- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Страйноўскі
Іеранім (20.9.1752—1815)
Вучоны-прававед. Нарадзіўся ў вёсцы Ходачкава Крэменецкага пав. (Валынь). Адукацыю атрымаў у навучальных устано-вах ордэна піяраў, у якім быў з 1776 па 1788. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіу-ме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнае i палітычнае права, права на-родаў i палітычную эканомію. У 1780 пры-значаны прафесарам кафедры натуральнага права Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага ў Вільні. 3 таго часу яго наву-ковая i педагагічная дзейнасць цесна звяза-на з гістарычным лёсам Беларусі i Літвы. Ён удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай ка-місіі, уваходзіў у склад камісіі па падрых-тоўцы праектаў грамадзянскага i крымі-нальнага кодэксаў. У 1799—1806 быў рэк-тарам Віленскай Галоўнай школы, пе-раўтворанай у 1803 ва універсітэт, з'яўляўся адным з аўтараў статута Віленскага універ-сітэта. С абараняў школу ад езуітаў, якія ў 1801 пры падтрымцы расійскага імператара Паўла I імкнуліся ўстанавіць кантроль над адукацыяй у Беларусі i ў Літве. Выступлен-ні С. за свецкі характар адукацыі былі неп-рыязна сустрэты кансерватыўнай часткай духавенства. Важную ролю адыграў С. i як
416
арганізатар навуковых даследаванняў: ен быў членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі i Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу. У апошнія гады жыцця С адышоў ад актыўнай навуковай i педага-гічнай дзейнасці, займаў шэраг царкоўных пасад, a ў 1814 стаў віленскім епіскапам.
Асноўны твор С. «Навука аб прырод-ным i палітычным праве, палітычнай эка-номіі i праве народаў» (Вільня, 1785) неад-наразова перавыдаваўся ў Вільні i Варшаве на польскай мове, a ў 1809 у перакладзе Б.Анастасевіча выйшаў у Пецярбургу на рускай мове, выкарыстоўваўся i як падруч-нік для вышэйшых i сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украі-ны. Апублікаваны таксама шэраг прамоў С. Як i большасць філосафаў-асветнікаў та-го часу, ён стаяў на пазіцыях дэізму i лічыў Бога творцам i першапрычынай прыроды. Паводле С, пранікненне ў дасканалы ме-ханізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду стварэн-няў, развагі пра будову ч&тавека вымуша-юць «чалавечы розум прызнаць існаванне вышэйшай сілы i мудрасці». Дэізм С быў своеасаблівай формай секулярызацыі наву-кі, хоць у яго творах сустракаюцца асобныя элементы рэлігійна-схаластычнага света-погляду, а таксама заявы пра адданасць ка-тшгіцкай царкве. У тэорыі пазнання С. прытрымліваўся прынцыпаў сенсуаліз-му. Ён падзяляў палажэнне Арыстоцеля аб тым, што розум чалавека атрымлівае веды ад органаў пачуццяў, i крытыкаваў схалас-таў, якія не разумеюць «гэтай важнай ісці-ны, якая з'яўляецца істотнай асновай зда-ровай логікі i метафізікі». Вучэнне Дэкарта аб «прыроджаных ідэях» лічыў памылко-вым, бо яно стрымлівае развіццё i ўдаска-наленне навукі. Асновай сацыялагічнай канцэпцыі С, як i ўсіх тагачасных фізіяк-ратаў, было вучэнне пра натуральны пара-дак i як вынік яго — натуральнае права. Натуральны парадак рэчаў ён разглядаў як адзінства фізічнага і маральнага парадку, г.зн. як сукупнасць законаў прыроды i гра-мадства. «3 фізічнага парадку рэчаў, — пі-саў С, — вынікае, як мы бачылі, мараль-ны парадак i, таксама як першы, ён не мо-жа быць адвольны, зменены ў адпаведнасці з воляй i жаданнем людзей; таксама як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толь-кі імі пазнаецца...» Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбо-кае пазнанне i поўнае захаванне гэтага натуральнага права; адыход чалавека або гра-мадства ад даісіадных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі i г.д. Нату-ральныя ж законы, паводле канцэпцыі С, «нічога іншага не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць яго імкненне да самазаха-вання, задавальнення сваіх патрэб у ежы, адзенні, жьшлі, прыладах працы, да набыц-ця зямных даброт i карыстання імі. 3 натуральных правоў і абавязкаў асобнага інды-віда, з прыроднай роўнасці людзей С вы-водзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, пры-ватнай уласнасці. Ен лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная ўласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе не-датыкальнасць з'яўляецца найпершым натуральным правам чалавека. Паводле С, ніхто не мае права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпа-ведна, не рабіць замаху на чужую прыват-ную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносі-нах да іншых людзей, за выключэннем вы-падкаў самаабароны. Прынцыпы натураль-нага права С. разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» таго ці іншага сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава маг-нацкай алігархіі тагачаснай Рэчы Паспалі-тай не адпавядае патрабаванням натураль-нага права, праграмныя ж устаноўкі шля-хецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных i нязменных прынцыпаў натураль-нага права i ўсяляк ix абараняў. С. пасля-доўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае ўпарадкаванне ад ўзроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для ажыццяўлення плана асве-ты насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю на-вукі i папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую ствараль-ную ролю С адводзіў Усеагульнай інструк-цыі для ўсяго народа, якая ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамага-ла б людзям пазнаць ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.
Літ:. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в обшественно-полити-
417
ческой и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. С.Ф.Дубянецкі.