- •Прадмова
- •Абламовічы
- •Абрамовіч Адам (1710-?)
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абрамовіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Абуховіч
- •Авенарыус
- •Агрызка
- •Адамовіч
- •Азарэвіч
- •Алелькавіч
- •Альхімовіч
- •Аляксандр
- •Аляшкевіч
- •Андрыёлі
- •Анімеле
- •Ан цыпа
- •Арамовіч
- •Арлоўскі
- •Аскерка
- •Астравіцкі
- •Астрожскі
- •Аўгусціновіч
- •Аураамка
- •Аўрамій смаленскі
- •Ачапоўскі
- •Багамолец (Bohomolec)
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багдановіч
- •Багушэвіч
- •Бажанаў
- •71?.: Опыты земледелия вольнонаёмным трудом. М., 1860; 2 изд. СПб., 1861; Что можно заимствовать у иностранцев по части земледелия. СПб., 1863; 2 изд. СПб., 1867.
- •Базылік
- •3 1558 Б. Працаваў у прыдворнай музыч-най капэле галоўнага пратэктара Рэфарма-цыі ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалая
- •Баранецкі
- •Бараноўскі
- •Бардзілоўскі
- •Барздынскі
- •Бароўскі
- •Барташэвіч (Bartoszewicz)
- •Бартольд
- •Бартэльс
- •Баршчэўскі
- •Барычэўскі
- •Белаблоцкі
- •Беркман
- •Бжастоўскі
- •Бжастоўскі
- •Бонч-асмалоўскі
- •Борзабагаты
- •Будзіла
- •Будзіл0віч
- •Будзінскі
- •Буйніцкі
- •Булгакоўскі
- •Булгары н
- •Бучынскі
- •Быкоўскі
- •Быхавец
- •Бычковы
- •Бя рында
- •Вадкоўскія
- •Вайніловіч
- •Вайніловіч
- •Валадковіч
- •Валатоўскі
- •Валовіч
- •Валовіч
- •Ваньковіч
- •Васільева
- •Ваўжэцкі
- •Вашчанка
- •Вашчанка
- •Вераніцын
- •Весялоўскі
- •Вольскі
- •Вяроўкін
- •Вярыга-дарэўскі
- •Вярэнька
- •Гаворскі
- •Гальперын
- •Гальшанскія
- •Галянскі
- •Гарабурда
- •Гарабурда
- •Гараўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гарбачэўскі
- •Гардзіслава
- •Гаўрыленка
- •Гаўсман
- •Гаховіч
- •Гашкевіч
- •Гаштольд
- •Гедзімін,
- •Герберскі
- •Гіндэнбург
- •Гітаўт-дзевалт0ўскі
- •Гольц-мілер
- •Грабніцкі
- •Граткоўскі
- •Грум-гржымайла
- •Грыгаровіч
- •Грыневіч
- •Грынявіцкі
- •Гурыновіч
- •Гусаржэўскі
- •Гусоўскі
- •Дабравольскі
- •Дабравольскі
- •Дадэрка
- •Дакучаеў
- •Даленга-хадакоўскі
- •Далеўскія
- •Даманеўскі
- •Дамашэвіч
- •Дамбавецкі
- •Дамброўскі
- •Дамейка
- •Дарагастайскі
- •Дашчынскі
- •Дземід0віч
- •Дзмітрыеў
- •Дмахоўскі
- •Дразд0в1ч
- •Дубовіч
- •Дудышкін
- •Дунін-горкавіч
- •Дунін-марцінкевіч
- •Дыбоўскі
- •Ермакоў
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Жаля30ўскі
- •Жахоўскі
- •Ждановіч
- •Жуковіч
- •Жураўскі
- •Жыпмонт I
- •Жыпмонт II
- •Жэра (Zera)
- •Завадскія
- •Завітневіч
- •Загурскі
- •Залескі
- •Залускі
- •Замысл0ўскі
- •Заранка
- •Зарэмба
- •Зарэмба-каліноўскі
- •Звеніслава
- •Здан0в1ч
- •Івановіч
- •Іваноўскі
- •Іваноўскі
- •Ігнатовіч
- •Ігнацьеў
- •Кавалеўская
- •Кавалеўская
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •Кавалеўскі
- •7В.:Собр. Науч. Тр. Т. 1—2. М., 1950—56.
