзьмы-калмыкі, калдуны-чараўнікі, выбірайце з благачасцівага дому свае падносы паднасяшчыя i падклады падкладзяшчыя.

Ведзьмы-калмыкі i калдуны-чараўнікі, выхадзіце з благачасцівага дому ў шары бары, на цёмныя лясы, за мхі, за балоты, за ржаўцы балоты — a ў гэтым доме не 'трыгацца вам ні на маладзіку, ні на палнаўе, ні на сходзе вітаха, ні на перакрою месяца,— не быць ім атрыгу, не быць ім пакряту!

42

42. Да дамавіка

Дамавік, дамавік, ідзі шукай лесавіка. Тут табе не бываць i ўрэда не дзелаць ні схода, ні малода, ні пад поўна, ні маладзіком, ні вавек вяком.

43. Ад дамавога

Госпадзі Божа, багаславі, памажы, Cyc Хрыстос, мацер Божая, Дух Святы, Тройца Святая.

Дзень добры, Хазяін часны, лясны i дамавы, i вадзяны, i ты, Косьцян i Кучын, i Кучуба, i Лена, i Ева. Я ж вас усіх упрашаю, сталы настаўляю, скацерсцямі засцілаю, хлеб-соль пакладаю, мёд i віно ў кубкі наліваю, каб ад мяне, Петрака, словасы прынімалі, сваю ярасць унімалі з такога-та раба чалавека, з буйнае галавы, з румянага ліца, з чорных бравей, з ясных вачэй, із нутрэй, із печані, із жыл, із пажыл, з сустаў, з палусустаў.

44. Ад нячыстай сілы

На моры на Сіяні, на рацэ Ірдані стаяць тры дзявіцы Лукамірыцы; яны стаяць i Богу молюцца, Бога просюць i молюць, i вадзГцу сабіраюць, i чалавеку на помач аддаваюць. I просім мы Хазяіна лесавога i палявога, i дамавога: памажы рабу божаму ад прыткі раннія i палудзенныя, i вячэрнія i палуношныя, i з буйнай галавы, з ясных воч, з румянага ліца, з гаручай крыві, з буйнай касці i 'д жыл i 'д сустаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.

45. Ад дамавога

Госпаду Богу памолімся i матары Божай прыклонімся! Хрэст Хрыстоў у рабу божам (Паўлу), хрэст Хрыстоў i на Паўлу; храстом Хрыстовым бесяў адганяяць. Адступіцеся, бесі праклятыя, да ня дзелайця ні ядыныя ўрэды! Тут жывуць ангалы i архангалы, харувымы i сарахвымы i чатыры вангалістыя: Матвей i Марка, i Лўка i Іван Баслоў, i раб божы Павял.

46. Ад хлеўніка

Як у нас Юр'я Коні пасець, Статак сціражэць,

43

Нячыстую сілу Проч адганяіць, Хлеўніка i цмока Вожахам порыць, Прыгаварываіць: «Хіра ў лес!»

47. Ад хлеўніка

Упрашаю Хадзяіна дамавога, палявога, выгоннага, межавога i самага старшага старшога — Дзяменьція Дзяменьцевіча i цябе, Кляменьці Кляменьцевіч, i цябе, Хвёдар Хвёдаравіч, i цябе, Аграсім Аграсімавіч! Прашу я вас, не астаўця нас, любуйця раба божага маіх коней i мілуйця, i прылядайця, як самі знаеця. Прашу вас, не астаўця нас.

48. Ад хлеўніка

Багаславі, Госпадзі, i памажы ад хлеўніка!

Устану я рана-раненька, умыюсь бела-бяленька,пайду ў чыстае поле, зірну на сіняе мора. На сінім моры выспа, на выспе зеляная ель, на той елі шаўковая плець, на той плеці залатое чарасло, на том чарасле Прэсвятая матар Божая стаяла, Cyca Хрыста на руках дзяржала. Прыляцелі к ёй трыдзевяць паграбатых, a трыдзевяць паііікрабатых, тую ель хацелі сеч-рубаць, a Хрыста ў вочы павідаць. Адказуя ім Гасподзь Cyc Хрыстос:

— Адкасніцеся вы, трыдзевяць ідалы! Як вам етага дрэва i не сеч, не рубаць, Хрыста ў вочы не відаць, так i варанога каня есць не няць. A мне, рабу божаму, адмаўляць, i Госпада Бога на помач прызываць i Прэсвятую матар Бугуродзіцу i ўсіх святых.

