Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
577
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

1112. Ha добрыя роды

Госпаду Богу цамалюся, Прачыстай матцы пакланюся. Ішоў Гасподзь Бог Cyc Хрыстос з нябес, за ім Прачыстая матка ішла, у правай руцэ залатыя ключы нясла. Сустракая Гасподзь Бог Cyc Хрыстос з нябес:

Куды ты, маць Прачыстая, ідзеш?

Іду я парадніцу адведаці i младзенца з жывата выпускаці, Ці ты ж младзеняц, ці младзенка — пара табе з жывата выхадзіці, парадніцы кроў разліці.

Прашу я цябе, Прачыстая маць, к сабе на помач з сваёй правай рукою.

1113. На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матцы пакланюся. Я, Госпадзі, з словам, ты, Госпадзі, з помаччу.

Ясны месяц парою ўсходзіш, парою заходзіш. Раба божая Параска парою занялася, парою родзіш; прыдзя табе паследняе ўрэмя — адчыняны табе вароты.

1114. Ад несвоечасовых родаў

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Бел камянь горы сціскаў, царськія вароты самі запіралісь, у рабы божай самі косьці схадзілісь i да пары i да гадзіны i да паўгадзіны. Прыдзя час i napa, выхадзі, як із лука страла. A ў том я не знаю, што занімалась, ці князь, ці княгіня. Яе я не знала, што занімалась, штоб я не знала, як яно абраджалась: прыдзя час — родзіш без мяне.

1115. Ад несвоечасовых родаў

Госпаду Бргу пакланюся, Прачыстай матары памалюся. Ішла Прачыстая сінім морам, шырокім полем, залатым матузом падпаразаўшысь, залатой прасціной падпіраўшысь, у руках нясла ключы залатыя. Ішла яна да рабы божай залатыя замкі замыкаці, шоўкавы повяс к сэрцу прывязаці, нарождэнніку (цы) да свае пары, да свайго ўрэмя стаяці, a 'к прыдзя ўрэмяпара, тагды як з луку. страла.

329

1116. Пры родах

Госпадзі Божа, багаславі, i маць Прачыстая, памажы! Упрашаю Госпада Бога i Яна Храсціцеля, закрывайця, заберагайця сваім часным храстом. Як на мор'і, на лукамор'і там ляжыць бел камень, a на том камні сядзіць мацер Божая Бугуродзіца Трыярушніца, гасподнія, божыя прэпадобніца. Упрашую ж я Госпада Бога кажную часіначку, кажную гадзіначку,— апрастай, Госпадзі, рабу божыю Матруну; пусьці, Госпадзі, ету душухну, нарождзеную, сатвароную, на еты свет на будушчы век. Жыў Бог — жыва й душа.

1117. Пры родах

Стану я возля акенца проціў яснага сонца, тудой ідзе маць Прачыстая з утрэні-абедні з яркімі свячамі, залатымі ключамі. Ярыя свечы заггалівала, залатыя замкі адмыкала, царскія вароты адкрывала, на абедню паступала, матку ўмаўляла, на места ставіла, у этай рабы божай нарады займала. Амінь.

1118. На добрыя роды

Чараз поле чыстае, чараз мора быстрае шла маць Прачыстая. Там яна траўку рвала, вадзіцу брала, рабу божую Ганну ўсё цела падмывала i ў мора спускала. Як па мору вадзіца разыходзіццадак штоб у раб божай Ганны косці разыходзіліся. Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае i нам памагае. Я з словам — Гасподзь Бог з помаччу i Святым Духам.

1119. На добрыя роды

Ішоў сам Гасподзь з небяса, згубіў залатыя ключы з-пад паяса. Мацер Божая ішла, залатыя ключы знайшла. Замкі, атапрыцеся, царскія вароты, атварыцеся, паясы, развяжыцеся, раба божая Матрона (ці хто), з дзіцёнкам разлучыцеся.

1120. Каб лёгкія роды былі

Як у полі пры дарозе там стаіць царква. Туды ішла маць Прачыстая i нясла дванаццаць ключоў, адмыкала дванаццаць

ззо

замкоў. Яна замочкі адмыкала, царскія вароты адчыняла i з цела младзенца выпускала. Ці шчука, ці шчуканец, вылезь з цела скоранька, ручанец. Ішла прасвятая Багародзіца з калянай стралой i стралой выстраліла i па чыстаму полю ўрокі-прарокі размятала.

