Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

ці лесавая, ці баравая, ці лугавая. I ты, вуж, чэсны муж, выняй свой яры зуб; a ня будзеш зуба выняці, то Cyc Хрыстос будзя табе ўсё тулава на мелкія часці рубаці i за камянную сцяну закладаці.

359. Ад укусу гадзіны

Гадзіна-гадзішча, шыпучая, паўзучая; гадзіна-гадзішча, вынімай сваё зубішча. На моры ёсць птах з жалезнай дзюбай. Ен вас выдзеўбе, выклюне i з пакалення вас звядзе. A свенты Геллеш вязе меч, будзе вам галовы сеч.

360. Ад змей

На моры, на лукамор'і сядзіць Хам i Хама. Хам i Хама, ня пускай свайго харкавіння, вынімай сваё жаркае жала. A ня вынеш — вялю сабраць дванаццаць кавалёў i дванаццаць абцугоў i дванаццаць малатоў, вялю біць i куваць, i з свету збіваць, каб; вас ня було, a волна па свету хадзіць i шкоды не рабіць.

361.Ад змяі

Учыстым полі на сцяне стаіць ігруша, на тэй ігрушы дзевяць, i дзевяць, i дзевяць сукоў; то ня сучча — усё родн [ы]

брацця. Зьверх сучча Хавіна гняздо, у том гняздзе Хава з Хавою i зьмей Сакатун. Хава з Хавою i зьмей Сакатун, унімай, навучай сваіх дзяцей i ўнукаў, праўнукаў, прашчураў — палявых, лесавых, дамавых (і г. д.). Калі не ўнімеш, не навучыш, нашлець на цябе сам Гасподзь Бог жалезны град, сілны дождж; нашлець на цябе дванаццаць малайцоў, па пояс у золаце, па ногі ў серабры, із вострымі мечамі: ссякуць цябе i зрубяць, i ў палон цябе забяруць.

362. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Памолімся, паклонімся Госпаду Богу i цару Давыду. У цара Давыда на моры сінім ляжыць сіні камень, на том сінім камні стаіць карваць, на той карваці пуховыя падушкі, цвілёвыя засцілкі. На тых падушках, на тых засцілках ляжыць ХамаХаміца, усім змеям царыца. Ежалі ты, Хама-Хаміца, усім змеям царыца, ня вынімеш з раба божыя свайго жала, буду цябе праклінаць i ў празнічкі памінаць. Не ўцалееш жа ты ў лесі, ня ўца-

5. Зак. 799

129

лееш пад курчамі, a ў полі пад межамі, a ў будынках пад вугламі, a кала лазен пад мяллем. Святы Спас, святы Пётра-Павел, памілуй нас.

363. Ад вужа

Багаславі, Госпадзі, памажы вужыныя жалы вымаўляць i Госпада Бога на помач прызываць.

Баравы Сандамір, махавы Самасцей, сунімайця сваіх слуг. На моры, на кіяні ляжыць камень кірбіч, на камені ляжыць вужу. Вужу, чэсны мужу, сунімай сваіх слуг: i лятучых i паўзучых, i падтынных i крапіўных, i палявых i баравых, i гнаявых i земляных — вынімайця сваё жала з раба божага. Як ня будзеця вынімаць, прыедзя к вам Спас спасіталь з кап'ём, з ружжом, із мячом із галавасёчам, то вас i ссячэ i зрубая, i на 'гні папаля, i дым разнясе, i попел размяце. Дай Госпадзі на помач, Прасвятая маць Бугуродзіца.

364. Ад змей

Госпаду Богу памолімся i матцы паклонімся.