- •Кавячынскі
- •Каганец
- •Каладынскі
- •Каменскі
- •Кантрым
- •Канчэўскі
- •Каралькевіч
- •Каратынскі
- •7В.:Творы. 2-е выд. Мн., 1981.
- •Каржанеўскі
- •Карповіч
- •Карповіч
- •Карташэўскі
- •Карчэўскі
- •Кары цкi
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касовіч
- •Касцюшка
- •Катовіч
- •Кахлеўскі
- •Качаноўскі
- •Каяловіч
- •Кіпрыян
- •Кірыла тураўскі
- •Клакоцкі
- •Клімашэўскі
- •Клімент смаляціч,
- •Кміта-чарнабыльскі
- •Князьнін
- •Крачкоўскі
- •Крашэўскі
- •Крышкоўскі
- •Кукальнік
- •Кулакоўскі
- •Кулжынскі
- •Кульчынскі
- •Кунцэвіч
- •Курбскі
- •Кургановіч
- •Кусцінскі
- •Кутарга
- •Кутарга
- •Кутневіч
- •Лада-заблоцкі
- •Латышаў
- •Лебензон
- •Легатовіч
- •Лепяшынскі
- •Лепяшынскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Лужынскі
- •Лускіна
- •Лышчынскі
- •Любашчынскі
- •Людагоўскі
- •Лянкевіч
- •Лянчыцкі
- •Ляскоўскі
- •Макоўскі
- •Макушаў
- •Малышэвіч
- •Малышэўскі
- •Мамонічы
- •Манькоўскі
- •Манюшка
- •Манюшка
- •Марал ёўскі
- •Марахоўскі
- •Марашэўскі
- •Маркевіч
- •Маркев1ч
- •Марозік
- •Марцінкевіч
- •Марціноўскі
- •Масальскі
- •Масальскі
- •Маскевіч
- •Маскевіч
- •Матушэвіч
- •Мендэле-мойхер-сфорым
- •Мікешын
- •Мікуцкі
- •Міладоўскі
- •Міхановіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Міцкевіч
- •Мужылоўскі
- •Мурзакевіч
- •Мухлінскі
- •Мысаўской
- •Мялешка
- •Мяржынскі
- •Набароўскі
- •Навадворскі
- •Нагумовіч
- •Нарвойш
- •Наркевіч-ёдка
- •Нарушэвіч
- •Насовіч
- •Незабіт0ўскі
- •Незабытоўскі
- •Несялоўскі
- •Нікіфароўскі
- •Павел 3 візны
- •Пагарэльскі
- •Пагоскі
- •Падабедаў
- •Падчашынскі
- •Пакроўскі
- •Палонскі
- •Панятоўскі
- •Папроцкі
- •Паўстанскі
- •Пачобут-адляніцкі
- •Пашакоўскі
- •Пашкевіч
- •Пельгжымоўскі
- •Перасветаў
- •Петражыцкі
- •Петрапаўлаўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пільхоўскі
- •Пратасевіч
- •Пратасовіч
- •П ржав альс кi
- •Рагнеда рагвалодаўна
- •Рагоўскі
- •Радзевіч
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радзівіл
- •Радкавец
- •Радчанка
- •Ражанскі
- •Раманаў
- •Ратондус
- •Ржавускі
- •Рудніцкі
- •Рукевіч
- •Румянцаў
- •Рункевіч
- •Русецкая
- •Русецкі
- •Руткоўскі
- •Сабольшчыкаў
- •Саветаў
- •Савіч-заблоцкі
- •Саковіч
- •Сакольскі
- •Сапуноў
- •Сарбеўскі
- •Сасноўскі
- •Семяновіч
- •Семянтоўскі
- •Сердзюкоў
- •Сердзюкоў
- •Сержпутоўскі
- •Сілівановіч
- •Сімяон полацкі
- •Сітанскія
- •Скарульскі
- •Скрабецкі
- •Славінецкі
- •Слонімскі
- •Слупскі
- •Смаленскі
- •Смародскі
- •Сматрыцкі
- •Смуглевіч
- •Спасовіч
- •Станкевіч
- •Стары улас
- •Стафан баторый
- •Страйноўскі
- •Стрыйкоўскі
- •Стукаліч
- •Судзіл0ўская
- •Судзілоўскі
- •Сцірпейка
- •Сыракомля
- •3 Палацаў, пыхлівых адвечна,
- •Ся машка
- •Сямеўскі
- •Сянкоўскі
- •Тамашэўскі
- •Тапчэўскі
- •Трубніцкі
- •Трусевіч
- •Трутнеў
- •Труцэвіч
- •Турцэвіч
- •Тшашчкоўская
- •Тызенгаўз
- •Тызенгаўз
- •Тылкоўскі
- •Тышкевіч
- •Тышкевіч
- •Урончанка
