Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

трыдзевяць дзевякоў-чараўнікоў, трыдзевяць дзявіц-чараўніц. Я ix не баюся, сонцам асвячуся, звёздамІ абгараджуся, зялезным тынам затынюся, царскімі варотамі зачынюся, залатымі замкамі замкнуся, камнямі закачуся. Як гэтага камня не ўгрызнуць, не ўлізнуць, так у раба божага (імя) падзіва-ўрока не ідуць. Атныне да веку, да суднага дня.

906. Ад уроку

Дзвенаццаць урокаў, дзвенаццаць рокаў, дзвенаццаць прыстрэкаў, дзвенаццаць прыгавораў.

Уполі стаіць дуб, пад тым дубам гадзюка шчакоча, рагоча, траву з'ядае, із (імя) урокі знімае — думаны, пагаданы, пацешны, пасмешны, умоўны, прыгаворны, жаноцкі, хлапоцкі, панскі, цыганскі, каціны, мышыны, сабачы. Урок i спуд, тут табе не хадзіць, сэрца не знабіць. Ухадзі на мха, на балата, дзе пташкі не шчабечуць, сабакі не брэшуць. Там табе піць-гуляць, ніцыя лозы ламаць, у чалавека не стаяць (ці ў жанчыны) i касці пары ні ламаць. Ідзі на мха, на балата. Там табе піць-гуляць. Я з словам, a Бог з помаччу. Не я гавару — Гасподзь, не мая сіла — гасподня, не мой дух, a гасподні.

907.Ад уроку

Укіяні, на лукамор'і ляжыць камень ад цара Давыда, ад Евы, ад Адама, ад Кузьмы-Дземяна, срэбраніка; на том камні дзве змяіных панны: панна Мар'я, панна Магдалена — у краскі іграюць, ліцы-ўроцы адганяюць.

908. Ад урокаў («ад суроцы»)

На белым моры белы камень ляжыць; на том камні дзве бабкі жывуць, яны не шыюць, не вышываюць, ад суроцы помачы даваюць. Дай Божа на помач (такому-та).

909. Ад уроку

На сінім моры стаіць прыстол, на прыстолі панна сядзіць, шаўкі вышываець, усім людзём помачы даваець ад прытчы, ад прыгавору, ад стрэшных, ад падзіўных, жэньскіх, дзявоцкіх, ад удоў i ўдовіных дзяцей. Святы Міхаіл прыступаець, агняным мечам адсякаець, ангальскім крыллем адмятаець.

269

910. Ад уроку

Першым разком, добрым часком прыступі, Божа, памажы, Божа. Там на моры, на камені хатка стаіць, у той хатцы дзеўка стаіць, русата, валасата. Яна не ўмела ні шыці, ні прасці, ні вышываці, адно ўмела Іванавы ўрокі выгавараць — панскія, цыганскія, кашачыя, падзіў, птушачыя, падумленыя, памышленыя, ветраныя, дзіўляныя, хлапоцкія, дзявоцкія, парабоцкія, жаночыя, мужчынскія, i папоўскія, i жыдоўскія. Сабакі разбрэшуць, сарокі расшчабечуць, зайцы раскугечуць, воўкі развыюць, людзі разгаворацца. Табе, Сонька, спаць весяленька, a Іваньку на здаровенька.

911. Ад сурочання

На моры камень ляжыць, на камені хатка стаіць, там дзевачка жыве, не ўмее ні пісаць, ні чытаць, толькі ўрокі выгавараць — кашэчае, хлапечае, пташэчае, сабачае, цялячае, мужчынскае, жаночае, дзявочае. Ідзіце, урокі, з хаты пылам, з печы дымам на сухія лясы, на быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветрык не вее. Ідзіце туды, там вам будзе дабро i харашо.

912. Ад урокаў

Лячу з уроку, з прыгавору, з падзіву^ з напраснага слова, першым разам, добрым часам.

