Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 8

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД IПРАВА БЕЛАРУСІЎ ПЕРЫЯД КРЫЗІСУIРАСПАДУ ФЕАДАЛЬНА-ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ

8.1. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай спыніла сваё існаванне адна з самых буйных дзяржаў Еўропы. Каля 3 млн чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі, апынуліся ў складзе Расійскай Імперыі. Гэта падзея, безумоўна, адбілася на эканамічным, грамадска-палітычным і культурным раз-віцці беларускага народа.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Яе прававое становішча пачало вызначацца "Жалованной грамотой дворянству" 1785 г. Гэта азначала, што за шляхтай, пры ўмове прынясення прысягі на вер-насць Расіі, у поўнай меры захоўваліся ўсе правы і прывілеі дваранскага саслоўя, у тым ліку і галоўная з іх - права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян.

Паводле распараджэння Мікалая I на далучаных да Расіі беларускіх землях пачаўся разгляд правоў шляхты на дваранскую годнасць. У сувязі з гэтым у 1831 г. быў выдадзены ўказ "О разборе шляхты в западных губерннях н об устрой-стве сего рода людей". У названым нарматыўным акце ад-значалася, што калі шляхціц дакументальна дакажа сваё шляхецтва, то за ім захаваюцца ўсе правы і перавагі, якія былі дараваны дваранству імперыі.

Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць жаданні расійскага дваранства і чы-ноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэн-ня рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага секта-ра. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўладальнікаў станавіліся сяляне былых каралеўскіх эканомій і старостваў, кан-фіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якіяэмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Уся-го на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі расійскім саноўнікам больш за 200 тыс. рэвізскіх (муж-чынскіх) душ. Вынікам такой палітыкі стала рэзкае скара-чэнне колькасці дзяржаўных сялян на Беларусі (прыкладна ў 3 разы)1. Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася таксама па прычыне запісу за землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і ад-носна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.).

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гара-ды, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога кіравання па-водле "Жалованной грамоты городам" 1785 г.2

Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Расіі пазбаўляліся часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць па-душныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці3. Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі-майстры, падмайстры і іх вучні, якія аб'ядноўваліся ў цэхі. Прывілеяванымі жыхарамі ў гарадах былі купцы першай і другой гільдый і фабрыканты4.

Жыхары шэрага мястэчак не атрымалі правоў гараджан. Яны прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без-выніковую барацьбу за вяртанне мяшчанскага статуса.

Па ініцыятыве генерал-губернатара З.Г. Чарнышова і згодна з указам Кацярыны II ад 23 снежня 1791 г. яўрэі, якія пражывалі на Беларусі, распісваліся па кагалах і ўключаліся ў саслоўе мяшчан. Гэта быў пачатак юрыдычнага афармлення рысы аседласці, таму што ўстанаўлівалася правіла, згодна з якім яўрэі не маглі пастаянна жыць за межамі абазначанай у законе тэрыторыі. 23 чэрвеня 1794 г. была ўзаконена пашы-раная рыса аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.

Па-за рысай аседласці правам на жыхарства карыс^аліся купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай ці спецыяльый медыцынскай адукацыяй, некаторыя катэгорыі рамеснікаў, салдаты, якія служылі па рэкруцкім уставе, і іх нашчадкі. Ры-са аседласці для яўрэйскага насельніцтва была найбольш цяжкай праявай іх нацыянальнага нераўнапраўя .

Рыса аседласці была ліквідавана пасля Лютаўскай рэва-люцыі, 20 сакавіка 1917 г., на падставе закону "06 отмене веронсповедных н нацнональных ограннченнй".

Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70 %) належа-ла да уніяцкай царквы, вернікі і святары якой, як і католікі, прызнавалі ўладу Папы рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую Імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. быў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім было абвешчана аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсе вернікі далучаны да рускай праваслаўнай царквы. Пратэ-стуючы, многія з беларусаў перайшлі ў каталіцкую канфесію.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай Ім-перыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую палітыку, маючы на мэце іх зліццё з асноўнымі рускімі рэгіёнамі. У канцы XVIII - пачатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

На тэрыторыі Беларусі самадзяржаўе ўводзіла свой ад-міністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. У пачатку XIX ст. тут былі ўтвораны Віцебская, Магілёўская, Мінская, Віленская і Гродзенская губерні. Па Тыльзіцкім дагаворы 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уклю-чаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. У палітычных адно-сінах Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні).