1121. На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, усім божым угоднічкам укланюся. Ранняя (вячэрняя) зара-зараніца, прашу быць Аўхіму Міхайлаву (знахар) памашніца. Раба божая i прэсвятая Бугуродзіца, i ты, маладзец (дзявіца),— няма ^ары, няма й травы, царськія вароты пазапіраны i кворткі пазамыканы. Прыйдзя пара — парасце трава, царськія вароты па'дпіраюцца, i кворткі па'дмыкаюцца, моладцу ці дзявіцы на свет можна выйці (быку ці цяліцы, жарабцу ці кабыліцы).

1122. На добрыя роды («Прошча»)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці з прастола ўставала, рабе божай (імя парадзіхі) дзіцятка адмаўляла, сустаўчыкі адмукала.

Божа маці да цэркаўкі шла, залатыя ключы нясла, срэбныя замочкі адмыкала, царскія вароты адчыняла. Вы, замочкі, адмыкайцеся, царскія вароты, адчыняйцеся, рабе божай (імя) сустаўчыкі адчыняйце, маладзец-малодзенька, на гэты свет з'явіцеся. Гара, разайдзіся, камень, раскаціся, жалеза, растапіся, шкло, разбіся, вада, разліся, дубок, развейся, маладзенец-мала- дзенька, на гэты свет з'явіцеся. Як хлопчык, то на коніку, як дзевачка, то на рыбінцы.

1123. На добрыя роды

Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай маці пакланюся. Я словамі — Бог з помаччу рабе божай Ганне роды адкрываці.

Залатыя ключыкі, адамкніцеся, вы, царскія вароты, адчыніцеся. A ты, янгёл, не ляжы, ножкамі папіхайся, даверху дабірайся.

331

1124. Парадзісе

Божа маці, прыйдзі мяне ратаваці, маё цела распрастаці, мае жылкі выпраўляці.

*

**

Сячыся, рубайся, i на еты, свет, младзеняц, яўляйся.

1125. Пасля родаў

Святы Марцін, распусці на сем аршын, святы Несцер, Нес- іюр, звядзі на персцень, пастаў сустаў на сустаў, на сцыкі дзірачку астаў.

1126. Ад грудніцы

Грудніца-маладзіца, ідзі ў чыста поля ад рабы божай Праскоўі. Як у чыстым полі ветру не шумець, не буваць, так у раба божай у Праскоўі грудніцы не буваць. Здую, сплюю раба божай Праскоўі грудніцу. Амін, амін, амін.

1127. На захаванне плода (жывёле)

Есь у моры царык-камень мікадоньскі; як яму з мора ня рыцца, так кабылі гэтай бяз урэмя не жарабіцца.

1128. На захаванне плода (жывёле)

Кабыла вараная, шэрсць чарная, буйная галава, хрябетная касьця; як дзержыш зубы ў раце, так дзяржы да пары садзержашча ў жываце.

1129. На захаванне плода (жывёле)

Ішоў Хрыстос цераз калінавы мост,— камянь, каціся, Жарабя, пары дзяржыся, амін.

1130. Ад начніц

Цёмная ночка Начніц парадзіла, Малому дзіцяці Мукі нарабіла;

332

Яснае соўнійка Дзень начынаець, Начніц праганяець, Дзянніц насылаець, Боль сунімаець.

Шух у печ! Шух у печ!

1131. Ад начніц

Вячэрняя зара-зарыца, забяры ў майго дзіцяці плач i начніцы. Шух у печ, шух у печ!

1132. Ад начніц, крыксаў

Сонца за лес, крыкса на лес, a дзіцяцю спаць...

1133. Ад крыксаў

Вуйду я на дварочкі, гляну я на зарочкі. Ох, зоркі вы, зарнічкі, вы родненькія сястрычкі, a кйтора з вас найрадзейша, a катора з вас наймілейша? Збярыце етай (імя) крыксы-плаксы, занясіце на сіняе мора, на крутыя горы, на Васіяньску гору. Там вам калыскі залатыя, пелюшкі шаўкавыя. Вы ж пелюшкамі адзявайцесь, a калыскамі ўзмахвайцесь.

