Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

A мужчынскія — пад шапку. Пайшлі ўрокі па раках, Па крутых берагах, Па лёну, па балоту, Па ніцах-крыніцах. Вадзіца-крыніца,

Ты ўсім людзям памачніца, Памагала ты лугам-берагам,

Памажы... (каму трэба дапамагчы — імя чалавека або скаціны).

939. Ад урокаў

Рабы божай ражджонай (імя) дзевяць урокаў шаптаці, дзевяць прыстрэкаў шаптаці, дзевяці ветраных, дзевяці насланых, дзевяці нагавораных, дзевяці падуманых, дзевяці пагаданых. Ці вы жэньскі i мужчыньські, i дзявоцкі i парабоцкі, i жыдоўськія, i папоўськія, i цыганьськія. Жэньськія — пад чапец, a мужчыньскія — пад картуз, хлапечыя ў персцень увярціцеся, дзявочыя ў косы ўпляціцеся, жыдоўськія ў халат, a цыганьськія ў пярыну. A я ж вас усех перагавараю, a я вас усех перамаўляю, да выйдзіць з буйнай галоўкі, з карых ачэй, са шчок i з румяных губачок, рабацяшчых, круцяшчых ручачок, спахадзяшчых нажачок. Да вуйдзіце із жывоціка i з самых із жылаў, із ее суставаў, із белай касці i салодкага м'яса, чырвонай крыві.

940. Ад суроку

Первым разам, добрым часам. Прашу Госпада Бога i Духа Святога. Стаіць касцёл, a ў касцёле прыстол, a за прыстолам Ісус Хрыстос сядзіць, крыжычак дзяржыць. 3 таго краста выступала paca. Маць Прачыстая расіцу збірала, раба божага Міхаіла ўцірала, суроку ўнімала — урошныя, прыгаворныя, уляканыя, спужана, жаноча, дзявоча, падумна, падзіўна, паглядна, пасмешна. Раба божа Агата прыступіла i ўгаварыла не сваімі думамі, a гасподнімі славамі. У час добры, спалюбі дух лёгкі.

941. Ад уроку

Выгаварую ад (імя) прыгаворы, урокі ўрочныя, улёчныя, смешныя, прыгаворныя, мужчынскія, жаночыя, дзявочыя, хлапецкія, панскія, цыганскія, татарскія.

У чыстым полі цэркаўка, у цэркаўцы прыстол стаіць, за

279

прыстолам сам Бог сядзіць з усімі святочкамі, з гадавымі празнічкамі. Цахуюць, рахуюць, дзе гэтыя ўрокі i прыгаворы падзяваці: мужчынскія — пад шапкі, дзявоцкія — пад платкі, a вы, сарокі, бярыце ўрокі, нясіце пад крутыя берагі, дзе травы не з'я- даюць i воды не співаюць. Тут табе, уроку, не бываць, па касці не хадзіць, касці не ламіць i жывата не шчаміць. Я словам — Бог з помаччу.

942. Ад уроку

Госпадзі Божа, благаславі, Прачыста матка, памажы, свята суботычка-мамычка. Упрашую ўвесь мір гасподні, i ўпрашую хазяінаў дамавых i палявых. I нагаварую ад суроцы, попрытчы, ад жэньскіх, мушчыньскіх, маладзіччых, дзявіччых, малеччых, пасмешных i пацешных, жалосных i радосных i нагаворных, падзіўных, ведзьмінськіх, чараўніцкіх, ветраных, наносных. I выгаварую з ног, з белых рўк, з буйныя галавы, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з крыві яго, із сустаў, із жыл, із пажыл. I Прачыстая маці нарадзіла (яго) i адхадзіла, i кіяўськая i пяшчэрская, i пачаеўськая i смаленьская, i святэй дух i святая Тройца, i святэй трайчонак.