У фіскальна-паліцэйскіх мэтах губерні падзяляліся на па-веты па 20 - 30 тыс. чалавек падатковага, або рэвізскага, на-сельніцтва. У далейшым паліцэйска-бюракратычная рэгла-ментацыя сацыяльна-палітычных і гаспадарчых адносін па-шыралася і дэталявалася. У 30-я гг. XIX ст. паветы з гэтай мэтай былі падзелены на станы.

Генерал-губернатар з'яўляўся даверанай асобай цара і та-му надзяляўся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Ён узначальваў мясцовую адміністрацыю падпарадкаваных яму губерняў. У перыяд 1772 - 1856 гг. пасаду генерал-губерна-тара на Беларусі займаў 21 саноўнік. Пры генерал-губерна-тары мелася канцылярыя з невялікім штатам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя ўстановы.

У губерні галоўнай службовай асобай быў губернатар, які прызначаўся вярхоўнай уладай з ліку давераных асоб цара. У сваёй дзейнасці губернатары падпарадкоўваліся генерал-губернатару і міністру ўнутраных спраў.

Дарадчым і выканаўчым органам у губерні было губерн-скае праўленне, якое складалася з "обшего прнсутствня" і канцылярыі. У "обшее прнсутствне" ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшынстваваў на пасяджэннях генерал-губернатар, а калі ён адсутнічаў, то губернатар або віцэ-губернатар. Пасяджэнні "общего присутствия" насілі, як правіла, фармальны харак-тар, бо ўсе найбольш важныя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губернатарам праз губернскую канцылярыю. У канцылярыю ўваходзіла 56 асоб: віцэ-губернатар, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, пратакаліст з памочнікам, 2 каморнікі, 32 канцылярскія служыцелі, ар-хівіст, 4 лекары, 3 вартаўнікі, кат, губернскі камісар, 2 перак-ладчыкі1. Дапаўнялі канцылярскі штат 323 чыноўнікі. Для пасылак губернатар трымаў 132 чалавекі ваеннай каманды. У персанальны склад вышэйшых чыноў мясцовай ад-міністрацыі, як правіла, уваходзілі рускія саноўнікі і чы-ноўнікі. У пераважнай большасці губернатары паходзілі з ваенных і мелі чыны сапраўднага стацкага або тайнага савет-ніка.

Губернская канцылярыя мела чатыры аддзяленні. Першае распаўсюджвала законы, сачыла за выкананнем распара-джэнняў генерал-губернатара, губернатара і губернскага праўлення. Праз другое губернатар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе сачыў за судамі, чацвёртае ажыццяўляла сувязь з фінансава-гаспадарчымі органамі (казённай палатай, якую ўзначальваў віцэ-губернатар).

У сваёй дзейнасці губернскія дзяржаўныя органы аба-піраліся на дваранскія саслоўныя ўстановы - дваранскія схо-ды, губернскага прадвадзіцеля, які на Беларусі называўся па-старому - маршалкам.

Галоўным органам улады ў павеце быў ніжні земскі суд, кампетэнцыя якога абмяжоўвалася адміністрацыйна-палі-цэйскімі функцыямі. Узначальваў яго земскі спраўнік, які ў адрозненне ад цэнтральных паветаў Расіі не выбіраўся двара-намі, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў па прадстаўленні губернатара2. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два - тры засядацелі, якія прызначаліся з ліку мясцовых дваран. Ніжні земскі суд сачыў за падтрыман-нем грамадскага парадку ў павеце, зборам падаткаў і выканан-нем жыхарамі павета розных павіннасцей. Галоўнай задачай земскага спраўніка было прадухіленне народных хваляванняў.

Сярод службовых асоб павета на Беларусі асаблівае месца займаў павятовы маршалак, пры якім, у адрозненне ад губер-няў Расіі, знаходзіўся яго памочнік - павятовы харужы. Па-сада апошняга ў беларускіх губернях існавала да 1840 г.1

У павеце меліся таксама службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

У 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан губернатарам прызначаўся станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку. Па сацыяльным становішчы прыстаў з'яўляўся дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам.

Для нагляду за дзяржаўнымі сялянамі ў 1837 - 1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахоп-ліваць і некалькі паветаў. Акругі дзяліліся на воласці. На чале акругі стаяў акружны начальнік з памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі выбіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное праўленне. Выбіраўся так-сама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у праўленне.

Органам кіравання ў беларускіх гарадах была "Управа благочнння", у якой засядалі гараднічы, прыставы кры-мінальных і цывільных спраў і два ратманы, а таксама га-радскі магістрат. Гараднічы прызначаўся Сенатам па прад-стаўленні генерал-губернатара або губернатара з адстаўных ваенных чыноў. Яго галоўным абавязкам было сачыць за за-хаваннем цішыні і дабрабыту ў горадзе.