1134. Ад крыксаў, плаксаў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Я словамі, Бог з помаччу рабе божай (імя дзіцяці) крыксы шаптаці.

Зарніцы, родныя сястрыцы, вазьміце Валіны крыксы, плаксы, па гарах, па далінах панасіце, у калыску сну прынясіце. Шоб (імя) спала, гуляла, у сне прыбувала. Шоб (імя) прыспаць, прыгуляць, пры здароўі стаць. A тыя, каторыя наслалі, шоб оны крычалі, вішчалі, a мае дзіця шоб прысыпалі.

1135. Ад крыксаў

Зоры-зараніцы, божыя памашніцы, вазьміце дзецкія крыкніцы — дзенныя, палудзенныя, начныя, палуначныя, прыдуманыя, прыгаданыя, урочлівыя, прыгаворныя. Тут вам не стаяць, крыві не разжыгаць, младзенца не сушыць.

ззз

1136. Ад начніц, крыксаў

Первым разам, божым часам. Госпаду Богу памалюся, матцы Прачыстай пакланюся. Матка Божая святая, стань мне на помач — рабу божаму младзенцу крыксы гаварыці.

Зоры-зараніцы, красныя дзявіцы, вазьміця вы крыксы-наш- ніцы, i бацькавы i маткіны, i дзявоцкія i парабоцкія, i жалосныя i карысныя, уцешныя i пасмешныя, светавыя, заравыя. I вам, зорачкі, на стаяння, a рабу божаму младзенцу на здароўя; вам, зорачкі, пасвяціці, a рабу божаму младзенцу паспаці.

1137. Ад крыксаў

Крыксы-начніцы, дзянныя, вечарныя, палуночныя, ідзіце на мхі зыбучыя, на воды бягучыя, дзе люлькі, зыбкі, разныя напіткі. Там піце, гуляйце, на раба божага младзенца Андрушку забывайце. Не я забаўляю — з Госпадам Богам, са Ісусам Хрыстом, са ўсімі святымі. Ва векі амін.

1138. Ад нашніц, крыксаў

Крыксы, крыксы, дарую я вас хлебам-соллю, белай рубашачкай, красным паясочкам — даруйця майго дзіцяці добрым здароўем i сном!

1139. Ад крыксаў

Добры вечар, куркі серыя, белыя! К вам хазяюшка прыйшла, хлеб-соль прынясла. Хлеб-соль вы з'ядалі, a майму дзіцёначку каб спаць далі. Не сваімі думамі, a гасподнімі славамі, прылюбі мой душок ціхенькі, лягенькі, дай Госпадзі на помач.

1140. Ад начніц, крыксаў

Курачкі-сакатушкі, вазьміця ад маладзенца начнушкі; вам, курачкі, спяваці, a маладзенцу спаці.

1141. Ад начніц, крыксаў

Першым разам, другім часам. Дабрывечар, курачкі-сястрыч- кі! Вазьміця ад Адаркі нашнічкі, дзянныя, палудзянныя, нашныя, палунашныя. Куры жоўтыя, куры чорныя, куры белыя, куры рабыя, a ня кадун вас нарадаіў на раба божага Адарку. Цур цябе, храшчонага, нараджонага.

334

1142. Ад начніц, крыксаў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай матары пакланюся.

Дабрыдзянь, куркі Матрункі! Ці спіця вы?

Спім!

Няхай жа i раб божы Змітрок спіць.

1143. Ад начніц, крыксаў

Стань, Гасподзь Бог, на помач! Дабрывечар, зара-зараніца! У мяне хлопчык, у цябе дзявіца. Вазьміця ад майго хлошшка нашніцы сваёй пракраснай дзявіцы. Куркі-сакатушкі, вам усю ноч сакатаць, a рабу божаму ўсю ноч спаць. Вы, сабачкі-браху- ны, вазьміця ад раба божага крыкуны. Дай Бог на помач.

