Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

972. Ад уроку

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога i Духа Святога.

На гарэ цэркаўка, на цэркаўкі булдоўка, на булдоўцы крыжычак. Беленькі крыжычак той не баіцца ні хвілі, ні буры, ні туману, ні дажджу. Няхай так раба божая (імя) не баіцца ўроку, суроку, прыгавору, уцеху, i дзявочага, i жаночага, i ўсіх мірскіх хрысціян.

У час добры, спалюбі дух лёгкі (хукаць).

973. Ад уроку

Хадзіў Гасподзь па межах, збіраў косьці мужчыньскія, жаноцкія, хлапяцкія, дзявоцкія, коньскія, каровіччыя, авеччыя й сабаччыя, кашаччыя й птушаччыя. Ехаў Cyc Хрыстос на восліку, прыяжджаў к сіняму мору, станавіўсь на белым камяні. Як бел камянь нічога не баіцца, так, раба божая, ня бойся ні хромасьці, ні ломасьці, ні злых людзей, ні праклятых вачэй, ні чарадзейніка, ні чарадзейніцы, ні ўсякага зла. Спасі, памілуй, святы вотча Мікола, вялікі чудатворац.

974. Ад уроку

Хадзіў Гасподзь па зямле i па вадзе i па ўсякай моцы i не баяўся суроцы, уроку, улёку i прыгавору, ні пужання, ні ўлякання. I ты, раб божы, ня бойся ні ўроку, ні ўлёку.

975. Ад прыстрэку

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая матка прыступала, (імя) помач давала, урэкіпрыстрэкі ўгаварала, умаўляла.

Ехаў Cyc Хрыстос на вараном кане, на залатом сядле залатою грэбелькаю. Як зямля з небам васкраслася, усе грэшныя васкрасліся: дванаццаць сутокаў, дванаццаць прарокаў, дванаццаць урэкаў, дванаццаць прыстрэкаў. Ідзіце, урэкі-прыстрэ- кі, на чарата, на балата, на сіні клевата. Будзе памагацца, будзе (імя) душа ўспакаяцца. Я ўгавараю з касцей, з машчэй, з сэрца,

зрумянага цела, з русых валасоў, з сініх жыл, i з жыл i з пажыл.

Яўгавараю каціны, дзяціны, урэчны, прыстрэчны, парабоцкі, хлапоцкі, мужчынскі, дзявоцкі, i лекавы i векавы, сабачы, свінячы, i падуманы i пагаданы. Тут не стаяці, (імя) галавы не ламаці. Госпаду Богу, палюбі мой дух.

10. Зак. 799

289

976. Ад уроку

Шла раба божая (імя) у горад Ерусалім. Несла на сваёй галаве залатую рызу, павесіла гэту рызу на царскіх вардтах. Яе етай рызы нікому не знімаць, так у раба (рабы) божага болі не бываць, па касцям не хадзіць, касцей не ламіць, шчырага сэрца не таміць, гарачай крыві не распаліваць. Святая маць Плашчанея, вазьмі ету боль на свае;рукі,:нясі яе ў чыстае поле, на сіняе мора. Рассей ету боль па мхам, балатам, лугам, па жоўтым пяскам, па ніцых лозах, па белых бярозах, па гнілых калодах. Там табе гуляць-буяць, краскі рваць, a ў рабы божай болі не бываць. Госпадзі Божа, дух прынімі, боль у рабы божай (імя) аднімі.

977. Ад уроку («ад плахога глаза»)

Зоры-зараніцы, гасподнія памашніцы, памагалі Богу, памажыце i мне. Раннія зоркі, вячэрнія i божы дзянёчык, святая нядзелька, прыступіце, памажыце раба божаму (імя) ад плахога глаза.

Ляцеў птах па [Сіянскіх] гарах, сеў на (імя) варатах. Стаў шчабятаці, урокі сабіраці: жаноцкія, хлапоцкія, мужчынскія, дзявоцкія, падумляныя, насыланыя i прыгавараныя. Ен пашчабятаў, урокі насабіраў, паляцеў на сіне мора. На сінім моры ляжыць белы камень. Як таго камня не пасекці, не парубаць, так у раба божага (імя) уроку не бываць.

