Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

бацько, дазірай маё дзіцятко. За гарою крамяною бегла рэчка траскуча, піскуча, ляскуча. Туды вона кліча, туды вона ішчэ несаноту, недрамоту, a маему (імя) наспаціся, нагуляціся, ніякім ачыцам не паддавацца, ні пудмоўным, ні пудгаворным, ні спешным, ні пацешным, ні падуманым, ні пагаданым, ні ветраным, ні насланым. Яе ж маці радзіла, на белы свет пусціла, сномкрасатою надзяліла, ніякіх ачыц не дапусціла, ні падуманых, ні пагаданых, ні ветраных, ні насланых, ні пудмоўных, ні пудгаворных, ні спешных, ні пацешных.

1162. Ад начніц («Вотначы»)

У лесе на верасе стаіць дуб, на том дубе сем какатоў, у тых какатах сем калубеняй, у тых калубенях лялькі i мамкі. Лялькі i мамкі, няньчыцеся, мамчыцеся, вотначай не пускайце, ні сціклівых, ні дрысклівых, ні крыклівых. Ссылайце, дзе пеўні не пяюць, сабакі не брэшуць, дзе людзі не ходзяць. Там ездзіць архайла Міхайла на вараным кані, коніка паганяе, пачынкаю не пускае, ад Тані вотначы адганяе.

1163. Ад крыксаў

Первым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы, святых угоднікаў божых упрашаючы. Святыя ўгоднікі божыя, прыходзьце мне на помач рабу божаму младзенцу Івану крыксы выгаварваць.

Ішла мацер Божая шырокай дарогай, нясла лыжачку масла i тры часнаковачкі. Часначку растаўку, маслічкам закушу. Выгаварваю з младзенца Івана крыксы-вярыксы на будаваныя калыскі, на мяккія падушкі, начныя, палуначныя, дзянныя i палудзянныя, i зсылаю вас, крыксы, дзе куры сядзяць, не крычаць, i штоб ты, Іван, не крычаў ды спаў.

1164. Ад начніц

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыстая Божа маці, прыступі, дапамажы (імя) начніцы шапгаці.

Начніцы, ці вы начныя, ці паўночныя, ці вы светавыя, ці вы ранішнія, ці вы дзёняшнія? Наце вам ножык да зарэжцеся, верацяно — скалецеся, нітачку — павесцеся, a ад (імя) адкасніцеся.

339

1165. Ад крыксаў

Госпада Бога ўпрашаю, Прачыстую мамачку на помач жалаю. Крыксы-плаксы ўгавараю, упрашаю з ёлкі зваліцца, на сук прабіцца, на іголкі пакалоцца, на шчэпкі нашчапіцца, a з (імя) адкасніцеся, раннія, вячэрнія, начныя, палуночныя, дзянныя, палудзённыя. Прашу вас, упрашаю выхадзіць вам з буйнай галавы, з русых кос, з ясных воч.

1166. Ад крыксаў-плаксаў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Я словамі, Бог з помаччу.

Ты дзед лесавы, я баба барава. Ідземо пасватаемся, пабратаемся. Вазьміце Наташыны крыксы, плаксы, па гарах, па далінах панясіце, Наташцы ў калыску сну прынясіце. Шоб Наташка спала й гуляла, у сне прыбувала. Бо яна крышчэна, бо яна свяшчэна. A воны не крышчэны, a воны не свяшчэны. Шоб воны крычалі, вішчалі, a мае дзіця шоб прыспалі. A майму дзіцяці прыспаць, прыгуляць, пры здароўі стаць.

1167. Ад крыксаў

Дзень добры табе, верасовы дзядок, дзень добры табе, верасовая бабка! У цябе сыночак Захарка, у мяне дочачка Наталка. Твайму сыночку Захарцы па лесу крычаці ды верашчаці, маей дочачцы Наталцы ў калысаццы спаці, да гуляці, да прыбуваці.

Ад чаго стала, шоб так яно i прапала.