1144. Ад начніц, крыксаў

Первым разам, добрым часам. Госпаду Богу памолімся, Прэсвятой Бугуродзіцы паклонімся, стань ты, Госпадзі, на помач.

Выгавараваю крыксы-плаксы, дзянныя, палудзянныя, нашныя, палуношныя, урошныя, прыгаворныя, ветраныя, вадзяныя, прыдумныя, прыгадныя, жаноцкія, дзявоцкія, рабяцкія, хлапяцкія. Куры крычаць, куры крычаць, a табе, раб божы, вяляць спаць, муўчаць.

1145. Ад начнікоў (начніц)

Прышлі, Госпадзі, маяму дзіцятку сон з чужых, дальніх старон, a растушкі i драмушкі з гасподніх (sic!) ваздухом, штоб яно спала i драмала, i расло, i прыбывала. Ляцелі сарокі цераз дзіцячы двор высокі, да ўхапілі крыксы i плаксы, начніцы i ўрокі, да панеслі цераз чараты, цераз балаты, да ўтапілі ў яр глыбокі, крыльцамі замялі, ножкамі заграблі.

1146. Ад начніц («Вотначы»)

Бег ваўчок-ваўчышча, разінуў рацішча. Ты, ваўчок-ваўчы- шча, бяры Івана начышча, нясі сваім дзеткам. У тваіх дзетак сем мацярок, a ў Івана адна матка. Хай спіць да гуляе, да цела прыбувае.

335

1147. Ад начніц («Вотначы»)

У цёмным лесе стаіць хатка, у той хатцы — ваўчыца. Тая ваўчыца па лесе бяжыць i крычыць. A Івану спаць i гуляць, i целу прыбуваць.

1148. Ад начнога

Ішоў леў шырокаю дарогаю з залатою сякераю. A на той дарозе стаяла бяроза. Стаў тую бярозу рубаці, сталі на моры трэскі летаці. Божая маці, прыступіся нашаму дзіцяці начное выгавараці.

1149. Ад крыксаў

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры Божай пакланюся, кіеўськім, пячэрськім усім сілам нябеськім, усім святым гасподнім божым угоднікам i ўсім святым гасподнім божым скорым памочнікам. Усе святыя гасподнія божыя ўгоднікі, усе святыя божыя скорыя памочнікі, прыступайце рабе божай Мані (як зваць тое дзіця) да помачы, начніцы лячыць-выгаваруваць.

Курачкі-сястрычкі, ідзіце забярыце ад Мані начнічкі. У полі рэчка, сухі дуб, сырое карэнне. Пад тым дубам сядзіць бабка. Прашу цябе, бабка, благаю цябе, бабка, прыйдзі забяры з мае Мані крыкі, зыкі, начніцы, палуначніцы, начныя-палуначныя, вячэрнія-палувячэрнія, дзяняшнія-палудзяняшнія, палўдзяшнія (якія зоры ёсць, усе так успамяні). Занясі ix за дунай-мора, за дунай-поле. Там ім піць-гуляць, добра сабе маць, a ў рабы божай Мані начніцы не бываць i болі не чуваць, i харч паядаць, i крэпкім сном спаць.

1150. Ад начніц

На бялянскім полі стаіць грушка, на той грушке вісіць калыска. Ля калыскі сядзіць бабка. Ня ўмее ні шыць, ні прасць, толькі ад ночы лячыць.

1151. Ад крыксаў

Учыстым полі стаіць бяроза, пад таею бярозай стаіць дзячок

здоўгаю пугаю — крыксы паганяе, крыксы, плаксы панянятам у падушку. Там вам піць i гуляць i да етага дзіцяці патрэбы не маць; a мой душок ціхенькі, лягенькі — сціхайся, злягайся на помач, на вялікую палёгку.

336

1152. Ад начнікоў (начніц)

3-пад цёмнага лесу ўбегла дзевяць дзевяцей дзевіц, да ўсе яны сястрыцы. Да ўхапілі ад маго дзіцятка крыксы i плаксы i начніцы, пабеглі крутымі беражкамі, жоўтымі пяскамі за цёмныя лясы, на зялёну мураву. Там яны сабе гуляюць i спачыўкі маюць. Там вы сабе гуляйце i спачыўкі майце, a маго дзіцятка не турбуйце! Няхай маё дзіцятка спіць i гуляе, i расце i прыбывае. Угу! Пабеглі, панеслі! Бяжыце, нясіце, a маго дзіцятка не турбуйце.

