Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 4

ЛЮБЛІНСКАЯ УНЮ 1569 г. IЎТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

4.1. Перадумовы заключэння уніі

Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж дзвюма суседнімі краінамі - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Польскім каралеўствам было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькі народаў, што насялялі гэтыя краіны, але і шэрага іншых. Гэта падзея мела значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо на яе карце з'явілася новая дзяржава Рэч Паспалітая - адна з самых вялікіх і магутных. У складзе насельнікаў гэтага шматэтнічнага аб'яднання аказаўся і бела-рускі народ.

На працягу XIV - XV стст. Полыпча неаднаразова рабіла спробы навязаць Вялікаму княству Літоўскаму унію з мэтай яго інкарпарацыі ў склад Польскага каралеўства. Аднак усе гэтыя намаганні праваліліся. Што ж прымусіла кіруючыя вярхі ВКЛ пайсці на такі звышцесны, на мяжы страты самастойнасці, саюз?

Адказваючы на гэта пытанне, нельга не пагадзіцца з бела-рускім даследчыкам П. Лойкам, які сцвярджае, што сярод шэрагу прычын уніі 1569 г. адной з самых важных былі ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў пануючым шляхецкім сас-лоўі Вялікага княства'.

Справа ў тым, што магнацтва, якое трымала ў княстве ўладу, не стала б яе з кімсьці дзяліць без націску з боку шматлікай дробнай і сярэдняй шляхты. А ўлада буйных зем-леўладальнікаў была амаль што неабмежаваная. На сойме ў ВКЛ паны-рада праводзілі галоўным чынам свае рашэнні, маніпуліруючы думкамі большасці шляхты. Напрыклад, сяб-ра Гаспадарскай Рады А. Гаштольд, параўноўваючы польскі і літоўскі соймы, пісаў: "...Соймы нашы праходзяць зусім інакш: што вырашае гаспадар і паны-рада, то і шляхта аба-вязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалі, што мы вырашаем"1. На павятовых сойміках, органах шля-хецкага самакіравання, якія былі створаны ў ВКЛ паводле рэформы 1565 - 1566 гг., таксама галоўную ролю адыгрывалі магнаты2. У Польскім жа каралеўстве шляхта, наадварот, са-мым рашучым чынам уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку краіны.

Безумоўна, што шырокія колы беларуска-літоўска-ўкраінскай шляхты марылі заняць такое ж вызначальнае ста-новішча ў сваёй дзяржаве, як польская шляхта ў сваей. Ін-шымі словамі, шляхта ВКЛ жадала набыць польскія "залатыя шляхецкія вольнасці". 3 гэтым сцвярджэннем не ўсе гісторыкі згодны. Напрыклад, Я.А. Юхо адзначае наступнае: "...Няма дастатковых падстаў лічыць, што шляхта жадала поўнага зліцця з Полыдчай, а буйныя феадалы выступалі супраць уніі. Гэта памылковая думка склалася пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая спрабавала пераканаць, што да-лучэнне Украіны і часткі Беларусі да Польшчы было ажыц-цёўлена згодна з пажаданнем "шляхецкага роду" княства"3. Існаванне розных пунктаў гледжання на адно і тое ж пытанне гаворыць аб тым, што вывучэнне прычын заключэння Люб-лінскай уніі патрабуе далейшай навуковай распрацоўкі.

Мы мяркуем, што супярэчнасці, якія назіраліся ў стане пануючага класа ВКЛ, у 60-я гг. XVI ст. яшчэ больш абваст-рыліся. Асабліва яскрава гэта выявілася ў перыяд работы сойма, што адбыўся восенню 1562 г. пад Віцебскам. Яго ўдзельнікі звярнуліся да Жыгімонта Аўгуста, караля польска-га і вялікага князя літоўскага, з прашэннем "учыніць суполь-ны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна соймікавалі і права аднолькавае ўжывалі"1.