1168. Ад крыксаў

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай маці пакланюся. Святая Прачыстая Божая маці, прыйдзі маладзёну нашніцу шаптаці. Лесавы дзед — гу-у, лесавая баба — гу-у. Пасватаемся, пабратаемся. У цябе маладзёна, у мяне маладзёніха. Вазьмі ў маёй маладзёніхі крыксы, плаксы, занясі сваёй маладзёніхі, пуд галованьку пакладзі, штоб мая маладзёніха спала i гуляла,. штоб у яе цела прыбывала.

1169. Ад крыксаў («Зноскі»)

Добры дзень, заморская бабка! Добры дзень, лясовы дзядок! Пасватаймася, пабратаймася, пакумемася, палюбемася. У мяне

340

сынок, у цябе дочачка, пажанема, падружэма. Няхай тваёй дочачцы крыксы-крыксавіцы i плаксы-плаксавіцы, a майму сынку спанне-прыбыванне. Усякія вочы хай прымае. Каб твая дочачка крычала i верашчала, a мой сынок спаў i прыбываў i ўсякія вочы прымаў.

1170. Ад начніц

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамке пакланюся, я з словам, Бог з помаччу.

Зоры-заранічкі, божыя памашнічкі, памагі Богу, памажыце i нам крыксы, плаксы ўгавараці, умаўляці. Бабка балотавая, бабка чаротавая, сыйдзем пасватаемсь, пабратаемсь, у цябе дачухначка, у мяне сыночак. Тваей дачухначке крыксы-плаксы, a майму сыночку спаць, гуляць, a на гора забуваць.

Любіш мяне — любі мой дух.

1171. Ад начніц, крыксаў

Госпаду Богу памолімся, Прачыстай мамцы паклонімся, усім святым апосталам, усім святочкам, гадавым празьнічкам,— усі мне станьця на помачы.

Дабрыдзянь, дуб Лебядзін! У цябе дачка, у мяне сын. I бяры ты ад яго плаксы i крыксы, i варыксы, i дзянныя, палўдзянныя, i нашныя, палунашныя, i ранныя, i вячэрныя. I бяры з жыл, з пажыл, з гаручыя крыві, з буйной галавы, з рацівага сэрца. Ідзіця вы на цёмныя лясы, на тоўстыя дубы, на шырокія лісты — там вам піць i буяць, a майму маладзенцу спаць i гуляць.

1172. Ад крыксаў

Госпада Бога ўпрашаю, Прачыстую мамачку на помач жалаю.

Зорачка-зарыца, красная дзявіца, мы с табой пасватаемся, пабратаемся. Вазьмі ў мяне дачышчу свайму сынішчу (у залежнасці, каго лечаць, або: вазьмі ў мяне сынішчу сваёй дачышчы), мае крыксы-плаксы, раннія, вячэрнія, начныя, палуночныя, дзянныя, палудзённыя, пужаныя, здрыганыя, уляканыя, крыкслівыя, дрыслівыя, прыглядныя, прыпадныя, пацешныя, пасмешныя, ад старых старух, старыкоў, ад старых старыц, ад маладых маладзіц, ад красных дзявіц, i ўстань, Госпадзі, на помач.

341

1173. Ад начніц

Добры вячортабе, цёмная ночка. У мяне сынок Адамко, у цябе Еўка дочка, пасватаймось, пабратаймось, пакахаймось i падружымося. (Імя) адсылае начнічышчэ-плаксівішчэ да на сіняе ж мора, да на крутыя горы. A бягіць жа рэчка за крутымі гарамі, траскуча~й пякуча, адсылаетудыначнічышчэ-плаксівішчэ.Да на быстрай рэчыцы ўтапіцеся, на верацёнах пакаліцеся, на пелюшках павесцесь, a ад рабы божай (імя) адчапіцеся.

