Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Вайніловіч

Восіп Мікалаевіч (1860—24.5.1890)

Рэвалюцыянер-народнік. 3 дваран. На-радзіўся ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Быў членам Віцебскага рэвалю-цыйнага гуртка. У 1882 паступіў на меды-цынскі факультэт Варшаўскага унінерсітэ-та. Адзін са стваральнікаў нарадавольніцка-га гуртка беларускіх студэнтаў, які цесна ўзаемадзейнічаў з польскай рабочай парты-яй «Пралетарыят» у справе сацыялістычнай прапаганды i пры стварэнні нелегальнай друкарні. Яго варшаўская кватэра выка-рыстоўвалася нарадавольцамі для канспіра-тыўных сувязей з «Пралетарыятам», сюды паступалі пісьмы, нелегальнае друкарскае абсталяванне. За ўдзел у выступлениях вар-шаўскіх студэнтаў (крас. 1883) як «асоба шкоднага кірунку» i «адзін з канаводаў сту-дэнцкіх беспарадкаў» быў выключаны з універсітэта i прыцягнуты да дазнання з устанаўленнем за ім з чэрвеня 1883 тайнага нагляду паліцыі. Жыў у Віцебску, дзе 8.3.1884 арыштаваны, да снежня 1884 зна-ходзіўся пад вартай. Пасля выхаду з турмы быў пад наглядам паліцыі. Даваў прыват- ныя ўрокі, займаўся літаратурнай творчасцю. В.М.Чарапіца.

Валадковіч

Марцін

Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Паходзіў з баярскага роду на Віцебшчыне. У 1559 працаваў пісарам канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, быў земскім пісарам, земскім суддзёй Мінскага павета, мінскім гараднічым. У першыя гады Лівонскай вайны выконваў адказныя даручэнні ў пе-рагаворах з Масквой, быў гаспадарскім паслом на Мінскім павятовым сойміку 1566 i на Люблінскім сойме 1569. Па даручэнні Мсцібогаўскага з'езда шляхты Вялікага княства Літоўскага ў 1576 член па сольства Вялікага княства Літоўскага да Стафана Баторыя. Пасады, якія займаў В., яго ўдзел у дыпламатычных місіях даюць падставу меркаваць, што ён меў добрую юрыдычную адукацыю, быў здольны, дасведчаны, дзелавіты. Прымаў удзел у стварэнні Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588. Унёс у ix практычны вопыт дзяржаўна-адміністрацыйнай i судовай ра­боты, выражаў грамадска-палітычныя інтарэсы шляхты, якія аформіліся ў закон,праводзіў канцэпцыю суверэннасці Вялікага княства Літоўскага. Г.В. Дзербіна

Валатоўскі

Міхаіл Міхайлавіч

Беларускі краязнавец i этнограф 2-й па-ловы 19 ст. У 1875 скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю i працаваў у ёй нас-таўнікам. Доўгі час жыў на Палессі, выву-чаў яго гісторыю, побыт i культуру насель-ніцтва. Свае асабістыя ўражанні i назіранні выклаў у 17 нарысах, апублікаваных у газе-це «Русский мир» (1875). У артыкулах ак-рэсліваў межы беларуска-ўкраінскага Па-лесся: паўн. — ад Брэста міма Кобрына, Слоніма i Слуцка да вярхоўяў Бярэзіны, Студзёнкі i Друці; паўд. — паблізу Улада-ва, Ковеля, Клевані да Радамышля i далей па Дняпры да ўпадзення ў яго р. Цецераў. У нарысах захапляўся прыродай Палесся, называў яго першабытным краем. Пры апі-санні побыту i культуры беларусаў адзначаў захаванне перажыткаў язычніцтва, якія яшчэ мала закрануты хрысціянствам. Апіс-ваў календарныя святы i абрады беларусаў-палешукоў: Каляды, запусты, Купалле, ру

83

сальныя абрады; з пазіцый праваслаўя тлу-мачыў адсталасць i нізкі культурны ўзро-вень народа. Ярка i каларытна перадаў ста-раж. легенды, вераванні, знахарства, заба-боны. Прывёў каштоўныя звесткі пра спо-сабы рыбалоўства ў розныя поры года, пра помнік архітэктуры — Кімбараўскі кляш-тар. 12—17-ы нарысы прысвяціў пераваж-на каталіцкай экспансіі на беларускім Па-лесс!, апісаў жахлівую дзейнасць езуіцкага ордэна, антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581) i Янаве (1657). Яго асобныя нарысы былі перадрукаваны часопісам «Нива».

Те.: Полесские свята: Из очерков Полесья //Там жа. 1880. № 29, 30; Полесские будни // Там жа. 1881. № 2; Полесская поганьшина // Там жа. № 27. В. К. Бондарчук.

ВАЛІІЦКІ

Аляксандр (8.2.1826—1.6.1893)

Выдавец, музычны крытык i спявак, уладальнік мінскай кнігарні. Нарадзіўся ў Вільні, скончыў філалагічны факультэт Харкаўскага універсітэта. Вучыўся ігры на скрыпцы i фартэпіяна ў Слуцку, з 1847 вы-вучаў філасофію ў Віленскім універсітэце i браў урокі спеваў у вядомых майстроў мас-тацтва. Быў добрым выканаўцам песень С.Манюшкі, пазней стаў яго першым біё-графам, у 1873 выйшла яго кніга «Станіслаў Манюшка». У 1858—62 супрацоўнічаў са штотыднёвікам «Ruch muzyczny» («Музыч­ны рух»), пісаў для яго карэспандэнцыі пад псеўданімамі А.Жалязняк, С.Паўза i інш., апублікаваў артыкул «Мінская губерня з музычнага пункту гледжання» (1858. № 49). У 1863 заснаваў кнігарню ў Мінску. За ўдзел у паўстанні 1863 быў сасланы ў Там-боў. Пасля ссылкі з 1867 жыў у Варшаве, друкаваў музычныя рэцэнзіі i справаздычы ў штотыднёвіку «Kurier Warszawski» («Вар-шаўскі веснік»). 3 1872 працаваў карэкта-рам у друкарні В.Аншына. Аўтар некалькіх прац па стылістыцы, у тым ліку «Памылкі ў размове i пісьме...» (1886) i «Падарунак наборшчыку ад карэктара» (1886). Абагуль-ніўшы ў ix вопыт сваёй карэктарскай дзей-насці, выказаў шэраг слушных прапаноў па ўдасканаленні выдавецкай справы, павы-шэнні ўплыву друкаванага слова на духоў-нае i маральнае ўзбагачэнне людзей, раз-віццё асветы i адукацыі ў краіне. 3 1890 да апошніх дзён жыцця быў хавальнікам фон-даў бібліятэкі i архіва М.Радзівіла ў Нясві-жы. Кнігарню В. ў Мінску прыняла яго сястра Соф'я Савіцкая, якая валодала ёю на працягу некалькіх дзесяцігодцзяў. У 1882 яна набыла частку кнігарні Э.Ажэшкх ў Вільні, у 1890 адкрыла яе філіял у Баб-руйску, a ў 1894 з-за фінансавых цяжкас-цей абедзве кнігарні прададзены з аўкцыё-ну. Памёр В. ў Варшаве.

Літ.: Słownik muzyków polskich. T. 2. Kraków, 1967; Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa; Łódź, 1972. Г.А.Маслыка.