Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 7

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ

I палітЬгаНы ладiправа беларусі

Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

(другая палова XVI - XVIII ст.)

7.1. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага ладу Беларусі

У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і сва-боды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую "шляхецкай нацыяй". Напомнім, што сярод шляхецкіх пра-воў былі: права ўласнасці на зямлю, свабода ад падаткаў, пошлін, воінскіх пастояў, права асабістай недатыкальнасці, права займаць дзяржаўныя пасады і выбіраць караля. Што тычыцца абавязацельстваў шляхты ўдзельнічаць у паспа-літым рушэнні і плаціць падаткі на ваенныя патрэбы, то яны паступова гублялі сваё значэнне, а апошнія яна перакідвала на сялян. 3 1696 г. шляхта Вялікага княства Літоўскага кан-чаткова ўраўнялася ў правах з польскай у адносінах кантро-лю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.

Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і нада-лей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчат-кова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. Немагчыма бы-ло не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэта-га вышэйшага заканадаўчага органа1.

Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяр-жаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ла-ду, усё болын паварочвалася да "палыдчызны", а гэта зна-чыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.

У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць -"польскі народ шляхецкі", якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.

Апалячванне пануючага класа на беларускіх землях у дру-гой палове XVII ст. прывяло да такой сітуацыі, што белару-скаму селяніну і мешчаніну супрацьстаяў не толькі пан-прыгнятальнік, але і "папежнік" і "лях" - прадстаўнік чужой веры, іншага народа.

Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запа-вольвання нацыянальнага развіцця.

Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што па-шырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шлях-ціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з маг-натам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам па-даўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.

Даволі прывілеяванае становішча працягвала займаць духавенства, хаця правы яго былі некалькі абмежаваныя. Напрыклад, закон не дазваляў завяшчаць царкве нерухомую маёмасць, юрысдыкцыя царквы таксама абмяжоўвалася. Трэба адзначыць, што вышэйшыя духоўныя асобы былі арганічна звязаны са шляхтай і для прызначэння на вышэйшыя царкоўныя пасады, годна з законам, трэба было быць шляхціцам. Але паміж статутам каталіцкага, праваслаўнага і пратэстанцкага духавенства мелася значнае адрозненне, бо ў вышэйшым органе ўлады, Сенаце, было прадстаўлена толькі першае.

Сацыяльная структура сялянства не зведала кардыналь-ых змен і заставалася амаль такой жа, як у XVI ст. Агуль-ымі тэндэнцыямі для ўсіх груп феадальна-залежнага на-ельніцтва Беларусі быў рост прамых і ўскосных павіннасцей памяншэнне зямельных надзелаў. Акрамя штотыднёвай аншчыны сяляне выконвалі і такія павіннасці, як гвалт, та-ака, згон, - работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, зворваннем зямлі феадала.

Вельмі цяжкай для беларускага селяніна была падводная авіннасць. Каб яе выканаць, трэба было на асабістай рабо-ай жывёле ды "на сваёй страве" дастаўляць панскія грузы да ліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры, хутчэй за ўсё ў ільню, Рыгу, Крулявец (Кёнігсберг, зараз Калінінград). начнае месца ў падаткавым абкладанні сялян на Беларусі ў ругой палове XVII - першай палове XVIII ст. займалі гра-овыя і натуральныя падаткі1.

Аналіз вялікай колькасці разнастайных дакументальных атэрыялаў дазволіў гісторыку П.А. Лойку вызначыць, што еадальная эксплуатацыя цяглых сялян прыватнаўласніцкіх аёнткаў Беларусі павялічылася ў другой палове XVI - пер-ш палове XVIII ст. прыкладна ў 3 разы. Прычым эксплуа-ацыя сялян у маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты была, па утнасці, такой жа, як і ў магнацкіх вотчынах. Нельга гаварыць аб тым, што рэнта цяглых сялян была намнога цяжэй-шай, чым рэнта чыншавікоў, і наадварот. Разлікі паказалі,што ўзровень эксплуатацыі гэтых катэгорый сялянства амаль не адрозніваўся. Тут можна меркаваць толькі аб тых ці іншых выгадах, што давала сялянскай гаспадарцы грашовая рэнта (пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, некаторае змякчэнне асабістай залежнасці)1.