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Урублеўскі
- •Файніцкі
- •Фалькоўскі
- •Фалькоўскі
- •Фальскі
- •Федаровіч
- •Філалет хрыстафор
- •Фіялкоўскі
- •Хадкевіч
- •Харламповіч
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Ходзька
- •Храпавіцкі
- •Храптовіч
- •Храптовіч
- •Цадроўскі
- •Цамблак
- •Цвяткоўскі
- •Цытовіч
- •Цэраскі
- •Цяплінскі
- •Цяцерскі
- •Чалоўскі
- •Чарноўская
- •Чартарыйскі
- •Чаховіц
- •Шадурскі
- •Шалковіч
- •Шапялевіч
- •Шапялевіч
- •Шукевіч
- •Шыдлоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шыманоўскі
- •Шымкевіч
- •Юркевіч
- •Ягадзінскі
- •Якубовіч
- •Яленская
- •Яленскі
- •Яльніцкі
- •Янушкевіч
- •Ярашэвіч
- •Ястржэмбскі
- •Яцкоўскі
- •Спіс аўтараў
Бжастоўскі
Ігнацы (1823—1875)
Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду (з 1798 графскі), прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Беларусі, Літвы i Польшчы. Вучыўся ў Мінску, Маскве. Працаваў старшынёй крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у Віленскім з'ездзе «белых» як прадстаўнік ад Магілёўскай губ. У час паўстання член грамадзянскай камі-сіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстан-цкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на беларускай i польскай мовах. У чэрвені 1864 сасланы ў Енісейскую губ., дзе i памёр.
БЖАСТОЎСКІ (Brzostowski)
Павел Ксаверы (30.3.1739—17.11.1827)
Грамадскі і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Польшчы 2-й паловы 18 ст., аўтар аграрных рэформ. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыфывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Бела-русі, Літвы, Польшчы. Быў віленскім кано-нікам (1755). Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, паехаў у Рым, дзе прабыў 3 гады. Пасля вяртання на радзіму прызнача-ны вялікім пісарам літоўскім. У 1767 купіў маёнтак Мерач у Віленскім ваяв. Убачыў-шы забітасць, цемнату i беднасць куплен ых ім сялян, Б. вырашыў заняцца паляпшэн-нем жыцця сваіх прыгонных. У 1769 ства-рыў у сваім маёнтку нешта накшталт рэс-публікі, дзе сяляне карысталіся асабістай свабодай i самі кіравалі сваёй абшчынай; прэзідэнтам абшчыны быў сам Б. Закана-даўчая ўлада ў ёй належала сойму. Тут іс-навалі «міністэрства фінансаў», свае гро-шы, войска i іншыя інстытуты, а прынятая «канстытуцыя Мерачы», перайменаваная потым у гонар гаспадара ў Паўлаву, была зацверджана ў 1791 каронным соймам. Паншчына ў Мерачы (пазней Паўлава) была заменена чыншам, існавалі школа i лекарская дапамога. Падзеі, што адбываліся ў т.зв. «Паўлаўскай рэспубліцы», адлюстра-ваны ў творы невядомага аўтара пад зага-лоўкам «Паўлава ад 1767 да 1795, адным хатнім прыяцелем апісанае» (Варшава— Вільня, 1811, на польскай мове). У 1794 Б. прадаў маёнтак, некалькі гадоў вандра-ваў за мяжой, потым вярнуўся на радзіму, дзе i памёр. Аўтар публіцыстычных твораў i генеалагічнага нарыса пра род Бжастоўскіх (Вільня, 1776).