1153. Ад крыксаў

У полі стаіць ігрушка, пад ігрушкаю белы камень, на камені прыстол стаіць, за прыстолам чатыры папы сядзіць, у чорных жупанах, шырокіх рукавах. Кадзільніцамі' матаюць, ад гэтага дзіцяці крыксы i плаксы i нуду атнімаюць i на сіняе мора ссылаюць, a яму сон прысылаюць.

1154. Ад начніц («Вотначы»)

Ішлі майстрэ праз трое дзвярэй, сухога дуба рубалі, на пералесак клалі, сабе на прыбытак, a Йвану на пажытак. Хай спіць да гуляе, да цела прыбувае.

1155. Ад начніц («Нашнікі»)

Нашнік-нашнік, жалезны сашнік, адкуль прыйшоў, туды пайшоў, адкуль прыехаў, туды паехаў, адкуль прыляцеў, туды паляцеў. За марамі, за балатамі зарэзала сем кабаноў, сем бараноў, сем бугаёў. Там кухары гатавалі, у скрыпачку ігралі, з (імя) нашнікі знімалі.

1156. Замова на сон

На Сіянскай гарэ стаіць дуб. На тым дубу дванаццаць какатоў, на тых какатах дванаццаць вараноў. Самі яны чорныя, вочы ix чорныя, дзюбкі ix чорныя, кохці ix чорныя, крыллі ix чорныя. Вачамі яны выглядалі, дзюбкамі яны выклявалі, кохцямі яны выдзіралі, крыллямі яны вымяталі, Івану спакойны сон засыпалі. Ціхенька, лягенька спаць жадалі.

337

1157. Ад начніцы

Е ў нашага Бога шырокае поле. На том поле — сіняе мора. На_сінем моры стаяў дуб: двінаццаць какатоў, двінаццаць каранёў. У старшым какаце сідзеў старшы пеўнік. Ен песінкі (с)піваў, з раба божага (імя) начніцы ўга [в] араў. Начніцы дные (дзённыя), супаўночныя, уга[в]араў, усылаў: «На сіням моры сталы засціланые, кубкі наліваные. Там вам, начніцы, піць, гуляць! Там вам свадзьбы спраўляць! У раба божага (імя) век зроду начніц не бываць!»

1158. Ад начніц, крыксаў

Я з таго свету сваю мамачку ўспамінаю, начнікі, крыксы загавараю. Прыступі, Гасподзь, дапамажы.

Ішла пані ў чорным плацці, нясла начнікі — на панянята, на дзекаранята, на жыдзянята. I як з таго свету мамачцы не ўстаць, так крыксаў, начнікоў у Наташкі да смерці не бываць.

1159. Ад начніка

Дабрыдзень, начніча, добры чалавеча. Адкуль ты ўзяўся, ці ты накідны, ці ты насланы, ці ты накалымны? Ідзі ў шчырыя бары, у цёмныя лугі, дзе ногі не ходзяць, тавары не гоняць. Там табе піці, гуляці, шумаваці. Як мне, Просі, пад вянцом не стаяці, на пасадзе не сядзеці, a дзіцяці лёгенька спаці, так вам, пакідным начніком, ніколі не бываці.

1160. Ад крыксаў, плаксаў (на ноч)

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Я словамі, Бог з помаччу рабе божай Наташы крыксы шаптаці.

На заходзе сонца стаіць дуб, a ў том дубе змеянята. Шоб воны крычалі, пішчалі, Наташку забаўлялі. A Наташцы прыспаць, прыгуляць, пры здароўі стаць.

1161. Ад начніц

Госпаду Богу памалюся, святой матухне Прачыстай пакланюся. Прачыста маці да помачы стаці ў раба божага (імя) крыксаў, плаксаў, несаноты шаптаці.

Ідзі ты, крыксівіца, ідзі ты, плаксівіца, ідзі ты, несанота, ідзі ты, недрамота. Печ-матухно, калышы мае дзіцятухно. A стол-

338