Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Карташэўскі

Рыгор Іванавіч (1777—1840)

Дзеяч асветы на Беларусі. Нарадзіўся на Палтаўшчыне ў сям'і двараніна. Да 1791 выхоўваўся ў Харкаўскім калегіуме, у гэ-тым жа годзе паступіў на фізіка-матэма-тычны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1796 накіраваны настаўнікам у Казан­скую гімназію. Потым на пасадзе ад'юнкт-прафесара выкладаў курс вышэйшай матэ-матыкі ў Казанскім універсітэце; быў выха-вальнікам будучага пісьменніка С.Ц.Акса-кава. К. добра ведаў лацінскую, француз­скую, нямецкую мовы i з 1807 на працягу 22 гадоў служыў на розных пасадах пры Галоўным упраўленні духоўных спраў за-межных веравызнанняў. Калі ў 1829 была ўтворана Беларуская навучальная акруга, К. прызначаны туды папячыцелем, адкуль у 1835 звольніўся з-за хваробы. Але ім зроблена шмат прагрэсіўнага для развіцця асветы на Беларусі. Дасканала вывучыўшы стан асветы i становішча настаўнікаў у ак-рузе, К. распрацаваў канкрэтную праграму перабудовы школьнай справы. У лісце ген.-губернатару Хаванскаму ён прапаноў-ваў стварыць у акрузе ўсеахопную сетку па-чатковых рускіх школ ва ўсіх павятовых га-радах, казённых i манастырскіх пасялен-нях, панскіх маёнтках, у т.д. ў Суражы, Га-радку, Оршы, Сянне, Бабінавічах, Клімаві-чах i Беліцы. У асвеце «ніжніх класаў наро­да» К. найперш бачыў магчымасць палеп-шыць ix жыццё. Для пашырэння пісьмен-насці на Беларусі ён лічыў найбольш мэ-тазгоднымі, таннымі i масавымі школы ўзаемнага навучання, т. зв. ланкастэрскія школы. Падрыхтоўку настаўнікаў ён раіў арганізаваць пры адной з гімназій, а для падрыхтоўкі прыходскіх настаўнікаў ства­рыць у акрузе педагагічны інстытут.

213

Ад Міністэрства народнай асветы К. настойліва патрабаваў павелічэння зар­платы настаўнікам прыходскіх вучылішчаў, а ад памешчыкаў — садзейнічання ў ад-крыцці школ для дзяцей прыгонных. Ён дамогся дазволу ўрада на падрыхтоўку за казённы кошт 50 юнакоў з Беларусі ў Пе-цярбургскім i Маскоўскім універсітэтах з умовай ix далейшай працы на Беларусі, асабіста ўдзельнічаў у адборы найбольш здольных гімназістаў i пасля дадатковай праверкі ix ведаў i праходжання падрыхтоў-чых курсаў пры Віцебскай гімназіі накіроў-ваў ix на ўступныя экзамены ў Пейярбург i Маскву. Некаторыя з ix пазней сталі вядо-мымі грамадскімі дзеячамі i вучонымі. У 1834 па яго ініцыятыве ў Віцебску адкрыта першая на Беларусі семінарыя для падрых-тоўкі настаўнікаў пачатковых школ, пад-рыхтоўчых класаў гімназій i павятовых ву-чылішчаў. За 5 гадоў існавання гэтай семі-нарыі падрыхтавана болып як 60 настаўні-каў. Ад чыноўнікаў сваёй акругі К. патра-баваў канкрэтных i дзейсных мер па кіраў-ніцтве школамі. Ён вывучаў i пашыраў во-пыт лепшых настаўнікаў. 3 яго дзейнасцю як папячыцеля акругі звязаны эпізод у жыцці В.Р.Бялінскага, якому было прапа-навана месца настаўніка на Беларусі. На працу тут ён не ўладкаваўся, але ў сувязі з гэтым напісаў адзін з лепшых сваіх педага-гічных трактатаў «Мае думкі аб тым, як трэба дзейнічаць настаўніку пры навучанні рускай мове вучняў, якія не могуць размаў-ляць на ёй, i які са свайго боку не ведае ix айчыннай мовы». Трактат захоўваецца ў архіўных матэрыялах Беларускай навучаль-най акругі.

Літ.: Антология педагогической мысли Бело­русской ССР. М, 1986. С. 176—181.

В.В.Краснова.

КАРЦАН

Ян (Joannes Veliconsis; ?—каля 1611)

Друкар i кнігавыдавец на Беларусі і ў Літве. Друкарскаму майстэрству навучыўся ў Кракаве. 3 1576 друкар Лоскай друкарні, выдаў 7 кніг на польскай i лацінскай мо-вах, у т.л. трактат «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» СБуднага (1576), творы М.Чаховіца, Я.Палеалога, А.Маджэўскага-Фрыча. 3 1580 уладальнік друкарні ў Вільні, дзе выдаў больш за 100 кніг на польскай, лацінскай i грэчаскай мовах, у т.д. творы Цыцэрона, Іосіфа Фла-вія, Геліядора, Эразма Ратэрдамскага, «Апафегматы» Ь.Буднага (1599), «Маско-вія» А.Пасевіна (1586), паэму Я.Казаковіча «Арэх валоскі» (1603), навукова-вучэбныя i медыцынскія дапаможнікі, панегірыкі, ка-лендары. Ва ўмовах вострай рэлігійнай па-лемікі выдаваў творы i рэфармацыйных (А. Волана, Рыгора з Жарнаўца, С.Судроў-скага), i катаііцкіх (Пасевіна, А.Юргевіча) аўтараў. Кнігі вылучаліся высокім узроўнем друкарскага рамяства.

Літ:. Анушкин А. На заре книгопечата­ния в Литве. Вильнюс, 1970. С. 80—112.

Л. С. Іванова.