Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

1036. Ад пярэпалаху

Першым разам, добрым часам, не я ж падзімаю, да матка Хрыстова, усякі волас: мужчыньскі, жаноцкі, гаўяджы, быдляджы, свінячы, заечы, птушэчы, мядзведжы, воўчы, нудлівы, санлівы, саплівы; табе не хадзіці i касцей не ламіці. Патуль ты мучыў, пакуль ты скучыў. Госпад да помачы; як Бог паможа, так i я памагу.

1037. Ад ляку, упуду, сцені

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся i ўсім святым прападобным кіяўськім, пячэрськім Антонію i Хвядосію,— станьця ўсе на помач ляк шаптаць. I вышэптую яго i счосаваю, i жэньскі i музскі, i дзявоцкі i парабоцкі, ветравы, зямляны, вадзяны, коньскі, каровяччы, i свінны i авеччы, гусіны, курыны, сабаччы i кашаччы. I ссылаю цябе, ляк: забярыця ляк бабы ў чапцы, мужчыны ў шапкі, дзеўкі ў косы, хлопцы ў магеркі; вятравы"на"вёцяр "ляцГ,""зямляны на зямлю ўпадзі, вадзяны. на вадзе плыві; каню ў ногі, карові ў рогі, свінні ў жываты, авечцы ў капыты, кошцы у^пячонкі, сабацы ў галоўкі, гусі ў дзюбкі, курыцы ў лапкі. I нясіця на маха, на балата, на крутыя горы, дзе вецяр ня вея, i людзі ня ходзяць, пеўні не пяюць, ваўкі ня выюць. Там чорны вол па гарэ ходзя, pacy аббівая, там увесь ляк прападая. Сам Гасподзь i матар Божая памагая.

1038. Ад ляку

Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюсь, маці Прачыстай пакланюсь. Добрай парой, вячэрняй зарой, вячэрняй зараніцай, божай памашніцай прыступі, памажы рабе божай Алені ляк гаварыць. Урошны, прыстрэшны, папоўскі, жыдоўскі, жаласны, радасны, ветраны, салодкі. Тут табе не стаяці, у лано не ўбіваці, сэрца не знабіці, касцей не ламаці. Сядзь ты на месці, на залатым крэслі, цябе маці нарадаіла, баба перабабіла, кума перахрысціла, на еты свет пусціла.

Я з словам, Бог з помаччу.

1039. Ад ляку, упуду, сцені

Зара Рына, зара Кацярына, пасватаемся, пасхадатаемся: у мяне сын, у цябе дачка. Вазьмі ў майго сына пярэпалахі нашныя i палуношныя, дзянныя й палудзённыя, i ценныя i ляканыя, i

309

завісныя i радасныя, i сабаччыя i кашаччыя. Выгаварываю пярэпалахі з буйныя галавы, з храбётнай касьці, з румянага ліца, з ясных воч, з чорных бравей. Патуль пахадзілі, патуль пагулялі, пакуль я кала ix не пахадзіў.

1040. Ад ляку

Прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацер Прачыстую, прыступіцеся, памажыце, станьце Мані не помач/

Зоры-зарнІцы, божыя памашніцы, прыходзьце ка мне, дайце рады мне i Мані, каб яна спала, гуляла, ніякія гадкі не мала. Ху! (хукаць), не мой дух — гасподні.

1041. Ад дзіцячага ліхацішча

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прэстоле стаяла, (імя) ліхацішча шаптала.

Ліхацішча-плюхацішча, нічаго-нічаговішча, з чаго ты стала, з таго перастала. Асіну ламі, крушыну трашчы, (імя) сэрца не бяры; ні ў маладзік, ні схода, ні ў падкове, ні перакроя, ні ў век ніколі ліхацішчу не бываць i ropa не знаць.

1042. «Ад іспугаў»

Вадзіца-царыца, божая памашніца, ідзеш ты лясамі, палямі, балатамі, крутымі берагамі, жоўтымі пяскамі. Абмываеш ты пяскі, мхі, балаты, абмый у рабы божай (імя) усе іспугі, каб яны па касцям не хадзілі, касцей не ламілі, алае крыві не распалівалі. Госпадзі Божа, дух прынімі, a ў нашай рабы (імя) боль знімі.