Як на моры на Сіяні i на Сіяньскай гарэ стаіць ігруша белая, пад тою ігрушаю карваць цясовая, на той карваці пярыны пуховы, на тых пярынах падушкі цьвілёвы, на тых падушках маць Прачыстая i з сваім сынам, i з Святым Духам. I Госпадзі, i маць Прачыстая, прашу к сабе на помач, i ўкланяемся нізенькім уклонам мы вам. Маць кажаць: «Мы ня пойдзем, сына пашлём!» Сын гаворыць: «Мы ня пойдзем, слуг пашлём! Мы пашлём святога Ягорыя з войстрым мячом, святога Мікалая з жаркім агнём, святога Міхайла з доўгім кап'ём. Есь жа ў свеці тры змяі: змяя Рабея, змяя Шкурапея i змяя Улляна. Еслі ж вы будзеця сваіх слуг рассылаць i яд распушчаць, то будзець вас святэй Ягоры войстрым мячом рубаць, святэй Мікалай жаркім агнём будзець паліць, будзець святэй Міхайла доўгім кап'ём прабіваць i з стоку на засток закідаць».— «Вы, святэй Ягоры, войстрым мячом не рубіця, i святэй Мікалай, жаркім агнём не паліця, i святэй Міхайла, доўгім кап'ём не прабівайця, i з стоку на засток не закідайця: мы будзем сваіх слуг сабіраць i яд заўнімаць, i рабую рабуху, куцую купуху, i сакатуху». I вас выгаваруецца трыдзевяць стай (для скаціны): выціраецца едзь із буйнай галавы, із ясных вачэй, із чорных бравей, із гаручыя крыві, із чорнага пячэння, із жыл, із пажылак, із касыдей, із пакостак.

130

365. Ад яду, ад ятрасці

На бялянскім полі стаіць грушка, на той грушцы гняздзечка, на тым гняздзечку гадзкжа-верацёніца. Верацёніца, прымі свае паслугі чаратавыя, балатавыя, гаравыя, палявыя. A не будзеш прынімаць — буду вострай сабляй на голы камень голаву адсякаці i з рыжага мяса яд выганяці.

Тфу, тфу, тфу!

366. Ад змей

Ох вы, гады, ох вы, змеі: адна Сохва, другая Вохва, трэцця Гараська — сіла уразьска, дзе вы яе ўкусілі, дзе вы яе паймалі — ці ты лугавая (вар.: ці пад купінай, ці пад лазой, ці пад ракітавым кустом), ці ты палявая, ці ты балотная, ці ты вадзяная, ці ты падкарчэўная, ці ты падкутная, ці ты падкалодная, ці ты земляная, ці ты падуголная, ці ты падплотная, ці ты падмежная, ці ты падкустная. Ну ты, Бугіма (вар.: муж магністы) агністы, унімай свой яд, a то буду агнём печ i кнутом сеч.

367. Ад вужа

На сінім моры тры камяні сініх, на тых камянях тры паненкі сідзяць, залатым кіем махаюць, ужом жала замаўляюць. Ты, вуж, ня кусай i вопухі ня пускай, бо спалю i спяку, i попел садму. Гасподзь Бог з помаччу.

368. Ад гадзіны

Есць на моры, на лукамор'і куст, a ў том кусці чорнае руно, a ў том руні чорная гадзіня Адарэнадзіня. Вот я прашу цябе, Адарэнадзіню, вынь ты свой зуб; a ня выніш свайго зуба — я цябе саломай абнясу i спалю, i папялок разадму.

369. Ад вужа

Вуж, вуж, добры муж, жана твая царэўна. Прашу-ўпрашаю яду не пушчаць. КалІ будзеш яду пушчаць, будзем цябе з лесу выганяць, будзем на цябе камні гарачыя качаць.

131

370.Ад вужа

Учыстым полі стаіць дуб, пад цем дубам стаіць цісовая краваць. На той краваці ляжыць пуховая пярына, у той пуховай пярыне ляжыць вуж — добры муж. Ох ты, вуж — добры муж, вынімай свой яд, вымі сваё жала. Не будзеш вынімаць — буду цібя агнём абкладаць i святым Здзвіжэннем праклінаць. Амін.

371.Ад змей

Учыстым полі на даліні, на Сіяньскай гарэ, на 'гняной ра-

цэ стаіць ракітавы куст; у тым кусьці тры зьмяіных гнязды; у тых гняздах сядзіць тры зьмяі: зьмяя Паляха, зьмяя Дамаха, зьмяя Шкурапея. Унімайця вы сваіх зьмяіных дзяцей(ад ярага яду. Ежалі ня ўнімеш сваіх дзяцей, то я пайду к святому Кузь- ме-Дзям'яну, то ён гнёзды твае ўкінець уво 'сінавы груд i спаліць, i попел лубком разаб'ець, i па полю ветрам разнясець.