Трэба заўважыць, што пытанне пра унію абмяркоўвалася ў той час не толькі на соймах, але і ў тагачаснай пуб-ліцыстычнай і юрыдычнай літаратуры. Напрыклад, польскі публіцыст Станіслаў Ажэхоўскі выдаў працу, якая стала апа-феозам польскай шляхецкай вольнасці. У ёй аўтар на-сміхаецца над "няволяй" ліцвінаў. Ягайла, сцвярджае Ажэ-хоўскі, будучы вялікім князем Літвы, падараваў яе палякам, як свой маёнтак. На яго думку, ліцвінам уласцівы такія рысы, як "няволя, пагарда, бязглуздасць, некультурнасць...і таму яны не заслугоўваюць уніі з палякамі на роўных пачатках"2.

Аўтару гэтых слоў быў дадзены належны адказ у творы вядомага юрыста ВКЛ, віленскага войта Аўгусціна Ратунду-са. Ён вельмі крытычна ставіўся да "залатой вольнасці поль-скай", лічачы яе анархіяй. "Паляк гультаяваты і ўхіляецца ад аховы дзяржавы, лічыць за лепшае ўпрыгожваць сваіх жонак і дачок і баляваць з сябрамі, гвалціць сумленне суддзяў і ад-міністратараў. Палякі-шляхціцы пагарджаюць вышэйшым саслоўем і прычыняюць зло простаму народу"3.

Аўгусцін Ратундус, сам абаронца свабоды, бачыць яе не ў анархіі. Ён разумее свабоду так, як яе разумеў Цыцэрон, гэта значыць не ў анархіі, а ў выкананні тых законаў, якія ўстаноўлены ў дзяржаве. "Мы, - гаварыў Цыцэрон, -з'яўляемся нявольнікамі права дзеля таго, каб карыстацца свабодай маглі"4.

На думку Ратундуса, ліцвіны павінны вельмі крытычна ставіцца да польскай свабоды, якая і Польшчы не прыносіць дабра. "Але калі літоўцы гатовы заключыць унію, то толькі пад уплывам таго, што маскоўскі цар захапіў амаль палову Літвы і сядзіць на горле і душыць яе"1.

Каб неяк кансалідаваць шляхецкае саслоўе, збіць прапольскія настроі дробнай і сярэдняй шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівіламі пайшла на значную мадэрнізацыю унутраннай палітыкі ВКЛ. Па-першае, у адпаведнасці з паста-новай 1563 г. праваслаўная і каталіцкая шляхта ўраўноўва-лася ў правах; па-другое, паводле судовай рэформы 1564 г. отвараліся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала чта.

Ёсць меркаванне, што гэтыя крокі маглі мець поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны. Маскоўскія войскі 15 лютага 1563 г. захапілі Полацк, да Вільні заставалася каля 200 км. Інфлянцкая (Лівонская) вайна іыцягнула ўсе сродкі. На поўдні княству пагражалі крымскія татары і туркі. Такім чынам, ВКЛ у другой палове XVI ст. было на мяжы страты незалежнасці. Для выхаду з крызіснага становішча неадкладна патрабаваўся саюзнік. Ім маглі быць заходні сусед - Польшча ці ўсходні - Масковія. Што тычыцца апошняга, то з ім нават вяліся тайныя перамовы аб заключэнні уніі і прызнанні Івана IV Грознага ці яго сына Фёдара царом, але выніку яны не далі. Справа ў тым, што са-маўладная Масква не пацярпела б шляхецкай вольнасці Вялікага княства.

Стала ясна, што без саюзу з Польскім каралеўствам ВКЛ можа стаць лёгкай здабычай Масковіі. Таму позірк быў кінуты на Захад, тым больш што княства ад часоў Ягайлы да Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста мела вопыт заклю-чэння персанальных пагадненняў з Полыпчай. Не трэба скідваць з рахункаў і той факт, што Польскае каралеўства само дамагалася уніі. Пэўнаму колу польскай шляхты ВКЛ мроілася ў якасці багатага прыдатка да Кароны. Напрыклад, мад час работы Варшаўскага сойма 1563 - 1564 гг., у якім на перамовах аб справе уніі ўдзельнічала ліцвінская дэлегацыя, частка дэпутатаў вылучыла праект аб скасаванні назвы

"Літва" і замене яе на "Новая Польшча". На ім па ініцыятыве дэпутатаў ішла гаворка аб агульным для палякаў і ліцвінаў уладары, "які тытулуецца толькі каралём польскім... а па-колькі адзін уладар, дык павінна быць адна пячатка і адно права"1.