Нельга забываць, што ў канцы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім канчаткова аформілася прыгоннае права. Распра-цаваная сістэма юрыдычных нормаў абараняла права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян, якія былі паз-баўлены магчымасці свабодна распараджацца асабістай маё-масцю, без дазволу пана ісці ў наймы. Прыгонны стаў аб'ектам закладу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна. Такім чынам, сяляне, асноўныя вытворцы грамадскага багацця, апынуліся на самай нізкай ступені феадальнага грамадства.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала бегства ся-лян. Шляхта вымушана была прыняць праз сойм шэраг актаў, накіраваных на іх затрымку. У заканадаўчых актах XVII ст. сяляне ўсё часцей называюцца халопамі.

Трэба звярнуць увагу яшчэ на адзін бок праблемы. Справа ў тым, што пра побыт беларускай сярэдневяковай вёскі вядо-ма вельмі мала, а таму многія пытанні асвятляюцца скажона. У некаторых школьных дапаможніках, шматлікіх пуб-ліцыстычных працах беларускі сярэдневяковы селянін пака-заны як чалавек прыдушаны, загнаны. Стваральнікі такога ўяўлення забываюць, што менавіта працай селяніна ад-наўлялася Беларусь пасля спусташальных феадальных вой-наў, яго рукамі ўзнімалася сельская гаспадарка, на яго муд-расці і таленце гадаваліся новыя пакаленні, развівалася куль-тура. Ды і сам землеўладальнік быў зацікаўлены ў падтры-манні сялянскай гаспадаркі на патрэбным узроўні (забяспечанасці яе жывёлай, прыладамі працы і г.д.), бо толькі спраўная гаспадарка магла быць аб'ектам эксплуатацыі.

Пэўныя змены адбыліся і ў статусе гарадоў. Як ужо гава-рылася, умовы феадальнай эпохі спарадзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці і рамеснікаў - цэхі. Кар-парацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. і мелі мясцовыя назвы: сотні ў Гародні, брац-твы ў Полацку і Менску, староствы ў Магілёве. Але да канца XVI ст. усюды замацавалася назва "цэх". Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі манаполію на гарадскім рынку.

Пасрэднікамі паміж рамеснікам і гарадскім рынкам стано-вяцца скупшчыкі, якія паступова ператвараюцца ў заказчы-каў вырабаў, поўнасцю падпарадкоўваючы рамеснікаў пры дапамозе крэдытных аперацый.

Рамесная вытворчасць не заўсёды папярэднічала, але заўсёды спадарожнічала і актыўна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін-купец, хаця з цягам часу з'яўляюцца і пашы-раюцца сельскія гандляры.

У перыяд дваццацігадовай смуты 1648 - 1667 гг. бела-рускія гарады былі моцна разбураны. Яны страцілі ад 50 да 98 % дамоў. Пасля спынення ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў гарадах пачалося паступовае аднаўленне гаспа-дарчага жыцця. Гэты працэс праходзіў да другой паловы XVIII ст. шляхам вяртання гарадам функцый цэнтраў рамёст-ваў, унутранага і знешняга гандлю.

Да новых рыс эканамічнага жыцця можна аднесці ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Узмацненне мана-поліі цэхаў на рынках гарадоў абумовіла канцэнтрацыю ма-нуфактур галоўным чынам у мястэчках, малых гарадах, якія з'яўляліся часткай магнацкіх уладанняў. Напрыклад, у дру-гой палове XVIII ст. на 53 мануфактурах Беларусі было заня-та 2400 рабочых, большую частку якіх складалі прыгонныя'.

У сацыяльна-палітычнай сферы гарадское жыццё таксама аднаўлялася ў ранейшых формах. Не жадаючы мірыцца з феадальным самавольствам, саслоўным прыніжэннем, ра-баўніцкімі паборамі, гараджане дабіліся ад гарадскога сама-кіравання - магістратаў - болып рашучых дзеянняў у адстой-ванні неаднаразова пацверджаных вярхоўнай уладай у мінулыя гады саслоўных правоў і прывілеяў. Калі ж ма-гістрату не ўдавалася ў законным парадку спыніць самаволь-ства адміністрацыі, феадалаў, гараджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. Так было, напрыклад, у Полацку ў 1667 г., у Мінску ў 1700 г., у Магілёве ў 1733 г.