У склад гарадскога магістрата на Беларусі ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў акрамя бургамістраў і ратманаў уваходзілі лаўнікі (прысяжныя засядацелі) . У яго кампетэн-цыю ўваходзілі кіраванне гарадскімі прыбыткамі, пабудова і рамонт дарог, мастоў і іншых аб'ектаў, здача гарадской зямлі ў арэнду, кантроль за выкананнем мер і вагаў у горадзе, пра-вядзенне кірмашоў і г.д.

Такім чынам, гарадскі магістрат у гарадах Беларусі быў важным органам кіравання і ў адрозненне ад магістратаў рускіх гарадоў, дзе яны выконвалі чыста судовыя функцыі, займаўся дзейнасцю адміністрацыйнага, фінансавага, судова-паліцэйскага характару, а таксама разглядаў шырокае кола гаспадарчых пытанняў.

Трэба адзначыць, што пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі гарады Беларусі стра-цілі свой высокі статус, які ў іх быў паводле магдэбургскага права. Саслоўныя выбарныя органы - гарадскія магістраты -знаходзіліся пад моцным кантролем губернатараў і іншых чыноўнікаў. Аднак у кіраванні гарадоў заходніх губерняў станоўчыя адрозненні ад кіравання гарадоў Расіі абу-моўліваліся моцным уплывам былога самакіравання.

8.2. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Віленскі генерал-губернатар сваім Маніфестам ад 17 снежня 1795 г. загадаў суд і расправу на далучаных беларускіх землях праводзіць ад імя імператарскай вялікасці "па старажытных іх правах і суддзямі, з гэтых жа зямель абранымі... для таго ў акругах земскія і гродскія суды, а ў гарадах ратушы і магістраты пакінуць пад загадам Літоўскага трыбунала як верхняга земскага суда" .

У 1797 г. Павел I загадаў аднавіць старыя судовыя органы, якія прадугледжаны Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г., і ва Усходняй Беларусі. 3 цягам часу судовая сістэма Беларусі набліжалася да той, якая існавала ў Цэнтральнай Расіі. Напрыклад, у губернях Беларусі былі ўтвораны Галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Аднак трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі за-хавала і шэраг адметнасцей'. Так, вышэйшым судом у за-ходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпар-таменты - крымінальных і цывільных спраў. Узначальвалі дэ-партаменты старшыні, а членамі былі два саветнікі. Акрамя таго, у кожным дэпартаменце існавалі засядацелі, колькасць якіх не была аднолькавай у розных губернях Беларусі. Чле-намі і засядацелямі суда маглі быць толькі дваране, якія вы-біраліся на павятовых дваранскіх сходах тэрмінам на тры і адзін год адпаведна. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама раз-глядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі існаваў і так званы маршалкаўскі камісарскі суд. 'Ён ствараўся па рашэнні Галоўнага суда для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зя-мельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка і некалькіх членаў, якія выбіраліся ба-камі па ўзаемнай згодзе.

У беларускіх паветах дзейнічалі судовыя ўстановы, струк-тура якіх адрознівалася ад структуры падобных судовых ор-ганаў у іншых губернях Расіі. Асноўным тыпова саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія вы-біраліся дваранамі на тры гады. Працаваў земскі суд тры ра-зы ў год па два - тры тыдні. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы за выключэннем тых, якія ўваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага і гродскага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага дваранскага суда па-даваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

Разам з тым трэба адзначыць, што царскі ўрад, які даз-воліў дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у беларускіх губернях, імкнуўся змяніць або поўнасцю адмя-ніць некаторыя яго палажэнні. Напрыклад, калі ў XVIII ст. згодна са Статутам 1588 г. члены павятовага земскага суда прызначаліся вялікім князем з абіраемых на павятовых сой-міках кандыдатаў пажыццёва, то ўказ ад 19 мая 1802 г.1 аба-вязваў выбіраць чыноўнікаў на падставе агульнага закону Расійскай Імперыі, які быў прыняты 7 кастрычніка 1775 г.2 А гэта значыць, што з 1802 г. прэтэндэнты на пасаду членаў земскага павятовага суда выбіраліся тэрмінам на тры гады. Больш таго, царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах. Бедныя шляхціцы, якія "большей частью упражненнямн н образом жнзнн от крестьян не раз-нствуют", гублялі права ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Такім чынам, у XIX ст. пры вырашэнні пытання аб удзеле ў дваранскіх выбарах на тэрыторыі Беларусі царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але і класавым для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды найбольш вер-нымі рэжыму чыноўнікамі.