Такім чынам, пытанне заключэння уніі з Польшчай было прадвырашаным і, як не адцягвалі фінал магнаты ВКЛ, ён наступіў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблізіла Лівонская вайна. Пацвярджэннем гэтаму з'явіліся наступныя словы віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Рудога, што прыбыў на перамовы ў Люблін: "На нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі унію, якая б аб'яднала нас з вамі ўзаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху"2.

4.2. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай

10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблінскі сойм, які пра-цягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае ўмовы уніі. Канчатковы ліцвінскі праект аб'яднання дзвюх дзяржаў быў такім: "Агульны ўладар, які захоўваў тытул вялікага князя літоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькі справы абедзвюх дзяржаў; на Літве пра-цягваюць дзейнічаць свае вальныя соймы і... павятовыя сой-мікі, пры ўладары знаходзіцца і ліцвінская рада, а ў княстве застаецца вялікакняжацкая рада"3.

Ліцвінскія дэлегаты патрабавалі, каб выбранне ўладара адбывалася на памежжы Полынчы і Літвы і з двух бакоў прысутнічала роўная колькасць выбаршчыкаў. Уладар перад каранацыяй павінен быў пацвярджаць правы і прывілеі як княства, так і асобных земляў. Хаця ліцвінскія дэлегаты і згадзіліся на скасаванне цырымоній увядзення ўладара на Вялікае княства, але прапаноўвалі праводзіць урачыстае пасяджэнне ўсіх саслоўяў, на якім вялікі князь быў бы прадстаулены сваім падданым, прычым захоўваўся рытуал уру-чэння яму каранацыйнага мяча. Па сутнасці, гэта ўяўляла са-бой спрашчоную цырымонію вялікакняжацкай каранацыі. Згаджаліся ліцвіны і на скасаванне мыта на межах, але толькі з прадуктаў шляхецкіх маёнткаў.

Умовы польскага боку былі наступныя: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае злучаюцца ў адну дзяр-жаву з адным уладаром, польскім каралём, якога абіраюць папякі і ліцвіны ў Польшчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай -словам, ад Вялікага княства не павінна застацца і назвы"1.

Зразумела, што ліцвіны не прынялі польскі праект уніі. Неаднойчы прадстаўнікі Вялікага княства Літоўскага паўтаралі, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Польскаму каралеўству і другім хрысціянскім краінам. Болын таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.

I тут польскі бок - юрыдычны саюзнік, звязаны з Вялікім княствам персанальнай уніяй, - пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ, польскія феадалы дамагліся ад Жыгімонта Аўгуста здрады інтарэсам Вялікага княства, якая заключалася ў тым, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі 5 сакавіка 1569 г. выдаў незаконны акт аб адлучэнні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі (ваяводства) з гарадамі Дра-гічын, Мельнік, Бельск і інш. і далучэнні яе да Польшчы. Феадалам і службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору з боку ВКЛ, Жыгімонт Аўгуст далучыў да Полынчы і ўкраінскія землі - Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. 3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх зямель да Польшчы былі незаконныя і не маючыя сілы. Паводле зака-надаўства Вялікага княства Літоўскага вялікі князь, уступаю-чы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфамі 12 і 15 пры-вілея 1492 г. і артыкуламі 1, 2, 12 раздзела II Статута ВКЛ 1566 г. вялікі князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сойма. У артыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута1.

Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прызнаць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся за-хоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяль-най цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзяленні зямель не былі замацаваныя пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзначыць, што, нягледзячы на незаконныя акты Польшчы па далучэнні часткі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складвалася такая, што вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Полыычай перш за ўсё таму, што на значнай частцы княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вайну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вы-мушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Полыпчай. Суполь-ны сойм зноў распачаў работу.

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі, які "не прыходзіцца прызнаваць за дагавор, дабравольна заклю-чаны на асновах перагавораў роўнага з роўным. Гэта хутчэй вынік вымушанай згоды праціўніка, які здаўся на ласку пераможцы"2.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: "3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспа-літую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву"1.

Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным: "Над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Польшчы і Літвы"2.

Аднак трэба заўважыць, што тытул вялікага князя за-хоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: "...Новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб'яўляцца каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудзісім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфляндскім... Выбранне і ўвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца"3.

Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыпо-вым для польскага боку пытанні: "Статуты і ўсе якія б то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы"4.

Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць нека-торыя змены і ў заканадаўстве Вялікага княства, якому ў гэ-тым дакуменце, аднак, не адводзілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полынчы заканадаўства і судовая арга-нізацыя, тытул "Вялікае княства Літоўскае", дзяржаўная пя-чатка, а таксама войска.

4.3. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна

Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гэта юрыдычнае і фактычнае аб'яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну - Рэч Паспалітую. Храністы XVI ст. М. Стрыйкоўскі, М. Бельскі і Л. Горніцкі адназначна гавораць аб канчатковым злучэнні дзвюх дзяржаў у адну. Так, М. Стрыйкоўскі піша: "На тым сойме грунтоўна закончылася вунія, або аб'яднанне Вялікага княства Літоўскага з Каронай Польскай"1.

Польскія даследчыкі XVII - XVIII стст., а таксама заход-нееўрапейскія і рускія гісторыкі права таксама разглядаюць акт Люблінскай уніі як канчатковае злучэнне дзвюх краін. Нават такі вядомы гісторык, як Т. Нарбут, з жалем гаворыць: "Я давёў апавяданне да эпохі, з якой самастойнасць Вялікага княства перастала існаваць. Адсюль я павінен перадаць да-лейшае выкладанне пісьменнікам гісторыі польскай. Апошні незалежны манарх Літвы і астатні з мужчынскай лініі Ягело-наў памёр, і я ламаю маё пяро на яго труне"2.

Пазнейшыя гісторыкі права прытрымліваюцца гэтага ж погляду. Напрыклад, М.К. Любаўскі ў сваім "Очерке нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннской уннн вклю-чнтельно" піша: "Так закончшюсь самостоятельное сушест-вованне Лнтовско-Русского государства, н пронзошло "втеленне" его в корону польскую... Разднраемое внутреннею рознью в тот момент, когда требовалось нанбольшее еднне-нне н напряженне снл, лнтовско-русское государство н кончило свое самостоятельное сушествованне". У.І. Пічэта прытрымліваецца прыблізна такога ж погляду, але з прыз-наннем захавання некаторай аўтаноміі ВКЛ і пасля уніі.

На іншых пазіцыях стаяў М.В. Доўнар-Запольскі. Ён схіляецца да думкі, што Вялікае княства Літоўскае пасля уніі захавала сваю дзяржаўнасць. "Калі аставіць у баку страту Валыні і Украіны, то трэба сказаць, што дастойнасць літоўскай дзяржавы была абаронена"2.

У пачатку XX ст. у польскую літаратуру замест старых поглядаў аб поўным знішчэнні самастойнасці Вялікага кня-ства Літоўскага пачынае прасочвацца думка аб існаванні гэ-тай дзяржавы і пасля уніі, а Люблінскі акт лічыць дагаворам, што злучыў дзве дзяржавы ў саюз (са сваімі ўрадамі, улас-ным войскам, межамі, дзяржаўнымі ўстановамі і г.д.)3.

