Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Крачкоўскі

Юльян Фаміч

(25.7.1840—25.7.1903)

Беларускі фалькларыст, этнограф, гісто-рык i педагог. Нарадзіўся ў R. Азяты Жа-бінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. У 1861 скончыў Пецярбургскую духоўную акадэ-мію. Адмовіўся ад духоўнага сану, прайаваў настаўнікам рускай мовы ў Маладзечан

241

скай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішчаў Віленскай навучаль-най акругі, дырэктарам Полацкай настаў-ніцкай семінарыі i Віленскага настаўніцка-га інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1888—1902 старшыня Вілен-скай археаграфічнай камісіі. Складальнік 16-га i 20-га тамоў, аўтар прадмоў да ix i да 25-га тома Актаў Віленскай камісіі. У 1900—02 пад яго рэдакцыяй i з яго прад-мовамі выйшлі 12-ы i 13-ы тамы Археагра-фічнага зборніка дакументаў. Апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню («Старая Вільня да канца XVII стагоддзя», 1893) i зборнік дакументаў пра гісторыю Вілен-скай навучальнай акругі («Гістарычны аг-ляд дзейнасці Віленскай навучальнай акру-гі за першы перыяд яе існавання, 1803— 1832», 1903). Аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў i выхаванне дзіцяці («Нарысы быту заход-нярускага селяніна», 1869) i фальклорна-этнаграфічнага зборніка «Быт заходнярус-кага селяніна» (1874), прысвечанага сямей-ным (пераважна вясельным) i каляндарна-аграрным абрадам беларусаў, у якім акрамя вядомых матэрыялаў выкарыстаны i новыя запісы. К. ў працах па методыцы педагагіч-нага выхавання ў навучальных установах прытрымліваўся даволі рэакцыйных погля-даў [«Руска-польскія адносіны....», 1896 (пад псеўд. Бібліяфіл)].

Шт.: Голу б В. Ю.Ф.Крачковский. Вильна, 1904; Бандарчык В.К. Псторьгя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 118—122;

Улащик Н.Н. Очерки по археографии и ис­точниковедению истории Белоруссии феодаль­ного периода. М., 1973. С. 110—113.

КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896)

Пісьменнік, кампазітар, астраном-ама-тар. Нарадзіўся ў в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Брат ЮА.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. У спадчын-ным (па маці) маёнтку ў Раманове на Пад-ляшшы (ияпер Польшча) заснаваў астрана-мічную і метэаралагічную абсерваторыю, меў бібліятэку, у якой была значная коль-касць старадрукаў, матэрыялы з архіва Са-пегаў, кнігі па прыродазнаўстве, фізіцы, гісторыі, мастацкай літаратуры. К. сабраў значную колькасць гербаў, польскіх хронік i інш., багаты матэрыял часоў праўлення СА.Панятоўскага, поўны камплект твораў Ю.Крашэўскага. Пісаў гістарычныя аповес-ці, мемуары, абразкі «Брэсцкі канюшыц» (1875), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) i інш., творы пра па-дзеі, якія адбываліся пераважна на Белару­сь Шсаў камедыі, вершы, займаўся музы-кай, стварыў некалькі канцэртаў, санат i мініяцюр для фартэпіяна, у некаторых з ix выкарыстаў народныя матывы. Пасля смерці К. бібліятэка (каля 10 тыс. тамоў) засталася яго сыну Крыштофу, які ахвяра-ваў частку яе фондаў бібліятэцы імя Лапа-цінскага ў Любліне, архіўныя матэрьшлы — Ягелонскай бібліятэцы.

Крашэўскі

Юзаф Ігнацы

(псеўд. Б.Балеславіта, Др. Амега, К.Пастарнак іінш.; 28.7.1812—19.3.1887)

Пісьменнік, гісторык, выдавец, ілюстра-тар, бібліяфіл, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і пружанскага харунжага. Дзянінства правёў у в. Доўгае каля г.Пру-жаны. Брат К.Крашэўскага. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі i Віленскім універсітэ-це. За ўдзел у антыцарскай змове ў 1830— 32 зняволены ў турму. Друкавацца пачаў з 1830. На працягу ўсяго жыцця займаўся публіцыстычнай i выдавецкай дзейнасцю. У 1841—51 рэдагаваў віленскі часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»), з 1860 у Варша­ве, рэдактар газ. «Gazeta Polska» («Польс­кая газета»). Літаратурная спадчына