Вярхоўная ўлада, улічваючы значэнне гарадоў у про-цідзеянні магнацкаму самавольству і феадальнай анархіі, сад-зейнічала гараджанам у аднаўленні самакіравання. Так, у 1661 г. за мяшчанамі Магілёва, а пазней і Гародні было зама-цавана права выбіраць войта горада. На працягу 60-х гг. XVII ст. сябры магістратаў Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сойм прыняў рашэнне аб ліквідацыі ў гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты і духавен-ства, і гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалаў, падля-галі перадачы пад уладу магістратаў1.

У 1776 г. сойм пастанавіў скасаваць магдэбургскае права ў гарадах, якія не з'яўляліся цэнтрамі ваяводстваў і паветаў. Тут спецыяльная камісія ўстанаўлівала асобы парадак, які гарантаваў мяшчанам правы на ўласнасць, на свабоду зай-мацца рамяством, гандлем, на куплю-продаж дамоў і другой маёмасці, на свабоду змены месца пражывання2.

У заключэнне трэба адзначыць, што ў цэлым аднаўленчы працэс не выйшаў за рамкі традыцыйных рыс эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця гарадоў, якія склаліся ў XVI -першай палове XVII ст. Да таго ж далёка не ўсе гарады да канца XVIII ст. завяршылі сваё аднаўленне.

7.2. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Як гаварылася вышэй, па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспа-літая1.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацый-ным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпра-цоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек-цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыц-цяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асо-бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 ча-лавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памян-шэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе ад-міністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым - свецкія службовыя асобы (каш-таляны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў еведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя - на лавах. Як пера-жытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры гру-пы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама не-вялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найболын важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў скла-дання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяр-жаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Пас-палітай. У XVI - XVII стст. яна даходзіла да 200 асоб, а ў ся-рэдзіне XVIII ст. - да 236.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць кара-ля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэн-не кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм ад-бываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Бела-русі - ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяш-чаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпута-таў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём сойма-выя пастановы набывалі моц законаў.

Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шы-рокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вя-дзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "уеіо" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэ-тым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здо-лелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпу-таты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што таксама стварала цяжкасці ў рабоце. Так, у 1652 г. шляхціц А. Сіціньскі, які дзейнічаў па ўказанні А. Радзівіла, першы раз сарваў работу сойма, не згадзіўшыся на яго пралангацыю (адтэрміноўку). У далейшым такія бясплённыя соймы здара-ліся ўсё часцей. Па падліках гісторыка М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх пераш-код адбылося толькі сем.

Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку та-гачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы "Польшча трымаецца на бязладдзі". Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб'яўлялі свой сойм кан-федэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай болынасцю галасоў.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

  1. тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);

  1. тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;

3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя кансты-туцыі. Напрыклад, для кантролю за паступленнем і расхода-ваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнні сойма быў створаны адасоблены ад Полынчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў ВКЛ. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства за-хоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Так, да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганяла-ся пошліна пры ўвозе і вывазе тавараў.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным сой-мам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэ-ляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спа-сылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастано-ве. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця ра-шэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэн-тралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсут-нічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная част-ка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны ад-міністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра-вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, так-сама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Пас-палітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое стано-вішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з "Пакта канвента" Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны са-юз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д.1. У "Генры-кавых артыкулах" змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вы-значалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адроз-ненне ад "Пакта канвента", які складаўся для кожнага прэ-тэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, "Генрыкавы артыкулы" насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры ка-ранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджа-ліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У "Артыкулах" абвяш-чаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, по-шліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмо-віцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма2. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць яго наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў.- На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і пры-значаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася права-суддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і пры-маў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія пры-ватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.

Такім чынам, з аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вы-значыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэ-чы Паспалітай быў выбарны, а таму болын нагадваў пажыц-цёвага прэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вы-шэйсказанае, можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва "Рэч Паспалітая" ў перакладзе значыць "рэспубліка". Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з'яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.

7.3. Спробы ажыццяўлення рэформаў

у галіне дзяржаўнага кіравання

Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.

У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вос-трая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформаў дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавен-ства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у неда-тыкальнасці старыя феадальныя парадкі. Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку папярэдняй дамоўленасцю паміж сабой аб захаванні сілай зброі склаўшагася парадку ў Рэчы Паспалітай1.