1043. Ад ляку

Папрашу я Бога. Святкі святыя, старыя i малыя, блізкія i далёкія, свае i чужыя, хлеб-соль прымайце i здароўе надзяляйце.

1044. Ад ляку, упуду, сцені

Упуд-упудзішча, выгаварываю я цябе з буйной галавы, з русага воласа, з руцівага сэрца, з жыл, з пажылак, з касьцей, з пакасьцей, з сустаў, з сусуавак, з раба божага Іванькі. Святы Светлы дзянёчак, стань на помач! Святы Мікола, стань на по-

зш

мач! Святая Пяцінка, стань на помач! Святое Ўзнясенне, стань на помач! Святы Пятрок-Павел, стань на помач! Святы Ілля, стань на помач! Святы Спас, стань на помач! Святая Прачыста, стань на помач! Святы Пакроў, стань на помач! Святы КузьмаДзямян, стань на помач! Упуд-упудзішча, высылаю я цябе на мха, на балоты, на гнілыя калоды, на белыя камення, на ракітавыя карэння.

1045. Ад супуду

Святое Благавешчанне, святое Хрышчэнне, бацюшка-цудат- ворац, Дух, Тройца, Купала Іван, Казанская Божая маць, Ільінская Пятніца, Ілля, Макавей, Спас, Бугуродзіца, Пакроў, Устрэчанне, благаславь Святая маць Бугуродзіца, святоя Ражаство, святой Сірахім, святой Іван, святыі апосталы, усе памоцьнікі, Госпадзі, памагіце, я памагаю i вы памагіце.

Пуды-пірапалохі, прытцы-прыгоды, скаціцесь, зваліцесь з буйнай галавы, з белага ліца, з бурных ног на мхі, на балоты,на гнілыя калоды, на цясовы сталы, на кружасты скацерці. Там вам раяванне, там вам красаванне, Таці на добрае здароўе. Дай Бог Тані пілось, елась, спаць хацелась. Госпадзі, памагі, я памагаю i ты памагі.

1046. Ад зляку

Першым разам, гасподнім часам памажыце святой Прачыстай мацеры Божай, станьце на помач.

Угаварую зляк. Зляк-пераляк, ускочыў радком, выскачыў задком з кашчэй, з машчэй, з быстрых ачэй, з рум'янага ліца, з жоўтай касці, з чорнай крыві, з рыжага м'яса на мхі, на балаты, на ніцыя лаза. Бог з помашчу рабе божай (імя). Угаварую зляк, дзяцінец, нервы, расстройства, нежыць, чорную балесць.

1047. Ад ляку, упуду, сцені

Памалюсь я Госпаду Богу. I гавару, выгаварую зляку з буйныя галавы, з гарачыя крыві, з усіх жыл, з пажыл, з сустаўцаў, з палцаў. Ці ты з падзіву, ці з паганых воч, тут табе ня стаяці, i косці ня ламаці, i сэрца ня ташніці. Ссылаю я цябе на крутыя горы, на белыя бярозы. Там табе піцяння, ядзяння i гуляння. I на моры на кіяні, на войстраві на Буяні сядзіць дзед i з усім морам размаўляя i еты зляк замаўляя.

311

1048. Ад пуду

У чыстым полі стаіць хвойка, пад таею хвойкаю ляжыць сошка. Хто будзе араці? Пракрасная пані будзе дахаджаці ў чырвоных ботах, таею сошкаю будзе араці, жалезнаю пугаю Тані пуд уганяці. Ен не будзе ўхадзіці, будзем сморадам сабачым частаваці.

1049. Ад пужання

Прашу Госпада Бога i Духа Святога, i святога аўторніка, Найсвенча матачка, памагала ўсім людзям, памажы i (імя), лячу з пужання, з пярэпугу. Перапуг каціны, дзяціны, сабаччы, уляканы, пужаны, мужчынскі, жаноцкі, хлапоцкі, тут табе ня быць, касцей не ламіць, сэрца не таміць, душы не скаміць.

Ідзі на сіне мора. На сінім моры хатка стаяла, a ў тэй хатцы бабка жыла, у кулак хапала, на сіне мора пужанне пускала.

