Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Раманаў

Еўдакім Раманавіч (11.9.1855—20.1.1922)

Этнограф, фалькларыст i археолаг. На-радзіўся ў мяст. Нова-Беліца (цяпер у ме­жах Гомеля) у сям'і мяшчан. Скончыў Го­мельскую прагімназію (1870), курсы нас-таўнікаў рускай мовы i гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (з 1872), інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, Гродзен-скай i Магілёўскай губ. (1886—1906), чле­нам Часовай камісіі па ўладкаванні Вілен-скай публічнай бібліятэкі i музея (1906— 16). На працягу 1897—1903 працаваў рэдактарам у газеце «Могилевские губерн­ские ведомости», з 1910 — загадчыкам секцыі этнаграфіі i археалогіі Паўночна-За-ходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. 3 1917 жыў у Стаўрапалі. Р. вывучаў матэрыяльную i духоўную куль­туру беларусаў: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіця-чыя гульні, нар. каляндар i медыцыну. Аў-тар больш як 200 прац па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі i мове бе-ларусаў, сабраў i надрукаваў больш як 10 тыс. фальклорных твораў. Галоўная фальк-лорна-этнаграфічная праца Р. «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) з'яўляец-ца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. У 1886—94 вёў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Магілёўскай i Віцебскай губ. Ён склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай i Гродзенскай губ., сабраў звест-кі пра больш за 1000 гарадзішчаў на Бела-русі, выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаван-ні. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага р-на Р. адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Ба-рысаў камень. У 1900 Р. выдаў зборнік «Та­рас на Парнасе i іншыя беларускія вершы» (дапоўненае выданне выйшла ў 1902), у 1901 апублікаваў (са скарачэннямі) працу А.Мвера «Алісанне Крычаўскага графства 1786 г.». Папулярызаваў творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча. За вялікі ўклад у развіццё навукі Р. быў выбраны права-дзейным членам Рускага геаграфічнага та­варыства (1886), таварыства аматараў пры-родазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага тава

348

рыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэта (1891) i інш.

Те:. Материалы по исторической топографии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Могилевская старина. Вып. 1—3. Могилев, 1900—03; Учебник русской грамматики. 4 изд. Могилев, 1904; Материалы по этнографии Грод­ненской губернии. Вып. 1—2. Вильна, 1911—12; Первоисточники для истории Могилевского края. Вып. 1. Одесса, 1916; Беларускія народныя казкі: (Ca зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн., 1962.

Jlim.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн., 1961. В.К.Бандарчык.

Ратондус

(М я л е ц к i Аўгусцін ?—1582)

Прававед, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння не захаваліся. Існуе некалькі версій адносна яго паходжання: 1) паляк з Кракава, але служыў у Вялікім княстве Літоўскім; 2) італьянец з Авеліна; 3) ліцвін (беларус) з Вільні або з мястэчка Вялюны. Вядомы толькі асобныя факты з яго біяграфіі, у ас-ноўным яго літаратурная i дзяржаўная дзейнасць. У 1536 ён займаў пасаду вілен-скага войта. У 1538 упамінаецца ў ліку сту-дэнтаў Вітэнбергскага універсітэта, a ў 1542 — як доктар «обоего» (кананічнага i свецкага) права. Пры вялікім князі Жыгі-монце I Старым ён займаў пасаду сакрата-ра, якая, як i праца ў каралеўскай канцы-лярыі, патрабавала добрай адукацыі i дас-каналага ведання лацінскай мовы. У перы-яд росквіту класічнай латыні Р., адзін з найлепшых знаўцаў i стылістаў, стварыў выдатныя ўзоры літаратурнай мовы. Літа-ратурную каштоўнасць маюць яго працы i перапіска. У лістах да Гозія i Пратасевіча ён выступае як перакананы католік. Аднак у 1572 да яго звярнуўся вядомы прыхільнік Рэфармацыі, ідэолаг кальвінізму А.Волан з просьбай адрэдагаваць трактат i выказаць сваё меркаванне. Р. згадзіўся, хоць зноў пацвердзіў сваю прыналежнасць да ката-ліцкай царквы. У разнавер'і ён бачыў не-бяспеку для дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Такім чы-нам, прыхільнасць Р. да каталіцызму — не столькі выбар веравызнання, колькі ацэнка правазнаўцам i дзяржавазнаўцам ролі цар­квы ў дзяржаве таго часу. 3 гэтых пазіцый ён спрабаваў уплываць на Жыгімонта II Аўгуста i М.РадзівЬга Чорнага.

