Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Замовы (Беларуская Народная Творчасць) - 1992

.pdf
Скачиваний:
579
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
10.5 Mб
Скачать

вышнюю пугу i яшную лусту i едзьце ў чыстае поле на прагуляннейка.

У чыстым полі на пралётах, там коні напасайце. Якая заслуга, такая плата. Які госць, такая чэсць. Злое, ліхое, усё згінь, прападзі. Мальчонаму, хрышчонаму дзіцяці здароўечка васкрасі.

1202. Ад дзіцячай хваробы (красушніка)

Красушнік, сухотнік, ламотнік, пякотнік, не хадзі, не крышы з гарачай крыві. Ідзі на нямую печ гліну глажы. Як з той печы дым уходзіць, так худаба пусць з Тані выходзіць, a Тані на добрае здароўе. Дай Бог Тані пілось, елась, спаць хацелась.

1203. Ад дзіцячай хваробы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся. Прачыстая Божая мацер з прэстолу ўставала, рабу божаму Сашыку помачы дазала.

У паповым гумне, на жалезнымтаку малацілі дзевяць малойцаў i з дугамІ, i з пугамі, i з нажамі, i з сакерамі. Пасеклі, парубалі, кроў паразлівалі, мяса параскідалі, рабу божаму Сашыку помачы давалі. Прыйшла да ix раджоная i хрышчоная.

Чым вам плаціць?

Чорным насеннем. 3 бягучых ножак, з махучых ручак, з перловае галоўкі, з карых вочак.

1204. Ад падучай хваробы

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Прачыста маці прыступала, на помачы стаяла, помачы давала.

Ты, ходзішчэ, пераходзішчэ, не сідзі, костачак не ламі, салодкага мяса не смакчы, чырвонай крыві не разжыгай ні ў маладзі- • ку, ні ў трэццяку. (Імя) паехаў на вяселле зваці. Як етаму ходзі- шчу-пераходзішчу Кансцінціну на вяселлі не буваці, так етаму гору, так етай бядзе (імя) не знаці. Не памінайся, ropa i біда, ні ў маладзіку, ні ў трэццяку, ні пуд поўнай, ні на сходзе. Прыехало (імя) два госці, адзін бенны, другі багаты. Багатага саджаюць за стол, a беннага кідаюць пад стол. Багатага частуюць медамівінамі, a беннага закідаюць чорнымі штанамі.

349

1205. Ад радзімцу, падучай хваробы i г. д.

Госпадзі Божа, багаславі, святая маць Прачыста, памажы. Выгаварываю я ету балезню i дванаццаць царыкоў: i прыдумных i прыдзіўных, i прыгаворных, жаноцкіх, дзявоцкіх, хлапецкіх i мурчыньскіх. Царыкі, царычочкі, гасподнія памошнічочкі, выхадзіця із касьцей, із мажжэй, із шчырых печаней, із ясных вачэй, з чорных броў. Царыкі, царычочкі, гасподнія памошнічочкі, i ня тут вам гуляць, i ня тут вам буяць, i раба божага не чапаць: ёсь у чыстых палях i ў зялёных лугах сталы засціланыя i кубы наліваныя,— вот там вам гуляць, i там вам буяць, i раба божага не чапаць.

1206. Ад падучай хваробы

Первым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Духа Святога.

Ехаў Міхаіла-архаіла на буланым кані, Нічыпара сустракаў: «Калі ты, Нічыпар, будзеш нячыстую сілу распускаці, я буду тваю галовачку жалезным скрабачом драці, вострым мечам адсякаці, за сіне мора каціці, у чыста поле ганіці». Табе чырвонай крыві не паліць, галовачкі ў вобмарак не вадзіць. Я вас усіх дванаццаць знала, па імені называла: калюча, гаруча, спужанаўлякана, жаноча, дзявоча, падумна, пасмешна, паглядна, прыгаворна, удавіна, сіраціна, бацькава-матчына. Датуль ты хадзіў, буяў, пакуль раба божая (хто шэпча) прыступіла, лёгкім духам ухадзіла. Любі мой лёгкі дух.