У канцы сяла стаяла вярба, пад той вярбой сядзела ўдава, нічога не рабляла, урокі, прыгаворы, падзівы, падумы збірала — ранныя, познія, снядашнія, палудньія, вячэрнія, мужчыскія, жаноцкія, хлапоцкія, каціныя, дзяціныя, удавіныя, удаўцовыя, на сіне мора адсылала. На сінім моры пілі-гулялі, там урокаў патрабавалі. Маню кідай ды туды спяшай.

913. Ад падзіву («прыдзіву»)

Пад белай бярозай сядзела дзеўка. Не ўмела ні прасці, ні ткаці, a толькі Тані прыдзіў шаптаці.

914. Ад прымаўкі

Святы Госпадзі, правідны, Ісус Хрыстос нябесны i зоры зарыцкія, i божыя памачніцкі, i святая матка Прычыстачка гасподняга Бога, прыступіце, памажыце ўпрасіць i ўмаліць дванац-

270

цаць прымаўкі i ўгаварыць, адкуль яны ўзяліся: ці ветраныя, ці віхравыя, ці ўрочныя, ці ўлечныя, ці падуманыя, ці пакідоныя, ці памаўлёныя, ці пагавораныя, ці страчаныя, ці насланыя? Прашу я вас усіх: выступіце з сляду, з печаней, з касцей, з вачэй, ад белае касці, ад чырвонае крыві, ад русых косак, ад чорных вочак. I прашу я Госпада Бога, ідзіце вы на сіняе мора. На сіні.м моры стаіць дуб зялёны, пад тым дубам дванаццаць панове гуляюць. Стаяць столікі засціланыя, кубачкі наліваныя, там вам піці, гуляці, a гэтаму чалавеку здароўечка даці. На лёгкае спанне, на смачнае ўжыванне, па беламу свету хадзіці i з добрымі людзьмі гаварыці.

Як чорнаю кароваю па мору не араці, чорным катом не баранаваці, жоўтым пяском не сеяці, у жоўтым пяску каласку не бываці, так ліхім людзям яго здароўечка не ўцінаці. Ісус Хрыстос васкрос, каб (імя) здароўе васкрасло.

915. Ад уроку

Слышная панна наша, Настася Прыкрася, іна наша заступніца i памошніца, заступі i забарані сваім духам. Слышная панна, скорая вышываньіца, Настася Прыкрася. Іна не хацела жыць ні ў гарадах ні ў царквах, a захацела жыць на сінім моры. На сінім моры ёсь выспа, на той выспі стаіць дуб, на тым дубу двананцаць сукоў, на тых двананцаць сукоў па двананцаць гняздзён, там разныя пташкі райскія песні пяюць, слышную панну Настасю Прыкрасю ўзвелічаюць. Слышная панна, Настася Прыкрася, іна хадзіла па свету, іна давала людзем i скатом помачы. Пашлі ж ты, Госпадзі, Прачыстая матухна, сваім духам на помач. Угаварую ад суроцаў i ўмаўляю ад музькіх i ад жэньскіх, ад рэбяччых, дзявоччых, ад паньскіх, папоўськіх, дзякоўськіх, цыганьскіх. Пашлі, Госпадзі, сваім духам i садмі ету балезь ад суроцы; дуні ж ты ету балезь сваімі зарамі — вячэрнімі зарамі, палуношнымі зарамі, светавымі зарамі.

916. Ад уроку

Прашу Госпада Бога, памажы, ранняй зарой, божай дзявіцай. Памагаеш люддзям, памажы i нам.

Што на сінім моры стаяў дуб зялёны. На тым дубе дванаццаць сукоў, дванаццаць кокатаў, дванаццаць дзевак. Яны шылі, вышывалі, яны самі ўрок размаўлялі, урок прыстрэчны, урок прыгаворны, урок прыдумчывы, урок удавіны, урок удаўцоў. Святы панядзелак, дай Божа на помач.