1050. Ад зляку

На сінім моры камень ляжыць, на том камні баба сядзіць. Яна ні ткаха, ні праха, толькі ўмее зляк i нежысць лячыць. Прымоўны, прыгаворны, падасны, радасны, жаласны, прыстрэчны, прысмешны, падкідны, падлітны, ветрам наносны, сабачы, жаночы, дзявочы ўгаварваць ад Вольгі ўраджонай, хрышчонай з ачэй, з плячэй, з жывата, з румянага ліца, з сініх жыл. Тут табе не стаяці, касцей не ламаці, цела не пушыці, ліца не сушыці, холадам не знабіці, голадам не марыці, гарачкі не рабіць, крыві не халадзіць. Тут табе не ўчынацца ні сходам, ні маладзіком. Мужчынскі пад шапку, a жаночы пад чапец. Госпадзі, любі ж мой дух.

1051. Ад пярэпалаху

Святы Юрай, святая Мікола, матка Хрыстова, паня выцмяна, хадзі да мяне, дам табе сівога каня. Едзь на сіне мора. На сінім моры паны ў карты гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі віна наліваюць, п'юць, гуляюць, пярэпалах у госці зазываюць. Ты ж, пярэпаласе, па жыватку не хадзі, у бачкі не ўпірайсь, у сярэдзінку не ўлягай, пад грудзі не падварачай i костачак не крышы i сэрца не тамі. Ідзі сабе выкупайся, выкачайся, выгуляйся. Есць табе што напіціся i наесціся. Годзе гуляці, пара вопуху аблягаці.

312

1052. Ад ііярэпалаху

Дарую табе сівога каня, залатое сядло. Едзь ты на сіне мора. На сінім моры паненкі ў карты гуляюць, пярэпалаха дажыдаюць. Там табе сталы засланыя, кубкі налітыя. Напіціся, наесціся, выкупацца, выбадзяцца, выкачацца. Па жыватку не хадзі, жыватка не тамі, пад сэрца не падварачай, вопух не апухай, пярэпалах, прападай. Папяконню годзі гуляць, пара пярэпалаху прападаць.

1053. Ад ляку, упуду, сцені

Госпаду Богу памалюся, усім святцам пакланюся. Гавару, выгаварую раб божы купкі-пярэкупкі, пярэпалахі, i жэньскія, мужчыньскія, кашаччыя, свіняччыя, цяляччыя, кураччыя, гусяччыя, парасяччыя, каціныя, мышыныя, вуціныя, i коньскія, кароўськія, авеччыя, чалавеччыя — із буйныя галавы, з белага цела, з ліца румянага, i з сустаў, з палусустаў, i выдымаю, i высылаю на сіняе мора. На сінім моры прыстол стаіць, на тым прыстолі сядзіць тры дзявіцы, i чытаюць i выпісуюць, i па сінім моры рассылаюць. Мора скалыхнецца — пужання мінецца; няхай мора буяя, няхай раб божы гуляя.

1054. Ад пярэпалаху

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся. Стаіць прастол, кала тога прастолу стаіць тры дзявіцы: адна шые, другая шоўкам пашывае, трэцця ўрокі i ўлёкі знімая: кашэччыя, мышэччыя, дзявочыя, парабочыя, ветраныя, вадзяныя, урочныя, прыгаворныя, прыдумныя, прыгадныя. Тут жа табе не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не знабіць, гаручае крыві не праліваць, раба божае Алёне на помач даваць.

1055. Ад спугу

Добрым часам, первым разам Госпаду Богу памалюся, Госпада Бога папрашу, вячэрняй зары. Зара-зараніца, спутняя памашніца, памажы, Госпадзі, маёй Мані спуг загаварыць. Адкуль ты ўзяўся — ці дзённы, ці палудзённы, ці ветраны, ці вадзяны, ці з вачэй, ці з ветру — тут табе не бываць, касцей не ламаць, чырвонай крыві не паліць, цела не таміць. Ідзі, урок, на сіняе мора. Там на моры сядзяць тры сястрыцы. Адна золата ўлівая, другая платкі ўшывая, a трэццяя ад цябе, Мані, спуг угаварвая. Тут та-

313

бе, спуг, у маёй Мані не бываць i касцей не ламаць, i чырвонай крыві не паліць, i цела не таміць. A м^ёй Мані крэпка спаць i целам прыбываць. Цішанькі-лёганькі, мой дух на помач, мой дух пры мне, a Госпадзі Божа ііамажы табе.