372. Ад сліўня

Выйду я ў чыстае поле, гляну на кіян-мора: над кіянам-мо- рам стаіць ясен, на ўсё мора красен.

Я цябе, ясен, ссяку i зрубаю, i карэнне тваё параскідаю!

За што ты мяне будзеш сеч i рубаць, i карэнне маё раскідаць?

A за то, што пад табою ляжыць слівень слівішчовы i яш- чар-кашчар. Слівень слівішчовы i яшчар-кашчар, унімай сваіх слуг i загаварывай жалы балючыя i зубы кусучыя. Ня будзеш

унімаць, to я буду прасіць Івана Прадцечага, то ён вас паб'ець i пасячэць, i ня будзя вас, ні сліўня, ні яшчара.

373* Ад вужа

Ішоў Ісус Хрыстос па чыстаму полю, па цёмных лясах, па шырокіх барах, па топкіх балотах, па зялёных лугах. Ен ішоў, усіх гадаў, ужоў сабіраў, жоўтым пяском пасыпаў, студзёнай расой паліваў. Ты, уж Ермалай, усіх сваіх гадаў-братоў сабірай: падкутных, запечных, замежных, панытных, крапіўных, лятучых, курчучых, мяшавых, граявых, вадзяных, стрэхавых, легавых, рабых, жарых, i з етага раба божага (імя) свой яд выганяй, з буйнай галавы, з шчырага сэрца, з гарачай крыві, белага цела, румянага ліца i быстрых глаз, з рук, ног, касцей, мазгоў, жывата i жыл i пажыл. A то прыйдзе святы Міхаіл-архаіл —

132

будзе вас сваім судом судзіць i штыхом сажаць, у ражжонную печ брасаць, i не будзе вам пашчады на святое Уздзвіжанне. На моры, на акіяне ляжыць камень Алтыш; табе, уж Ермалай, на галаву залаты вянец, a ў етага раба божага яду канец.

374. Ад змяі

Першым разам, гасподнім божым часком Госпада Бога прашу прыступіць. Памажы гасподняй Прачыстай мацеры ўсялякага гада яд угавараці.

Ішоў Гасподзь із кіем, a ў тым кіі Хрыстова кроў, a ў тэй крыве ўсе вужэ, усе мухі, слімене, мухі-рабухі, жабы-жабіцы, яшча- рэ-яшчарыцы. Усе гэтакія збірайцеся, усялякага гада яд угаварайце, Хрыстовае кроўю злівайце, вопухлі, гарачку выключайце.

375. Ад змей

Баславен Бог, баславен Cyc Хрыстос, баславенна дзева Марэя.

Загаварую я Арыну, Марыну, Катрыну, Магдалену, Галубею, Аўдакею, Шкурлупею, Настасею. Змяя-вераценіца, унімі сваю вайськў, пухліну i ярасць i жарасць. Ня унімеш ты — я ўніму: у караб цябе пасаджу, на сіняе мора ўспушчу. Як узымецца вална бура, разаб'ёць тэй карабель. Я карабель сабяру, зялезным [і] гвоздзям [і] саб'ю, на вас чарвей нашлю. Ты, вадзіца-ца- рыца, абмывала крутыя беражкі i жоўтыя пяскі, абмый раба божага — табе на сінім моры слава.

376. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Змяя ж ты вераценіца, змяя пярвовая i друговая, трэцўёвая> чэцьвяртовая, пятовая i шастовая, сямовая i васьмовая, дзевятовая, дзесятовая,— унімі сваю вайськў, пухліну i ярасць, i жарасць. Ня ўнімеш жа ты, я ўніму: Госпаду Богу памалюся, Ісусу Хрысту пакланюся, святога Міхайлу-арханела з неба спрашу. Раскапаю я вашы пяскі, горы i пяшчэры, вывяду я ваш род i плямення. Ты вадзіца царыца, абмый раба божага — табе на сінім моры слава.

