Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

10.2. Утварэнне бсср. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі

У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія, якая наступа-ла ўслед за германскімі войскамі, што пакідалі акупіраваныя тэрыторыі, замацавалася на лініі Вільня - Ліда - Слонім -Агінскі канал - Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыто-рыі Беларусі аднавілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема беларускай дзяржаўнасці яшчэ болып абвастралася ў сувязі з развязваннем грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.

Падзеі і факты, звязаныя з абвяшчэннем Беларускай Савец-кай Сацыялістычнай Рэспублікі, добра вядомыя і дастаткова асвятляюцца ў курсе "Гісторыя Беларусі". Наша задача - рас-крыць праблему ўтварэння БССР з гісторыка-прававога пункту гледжання і спыніцца на некаторых фактах, якія слаба асветлены ў літаратуры.

Перш за ўсё адзначым, што ў кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секцыях погляды на перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

У святле сучаснага роскіду палітычных поглядаў можа здацца незвычайным, што менавіта дзякуючы У.І. Леніну Бе-ларусь абвяшчалася незалежнай рэспублікай. Між тым яго пазіцыя з'яўлялася вызначальнай пры прыняцці 24 снежня 1918 г. Пленумам ЦК РКП(б) рашэння аб абвяшчэнні БССР1. Пленум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўным бу-даўніцтве на Беларусі.

Іншае пытанне - якімі матывамі кіраваўся старшыня СНК РСФСР? На гэта адказаў А.Ф. Мяснікоў у сваім дакладзе на I з'ездзе КП(б)Б, калі была абвешчана БССР. Ён сказаў, што "з утварэннем Беларускай Савецкай Рэспублікі замыкаецца ланцуг усіх савецкіх утварэнняў, якія самавызначаліся, і тым самым закрываецца калідор, праз які рушаць на Савецкую Расію сілы Чорнага Інтэрнацыянала"2.

Аналізуючы палітыку ЦК РКП(б) у адносінах да працэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 - пачатку 1919 г., ака-дэмік І.М. Ігнаценка, па сутнасці, прыходзіць да такога ж вы-ваду. "Ваенна-палітычнае становішча, - піша ён, - патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранік-нення імперыялістычных сіл непасрэдна на тэрыторыю Расіі. ЦК РКП(б) меркаваў, што ўтварэнне БССР менавіта ў гэты час будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага становішча Са-вецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады"1.

27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынствам І.В. Сталіна адбылася нарада па пытаннях, звязаных з утва-рэннем БССР. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыкан-камзаха, Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Белнацкама. На гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым пар-тыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз.Ф. Жылуновічу і А.Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэн-цыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Бе-ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магі-лёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арга-нізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя ар-ганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КП(б)Б.

ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх ка-муністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савец-кага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя пала-жэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавала-ся Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх,

польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несап-раўднымі"1.

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды перае-хаў і Часовы ўрад.

3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяр-жавы і ўтварэння яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым эта-пе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функ-цыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і ста-навіліся нормай.

Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам вырашыў Усе-беларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Кансты-туцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні бы-ло запісана: "ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпавядаю-чым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавя-даючым міжнароднай кан'юнктуры".

Якой жа была гэта кан'юнктура? На жаль, надзвычай складанай як для самой Расіі, так і для Літвы і Беларусі. Ужо ў снежні 1918 г. Ю. Пілсудскі заявіў, што польская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.

Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б) і асабіста У.І. Леніным Ібстудзеня 1919 г., было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэс-публікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрна-цыянальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялізму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Беларускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі.

Як бачым, найвышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на ста-дыі юрыдычнага афармлення БССР вызначылі яе лёс, і яна фактычна павінна была спыніць сваё самастойнае існаванне.

Цікавы і той факт, што рашэннем ЦК РКП(б) ад 16 студ-зеня 1919 г. былі незадаволены як былыя члены Аблвыкан-камзаха (А.Ф. Мяснікоў), так і члены групы Жылуновіча -Чарвякова. Першыя таму, што хацелі захаваць сваю ўладу, другія зыходзілі з нацыянальнай ідэі. Дз.Ф. Жылуновіч і яго таварышы напісалі ў ЦК РКП(б) пратэст супраць тэрытары-яльнага падзелу Беларусі і запатрабавалі пераглядзець ра-шэнне ЦК. Вынікам гэтага стала іх выключэнне з урада БССР і арышт Жылуновіча. Даследчыкі Р. Платонаў і М. Сташкевіч лічаць, што ЦК РКП(б) ішоў на аддзяленне ад БССР . Магілёўскай і Віцебскай губерняў дастаткова прадумана, бо ведаў пра настрой кіруючых слаёў Полыпчы, якія патраба-валі інкарпарацыі Беларусі. Меркавалася, "што ўключаныя ў склад РСФСР Магілёўская і Віцебская губерні, калі б іншыя тэрыторыі захапіла польская дзяржава, у перспектыве сталі б асновай для адраджэння беларускай дзяржаўнасці"1.