943. Супраць ліхога вока

Госпадзі, баславі, Госпадзі, пасабі! Ад прысух, ад недух, Ад урокаў, ад парокаў,

I дзвенаццаці цароў,

I двенаццаці каралёў,

I дзвенаццаці прысух,

I дзвенаццаці недух.

I аткуда вы прыкаціліся?

I на што жа вы спахваціліся?

Ілі на радасьцях? Ілі на завісьцях? Ілі на спорных?

Ілі на вздорных? Ад красных дзявіц,

Ад маладых маладзіц, Ад старых старыкоў, Ад удалых маладцоў, I ад перважонца,

I ад другажонца,

I ад чорнага глаза,

280

I ад чорнага, падзадорнага, I з боку сматрашчага,

3 боку захадяшчага.

Вам тут не быць, не жыць, Прыткі прыстаўкі!

Ідзіце вы на мхі, на балота, На гнілыя калода, На леса дрэмучыя, На места тапучыя, Там ваш род-племені, Явства сахарныя,

A рабу Івану добрага здароўя.

944. Ад уроку

Выхадзіця, уроцы, падумы злыя i нечасьцівыя прыгаворы, з раба божага, з яго з шчырага сэрца, з рацівага жывата, з чорныя печані, з белага лёхкага, із патраха, із галасной гартані, з ясных вачэй, із слухавых вушэй, із баявых наздрэй, із буйныя галавы, із белых рук, із бегавых ног, із сустаў, із касьцей, із нахцей, із валасоў, із жыл, із пажыл, із гарачыя крыві. Каб i сэрца ня сушылі, i жывата ня крушылі, i цела ня знабілі, i касьцей ня ламілі. Ідзіця, уроцы-падумы злыя, нечасьцівыя прыгаворы, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на сухія лясы, дзе ветры ня веюць, дзе й сонца ня грэя, дзе й пціцы не лятаюць i звяр'ё ня бегая,— скорбі i балезні — амін.

945. Ад уроку

Госпад Бог ^крос, урагі разайдуцца, ад ліца адходзюць. Высылаю я вас, вымаўляю, уроцы падумныя, павумныя, жэньскія, музькія, дзявоцкія, вуношныя, палуношныя i ранныя i вячэрнія. Ідзіця вы, уроцы, на сіняе мора, на паганыя азёры, там жа вы будзьця, там вы прабывайця, свой вопух пускайця, a раба не чапайця. Будзець ён вас праклінаць, Госпада Бога ўпрашаць, i святога Пятра, i святога Пакрава, i святога Ражства.

946. Ад уроку (прыстрэку)

Прыстрэча, добры чалавеча, сядлай сівых каней, едзь у чыстае поле росачку співаці, травачку з'ядаці, раба божага дай жа здароўечка надзяляці. Угаварую, умаўляю ад раба божай дай жа прыстрэча i спешны, і(дзенечны, i начны, i падуманы, насланы i прыгавораны.

281

947. Ад урокаў

Первым разам, гасподнім часам памалюся i пакланюся Госпаду Богу i папрашу Госпада Бога i цябе, святы Хрыстовы дзянёчак, на помач. I ўсе святыя святочкі, гадавыя празнічкі, памажыце, прыступіце, гэту балезнь угаварыце — урошную, прыгаворную, падумную, пасмешную, паспешную, калючую, гаручую, свярбучую, паньскую i цыганьскую, дзявоцкую, жаноцкую. Адзін укусіў, другі адгаварыў, a тры адходзіла. Адзін Бог Дух Святы, маць Прачыстая радзіла, яна цябе адхадзіла. I выгавараю з касцей, з машчэй, з сініх печаней, з чырвонае крыві, з буйныя галавы, з ярых вачэй, з жоўтых касцей, з жылачак, суставачкаў, з заногцікаў. I прыляціце, сарокі, вазьміце гэтых трыдзевяць урокаў — спіцца-спацца i пярэпалахі, i нясіце на сіне мора, на чорнае карэнне, на белае каменне, дзе птах не залятае, дзе звер не забягае. Там жа вам святушкі i мягкія падушкі, там жа вам гуляці, буяці i на мягкіх падушках спаці i рабу божу гэтаму (імя) балезні не знаці. Датуль жа ты гарэла i балела, i косці белы ламіла, i сэрца знабіла, пакуль мой дух не чула. Мой дух лёгенькі, мой дух харошы. I Госпада Бога ўпрашаю, маць Прачыстую ўпрашаю. Маць Прачыстая, уладычыца, пакрый сваею рызай i сымі з гэтага (імя) балезць падумную, пасмешную, пацешную i злаязышную, дзянную, палудзенную, нашную, палунашную, пярэпалахную, ветраную, ударную, злоўмышленную i сашлі ж яе, Госпадзі, на сіняе мора.

