Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
575
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

тазам, абгараджываюся зялезным тынам, з&мыкаюся трыдзевяць замкамі, трыдзевяць ключамі, i загаваруюся i замаўляюся ад чараўніка i ад чараўніцы, i 'д разлушніка i ад разлушніцы. Палажу я тэя ключы ў божжым храмі на прэстолі; няхай етыя мае ключы ляжаць нярушыма на прэстолі ў божжым храмі. Ляжыць белы камень на гарэ Сіяньскай. Як таго белага каменя злы ўраг ня ўгрызнець,— i раба божжага злым помыслам сваім ні ва векі вякоў н'я ўвоймець, i на ета ўрэмя i на ўсякі час. Амін, амін, амін.

70. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Зара зару занімаець, свёту-сонца бажаець, Прэсвятая Бугуродзіца ангалаў ажыдаець. Ангалі мае храніцелі, збаўця раба божага ад нячыстыя сілы, ад трыдзевяць калдуноў, ад трыдзевяць ведуноў i вядунняў, ад калдуна i ад калдуніхі, ад уражэскія сілы, ад нячыстага духа,%ад ведзьмы-чарадзейніцы. Агарадзі яго, Госпадзі, каменнаю сцян-ою i накрый яго, Госпадзі, гарачаю ска'радою, падмасьці яму, Госпадзі, зялезнаю даскою. Тады яго ведзьма-чарадзейніца імець, як каменную сцяну ілбом праб'ець, гарачую ска'раду языком праліжэць, зялезную даску нагою праломіць.

На гарэ Васіяньскай стаіць цар-цэркуў, у тэй цэркві прэстолы стаяць, ютр^ні ўспеваюць, службы савершаюць, праскамйыі вынімаюць,харуім васпяваюць. Свято Міхайла на прэстолі стаіць, відзіць ён нас,праведнікуў i ябеднікуў, i наганіцелеў, і\ведзь- маў-чарадзейніцуў; i разбіваець вялікаю грамою, пякучаіо маланнёю, калянаю скалою, багатырськім канём, булатным нажом. Асвяці, Госпадзі, сію ваду на ўсякім часі, на ўсякай гадзіні!

71. Супраць ведзьмаў

Первым разам, божым часам, Госпаду Богу памалюся, сваё дзіця карміць бяруся, жалезным тынам абгараджуся, кап'ём абаб'юся, змей, ведзьмаў не баюся.

72. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Госпаду Богу памалюся, маці Прачыстай пакланюся. Не сам сабою, Гасподзь са мною. Прачыста мамачка, стань нам на помач.

Станаўлю раба божага на сярэбраным кругу, на залатом* масту (абвесці 'шнурком або ніткай круг). Маць Прачыстая

49

шаўковыя шнуры чапаець, шаўковымі шнурамі абводзіць, наперадзі жаркае сонца становіць, залатым храстом пабіваець, нячыстую сілу адбіваець. I святы Міхаіля-арханя, сталяным кап'- ём пабіваеш, нячыстую сілу адбіваеш. Сам Гасподзь Cyc Хрыстос святым духам дыхаець, нячыстую сілу зганыець.

73. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Госпадзі Божа, багаславі, святая маць Прачыстая, памажы. Выгаварую я ету балезню-нарадку ад усякага злога прыхватку. Будзем ад етыя балезні зорычкамі аграждацца, месічкам асвяшчацца. Ангалі-храніцелі, храніця ету душу i ў дні i ў ночы, i ва ўсякам божым месці. У чыстых палях i ў эялёных лугах там сталы засціланыя, кубы наліваныя, вот там табе гуляць i буяць, a раба божага не чапаць. Чэраз святую сыботу, маць-раку, давала маці Прачыстая руку ад усіх злых ад чараўнікоў i чараўніц. Есь на Сіяньскам моры, узлукамор'і выспа, на той выспі стаіць дуб на дванаццаць какатоў. На том дубі зві сабе, чорны воран, гняздо, i жыві-пражывай, i свой злы яд вынімай. A ня будзеш свайго злога яду вынімаць, будзець цябе Гасподзь Бог наказуваць вялікімі грозамі, вялікімі хмарамі i вялікімі пярунамі.