1207. Ад падучай хваробы

Первым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамачцы пакланюся.

Мужык верабей, жонка вераб'іха, дзеці вераб'яняты, i сам выхадзі, дзяцей вывадзі, падумны, пагадны, i паглядны, i падзіўны, i пасмешны. Штоб па касцях не хадзіў, касці не ламіў, жыл не таміў, крыві не сушыў, цела не пушыў. I сам выхадзі, i дзяцей вывадзі. I па еты час, па еты раз, па ету пару, па раннюю зару. Зара сухая, Бог помачы давае, мой дух пралюбляе. Стань, Божачка, на помач i пралюбі мой дух. Не я ж угаварую, угаварае маць Прачыстая. Маць Прачыстая ішла i (імя) помачы прынясла.

350

1208. Ад падучай хваробы

Сядзіць пан на куце, пані на парозі. Пан суды судзіць, пані рассуджае, нізбутнік з сярэдзіны ўганяе. Стукнулі ў лабок, з лабка ў спінку, няхай будзе нізбутніку канец.

1209. Ад падучай хваробы

Зоры-зараніцы, гасподнія памашніцы, памагалі Богу, памажыце i мне. Раннія зоркі, вячэрнія, i божы дзянёчык, святая нядзелька, прыступіце, памажыце рабу божаму (імя) ад плахой балезні.

У полі стаіць ігрушка, a пад ігрушкай сядзіць старэнькая бабка.

Што ты, бабка, шыеш?

Каму шапку, каму світку, a каму што i так. A ты, нізбытнік, рассыпся на дробненькі мак.

I я кажу: можна рассыпацца. Гасподняя помач, a я з сваім духам.

1210. Ад патайніку

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы пакланюся, сягонняшняму дзянёчку святой пятніцы (які дзень), памажы мне, Госпадзі, выгаворваць патайнік — з белага ліца, са шчырага жывата, прыўрочны, обмарачны i п.адучая балезь (патайнік). Годзе табе па касцях хадзіць i косці ламіць i суставы крышыць, я цябе выгаварваю, сваім духам выдымаю.

Ты, патайнік-чараўнік, ты, падучая балезь, па касцях не хадзі i касцей не ламі. Я ж цябе выгаварваю, сваім духам выдымаю. I дванаццаць урокаў, дванаццаць прыгавораў i дванаццаць месяцаў на гаду i дванаццаць братцаў на раду — абшырных, завідных, смяшлівых, палатлівых, i ўрочная, i падучая балезь, i гарачку вымаўляю, сваім духам выдымаю. Годзе табе, патайнік-чараўнік, па касцях хадзіць, косці i суставы крышыць.

Яз духам, Бог з помаччу. Амінь.

1211. Ад сухотніка i бязбытніка

Памалюся, пакланюся ўсем святым святочкам, гадавым празнічкам, ранней зорачцы. Прачыстую мамачку на помач звала i рабу божжаму (імя) помачы давала, бязбытнік, сухотнік

351

унімала, на ніцыя лозы адсылала. Стань, Гасподзь Бог, мне сам на помач, маць Прачыстая, на паратунак.

Мужчынскі, бабскі, дзявоцкі, жаночы, хлапечы, дзяціны, бацькаў, матчын заклінаю, вас дванаццаць брацьеў, дванаццаць малодцаў, дванаццаць зрушэнняў, дванаццаць схадкоў, адганіце ад етага младзенца ліха, сухотнік, бязбытнік. Спасі, Госпадзі, i сахрані етага раба божжага (імя). Ліха адганяю, Госпада Бога на помач прызываю i рабу божжаму (імя) помачы даваю. Як быў на раду, так стань на стану, маць цябе нарадзіла, я ўсю балезнь ету адхадзіла.

1212. Ад падучай хваробы («Пераход»)

Першым разочкам, гасподнім часочкам. Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай матары Божжай папрашу. Матар Божжая, царыца нябесная, прыступіся, у раба божжага параходу гаварыці, прыдуманага i прыгаворнага, уцешнага i пасмешнага, бацькавага i маткінага, i жаноцкага, парабоцкага, жаласнага i карыснага, калючага i балючага. Ен стаяў i калоў, як я ня гаварыла, a цяпер я гавару i выгаварую.