978. Ад уроку

Баслаў, Божа, баслаў, Божа, баслаў, Божа! Есь тры царочкі: первы цар земляны, другі цар ракуў, трэці цар воўкуў. Як етым царочкам за столікам не сядзець, хлеба-солі не зьядаць, так етаму чалавеку ўроцы не браць. Не сама сабою памагаюсь — святым Міхайлам-рахайлам, божым угоднічкам, памошнічкам. Памажы, пасабі!

979. Ад уроку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры Божай пакланюся, кіеўскім, пячэрскім усім сілам нябеськім, усім святым гасподнім божым угоднікам i ўсім святым гасподнім божым скорым памочнікам. Усе святыя гасподнія божыя ўгоднікі, усе святыя гасподнія божыя скорыя памочнікі, прыступайце рабе божай

290

(імя) да помачы, лячыцца, загаваравацца ад людзей, ад паганых вачэй.

Сонейка ў вачах, месяц у плячах, зоры па рабрах, ангалы на небесах, камень у моры. Як таго камня ніхто не можа з мора падняць, так рабе божай (імя) ніхто не можа нічога паддаць ні ў думках, ні ў гаворках, ні ў падглядках. Як суччынага вум'я ніхто не можа ўкусіць, так рабе божай (імя) ніхто не можа нічога паддаць i паддзелаць.

Хто рабу божай (імя) урачэ, таму назад вочы заварачэ. Паганым людзям, паганым ачам соль ім у вочы, скула ім у рот, засланка ў плечы, не прыставайце к (імя) люцкія паганыя рэчы. Я з духам, Гасподзь з помаччу, мае слава, гасподні дух.

980. Ад суроц

Ва імя Атца i Сына i Святога Духа. Амінь. Прысвятая Бугуродзіца Дзева Марыя, ты хадзіла i гуляла па ўсім па лугам i па райскім садам са сваім сынам Сусам Хрыстом, з ангіламі, са архангіламі i ca ўсімі апосталамі. Вы разныя травы іскалі i ўсі твяты сабіралі; ты, прысвятая Бугуродзіца, усі твяты тапіла i ўсіх бальных лячыла,— палячыця i пасабіця ад суроц.

Госпадзі Cyc Хрыстос i маці Прачыстая Бугуродзіца i вялікая ты спамошчніца, i ўсяму міру памошчніца, пумагі i пасабі, аб чом мы цябе просім: умыць раба божыя (імя) ад зломнава глазу, ад злова пірыгавору, ад вучэных кулдуноў, ад ураждэнных, аджэнскава роду, ад мужскова полу, ад рыбяцкіх шут, ад дзявіччых прасмехаў i ад старыка, сядэй барады,— i какея бы яны не былі: дзянныя, палудзённыя, нашнэя, палуношныя, a такжа пу вічарам i пу вутрам.

Сдаўная рака Ірдань Саламаніда, ты ішла па святым гарам, па жаутым піскам, па крутым біражкам, па зялёным лужкам, па махам, па балотам, па гнілым, калодам, ты змувала i мхі, i балоты, i гнілэя калоды,— змый з раба божага (імя) суроцы пірагаворныя! Ну, я пайду ў раку Ірдань ваду браць, я ні сам сабою — Божжыя мацір са мною. Ана будзіць умуваць, пілінамі ўціраць, усі яго балезні ўнімаць ад відмавішчаў, ад учэных, ад ураждэнных, ад жэньскіх, ад музьськіх, ад дзявоччых, ад рыбяччых, ад старыка, сядэй барады,— якея б яны не былі. Ты святым сваім духам ты нас Гпітаіш, ты ад усіх балезній ізбаўляіш — святым еваім духам — ва вёкі вякоў. Амінь.

Пумяні, Госпадзі, цара Давыда, цара Саламона* цара Касцянціна i мацір Алену i кротасць ix. Сакрацілі агні i ветры, i кру-

291

тэя горы — сакраці, Госпадзі, раба божыя (імя) ад раба божага (імя шаптуна) ад суроц. Амінь.