271

917. Ад урокаў

Госпаду Богу памолімся, Прычыстай мамке паклонімся, я з словам, Бог з помаччу. Зоры-заранічкі, Богу памачнічкі, памагалі Богу, памажыце i нам прыстрэкі ўгавараці, умаўляці з белай касці, з румянага цела (імя), прыстрэкі мужчынскія, жаночыя, хлапоцкія, дзявоцкія. Мужчынскія пад шапкаю, жаночыя пад чапцом,хлапоцкія пад шапкаю, дзявоцкія пад скіндачкаю. Ідзіце вы на сіне мора. На сінім моры камень, на том камені дзевяць какатоў i дзевяць братоў, i хто ix іме, таго душку выме. Я звёздамі ўшпулюся, за горку дакачуся, нікога не баюся, ні схода, ні пад поўна, ні маладзіком, ні вавек вяком. Любі мяне, любі мой дух.

918. Ад уроку

Першым разам, гасподнім часам. Ішоў Бог Ісус Хрыстос чараз калінавы мост, залатой трасцінай папіраўся. Прыйшлі к сіняму мору; ля сіняга мора стаіць дуб на двананцаць какатоў, пад тым дубам двананцаць буслоў грала, з Іванькі ўрокі, прыгаворы сымала: i дзедавы i бабіны, i бацькавы i маткіны, i дзядзькавы i цёткіны, i хлапоцкія i дзявоцкія, парабоцкія, i дзіўныя, падзіўныя, пагаворныя, пасмешныя, пацешныя, із жыл, із пажыл, із буйныя касьці, із гаручыя крыві, із буйной галавы — раба божага Іванькі.

919. Ад уроку

Памяні, Госпадзі, цара Давыда i ўсю кротась яго i вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду i зямлю i нашы грэшныя душы, судзяржай раба божага ўроцы.

Здрастуй, вадзіца-царыца, красная дзявіца, рака (такаято). Кацілася вадзіца па дням, па начам i вячэрнім зарам, змывала вадзіца белае камення, серае карэння, змый жа, вадзіца, уроцы рабу Івану з жыл, з пажылак, з касьцей, з мазжэй, з буйныя галавы, з ясных воч.

На сінім моры, на лукамор'і, на востраві стаіць дуб без сучкоў, без ражкоў, без вярхушкі, без макушкі. На том дубу сядзіць ястраб без какцей, без накцей i войстрага носа i быйстрага крылля. I як у етага ястраба няма ні какцей, ні накцей, ні носа, ні крылля, каб так у раба Івана ўроцы не було. A няхай уроцы хуваюцца на мхі, на балоты i ў гнілэя калоды. Там ім гуляннябуяння, a раба Йвана не чапаць.

272

920. Ад урокаў («Стацце»)

Прыляцеў ворлік у сініх чабоцях, сеў на жалезных вароцях. Як ворліку вароцяў не ламаць, так рабу Івану прыгавору не бываць.

Ішло тры браццяў у чыстыя бары пяскі капаць, так рабу божаму прыгавору не бываць. Як чорнаму бычку-трацячку карову не сысаць, так рабу божаму Івану прыгавору не бываць.

921. Ад уроку

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай маці паклонімся. I маць Прачыстая, стань жа ты на помач, i выгаварыць етыя суроцы, i музьскія i жэньскія.

За гарамі i за палямі ляжыць белы камень; на том камені сядзіць белы лебедзь бяз крылля i бяз пер'я. Яе етаму лебедзю дзяцей не вадзіць, так етым суроцам тут ня быць. Загаварую i замаўляю пяць вок: адно карае, другое ярае, трэцця шэрае, чацьвертае белае, пятае дзявоччае — сына Максіма.

922.Ад урокаў («Стацце»)

Яж з таго свету Агапачку ўспамінаю, усякае стацце загавараю. Прыступі, Госпадзі, дапамажы. Усе святыя, малыя, старыя, хлеб-соль васпрымайце i з Валяччынай душачкі i цела стацце здымайце. Стацце вадзянога, пладавога, ветранога, царкоўнага, мужчынскія, дзявоцкія, жаноцкія, дахавое, страхавое, падуманыя, перагавораныя. Як з таго свету Агапаццы ня ўстаць, так ніякія балезні, стацце ў (імя) не бываць.