Із горада Русаліма па калінавым масту ехаў святы Якаў із сынам сы Сакам, i стрэлі святога пракраснага Восіпа.

Куды йдзеш, пракрасны Восіп?

Іду я к рабу божжаму, ік маладзенцу, параходу гаварыць, светавога, заравога, калючага, балючага.

I ён тагды стаяў i калоў, i гарэў, i балеў, як я яго ня гаварыла; a цяпер я яго гавару i выгаварую із жыл, із пажыл, із сустаў, із гарачай крыві, із буйныя галавы, із шчырага сэрца; i пасылаю на сіняя мора, на мха, на балота, на ніцыя лозы, на жоўтыя пяскі — там табе гуляць, бушаваць i рабу божжаму спакой даць. Святы Анопрый i святы Іван Багаслоў, храсціталь Хрыстоў, дай, Госпадзі, на помач.

1213. Дзецям ад хвароб (радзімец, падучая i інш.)

Слаўная вадзіца-царыца, з сто Ірдань! Ідзеш стокі на вастокі, із мара на мора, із лукі на луку, із травы на траву; i перамываеш ты жоўтыя пяскі i крутыя беражкі, i абмываеш сырое карэння, i абмый раба божага маладзенцава пахаждэння, ад тураў стрэшных i папярэшных, i з боку нахадзяшчых, i 'трыгачэўнага i 'д чэрадэўнага, i ад старага, i ад маладога, 'д удавы маладзіцы, i 'д красныя дзявіцы. Ва ймя 'тца — худое воймецца.

352

1214. Ад падучай хваробы

Госгіаду Богу памалюся, Божай мацеры пакланюся. Прыступі да памажы (імя), Божа маці. Вона на прэстолі стаяла, вона Янгелле дзяржала, вона кніжку чытала, a баба (імя шаптухі) начну дзецку балезнь угаварала.

Як Ісус Хрыстос на ўвесь свет явіўся — сета Тройца — так i (імя хворага) радзіўся, сонцам асвйціўся; месяцам увязаўся, усімі светкамі саджаўся. Сядзіць (імя) за сталом, ёго балезнь за дваром. Вон начаў частаваць, пайшла ад ёго та чорна балезнь уцякаць. Папом, дз'яком з таго света не ўставаць, у цэркві не стаяць, кніжкі не разгартаць, Салтыру не чытаць. A жыдам-ра- бінам з таго света не ўставаць, у школі не спеваць, (імя) балезні етае не маць.

Божэ, памажы, Божэ, памажы, Божэ, памажы!

1215. Ад сухотаў

Калі дзіця захварэе на сухоты, трэба расчыніць хлеб, зрабіць пальцамі пасярод дзяжы глыбокую ямку ў цесце і, наліўшы ў яе поўна вады, накрыць дзежку векам. Калі ўжо цеста добра падыйдзе i прыйдзе пара садзіць яго ў печ, тады, адкрыўшы века, паглядзець, ці ёсць у гэтай ямцы вада, ці няма. Калі вада ўвабралася ў цеста, гэта бясспрэчнае сведчанне таго, што ніякія чары не дапамогуць, бо дзіцяці наканавана памерці. У адваротным выпадку маці хворага дзіцяці кліча двух зычлівых сабе нявестак i робіць такім чынам: адна выкладае на лапату лісце, другая трымае дзіця на руцэ, a калі ўсё лісце пакладзена, садзяць яго на лапату; у гэты час трэцяя зачэрпвае далонню ваду з той ямкі i абмывае дзіця з ног да галавы. У час гэтага абмывання паміж тымі жанчынамі завязваецца наступны дыялог:

— Што ты змываеш? — гаворыць тая, што клала лісце.

Сухоты! — адказвае, што змывала.

Змывай, змывай, каб не было ніколі!