1174. Ад начніц («Вотначы»)

Прашу я свайго старшага дамавога, сокала, i прашу я цябе, дзед Севярын. У цябе дачка крычыць i гукае, a мой сын няхай спіць i гуляе. Табе на прыбутак, a нам на здароўе. A з чаго стала, штоб там i прапала.

1175. Ад начных

Першым разам, божым часам Прасвятая Божая матка, прыступі i дапамажы начныя шаптаці i ўгавараці i сон накідаці. Начніцы-зарніцы, сонца Максім, месяц Трахім! Ішоў Госпад залатым мостам з залатым посалахам. Сустрае святога Пятра, святога Ллю:

Куды, святы Пятро, святы Ілля?

Іду ў чыстае поле, дзе сталы засціланы, кубачкі наліваны, неба з зямлёй здымаецца, начныя згадваюцца.

Няпраўда, неба з зямлёй не здымаецца, начныя не згадваюцца ні сходам, ні ў перакрою, ніякаю парою. Амінь.

1176. Ад начніц

Пайду я ў чыста поле чыстаю дарогаю. У чыстым полі стаяла яварава караватка. У той караватцы Божа матка, ля яе царыца, бож&я памачніца. Прашу я Госпада Бога міласерднага: «Сашлі з неба тры ягнелы з нажамі, з мячам], з вострымі спічакамі, начніцы скалечце, знясеце, спужайце, дзіцяці супакой дайце. Дай Божа, каб яно крэпенька спала, лёгенька ўстала, дай Божа яму на помач».

1177. Ад крыксаў i плаксаў

Стаіць Прачыста мацер Божыя на покуці, a ідал на парозі, a слуга (ангел-храніцель) на старожы. Прачыстуй мацеры Божай

342

малітвы, a ідалу — крыксы i плаксы i начніцы, a дзіцяці на прысыпання, штоб спала, прыедала i целу прыбувала.

1178. Ад крыксаў

Госпаду Богу памалюся, Божай мацеры пакланюся. Госпадзі, прыступі да памажы (імя) крыксы-плаксы шаптаці.

A чаго вы налеглі на ёго душу? Вы, крыксы-крыксавіцы, вы, плаксы-плаксавіцы. Вы налеглі на (імя) душу, то ідзіце вы ў тыя сківіцы, у тыя івіцы, у тыя шчэлепы. A мой (імя) хрышчоны, раджоны, благаславёны, шоб вон ноччу спаў, a днём гуляў, радасна пражываў.

Госпадзі, прыступі, памажы, на ёго сну нанесі. Хай вон спіць, гуляе, прыбувае, усякі вочы прымае.

I Божэ памажы, i Божэ памажы, i Божэ памажы!

1179. Ад начніцы

Начніца, начніца начная! Набяру я траўкі-мураўкі, как іголачка, вострую; станець яна цябя калоць, станець яна цябя жэч — адчаго ты рабу Сох'ю i знобіш i сушыш, i пакою не даеш ні ў ночуську, ні ў зорушку. Зара-зарыца, зара вутрання i зара вячэрня! Вазьміця ад рабы Сох-Ч худобіцу i дайце дабродзіцу, сон усю ноч i піценне i едзенне. Зарэ-зарушке краснець, рабе Сох'е здаравець.

1180. Ад дзіцячых хвароб («Знос»)

У вочы — сонейка, у патылічку — месячка, a ручкі — грабелькі, a ножкі — вілачкі. Сонейкам асвяціся, месячкам агарадзіся, паганаму зносу не дапускайся, паганы знос — кукіш пад нос.

1181. Ад дзіцячых хвароб («Зноскі»)

Госпаду Богу памалюся. Божай мацеры пакланюся. Госпадзі, прыступі да памажы (імя) зноскі шаптаці.

Зноскі-зносніцы, a вы зноскі-паўзносніцы, паўдзявоцкія, паўхлапоцкія. A наш (імя) зноскаў не баіцца. Вон хрэстом адхрысціцца, броўкамі адмаргнецца, веечкамі лупнецца, вочкамі адглянецца, носкам адсякнецца, губкамі ўсміхнецца, язычком адгаварыцца, a ножкамі адбяжыцца, вон зноскаў не баіцца.