923. Ад прымаўкі

На сінім моры стаіць дуб зялёны, на тым дубу гняздо. A ў тым гняздзе сарокі, вароны без ног, без крылля. Не ходзяць, не лятаюць, толькі прымаўку адганяюць.

924. Ад уроку

На сінім моры камянь, на тым камяні дуб, на тым дубі трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гняздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчыньска, русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святачкі, гадавыя празьнічкі,

273

хадзіця ка мне на помач; я з славамі, Бог з духамі, як стала, так перастала.

925. Ад уроку

Першым разам, божжым часам Госпаду Богу памалюся, матары Божжай пакланюся i ўсім сілам нябесным, кіяўскім, пячэрскім i ўсім прэпадобным Антонію i Хвядосію: стань, Госпадзі, на помач.

Адна рака Дзяміда, другая Саламіда, a трэцця Маланка — бліскуха. Яна свет асвячая, із мора карэння вымая, із раба божжага ўрок сымая, падуманы, пагаданы, пасмешны, пацешны, прымоўны, прыгаворны, калючы, балючы. Ад Госпада Бога помач, a ад мяне дух лёхкі.

926. Ад уроку

Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся i матцы Прачыстай пакланюся i Госпада Бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіяўскімі, пячэрскімі. Вы правяднічкі, прэпадобныя, станьця ўсе гасподухначкі на помач рабу божжаму (імя).

Адна рака Дзяміда, a другая Саламіда, a трэцця Маланка — бліскуха ўвесь свет асвячала, з усяго мора карэння вымывала i з раба божжага ўрокі сымала i вымала: i падуманыя, i пагаданыя, i прыгаворныя i набродныя, i жаноцкія i парабоцкія, i дзявоцкія, i бацькавы i маткіны, i дзедавы i бабіны, i радасныя i жаласныя. I сам жа Самуян i сама ты Палагея i святы жа Якаў высылая i выдымая прытчу, прыгавор, i падуманы i пагаданы, прыгаворны i набродны, i жаноцкі i парабоцкі, i дзявоцкі i бацькоў i маткін, i рабяччы i с'абаччы, i радасны i жаласны, із жыл із пажыл, із жоўтыя касьці, із гарачай крыві, з буйной галавы. I святая серада, (дзень, калі замова прамаўляецца) стань, Гасподухначка, на помач рабу (імя). Ад Бога помач, a мой дух.

927. Ад урокаў

Хмарушка цёмная, хмарушка ясная, ты ж, хмара, хмара божжая, садзяржы, Божа, (імя) ад худога чалавека, чалавекаліхадзейніка, чалавека-чарадзейніка i ва векі вякоў. Амінь.

274

928. Ад уроку

Первым разам, добрым часам, ранішняя зарніца, божая памашніца, памажы нам, Госпадзі. Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай святой пакланюся, усім угоднічкам божым, кіеўскім, пячэрскім. Памажыце, Госпадзі, мне, раб божай Ганне, Маланьцы ўрок выгаварваць, дзянны, палудзенны, нашны, палунашны, урок прыстрэшны, прыгаворны, падумны, падзіўны, пасмешны, жаноцкі, парабоцкі, хлапоцкі, дзявоцкі, мяшчанекі, цыганьскі, маскоўскі, жыдоўскі, папоўскі, мужчынскі, бабскі, удавіны, урок вадзяны, земляны, гусіны, курыны, свінны, авечы, чалавечы, коньскі, кароўскі, сабачы, жарабячы, цялячы, ваўчыны, зайчыны, каціны, дзяціны, вараб'іны. Патуле ж ты, урок, быў у раб божай Маланкі, пакуль я цябе не знала. Стала цябе знаць, стала цябе выгавараць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес пасылаць. Тут табе не бываць, тут табе не гуляць, у раб божай Маланкі касці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць i белага цела не пушыць. Пасылаю ж я цябе, урок, на цёмны лес, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, віном чары наліваюць, сталы засцілаюць i цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ж ты, урок, туды к ім. Там табе будзе піццяннё, едзяннё, спаннё, гулянне, лёгкае прапітанне. Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае i нам памагае. Я з словам, Гасподзь Бог з помаччу i святым духам.

