Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Буйніцкі

Ігнат Цярэньцевіч (22.8.1861—22.9.1917)

Беларуси тэатральны дзеяч, акцёр, рэ-жысёр; стваральнік нацыянальнага прафе-сійнага тэатра. Нарадзіўся ў в. Палевачы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл. У 1907—13 кіраўнік Першай беларускай тру­пы, адзін з ініцыятараў арганізацыі Перша-га таварыства беларускай драмы i камедыі. Збіраў для тэатра беларускія танцы, узоры

народнага адзення, арнаменту, размалёўкі, залучаў да ўдзелу ў пастаноўках таленавітых выканаўцаў-сялян, нястомна прапагандаваў беларускі тэатр, арганізоўваў аматарскія гурткі. Як кіраўнік тэатра падтрымліваў яго ўласнымі сродкамі. Пастаноўшчык боль-шасці спектакляў Першай беларускай тру­пы. Вызначаўся тэмпераментным выканан-нем беларускіх народных танцаў, якія сам i ставіў. Выступаў у ролях бытавога i харак-тарнага плана: Аляксей («У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі), Ігнась («Модны шлях-цюк» К.Каганца), Антон, Мірановіч («Па-шыліся ў дурні», «Па рэвізіі» М.Крапіўніц-кага). Залажыў асновы сучаснага беларус-кага тэатральнага мастацтва. На радзіме яму ўстаноўлены помнік (1976, скульптар І.Місько).

Ліш.: Да стагоддзя з дня нараджэння І.Ц.Буй-ніцкага // У кн.: Беларускае мастацтва. Мн., 1962, в. 3.

БУЛГАК

Ігнацій Іасафат (20.4.1758—9.3.1838)

Уніяцкі мітрапаліт. Доктар тэалогіі i ка-нанічнага права (1785). Нарадзіўся ў Сло-німскім пав. ў каталіцкай сям'і памешчыка. Вучыўся ў школе пры Жыровіцкім манас-тыры (1763—74). Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме (1782—85), пас-ля чаго ўступіў у Базыльянскі ордэн i стаў яго дзейным членам. Узведзены ў сан біс-купа, кіраваў епархіямі, спачатку Брэсцкай, потым Луцкай. Нягледзячы на процідзеян-не белага уніяцкага духавенства, дасягнуў у

76

1817 пасады уніяцкага мітрапаліта і, карыс-таючыся ўладай, усяляк садзейнічаў узвы-шэнню Базыльянскага ордэна. Б. меў спа-койны, засяроджаны характар i вылучаўся вялікай набожнасцю, быў шчырым пры-хільнікам папы i уніі. Гэта, аднак, не пера-шкодзіла частцы белага уніяцкага духавен-ства на чале i пад кіраўніцтвам І.Сямашкі яшчэ пры жыцці Б. пачаць падрыхтоўчыя работы да аб'яднання беларускіх уніятаў з рускай праваслаўнай царквой. Б. памёр на-пярэдадні аб'яднання i пахаваны на пра-васлаўных могілках Сергіевай пустыні па-блізу Пецяргофа.

Булгакоўскі

Дзмітрый Гаўрылавіч (1845—1918)

Беларускі этнограф i краязнавец 2-й па-ловы 19 ст. Нарадзіўся ў г. Яльцы Арлоў-скай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай ду-хоўнай семінарыі, якую скончыў у 1869. Доўгі час працаваў у Пінскім пав. У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану i стаў на шлях асветніцкай дзейнасці. Працаваў настаўні-кам рускай i царкоўнаславянскай моў у Ваўкавыску i Пінску. Калі быў яшчэ свята-ром, сур'ёзна захапіўся вывучэннем гісто-рыі краю, народнай культуры i побыту бе-ларусаў. Шматграннасць яго літаратурнай, навукова-даследчай i грамадска-асветніц-кай дзейнасці выявілася ў шматлікіх арты-кулах i больш як 30 кнігах, многія з якіх прынеслі яму ў той час поспех i вядомасць. Яго творы змяшчаліся ў «Минских губерн­ских ведомостях», «Виленском вестнике», «Санкт-Петербургских губернских ведо­мостях» i інш. Аўтар «Гістарычнага нарыса Ваўкавыска», «Дапаможніка па рускім пра-вапісе», прац царкоўна-рэлігійнага зместу. Вынік яго збіральніцка-фалькларыстычнай дзейнасці ў Пінскім павеце — фальклорна-этнаграфічны зборнік «Пінчукі» (Спб., 1890), каштоўная крыніца вывучэння по­быту i вусна-паэтычнай творчасці белару-саў 2-й паловы 19 ст. Аўтар гістарычнага даследавання «Хатка Пятра Вялікага i яго святыня ў С.-Пецярбургу» (1891), фальк-лорнай працы «Ніжагародскія легенды» (1896), рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909) i інш. Б. вёў ак-тыўную барацьбу з бескультурнасцю i ду-хоўнай абмежаванасцю ў народзе, п'ян-ствам. Характэрнай рысай яго грамадскаасветніцкай дзейнасці была сацыяльная пацыфісцкая накіраванасць.