I Божэ памажы, i Божэ памажы, i Божэ памажы!

343

1182. Ад крыксаў

Печку затапіць, a юшкі не адчыняць i казаць: «Крыксы-ва- рыксы, ідзіце за парог, дайце дзіцяці спакой. Начнічкі-сястрыч- кі, ідзіце з агнём i з дымам, a дайце дзіцяці спакой».

1183. Ад начніц

Угаварываю начніцы з курамі, з катамі, з сабакамі, урошныя, улежныя, прыгаворныя. Няхай каты крычаць, сабакі брэшуць, куры кудахчуць, a начніцы спяць, маўчаць.

1184. Ад крыксаў

Крыксы-плаксы, вячэрнія i раннія, паўночныя i дзянныя, урочныя* i прыгаворныя. На лес, крыксы, ляціце крычаць! Лесу буяць, a гэтаму дзіцяці спаць i маўчаць.

1185. На сон

Ішоў святы Юрай з Міколам, страчае зарніцу:

Куды ты ідзеш, зарніца?

Іду ў чыстае поле Госпада Бога шукаць. Госпада Бога не найшла, да Ларысе сон прынясла.

1186. Ад начніц

Што круціш?

Начніцы.

Круці, круці, каб ніколі не было.

1187. На добрае здароўе

Ночачка-матачка, беражы маё дзіцятачка, з вечара да ранку, з ранку да світанку i на ўсё жыццё.

1188. Ад дзяцінцу

Першым разам, божжым часам Госпаду Богу памалюся i святой Прачыстай пакланюся, матары Божжай,— стань, Госпадзі, на помач.

На сіням моры стаіць клетка, a ў той клетцы трыдзевяць дзвярэй, трыдзевяць парогаў, трыдзевяць замкоў, трыдзевяць

344

камянёў, на тых камянёх трыдзевяць дзяцінцаў. Цур табе, маладзеняц (3 разы), ад трыдзевяць дзяцінцаў, ад мужыцкіх i ад жаноцкіх, i ад дзявоцкіх i ад парабоцкіх, ад падуманых, ад пагаданых, ад прыстрэшных, ад прымоўных, ад прыгаворных, ад уцешных, ад пасмешных, ад калючых, ад балючых, ад свярбучых, ад нудлівых, ад пужаных, ад вадзяных, ад ветраных, ад усіх трыдзевяць дзяцінцаў. Сціхаюцца зорачкі ранныя i вячэрныя, уціхніся, уніміся ў раба божжага, дзяціняц. Я з словам, a Бог з помаччу.

1189. Ад падучай хваробы (ад «чорнай хваробы»)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы пакланюся, усёй нябеснай сіле: прыпадобнічкам, прыпадобніцам, божым праведным угоднікам, вячэрняй зарніцы — божай памачніцы. Памажыце ж мне Госпада Бога прасіці.

Ціхоны-пераходьі, вас упрашаюць, умаляюць, ссылаюць на вас дванаццаць братцаў старшых да семдзесят сем младшых. Ідзіце цераз чыстае поля, цераз сіняе мора, пападайце ў ціхую цішыню, на сухія асінкі. Туды птахі не залётуюць, звяры не забягаюць, совы не кугакаюць. От там жа вам, ціхоны-пераходы, пеці i гуляці i ў гнілых калодах прападаці. У белым целе больш не бываці, па касцях не хадзіці, крыві не паліць i сна не будзіць.

1190. Ад дзяцінцу

Адзін дзяцінец, два дзяцінцы, тры дзяцінцы, чатыры дзяцінцы, пяць дзяцінцаў, шэсць дзяцінцаў, сем дзяцінцаў, восем дзяцінцаў, дзевяць дзяцінцаў, дзесяць дзяцінцаў, адзінаццаць дзяцінцаў, дванаццаць дзяцінцаў. Ішлі дванаццаць малайцы, неслі дванаццаць тапары. Яны не ішлі лесу рубаць, да ішлі цэркаўку рабіць. Цэркаўку не рабілі, да дзіцяці дзяцінец лячылі.