74. Ад злога чаравання

Памолімся мы i паклонімся Госпаду Богу i Духу Святому, Тройцы святой ядынай, i Прачыстай мацеры Божай, i Святому васкрасэнійку Хрыстоваму, чэснаму, міласэрнаму, i ўсім святочкам, гадавым празьнічкам, кіяўськім, пячэрськім i рымськім, i русалімськім, i Ісакаву i Якаву, i Антоняму i Хвядосяму, i святому Юру i Ягору, i святому вотчу Міколу. I святы вотча Міколачка, вы скорыя памошнікі, вы божыя ўгоднікі, вы вялікія малітвеннікі, вы ж скоранька памагаеця,— гэтаму рабе божаму чалавеку з'едзь замаўляйця i злога чалавека на мхі, на балоты ссылайця. I найсвеншая Марэя, іна стаіць у храмі Гасподням, дзяржыць іна свае ключыкі залатэя пры сталі,чараўніку i злой хваробі замыкая губы i зубы, засылая іна яго i злую хваробу на мхі, на балоты, на ніцую лозу, на калючую грушу, дзе ж быдлы не бегаюць, дзепціцы не лятаюць, дзе вужы-гады не жывуць — там няхай злы чалавек i злая хвароба пражывая i прабывая.

50

75. Ад злога чаравання

Святы апостал-храніцель, сахрані раба божага ад напасьніка, ад навушніка, ад чарадзейніка, ад паганых рачэй, ад завісных вачэй, каторыя на мяне нацекаюць i людзей з'ядаюць i вачмі, i гаворкамі, i мыслямі. I вадзіцу ету словам f ым апостальскім i рачмі к слаўнаму здароўю ўкрапі i хваробу прагані.

76. Ахоўная

Васкрос Гасподзь Бог, ешчэ собяжыць сам Cyc Хрыстос. Як воск ад агня, так сатана ад Хрыста: аткаснісь, атсатанісь ад майго дому, ад мае хаці! У маём домі ні долі, ні волі,— прастол на прастолі; на тым прастолі латрый-камень, на тым камні Мі- кіта-мучанік; a перад ім стаіць сам Cyc Хрыстос, a перад ім стаіць маць Прасвятая Бугуродзіца: сцеражэць, беражэць,— у дзень на работкі, у ночкі на пасцелькі, пад красным сонцам, пад ясным месяцам, пад лунным лунам, пад частым звездам. Амін.

77. Ад злога духу

На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе трыдзевяць катоў, на тых катах трыдзевяць гняздоў, на тых гнездах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок ад жаночага, ад хлапечча, ад мужчынска — русы волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, Бог з духам; як стала, так перастала.

78. Ад злога чаравання

Двананцаць ангалаў, двананцаць апосталаў, мацер Божыя пачаеўськая, раба божага на помач станавіся. Святы цар Давыд, на помач станавіся. Казаньская Божая мацер, рабу божаму памогі дай, сахрані, Божа, памілуй, маць Прачыстая, сам Cyc Хрыстос, раба божага сахрані i памілуй ад вятроў, ад чарадзейнікаў, ад душагубнікаў, ад уразьскія сілы. Сахрані, Божа, маць Прачыстая, сам Cyc Хрыетос, сахрані i памілуй раба божага ад чорнага вока, чорнага воласу, громкага голасу, ад сухоты грудзей, жывата, сэрца, ад ламоты, ад ташнотьк ад бядноты, ад уразьскія сілы.

79. Ад нячыстай сілы, нарадкі

Госпадзі Божа, багаславі рабу божаму вадэіцу браць.