377. Ад змей

На кыяньскай гарэ, на трыяньскай траве стаіць яблыня; на той яблыні залатое гняздо; у том гняздзе змяя — царыца Еле-

133

на. Царыца Елена, унімай ты сваіх змей — вадзяных i палявых, i лесавых, падмежных, падстрэшных, падкутных, i лятучых, i рабых, i чорных, i перапялёсых. A ня будзеш ты ўнімаць — будзем кожу тваю чартваваць. Сіні агонь, раскладзіся, i рана, залячыся, i жала, запякіся.

378. Ад гадзюкі

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубі трыдзевяць каранёў, на тых трох дзевяці каранёў да трыдзевяць какатоў; на тых трох дзевяць какатоў да трыдзевяць гняздоў; у тых трох дзевяці гняздоў да трыдзевяць гадзюк; над тымі да трыдзевяць гадзюкамі да тры старшых: адна Гася, другая Зося, трэцяя Яўгіння. Куцая, жарая, рабая, сірановая, хлявовая, гнаявая, крапіўная, падтынная, i лесавая, i баравая, i верасавая, балацяная, махавая, земляная, вадзяная — каторая ето гадзюка ўпусціла жала i запуская ядрасць? Я ж ёй кажу i гражу: вынімай сваё жала! Ня вынеш ты етага жала, такога зелля табе дам — з жывыя з цябе парву жылы i пажылы.

379. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Ездзіў конь па чыстаму полю, шукаючы i пытаючы ад гада зелля — ад лятучага, ад паўзучага, ад межавога, ад лесавога, ад палявога, ад падпешнага, ад падмежнага, паддарожнага (і г. д.). Ты, дзявіца, сваю жэсь умаўляй, i людзей ня кусай, i вопухі ня пускай. I гасподзь Бог з помаччу, a я з словам.

380. Ад гадзкжі, вужакі, сліўня

Ішоў Гасподзь Ісус Хрыстос у зялёныя лугі гуляць, усякіх разных траў, цвятоў сарываць, i ўсякія разныя раны змяіныя прыкладаць i ўсе яе раны заціраць. Фуф, на яе гасподні дух! Ішоў Гасподзь у зялёныя лугі гуляць з гліную, з пячыную i ўсякую разную кірпячыную, i ўсякія разныя раны змяіныя прыкладаць i ўсе яе раны заціраць. Фуф, гасподні на яе дух! Маць, царыца нябесная, Божжая мацер Казаньская, устань рабу божжаму на помач, a нам з хазяіным на радась.

381. Ад змей

Ішоў Аўгуст па шырокай дарозе, узыйшоў на крыжавую дарогу; на крыжавой дарозе стаіць дуб, у тым дубу змяіны зуб —

134

кусаў i рваў рабу божаму цела. Я твой яд вымаю, канапляным i макавым зернем адсыпаю, цябе праклінаю i адсылаю к дубу, к змяінаму зубу.

382. Ад змей

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць стар дуб, пад тым дубам стаіць карваць, на той карваці ляжаць пярыны мяккія, пухавыя, на тых пярынах ляжыць вуж із вужаніцай, муж із мужаніцай. Я к ім прыходжу i ix прашу: вуж із вужаніцай i муж із мужаніцай, вылятай, выпаўзай, сабірай сваіх верных подданых вужэй i вужаніц; сабірай падтынных, сабірай вадзяных (і г. д.), падплатных, грэбельных, i падкалодных, i падмостных, i вынімай сваё лютае жала i злы яд з раба божага, з шчыра сэрца, з раціва жывата (з круглага капыта — у каня, i з двайнога капыта — у каровы), каб i сэрца ня сушыла, i жывата ня крушыла, i цела ня знабіла, i касцей ня ламіла. Каторыя слава запомніў — тым амін.

383. Ад гадзюкі

Сядзіць гадыня ў пні, дзяржыць ключы сярэбраныя, замыкаець усім гадам зубы i губы. Гад, унімі свой яд, гад, унімі свой яд — буду біць цябе кнутамі, буду цябе сцябаць прутамі.

