Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Спасовіч

Уладзімір Данілавіч (16.1.1829—26.10.1906)

Юрыст, публіцыст, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ. ў сям'і медыка. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Пе-цярбургскага універсітэта (1849) у 1851 аба-раніў на кафедры міжнароднага права магістарскую дысертацыю. У 1857—61 быў прафесарам крымінальнага права Пецяр-бургскага універсітэта. У знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельні-камі студэнцкага руху пакінуў у 1861 працу ва універсітэце i выкладаў крымінальнае права ў вучылішчы правазнаўства. За кнігу «Падручнік крымінальнага права» (1863) С. прысуджана вучоная ступень доктара права. У працах па тэорыі судова-крымі-нальных доказаў ён абагульніў i прааналіза-ваў дзеючыя крымінальна-прававыя нормы i першы выступіў з рэзкай крытыкай «Ула-жэння аб пакараннях крымінальных i пап-раўчых 1846 г.». Лічыў, што пакаранне не павінна быць пометай i застрашваннем, а выкарыстоўваеша дзяржавай з папера-джальнай i выхаваўчай мэтамі. Выступаў супраць цялесных i асабліва жорсткіх пака-ранняў, у т.л. супраць смяротнай кары. Ад-ну з прычын злачыннасці бачыў у недаска-наласці дзяржаўных i грамадскіх устаноў, нізкай культуры народа. С. быў упэўнены, што заканадаўца павінен клапаціцца аб умацаванні пачуцця ўласнай годнасці чала­века, аб павазе i цярплівасці ў адносінах да чужых перакананняў i поглядаў. Ідэі С. бы-лі прызнаны небяспечнымі, i па распара-джэнні пара Аляксандра I яго «Падручнік крымінальнага права» быў забаронены.

С падвергнуў крытыцы фармальную тэо-рыю доказаў i выказаў думку, што тэорыя доказаў з'яўляецца галоўнай у сістэме суда-водства i складае аснову ўсяго крыміналь-нага працэсу, самую істотную яго частку, якая абумоўлівае формы судаводства i кан-струкцыю судовых органаў. Ён распрацаваў i абгрунтаваў уласную класіфікацыю судо­вых доказаў. У сваіх навуковых даследаван-нях тэарэтычна даказаў неабходнасць пера-гляду ўсёй сістэмы судовага ладу i судавод­ства. Ён патрабаваў заканадаўчага замаца-вання i ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адмініс-трацыі, нязменнасці суддзяў, заснавання інстытутаў адвакатуры i пракурорскага наг-ляду, увядзення спаборнага, вуснага i га-лоснага судаводства, роўнасці перад зако­нам з адменай усялякіх пераваг, у т.л. пе-равагі мужчыны над жанчынай. С. лічыў неабходным увесці выбарныя пасады суд-дзяў з вызначаным узроставым i маёмас-ным цэнзам. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводства» выказаў думку, што рускія судовыя чыноўнікі павінны ва-лодаць мовай таго народа, еярод якога пра

412

цуюць. Быў ідэйным натхняльнікам судо-вай рэформы ў Расіі. Ён не прымаў непас-рэднага ўдзелу ў яе правядзенні, але боль-шасць яго прапаноў i навуковых распрацо-вак былі ўлічаны i леглі ў аснову Судовых статутаў 1864.

У 1866 у сувязі з судовай рэформай пе-райшоў у адвакатуру i стаў адным з пер-шых у Расіі прысяжных павераных. Дзяку-ючы сваім прафесійным ведам, шырокай эрудыцыі i бліскучым здольнасцям прамоў-цы ён стаў адным з лепшых расійскіх адва-катаў. Калегі называлі яго «каралём адвака-туры», «першым адвакатам Пецярбурга». Асабліва ахвотна ён выступаў абаронцам па палітычных справах. Алазіцыйна настрое­ны да самадзяржаўна-памешчыцкіх парад-каў у Расіі, ён прымаў удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу (у справе нячаеўцаў, у «працэсе 193-х» i інш.). Як судовы прамоўца вызначаўся тонкім аналізам абставін справы i асобы абвінавачанага, майстэрскай распрацоўкай доказаў. Паводле зместу сваіх судовых пра-моў С. быў, як адзначаў А.Ф.Коні, не толь-кі абаронцам, але i мысліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзняцця агульных пытанняў i ix ацэнкі з пункту гледжання палітыка, мараліста i публіцыста.