Такога ж погляду прытрымліваецца рускі вучоны І.І. Лапо. На яго думку, "Літва і Полыпча засталіся асобнымі адзінкамі з асобнымі тэрыторыямі і асобнымі правамі і пасля уніі 1569 г., хаця яны мелі супольны сойм і супольнага кара-ля ... Літоўскае Вялікае княства засталося і пасля 1569 г. са сваімі парадкамі, асобнасцямі, і Люблінскі сойм патрабаваў толькі, каб ліцвіны (літоўцы) селі з палякамі ў супольным сойме, і не падумаў аб болей глыбокай рэформе Літвы, дзя-куючы якой яна зрабілася б Польшчай"4. Такія высновы пра-фесара І.І. Лапо сталі магчымымі дзякуючы разгляду не толькі матэрыялаў Люблінскай уніі, але і спецыяльнаму вы-вучэнню хода гісторыі ВКЛ і пасля 1569 г.

Мы коратка засяродзілі ўвагу на гістарыяграфіі уніі 1569 г. для таго, каб паказаць гэты гістарычны факт с пункту гледжання сучасных юрыстаў і гісторыкаў. Трэба адзначыць, што новыя архіўныя дакументы і матэрыялы яшчэ болын пац-вярджаюць думку аб тым, што Люблінскі акт нельга тракта-ваць як паглынанне Польшчай Вялікага княства Літоўскага. Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне паную-чага класа ВКЛ ад вынікаў уніі і падзей, што ёй папярэд-нічалі, было менавіта такім. Гэта тычылася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Уплывовай знаці Люблінская унія пагражала поўнай згубай былога палітычнага ўплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, праз які магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна пера-стаў існаваць, а ў агульны сенат Рэчы Паспалітай болынасць былых сяброў паноў-рады проста не трапіла. Нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага княства заглушаліся больш мна-галюдным польскім прадстаўніцтвам. Тое ж самае адбывала-ся і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Пас-палітай паслоў толькі 46 прыходзілася на Вялікае княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў)1.

Прыведзеныя лічбы, па-першае, сведчаць аб палітычнай дыскрымінацыі ВКЛ, а па-другое, юрыдычнае замацаванне ў Люблінскім акце за польскай шляхтай магчымасці атрымання ў межах Вялікага княства Літоўскага зямельных плошчаў стварыла небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Безумоўна, што гэта вяло да з'яўлення ў болынай часткі па-нуючага класа Вялікага княства Літоўскага сепаратысцкіх, антыпольскіх настрояў. Яны праяўляліся ў рэзкім непры-няцці шляхтай, як буйной, так і дробнай, уніі, ды і наогул па-літыкі польскіх каралёў. Так, аршанскі стараста Ф. Кміта-Чарнабыльскі піша кашталяну троцкаму А. Валовічу: "Не дай Бог ляху быць (каралём. - Аўтп.) - вырежет Лнтву, а Русь по-готову", бо палякі "давно резать почали литвина"2.

Шляхта Вялікага княства імкнулася да "старыны", да тых, з яе пункту гледжання, "залатых" часоў, калі князі, "которые

королевали и которые воеводами бывали... правым сердцем просто говорили, политыки не знали", калі незалежнае Вялікае княства самастойна вызначала і праводзіла ўнутраную і знешнюю палітыку: "Але Жыкгнмонта первого, - солодкая паметь его...Ляхов з их хитростю велми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал"1.

3 прыведзеных слоў вынікае, што пануючы клас Вялікага княства Літоўскага меў на мэце юрыдычнае адраджэнне яго поўнай дзяржаўнасці, а значыць, як гаворыць беларускі гісторык П. Лойка, "адраджэнне той "беларушчыны", якая была базай гэтай дзяржавы"2.

Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі як у палітычнай, так і ў духоўнай сферы. Так, насуперак Люб-лінскаму акту на працягу 70 - 80-х гг. у Вялікім княстве рэ-гулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы ("Віленская канвакацыя"), а пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста захаванне адасобленасці ВКЛ было прызнана не толькі фактычна, але і юрыдычна3.

У час бескаралеўя (1574 - 1576 гг.) на Віленскім сойме дэ-батавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. нават прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзей-нічаць Галоўны трыбунал Вялікага княства.