Бжастоўскі
Цыпрыян Павел (1612—1688)
Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Нарадзіўся ў сям'i палкоўніка войска Вялікага княства Літоўскага. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера Вя-лікага княства Літоўскага Альбрэхта Радзі-віла. 3 1648 віленскі стольнік, з 1650 рэфе-рэндар літоўскі, з 1684 ваявода трокскі, староста мядзельскі, ашмянскі, быстрыцкі, дэпутат сойма ад Упіцкага пав. У 1658, 1661—64 у складзе дыпламатычных місій (у 1667 як камісар Рэчы Паспалітай)
59
удзельнічаў у перагаворах з Рускай дзяржа-вай, якія скончыліся Андрусаўскім пера-мір'ем 1667. Быў прыхільнікам кандидатуры рускага цара на польскі трон. У 1671 — 72 i 1679 выязджаў у Маскву, каб заклю-чыць саюз супраць Турцыі, удзельнічаў у падпісанні «вечнага міру» 1686. Ад маскоў-скага цара атрымаў багата аздоблены абраз прасвятой Багародзіцы, які потым падара-ваў мінскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Мінскай езуіцкай калегіі). Памёр у Варшаве, пахаваны ў Вільні. Пры жыцці вёў дзённікі пасольстваў, збіраў пісьмы, рэ-ляцыі i інш. дакументальныя крыніцы. Пасля яго засталося 13 тамоў дакументаль-нага матэрыялу, які адышоў каралю Ста-ніславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс гэтага збору невядомы.
БІЛЕВІЧ
Тэадор
(сярэдзіна 17 ст. —пач. 18 ст.)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, філосаф. Адукацыю атрымаў у Ві-ленскай акадэміі (1672—75). Займаў пасаду стольніка, потым земскага суддзі ў Заход-няй Літве (на Жмудзі). У 1675 выдаў у Вільні сваю магістарскую дысертацыю «Фі-ласофія рацыянальная, натуральная i ма-ральная ў трох частках», напісаную пад кі-раўніцтвам прафесара І.Садкоўскага. У 1677 Б. у складзе світы падканцлера Вялі-кага княства Літоўскага Міхала Казіміра Радзівіла падарожнічаў па Германіі, Чэхіі, Італіі. У Венецыі ён пакінуў світу i працяг-ваў падарожжа самастойна, наведаў Фран-цыю, Нідэрланды i Англію. У 1678 вярнуў-ся на радзіму i паступіў на дзяржаўную службу. Вёў «Дзённік», у якім апісваў свае ўражанні. Фрагменты «Дзённіка» выдадзе-ны ў 1929.
Б. не быў прафесійным філосафам. Яго «Філасофія...» — гэта хутчэй за ўсё пераказ курса філасофіі, якую ён вывучаў у Вілен-скай акадэміі. Але такая падача матэрыялу мае пэўную каштоўнасць, паколькі дае ўяў-ленне пра змест тых праблем, што разгля-даліся на філасофскім факультэце, i пра адзін з кірункаў філасофскай адукайыі ў Літоўска-Беларускай дзяржаве ў 2-й п&чове 17 ст. Праца цікавая яшчэ тым, што Б. раз-глядаў філасофію з пункту погляду «гра-мадскага дабра». Ён імкнуўся акцэнтаваць увагу на сацыяльна-этычных праблемах, даказаць «карысць» філасофіі ў справе выхавання асабістых i грамадскіх дабрачын-насцей. У гэтым сэнсе яго можна лічыць прадаўжапьнікам традыцыі, якая ў 1-й па-лове 17 ст. была прадстаўлена М.К. Сарбеў-скім, СЛаўксмінам, Л.Заіускім. 3 усіх філа-софскіх дысцыплін Б. аддаваў перавагу «філасофіі маральнай». Найбольш адэкват-на ён імкнуўся перадаць арыстоцелеўскае паняцце этычных праблем, у прыватнасці арыстоцелеўскага эўдэманізму, часта звяр-таючыся да самога тэксту «Нікамахавай этыкі». У палітычнай праблематыцы ў Б. адчуваецца ўплыў ідэй Эразма Ратэрдам-скага, Меланхтона, Юста Ліпсія, Бадэна. Гэта тычыцца ў першую чаргу тэорыі «ас-ветнага абсалютызму». Фізічная i лагічная праблематыка яго мала цікавілі.
Літ.: Чернышева Л.А. Латйноязычная традиция в культуре белорусского барокко // Бе-лороссика. Мн., 1980; Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 154—155; Polski słownik biograficzny. Kraków, 1936. Т. 11/1, 2. S. 101—102.
Л.А. Чарныиюва.
