Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 12

ПАРУШЭННЕ ЗАКОННАСЦІ НА БЕЛАРУСІ ў 30-я гг.

12.1. НКУС СССР і яго рэспубліканскія філіялы -

важнейшы механізм

умацавання рэжыму асабістай улады

і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне

У канцы XX ст. узрос інтарэс вучоных, шырокіх слаёў на-сельніцтва да гісторыі дзяржавы ў цэлым і асабліва да тых яе старонак, якія доўгі час старанна замоўчваліся. Адна з гэтых старонак - масавыя рэпрэсіі ў гады культу асобы Сталіна.

Калі размова ідзе пра масавыя рэпрэсіі, то звычайна гаво-раць пра 1937 г. У сапраўднасці хваля рэпрэсій пачалася яш-чэ ў канцы 20-х і завяршылася ў пачатку 50-х гг. са смерцю правадыра "ўсіх часоў і народаў". На 1937-1938 гг. пры-ходзіўся апагей палітычных рэпрэсій, таму яны і захаваліся ў памяці народа як страшныя гады "яжоўшчыны" (па імені М.І. Яжова, былога наркама ўнутраных спраў СССР).

Высветліць прадпасылкі, рухаючыя сілы, механізмы таго, што адбывалася ў 30 - 40-я гг., немагчыма без глыбокага вы-вучэння гісторыі стварэння і дзейнасці НКУС СССР, а такса-ма рэспубліканскіх наркаматаў унутраных спраў.

НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампе-тэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Зазначым, што менавіта НКУС СССР у разглядаемы перыяд аб'ядноўваў пад сваёй эгідай велізарны апарат прымусу ад міліцыі да папраўча-працоўных устаноў, ад АДПУ да ўнутраных і пагранічных войскаў. Стварэнне на базе АДПУ Наркамата ўнутраных спраў СССР з'явілася часткай працэсу фарміравання адміністрацыйна-каманднай сістэмы, цэнтралізацыі дзяр-жаўнага кіраўніцтва краінай. Па сутнасці НКУС стаў адным з важнейшых звёнаў стратэгічнай лініі Сталіна на ўсталяванне рэжыму асабістаў улады, бо менавіта гэты орган павінен быў адыграць галоўную ролю ў рэалізацыі планаў устаранення з палітычнай сцэны тых, хто па розных прычынах станавіўся непажаданым "правадыру" і яго акружэнню.

У наступныя гады змены ў структуры НКУС СССР адбы-валіся ў сувязі з узрастаннем удзельнай вагі падраздзяленняў, у распараджэнні якіх былі месцы пазбаўлення волі. Так, да канца 30 - пачатку 40-х гг. акрамя Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў (ГУЛАГ) былі за-снаваны дзесяткі іншых глаўкаў і ўпраўленняў - Галоўнае ўпраўленне лагераў чыгуначнага будаўніцтва, Галоўнае ўпраўленне лагераў Дальбуда, Упраўленне лагераў лясной прамысловасці і інш.

Не заставалася нязменнай і структура пагранічнай і ўнутранай аховы. У сакавіку 1939 г. Галоўнае ўпраўленне пагранічных і ўнутраных войскаў раздзялілася на шэсць са-мастойных глаўкаў: Галоўнае ўпраўленне пагранічных вой-скаў, Галоўнае ўпраўленне войскаў НКУС па ахове важных прадпрыемстваў прамысловасці, Галоўнае ўпраўленне вой-скаў НКУС па ахове чыгуначных збудаванняў, Галоўнае ўпраўленне канвойных войскаў НКУС, Галоўнае ўпраўленне ваеннага забеспячэння і Галоўнае ваенна-будаўнічае ўпраўленне войскаў НКУС.

У выніку НКУС СССР станавіўся буйнамаштабным гас-падарчым ведамствам, якое выкарыстоўвала танную рабочую сілу велізарнай арміі рэпрэсіраваных грамадзян, якія зна-ходзіліся ў спецлагерах, працоўных калоніях і ў іншых мес-цах пазбаўлення волі.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 г. Народны камісарыят унутраных спраў быў аднесены да катэгорыі са-юзна-рэспубліканскіх наркаматаў, у сувязі з чым аналагічныя наркаматы былі створаны ва ўсіх саюзных рэспубліках, у тым ліку і ў Беларусі. Што тычыцца РСФСР, тот тут спачатку быў уведзены інстытут Упаўнаважанага НКУС, а затым дзейнічаў апарат саюзнага наркамата. У абласных, гарадскіх і некато-рых раённых цэнтрах краіны былі сфарміраваны ўпраўленні НКУС, у якіх ствараліся аддзелы і аддзяленні, у тым ліку і асобыя, якія сачылі за самімі чэкістамі.