У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкары-сталі "дысідэнцкую" праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Перад сой-мам расійскім бокам было пастаўлена пытанне аб ураўноўванні ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі згодна з дагаворам 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Сойм станоўча пытанне не вырашыў. Тады пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. ў Слуцку была створана праваслаўная, а ў Торуні - пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі перад сабой задачу дасягнуць роўнасці канфесій у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні "дысідэнтаў", а таксама прыняў закон пад назвай "Кардынальныя правы", які замаца-ваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх правоў і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ла-ду. Трэба таксама адзначыць, што ў "Кардынальных правах" утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забой-ства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.

У 1768 г. прыхільнікі "залатой" шляхецкай вольнасці ар-ганізавалі ў г. Бары, што на Украіне, канфедэрацыю,, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і за-клікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769 - 1770 гг. акупіравала частку Полыпчы і Украіны, а Прусія - паўночна-заходнюю частку Полынчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспа-літай. Па першым падзеле (1772 г.) да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Але гэта трагічная падзея не дабавіла палітычнага розуму сапернічаючым магнацкім кланам. Лёс дзяржавы вырашыла

1763 г. караля Аўгуста III Вецціна. Так, на канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжыванне права "ліберум вета". 3 гэтага часу рашэнні па эканамічных пытан-нях прымаліся большасцю галасоў, а дэпутатам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў соймікаў, калі тыя пярэчылі дум-цы большасці.

У 1764, а затым у 1775 г. у Рэчы Паспалітай уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духавен-ства, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутра-ных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; у 1773 - 1775 гг. фарміруецца Адукацыйная камісія, стварэнне якой стала па-чаткам рэформы ў галіне асветы. У эканамічнай сферы пэўны станоўчы вынік мелі рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. Беларускія і польскія навукоўцы да-казалі, што да сярэдзіны XVIII ст. у Рэчы Паспалітай кры-зісныя з'явы ў эканоміцы былі пераадолены, эканоміка ста-білізавалася і працягвала развівацца і ў другой палове XVIII ст. усё інтэнсіўней ішоў працэс распаду феадальных адносін і фарміравання элементаў новага, больш прагрэсіўнага ка-піталістычнага ўкладу .

Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. XVIII ст. па-чала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс.

Зразумела, што першыя памкненні да палітычных рэфор-маў не задаволілі рэакцыйных магнатаў, якія заўсёды імкнуліся да неабмежаванай улады, а ўладу ў тагачасных аб-ставінах неслі буйным землеўласнікам на сваіх штыках су-седнія Расія і Прусія. У верасні 1764 г. яны пасадзілі на кара-леўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Паня-тоўскага і карэкціравалі яго палітычную лінію ў адпаведнасці ўзяць у свае рукі прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі. Яна ўтварыла палітычны блок, які ўвайшоў у гістарычную літаратуру пад назвай "патрыятычная партыя".

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, садзейнічанне буржуазным рэфор-мам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб заха-ваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.

Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгар-нула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 - 1792), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прын-цыпу "ліберум вета" і ўсе пытанні прымаліся простай боль-шасцю галасоў. Па ініцыятыве патрыётаў было прынята ра-шэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў сойма яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў дэпутатаў ад паветаў. Так сойм стаў чатырохгадовым. Дадаткова было выбрана 182 дэ-путаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі патрыётаў. У выніку з 359 дэпутатаў сойма 181 былі прадстаўнікамі шляхецка-буржуазнай патрыятычнай партыі - партыі рэформаў. Каб вырашыць пытанні, мінуючы "ліберум вета", сойм у двайным складзе таксама абвясціў сябе канфедэрацыяй. Дэпутаты до-бра разумелі, што ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. яна абавязана захоўваць існуючы палітычны лад, а значыць шляхецкія прывілеі, выбарнасць караля і г.д. Гэта асабліва падтрымлівала Расія, якая праводзіла праз соймавыя галаса-ванні выгадныя для сябе пастановы. Такім чынам, нельга не пагадзіцца з гісторыкам-правазнаўцам Т. Макаравай, якая сцвярджае, што "дзейнасць Чатырохгадовага сойма насіла выразны антыцарскі характар"1.

Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чаты-рохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у "Кардынальных пра-вах" і прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'ёме - усяго 11 артыкулаў - гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкла-рацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як сама-стойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася "накіраванайсупраць незалежнасці Рэчы Паспалітай". Каб прадухіліць но-вы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай.