Затым адна бярэ дзіця i нясе яго нібы на падворак, але як стане з ім у дзвярах, тады першая пытае ў яе:

Што ты выкідаеш?

Сухоты!

Выкідай, выкідай, каб не было ніколі.

12. Зак. 799

353

1216. Ад сухотаў

От як сохне да сохне дзіця, то трэба, каб однэ выйшло ў сені, a ты з ім (хворым дзіцем) у хаце. Тэ, што выйшло, кажа:

Добры вечар!

Здароў!

Што ты робіш?

Сухоту запекаю! A тэ ўжо казаціме:

Запекай не на раз, штоб не напала ў другі раз. Да дзіця падніме пад комін.

1217. Голад

Калі дзіця, нягледзячы на тое, што яму часта даюць грудзі, усё ж не наядаецца i зноў патрабуе ежу, то няма ніякага сумнення ў тым, што яно церпіць так званы голад. Дык вось, каб пазбавіцца гэтага зла, маці ў такім выпадку заве адну са сваіх сябровак i робіць наступнае: вымае са скрыні або кубла адзенне, кладзе туды дзіця i замыкае, у гэты час сяброўка пытае:

Што ты зачыняеш (ці замыкаеш)? A матка ёй на гэта:

Голад!

Зачыняй (замыкай) добра, каб ні было ніколі! Прыведзеныя вышэй пытанні i адказ паўтараюцца тры разы,

затым вымаюць з кубла дзіця, якое на працягу ўсяго гэтага дзіўнага абраду сядзела пад замком.

1218. Каб дзеці ноччу спалі («Ночнэ»)

Госпаду Богу памалюся, Божай мацеры пакланюся. Ход-пераход, ночнэ хай на ноч, a паўночнэ хай на поўнач, a зоравэ хай на зоры, a световэ хай на свет. A на свет прыхадзіла тры чалавекі: сам Ісус Хрыстос — ізбавіцель... То вубаўце, то вымоўце із галавы, із плячэй, із вачэй, із рук, із грудзей, із ног. Ты нячысты нячысцік, ты дзецкі супраціўнік, ты ўзрослым не супраціўся, бо не сіла ж твая хадзіці, ёго косці ламіці, кроў ёго заражаці, у холад ёго ўкідаці, у гарачку шыбаці. То ідзі ты туды, ідзе мір не ходзіць, ідзе ў пеўня голас не заходзіць, купніком за-

расці, чэрэтом западзі, a ў (імя) не бувай.

Век вяком, свет светом, у маладошчы да старошчы, a месяцу Радзівону не памагай ні ў старому, ні ў маладому, ні з хода, ні з перэд поўнэ, ні ў перэкрост.

Божэ, памажы, Божэ, памажы, Божэ, памажы!

354

1219. Дзецям на сон

Серада ў серадзе, Божа матухна ў Марылі ўперадзе. Божа матухна на камень ступіла, камень праваліўся, Cyc Хрыстос нарадзіўся. На том месцы Марыля спаць лажыцца i нікога не баіцца.

1220. На забеспячэнне здароўя дзіцяці

Ад начнога, ад паўночнага, ад дзённага, ад паўдзённага, памажы гэтаму дзіцяці, каб жывот не балеў, каб добра рос i сталеў.

1221. На забеспячэнне здароўя

Госпаду Богу памалюся, святой Прачысце пакланюся. Святая Прачыста, мацер Божая, стань мне ў помач, Памажы мне, Госпадзі. Я нічога не знаю, гора ўгавараю i пераход адбаўляю. Тут пераходу не стаяць, косці не ламаць, жывата не сушыць, сэрца не ташніць.

A на сінем моры вужы не купаюцца, a маленькія младзенцы ўцяшаюцца, к целу прыбуваюць. Хай Бог дае ім спаць i гуляць, у харошае здароўе прыбуваць. A етаму гору іці на крутыя горы, на быстрыя рэкі, на сухія лозы, на ніцыя балота.