На моры на Сіяні, на гарэ Кіяні стаіць цэрква. Ніхто ў тэй

51

цэркві не бываець, акрымі Міхаіла-архангала — лістрапія гасподняга. Пасярод яе стаіць прастол, на том прастолі па чатыры краі ляжыць чатыры храсты; пасярод яго ляжыць пашанішная праскура, гарыць ярая свяча, ляжыць кніга — вангалія. Мі- хаіла-архангал на 'бедню становіцца, кнігу вангалію чытаець, ведзьмакоў заклінаець: што вы задумалі, загадалі, то ваша дзела не лрыдзецца: як вам на ўсім свеці расы ня біць i травы не таптаць, i ўсяго свету не злятаць, i на ўсім свеці хлеба не пажыраць, i ў моры вады не папіць, i ў моры глыбіны не дастаць, i 'д мора да неба вышыны не сазнаць, i на небі звёзд не пералічыць, вышэ месіка не хадзіць, i жаркага сонца не зняць, i гасподнія калясніцы не павярнуць, i ў етай цэркві ня быць, кыла прастола не хадзіць, i храсцей не цулуваць^ i пашанішнай праскуры не зьядаць, i ярыя свячы не гасіць, i кнігі вангалія не чытаць,— так жа вам, ведзьмакі-чарадзейнІкі, i навучоныя i нараджоныя, i храмыя i сляпыя, i бяззубыя i сухарукія, i крываногія,— так жа вам не зведзьмуваць, не счаруваць раба божага. Як стаіць Гасподзь Бог на духу i гасподнія*калясніца, так жа стань рабу божаму серца на стану. Святыя кіяўськія АнтонійХвядосій, прашу вас на прмач к сабе. Святыя ангалы, станьця на права плячо І на лева, услышыця малітву маю i данясіця Госпаду Богу.

80. Ад нячыстыя сілы

Ізганяю я з раба божага (такога-та) бясоў, дзьявалоў, нячыстых духоў i самазлейшых духоў, ізганяю з такога-та раба, з такога-та воласа, із ярых воч, із серца,з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, із мазкоў, із шыі яго, з плеч, з хрэбётныя касьці, з рабёр i з сярэдзіны, із рук, із ног, із сустаў, з нутры яго, з утробы, із жыл, i з пажыл, із крыві, з целеса, із дыханія, із узгляда. I ссылаю вас, бясы-дзьявалы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, ідзе Садом i Гамора стряблена. Закліцаю я вас, бясы-дзьявалы, нячыстая сіла, ветраных i віхорных, i вадзяных i жывотных i насякомых. Заклінаю ўсемагушчым Богам су вышніх вобалак, чатырмя евангалістамі: Іванам i Маркам, Лукою i Матвеям. Адступайця, злыя духі, ад раба божага (такога-та), тут ангелы божыя прабываюць i архангелы: Міхаіл i Гаўрыіл, Рахваіл, Міхаіл, Сасахваіл, Гадуіл, Вархвалаіл, херуімы Гсеряхвімы i ангел-храніцель ва векі, амін.

52

81. Ад нарадкі

Ha моры-лукаморы сто сястрыц, сто дзявіц гулялі, сталы засцілалі, кубкі налівалі, госця дажыдалісь, Ісуса Хрыста на помач прызывалі, злога духа ў (імя) выганялі. Нарадкі ў раба божага (імя) не бываць. Ідзіце на лясы, на балоты, сосны паламайце. Нарадкі ў раба божага (імя) не быва'ць, дзевяць раз гавару, дзесяць прымоўлю, дуну, плюну.

82. Ад чарадзея

Ваду праз абух праліваю, чарадзея, злога духа, як абухам, адбіваю, ад белага ліца, ад русага воласа. Як мы калу не ўжываем, так (імя) ніякай болі няхай не знаіць.

83. Ад ведзьмакоў

Отча наш... Як Хрыстос нарадзіўся, наЯрдані-рацэ хрысціўся, хрысціў неба i зёмлю i сёю ваду,— на ўвесь свет брызкі ляцелі. Як етых брызак нікому ня сабраць, i карэння ўсяго ў зямле ня парваць, i звёзд з неба ня пазнімаць, i камяня ня ўгрызнуць, i неба языком ня лізнуць, i зямлю ўсяе ня пажраць — так раба божага ведзьмаку ня зьядаць!