I яшчэ так гавораць: «Хрыстос цябе нараджаў, усю балезнь, гарачку адганяў».

1056. Ад іспугу

Якая маць нарадзіла, такая i адхадзіла. Адна лён часала, другая збірала, a трэйця прыстрэк-іспуг угаварала.

1057. Ад ляку

Пайшоў Cyc Хрыстос на мёжу, шаптаць Марылі ляк пайшоў. Пайшоў Хрыстос на далінку, прабіў нагу на сцярнінку. Як той сцярнінцы не адчынацца, так тому ляку не адчынацца.

Села за стол тры браты: дуб на зямле, камень на моры, месяц на небе; сталГдумацьТгадаць, каму ляк забраць. Пайшоў ляк на мост, мост праламіўся — i ляк утапіўся.

Я славамі, a Госпад да помачы.

1058. Ад ляку

У цёмнам лесе пад дубам сядзіць баба без зуба, не ўмее ні шыць, ні бяліць, толькі па свету хадзіць да людзям ляк гаварыць — мужчынскі, жаночы, i хлапочы, i дзявочы, i цялячы, i сабачы, i кацячы. I заносіць еты ляк за цёмныя ляса, за шырокія паля, за сінія мара. Там табе піценне i ядЗенне, i гулянне, a дзіцяці (імя) сон i прыбуванне.

1059. Ад зляку

Мінуўся зляк пужлівы, баязлівы, начной, слядной, жаноцкі, хлапоцкі, мужчынскі, матчын, бацькаў, каціны, сабачы, таварацкі. У шчырым бару рос дуб. У том дубі дзвянаццаць какатоў, на тых какатах дзвянаццаць малайцоў. Як тых дзвянаццаць малайцоў не ўзяць, не дастаць,так етаму рабёнку прыстрэку, іспу- f^neiuBau^lAlWń^TioyHSi, ні маладзіком, ні сходна, ні на веку вяком.

314

1060. Ад спужання

Гасподзь Бог, Ісус Хрыстос i Бог святы, стань на помач гэтаму чалавеку.

На гарэ на Масіяне залатая цэркаў стаіць, на той царкве дванаццаць царыц — родных сястрыц. Яны шыюць, вышываюць, гэтаму чалавеку помач даваюць ад спугу.

Выкачвайцесь, балезні, лебедзем, макавым зярном рассыпайцесь.

1061. «Ад маладзенца (када спужаецца i яго калоціць)»

Стану я благаслаўлюсь, пайду перахрышчусь. 3 дзвярей у дзверы, з варот у вароты, у чыстае поле ў васточную сторану. У васточнай старане стаіць божая цэркаў. У етай цэркві залатой прэстол, на залатом прэстоле сам Ісус Хрыстос, прысвятая гаспажа, Бож'я маць Багародзіца, скорая памошніца, Міхайла-ар- хангел, Кацярына-мучаніца, Ілля-прарок, Дзмітрый, прыйдзіце ўсе, прыйдзіце, памажыце, пасабіце рабе божай Надзі. У рабе божай Надзі радзімцы прэстаўце, унутраныя, пазакожаныя, пазабалонныя, жылінныя i пажылінныя. 3 каждага пазваночніка, з каждай костачкі, з лёгкіх, печані, з гарачай крыві. Как вячэрняя зарыца-матушка патухае, палягае, так жа ў раба божай Надзькі ўсе балячкі патухалі, палягалі, так жа рабе божай Надзькі не было на сваём белам целе ні пасеку, ні парэзу, ні вопухалі, думныя ўрокі ўсе ўцяшалісь, унімалісь, ад дзеўкі-сама- думкі, ад бабкі-касматкі, ад трох ражэнцаў, ад двух жэншчын. Маць Марыя i сын i дзева, дай, Госпадзі, Надзі ноччу сон i днём угамон.

