Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Гашкевіч

Іосіф Антонавіч (1814—5.10.1872)

Дыпламат, вучоны-мовазнавец, даслед-чык Японіі і Кітая, натураліст, арыенталіст. Нарадзіўся ў Мінскім пав. ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1839). У 1839—49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Даследаваў культуру Кітая, выву-чаў кітайскую, карэйскую i японскую мо-вы. Адначасова займаўся пытаннямі астра-номіі i метэаралогіі, сабраў калекцыю нася-комых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я.В.Пуцяціна ў Японію (1852—55). 3 яго ўдзелам заключаны рус-ка-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Япо-ніі захоплены ў палон англічанамі (з пры-чыны Крымскай вайны 1853—56), знахо-дзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. У 1856 вярнуўся ў Расію. У 1858—65 першы расій-скі консул у Японіі (на Хакадатэ), аднача­сова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіо). У 1865 з сям'ёй вярнуўся на радзіму. У 1867 выйшаў у адстаўку i жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі р-н), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй. Шматлікія калекцыі флоры i фауны Паў-днёвай Афрыкі i Паўднёва-Усходняй Азіі, сабранью ў час падарожжаў, Г. перадаў Заа-лагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выда-дзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН i Дзямідаўскай прэміяй. Яго імем названы апісаныя ім невядомыя раней віды насяко-мых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).

Те.: О корнях японского языка. Вильна, 1899.

Jlim:. Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968; Я г о ж. Аўтар перша- га японска-рускага слоўніка // Беларусь. 1969.№ 9; Я г о ж. Беловолосый консул // Неман. 1973. № 1. Я г о ж. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986; Файнберг Э.Я. И.А.Гош- кевич — первый русский консул в Японии (1858—1865 гг.) // Историко-филологические исследования. М., 1967; Гузанаў В. Адысей з Беларусі. Мн., 1993. А.П.Грыцкевіч

114

Гаштольд

Альбрэхт (? —снеж. 1539)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529 графскага) роду, прадстаўнікі якога ў 14—16 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i валодалі буйнымі маёнткамі ў Літве i на Беларуси У 1503—06 намеснік навагрудскі, у 1505—08 падчашы літоўскі; ваявода навагрудскі з 1508, полацкі з 1513, трокскі з 1519, віленскі i канцлер Вялікага княства Літоўскага з 1522, староста мазырскі ў 1515, барысаўскіў 1525. У 1507 удзельнічаў у абароне Смаленска ад маскоўскага войска, прымаў удзел у бітве пад Оршай (1508). У 1511 неабгрунтавана абвінавачаны ў сувязі са змовай М.Глінскага i зняволены ў турму, але на Брэсцкім сойме апраўданы. На Віленскім сойме 1529 абвясціў Жыгімонта II Аўгуста наследнікам трона Вялікага княства Літоўскага. Як прадстаўнік алігархіі Вяліка- га княства Літоўскага стаяў за незалежнасць княства ад Польшчы. Быў у апазіцыі да польскай каралевы Боны i ў процівагу імкнуўся зблізіцца з Габсбургамі i прускім князем Альбрэхтам. У 1536 у звароце да Боны выказаўся супраць увядзення ў Вялікім княстве Літоўскім польскай судовай сістэмы. Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Быў мецэнатам мастакоў i аматарам мастацтва Адраджэння. Меў багатую бібліятэку, у якой былі кнігі лацінскія, польскія, чэшскія, а найбольш кірылічныя славянскія. Кніга збор Г. перайшоў у віленскую бібліятэку Жыгімонта II Аўгуста. Заснаваў капліцу Гаштольдаў пры Віленскім кафедральным саборы. 3 1529 меў тытул «графа на мураваных Геранёнах». Г.А.Маслыка.

ГВАНЫНІ (Guagnini)

Аляксандр (1534—1614)

Псторык. Нарадзіўся ў г. Верона, Італія. 3 1550-х гадоў служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Лі-вонскай вайны 1558—%Ъ, камендант Віцеб-ска. Вьшаў «Хроніку Еўрапейскай Сарма-тыі» на лацінскай (1578, 1581) i польскай (1611) мовах, у якой даў шмат звестак па гісторыі i геаграфіі Вялікага княства Літоў-скага. Ёсць апісанні матэрыяльнай i духоў-най культуры, звычаяў i абрадаў насельніц-тва Беларусі, галоўным чынам Верхняга Падняпроўя, гарадоў i крэпасцей Беларусі.

Гістарычныя звесткі пра Беларусь у асноў-ным запазычаны з «Хронікі польскай, лі-тоўскай, жамойцкай i ўсяе Русі» М.Стрый-коўскага.

Шт.: Витебская старина (Сост. А.П.Сапунов. Т. 4. Витебск, 1885; У л а щ и к Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Бе­лоруссии феодального периода. М., 1973.

І.У.Чаквін.