Фармальна НКУС СССР з'яўляўся адным з цэнтральных рганаў галіновага кіравання, такім жа, як і іншыя агульна-аюзныя і саюзна-рэспубліканскія наркаматы. Аднак прак-

ічна яго становішча істотна адрознівалася ад становішча статніх ўладных органаў. Так, у апараце НКУС СССР функ-ыяніраваў аддзел, які здзяйсняў нагляд за партыйнымі орга-амі аж да ЦК. Адрозненне заключалася і ў тым, што НКУС пынуўся па-за партыйным кантролем, ператварыўшыся ў уках Сталіна ў інструмент неабгрунтаваных рэпрэсій і бес-аромных парушэнняў законнасці.

Вядучая роля ў здзяйсненні рэпрэсій належала такім пад-раздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, глаўкам, якія кіравалі месцамі зняволення, а так-сама органу пазасудовай расправы - Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах.

Палажэнне "Аб Асобай нарадзе пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў СССР" было зацверджана спе-цыяльнай пастановай ЦВК і СНК СССР 5 лістапада 1934 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам органы ўнутраных спраў атрымалі права прымяняць да асоб, прызнаных грамадска небяспечнымі, ссылку і высылку да 5 гадоў, знявольванне ў папраўча-працоўных лагерах да 5 гадоў, высылку за межы Саюза ССР замежных падданых. У склад Асобай нарады ўваходзілі: намеснік народнага камісара ўнутраных спраў СССР, упаўнаважаны НКУС Саюза ССР па РСФСР, на-чальнік Галоўнага ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі, камісар унутраных спраў саюзнай рэспублікі, на тэрыторыі якой узнікла справа. У палажэнні дэкларавалася неабход-насць удзелу ў пасяджэннях Асобай нарады пракурора СССР ці яго намесніка.

У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася раз-галінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары камітэтаў УКП(б) і пракура-туры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро пар-тыйнага органа. Ужо ў другой палове 30-х гг. густая сетка "троек" аблытала практычна ўсю краіну.

У многіх публікацыях можна сустрэць меркаванне, што праз сістэму "троек" праходзілі справы толькі тых людзей, якіх абвінавачвалі ў палітычных злачынствах. Гэта не зусім так. Да 1938 г. парушэнні законнасці дасягнулі такіх машта-баў, што рэпрэсіўная машына праз сістэму пазасудовых ор-ганаў перамолвала і матэрыялы па крымінальных справах. Тэрмін разгляду спраў устанаўліваўся не болын за 15 дзён. Калі не паступала пярэчанняў ад пракурора, то рашэнне "тройкі" прыводзілася ў выкананне неадкладна, а пры розна-галоссях прыпынялася і справа перадавалася на разгляд Асо-бай нарады.

Як відаць з дакументаў, вышэйназваныя пазасудовыя ор-ганы, існаванне якіх знаходзілася ў супярэчнасці з Канстыту-цыяй СССР, самастойна разглядалі палітычныя і крымінальныя справы і выносілі прыгаворы, не лічачыся з нормамі судаводства. Санкцыі пракурора насілі чыста фар-мальны характар, кантрольныя функцыі партыі, Саветаў, су-да і пракуратуры былі надоўга страчаны.

У публіцыстычных выданнях, у гісторыка-прававой літаратуры нярэдка можна сустрэць меркаванне, што мена-віта ў 1934 г. у выніку рэарганізацыі АДПУ ў НКУС СССР быў упершыню створаны орган, які займаўся рэпрэсіямі ў пазасудовым парадку. Між тым пазасудовыя рэпрэсіі шырока прымяняліся ўжо ў гады грамадзянскай вайны і здзяйсняла іх Усерасійская надзвычайная камісія.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ва ўмовах перахо-ду да мірнага будаўніцтва пазасудовыя органы Усерасійскай надзвычайнай камісіі (УНК, з лютага 1922 г. - ДПУ) ска-раціліся, хоць і не былі адменены поўнасцю. Так, з мэтай ба-рацьбы з контррэвалюцыяй Прэзідыум ЦВК СССР у лістападзе 1923 г. стварыў Калегію АДПУ, а пры ёй у са-кавіку наступнага года - "Асобную нараду" для разгляду спраў у адносінах асоб, якія займаліся контррэвалюцыйнай дзейнасцю, шпіянажам, кантрабандай, спекуляцыяй валютай і золатам.