Такім чынам, "Кардынальныя правы" 1791 г., якія ўхваліў сойм, былі накіраваны на адмену "Кардынальных правоў" 1768 г., а гэта значыць на адмову ад старашляхецкіх парад-каў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах1.

"Кардынальныя правы" надавалі некаторыя канстытуцый-ныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам Рэчы Пас-палітай . Так, адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх вера-вызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выклю-чэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). Свабоду слова мелі не толькі шляхціцы, якія прымалі ўдзел у пасяджэннях сойма, але і "кожны абывацель на публічных з'ездах". Абвяшчэнне свабоды "думак, запісаных, або надру-каваных з подпіссю імя свайго" значна падрывала ідэалагічнае панаванне каталіцкай царквы. "Кардынальнымі правамі" Рэч Паспалітая аб'яўлялася прававс^й дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму сой-мам. "Ніякая ўлада нікога не можа абавязаць выконваць рас-параджэнні, якія не адпавядаюць праву, і не можа дазваляць сабе і іншым таго, што забараняе права, не будзе ігнараваць тое, што права абавязвае выконваць".

Як бачым, "Кардынальныя правы" 1791 г. па сваім змесце -далёка не адназначны юрыдычны акт. У дакуменце адначасо-ва бачыцца нараджэнне ў палітычных ідэях канца XVIII ст. буржуазных тэндэнцый і супрацьдзеянне апошнім старых феадальных адносін. Менавіта таму "Кардынальныя правы", з аднаго боку, аб'яўляюць у Рэчы Паспалітай пануючай рэ-лігіяй рымска-каталіцкую, дэкларуючы, праўда, цярпімасць да іншых канфесій, а з другога - абвяшчаюць чыста буржу-азны лозунг свабоды слова і друку і г.д.

Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сой-міках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 краса-віка 1791 г.1. Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права ат-рымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Як бачым, гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуп-лялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты.

Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены не сас-лоўны, а класавы прынцып, характэрны для буржуазнага вы-барчага права. Па Законе "Гарады нашы каралеўскія свабод-ныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай" мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся га-радоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках - да-радчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвака-тамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя за-лежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяш-чан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме. Пашырэнне сацыяльнай базы патрыётаў дало ім магчымасць яшчэ больш энергічна праводзіць рэформы дзяржаўнага ладу.

Такім чынам, у перыяд са студзеня па красавік 1791 г. у выніку плённай заканадаўчай дзейнасці сойма быў прыняты шэраг законаў, якія ўвайшлі ў якасці складанай часткі ў Кан-стытуцыю 3 мая. Іншымі словамі, актыўная заканадаўчая дзейнасць сойма прывяла да значных змяненняў у канстытуцыйным заканадаўстве Рэчы Паспалітай і падрыхтавала спрыяльную ўнутрыпалітычную глебу для прыняцця праг-рэсіўнай Канстытуцыі.

Знешнепалітычная сітуацыя, на думку лідэраў патрыя-тычнай партыі, была таксама спрыяльнай для правядзення рэформаў: Расія ваявала з Турцыяй, а прускі кароль Фрыдрых-Вільгельм у дэкларацыі сойма заявіў аб сваім жаданні бачыць Рэч Паспалітую незалежнай.