84. Ад паддзелу

Святое Благавешчанне, Хрышчэнне, Васкрасенне, бацюшкацудатворац, Дух, Тройца, Купала Іван, казанская Божая маць, святая маць Бугуродзіца.

Як агонь коціцца, так ад (імя) ведзьма вароціцца, як пуля з ружжа вон, так у ведзьмі душа з касцей вон, a (імя) на добрая здароўя. Амін, амін, амін.

85. «Адмаўляць закручанага чалавека»

Божа маці на прэстолі стаяла, Ісуса Хрыста на руках дзйржала, усёму свету дапамагала.

Па Сіянскай гары Божа маці хадзіла, у прыполі трое ключоў насіла: адные жалезныя, другія медныя, трэція залатыя. Жалезныя — мужчынскія, медньія — жаночыя, залатыя — дзявочыя. Вона брала ўсе сундукі паадмукала.

Божа маці ў карыці купалася i ўмувалася. Мы ту воду бралі, (імя) цела абмувалі. Як Ісус Хрыстос на расп'яці буў, з расп'яц-

53

ця ўзняўся на небеса, усе замкі паламаў, чараўніка, чараўніцу не дапускаў. На масточку тры дзявіцы пашылі Ісусу Хрысту сарочку. Узышлі да сталі Ісуса Хрысга зазываць, сталі ўсім помач даваць, усе замкі ламаць.

86. Ад порчы

Пумяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Саламона, прамудрасць ix i з хітрасцямі ix.

Цар Давыд, цар Саламон, сакрацілі зямлю i ваду i весь мір праваслаўны — сакраціця етыва раба, чалавека, ад ведзьмыкалмыка i ад калдуна-чараўніка i ад ведзьмы-калмыцы i ад кал- дуніцы-чараўніцы.

I вы, ведзьмы-калмыкі i калдуны-чараўнікі, на чом далі, на чом саздалі етаму рабу порчу i нарад:. ілі вы на піцянні, ілі вы на ядзянні, ілі ў паходзі, ілі на рабоці, ілі на торнай дарогі, ілі на мяккай пасцелі, ці на пішчы даваўшы ілі след вынімаўшы — вы-

хадзіця, порчы i нарады, ад

етыва раба i чалавека, із касцей,

із машчэй, із жыл, пажыл,

суставаў i малінькіх сустаўчы-

каў, ад буйной галавы, ад рабочых рук, ад быстрых ног.

Я вас пасылаю, порчу, ад етыва раба за мхі, за балоты, за

ржаўцы-патопы, на Чорныя

мора.

На бірагу Чорнага мора там стаіць ізбушка; у той ізбушкі сідзяць дзве Анны-панны, яны тгі гуляюць — ету порчу прынімаюць ад такога-та раба божыя; маладых малайцоў жэнюць, a дзявіц замуж аддаюць. Там етый порчы гуляння, там ей красування!

87. Ад нячыстай сілы

Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсіО кротась яго i вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду i зямлю i нашы грэшныя душы, судзяржай жа нарадашную балезнь з такога-та раба божага. Міхайла-архангел, багатыр нябесны, пабіваў ён уражу сілу з нябёс на сыру зямлю, каб так пабіў уражу сілу з такога-та чалавека. Святы Ягоры-беданосец i святы Міколушка-чудатво- рац, i Спасіцель i Божжая мацер, так, як вы прэждзе памагалі i нячыстую сілу выбівалі, i пользу давалі, так каб із естага чалавека нячыстую сілу пабілі.

54

88. Ад нячыстага духа

Чарнорэц са дна мора ўплываець. Укланяюся вам i прашу вас, памілуйця нас! Адступся, нячысты дух, ад етага грэшнага чалавека; хто цябенапусьціў, прыступіся к таму.

89. Ад злога чаравання

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся, Крастом крашчуся, За святыя рызы бяруся, Урагоў не баюся.

Станаўляю, ведзьмам-чараўніцам. Вочы стаўбамі, рукі граблямі, Каб яны свае пальцы кусалі, Проці. сэрца кроў смакталі,

Каб маёй сівай (рабай i г. д.) каровы Улад$ення не малі.