Але найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага было прыняцце звода законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статут ВКЛ 1588 г.). Існуе дзве навуковыя гіпотэзы пра паходжанне яго тэксту. Прыхільнікі першай сцвярджаюць, што Статут быў падрыхтаваны спецыяльна ўтворанай соймавай камісіяй, у склад якой уваходзілі найболып выдатныя юрысты свайго часу. Узначальваў камісію з моманту зацвярджэння ў якасці падканцлера Леў Іванавіч Сапега. Некаторыя даследчыкі нават сцвярджаюць, што ён асабіста адрэгаваў артыкулы Ста-тута, стварыўшы, па сутнасці, новую канцэпцыю незалежнага беларуска-літоўскага гаспадарства. Сярод тых, хто прытрым-ліваецца гэтай версіі, і беларускі гісторык права Я.А. Юхо.

Прыхільнікам другой гіпотэзы паходжання тэксту Статута з'яўляецца, напрыклад, вядомы расійскі даследчык канца XIX - пачатку XX ст. І.І. Лапо. Ён лічыць, што соймавая ка-місія перадала справу "поправенья" Статута павятовым сой-мікам ВКЛ, а канчатковае рэдагаванне тэксту праходзіла ў сценах дзяржаўнай канцылярыі ВКЛ.

Сцвярджэнне, што Статут ВКЛ 1588 г. - "справа Льва Са-пегі", было выказана ў гістарычнай літаратуры ў канцы XVIII ст. Яно належала ксяндзу-гісторыку Казіміру Кагнавіцкаму і было апублікавана ў першым томе яго працы аб Сапегах (1790). Кагнавіцкі прыпісаў "Літоўскаму Салону" ўсю справу складання III Статута ВКЛ. Першы ж даследчык права ВКЛ Т. Чацкі лічыў Сапегу толькі перакладчыкам Статута. Пра-вазнавец I. Даніловіч лічыў падканцлера ВКЛ "даглядальнікам" над яго вытворчасцю, а гісторык права Віленскага універсітэта Я. Ярашэвіч адводзіў Сапегу "першае месца ся-род заканадаўцаў ВКЛ" як таму, хто адыграў галоўную ролю ў прыняцці Статута. У літаратуры XX ст. ёсць пэўная коль-касць крыніц, якія ўказваюць на вядучую ролю менавіта Льва Сапегі ў распрацоўцы і зацвярджэнні Статута. Так, у 1928 г. С.Л. Пташыцкі называў Сапегу "творцам" Статута. М. Шкялёнак у 1933 г. піша: "Толькі тады, як справа гэта бы-ла даручана Л. Сапегу, праз 2 гады, а менавіта ў 1588 годзе, Статут быў гатовы. Леў Сапега вельмі добра выканаў гэтае даручэнне і не толькі апрацаваў Статут, але і выдаў яго ўласным коштам і пад асабістым даглядам у студзені 1588 г. у Вільні". Сучасныя гісторыкі, такія як Я. Юхо, I. Саверчанка і інш., прытрымліваюцца такога ж пункта гледжання. Між тым самымі падрабязнымі біяграфіямі Л.І. Сапегі па сён-няшні час з'яўляюцца працы Мішталта (1724) і Кагнавіцкага. Мішталт, які вельмі паважаў Сапегу за тое, што той перай-шоў у каталіцызм і садзейнічаў езуітам, і які паспрабаваў знайсці ўсе факты, якія б дапамаглі размаляваць сапраўды выдатнейшага чалавека свайго часу толькі ружовымі фар-бамі, нічога, як сведчыць І.І. Лапо, не гаворыць аб тым, што Сапега прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Статута. Сам Са-пега лічыў сваёй заслугай толькі надрукаванне Статута 1588 г. Зразумела, як пісар літоўскі, а пасля падканцлер ён не мог не прымаць удзелу ў стварэнні III Статута ВКЛ. А вось ці нале-жала яму ў гэтым першая роляў І.І. Лапо дапускае, што вяду-чымі асобамі пры рэдагаванні Статута ВКЛ, якое право-дзілася ў дзяржаўнай канцылярыі да і пасля таго, як ён быў разгледжаны на павятовых сойміках, належала канцлерам Вялікага княства, якімі ў той час былі Мікалай Юр'евіч Рад-зівіл і Астафей Валовіч. Але пытанне аб тым, каму аддаць гонар за стварэнне Статута, ніколькі не павінна змяншаць значнасці гэтага помніка права.