384. Ад гадзюкі

Вотча... Гад-гадзік, гад-гадзік па межам хадзіў i ўклюнуў чалавека раба божжага курыным носам, i не запусціў кур'яга носа i агнянага джала. A ўклюнуўшы, кі мору пайшоў (3 разы). Кі мору прыйшоў, не пераплыў дунай-мора, не замачыў залатога чэрава, зялезнага хваста, кур'яга носа. Кур, кур, кур! Ху!

385. Ад укусу змяі

Змія гад, вазьмі свой яд! A то я вазьму тры кіі зялезных, тры кіі медзяных, тры кіі дзеравяных i выб'ю ўсе твае царства i пакалення. Амін, амін, амін.

386. Ад гадзюкі, вужакі i сліўня

Сас муж, a царыца Хаўра, унімай сваіх слуг i падруг падкалодных, падбалотных [і палявых, i лесавых, i заблудных,

135

i курдупых]. A ня будзеш унімаць — буду прасіць святое Юр'я i Ягор'я. Прыедзець святы Юры i Ягоры на белым кані, возьмець тры пруты медных, тры пруты зялезных i пагоніць вас на зялезны ток, i будзець біць, прабіваць i скрозь землю праганяць. I ня будзець вам збыту [ні ў лузе пад травою, ні ў полі пад мяжою, ні пад кустом, ні пад лістом, ні ў доме пад бярном i ні пад гноем].

387. Ад гадзюкі, вужакі i сліўня

Есь на моры, на кіяні выспа, на той выспі стаіць караваць, на той караваці ляжыць залатое гняздо, у том гняздзе ляжыць вуж. Вуж ты мой, вуж, добры ты мой муж. Сам ты ў серабры, рожкі твае ў золаці — унімай, вуж, вужнят, слімень, слімянят' i жала вынімай з жоўтай касці, [з буйнай галавы, з ясных вачэй, з чорных бравей, з гаручай крыві, з белых жыл, з усіх сустаў]. A ня ўнімеш, не ўпрашу я цябе — упрашу святога Міхаі- ла-архаіла: будзець ён вас усіх сабіраць, Кузьме-Дзям'яну ў кузню перадаваць. [Кузьма сваё жэзла распякаець, i табе зубы, губы i жала запякаець].

388. Ад вужакі

Па дуброві, па шчыру па бору ляжыць дарога; па той дуброві ездзіў Міхаіла-архііла; ля тэй дарогі стаіць сасна звонкая, сасна громкая, сасна сухавёршавая; на той сасне сядзіць вуж, чэсны муж, цар Мікідыён.

Цар Мікідыён, нашто ты майго раба ўкусіў?

Не я!

Ты!

Не я!

Не, ты!

Не, не я!

Ну, ня ты — дзеці твае, ня дзеці — унукі, ня ўнукі — праўнукі, ня праўнукі — прашчыры. Унімай сваю чэр, не пу-

шчай свае паганыя рыдосьці, a то будзем прасіць Госпада Бога i Міхаілу-архіілу. Міхаіла будзець варанога каня сядлаць, зялезны кнут куваць, на Сіяньскае поля ўзганяць. Там ляжыць камень Латыр; будзець к камню прыганяць, вашы галовы адсякаць, за сінее мора брасаць — вашага i 'трыгу ня будзець. Не сам сабою, Гасподзь са мною.

136

389. Ад гадаў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся, усім сетым празнічкам рокавым, прыступайце, дапамагайце (імя), вужа ўгаварайце. Не я шаптала, Прачыста Божа маці з прэстола ўставала, на сябе залатыя рызі накладала, Ісуса Хрыста на ручках дзяржала, усёму свету помачы давала, ад раба божага (імя) вужа ўгаварала.

Ехаў Юрэй-Грыгорэй на вараном кане, на залатом сядле. Рубае розкі i бярозкі на пановай сенажаці. Сабралісь вуж i вужыцы, гады i гадзіцы — семдзесят сем. Адна гадзіца, самая царыца, каторая з гадамі грала, шоб вона яду не пускала, да сэрца опуху не дапускала. Серэд балота ляжыць гніла калода. Там дзявіца Марыта, там гад, рабы гад, паловы гад, чорны гад, рабы гад, забярыце свой яд.