Праект Канстытуцыі, які быў распрацаваны на аснове ас-ветніцкіх ідэй і асноўных патрабаванняў шляхецкай боль-шасці, фактычна напісаў Гуга Калантай - нашчадак беларускіх баяр-шляхты, прапаведнік адукацыі і матэрыялізму. Праект быў прадстаўлены на абмеркаванне сойма 3 мая 1791 г. - у першы дзень пасля велікодных канікулаў (вакацый). Каля замка ў Варшаве, дзе засядаў сойм, былі выстаўлены вайско-выя фарміраванні, якія падтрымлівалі рэфарматараў, а на ву-ліцы выйшлі гараджане. У залу пасяджэнняў сойма прыбылі і прадстаўнікі мяшчан, што азначала пашырэнне сацыяльнай базы прыхільнікаў Канстытуцыі. У выніку з 150 прысутных членаў сойма толькі адзін сенатар і 27 паслоў прагаласавалі супраць прыняцця Канстытуцыі.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Па-нуючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прад-стаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Закон аб гарадах аб'яўляўся часткай Канстытуцыі, што давала не-каторыя правы буржуазіі. "Сяляне, з-пад рук якіх цячэ вя-лікая крыніца багаццяў краіны, якія складаюць у народзе са-мую шматлікую частку насельніцтва..." заставаліся ў пры-гоннай залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. Як бачым, у дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло-вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання Рэчы Паспалітай. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў складалася з 204 дэпутатаў (пас-лоў), якія выбіраліся на павятовых сойміках. Сенат, які скла-даўся з азначанага кола свецкіх і духоўных службовых асоб пад старшынствам караля, налічваў 132 чалавекі. Закон, пры-няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай болынасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета", забара-няліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып, на якім будавалася дзейнасць сойма, заключаўся ў тым, што дэпута-ты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты законаў наогул, гэта значыць праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, кры-мінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў; праекты сой-мавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і ганд-лёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалітай ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Умацаванню дзяржавы, на думку аўтараў рэформаў, павінна было садзейнічаць устанаўленне спадчын-най манархіі. Таму каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчын-най, але толькі ў межах адной дынастыі. Наступнік караля, калі ён дасягаў паўналецця і прыносіў прысягу, меў права прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях урада без права рашаюча-га голасу.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вы-шэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патра-бавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згаджаўся падпісаць рашэнне, пытанне пераносілася на разгляд сойма.

Стварэнне адзінага для ўсёй Рэчы Паспалітай ўрада перат-варала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэн-тралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Нельга не пагадзіцца з Т.І. Макаравай, якая сцвярджае, што канфедэратыўны характар Рэчы Паспалітай быў за-фіксаваны ў Статуце 1588 г. і "Кардынальных правах" 1768 г. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. не мае раздзела, прысвечанага дзяржаўнаму ўладкаванню Рэчы Паспалітай, паколькі яе фе-дэратыўнае дзяржаўнае ўпарадкаванне рэгламентуецца "Кар-дынальнымі правамі" 1791 г., якія былі прыняты 8 студзеня -за некалькі месяцаў да прыняцця Канстытуцыі 3 мая1.

Некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ўвядзенне спадчын-най манархіі і цэнтральнай выканаўчай улады "зафіксавала" зліццё Польшчы і Літвы2, а саюзная дзяржава стала ўнітарнай.

Канстытуцыя магла стаць асновай далейшага развіцця Рэ-чы Паспалітай, але гэта не ўваходзіла ў інтарэсы Прусіі, Аўстрыі і ў першую чаргу Расійскай Імперыі. Абгрун-тоўваючы другі падзел Рэчы Паспалітай, Кацярына II сцвярджала, што Канстытуцыя яшчэ больш абвастрыла і без таго цяжкае сацыяльна-палітычнае становішча суседняй дзяржавы.

На самой справе Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніла структу-ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды закана-даўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання. Але палажэнні Канстытуцыі не былі ўведзены з-за непрыняцця іх рэакцыйнай польскай шляхтай, асабліва ары-стакратыяй, якая 19 мая 1792 г. абвясціла Таргавіцкую кан-федэрацыю дзёля захавання "рэспубліканскай формы і шля-хецкіх вольнасцей". Лідэры канфедэрацыі Шчэнсны, Па-тоцкі, Ржэвускі і Браніцкі пасля абвяшчэння Канстытуцыі паехалі ў Пецярбург і там уступілі ў перамовы з Кацярынай II "аб вызваленні Рэчы Паспалітай ад спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая".

Царскі ўрад накіраваў на дапамогу таргавічанам 100-тысячную армію, што прывяло да іх хуткай перамогі. У студ-зені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэ-чы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтраль-ная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня. Да Прусіі адышлі спрадвечныя польскія землі з гарадамі То-рунем, Гданьскам, Познанню.

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой за-ключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і вы-барнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большас-цю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў1. Аднак і гэта Канстытуцыя за-сталася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю неза-лежнасць, а царызм аказваў рашаючы ўплыў на ваенна-палітычныя справы.

Пасля паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Полынчу.

Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільня, Гародня і Коўна. Вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак знаход-зілася ў Гародні. У тым жа 1795 г. замест іх былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні. Аляксандр I у 1801 г. распа-радзіўся аб утварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы Гарадзенскай і Віленскай губерняў.

Па ўмовах Тыльзіцкага мірнага дагавора, што быў заклю-чаны ў 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй, апошняй перадава-лася Беластоцкая акруга.