Кароўка-ўдарнічка, не будзь ты ўрочна, Будэь ты малочна.

Ударым цябе па бакам, Салодкім малакам, густым емятанам, Чужога спору не забіраем, Свайго не выпускаем.

Дзе ты будзеш, кароўка, Pacy збіваць, траву з'ядаць, Часамі будзе спор прыбываць. Ехаў Юрай на сваём кані, Дзяржаў задатую меч,

Засякаў наглым ведзьмам губы i рэч, Каб ведзьма не хадзіла, Чорнай сцежкі не таптала

I да маёй сівой кароўкі Уладзення не мала. Ідом да цябе, кароўка, 3 хлебам i з паскаю.

A ты да нас з спорам i ласкаю. Зара-зарнічка, божая памачнічка, Памагаеш людзям, памагі, Госпадзі, i нам.

55

90. Ад злога чаравання

Ідзі, мая скаціна, бурая шарсціна, на Юр'еву pacy, на Міколіну траву. Міколінай травой наядайся, Юр'евай расой напівайся. Не бойся, мая скаціна, бурая шарсціна, ні ведзьмаў, ні ведзьмакоў, ні чараўніц, ні чараўнікоў, ні паганых дум, ні пага-

ных глаз, не забывай на сваё малачко па ўсякі раз, не забывай,

да прыбывай, не будзь ты ўрочная, да будзь малочная.

91. Ад уроку жывёлы

На полі ігрушка, пад таею ігрушкай стаіць мая карова, пад ею — залатыя падкоўкі. Рожкамі адкаліся, залатымі падкоўкамі адсякайся, урокаў не пужайся, ведзьме не паддавайся.

92. Ад злога чаравання

Вадзіца-царыца, крыніца, брата ў цябе трыдзевяць траў, брата ў цябе трыдзевяць рос, брата ў цябе трыдзевяць калоў, брата ў цябе трыдзевяць ключоў. На той бок балота ходзя ласіца, нося малокі, поўны мхі глыбокі. Чужога не займае, свайго не папускае, гэтае скаціне, бурае шарсціне, малако давае. Малака прыбыўнога, верху глыбокага, масла жоўтага. Не бойся, мая скаціна, бурая шарсціна, ні ведзьмаў, ні ведзьмакоў, ні чараўніц, ні чараўнікоў, ні паганых дум, ні паганых глаз, не

забывай на сваё малачко па ўсякі раз, не забывай, да прыбывай, не будзь урочная, да будзь малочная. Сваім ты ўмом прыхадзі дамоў, сваё малачко прынасі дамоў.

93. Ад злога чаравання

Першым разам, божым часам, Бог зпомаччу, a я са словам! Адкуль сон^а ўсходзіць, з той стараны месяц усходзіць, з той стараны Божа мацер на мой двор прыходзіць. На Наталліным двары прастол стаіць, за прастолам Божа мацер сядзіць, дзяржыць fpbi па дзевяць ключэй. Замыкая маю рабую кароўку ад чарадзея i ад чарадзейніцы, ад ведзьмака i ад вядзьмачкі, ад калдуна i ад калдуйні, ад злых людзей, ад плахіх вачэй. Замыкая на замок i бр^сая ключы ў мора-акіян пад камень Латар. Як пад каменем Латарам мора не высыхая, так чараўніку, чараўніцы, ведзьмаку, вядзьмачцы, калдуну, калдунні, злым людзям, благім вачам ключы не дастаць. Быць маёй кароўцы здаровай i вясёлай. Аддавай, мая кароўка, усё малако супална. Аддавай i не затаяй. На гэтым канчаю i закрапляю. Ху!

56

94. Ад злога чаравання

Хадзіла Насвенчая матачка па стрылецкай гары. Вяла рабую кароўку i цягла вяроўку. I гіусціла рабую кароўку на божую pacy, на шаўковую траву. A цераз сіняе мора ляжала кладка, тудэю ішла Божаяматка, вяла кароўку, цягла вяроўку i несла даёначку. I з мора ваду брала i кароўку рабую абмывала, каб кароўка малачка давала i гаспадыню к боку падпускала. Ачко, ачко, аддай маё малачко, чужога не забірай, свайго не пакідай, дай Божа на свеце жыць, сваё малачко спажыць. A ты, ведзьма, хадзіла лугамі, барамі, лясамі, жоўтымі пяскамі, ляці не залятай, рабае кароўкі малачка не чапай.

