Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Асветнікі зямлі Беларускай.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
7.14 Mб
Скачать

Семянтоўскі

(Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821—93)

Археолаг, краязнавец, этнограф, фальк-ларыст. Паходзіў з Палтаўшчыны (Украі-на). «У неспакойны час паўстання» 1863— 64 накіраваны на Беларусь, аднак тут хутка асіміляваўся i з вялікай энергіяй узяўся за даследаванне краю. Да прыезду на Бела­русь ён збіраў украінскі фальклор i ў 1851 выдаў зборнік «Маларускія i галіцкія загад-кі». У Віцебскай губ. С. працаваў сакрата-ром губернскага статыстычнага камітэта i адначасова быў рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Витебские губернские ведо­мости», пазней — рэдактарам «Памятной книжки Витебской губернии». У 1864 С. падрыхтаваў працы «Статыстычны на-рыс Віцебска» і «Сінельна-набойная вы-творчасць у г. Віцебску». Асноўнай этнагра-фічнай працай С. пра побыт i культуру бе-ларусаў з'яўляецца «Этнафафічны агляд Віцебскай губерні» (Спб., 1872). У прадмо-ве да яе аўтар пісаў: «Ніколі этнаграфія як навука не звяртала на сябе столькі ўвагі ву­чоных i наогул адукаваных людзей, як у другой палавіне бягучага стагоддзя, калі да спраў дзяржаўнай палітыкі далучылася складанае пытанне аб нацыянальнасці». С. рэзка крытыкаваў «Погляд на гісторыю i этнаграфію заходніх губерняў Расіі» Ф.Р.Эркерта (1864), які сцвярджаў, што веравызнанне найбольш яскрава вызначае рысы, якія адрозніваюць адну народнасць ад другой. На канкрэтных статыстычных даньгх i прыкладах з жыцця акаталічаных на тэрыторыі Віцебскай губерні беларусаў, латышоў, эстонцаў i іншых народнасцей, якіх Эркерт залічыў у палякі, С. навукова аргументавана падышоў да вызначэння эт-нічнага складу насельніцтва. Ён лічыў, што галоўнымі акалічнасцямі трэба лічыць род­ную мову, мінулы гістарычны лёс i сучас-ны лад жыцця, а таксама нацыянальную самасвядомасць народа i яго культуру.

У поглядах С. часам заўважаўся пэўны адбітак вялікадзяржаўнай палітыкі ў дачы-ненні да беларусаў (нібыта беларус па сваіх інтэлектуальных i фізічных якасцях стаіць ніжэй за рускіх), аднак у асноўным ён прыхільна ставіўся да беларускага народа пры апісанні яго побыту i культуры, пад-крэсліваў цяжкае матэрыяльнае станові-шча, не вінаваціў у гаротным лёсе, ускла-даючы віну на прыродныя ўмовы пражы-вання i фізічную прыроду насельніцтва. У працы «Аб мерах i вазе, якія выкарыстоў-ваюцца цяпер i ўжываліся ў старыя гады ў Віцебскай губерні» (1878) С. ахарактарыза-ваў 53 меры вагі i падкрэсліваў важнасць вывучэння такіх адзінак народнай метрало-гіі для даследавання побыту народа. Мяс-цовым уладам ён рэкамендаваў хутчэй уво-дзіць адзіныя меры i вагу, бо разнабой стварае ўмовы для падману сялян рознымі перакупшчыкамі. Праца С. «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, Спб., 1890) пры-свечана апісанню старажытных помнікаў i археалагічных знаходак. У ёй ёсць таксама

376

падрабязнае апісанне абрадаў пахавання i памінак.

Літ:. Бандарчык В.К. Гісторыя беларус-кай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С 122—126.

СЕРБАЎ

Ісак Абрамавіч (27.5.1871—21.1.1943)

Этнограф, фалькларыст. Правадзейны член Інбелкульта (1922). Кандьщат гіста-рычных навук (1934). Нарадзіўся ў в. Куль-шычы Прапойскага пав. (цяпер Слаўгарад-скі раён Магілёўскай вобл.). Скончыў Мас-коўскі археалагічны інстытут (1918). У 1910—12 наладзіў шэраг экспедыцый па Беларусі. 3 1923 выкладчык, загадчык ка­федры ў БДУ, з 1929 у Інстытуце гісторыі АН БССР. Збіраў i публікаваў вусную на­родную творчасць беларусаў, даследаваў побыт i матэрыяльную культуру адыходні-каў. Аўтар праід «Сяло Вялікае. Карцінкі з жыцця Беларусі» (1910), «Паездкі па Па-лесс!. 1911 i 1912 гг.» (1914), «Беларусы-са-куны» (1915), «Вільчынскія паляне» (1928). Сабраў багатыя калекцыі беларускага на-цыянальнага адзення, узораў народнага мастацтва. Зрабіў каля 5 тыс. фотаздымкаў (збераглося каля 450), на аснове якіх выда-дзены альбом «Беларускае народнае мас­тацтва».