С. — аўтар навуковых прац па міжна-родным праве, крымінальным i крыміналь-на-працэсуальным праве, польскім i еўра-пейскім рамантызме, руска-польскіх літа-ратурных сувязях. Пісаў на рускай i польс-кай мовах. Усе яго навуковыя працы пра-сякнуты гуманізмам, павагай да асобы ча-лавека, да чужых думак i перакананняў. Ён зрабіў значны уклад у распраноўку праблем псіхафізіялогіі, выказаў i абгрунтаваў шэраг цікавых ідэй на пасяджэнні псіхіятрычнага таварыства пры Ваенна-медыцынскай ака-дэміі, членам якога быў. С. належаць наву­ковыя працы па гісторыі («Жыццё і палі-тыка маркіза Веляпольскага», 1882), мас-тацтвазнаўстве (разам з А.Пыпіным напісаў «Агляд гісторыі славянскіх літаратур», 1865) i інш. Аўтар літаратуразнаўчых i кры-тычных артыкулаў, прысвечаных творчасці А.С.Пушкіна, М.Ю.Лермантава, А.Міцкеві-ча, Г.Сянкевіча, У.Шэкспіра i інш. Працы С ў 10 тамах былі выдадзены ў 1882—1902. С. паслужыў правобразам абаронцы Міці Карамазава ў рамане Ф.Дастаеўскага «Бра-ты Карамазавы».

Те:. Соч. Т. 1—10. 2 изд. СПб., 1913; Pisma. Т. 1—9. Peterburg, 1892—1908; Семь судебных речей по политическим делам (1877—87). СПб., 1908.

Лин.: Кони А.Ф. В.Д.Спасович // Собр. соч. М., 1968; Т. 5. Я г о ж. Отцы и дети судеб­ ной реформы. СПб., 1914; Виленский Б.В. Судебная реформа и контрреформа в России. Саратов, 1969. Т.І.Доўнар.

СПАСОЎСКІ (Spasowski-Grot) Грот-Спасоўскі Аляксандр (18087—1847?)

Польскі паэт-рамантык. У 1828—29 жыў у Магілёве. Служыў у арміі. Друкаваўся ў час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік»). У 1840 выдаў у Вільні 2-томнік «Паэ- зія>>. У традмове да яго пісаў, што рамантычная «мода» патрабуе «прастанародных песенек», створаных на узор «уяўна літоўскіх (г.зн. беларускіх) дудароў i ўкраінскіх лірнікаў», заклікаў пісаць «сваім, народным стылем у прыватнасцях, а прама нацыянальным у цэлым». Большасць балад i вер- шаваных апавяданняў зборніка («Апошняе паляванне», «Святое возера», «Панцырны», «Скаруха») мае падзагаловак «3 беларускіх паданняў» i канкрэтнае указание месца (Магілёў, яго ваколіцы), дзе ix расказалі аўтару. Некаторыя яго творы (балада «Апош­няе паляванне») маюць антыпрыгонніцкую накіраванасць. Адначасова ён ідэалізаваў жыццё беларускіх сялян, ix адносіны з па­ нам («Песня жнеек»). У зборніку ўпаміна-ецца паэма А.Пушкіна «Цыганы», адчува- ецца ўплыў А.Міцкевіча, ёсць творы з украінскай, рускай, літоўскай i латышскай тэматыкай. А.І.Маіьдзіс.