1191. Ад дзяцінцу

Госпудахна-божухна, прыступі, дапамажы Насці гора лячыць. Сем палей, на восьмым полі стаяць сталы пазасціланыя, стаяць кубкі паналіваныя, ляжыць чорнага пеўня галава. Ты ж, галава, ні еш, a з Насці ўсё ліхое гора злезь.

345

1192. Ад радзімцу

Первым разочкам, гасподнім часочкам. Госпада Бога ўпрашаю, Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая гасподня, вялікая зара-зараніца,рабыбожай (імя) памачніца, стань, ГоспадзІ, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі — Гасподзь сваімы думамі.

На сіянь-полі стаяў дуб. Пад тым дубам стаіць прыстолік, скацерачкамі з пацерачкамі пазасціланы. На том прыстоліку хлеба-солі залажона, на том прыстолІку ў кубачкі віно паналівана. За тым прыстолікам сам Гасподзь Cyc Хрыстос сядзіць, у чарачкі віно налівая, к сабе Пётру i Паўла на свіданне зазывая, a святога Іллю да сіняга мора па вадзіцу пасылая. Вот Ілля вадзіцу набірая, к сабе пераход любімага ліха прызывая: любімае, радзімае, спужанае, уляканае, уздрыганае, аручае, пяручае, ветраное, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пасмешнае, прыгаворнае, намоўнае, з агню, з ветра, з вады, у раба божага (імя) не бываць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не таміць, жылак не марыць, галовачкі агнём не паліць, вочак не цямніць, вушак не глушыць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, буяла, гуляла, пакуль раба божая Дар'я (хто лечыць) прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з касцей, з нагцей, з чуткіх вушэй, з чырвонае крыві, з жоўтае касці, з буйнай галавы, з румянага ліца, з русага валаска, з шчырага сэрца, з белага целца. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.

1193. Ад дзяцінцу

Первым разам, божым часам, Госпада Бога ўмаляючы, святых угоднікаў божых упрашаючы. Святыя ўгоднікі, прыходзьце мне на помач младзенцу Івану мяжыт выгаварваць — ляклівы, труслівы, калатлівы, падлівы, пужлівы, крыклівы, сухі i ліхі, i кашэчы, i чалавечы, i кароўі, i сабачы, i кацячы, i бацькоў, i маткін, ветравы, агнявы, штоб гэты мяжыт у Іванавай галоўцы не стаяў, не хадзіў, сэрца i нервы не знабіў, не трусіў, не калаціў. Выгаварваю мяжыт раба божага младзенца Івана ранняй парой, вячэрняй парой з кашчэй, з машчэй, з белага ліца, з краснага языка, з больнага жЫвата, з сямідзесят жылкаў, з сарака суставаў, штоб ён у раба божага младзенца Івана не стаяў, не хадзіў, нерваў яго не халадзіў. I ссылаю мяжыт Івана на мха, на балота, на ніцыя лозы. Там ты развівайся, гуляй, красуйся, a к рабу божаму Івану не варачайся.

346

1194. Ад патайніка

Госпада Бога ўпрашаю, Прачыстую матку на помач жалаю, ад етага раба божага (імя) патайніка атымаю, угавараю, упрашаю, адсылаю за цёмныя лясы, на жоўтыя пяскі, дзе людзі не ходзяць, пташкі не лятаюць, дзе малыя дзеці не гуляюць. Там я яго пакідаю, зялезным тынам загараджую, вострай мечай засякаю, урошнага, прарошнага, падумнага, прыгаворнага, нашнога, палуношнага, дзяннога, палудзённага, пужанага, зраджанага, крыклівага, дрымлівага, вадзянога, землянога, ветранога, агнявога. Прашу яго, упрашаю выходзіць з буйнай галавы, з русых кос, з жывата, з белай касці, з жоўтых мазгоў, з краснай крыві. Па касці табе не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не знабіць, сон не знаравіць, крыві не таміць.