49. Ад лесуна

Цар лесавы, царыца-лесавіца!

Прымі ты наш падарак i нізкі паклон, i прымі ты маіх малых рабят i адпусьці ix дамоў, штобы яны па лесу не плуталі, пад сасной не начавалі, шэрай калоды не елі, ключаврй вады не пілі, да дому дахадзілі; a табе ў лясу спаць, з дзеткамі па пням хадзіць, з жаной на мху спаць, a маіх рабят у глаза не відаць. Амінь.

44

50. Супраць лесуна

Хажу па лясам, па кустам, па мхам, па балотам, па лыкадзёрам, па гнілецям, па чарніцам, па малінам, куда ль не хажу, нікагда не блужу, сонца — па сонцу, луна — па луне, пры частых звяздах, пры вячэрніх зарах, хажу не блужу, a табе, лясной хазяін, пакорнасьць аддала, ад мяне, раба, адшатнісь, у бярозу абярнісь. Амінь.

51. Ад лесуна

Іду ў лес, бяру хлеб i соль i нясу лясному хазяіну, Кляпяке i Астраке, i падзі ад мяне, няшчасны, на мхі, на балота, на гнілую калоду. Там табе пасьцель паслана, ізгалоўе высокае, пярына пуховая; там табе спаць, a майго не відаць. Не я цябе ганю, гоніць ця Хрыстос i святая Лука, гоняць цябе огнем, пламенем, жалезным прутом.

52. Супраць русалкі

Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Атвяжысь, аткацісь, у маём дварэ ня кажысь; табе тут ня век жыць, a нядзелю быць. Ступай у рэку глубокую, на асіну высокую. Асіна, трасісь, вадзяніца, уймісь. Я закон прынімаў, златой хрёст цалаваў; мне з табой не вадзіцца, не куміцца. Ступай у бор, у чашчу, к лясному хазяіну, ён табе ждаў, на мху пасьцелюшку слаў, муравой усцілаў, у ізгалоўіца калоду клаў; з ім табе спаць, a мяне хряшшонага табе ня відаць. Амінь.

53. Перад ад'ездам у дальнюю дарогу

Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памолімся, Хрысту паклонімся.

Учора з вячора соўнійка іграла, добрую дарогу правяшчала; сягоння з ранку зара занялася, у небе ,на парозе з сонцам спаткалася, зал.атыя ключы ў ручкі брала, дубовую дзверку адмыкала, шоўкавы полаг падымала, соўнійка на неба выпушчала, добрую дарогу правяшчала, Устаў (або ўстала) я рана — падыйду к ваконцу; шчыра я шчыра ўздыхну да Бога: дай жа мне, Божа, шчаслівую дарогуі Аж святы Юры каня запрагае, святы Аўлас памагае, ад бяды, напасці зберагае.

45

54. Замова ў дарогу

Святы Ягорай-пабеданосец, у цябе мячы, бяры ў Бога клЮчы, замыкай тры пуці ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад злога паганага чалавека, ад буйнога ветру. Зберагаў жа мяне ў малых гадах, зберагай у сярэдніх. Амінь.

55. У дарогу

Лес часной, дуб зеляной, Прачыстая маці, благаславі мйне дзень перабываці ў карасці, у радасці, у добрым здароўі i вечара даждаці. Сядзіць маць Прачыста на прыстоле i дзержыць трыдзевяць ключы ў прыполе. Замкні маім урагам, эвярам, гадам зубы, губы i ярыя вочы.

56. Замова ў дарогу

Мяне маці нарадзіла, Сонейкам абгарадзіла, Месяцам падпаясала, У дарогу адпраўляла. Ранні бег — не дабег, Позні бег — не дабег,

A мне ад Госпада Бога — Шчасліва дарога.

57. Замова ў дарогу

Пуць кароценькі. Салодка дзерава к горкаму не прыстаН£, к чалавеку пуць не прыстане. Як конь жарабя не прывядзе, так i пуць не прывядзе; як i певень яйца не прынясе, так i пуць Не прынясе; як бык цяля не прывядзе, так i пуць не прывя^зе.

