Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Аўгусціновіч

Тамаш Мацвеевіч (1809—1891)

Беларускі падарожнік-геабатанік, урач. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Віленскай губ. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, на ме-дыцынскім факультэце Віленскага універсі-тэта i ў Віленскай медыка-хірургічнай ака-дэміі, якую скончыў у 1835. Даследаваў ле-кавыя расліны на Украіне. У 1871—76 па-дарожнічаў па Сах&тіне, у Забайкаллі, Прымор'і, басейнах Лены, Вілюя, Віціма i Калымы. Сабраў i перадаў у Галоўны бата-нічны сад у Пецярбургу каля 40 тысяч узо-раў флоры Сібіры. У 1874 i 1880 надрукаваў артыкулы пра Сахалін, у якіх апісаў жыццё мясцовых жыхароў.

Те.: О дикорастущих врачебных растениях Полтавской губернии. Киев, 1853; Жизнь рус­ских и инородцев на острове Сахалин // Все­мирный путешественник. 1874. №2; Три года в Северо-Восточной Сибири за Полярным кругом // Древняя и новая Россия. 1880. Т. 18, №12.

Jlim.: Грицкевич В.П. Собиратель герба­риев // Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986.

Аураамка

Кніжнік-летапісец канца 15 ст. Даклад-ных біяграфічных звестак пра яго не заха-валася. Вядома, што жыў у Смаленску i склаў там ці перапісаў у 1495 летапісны звод, які ўвайшоў у навуковую літаратуру як Летапіс Аўраамкі. Смаленск у той час быў у складзе Вялікага княства Літоўскага i з'яўляўся своеасаблівым цэнтрам беларус-кага летапісання. У прыпісцы да свайго ле-тапісу А. прыгадвае кіраўніка дзяржавы вя-лікага князя літоўскага Аляксандра i сма-ленскага епіскапа Іосіфа, па загадзе якога ён складаў гэты летапіс. А. выкарыстаў ле-тапісны звод, складзены ў Пскове або ў Ноўгарадзе на аснове болыл старажытных рускіх летапісных крыніц. Летапіс ахоплі-вае падзеі да 1469. У ім адлюстравана гісто-рыя Кіеўскай i Маскоўскай Русі, Ноўгара-да, часткова Вялікага княства Літоўскага, барацьба ўсходніх славян супраць іншазем-ных захопнікаў. Найбольш каштоўныя ма-тэрыялы за 14—15 ст., а таксама прыкла-дзеныя да летапісу юрыдычныя артыкулы, у т.л. «Руская праўда». Звод быў пашыраны на Беларусі. Выкарыстаны пры складанні Віленскага спіса, дзе змешчаны тэкст «Ле-тапісца вялікіх князёў літоўскіх». Звесткамі Летапісу Аўраамкі часткова карыстаўся i складатьнік Супрасльскага летапісу. Надру-каваны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 16, 1889).

Ліш:. Бугославский Г.К. О смолянине Авраамке и его летописи конца XV в.. а также несколько слов о смоленском епископе Иосифе Болгариновиче. Смоленск, 1900; Шахматов А.А. Обозрение русских летописных сводов XIV—XVI вв. М.; Л., 1938. С. 231—255.

Т.А.Маслыка.

Аўрамій смаленскі

(ПРАЦАЛЮБІВЫ)

Асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці i прывучаны да сістэматычных кніжных за-няткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ва-коліцах Смаленска. Тут ён старанна выву-чаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сіры-на, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхі-мія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія

30

i Феадосія Пячэрскіх і інш., займаўся збо-рам i перапісваннем кніг. У гэты час сма-ленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх, грэчаскіх i лацін-скіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фар-міраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля 30 га-доў манаскага служэння ў 1198 ён пры-няў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але i для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духа-венства, i Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаў-леннем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздаб-ленні храма, намаляваў для яго 2 абразы. Няспынныя пропаведзі i поспех у верую-чых зноў выклікалі зайздрасць у духавен-ства i гарадской знаці. Прэсвітэра абвінава-цілі ў ерасі i распаўсюджванні забароненых кніг, a таксама ў спакушэнні жанчын i пе-раманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь i епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэнна-дзейнічаць i загадалі вярнуцца ў той жа са-мы манастыр. Аіе папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоў-ныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва i прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-раней-шаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады i настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна пры-трымлівацца маральных прынцыпаў хрыс-ціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдаска-наленне жьшця, увесь час помніць пра Бо­га, маліцца дзень i ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як i пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлі-гійнага пакаяння i непазбежнасці страшна-га суда. За актыўнае прапаведанне хрысці-янства i ўзорнае жыццё праваслаўная царк-ва кананізавала яго. Яго вучань манах Яф-рэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага».

Літ.: Четии-Минеи: (Книга житий святых). Кн. 1—4. М, 1829; Жития святых Российской церкви. Также Иверских и славянских и местно чтимых подвижников благочестия, составленные А.Н.Муравьёвым. Т. 1—18. СПб., 1855—68; Барсуков Н. Источники русской агиогра­фии. СПб., 1882; Филарет, архиепископ Черниговский. Жития святых чтимых Православной Церковию, со сведениями о праздниках Господ­ских и Богородничных, и о явленных чудотвор­ных иконах. 3 изд. СПб., 1900; Голубинский Е. История канонизации святых в Русской Церкви. 2 изд. М., 1903. В.П.Орг/ш.