Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Рагоўскі

Казімір (9.6.1728—5.1.1810)

Тэолаг, філосаф, педагог. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Вучьгўся ў Слонімскім езуіц-кім калегіуме, дзе ў 1735 уступіў у езуіцкі ордэн. Пасля праходжання 2-гадовага наві-цыяту i вывучэння рыторыкі i філасофіі ў 1750—55 выкладаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Наступныя 3 гады вывучаў тэа-логію i грэчаскую мову ў Полацку, дзе ў 1759 пасвячоны ў святары. У 1760—61 пра-паведнік у Слоніме. Напісаў жалобныя элегіі на смерць падканцяера Вялікага княства Літоўскага М.Сапегі. У 1761—62 прафесар паэтыкі i старажытных моў у Ві-ленскім езуіцкім калегіуме. У 1763—65 выкладаў філасофію ў Крошынскім калегі-уме, у 1766—67 — рыторыку на віленскім семінары для езуіцкіх клірыкаў, у 1768— 70 — філасофію, маральную i палемічную тэалогію ў Віленскай акадэміі, займаючы пасады в.а. сіндыка акадэміі, дэкана філа-софскага факультэта, асістэнта, прафесара філасофіі, рыторыкі, грэчаскай i лацінскай моў. Клапоцячыся пра пашырэнне выву­чэння моладдзю старажытных моў, зрабіў для слухачоў акадэміі моўны аналіз твораў Цыцэрона i Дэмасфена, знаёміў ix з твора-мі іншых класічных гісторыкаў i паэтаў старажытнасці. Чытаў таксама прыватныя лекцыі. 3 1783 на пенсіі, займаўся перакла-дамі з лацінскай мовы. У 1792 апублікаваў збор лацінскіх i грэчаскіх афарызмаў паву-чальнага характару для моладзі. У 1798 зап-рошаны на пасаду выкладчыка грэчаскай мовы, якую займаў да 1804.

Радзевіч

Міхаіл Васілевіч (1838 — пасля 1917)

Літаратурны i тэатральны крытык, педа­гог, этнограф. Нарадзіўся ў Мазыры ў сям'і святара. У 1859 скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю, потым 2 гады вучыў-ся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Не скончыўшы яе курс, перайшоў у Пецяр-бургскі універсітэт. У 1862 атрымаў пасвед-чанне на званне настаўніка рускай мовы i славеснасці ў жаночых гімназіях. 3 мая 1864 пранаваў у навучальных установах Ві-ленскай навучальная акругі; выкладаў рус-кую мову, славеснасць i харавыя спевы ў віленскіх мужчынскай i жаночай гімназіях. У пачатку 1870 прызначаны інспектарам Віленскай дырэкііыі народных вучылішчаў, у 1873 —справаводам дэпартамента народ-най асветы ў Пецярбургу; курыраваў жано-чыя навучальныя ўстановы Расіі, быў чле­нам асобага аддзела навуковага камітэта міністэрства, які разглядаў кнігі, выдадзе-ныя для народнага чытання. За 16 гадоў працы даслужыўся да даволі высокага зван-ня сапраўднага стацкага саветніка. 3 1889 узначальваў Варшаўскую дырэкцыю народ­ных вучылішчаў. У 1894 выйшаў у адстаўку i займаўся літаратурнай дзейнасцю. Апош-нія звесткі пра яго датаваны 1917. Далей-шы яго лёс невядомы.

У 1860—я гады выступаў як публіцыст рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Свае артыкулы публікаваў у часопісе братоў Дастаеўскіх «Время», у часопісах сатырыч-ным «Искра» i тэатральным «Русская сце­на». У публікацыях побач з літаратурнымі ставіў актуальныя педагагічныя праблемы. Быў прыхільнікам ідэй рускага педагога К.Дз.Ушынскага, якога лічыў перакананым змагаром за прагрэсіўнае выхаванне i аду-кацыю. У сваіх артикулах, нарысах i зама-лёўках разглядаў пытанні навучання, выха-вання i адукацыі («Купцы — рэфарматары гімназій», «У народнай школе», «Некалькі слоў пра настаўніцкія інстытуты» i інш.). Аналізаваў i крытыкаваў сістэму фізічнага пакарання, што ўжывалася ва ўсіх тагачас-ных сярэдніх i ніжэйшых навучальных ус­тановах. Лічыў, што пакаранне прыносіць шкоду, бо зневажае асобу выхаванца, вядзе да дэгуманізацыі адносін дарослых i дзя-цей. Кара — гэта знявага, крыўда, a «ці можа знявага выхоўваць, узнімаць духоў-на?» Востра крытыкаваў існуючую сістэму ўнутрышкольнага рэжыму. У артыкуле «Бе-ларускія народныя школы» (1871) намаля-ваў тыповую для ўсіх пачатковых школ Бе-ларусі карціну ўбоства, паказаў беднае, на-паўгалоднае, жабрацкае жыццё вучняў, а таксама цяжкае незабяспечанае жыццё сельскіх настаўнікаў, лёс якіх — працавітае жыццё i галодная жахлівая старасць. У пе-дагагічных артыкулах Р. падкрэсліваў у ся-лянскіх дзяцей такія станоўчыя якасці, як шчырасць, сумленнасць, сціпласць, здоль-насці, дапытлівасць, зацікаўленасць у ава-лоданні ведамі. Лічыў, што ў маральным выхаванні вучняў першарадную ролю адыг-рывае разумны парадак у навучальнай ус-танове, узаемаадносіны педагогаў i выхава-целяў, дзейнасць i паводзіны самога педа­гога.

339

Літ.: Антология педагогической мысли Бело­русской ССР. М., 1986. С. 211—216.