Як вядома, многія заканадаўчыя акты, якія тычыліся арга-нізацыі і дзейнасці АДПУ, прымаліся пад уплывам яго стар-шыні Ф.Э. Дзяржынскага. Гісторыя сведчыць пра тое, што ён садзейнічаў пашырэнню пазасудовых функцый АДПУ, што НС заўсёды было апраўданым. Напрыклад, у 1924 г. Ф.Э. Дзяржынскі напісаў запіску ў Палітбюро, у якой прапа-наваў для барацьбы з бандытызмам падпарадкаваць у апера-тыўных адносінах міліцыю і крымінальны вышук АДПУ, а таксама дазволіць апошняму пазасудовы разгляд спраў усіх удзельнікаў бандыцкіх фарміраванняў. Цікава, што прапано-вы Ф.Э. Дзяржынскага сустрэлі ў той час рашучую нязгоду з боку некаторых наркомаў урада. "Далейшае пашырэнне пра-воў АДПУ на пазасудовы разгляд спраў калегія НКЗС лічыла б небяспечным", - пісаў нарком замежных спраў Г.В. Чычэ-рын. Ад наркамата юстыцыі падобны пункт гледжання выка-заў М.В. Крыленка: "Лічу неабходным катэгарычна выказац-ца супраць прапановы т. Дзяржынскага... За апошні час АДПУ засвоіла сабе практыку пашыраць сваю падсуднасць шляхам чвароту ў Прэзідыум ЦВК на дазвол разглядзець тую ці іншую справу ў несудовым парадку, прычым спачатку раз-глядае справу і выносіць прыгавор, а потым просіць ЦВК за-цвердзіць гэты прыгавор"1. Тым не менш Палітбюро і I Ірэзідыум ЦВК згадзіліся з прапановай старшыні АДПУ.

У другой палове 20-х гг. надзвычайныя пазасудовыя правы органаў АДПУ пашырыліся. 3 1927 г. АДПУ давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымянення вышэй-шай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах, псаванні машынных установак як са злым намерам, так і без яго.

Асабліва шырока пазасудовыя рэпрэсіі сталі выкары-стоўвацца з канца 1929 - пачатку 1930 гг. Як вядома, калек-тывізацыя сельскай гаспадаркі суправаджалася ліквідацыяй так званага кулака як класа. Гэта азначала канфіскацыю яго маёмасці, перш за ўсё сродкаў вытворчасці, і высяленне з месца жыхарства. Гэтым і займаліся пазасудовыя органы, перш за ўсё ў асобе "троек".

У пачатку 30-х гг. "тройкі" разглядалі справы і ў ад-носінах нэпманскіх элементаў, былых афіцэраў царскай арміі, асоб, якія служылі ў царскай арміі, членаў былых ан-тысавецкіх партый, значнай часткі старой інтэлігенцыі. У ліку рэпрэсіраваных апынулася шмат людзей, якія даўноадышлі ад якой-небудзь варожай дзейнасці супраць савецкай улады ці зусім у ёй не ўдзельнічалі.

У якасці прыкладу можна прывесці асуджэнне ў 1930 г. вядомых вучоных-эканамістаў М. Кандрацьева, А. Чаянава і інш., якім было прад'яўлена абвінавачванне ў стварэнні нібыта падпольнай "сялянскай працоўнай партыі".

У лютым - верасні 1930 г. паўнамоцным прадстаўніком АДПУ па Беларусі былі арыштаваны былы нарком земляроб-ства БССР 3. Прышчэпаў, былы нарком асветы рэспублікі А. Баліцкі, былы намеснік наркома земляробства А. Адамо-віч, былы намеснік старшыні "Белпайгандлю" П. Ільючонак і інш. Сярод падследных апынуліся акадэмік В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і многія іншыя. Па гэтай справе незаконна было прыцягнута да крымінальнай адказ-насці звыш 80 чалавек, галоўным чынам работнікаў навукі, культуры і кіруючых кадраў шэрагу наркаматаў Беларусі. Яны абвінавачваліся ў прыналежнасці да так званай контррэ-валюцыйнай арганізацыі беларускіх нацыянал-дэмакратаў "Саюз вызвалення Беларусі"1.

Яшчэ ў 1928 г. нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі (РСІ) РСФСР М. Янсан у пісьме да I. Сталіна выказаў меркаванне аб выкарыстанні працы асуджаных пры асваенні аддаленых мясцовасцей, на земляных работах буйных будоўляў, а га-лоўным чынам на нарыхтоўках лесу, бо яго экспарт даваў краіне неабходную валюту. Гэтыя прапановы былі поўнасцю рэалізаваны ў 30-я гг. Напрыклад, з 1930 г. колькасць рабо-чай сілы для патрэб фарсіраванай індустрыялізацыі Дзярж-план СССР пачаў узгадняць з АДПУ і НКУС. Менавіта з гэ-тым звязаны разнарадкі па раёнах на так званых ворагаў на-рода.