929. Ад урокаў

Госпаду Богу памалюся, Прычыстай мацеры пакланюся, прыступі да памажы ўрокі шаптаці.

Покіль я вас не ўмаўляла, не ўгаварала, не адсылала, покіль я не ізбаўляла етых прыстрэкаў, етых намоў, нагавораў жаночых i дзявочых, i чалавечых, i паньскіх, i цыганьскіх, i папоўскіх, i вадзяных, i ходзяных, i насланых, i заспаных, то вы хадзілі, то вы балелі, то вы гарэлі, то вы ў гарачку ўкідалі, вы кроў гарачу разжыгалі, салодке м'ясо сасалі, па чырвонай краві хадзілі, па жоўтай касці, па сініх жылах, па сарака суставах у рабо божага (імя).

Бегла ваўчышчэ чэрэз твае дварышчэ, паказало с... A людзі стаялі да ўглянуліся, да зжахнуліся, a ў (імя) урокі-прыстрэкі ўсе мінуліся.

275

930. Ад прыстрэку

Госпаду Богу памалюся (імя) урокі шаптаці, прыстрэкі, нагаворы, падуманыя, пагаданыя, ветраныя, насланыя, падмоўныя, падгаворныя, спешныя, пачэсныя. Дзе ж вы, урокі, ці вы жаноцкія, ці вы дзявоцкія, ці вы парабоцкія, ці вы чалавечыя, ці вы ветраныя, ці вы насланыя? Дзе ж вы, урокі, дзе ж вы, прыстрэкі, дзе ж вы, нагаворы? Дзе свет не світае, дзе сонейка не сходзіць, дзе збож'ейка не родзіць i дзе пеўняў голас не заходзіць i дзе барын тапарыкам не рубне, дзе дзявіца касы не распляце. Там вам піценне i ядзенне, i гулянне, i супачыванне. Там вам скам'і засціланыя i кубачкі налітыя, наймічка з парубкам перакачваюцца, перабенчваюцца, будуць вас паважаці, з хаты дымам, з двара ветрам напраўляці. За вецер ухапіліся, на асіне заснуліся. Ад рабы божай чыстаплоннай, уражджэннай, благаславеннай (імя) адчапіліся, адкаснуліся, к ёй не вярнуліся.

931. Ад прыстрэку (уроку)

Ранняю зарою, добраю парою. Зоры-зараніцы, божыя памашніцы, прыступіце (імя), рабу божаму, прыстрэк угаварваць. 3 буйнай галавы, з жоўтай касці, з румянага цела. Мужчынскі — з-пад шапкі, жаночы — з-пад намёткі, дзявочы — з-пад кітайкі.

За гарамі, за марамі там дзве крыніцы, валы пячоныя, сталы засціланыя, кубкі наліваныя. Там прыстрэку піць i гуляці, (імя), раба божага, не займаці, касці не ламаці, жывата не пушыці, сэрца не знабіці.

Я словам, Бог з помаччу. Госпадзі, любі мой дух. Івану, рабу божаму,— на здароўе.

932. Ад урокаў («суроц»)

Уроцы ўрошныя пупярэшныя i стрэшныя пупярэшныя, на чом вы сталі, на чом вы прысталі: ні на торнац дарогі, ні на мяккай пасцелі, ні на піцянні, i на ідзянні, ай ад злога чалаівека, нінавіснага глаза, ад белага, ад шэрага глаза i адсіняга гііаза i ад белазорага глаза, ад крывога глаза i ад сляпога глаза, ад белага воласа, ад русага воласа, ад чорнага воласа, ад сівага воласа, ад рыжага воласа — адвядзіця, адкаснТцесь, уроцы, ад етага раба чалавека,1выхадзіцяіз касцей, із машчэй, із жыл, пажылак, сустаўцаў, палўсустаўцаў, ад буйнай галавы, ад быстрых глаз i ад румянага ліца, ад рабочых рук, ад быстрых ног i ад усей

276

нутрыннасці чалавечаскай — атыдзіця, уроцы, ад етага раба чалавека,— ідзіця вы за мхі, за балоты, за ржаўцы-патопы!