242

К. складае каля 600 тамоў (проза, паэзія, драматургія, літаратурна-крытычныя арты-кулы, працы па гісторыі, філасофіі і інш.). У гісторыю літаратуры ўвайшоў як буйны раманіст, які ў творчай эвалюцыі прайшоў шлях ад рамантызму да рэалізму. Класікі польскага рэалізму бачылі ў ім свайго па-пярэдніка i настаўніка. Аўтар паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), якую рэцэнзаваў Я.Чачот. Цяжкае жыццё беларускага i ўкраінскага сялянства адлюстраваў у творах: «Гісторыя Саўкі» (1842), «Уляна» (1843), «Астап Бан-дарчук» (1847), «Хата за вёскай» (1853— 54), «Ярмола» (1856), «Псторыя калка ў плойе» (1859), «На Палессі» (1883). Міну-ламу Польшчы, Беларусі, Літвы i Украіны прысвечаны раманы «Апошнія з слуцкіх князёў» (1841), «Жыгімонтаўскія часы» (1846), «Залаты яблык» (1853), «Графіня Косель» (1873), «Бруль» (1874), «Старая казка» (1876), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1885) i інш. У камедыях «Пане Каханку» i «Радзівіл у гасціне» апісаў падзеі, што ад-бываліся ў Нясвіжы. Аўтар навуковых прац «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні...» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Мастацтва ў славян, асабліва ў Польшчы i дахрысціянскай Літ-ве» (1860) i інш. Свае падарожжы па Бела-русі апісаў у нарысах «Пінск i Піншчына» (1837—38), «Успаміны Валыні, Палесся i Літвы» (1840), «Малюнкі з жыцця i пада-рожжаў» (1841—42), «Адзенне сялян i мя-шчан з ваколіц Брэста, Кобрына i Пружан» (1859—60). Побач з красамоўным апісан-нем прыроды ў гэтых працах прыводзяцца каштоўныя звесткі пра жыццё народа, яго заняткі, прылады працы, жыллё, адзенне i ежу. Аўтар добразычліва ставіцца да селя-ніна, дае яскравыя замалёўкі з тагачаснага жыцця беларуса, спачувае яго цяжкай долі. К. выступаў пераважна з ліберальных пазі-цый, верыў, што сацыяльны мір можа быць дасягнуты праз пашырэнне асветніц-кіх i гуманістычных ідэй.

К. валодаў таксама талентам мастака: маляваў тыпы беларускіх сялян, вясковыя будынкі, пейзажы, рабіў ілюстрацыі не толькі да сваіх твораў, але i да твораў інш. аўтараў (К.Тышкевіча, У.Сыракомлі i інш.), гравіраваў i аздабляў вокладкі да кніг. У час знаходжання на Валыні склаў на фран-цузскай мове каталог (застаўся ненадрука-ваным) бібліятэкі А.Урбаноўскага, адной з самых значных у гэтым краі. У канцы 1868 К. заснаваў сваю друкарню, у якой на доб­рым паліграфічным узроўні выдаваў творы польскіх аўтараў i кнігі польскай тэматыкі. Асабістая бібліятэка К. налічвала некалькі тысяч тамоў, сярод якіх былі старадрукі, гістарычная літаратура, багаты збор гравюр (каля 6 тыс.) i малюнкаў. Значныя матэры-ялы ён сабраў па гісторыі віленскіх выдан-няў, дзеячаў кнігадрукавання, кнігарняў i бібліятэк (пазней гэтыя матэрыялы выка-рыстаны бібліёграфам К.Эстрайхерам). Кнігі са сваёй бібліятэкі К. ахвяраваў эміг-ранцкім бібліятэкам у Парыжы i ў інш. месцах. Калекцыя гравюр ім прададзена бібліятэцы Браніцкіх. Пасля задушэння паўстання 1863—64 па загадзе царскіх улад пакінуў межы Расійскай імперыі. К. выехаў з Варшавы i да канца жыцця знаходзіўся ў эміграцыі ў Жэневе.

Те.: Собр. соч. Кн. 1—52. Пб, 1915; Бел. пер. — Хата за вёскай. Мн., 1989; Апошнія хвіліны кня­зя ваяводы (Пане Каханку) // Крыніца. 1998. № 3; Рус. пер. — Графиня Козель; Брюль. Мн., 1993; Из времен семилетней войны. Мн., 1994.

Шт.: Dane k W. Józef Ignacy Kraszewski. Warszawa, 1976; Jarowiecki J. O powieści historycznej Józefa Ignacego Kraszewskiego. Kraków, 1991.