981. Ад урокаў

Урокі, урокі, Ляціце на сарокі, На зялёныя лясы, На шумлівыя гаі, За горы, за моры, У глыбокія норы.

Забывайце сцежкі-дарожкі Да нашай хацінкі-старожкі. Нашу Таньку не чапайце, Лепш у полі вы гуляйце.

982.Ад урокаў дзіцяці

Унядзельку параненьку светла сонейка заходзіць, светла Божа маці па садочку ходзіць, белага сыночка на руках носіць. Сустракае Ісус Хрыстос Божу маці i пытае:

— Чаго, матка, плачаш?

— Плачу-рыдаю, белага сыночка спавіваю. Ен ражоны, хрышчоны, горачка i ўрокаў не знаю.

Урокі, вы ўрокі, калі вы надуманы, калі вы нагаданы, ці вы жаноцкія, ці вы парабоцкія, ці вы бабскія, ці вы дзецкія? То ідзеце вы на шыпшыну, на горку асіну. Там вам прабываць, рабе божай (імя) урокаў не бываць, касцей не ламаць, пад грудзі не падпіраць, крыві не высысаць i галавы не разбіваць.

Ішла (імя) лесам i борам. A ў бары калода, на калодзе каліны, на каліне ягадкі. Ягадкі ўпалі да i ўрокі прапалі. Ляцелі сарокі i ўхапілі (імя) урокі.

983. Ад урокаў

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай пакланюся, сам Гасподзь Бог, стань нам на помач.

Угаварываю, выбіраю ўрокі, прыгаворы дзявоцкія, хлапоцкія, разных вачэй: вока чорнага, вока серага, вока карага, вока сіняга. Пасылаю ўсе еты ўрокі, прыгаворы на сарокі i вароны. A вы, сарокі i вароны, нясіце ўсе еты ўрокі i прыгаворы на жоўтыя пяскі, на крутыя беражкі, на сухія лясы, на балоты глухія, дзе

292

пціцы не пяюць, гнёзды не ўюць, дзяцей не маюць. Як у етых лясах нічаму жывому не бываць, так у нашай рабы (імя) болі не бываць, па касцям не хадзіць, касцей не ламіць, алай крыві не распаліваць. Амін.

984. Ад урокаў

Урокі, ідзеце на сарокі, на сухія лозы, на трэплозы ад чорнага глаза, ад белага, ад серага, ад галубога, ад чорнага.

985. Ад урокаў

Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай мацеры Божай пакланюсь. Святая Прачыстая мацер Божая, вялікая памошніца, прашу я цябе ў помашч да сябе ўрокі шаптаці.

Урокі-прарокі, прыйдзіце, з Тэклі ўрокі зыміце i з ручак, i з ножак, i з пальчыкаў, i з усякіх сустаўчыкаў.

986. Ад урокаў

На моры калода, a на калодзе каліна, на каліне ягады, яга-

ды ападаюць, у Колі ўрокі прападаюць.

987. Ад уроку

Першым разам, гасподнім часам. Ішоў Бог Cyc Хрыстос цераз залаты мост. Масьніца праламілася — у раба божага Сямёнькі ўрокі адваліліся.

988. Ад урокаў («Стацце»)

Зара-зараніца, божая памашніца, памагала Госпаду Богу, памажы i (імя) урок гаварыць. Соллю засыпала, галаўнёю націрала, на ваду спускала.

Ідзіце, урокі, прыстрэкі, па лугам, па балатам, па ніцым лозам, дзе траву не з'ядаюць, воду не співаюць. Прыдумныя, прыгаворныя, прыстрэчныя, прысмешныя, i хлапоцкія, i дзявоцкія, i мужчынскія, i жаноцкія. Хлапоцкія пад клетку, дзявоцкія пад вянок, мужчынскія пад шапку, бабскія пад чапец.

На сінім моры стаялі жорны, усе ўрокі, прыстрэкі пажорлі, a табе (імя) Бог на помач.

293

989. Ад урокаў

Сяло-весяло, маё дзіцятка весялі. Яно не знае, ці тут напечана, ці тут наварайа. Каб яно не знала ні ўроку, ні прыстрэку, ні падзіўку.