Ні 'трыгацца вам ні на маладзіку, ні на палнацё, нГна'піракраі месіца, ні на сходзі вітаха!

933. Ад уроку

Кацілася, валілася з высокага неба, звалілася ў жоўты кус-

ты. У жоўтых кустах вярба стаіць, у вярбе гняздо. Загавару ад

уроцы, ад сівога воласу, ад чорнага воласу, адрусага воласу, ад рудога воласу, ад усякага голасу.

934. Ад уроку

Гавару, выгаварываю суроцы падзіўныя, падумныя, стрэшныя, папярошныя, дзянныя, палуношныя, паганага вока, серавокага, белавокага, паганага языка, музькага полу, бабськага полу, дзявоцкага полу, i таго выгаварываю, каторы два разы жаніўся, i таго выгаварываю, каторы два разы матку ссаў, i таго выгаварываю, каторы ў хлебі спор адбіраў. I выгаварываю з жыл, з пажыл, i з касьцей i з палукасьцей, i не сам сабой, Госпадам Богам. Дай Бог час добры.

935. Ад суроц

Сыйдзі, глазы серыі, Бурыі, карыі, Нада ўсімі чорны глаз,

Сыйдзі ўсі пірацёпы, Пірасуды, пірагаворы, Ад старых, ад малых,

Ад ніжанатага, ад перважэнца, Ад другажэнца, Атыйдзі на етыт час, На ету мінуту,

Усі хваробы, усі балезні,

I з пальчыкаў, i з сустаўчыкаў,

I з буйнэй галавы, i з храбетнай касці, Ад рэцівага сэрца!

277

936. Ад уроку

Первым разочкам, гасподнім часочкам. Госпада Бога ўпрашаю, a Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая Гасподня, вялікая зара-зараніца, рабы божай Дар'і памашніца. Стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімы думамі.

Стаяла ў бару сосна, усяму бору прыкросна. Пад тою сасной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. A ў тым крэсле сам Гасподзь Cyc Хрыстос сядзіць, залаты крэст дзяржыць. I з таго краста выступае paca. Маць Прачыстая прыступіла i капельку падхапіла, рабу божаму (імя) урокі змыла — урошныя, прыгаворныя, падзіўныя, паглядныя, пасмешныя, намоўныя, з агня, з ветра, з вады; у раба божага (імя) не быць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не таміць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, буяла, гуляла, пакуль раба божая Дар'я прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з белага цела, з румянага ліца, з яркіх воч, з чорных броў, з русага валаска, з шчырага сэрца, з белага целца. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.

937. Ад уроку

Зямля Таццяна, неба Вулляна, калодзесь Іван. Кала тога калодзеся стаяла баба Саламаніда, ваду брала, етага дзяцінку прамывала, усе ўрокі вымывала — i намоўныя, прыгаворныя, з паганых вачэй i паганых рачэй. Высылаю ўрокі, улёкі на мха, на балата, на ніцыя лозы. Там вам піць i гуляць, a етага дзяцінкі ў вочы не відаць. Высылаю на мха, на балата, на ніцыя лозы. Не сама сабой, з Прачыстай Святой, не сваімы думамі, гасподнімы славамі. Як мой душок ціхеняк, лягеняк, так сходам мінайсь, маладзіком не атрыгайсь.

938. Ад уроку (нядобрых вачэй)

Урокі-прарокі, Мужчынскія, жаноцкія, Дзявоцкія, дзяцёцкія,

Пайшлі ўрокі па бабскіх языках, Па мужчынскіх галавах. Дзяцёцкія — пад чапец, Дзявоцкія — пад вянец, Жаноцкія — пад касу,

278