948. Ад уроку

Памолімся Госпаду Богу, Прачыстай мацеры, усім святым апосталам, святым святочкам, гадавым празьнічкам: устаньця у помач i маліця Госпада Бога за нас, грэшных.

Ішла маць Прачыстая па калінавам масту, сярэбранай трасьцінай папіралася. Сустракая яе сам Гасподзь Бог із Пятром з Паўлам:

Куды йдзеш, маць Прачыстая?

Іду к рабу божаму (такому-та) урокі замаўляць i загавараваць! Трыдзевяць урокаў: які ты урок? Ці ты паньскі, ці цыганьскі, ці жыдоўські, ці мушчыньскі, ці бабські, ці хлапоцкі, ці дзявоцкі, удаўцоў i ўдавін, i ранні, паўдзенны, i вячэрні; ці заглядны, ці падзіўны, ці прыгаворны, ці скрозьшчэльны, ці скрозьплотны,— эй ты, урок, які ты, урок?

Ішла рака крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі... Як быстрай рацэ не стаяці, так етаму рабу божаму ўроку не дзержаці.

282

Узнясі ix, Госпадзі, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы; там ім пабываць, там ім пагуляць, a етаму рабу божаму павек вешны ўроку не дзяржаць.

949. Ад уроку

Первым разочкам, гасподнім часочкам Госпаду Богу памалюся i святой Прачыстай матары Божай пакланюся. Матар Божая, царыца нябесная, прыступіся раба божага ўрокаў гаварыці — прыдуманых, прыгаворных, уцешных i пасмешных, бацькавых i маткіных, жаноцкіх, парабоцкіх, i калючых, i балючых, i светавых, i заравых, уцешных i пасмешных.

Із горада Русаліма ехаў святы Якаў із сынам сы Сакам i стрэў святога пракраснага Восіпа.

Куды ж ты ідзеш, святы Восіп?

Іду я к рабу божаму хрышчонаму нараджонаму ўрокаў гаварыці — прыдуманых i прыгаворных, уцешных i пасмешных, калючых, балючых, светавых, заравых, бацькавых, маткіных, жаноцкіх i парабоцкіх. Яны стаялі, калолі, як я ня гаварыла, a цяпер я гавару i выгаварую із жыл, із пажыл, із сустаў, з гарачыя крыві, із белага цела, з румянага ліца, з карых вачэй. Пасылаю на мха, на балата, на ніцыя лозы, на жоўтыя пяскі, на буйныя вятры, на ціхія воды. Там табе гуляць-бушаваць, рабу божаму спакой даваць. I мой дух ціханькі, лёгінькі,— котам адкачу, валам адвалю. Котам адкацісь, a валам адвалісь ад рук да да ног, ад ног да далоў. A я дамоў, a тваё ліха далоў.

950. Ад уроку

Па чыстаму полю маці Марэя хадзіла, сына будзіла:

Сынку мой, сынку! Ці ня можна табе ўстаці, етаму дзіцяці помычы даці?

Можна, маці мая благачасьлівая, можна!