7 жніўня 1932 г. у краіне была выдадзена пастанова ЦВК і СНК СССР "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыя-лістычнай) уласнасці"1. Пастанова ўводзіла ў якасці меры судовага пакарання за раскраданне калгаснай і каапера-тыўнай маёмасці вышэйшую меру сацыяльнай абароны -расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці і замену гэтай меры пры змякчаючых акалічнасцях пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Амністыя па гэтых справах была забаронена.

"Закон аб пяці каласках" - так называлі пастанову ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1932 г. у вёсцы. Згодна з ім толькі ў Глускім раёне Беларускай ССР у канцы 1932 г. было рассле-давана 136 крымінальных спраў, што складала 64,5 % ад усіх злачынстваў. У Мазырскім раёне ўзбуджаныя органамі міліцыі крымінальныя справы па фактах раскрадання сацыя-лістычнай маёмасці склалі болып 50 %. Пра падобнае ста-новішча гавораць матэрыялы народных судоў Сенненскага, Мсціслаўскага, Слуцкага і іншых раёнаў Беларусі.

Да пачатку 1933 г. за няпоўныя пяць месяцаў з моманту прыняцця пастановы ў СССР было асуджана 54 645 чалавек, з іх 2110 - да вышэйшай меры пакарання.

Такім чынам, адказ ад выкарыстання эканамічных метадаў кіравання народнай гаспадаркай і пераход да адміністрацыйна-камандных рычагоў упраўлення з'явіліся важнейшай умовай і прычынай (перш за ўсё эканамічнай) палітычных рэпрэсій.

Існуе меркаванне, што пік рэпрэсій прыйшоўся на 1937-1939 гг. На справе ж самая вялікая трагедыя адбылася ў 1929-1933 гг. Менавіта ў гэты прамежак часу загінула ў 3 разы болыы людзей, чым у 1937-1939 гг., але гэта была не інтэлігенцыя, не партыйныя і савецкія работнікі, не вай-скоўцы, а безыменныя сяляне, і па размаху гэта трагедыя ме-ла далёка ідучыя вынікі, якія адчуваюцца і сёння.

У канцы 20-х гт. і асабліва з таго моманту, калі прагучаў заклік партыі "аб'явіць вайну не на жыццё, а на смерць кула-ку і ў рэшце рэшт змесці яго з зямлі", надзвычайныя меры былі ператвораны ў сістэму, прычым прыёмы часоў грамадзянскай вайны і ваеннага камунізму дапускаліся не толькі супраць кулацтва, але і супраць сераднякоў.

Пранікненне ў народныя масы і ў партыю характэрных для часоў грамадзянскай вайны настрояў звязана з прымя-неннем у масавым маштабе пазасудовых рэпрэсій. Такія на-строі знайшлі адлюстраванне ў канцы 20 - пачатку 30-х гг. нават у такой, здавалася б, далёкай ад практыкі галіне, як тэорыя права. Справа дайшла да таго, што былі выказаны прапановы аб "спрошчванні" крымінальнага працэсу. На шчыт падымалася тэорыя "небяспечнага стану" асобы, у ад-паведнасці з якой падставай для крымінальнай адказнасці павінна была быць не канкрэтная віна, а "небяспечны стан" асобы, вызначаемы, напрыклад, яе сацыяльным паходжан-нем, і г.д. Тым самым стваралася спрыяльная глеба для росквіту нігілістычных адносін да права, законнасці. Невы-падкова большасць дэлегатаў XV з'езда Саветаў ледзь не вы-смеяла спробы пракурора СССР М. Крыленкі даказаць неаб-ходнасць для пракуратуры кіравацца законам, а не адвольна тлумачанай мэтазгоднасцю1. Афіцыйныя адносіны рэжыму да права, закона, законнасці, прававой дзяржавы ў разглядае-мы перыяд вельмі яскрава былі сфармулЯваны ў прамове Л.М. Кагановіча з нагоды 12-й гадавіны Савецкай улады, з якой ён выступіў у Інстытуце савецкага будаўніцтва пры Ка-муністычнай акадэміі: "...Мы адхіляем паняцце прававой дзяржавы нават для буржуазнай дзяржавы...Паняцце "прававая дзяржава" прыдумана буржуазнымі вучонымі для таго, каб скрыць класавую прыроду буржуазнай дзяржавы... Вядома, усё гэта не выключае закона. У нас ёсць законы. Нашы законы вызначаюць функцыі і кола дзейнасці асобных органаў дзяржаўнай улады. Але нашы законы вызначаюцца мэтазгоднасцю ў кожны дадзены момант"2.