Зыходзячы з палітычных пазіцый Р., яго адносін да царквы, ведання кананічнага і рымскага права, А.Брукнер i Г.Каржанеўскі прыпісвалі яму 2 ананімныя творы пале-мічнага характару: «Размову паляка з ліцві-нам» (1564) i «Думку аб выбранні новага караля» (1573). Але І.І.Лапо i іншыя дас-ледчыкі лічаць гэтыя творы калектыўнай працай, a супадзенні з палітычнай пазіцы-яй Р. могуць сведчыць толькі пра яго сааў-тарства.

Як вучоны-юрыст Р. зарэкамендаваў ся-бе, калі быў віленскім войтам. Сваю доб­рую юрыдычную падрыхтоўку i судовы во-пыт ён спалучаў з адміністрацыйнай прак-тыкай. Займаўся сістэматызацыяй магдэ-бургскага права, у 1552 апрацаваў вількер (Збор прававых актаў) г. Вільня. Гэта уні-кальная праца, якая патрабавала добрай юрыдычнай падрыхтоўкі, ведаў судовай практыкі i мясцовых звычаяў, — з'ява ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Удзел Р. ў рабоце дзвюх статутных камісій свед­чыць, што ён — адзін з аўтараў канцэпцыі дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, абарону якой абгрунтаваў у но-вай сістэме права i законе. Высокая тэарэ-тычная падрыхтоўка членаў камісіі відаць у агульнай сістэме Статута 1566, у справе ка-дыфікацыі заканадаўства, у паслядоўнасці раздзелаў і артыкулаў. Члены камісіі ўдас-каналілі i адрэгулявалі шэраг новых прын-цыпаў праваадносін, кампетэнцыі судо­вых органаў i судоў (земскага, гродскага, падкаморскага, павятовага), зрабілі якас-ныя змены ў працэсуальным i матэрыяль-ным праве. Добра знаёмыя з вучэннем аб законе i дзяржаве Арыстоцеля i Цыцэрона, яны дакладна акрэслілі канцэпцыю закон-насці, якая мела пераважнае значэнне для стабільнасці i гарманічнасці грамадства i дзяржавы. Складальнікі Статута здолелі ўзняць закон на ўзровень тагачаснай еўра-пейскай думкі. У рабоце над праектамі Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588 Р. у поўнай меры выкарыстаў свае ве­ды i вопыт. Мяркуецца, што пераклад Ста­тута Вялікага княства Літоўскага 1566 на лацінскую мову для Стафана Баторыя так-сама зроблены Р. Такая думка пацвярджа-ецца не толькі тым, што ён быў сакратаром С.Баторыя i складальнікам Статута, доб­рым лаціністам i юрыстам, a i самой пазі-цыяй Р. адносна таго, што мовай закана-даўства павінна быць менавіта лацінская мова. Р. быў перакананы прыхільнік агуль­най юрыдычнай тэрміналогіі (на лацінскай

349

мове), выкарыстання рымскага права як дапаможнага. Ba ўводзінах да Статута аўтар вельмі адкрыта выразіў нацыянальную свядомасць шляхецкага руху Вялікага княства Літоўскага, г. зн., што аўтарам быў «тутэйшы абывацель» Вялікага княства Літоўскага Сваёй літаратурнай, навуковай i практычнай дзейнасцю Р, зрабіў значны уклад у развіццё культуры, гісторыі i навукі Вялікага княства Літоўскага. Г.В.Дзербіна.