1062. Ад перапалоху

У чыстым полі касцёл стаіць, a ў том касцёле прыстол стаіць, a кругом прыстола ходзяць анёлы. Анёлы ходзяць, Найсвенту матку водзяць, у Госпада Бога найвышэйшага просяць, упрашаюць, умаляюць i Госпаду Богу пакланяюцца, i Найсвентай матке падчыняюцца: асвабадзі душу спужанага чалавека ад вялікага перапалоху, ад благога чалавека.

315

1063. Ад спужання

Першым разочкам, гасподнім часочкам. Госпада Бога ўпрашаю, a Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая гасподня, вялікая зара-зараніца, рабы божай (імя, хто замаўляе) памачніца, стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімі думамі.

Ехаў Cyc Хрыстос цераз калінавы мост. Калінавы мост здрыгануўся, раб божы (імя, каго лечаць) улякнуўся. Як на небе месячка састанавіўся, састанавіся ў раба божага (імя) жылкі ў пажылкі, краў у кроў, печань у печань; каляснік калесніка сустракая, чорным (?) адсякае, стрэчнае падкурая.

Дарогай ішоў Cyc Хрыстос, Пётра-Паўла, святы Лля, сустракаюць Прачыстую маці. Яны ў яе пытаюць:

Ох маці ж, мая маці, чым мы ету будзем балезць пакры-

ваці?

Будзем жа мы пакрываць чорнай рызаю.

Чорнай рызай пакрывалі, к сабе пераход любімага ліха прызывалі: любімае, радзімае, спужана^, уздрыганае, ураканае, аручае, перучае, ветраное, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пасмешна, прыгаворна, намоўна, з агня, з ветру, з вады, у раба божага (імя) ня быць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, серца не таміць, жылак не марыць, вочак не цямніць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, гуляла, буяла, пакуль раба божая Дар'я (хто замаўляе) прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з касцей, з машчэй, з чуткіх вушэй, з чырвонае крыві, з жоўтыя касці, з буйныя галавы, з румянага ліца, з русага валаска, з шчырага серца, з белага целца. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.

1064. Ад ляку

Спачатку назваць імя, на каго шэпчуць.

Гасподня Божа маці, прыступі, памажы зляк шаптаці — i мужчынскі, i жаноцкі, i хлапецкі, i дзявоцкі, i дзіцячы, i сабачы, i напушчаны, i апуджаны, i ветраны, i нутраны. Гасподн^МБожа маці, прыступі зляк шаптаці. На Ярдані Ісус Хрыстос стаяў'і святыя янгалы падзываў: «I святыя янгалы, прыступеце, памажэце, пярэпалаху не ймеце». A святыя янгалы сказалі: «Будзем піць i гуляць, быстрыя лозы цалаваць, дзе сонца не грэе i зоры не сходзяць, там, дзе аднэ поле, i другое, поле, i трэцяе поле, i поле з полем стыкаецца, пярэпалах мінаецца». Гасподня Божа маці, прыступі помачы пярэпалах уняці.

316

1065. Ад пужання

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамке пакланюся, я з словамі, Богз помаччу. Зоры-заранічкі, божы памашнічкі, памагалі Богу, памажыце i нам голас угавараці, умаўляці. Як мы не зналі, не ўгаваралі, не ўмаўлялі, a цяпер угавараем, умаўляем з белай касці, з румянага цела рабы божай Валі i курыны, гусіны, сабачы, свінячы, коніка, валоўска. Годзі ж табе хадзіці, бушаваці, белую косць ламаці, у жыватку штурмаваці, пад бокі па~дпірацГ,~пад сэрца падхадзіць. Ідзі ж ты туды, дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе пеўні не пяюць i мужчынкі сякерамі не сякуць. Там вам магайба дадуць, там піценне, ядзенне, ужыванне i новае прабыванне. Любіш мяне — любі мой дух.