1195. Ад прыступу чорнай балезні

Першым разам, божым часам. Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся i ўсім святым апосталам.

Ехала маць Прачыстая з Кіева на вараном кані, жалезным прутом паганяла i з (імя) сухоты, ламоты, патайнік, пужанне выбірала, на сіняе мора брасала. Ей памагалі ўсе святыя нябесныя ангелы. Ідзіце вы, сухоты, ламоты, пужанне, дрыжанне, на сінія моры, на жоўтыя пяскі i сухія лясы, a к (імя) не вазврашчайцесь. Не я знаю — Бог знае i мне памагае. Амінь.

1196. Ад дзяцінцу

Лячу я магучую балезнь. Цар Ануфры, цар Кассяну, прашу я цябе, угаварываю цябе: пакідайце, не займайце. Не будзеце пакідаць — буду на гарачыя скуры здзесь жэгці, пекці, асінавым дымам курыць. Хазяін лесавы, хазяін дамавы, выпрашываю цябе i слуг тваіх, i хазяйку тваю: пакідайце, не займайце. Па шырокай дарозе выпраўляю. I тая дарога золатам высыпана, серабром выслана. Лі прыстола тры пані кубачкі наліваюць, магучае балезнь забіраюць. Там i спаць i гуляць. Балезні ў (імя) не бываць, косці не ламаць, сэрца не таміць — урочны, падзіўны, пасмешны, сухотны, ламотны.

Лячыў Кузьма, не мой дух — божы, маць Прачыстая на помач.

347

1197. Ад пераходу

Госпаду Богу памалюсь, Прачыстай матцы пакланюсь i ўсім святым гадавым празьнічкам, кіяўськім, пячэрськім, русалімськім, вялікім, 'маленькім,— прашу я вас к сабе на помач.

Параходзішча, параходзішча, ня хадзі па жывацішчу, i ня хадзі, ня сушы, гаручыя крыві ня разлівай. A колі будзеш хадзіць, сашлём цябе да жыдоў, да нягодных душ; там цябе яны будуць біць i караць дубцамі i кіямі, i пугамі.

1198. Ад радзімцу

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся i ўсім святым божжым прападобным, кіяўськім, пячэрськім, Антонію i Хвядосію,— станьця ўсе на помач рабу божжаму ўрадзімца ўхадзіць i ўгаварыць.

На Сіяньскай гарэ стаяў лес, a ў том лесі хадзіў дзед, i нізенькі i маленькі, сівабародзенькі, лес ламіў i ўрадзімец загаварыў, i прыцешны i прысмешны, i прымоўны i прыгаворны, i ліцавы, i лабавы, i кутравы, i жылавы, i касцявы, i патылашны. Патуль ты стаяў, патуль ты буяў, пакуля я ня знала i Госпада Бога прызывала, вышэптавала яго i выгаваравала із касьцей, із машчэй, із ясных вачэй; i ссылаю я на маха, на сіняя мора, па крутом лажку да па шчырам пяску.

1199. Ад дзяцінцу

Прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацеры Прачыстай, прыстугііцеся, памажыце, станьце Мані на помач.

У сінім моры на дне мора ляжыць камень. Пад тым камнем ляжыць яйцо. Камень здраганецца — яйцо разаб'ецца, a Мані дзяцінец мінецца. Ху! Не мой дух, гасподні.

1200. Ад дзіцячай хваробы

У полі дуб без карней i без голля, i без камля, i без маршчын. A на дубі птах сядзіць без ног, без крыл i без ачэй. Як етаму птаху з дуба не злятаць, так параходам не буваць. Амін.

1201. Ад дзяцінцу

Пералёт-пералёце, пераход-пераходзе, няма табе нічога ні піці, ні есці, ні супачыначку весці. Вазьміце вы буланага каня i

348