Думаем, што такая пастаноўка пытання надта гіпа-тэтычная. Тым болып што гісторыя паказала іншае. Так, у ЛітБел не выходзіла ніводнай газеты на беларускай мове, ніхто з беларусаў не ўзначаліў ні ЦВК, ні СНК. Нават у час другога абвяшчэння БССР, аб чым гаворка будзе ісці ніжэй, тэрыторыя Беларусі складалася ўсяго толькі з шасці паветаў Мінскай губерні, а заходняя адыходзіла да Польшчы. Калі ЦК РКП(б) і бальшавіцкі ўрад Расіі і думалі пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці ў выпадку захопу большай часткі Беларусі Полыпчай, то толькі ў плане стварэння на базе Магілёўскай і Віцебскай губерняў новай буфернай дзяржавы паміж капіталістычным Захадам і Савецкай Расіяй. Тут пры-сутнічае хутчэй палітычны разлік, чым імкненне захаваць дзяржаўнасць беларусаў.

Апошняе пацвярджаецца і іншымі фактамі гісторыі. Так, жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах накіраваў у Маскву членаў ЦБ Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны да-лажылі: "Свярдлоў сказаў нам, што ЦК прыняў рашэнне адзінагалосна і іншае рашэнне немагчыма"1 (маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла ад Расіі).

Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы Р.В. Пікеля і І.І. Райнгольда з У.І. Леніным. Выслухаўшы іх, старшыня СНК РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Адказваючы на пытанне аб уключэнні ў склад РСФСР Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў, У.І. Ленін сказаў, што раз яны не мяжуюць з іншымі краінамі, то іх можна выключыць са складу Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі2.

Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэвалю-цыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Я.М. Свярдлоў за-чытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалеж-насці БССР". Тут жа па прапанове Я.М. Свярдлова было прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзя-чы з прынцыпу "класавай дэмакратыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд па-між імі - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраў-ся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функ-цыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўсяЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэння СНК. Та-кая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаво-рыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.

Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя "абласнікі" пад кіраўніцтвам А.Ф. Мяснікова.

Некаторыя замежныя даследчыкі лічаць, што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР1. Такога погляду прыт-рымліваюцца і асобныя беларускія гісторыкі. У прыватнасці, прафесар Л. Лойка піша: "...Абвяшчэнне Беларускай Народ-най Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў пад-штурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прыз-нання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыя-нальную дзяржаўнасць"2.

Аб'яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс яшчэ раз пацвердзілі дум-ку, што там, дзе робіцца вялікая палітыка, малыя народы не заўсёды прымаюцца пад увагу. Старшынёй ЦВК новай дзяр-жаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г. Цыхоўскі, а СНК узначаліў В.С. Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Бела-руская ССР аб'яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек3. У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.

Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г., калі ад-былося другое абвяшчэнне БССР. 3 пачаткам наступлення польскіх інтэрвентаў ЛітБел гэтак жа хутка памерла, як і на-радзілася, бо, як указвае Я.А. Юхо, "гэта штучнае дзяржаўнае ўтварэнне не адлюстроўвала інтарэсаў ні беларускага, ні літоўскага народаў"4.

10.3. Другое абвяшчэнне БССР

Перакінуўшы войскі з Усходняга фронту на Польскі, Чыр-воная Армія спыніла наступленне палякаў і 14 мая 1920 г. перайшла ў контрнаступленне. Аднак з-за недахопу сіл, сла-бага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і пралікаў каман-давання савецкія войскі вымушаны былі адысці на зыходныя пазіцыі. Поспех прынесла толькі наступленне ў ліпені 1920 г., а 11 ліпеня быў вызвалены Мінск.

Пры такіх абставінах 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў за-ключаны мірны дагавор паміж буржуазнай Літвой і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і канфран-тацыю Літвы з Полыдчай, урад РСФСР пайшоў на ўключэнне ў яе склад земляў з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Браслаў. Віленскі край разам з Вільняй таксама быў прызнаны складанай часткай Літвы.

Падпісанне мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і РСФСР юрыдычна спыняла існаванне Літоўска-Беларускай ССР1. Аднак, як указвае Я.А. Юхо, "гэты дагавор для Бела-русі не меў і не мог мець ніякай юрыдычнай сілы, бо ён быў падпісаны іншымі дзяржавамі ў процівагу нормам міжнароднага права"2.

Важна адзначыць і другое. Сам факт падпісання дагавора, у якім ішла размова пра беларускія землі, сведчыць пра тое, што лідэры Савецкай Расіі і не думалі раіцца з Беларуссю па тэрытарыяльных пытаннях, як не думалі і пра аднаўленне беларускай дзяржавы.