990. Ад нарадкі

Сонейкам асвяцісь, месяцам агарадзісь. На мядзведзю еду, сталь барэцка, гіітоб на мяне ніхто не гаварыў славечка.

991. Ад прымаўкі

Прымаўка, прымаўка, не хадзі па касцях, не ганяй ты маёй крыві, a йдзі ў чыста поле — зловіш там трое.

992.Ад урокаў («ад дзяцінца»)

Усвятую нядзельку памінаючы, a каго лечыш, успамінаючы. Первым разам, лепшым часам. Белы свет, на белым свеце сіне мора, на сінем моры стаіць слуп, на том слупе чорна пціца з сябе шэрсць адкідае. Урокі, улёкі, усё ліхое з галавы, з усіх касцей, з усіх нутрэй, з усіх печаней, ад белае касці, з чорнае крыві, ад русых косак, ад чорных вочак i ад слоў яго. Госпада з помаччу, сахрані, Госпадзі, ад усяго ліхога, ад чараўніка, ад чараўніцы.

993. Ад нагавору

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прэстоле стаяла, нагавор шаптала.

Нагавор, нагавор, ідзі на папоў двор. Там ложа засцілана. На ёй non i пападдзя перакачваюцца, пераменжваюцца, цалуюцца, мілуюцца. Да ўпаў сівы конь, да ўпала ад (імя) возка, праклён i нагавор. Нагавору не бываці, у холад i гарачку не шыбаці, за галоўку не браць, піць i есці не заступаць ні ў маладзік, ні схода, ні ў падкоўцы, зроду ніколі.

994. Ад уроку (карове)

Вадзіца-царыца, бегла ты з мора сы вастока, будзе табе слава да века, змывала ты сырое карэнне, белае каменне, так ізмый е-сай карове (трэба сказаць етай каровы масць) урокі, прыгаво-

294

ры прыдуманыя, прыгаданыя, прысмешныя, натужныя, наносныя, вадзяныя, ветраныя. Вам, урокам, не бываці, па жылках малака не разганяці, цела не сушыць, сэрца не знабіць. Выйдзі ж ты, урок, з касцей, з мясцей, з ярых ачэй, з буйныя галавы, з жоўтыя крыві, з рыжага мяса, з белага вымя, з усіх жылачак у етай каровы (гаварыць масць).

Цякла рэчка чэраз мора, прабівала каменныя берага, прапускала ключы вадзяныя. Так прапусці етай карове ключы малачавыя, пабочныя, падбрушныя, бакавыя, задавыя. Як у крыніцах i ў азёрах i ў калодзезях вадзіца прыбывала, так прыбудзь у етай каровы малачко з жылачак у вымячка, з вымячка у цыцачкі, з цыцачак у даёначку рабе божай (імя сваё). Яна цябе кормя, яна цябе поя, яна табе дабражалая. Прылюбі, Госпадзі, мой дух. Амінь.

995. Ад урокаў худобе

Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыступі ўроку шаптаці.

Выскаквае маладзік аарэхавага куста, з арэхавага ядра. Ен не можа ні чытаць, ні пісаць, толькі можа адны ўрокі гаварыць. Як на сінім моры вадзе ні западаць, ні прыбываць, так рабой карове ўрокам не стаць. Як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі,""да^7"ГЬспадзі, помач. Я словамі, гасподзен дух.

996. Ад уроку карове

На мяжы стаіць ігрушка, пад таею ігрушкаю столікі засціланы, сядзіць тры паны. Што ж тым панам даці: аднаму штанэ, другому сарочку, a трэцяму мачку, каб нё было ў маёй кароўкі ўрачку.

997. Ад урокаў (карове)

Прашу вячэрнія зоры, абеднія, святога дзянёчка, ці матчын урок, ці бабчын, ці дзедкаў,ці таткаў, ці з чорных, ці з белых, ці з хлапоцкіх, ці з дзявоцкіх, ці з бабскіх, ці з мужчынскіх. Хлапоцкія пад картуз, дзявоцкія пад платок, бабскія пад чапёц, мужчынскія пад ша-пку. Мы ўсе ўрокі знімаем, на сіня мора пасылаем. На сінім моры дуб зялёны, сядзіць тры дзявіцы. Адна віна варыць, другая ўрок знімая, a трэцяя на сіня мора адпраўляя. Уроку не стаяць, a рабай цёлкІ касці не ламаць.