БІРУТА
[сапр. Даравінская (Derewińska) Амелія; 1863—27.7.1891]
Беларуская і польская фалькларыстка i этнограф. Нарадзілася ў в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса. Адуканыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала ў Лідскім пав., дзе затевала беларускі фшіьклор і праводзіла этнаграфічныя назіранні. Друкаватася ў краязнаўчым часопісе «Wisła» («Вісла»). У 1889 змясціла ў ім нарыс «Дажынкі на Літ-ве», у якім дала апісанне жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, па-данні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакаль-ную rapy» (у Ваўкавыскім пав.). У часопісе «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай ан-трапалогіі». 1892. Т. 16) пасмяротна апублі-каваны «Беларускія песні з Лідскага павета», куды ўвайшлі 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейна-бытавыя, рэкруцкія, лю-боўныя песні), і ў часопісе «Wisła» (1899. Т. 13) нарыс «Над прускай граніцай» з апі-саннем жыццёвага укладу літоўцаў паўднё-ва-заходняй часткі Ковенскай губ. Аўтар манаграфіі «Народ Лідскага павета» («Апі-санне Лідскага павета», не збераглася). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з
60
дзейнасцю Б., знаходзяцца ў архівах Віль-нюса i Варшавы.
Літ.: Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11; В а с i л е в i ч У.А. Бірута // Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. І.У.Самшевіч, У.А.Васілевіч.
БІСІС
Стафан
(Bisio Stefan Wawrzyniec;
каля 1720 —каля 1784)
Вучоны-медык, філосаф, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму на Беларусі 2-й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў Венецыі. Вывучаў медыцыну ў Павіі, дзе ў 1746 аба-раніў дысертацыю на ступень доктара ме-дыцыны i філасофіі. К&пя 1748 быў прафе-сарам лекарскага калегіума ў Турыне, по-тым займаўся ўрачэбнай практыкай у Ве-нецыі. У 1763 па запрашэнні прыехаў у Вя-лікае княства Літоўскае i праіхаваў спачатку хатнім урачом у маёнтку каля Драгічына, потым у К.Радзівіла, празванага Пане Ка-ханку. Каля 1772 быў урачом пры Вілен-скай акадэміі. У час знаходжання на Бела-русі з 1770 выкладаў у Нясвіжы на секцыі паталагічнай анатоміі, эксперыментаваў на жывёлах у Вільні, меў дачыненне да ства-рэння анатамічнага кабінета пры Віленскім універсітэце. У 1779—80 у Львове. Пасля рэформы Віленскай акадэміі i стварэння асобнага медыцынскага калегіума ў 1781 прызначаны яго прафесарам i да 1782 узна-чальваў кафедру тэорыі ўрачэбнай анатоміі, а пазней кафедру фізіялогіі i анатоміі. У 1787 пакінуў універсітэт i вярнуўся на ра-дзіму ў Італію. Аўтар некалькіх медыцын-скіх трактатаў. Рашуча выступаў супраць умяшання рэлігіі ў медыцыну. Апублікаваў на лацінскай мове твор «Адказ С.Бісіса, доктара філасофіі i медыцыны, сябру філо-сафу на пытанні адносна меланхоліі, магіі i каўтуна» (1772), у якім з навукова-матэрыя-лістычных пазіцый падыходзіў да этыялогіі шэрагу нервова-псіхічных захворванняў, тлумачыў ix паходжанне пэўнымі паталагіч-нымі зменамі нервовай сістэмы. Б. лічыў, што галоўную ролю ў псіхіцы адыгрывае мозг, асабліва яго крывяносныя сасуды. Нягледзячы на тое, што аб'ектыўнае яго вывучэнне вышэйшай нервовай сістэмы ў той час было ў зародкавым стане, погляды Б. можна безумоўна разглядаць як спробу матэрыялістычнага тлумачэння духоўнай сферы.
Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236.