1066. Ад ляку, упуду, сцені

Выхадзіця, спугі i здрыгі, злыя нечасьцівыя перапалохі. Спугі, здрыгі, выхадзіця чалавеччыя, выхадзіця i кашэччыя, выхадзіця i свіняччыя, выхадзіця i сабаччыя з раба божага, із шчырага сэрца, з рацівага жывата, з чорныя печані, з белага лёхкага, з петраха, з галоснай гартані, з ясных вачэй, із слухавых ушэй, з баявых наздрэй, із буйныя галавы, із белых рук, із рэзвьіх ног, каб i сэрца ня сушылі, i жывата ня крушылі, i цела ня знабілі, i касьцей ня ламілі. Ідзіця вы, спугі i здрыгі, на мхі, на балоты, на ніцыя лозы, на сухія лясы, дзе ветры ня веюць, дзе й сонца ня грэя, дзе i пціцы не летаюць i звяр'ё ня бегаець. Скорбі, балезні, спугам, здрыгам, злым.перапалохам амін,

1067. Ад іспугу, сценю

Памалюся, пакланюся Госпаду Богу i ўсім святым святочкам, гадавым празднічкам, ранняй (вячэрняй) зорачцы, святому аўторачку (у які дзень). Госпада Бога прашала, Прачыстую мамачку на помач прызывала i рабо божаму (імя) помачы давала, сцень, іспуппужаны, ліканы, i прыдумны, i прымоўны, прыгаворны, пасмешны, пацешны, дзявоцкі, мужчынскі, бацькаў, маткін, з ветру, з вады, з яды, удавіны, паграбенны, i слядошны загаварала. I па касці ты не хадзі, касцей не ламі, шырокіх плеч не сушы, буйныя галоўкі не палі, жывата i сэрца не тамі. Я ж з цябе, сцень, выбіраю, з буйныя галоўкі, з чорных (якія ў каго валасы, вочы) валаскоў, з чорных бровак, з карых вочак, з крас-

317

ных губак, з белых зубак, з румянага ліца, з шчырага сэрца, із грудзей, i гаручай крыві, із ногцікаў, з когцікаў, із жылак, із паджылак, із касцей, з усіх машчэй i адмятаю, на сіне мора адсылаю, на ніцыя лозы, ца цёмныя ляскі, на жоўтыя пяскі. Там вам піць-гуляць, у пуховых падушках спаць, i ў раба божага (імя) нікагда не бываць, па ету порачку, па вячэрнюю (раннюю) зорачку.

1068. Ад ляку, упуду, сцені

Першым разам, божжым 4acaivf. Зара-зараніца, божжая памошніца, зара ранняя, зара вячэрняя! Выгаваруецца з раба божжага i ўрок, i ўлёк, i ўдарны i падзіўны. На моры дуб, на тым дубу тры i дзевяць сукоў, на тых суках тры i дзевяць сарок, пашчабяталі ўлёк, i панські i татарські, i жыдоўські i маскоўські, i ад бацькі, ад дзяцей i ад злых вачэй.

1069. Ад ляку

Спуг-спугнічку, перапалох-перапалахнічку. Ляцеў салавейка, сеў на стаўбе, гняздзечка ўе, яечкі нясе, дзетачак вядзе. Як табе, салавейка, на стаўбе не сядзеці i гняздзечка не віці, яечак не несці, дзетачак не весці, так табе, спуг-спугнічку, перапалохперапалахнічку, у рабе божай дай жа не жахаць, не пужаць, жоўтай касці не ламаць, гарачай крыві не разганяць.

Я славамі, Гасподзь з помаччу.

1070. Ад спуду

Зоры-зараніцы, гасподнія памашніцы, памагалі Богу, памажыце i мне. Раннія зоркі, вячэрнія, i божы дзянёчак, святая нядзелька, прыступіце, памажыце рабу божаму (імя) ад іспугу. Сядзіць салавейка на стаўбе, уе гняздзечка сабе. Як салавейку на стаўбе не сядзець i гняздзечка не віць* дзетак не вадзіць, так табе, перапалох, у (імя) не бываць: ні жаноцкага, ні хлапоцкага, ні мужчынскага, ні дзявоцкага, ні таварыцкага, ні кацінага, ні курынага, ні цыганскага i ні сабацкага. I ссылаю вас, перапалохі, на мха, на балата, на ніцыя лозы, на быстыя воды. Там вам столікі пазасціланыя, кубачкі паналіваныя. Там вам піць i ўядаць, у раба божага (імя) перапалоху не бываць.

318