Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Аляшкевіч

Іосіф Іванавіч (1777--5.10.1830)

Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Шылува (ця-пер Літва) у сям'і беднага музыканта з мяст. Радашковічы Мінскай губ. У 1800 паступіў у Віленскую мастацкую школу, быў вучнем прафесара Ф. Смуглевіча. У 1803 паехаў за мяжу, удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне i Парыжы. Пасля вяртання нейкі час жыў на Валыні i рыхта-ваўся да заняткаў у Віленскім універсітэце. Але ў 1810 адмовіўся ад гэтага намеру i пе-раехаў у Пецярбург, дзе займаўся галоўным чынам жывапісам. За карціну «Апека сі-рот» яму нададзена званне акадэміка жыва-пісу. Часта прыязджаў на Беларусь, ства-рыў тут шэраг партрэтаў у стылях позняга класіцызму i рамантызму. Сярод ix: «Гру-павы партрэт», партрэты Л.Сапегі, М.Ра-дзівіла, А.Чартарыйскага, А.Міцкевіча i інш. Вядома таксама яго карціна «Развітан-не гетмана Хадкевіча з маладой жонкай пе-рад адпраўленнем пад Хоііін». Сярод сучас-нікаў А. вылучаўся прыродным розумам, энцыклапедычнымі ведамі, арыгінальным ладам жыцця i ўдзелам у масонскім руху. У 1822 яго абралі старшынёй масонскай ло-жы Белага Арла, якая лічылася ў Пецяр-бургу галоўнай. Ён быў вельмі набожны, шчодры, добразычлівы, прапаведаваў гу-маннасць i стрыманасць. Гэтыя душэўныя якасці i выклікалі да яго павагу i сімпатыі ва ўсіх, хто яго акружаў. Быў знаёмы з А.Міцкевічам, які прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў. А. спрабаваў таксама пісаць літаратурныя творы, дзе сцвярджаў, што чалавецтва перажыло свае вясну i лета, настае яго восень i таму яно павінна па-клапаціцца пра назапашванне таго, што можа выратаваць ад заўчаснай гібелі. Па-мёр у Пецярбургу i пахаваны на Смаленскіх могілках. ГА.Маыыка.

АМЕЛЬЯНОВІЧ

Васіль Мікалаевіч, гл. Цяпінскі Васіль Мікалаевіч.

АНАЦЭВІЧ

Ігнат Сымонавіч (псеўд. Жэгота з Малой Бераставіцы; 1780—18.2.1845)

Гісторык, археограф i архівіст. Нарадзіў-ся ў сям'і уніяцкага святара ў в. Малая Бераставіца (цяпер Бераставіцкі р-н). Вучыўся ў Ваўкавыскай i Гродзенскай школах, Беластоцкай гімназіі. Займаўся гувернёр-

21

ствам. Скончыў настаўніцкі інстытут у Прусіі, потым Кёнігсбергскі універсітэт, у якім застаўся выкладаць рускую i польскую мовы. Пазней, у час напалеонаўскіх войнаў, А. пазнаёміўся з вядомым мецэнатам гра­фам М.П.Румянцавьш, які запрасіў маладо-га вучонага ў свой гомельскі маёнтак, дзе меліся багатая бібліятэка i архіў. Год, пра-ведзены ў Гомелі, А. прысвяніў дэталёваму вывучэнню гісторыі Расіі i Вялікага княс-тва Літоўскага, рабіў выпіскі, даследаваў помнікі i граматы. У 1809 A. паступіў у Ві-ленскі універсітэт, дзе атрымаў званне магістра навук i з 1811 чытаў там лекцыі па ўсеагульнай гісторыі. Нашэсце Напалеона вымусіла А. пакінуць Вільню. Перабраўшыся ў Беласток, ён выкладаў там у мяс-цовай гімназіі. У 1818 А. выбраны ад'юнктам кафедры гісторыі i статыстыкі Вілен-скага універсітэта, а з 1821, калі кафедру заняў I. Лялевель, застаўся прафесарам ка­федры рускай статыстыкі i дыпламатыі. Западозраны ў паланафільстве, вальнадумстве i рэвалюцыйнай прапагандзе, ён быў адхі-лены ад выкладчыцкай дзейнасці i высла­ны ў адну з вёсак Ваўкавыскага павета. Дзякуючы заступніцтву Румянцава, падаз-рэнне з яго было знята, але ў Віленскі універсітэт ён не вярнуўся. Пасяліўшыся ў Пецярбургу, цалкам прысвяціў сябе наву-ковай дзейнасці. Працаваў памочнікам біб-ліятэкара Румянцаўскага музея i быў чле­нам археаграфічнай камісіі. Шмат працаваў у архівах, рабіў археаграфічныя паездкі па Беларусі i Літве. Аўтар артыкулаў на польскай мове «Накід першабытнай гісторыі Літвы» (1846) i «Накід гісторыі Вялікага княства Літоўскага» (1849—50) i інш. Вы- даў некалькі твораў польскага гісторыка Альбетрандзі. Галоўная праца, якой А. зай-маўся ўсё сваё жыццё, — «Псторыя Літвы» — засталася ненадрукаванай. Велізарная калекцыя рукапісаў i рэдкіх кніг пасля смерці А. дасталася калекцыянеру К.Свідзінскаму.