295

998. Ад уроку (карове)

Кароўка мая, паганяю цябе. У чыстым полі крыніца, парасла шаўкова травіца. Табе, кароўка, шаўкову траву з'ядаці, крынічну ваду папіваці, a мне прынесці малачка поўныя бачка — і. з ног, i з por. Ты, мая кароўка, зубкамі адкусіся. Хвосцік твой, як мяцёлка, са злымі вачамі не сустракайся.

999. Ад урокаў карове

На сінім моры, на Сіян-востраве шоўкавая травічка. Там мая кароўка ходзіць з рожкамі, шаўковую травічку з'ядае, Юр'еву расіцу співае, беленькае малачко ў вымцы сабірае із густымі вяршкамі, цвёрдымі тваражкамІ, жоўтымі маселцамі.

Хто маю карову ўрачае — кроў яму на вочы навалачае. Ні будзь, мая кароўка, урочна,* да будзь, мая кароўка, малочна. Хто маю кароўку ўрачае — кроў яму на вочы навалачае.

Сарока на кол прылятала. Сколькі сароцы на калу пабываць, столькі ў мае кароўкі ўроку пабываць. Сарока з кола зляцела — з мае кароўкі таварачыя ўрокі знімала: мужчынскія, жаноцкія, хлапоцкія, дзявоцкія i дзяціныя ізнімае, на сіняе мора іссылае.

На сінім моры ляжаў камень. На тым камні сядзіць воран, жоўтыя пяскі разграбае i з мае кароўкі таварачыя ўрокі ізнімае, на сіня мора ссылае. На сінім моры вада прыбывала, у рэках, у жыўцах, у калодцах вада прыбывала, так у маей кароўкі ў вымцы малачко прыбывала, штоб яго век вяком ведзьма ні з'ядала.

1000. Ад урокаў

Ідзе мацер Божыя залатымі мастамі людзей ратаваці, ад кароў урокі выганяці; каб наша карова жыла, гадавалася, урокаў не баялася, боль знішчалася, у цяльё прыбаўлялася, i ў малако прыбаўлялася, i ў цела прыбаўлялася.

1001. Ад стацця, прытчы

Прашу Госпада Бога i Духа Святога, стань, Бог, у помач, ангалы, на радась i пасабіця мне вымераць, выгавараваць з раба божага i стаццё i прытчо — стаццё вадзяное, стаццё земляное, стаццё ветраное, стаццё агняное: земляное ў зямлю, a вадзяное ў ваду, a агняное на 'гонь, a ветраное на вецер. Тут табе ня быць i раба божага ня сушыць. Чурайся, адракайся раба божага Іваньку.

296

1002. Ад сценю

Быў я ў матушкі сорак нядзель; ня відаў я ні божжага свету, ні прасовага парэзу, ні тапорнага замаху, ні краснага сонца, ні яснага месяца. Злато залатое, сэрца маё, сцень медзяны, душысь. Амін.

1003. Ад падвею («Пудвей»)

Ехаў Пудвей да на дзевяці каней, a з дзевяці на васемі, a з васемі на сямі, a з сямі на шасці, a з шасці на пяці, a з пяці на чатырох, a з чатырох да й на трох, a з трох да й на двух, a з двух да на адном. Адзін упаў да й прапаў, з хаты дымам, a з двара ветрам, i дзе людзі не ходзяць, дзеціній (пеўнеў) голас не заносіць, І дзе луна не даходзіць, i дзе сонейка не свеціць, i дзе хлопец тапаром не рубае i дзеўка касой не махае. Там табе напітацца, там табе нагуляцца, ад чыстаплоднай раджонай рабы божай (імя) адчапіцца.

1004. Ад падвею («Падвей»)

Ехаў цыган на чорным кане ў чорным жупане, чорнаю нагайкаю каня паганяе. За 99 граніц бабу страчае.