БЛУС
Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч)
Паэт, аўтар вершаваных твораў кансер-ватыўнага кірунку 2-й паловы 19 ст. Нара-дзіўся ў Быхаўскім пав. Магілёўскай губ. ў сялянскай сям'і. Паводле некаторых звес-так, служыў чыноўнікам на Магілёўшчыне. Заўзяты манархіст i праціўнік вызваленчага руху. У 1862, ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму, напісаў на беларускай мове, якой добра валодаў, вершаваныя гутаркі «Пра-мова Старавойта да сялян аб свабодзе» i «Прамова Старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх заклікаў сялян да пако-ры i цярпення, славіў цара i сялянскую рэ-форму 1861, даводзіў справядлівасць сацы-яльнай няроўнасці. Гутаркі былі вельмі аператыўна надрукаваны ў Магілёве i выка-рыстаны для спынення сялянскага антырэ-форменнага руху. Існуюць звесткі, што Б. напісаў яшчэ нейкі твор «супраць агіта-тараў польскага паўстання». Пасля паў-стання 1863—64 працаваў на чыгунцы ў Бузулуку, звольнены, некаторы час жыў у Самары. У той час яго звалі Ілья Піліпавіч. Гэта значыць, што пад гутаркамі 1862 ён паставіў несапраўдныя імя і імя па бацьку (Франц Феліксавіч) або змяніў ix пасля (магчыма, пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе). У Самары зноў прапанаваў свае пяро ўраду. На пачатку 1881, незадоў-га да забойства Аляксандра II, прыслаў мі-ністру ўнутраных спраў некалькі вершаў на рускай мове, прысвечаных цару, i прасіў надрукаваць ix для чытання на фабрыках i заводах, каб супрацьдзейнічаць агітацыі «дэмакратаў-сацыялаў». Пры гэтым ён спа-сылаўся на свой беларускі вопыт 1862. Вершы 1881 было дазволена надрукаваць э некаторымі купюрамі (выкінуты радкі пра беднасць i ўціск народа). Далейшы лёс ix, як i самога аўтара, невядомы. Беларускія гутаркі Б. — цікавы дакумент той эпохі. Незалежна ад намераў аўтара ў ix адлюс-траваны рэаліі тагачаснага народнага жыц-ця. антыпрыгонніцкія настроі сялянства, яго абыякавасць да рэлігіі i г.д. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Б. таксама ананім-ную празаічную брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выда-
61
дзеную ў Магілёве (1861), аўтарам якой лі- чыцца А.Кісель. Г.В.Кісялёў.
БОГУШ
Францішак Ксаверый Міхал (1.1.1746—4.4.1820)
Філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Вількамірскім пав. Віленскага ваяв. Скон-чыў езуіцкі калегіум i Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасля забароны ордэна езуітаў (1773) працаваў хатнім настаўнікам у А.Ты-зенгаўза, наведаў разам з ім Германію, Францыю, Італію. Пасля адстаўкі Тызен-гаўза жыў у Вільні, быў прэлатам, каад'ю-тарам віленскім, прэзідэнтам Трибунала цывільнага, займаўся навукай. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. За ўдзел у Барскай канфедэрацыі (быў яе генеральным сакратаром) i ў паўстанні А.Т.Касцюшкі быў інтэрніраваны ў Смален-ску. Пасля вяртання ў Вільню стаў прэлатам, з 1803 —генеральным інспектарам лі-тоўскіх школ. 3 1804 жыў у Варшаве, цал-кам прысвяціў сябе навуцы. Ганаровы член шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыс-тваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа i мовы літоў-скай» (1808), «Літаратурнае жыццё М.ГТа-чобута», «Пахвала Іахіму Храптовічу», «Ус-паміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) i інш.
У ліку найважнейшых светапоглядных пазіцый Б. былі наступныя: вызваліць ся-лянства з-пад прыгону, наблізіць мяшчан у ix прававым становішчы да шляхты, заах-вочваць духавенства да таго, каб веданне рэлігійных догматаў пашыралася, а вера была адзінай, г.зн. каталіцкай, i такім чы-нам аб'яднаць край на аснове аднадумства. Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. 3 мэ-тай лепшага вывучэння мінулага лічыў не-абходным праводзіць археалагічныя рас-копкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вяліка-га княства Літоўскага. Многія працы Б. засталіся неапублікаваныя. Пісаў на польскай мове. Памёр у Варшаве.
Г.A. Масіыка.