1222. На забеспячэнне здароўя дзіцяці

Прашу я Госпада Бога, святое маткі, Прачыстачкі, Святога Бога. Прыступіце, памажыце хрышчонаму, мальчонаму дзіцяці здароўечка даці. Святая матка Прачыста гасподнега Божа пасцельку пасцілае i сон пасылае, усё ліхое адварачае. A ты, дзіця, дочка мая, у кучачку сажымайся, Ісусу Хрысту пакланяйся, a я анэлетку свайму. Анэлетка твае стаіць каля цябе i ручачкі расстаўляе, i ўсё ліхое адварачае.

1223. Ад унутраных хвароб

Чорная хмара на неба ўсхадзіла, яснае сонца закрыла; нанасіла чорная хмара мжаку (мглу) i туманы, напушчала тугу i балезьці, чорную i белую немач на людзей, на жывёла. A мы Госпада молім, мы святыцеля просім: пашлі, Божа, цёплыя ветры, прагані чорную хмару, тугу i балезьці, чорную i белую немач, ^аб рабу (такому-та) быць здаровым, каб яго ножкі стаялі — ня

355

млелі, каб яго ручкі работыньку бралі — крапчэлі, каб яго вочкі весяло глядзелі.

1224. Ад унутраных хвароб

У цемным лесі стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя; там стаіць цэрква свянцоная, там бяжыць вада цудоўная. A я ж тую ваду брала, балючае цела абмывала, піць давала, слаўцо вымаўляла: пайшла, немач, з цела вон! Калі ты трасца — ідзі ў балота; калі падвей ты — ідзі на вецер; калі ты рэзанка — зарэжся; калі ты суроцы — соль табе ў вочы; калі ты з пуду — сама спужайся. Пайшла, хіра, з цела вон!

1225. Ад усяго

Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, матцы Прачыстай прыкланюся i ўсім святым гадавым празнічкам. Усе святыя гадавыя празнікі, станьце на помач, Прачыстая маць, хадзі ты на радасць. Першым разам, божым часам угаварую я цябе.

Стаіць дуб на такавым полі, дзвінаццаць какатоў, дзвінаццаць дубцоў. На тых дубцах там сядзіць сізы арол з залатой дзюбкай, з сярэбранымі кокцямі. Сярэбранымі кокцямі (імя) лечыць, косткі прагравае, залатой дзюбкай усю шўму i балесць з галавы (імя) вымае i нясе ён на мха, балата, на ніцыя лозы, на крутыя горы, на жоўтыя пяскі, на цёмныя ляскі, на мох, на балота, на гнілыя калоды, дзе совы не ўзляталі рана. Дзе совы рана не ўзляталі, там усю Парасьціну i вяху i ўсю балесць прытапталі.

1226. Ад болі (ад нячыстай сілы, нарадкі i г. д.)

На сіяні-моры i на лукамор'і стаіць дуб, без караня, i без каката, i без вярхушкі; i прылятаець к тому дубу i к рабу божаму Івану (хвораму) воран-орлам з зялезнаю дзюбкай, драцяное кокацця, шэрсцяное крылля, драцяны хвост. Эй ты, воранорлам, зялезная дзюбка, драцяное кокацця, шэрсцяное крылля i драцяны хвост! Дзюбкаю выбівай, ету боль какцямі выдзірай, крыллямі выцірай, хвастом забірай на сваё рабое пер'я, з галавы ў шыю, з шыі ў спіну, з спіны ў ногі, з ног у палцы, з палцаў у кокці. I нясі ты ету боль на сіне мора. На сінім моры белы камень ляжыць, ён травою не зарастаець i расою

356

не западаець, траўкі не з'ядаець, расы не співаець; разбі ету боль на том камяні, каб іна не балела i не шумела i ня 'трыгалась. Воран-орлам, не паслухаеш мае прозьбы i майго прыказу, ня вышлеш етай болі, не разаб'еш на етам камяні, тады будзець ехаць святы Міхаіл-архаіл з вялікаю гразою i з сваёю мячою: будзець цябе сеч i рубіць i па полю попел разадмець.

1227. «Суха кроў»

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мацеры пакланюся. Госпадзі, прыступі да памажы (імя) суху кроў шаптаці.