95. Ад злога чаравання

Вячэрняя зара-зараніца, усяму свету памачніца, ка мне на помач прыступай i рабу божаму помачы давай.

Устану я рана-раненька, умыюся белым-бяленька, паганю я сваю скаціну, чорна-белую шарсціну, на шырокую даліну, на pacy не збітую, на траву не з'етую. Выйшла ка мне тры дзявіцызмяі, тры дзявіцы-чарадзеі, травічку з'елі, расічку збілі, шэрсць парвалі, хвосцік паддубілі, вымца разарвалі, малако, сыр-ма-

селцо забралі.

)

Адна дзяржала

шчотку, другая — грабёнку, трэцяя — ма-

лака даёнку. Сыйду я на Саянскую гару, расплачусь, разрыда юсь перад Прачыстай мацер'ю. Прачыстая маць пачула.

Што ты плачаш, рыдаеш, раба божая?

Як мне не плакаць, не рыдаць. Устала я рана-раненька, умылась бела-бяленька, адзелась харашэнька, пагнала сваю скаціну на шырокую даліну, на pacy не збітую, на траву не з*е- дзену. Выйшлі ка мне тры дзяэіцы-змяі, тры дзявіцы-чарадзеі, тры дзявіцы-разяў-рты,травічку з'елі, pacy збілі, шэрсць парвалі, хвост паддубілі, выймецо разарвалі, малако, сыр-маселцо забралі.

Раба божая, ідзі спаць, я буду ў сваей скацінкі ў галоўцы стаяць, змей-чарадзей не дапускаць.

Не сваімі славамі, a гасподнімі малітвамі. Не сама сабой, a маць Прачыстая са мной. Дай, Госпадзі, помачы!

96. Ад злога чаравання

Стаіць змяя пад страхой, цягае маю салому, пугае маю карову. Не стой, змяя, пад страхой, не цягай маёй саломкі, не пугай маёй кароўкі. Над маёй кароўкай стаіць Ісус Хрыстос з залатым

57

крастом, з Прачыстай мацеры. Маю кароўку закрывае залатой рызай, a вас, ведзьмароў i ведзьмаў, іссылае за балоты, за белыя камні. Там вам качацца i да маёй кароўкі не дабрацца.

97.Замова на карову

Учыстым полі стаіць дуб. A пад дубам стаяла карова. К той карове чорнае~цяля прыбягала, a каровы не ўсысала. Вот над хазяіна хлявом чорная змяя лятала. Прарока Ілля спорныя Іваны белымі канямі яго ад бора аралі, i пахалі, i гарохам засявалі, штоб змяя не праляцела, ніхто ні прайшоў, ні праехаў: ні генералы, ні папы, ні паповы дочкі. Етае каровы малако, бы

збочкі. Вялікія ўдоі, у ix вада гарляна, етае кароўкі малако жырана: густая смятана i жоўтае масла, што кароўка з поля спасла.

98.Ад злога чаравання

Бяру я сваю карову, бяру я яе на шоўкавы павады i даю я ёй мядзведзеву сілу, зайцаву вёрткасць, чалавечы розум, i будзьты не ўрочна, не прыгаворна.

Хто карову ўракне — таму кроўю вочы завалакне. Чужым вачам — соль да пячаль.

99. Ад уроку

Ішла Прачыстая матка цераз полё. Яна ішла i крапіўку рвала i кароўцы давала, i кароўку даТла, i на цадзілкі цадзіла. Хто маю кароўку ўракне — хай свайгог... лізне.

100. Ад уроку

Ідзі, мая кароўка, Ідзі, мая чорная, У чыстае поле, На сіняе мора. Прынясі малака Поўныя бака:

3 рожак,

3 ножак,

3 галавы — Ад травы, Ад вады,

58