Куды ты, цыган, едзеш?

К Валі рабо божай у двор.

Не едзь ты к рабо божай Валі ў двор, a едзь ты ў старшыноў двор. Там сталы засланыя, кубкі налітыя, ложкі раскладзены i слонцы папрыкаваныя i коні запраганыя. Даўно п'юць, гуляюць, на сіву кабылу спамінаюць.

I быў сабе Самсон да меў сем жон. Да з сямі шэсць, з шасці пяць, з пяці чатыры, з чатырох тры, з трох дзве, з дзвюх адну, з адной ні адну. Да на землю ўпаў да падвей прапаў.

Падвейно вражэ чалавечэ, чаго ж ты схапіўся, чаго ж ты збуяўся: ці ты з ветру, ці ты з пяску, ці ты з вады, ці ты з агню, ці ты насланы?Як із ветру, то за ветрам, як із пяску, то за пяском, вадзяны, то за вадою, a насланы, то за злым чалавекам. Падвею, ідзі ты ў чыстае поле. Там стаіць асінка. Асінаю трасі, a голлем трасі, да там западзі, да ад (імя) адчапіся.

1005. «Як віцёр падвіе»

Віцёр, віцёр, дзе ты ўстрэў — у марозі, у дарозі, з якей ты хмары — чорныі, білыі, сівыі, гнідэі, палавэі, крутавэі, снігавэі,

297

баравэі, касцянэі, пісчанэі, вадзянэі? Дзе ты завіяў — на заход, на ўзыход, на заход ці на поўдзень? Ідзі ты ў чужы край, a мне на здароўічко дай.

1006. Ад падвею («Пудвей»)

Госпаду Богу памалюся, Божай мацеры пакланюся. Госпадзі, памажы пудвей шаптаці.

У чыстом полі тры браты стаялі. Воны не касілі, не аралі, толька буйны ветры разганялі. Прыходзілі тры сястрыцы. Узялі еты пудвей, раскацілі, размялі, па чыстаму полю разняслі. A ты, нячысты нячысцік, чаго ж ты к ёму падкаціўся. Ты з паганага ўмуваўся, ты паганым запаразаўся. Ты ў (імя) не бувай, косці не ламай, жывот не ўздувай, пуд грудзі не пудварачай, есці не закрывай да ідзі ў чыста поле пагуляй, у цёмныя ляса, на сінія мара. У сінім моры вады напіся, у моры ўтапіся, a ад (імя) цела адкаціся.

Божэ, памажы, Божэ, памажы, Божэ, памажы!

1007. Ад падвею

На сінім моры ляжыць белы камянь, на тым камяні стаіць дуб на двананцаць какатоў, на тых какатах сідзяць двананцаць ангалоў, дзержаць яны па двананцаць прутоў сталяных, адсякаюць, адбіваюць ад рабы божыя ўсіх наглых урагоў i злыя ветры падвеі, буры злыя.

1008. Ад падвею

На сінім моры віхрава матка гуляла. Парадзіла на той бок сіняга мора дванаццаць сыноў. Пасылала на еты бок сіняга мора, штоб яны пілі, гулялі i там раба божага (імя чалавека, ці тако- га-та каня, ці каровы) падбівалі.

На моры-акіяне, востраве Буяне стаіць дуб на дванаццаць каранёў, на дванаццаць какатоў, на тых какатах па дванаццаць гняздоў, у тых гняздах па дванаццаць віхроў. Адзін віхр старшы. Срадзі поля стаіць кусток, вышчыкну лісток. Буду я цябе цяці, будзеш ты дагары сцаць, i буду я цябе трыма дубцамі высякаць i з сярэдзіны, з жывата (імя) злога духа выганяць.

Угавараю, умаўляю на тры гады, за тры гары, за мхі, балоты, за ніцыя лозы, за крутыя горы. Там табе піць i гуляць i ўцяшацца, у (імя) не стаяць. Патуль ты хадзіў, косці ламіў, гарачку паліў, пакуль я прыступіла із словам, Бог з помаччу. Прымі мой ціхі дух.

298