Cyc Хрыстос устаў, етуму дзіцяці помычы даў.

951. Ад урокаў дзіцяці

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прэстоле стаяла, рабе божай (імя) урокі шаптала.

У нядзелечку параненька свет-сонейка ўсходзіць. Свята Прачыста Божа маці па вінаграду ходзіць з трыма крыжамі, з чатырма ангеламі.

— Чаго, Божа маці, плачаш-рыдаеш?

283

— Taro я плачу-рыдаю, што на сваю (імя) наглы крык маю. Сніўся сон мне ўдзіўлёны. Хто гэты санок адгадае? Раба божая (імя) адгадала, каб на сабе гора-бяды не мала ні ў ручках, ні ў ножках, ні ў вачыцах, ні ў плячыцах. Я гэты саночак адгадала, на сухі лес адпраўляла, a рабе божай (імя) спаць i прыбываць, на сабе ropa i бяды не маць. Каб спала, прыбывала i вяліка расла.

952. Ад уроку

Первым разам, добрым часам, прашу Госпада Бога, Духа Святога, матку Прачысту на помач прызываю.

Вячэрня зара, сконна пара, Богу памажы (імя) лячыць, з хаты дымам, з гары ветрам, залатымі ключамі, вострымі мячамі, лячу прырокі дзеля тае сарыкі. У чыстым полі хадзіла Прачыста, палівала грады, там шукала чалавеку рады.

Я, бабка, славамі, Гасподзь думамі. У час добры, любі мой дух лёгкі.

953. Ад нарадкі

Папрашу Госпада Бога. Адкуль сонейка ўзыходзіць, Прачыстая матка прыходзіла, помач прыносіла ад нарадак ветраных, накідных, пасланых, прымоўленых, прыгаворных.

Скую вострую меч. Буду выганяць нарадку з галавы, з сярэдзіны, з плеч, з рук, з касцей, з машчэй, з жывата. Ссылаю за сінія,мара,на жоўтыя пяска, дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе сабакі не брэшуць, дзе певень не пяе. Там вам быць i гуляць, i спачываць, да патрэбы не маць, ніякіх балезней не падымаць.

954. Ад уроку

Маць Марэя сына мела, купала, раба божжага ўрокі выбірала, із касьцей, із сустаў, з белага цела, з румянага ліца, із русага воласа, з голаса, што злы, злая ўракая, сам Бог памагая. Сам Бог на помач, янгалі на радась. Маць радзіла, зарой падперазала, усіх яго ўрагоў патаптала, каб косьці ня ламіла i сэрца ня сушыла.

955. Ад уроку

Прачыстая Божа мацер спарадзіла Cyca Хрыста, сына свайго, узяла яго на праву руку, панясла яго па Сіяньскаму полю, із

284

Сіяньскага поля на Сіяньскую гару, із Сіяньскай гары на сіня мора. На сінім моры ляжыць бел Лакір-камень; палажыла Прачыстая Cyca Хрыста на Лакір-камень i ўроцы сцірала — думныя, падумныя, дзіўныя, падзіўныя, дзявоцкія i хлапецкія, i жэньскія, музькія, стрэшныя i папярэшныя, каб яны мінавалісь, нікагда ня 'трыгалісь. Амін.

956. Ад уроку

Госпаду Богу памалюся, маць Прачыстай пакланюся. Святая маць Прачыста_я, ліцо чыстае, стань на помач i ад уроку i ад прыгавору". На раба божага на такога-та дунуў, на нявернага, на праклятага плюнуў (дунуць на хворага i плюнуць на левы бок). Сам жа Госпадзі станя на помач i дасць час добры, гадзіну добрую.

957. Ад суроцы

Ехаў Бог па чыстаму полю на сівым коніку. Конік прыстаў — урэд перастаў. Урэд ягамосьці, выхадзі з косьці. Стань, Госпад Бог, нам на помач, святая Багародзіца, стань на помач, Ісус Хрыстос, стань на помач, святыя святочкі, гадавыя празнічкі, сколькі ў гаду маёцёсяГхрані, Госпадзі, Анюціна цела.