58. Замова ў дарогу

Прачыста святая, твая ручка залатая. 3 медзянага пальчыка епусці, a мне дарожку прайсці пусці.

59. Пры ўваходзе ў лес

Ішоў пан Езус дарожкай, нікога не спаткаў: ні псоў, ні ваўкоў, нТгадзюкаў, ні злых людзей. Пайду i я за ім па яго слядочках, па яго сцежачках, каб я нікога не спаткала.

46

60. Пры ўваходзе ў лес

Усю зіму марозы трашчалі, Буры вылі, ветры шумелі, Сосны i елі скрыпелі; Ваўкі хадзілі, галасілі — Есці прасілі:

Чы ты дай галаву авеччу, Чы чалавеччу!

На святое Благавешчанне Усе звяры на вырай пайшлі; Ваўкі выюць, свінні стогнуць, Мядзведзі мармочуць, Зубамі скрыгочуць, Есці хочуць:

Чы ты дай галаву авеччу, 9 Чы чалавеччу!

61. «Замова ў дарогу ці куды»

Святы Юра, святы Мікола, i святы Антоній i Хвядосій, Ілля i Пакрова, храбры пабеданосец, зашчыці i памілуй ад звера ляснога, ад чалавека ліхога, ад чарадзей, ад ліхадзей, ад непрыяцеляў, ад наступетнікаў, ад ябеднікаў, каторы на нас наступаюць i нам усё зло думаюць. I ўсе святыя, памілуйцянас. Кузь- ма-Дзямян, ачысце (назваць імя чалавека ці клічку жывёлы) душачку, цела.

62. Пры ўваходзе ў новую хату

Хата, камната, на ўсё штоб была багата i на людзей здарова. Хата, камната, штоб на ўсё была багата i на людзей здарова.

63. Пры выхадзе з хаты

Выхаджу я за варот, маць Прачыстая напярод, рызаю закрывае, ад усіх урагоў спаеае. A я, раба божая (імя), іду, сонцам асвячуся, месяцам абгараджуся. Іду, раба божая (імя), нікога не баюся.

64. Пры выхадзе з бані

Лазенька, парэнька! Табе на стаяння, a мне на здароўя! Ва- дзіца-царыца, ачысцелніца наша, бяжыш ты па мхам, па бало-

47

там, абчышчаеш карэння-камення — абчысьці ты маё цела грэшнае ад усякай сквернасьці!

65. Для збіцця масла

Ішоў дзядок старэнькі, Нёс каменьчык маленькі. Каменадык, каціся,

Aмасла — біся.

66.Гаспадарчая (біццё масла)

Біся, біся, масла, біся,

Укамочак сабярыся, Ад маслянкі адлучыся. Біся, біся, масла, біся, Ад маслянкі адлучыся,

Укамочак сабярыся.

67. Ад вераб'ёў

Ты, верабейка Адам, я табе загона свайго не дам. Ляці ў алешнік на карчы. Тамтабе засціланы стол, ядзенне i піценне.

68. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Вадзіца-царыца, красная дзявіца, нябесная пелясніца, божая стошніца i марськая пажарніца,— пасылаецца i памагаецца рабу божаму, i порч выганяецца із русага воласа, із .бумажнага цела, рацівага серца, з усіх жыл, з усіх пажыл, са ўсіх сіл. Стань, Госпадзі, на помач, маць Прачыстая, на пасобу, ангалы, на радась, усі святыя ўгоднікі божыя, на помач. Святы ЮрыЯгоры i Мікола — скоры памошнік, i Міхашіа — нябесны вайвода, саскачы з вышняга неба, сталяным мечам закалі ведзьму, роджаную i навучоную; каторая ззадзі даганяець, тую закалі, i каторая наперадзабягаець, тую закалі, каторая збоку заглідаець, тую закалі. Рабу божаму пазволь жыць на белам свеці i ў карысьці, i радасьці, у добрам здароўі.

69. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Станаўлюся я, раба божыя, i загаваруюся i замаўляюся ад чараўніка. Станаўлюся на медзяным тазу, закрываюся залатым

48