Вон крэпка уздушыўся, ёго кроў ўзбунтавала, па касцях ламала, ёму спаць не давала, у голаву ўдарыла, ногі ёго ламала, кроў зараджала, косць распаляла. То чорныя вароны, налятайце, суху кроў разбірайце, на дзюбу, пер'е, ногі яе бярэце, дадому занясеце, сваіх дзяцей пакарміце, a з (імя) ету цягасць із цела здыміце. A шоб вон после етага маго крэпка спаў i днём здаровы, радасны пражываў.

I Божэ памажы, i Божэ памажы, i Божэ памажы!

1228. Ад усіх хвароб

Не бяру ад цябе ні красаты, ні высаты. A выбіраю ад цябе худыя болі з чырвонай крыві, з белай касці, з сініх жыл. Не тут табе быць, не тут табе гнёзды віць, a ідзі на чыста поле, на сіне мора, на зялёныя лугі, на крутыя берагі, на жоўтыя пяскі, на цёмныя лясы. Там тваё гулянне, там тваё красаванне, там табе быць, там табе гнёзды віць.

1229. Ад розных хвароб

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай мацеры пакланюся. Прачыстая Божая мацер з прэстола ўставала, раба божаму Сашыку балезнь шаптала.

Раба божы Сашка на свет нарадзіўся, сонейкам асвяціўся, месяцам абгарадзіўся, святымі абсадзіўся. Як стаў святых за стол сажаці, то ад яго стала балезнь адступаці. Стаў святых мёдам i віном частаваці, балезнь пабегла з хаты ўцякаці.

Папом з таго свету не ўставаці, Соўтырь не чытаць, так Сашыку балезнь не знаці.

357

1230. Ад болю

Госпаду Богу памалюся, Прачыстай мамцы пакланюся i ўсім святым апосталам.

Ішоў сам Гасподзь дарогаю, нёс тры нажы сталяных i тры свячы васкавых. Нажамі праразаў, свячамі пражыгаў, у Алёны боль вынімаў — гаручую, балючую, калючую, намоўную, наносную. I тут болі не быць, касці не ламіць, шкуры не распінаць, красы не цяраць. Прымі мой душок ціхенькі, лягенькі, дай, Госпадзі, на помач Алёне.

1231. Ад розных хвароб

На сінім моры-акіяне, на востраве Буяне стаіць дуб з какатамі. На тым дубу сядзіць арол без пер'я, без крылляў. Як яму не лятаць, не кляваць, так Івана не сушыць. Не леча цябе матка, a леча пупарэзная бабка. Прымі мой дух.

1232. Ад розных хвароб

Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога, Духа Святога, матку Прачысту на помач прызываю.

Вячэрняя зара, сконна пара, Богу памажы, лячу раба божага Аляксандра. Матка радзіла, бабка адхадзіла, матка радзіла, матка атхадзіла, матка радзіла, матка атхадзіла. Мушчынска, жаноцка, дзявоцка, з прыгавору, прыдумна, прысмешна, паглядна, спужана, улякана, балюча, калюча ў раба божага Аляксандра ня быць, серца не таміць, касці не л'аміць. Я, бабка, прыступіла i ўгаварыла сваімі славамі, гасподнімі думамі.

Любі мой дух.

1233. Ад розных хвароб

Угаманяю, угавараю з касцей, з машчэй, з чорных печаней, з жыл, з пажыл, з рук, з ног, з русых валос, з галубых вачэй. Мо табе нароблена на хадзе, мо табе на ядзе, мо табе на ўпіванні, мо табе на гулянні, мо тваго следу ўзята, мо табе нароблена пуд мярцвец, мо табе нароблена пуд парог, мо табе роблена

.ў печ, мо табе роблена ў агонь, мо табе роблена ў пасцель. Госпадзі! Спусці свае рукі i вазьмі непадобных, якія дадзены доўгімі рукамі, быстрымі ачамі, ягняным языком. Замаўляю цябе, хвароба, на векі вякоў. Вялікія болі сунімаю, ад наглае смерці адварачаю, ад болі баляшчае, ад Хрыстовай смерці

358