958. Ад злога чалавека

Госпаду Богу памалюся. Мацеры Прачыстай гасподняй пакланюся. Першым разам, гасподнім часам. Ішло тры хмаркі. Адна дажджавая, другая грамавая, a трэцяя ветраная. Дажджавую дождж размывае, ветравую вецер раздувае, грамавую гром разбівае. Хто на рабу божую Ганну злабу мае, хай таму на лоб вочы павыпірае.

Я з духам, словам, Гасподзь на помач.

959. Ад уроку

Ішла маць Божая Прачыстая па калінавым масту, вяла Ісуса Хрыста за правую руку, масьнічка праламілась, ад раб божый ад Маруты (імя) ўсё ліха адвалілась. Хто ўрок, таму скула ў бок. Перад рабам божым, перад Марутай, сам Ісус Хрыстос, сама маць Бугуродзіца Прачыстая.

285

960. Ад уроку

Ішоў Ян-пазван цераз жалезны мост, жалезным кіёчкам апіраўся, ад урокаў адбіваўся. Ад усіх, ад усякіх, ад воч паганых. Хто Івана ўрачэ — таму кроў вочы завалачэ.

961. Ад уроку

Госпаду Богу памалюся i Прачыстай Святой матары Хрыстовай пакланюся i ўсім святым. Усе святыя, станьця мне на помач.

Выгаваруецца рабу божаму (альбо рабіні) урокі-ўрочышчы, жаноцкія i парабоцкія, мужчыньскія i бабськія. Хто якімі ўрокамі ўрачэ, хай яму кроўю вочы завалачэ. I ссылаю я ўрокі на нятворанаю гару, на няхрашчонаю зямлю, дзе i пеўні не пяюць, дзе й гусі ня крычаць.

Там вам быць, там вам i жыць, a ў раба божага ня бываць, кошчы ня ламаць, крыві ня сушыць. Там ім быць, там i жыць, там i раскошавацца.

962. Ад уроку

Урок-урачышчэ, Ідзі на цяплішчэ. Ад каго стала —

Штоб на ім цела патрашчала. Соль яму ў вочы, Галаўня ў плечы.

963. Ад уроку i падзіву

Марціну, Марціну! Не станавіся рабу божаму (імя) падзіву, ані з хады, ані з яды, ані з думкаў, ані з мысляў. На моры на сінім там белы камень ляжыць; на тым камені стаіць дуб, a на тым дубе храпа. Хто тую храпу дастане, той маяму рабу божаму прыстане; хто тае храпы грызне, той маяго раба божага (імя) уракне.

964. Ад намаўкі

Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай Божай мацеры пакланюсь. Прачыстая Божая маці з прэстола ўставала, к рабе божай (імя) прыступала, намаўку шаптала, намаўку ўгаварала. Намаўку ўгавараю: намаўка ва сне, намаўка ў ядзе, намаўка ў хадзе. Намаўку ўгавараю, на балота адсылаю, на балотах пцічкі

286

лятаюць, траўку з'ядаюць, воду співаюць, з рабы божай (імя) намаўку зганяюць.

965. Ад уроку

Памалюся, пакланюся Госпаду Богу, усім святым святочкам, гадавым празнічкам, ранняй (вячэрняй) зорачцы. Госпада Бога прашала, Прачыстую мамачку на помач прызывала i рабу божаму помачы давала, i ўрок угаварала з следу, з ветру, з ядьг, з вады, з боку паглядных, з пустых рачэй, з паганых вачэй, i соллю сцірала, сваім духам здымала. Як етай солі ў краме не бываць, таргоўцам ёй не таргаваць, так i ўроку не бываць ні схадком, ні маладзіком, ні пад поўная. Як была на раду, так стаць на стану, маць цябе нарадзіла, a я ўсю балезнь адхадзіла, па ету порачку, па раннюю зорачку.