Як менавіта праходзіла зацвярджэнне Статута ВКЛ 1588 г., вельмі добра паказвае І.І. Лапо ў сваёй манаграфіі "Трэці Літоўскі Статут", выдадзенай у Коўне ў 30-я гг. XX ст. Выкарыстаўшы цяжкае становішча абранага на каралеўскі трон Полышчы каралевіча швецкага Жыгімонта Вазы, які яшчэ не ведаў аб перамозе сваіх войскаў над войскамі другога абранага на гэты трон электа Максімільяна Габсбурга, пасольства Вялікага княства на чале з Л. Сапегам дамагаецца выдання прывілея на зацвярджэнне Статута ў абмен на прызнанне яго вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 г. быў уведзены ў дзеянне "моцею" не сой-мавай канстытуцыі, а паводле прывілея караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы ад 28 студзеня 1588 г. (шляхам канфірмацыі).

Пасля падпісання Статут 1588 г. не адразу пачаў выкары-стоўвацца ў судовай практыцы на месцах, бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнага друка-вання гэтага звода законаў. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават сам Жыгімонт III, забыўшыся пра свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы толькі што пад-пісанага ім Статута, усяляк парушаў правы беларускай і літоўскай шляхты, раздорваючы землі і некаторыя пасады ў Вялікім княстве палякам. Некаторыя даследчыкі лічаць, што новы манарх імкнуўся самавольна і адзінаўладна распара-джацца як на тэрыторыі Полылчы, так і на землях ВКЛ, не раячыся з падканцлерам Л. Сапегам, які знаходзіўся пры яго двары.

Стала відавочна, што толькі выданне новага Статута і аба-вязковае выкананне яго артыкулаў усімі грамадзянамі княст-ва, а найперш вялікім князем і каралём, пакладзе канец безза-конню. 12 ліпеня 1588 г. падканцлер Л. Сапега піша тагачас-наму віленскаму ваяводзе Крыштапу Радзівілу "Перуну": "Статут новы загадаў ужо друкаваць"1. На яго выданне пад-канцлер ахвяраваў уласныя сродкі.

Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут - найважнейшы звод законаў сярэдне-вяковага беларускага гаспадарства, якому па дасканаласці і лагічнай завершанасці, бадай, не было роўных ва ўсёй тага-часнай еўрапейскай юрыдычнай думцы. Выданне ўпры-гожваў партрэт Жыгімонта III Вазы, а таксама герб Л. Сапегі і панегірык да яго, напісаны беларускім паэтам Андрэем Рымшам.

Статут скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Пака-зальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ні разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага звода законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г., Вялікае княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяржавай не толькі з асобым заканадаўствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў так-сама адмену звышпрынцыповага для палякаў пункта паста-новы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у дзеянне шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім. Артыкул 12 раздела III Статута 1588 г. гэту норму права трактуе так: "В том паньстве Великом Князстве Литовском и во всех землях, ему прислухаючих достойностей духовных и светских, городов, дворов, грунтов, староств, держав, врядов (пасадаў. - Аўт.) земских и дворных... жадных (ніякіх. - Аўт.) чужоземцом и за-граничником, ани суседом (палякам. - Аўт.) того паньства давати не маем. Але то все мы и потомки нашы, великие князи литовские, давати будем повинни только Литве, Руси, Жомойти, родичем старожитным и уроженцом Великого Князства Литовского и иных земель, тому Великому Князству належачых".