390.Ад гадзюкі

Увялікі дзень да абеда спусціўся Гасподзь i з неба на буланым кані. Конь па полі гуляе, к сіняму мору падбягае. На тым моры ляжыць камень, на тым камні кава-кавіца, красная дзявіца, не ўмее чытаць, ні пісаць, толькі гадам i гадзюкам жала замаўляць. Я з словам, Гасподзь з помаччу.

391.Ад сліўня, сляпня, сліжа

На Вялікадзьня да абеду сашоў сам Cyc Хрыстос з неба, ездзіў па полю на буланом каню, яду шукая, зяленую траву прыкладая, жоўтым пяском прысыпая. На сіням моры, акіяні ляжыць Латар-камень, н& Латары-камні Хава-Хавіца, красная дзявіца, пісьма зная да імя ня зная,— раба божая Агапа ад гада памагая: з жоўтыя касці, з буйныя галавы, з ясных вачэй, з гаручыя крыві, з салодкага мозку, із жыл i з пажылак; i не камар укусіў — не свярбя й зажыве.

392. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

Цар Паўлік, цар Жаглік, царыца Паўліца i царыца Жагліца, царыца Рупія i царыца Пратупея, упрашаем вас: заклінайце сваю заклятую чэр! A ня будзеця заклінаць, то будзем мы піва варыць, сыту сыціць, кануны спраўляць, a з вас жылля-ка- рэння выцягаць.

137

393. Ад гадзюкі, вужакі, сліўня

На моры, на кіяні, на востраві на Буяні стаіць стар дуб; пад тым стар дубам стаіць ліпавы куст; пад тым ліпавым кустом ляжыць чорнае руно; пад чорным руном ляжыць змяя Сукрапея, i' змяя Ярая, i змяя Пераярая — тры сорты. Я к ёй прыходжу i яе прашу: ты, змяя Ярая i змяя Пераярая, вылятай i выпаўзай, i сабірай усіх змей Сукрапей, Ярых i Пераярых, чорных i рабых, i жоўтых i жоўтабрухіх, сабірай палявых, сабірай межавых, лесавых, балотных, i падкалодных, i падтынных, i падавінных, i падхатных; i вынімай сваё люта жала з рыжыя шэрсці (ці з раба) i свой злы, ліхі, акаянны яд з шчырага сэрца,

зрацівага жывата, з чорныя печані, з белых лёгкіх i патраха,

згалосныя гартані, з ясных вачэй, з слухавых вушэй, з баявых наздрэй, з буйныя галавы; калі ня будзеш вынімаць, то буду цябе заклінаць са ўсімі святымі царквамі i ca ўсімі святымі кГяўськімі, пяш^эрськімі машчамі. Каторыя слава запомніў, тым амін.

394. Ад сліўня, сляпня, сліжа

Ехаў цар на буланым кане, на сярэбраным сядле, сярэбраным вяслом аграбаецца, да царыцы Зіпы дабіраецца. Ты, царыца Зіпа, прыкажы сваім сястрам родным: як етаму чалавеку ня загібаць i к зяленай плахці гадыніну галаву прыкладаць, сярэбраным палашом галаву адрубаць да жоўтыя касці, да рыжага мяса. Як на моры стаіць явар, пад тым яварам ляжыць белы камень, на том камяні сядзіць святы Пятро, у кніжку чытая, ён гадыні сіпучай кіпучай зуб замуўляя.

395. Ад сліўня, сляпня, сліжа

Слівянь, слівяністы, рассучы, паўзучы, калазовісты, палазовісты, сляпы, нявідуііічы, нашто ты етага хрысцяніна пакусаў, нашто ты яго абідзеў? Пойдам к Богу судзіцца, з ранныя зары да вячэрнія, a з вячэрнія да звёзд, ад звёзд да месяца, ад месяца да ясНага сонца, ад яснага сонца да Госпада Бога. Вот там будзя сліўню мука i трэсканне, лопанне i вялікае высцянанне.

396. Ад сліўня, сляпня, сліжа

Хадзіў Гасподзь Бог па сіняму мору, сварыўся й гразіўся на гада i на гадзіну i на гідаўніка. Калі гад укусіў — выкацься

138