БОГУШ-СЕСТРАНЦЭВІЧ
Станіслаў Іванавіч (3.9.1731—13.12.1826)
Беларускі палітычны i царкоўны дзеяч, вучоны-славіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Занкі Ваўкавыскага пав. Гродзенскага ваяв, (цяпер Свіслаіжі р-н) у сям'i шляхіііцаў пратэстанцкага веравызнання. Дзядзька В.Дуніна-Марцінкевіча. Вучыўся ва універсі-тэтах Кёнігсберга (Круляўца; цяпер Калі-нінград), Франкфурта, Амстэрдама, Лонда-на. Пасля вучобы ў Франкфурцкім універ-сітэце служыў афіцэрам у прускім гусар-скім пшіку, а потым перайшоў у Літоўскую гвардыю. У 1761 выйшаў у адстаўку i зай-маўся выхаваннем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога перайшоў у каталіцтва. Пасля заканчэння ў 1763 Галоўнай школы піяраў у Варшаве пасвечаны ў ксяндзы. Служыў настаяцелем у Гомелі i Бабруйску, каноні-кам у Вільні, дзе ўзведзены ў сан епіскапа-суфрагана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772) i далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расіі прызначаны епіскапам беларускім, у 1782 — архіепіскапам, кіраў-ніком беларускай каталіцкай епархіі, а потым мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі. Кацярына II дамаглася для яго ад рымскага папы правоў кардынала, Павел I узвёў яго ў званне камандора Вялі-кага Крыжа св. Іаана Іерусалімскага. Ня-гледзячы на самыя высокія рангі i саны ў царкоўнай іерархіі, быў абыякавы да рэлі-гіі, выступаў супраць разумовага прыгнёту i схаластыкі ў навуцы. Выступаў праціўнікам езуітаў і, апіраючыся на падтрымку расій-скіх імператараў, вёў барацьбу з экспансіяй Ватыкана на ўсход. Намаганнямі езуітаў у 1800 Б.-С. высланы з Пецярбурга, але праз год вярнуўся і стаў папскім прымасам.
Быў шырока адукаваным чалавекам, дасведчаным у літаратуры, гісторыі, агра-
62
homu i медыцыне, займаўся даследаваннем многіх гуманітарных праблем. У коле яго навуковых інтарэсаў былі праблемы пахо-джання славян, прапаганда ідэй асветніц-тва i гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў даследаванню Беларусі. 3 1813 — прэзі-дэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай акадэміі навук i Пецярбург-скай медыка-хірургічнай акадэміі. Свае аў-тарытэт, высокія пасады па лініі духоўнай службы i сродкі ён часта выкарыстоўваў на пашырэнне асветы. Яго намаганнямі ад-крыта значная колькасць новых школ на Беларусі, ахвяраваў свой дом у Пецярбургу пад гімназію. На свой кошт Б.-С. пабуда-ваў у Пецярбургу касцёл св. Станіслава. У перыяд знаходжання на пасадзе магілёў-скага архіепіскапа (з 1782) заснаваў у Магі-лёве друкарню (Магілёўская прыдворная друкарня; дзейнічала ў 1774—97), дзе вы-дадзена больш за 50 назваў кніг на рускай, польскай, лацінскай i французскай мовах. Тут Б.-С. напісаў, паставіў і выдаў у 1783 трагедию «Гіцыя ў Таўрыдзе». У 1793 вы-даў у гэтай друкарні сваю гісторыка-края-знаўчую працу «Аб Заходняй Расіі», пры-свечаную пытанням гісторыі ўсходнесла-вянскіх народаў, абгрунтаванню гістарыч-най еднасці беларусаў, украінцаў i рускіх. Ён быў ініцыятарам выдання календароў («Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783 г.», «Каляндар беларускі» 1784—95). Сярод яго найбольш грунтоўных даследа-ванняў i выданняў «Гісторыя Таўрыды» (т. 1—2, Браўншвейг, 1800, рускі пераклад, Спб., 1806), «Гісторыя сарматаў i славян» (т. 1—4, Спб., 1812), «Даследаванне аб па-ходжанні рускай мовы», «Літоўская фама-тыка» (мелася на ўвазе граматыка беларус-кай мовы; не выдадзена). Ёсць падставы сцвярджаць, што Б.-С. аўтар «Беларускай граматыкі» (рукапіс пакуль не знойдзены). Ён напісаў шмат вершаў, драматичных твораў на польскай i лацінскай мовах, вы-даў значную колькасць твораў у сваім пера-кладзе з еўрапейскіх моў. Спадчыну Б.-С. часткова выдаў у 1872 А.Вярыга-Дарэўскі.
Літ.: Краткое начертание деятельной и трудовой жизни... Станислава Богуша-Сестренцеви- ча. СПб., 1826; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII стагоддзі // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. І.П.Хаўратовіч