У першай чвэрці XIX ст. у беларускіх губернях было частко-а перагледжана і пытанне аб тым, якія віды правапарушэн-тў тычацца крымінальнай адказнасці, а якія - грамадзянскай. ры вырашэнні гэтай праблемы суддзі павінны былі карыстац-не нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а Уставом благочнння" 1782 г.3 Як крымінальныя пачалі раз-лядацца справы, па якіх папярэдняе следства праводзілася рганамі паліцыі, у сувязі з чым некаторыя з іх (захоп чужой

сенажаці, высечка чужога лесу і інш.), якія па Статуце 1588 г. адносіліся да грамадзянскіх і разглядаліся шляхам падачы іскаў у суд, у XIX ст. былі аднесены да крымінальных.

Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай Імперыі.

Царскі ўрад прыняў шэраг указаў, якія карэнным чынам мянялі парадак прывядзення ў выкананне прыгавораў і ра-шэнняў павятовага земскага суда. Калі па Статуце 1588 г. яно праводзілася возным і гродскім судамі, то ў XIX ст. "нсполннтельная часть во всех губерннях, на особенных пра-вах оставленных, от судной отделена" і рэгулявалася агуль-нымі законамі Расійскай Імперыі. Па гэтай прычыне "судебные прнговоры в губерннях, от Полыіга возвраіценных, прнводнть в нсполненне в городах полнцням, а в уездах -ннжннм земскнм еудам"'.

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампе-тэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным зямель-ным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз аба-значэнне мяжы ўчастка. У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсутнасці падка-морыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падава-ліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці XIX ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай) працавалі гродскія суды2. Іх членамі былі гродскі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губерна-тарам або губернатарам. Пасяджэнні гродскага суда пра-ходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў.

Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы (аб рабаваннях, згвалтаваннях, забойствах і інш.). Апеляцыі на рашэнні гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд. Пры гэтым выкананне рашэнняў гродскага суда прыпынялася. Трэба адзначыць, што разам з судовай дзейнасцю гродскі суд выконваў і шэраг адміністрацыйных функцый.

Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі аб-межаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб спаг-нанні пазыкі па вэксалі, аб прыналежнасці зямельнага ўчастка і г.д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, са-маўпраўстве і інш.) справы.

Пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі па-чалася ліквідацыя старой судовай сістэмы і яе уніфікацыя. У 1831 г. замест галоўных судоў у губернях былі створаны па-латы крымінальнага і цывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выкон-валі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права ад-мяняць іх пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.

У канцы XVIII - першай трэці XIX ст. на тэрыторыі за-ходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Да 1811 г. усе дзяр-жаўныя ўстановы і службовыя асобы карысталіся выданнем, надрукаваным у Вільні ў 1786 г. на польскай мове. У 1811 г. у Пецярбургу быў надрукаваны Статут 1588 г. на рускай і польскай, а ў 1819 г. - у Вільні на польскай мове.

Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, выкары-стоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне дзейнасці першага было скаса-вана ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. - у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Варта памятаць, што адмена Статута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння толькі той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжывалася толькі на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца значнай часткі нормаў ржаўнага і некаторых іншых галін права, то з часу ўваходжання заходніх губерняў у склад Расіі яны фактычна не дзейнічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.

Такім чынам, у канцы XVIII - першай палове XIX ст. існавала два напрамкі ўпарадкавання заканадаўства Беларусі. Першы характарызаваўся ўпарадкаваннем мясцовых нарма-тыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі да ўключэння яе ў склад Расійскай Імперыі, і здзяйсняўся шля-хам перакладаў і перавыданняў Статута 1588 г. і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго, а таксама распрацоўкі Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Другі напрамак заклю-чаўся ў тым, што царскі ўрад упарадкоўваў заканадаўства шляхам адмены мясцовых асаблівасцей у праве і паступовай замены мясцовага права правам Расійскай Імперыі.

У 1826 г. пад кіраўніцтвам М.М. Сперанскага пачалася ра-бота па падрыхтоўцы Звода законаў Расійскай Імперыі. У гэ-ты ж час было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духа-венства, сялянства і мяшчанства). Тут найбольш ярка адлюс-траваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права най-больш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права - у адносінах да сервітутаў, не-каторых інстытутаў абавязацельнага права. Болын за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вы-ключэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, судаводства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна ад-розніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і вы-канання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў - апошняя найбольш значная сістэматы-зацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ас-ноўным была завершана ў 1834 г., але па некаторых раздзе-лах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скаса-ванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі ўведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., а праект Зводу мясцовых законаў За-ходніх губерняў не быў рэалізаваны.