Такім чынам, Статут 1588 г. прадугледжваў, што атрым-ЛІваць маёнткі і займаць дзяржаўныя і духоўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку не "чужаземцы", "загранічнікі", ці "суседзі". Падкрэсліваючы іначэнне Вялікага княства Літоўскага як асобнага гаспадар-ства, Статут вызначае і склад зямель, "к тому панству прыс-лухаючых", і яго межы.

Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага артыкула, які б абмяжоўваў суверэнітэт княства. Наадварот, Ста-тут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, вяртаць раней страчаныя землі.

Звод законаў зафіксаваў адно з асноўных патрабаванняў беларускай шляхты - дзяржаўнасці "рускай" (старабелару-скай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. "А пнсар зем-скнй, - падкрэслівалася ў першым артыкуле чацвёртага раз-дзела Статута, - маеть по-руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы". Гэта радыкальна розніла княства ад Полынчы, дзе мовай юрыдычных дакументаў была лацінская.

Як сімвалы дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб і пячатку (раздзел IV, арт. 12).

Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай барацьбы Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць, ход якой па-квзвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, што вядзе сябе з ІІольшчай як роўная з роўнай. Зразумела, што калі Статут 1588 г. з'явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ён па-вінен быў адлюстраваць і замацаваць на сваіх старонках па-літычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і ўсталяваць новыя адносіны да Кароны, бо ўмовы існавання княства ў складзе Рэчы Паспалітай на аснове пастаноў Люб-лінскага сойма не задавальнялі магнацкае і шляхецкае гра-мадзянства ВКЛ.

Статут 1588 г. па сваёй значнасці з'яўляецца Канстытуцы-яй Вялікага княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.

Асабліва трэба падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяржаўны і нацыянальна-культурны суверэнітэт, рэлігійная талерант-насць і інш., былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу1. Яны да сённяшняга дня выступаюць у ліку прынцыпова важ-ных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэмакратычных краін свету.

Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княст-вам Літоўскім і Польшчай пасля 1569 г. будаваліся не на ас-нове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, акія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і ад-ным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб'яднанне спа-радзіла і новую дзяржаву - Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569 г. на практыцы не быў ажыццёўлены. Можна пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які піша: "А па-колькі ён (акт Люблінскай уніі. - Аўт.) быў навязаны прад-стаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага бо-ку быў несапраўдным"2.

У апошні час беларускія навукоўцы выказалі і іншыя пункты гледжання на Люблінскую унію. У прыватнасці, дас-ледчык А. Трусаў лічыць, што менавіта унія 1569 г. у гады Інфлянцкай (Лівонскай) вайны дапамагла ВКЛ захавацца як дзяржаве са сваёй грашовай сістэмай, эканомікай, мовай, войскам і, галоўнае, са сваёй "літоўскай" ментальнасцю яшчэ на два з нечым стагоддзі1.

У гэтым жа артыкуле даследчык піша: "Можна па-рознаму ставіцца да ўмоў, падпісаных у Любліне, але нельга забываць аднаго. Ці існавала б цяпер наогул беларуская на-цыя, калі б Масковія захапіла Вялікае княства Літоўскае ў XVI стагоддзі? Дастаткова толькі ўспомніць лёс самабытнай наўгародскай культуры. Што засталося ад "господнна Велн-кого Новгорода" пасля "этнічных чыстак", зробленых Іванам Грозным і яго папярэднікамі? Быў знішчаны самабытны ўсходнеславянскі этнас, які меў сваю архітэктуру, жывапіс, летапісанне, устойлівыя рэспубліканскія традыцыі грамад-скага і палітычнага жыцця"2.

Такім чынам, А. Трусаў робіць спробу даць агульна-гістарычную адзнаку уніі і не затрымліваецца на яе гісторыка-прававым аналізе. Аднак разважанні А. Трусава і іншых навукоўцаў даюць падставы зрабіць выснову аб неаб-ходнасці больш глыбокага і дэталёвага даследавання агуль-нагістарычных і прававых вынікаў акта Люблінскай уніі.