966. Ад уроку

На моры, на кіяні сядзіць старушка на камяні з вагніўцом, з крэмянцом; суроцы, уроцы адсякала, адбірала i на мора адсылала. Вадзіца-царыца, як ты Латыр-камень разбівала, ніцыя лозы падмывала, так етаму маладзенцу помачы давай, ад уроцы музькея, жэнськія, рабяччыя, дзявоччыя...

967. Ад уроку

Первым разам, добрым часам. За сінім морам, за шчырым борам стаіць зялезны тын, пад тьш тынам рассыпан чорны мак. Як таго маку ніхто не сабярэць, так раба божага ніхто не ўрачэць, амін.

968. Ад уроку

Як етаму дубу-дрэву на корані не стаяць, атросткаў не пускаць, веццем не махаць, як пакойніку з гроба не ўставадь, дарогі не тарыць, свету белага не бачыць, так у етай бабы ўроку не бываць, па касці не хадзіць, жылы не таміць, цела не паліць.

969.Ад уроку

Уполі, на святому полі ябланька стаяла. На ябланьцы дзед

сядзіць, стружачкі стружэ. Прыляцела тры янгалы з

неба.

— Пакінь, дзеду, стружачку стругаць, ідзі раба божу

(імя)

287

прыстрэты, намоўку ўгавараць. Як мёртвым з тагосвету не ўставаць, за сталом кубачкаў не піваць, так прыстрэту, намаўцы не буваць.

970. Ад урокаў (нячыстай сілы, нарадкі i г. д.)

Першым разам, добрым часам. Благаславі, Госпадзі, стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая, на радасы^ірэсвятое Стрэчаннійка Хрыстовае, памілуй, Госпадзі, ад 'сякія няшчасныя стрэчы, ад 'сякага паганага языка, ад ненавіснага глаза, пачутага, павіджанага, пагаданага, радаснага, жаласнага. I хто раба божага чалавека асурочыў, соль таму ў вочы, траскучае палена ў калена, штоб трашчэла i балела.

Як на моры Кіянскам, на гарэ на Сіяньскай, ранняя зара, вячэрняя зара, Абрамя, Храмя Ляксеевіч, i ты, Мар'я Хвёдараўна, упрашаю вас, умаляю, не сам сабою — кроўю сваёю, прашу вас на хлеб, на соль, із жаной, із дзеткамі. Лучэ, Лучэ, аддай нашы прытчы, каб раба божага етага чалавека суроцы не бралі, музькія, жэньскія, дзявоцкія, рабяцкія, падзіўныя, прыгаворныя, падумныя, пагаданныя, нашныя, дзянныя, ветраныя — уніміся, уцішыся, уляшыся. Як камню на корані не стаяці, веццем не махаці, так у раба божага етага чалавека болі не балеці, не ламіці, не калоці, не пароці, па сей час, па сею гадзіну, па сею часіну, пакуль я не гаварыў. Не я ж цябе радзіў, я раб божы етага чалавека ад суроцы, ад прытчы адхадзіў. Мой душок ціхонек, лягонек.

971.Ад уроку

Улесе на прыгорку стаіць сасна, тонкая, высокая, лісцем зялёная. Не баіцца ўлетку жары, a ўзімку марозу, ні жаркага сонца, ні яснага месяца, ні дробных зор. Так еты младзенец (імя) не баіцца ні ўрокаў, ні ўлёкаў, ні прыгавораў, ні падумных, ні памоўных, ні сярдзешных, ні пацешных, ні дзявоцкіх, ні хлапяцкіх, ні парабоцкіх, ні хазяінавых, ні хазяйкіных, ні мацерыных, ні атцовых.

Ні сваім духам — гасподнім, стань, Госпадзі, на помач, a етаму младзенцу (імя) на пользу.

288