F.A. Мааыка.

АНПЯЛІНІ

Каэтан (1748—1816)

Архітэктар. Родам з Італіі. Вучыўся ў Балонні i Вероне. Яго жыішё i творчасць звязана з Беларуссю. У 1784 пераехаў у По-лацк. 3 1786 жыў у Віцебску, выкладаў французскую мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў Калегіуме езуітаў. У 1796—97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкла-даў архітэктуру, кіраваў будаўніцтвам кас-цёлаў. Аўтар алтара ў Віцебскім езуійкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полаику, потым выехаў у Італію.

АНДРАЙКЕВІЧ

Ян Андрэй Гінтоўскі (1599 ці 1609—1674)

Беларускі i польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Паходзіў са шляхецкага роду Андрайковічаў герба «Побуг» Ваўка-выскага павета. Быў рэктарам Полапкага езуіцкага калегіума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты i гербы Сапегаў, а так-сама твора «Гарчычнае зерне горкай паку-ты... Хрыста...» (Вільня, 1663), перавыдадзе-нага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на нямецкую мову.

У.Г.Кароткі.

АНДРАЙКОВІЧ

(Бутаўт-Андрайковіч) Стафан Аляксандравіч (1861 —?)

Рэвалюішянер, дзеяч арганізацыі «На­родная воля» i польскай рабочай партыі «Пралетарыят». Паходзіў з дваран Гродзен-скай губ. (па маиярынскай лініі ўнук графа Л.Л.Бенігсена). Вучыўся ў Гродзенскай, Ві-цебскай i 2-й Пецярбургскай гімназіях. 3 восені 1881 член рэвалюцыйнай групы (М.М.Флераў, В.А.Бадаеў i інш.), якая пра-водзіла сацыялістычную прапаганду сярод рабочых Пецярбурга. Пасля яе ўваходжан-ня вясной 1883 на правах рабочай групы партыі «Народная воля» ў Пецярбургскую

22

народавольніцкую арганізацыю загадваў (пад псеўданімам Уладзімір Бажэнаў) «лятучай друкарняй». Быў звязаны з пецяр-бургскім гуртком «Ognisko» («Вогніва») — філіялам партыі «Пралетарыят». Разам з М.Паулі, А.Ніквістам i С.А.Івановым дру-каваў матэрыялы для абедзвюх партый (пракламацыі ў сувязі з каранацыяй Аляк-сандра III, брашура «Да рускага грамадства ад рускіх рэвалюцыянераў» i інш.). 1.6.1883 арыштаваны (пры вобыску знойдзены дру-карскія прылады, рэвалюцыйныя выданні на рускай i польскай мовах), на 5 гадоў сасланы ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиогр. словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933. Стб. 73—74; Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815—1917. М., 1976. В.М.Чарапіца.

АНДРУШКЕВІЧ Ф.

Філосаф 1-й паловы 18 ст. Даты жыцця, месца нараджэння i смерці невядомы. У курсе філасофіі, якую выкладаў А. у 1730-я гады ў Гродне, пераважалі арыстоцелеўская логіка і метафізіка. Курс логікі пачынаўся раздзелам «Малая логіка, або Дыялектыка». Потым ішла «Вялікая логіка, або Проста логіка». У дыялектыку А. уключаў вучэнне пра тры дзеянні розуму (пра паняцці, су-джэнні i вывады), а таксама вучэнне пра метад, дзе выкладаліся прыёмы навучання логіцы. У 2-й частцы ён разглядаў універ-саліі, ix адносіны да рэчаіснасці, праблемы агульнага i адзінкавага, г.зн., па сутнасці, тэарэтыка-пазнавальныя праблемы. Знач-ную частку курса дыялектыкі займалі апе-рацыі мыслення. Першым разглядалася па-няцце. У яго разуменні суадносін знака, сэнсу, значэння, вобраза i паняцця. вызна-чэнні тэрміна выяўлялася філасофская арыентацыя на пазіцыі памяркоўнага намі-налізму.