Дзякуючы паспяховаму наступленню Чырвонай Арміі зноў узнікла ідэя сусветнай рэвалюцыі, таму пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці не магло быць гаворкі. У лепшым выпадку было магчыма прадастаўленне беларусам культура-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая ваходзіла б у склад Расіі як адміністрацыйна-гаспадарчая адзінка. На такіх пазіцыях стаялі В.Г. Кнорын, М.І. Калмановіч, І.І. Райнгольд і іншыя кіраўнікі КП(б)Л і Б. Аднак яны сутыкнуліся з супраціўленнем камуністаў-беларусаў, і перш за ўсё А.Р. Чарвякова, Дз.Ф. Жылуновіча, Дз.Ф. Чарнушэвіча. У сувязі з гэтым ЦК КП(б)Л і Б прызнаў неабходным выступіць з дэкларацыяй аб прызнанні самавы-значэння беларускага народа.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. Існуе меркаванне, што яна абвяшчалася з мэтай заспакаення мас. Лк бы там ні было, але імкненне беларускага народа да сацыяльнай і нацыянальнай свабоды было ў нейкай меры задаволена. У Дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры прале-тарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі". Гава-рылася таксама пра аднаўленне асноўных прынцыпаў арга-нізацыі народна-гаспадарчага жыцця, абвешчаных 1 студзеня 1919 г. Маніфестам рабоча-сялянскага савецкага ўрада і юрыдычна замацаваных у рашэннях I Усебеларускага з'езда Саветаў 2-3 лютага 1919 г. Да склікання чарговага Усебела-рускага з'езда Саветаў улада пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР1.

У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца су-верэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вы-значаліся яе межы. Даслоўна было сказана наступнае: "ССРБ вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія з ёй мяжу-юць. Мяжа ССРБ з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаецца свабодным выяўленнем волі беларускага народа на павято-вых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадамі РСФСР і ССРУ"1. Думаецца, што гэты запіс не быў выпадко-вым. Ён даваў магчымасць РСФСР пакінуць пад сваёй юрыс-дыкцыяй раней далучаныя землі.

У ліпені 1920 г., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 г., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх вой-скаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацава-нымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэк-ларацыі ад 31 ліпеня 1920 г.).

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка ад-навілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія высту-палі за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пача-лася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць перша-пачаткова выказвалася ў яе падтрымку.

Такім чынам, аналізуючы працэс другога абвяшчэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамо-гай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суве-рэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.

Да такога ж вываду прыйшоў і Я.А. Юхо: "Адноўленая ... Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь на тэрыторыі шасці паветаў (уездаў) Мінскай губерні хоць і аб'яўлялася незалежнай, аднак фактычна і юрыдычна з'яўлялася аўтаномнай вобласцю ў складзе РСФСР.

... Аўтаномны характар адносін ССРБ з РСФСР асабліва яскрава выяўляўся ў эканамічных, вайсковых і дзяржаўна-палітычных адносінах. Рэспубліка не мела сваіх грошай і фінансавалася з бюджэту РСФСР; арміяй, чыгуначным транспартам, поштай і сувяззю кіравалі з РСФСР, яе закана-даўства дзейнічала і на тэрыторыі Беларусі"2.

Пра аўтаномны характар адносін БССР і РСФСР сведчыць і пастанова III з'езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 г.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі сказана наступнае: "Беларусь, з'яўляючыся Сацыялістычнай Савецкай Рэспуб-лікай, адначасова з'яўляецца складанай часткай РСФСР, і ўсе яе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, аднак яны павінны мець пэўную свабоду ў галіне вырашэння пы-танняў мясцовага жыцця, у якіх яны павінны кіравацца ЦВКБ і Саўнаркомам Беларусі"1.

Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе Саветаў рабо-чых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і за-вяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога бу-даўніцтва ў Беларускай ССР.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступленне 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вы-мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Полылчай - з другога, а 18 сакавіка 1921 г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэ-рыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Полынчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.

Заслугоўвае ўвагі прававы аспект ацэнкі перагавораў у Рызе. Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, белару-скую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх выра-шаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Са свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцы-яніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць пад-зелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэ-тым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далей-шых этапах перагавораў1. II Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі ас-ноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 г., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Аб тым, што дэлегацыя Савецкай Расіі была супраць удзе-Беларусі ў перагаворах у Рызе, сведчыць пісьмо наркама амежных спраў РСФСР Г.В. Чычэрына ў Палітбюро ЦК КП(б) ад 30 снежня 1920 г. Ён пісаў: "...Дэлегацыя застаец-а руска-ўкраінскай, але ўрад РСФСР ...мае паўнамоцтвы ад еларусі. Ісці за межы гэтай камбінацыі немэтазгодна... У ыпадку з'яўлення непасрэдна беларускай дэлегацыі ў Рызе на там разбурыць усе нашы дыпламатычныя камбінацыі"2.

Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах "прымала дзел самастойная дэлегацыя ССРБ"3, якая, зразумела, мкнулася да аднаўлення адзінства сваёй тэрыторыі перш за сй за кошт заходняй часткі Беларусі.

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага 1921 г.) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з олыычай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перава-' расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню рактычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання народаў былой царскай Расіі; раскол і слабасць нацыяналь-нага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародным узроўні.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай нацыяналь-най дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляцен-не гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацыя-нальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкнен-ням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жыву-часць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.

Зразумела, нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэ-альнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу СССР з прычыны самой логікі развіцця цэн-тралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі бальшавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці та-талітарнай дзяржавы.