Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 13

ДЗЯРЖАВАIПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

13.1. Прававыя меры павышэння

абараназдольнасці краіны

напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны

У канцы 30 - пачатку 40-х гг. СССР прымаў меры па ўмацаванні сваёй бяспекі. 3 гэтай мэтай быў праведзены шэ-раг мерапрыемстваў па пад'ёме эканамічнай магутнасці краіны, узмацненні яе абараназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні ар-ганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.

Парадак нясення воінскай службы, падтрыманне дыс-цыпліны ва Узброеных Сілах СССР рэгуляваліся разам з ус-тавамі і крымінальным заканадаўствам, перш за ўсё Пала-жэннем аб воінскіх злачынствах 1927 г. Аднак пагроза агрэсіі выклікала неабходнасць прыняцця шэрагу іншых закана-даўчых актаў. Так, ужо 1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку"1. На падставе гэтага закона ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэд-нюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для болын дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС - ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагранічных войскаў -да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту - да пяці га-доў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу не прызываліся. Закон "Аб усеагульным воінскім абавязку" вы-рашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст-ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведнасці з Па-лажэннем аб воінскіх злачынствах.

3 мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзялен-няў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. бы-ла павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэ-зерцірства. Ва ўказе давалася паняцце самавольнай адлучкі і дэзерцірства. Самавольная адлучка радавога малодшага на-чальніцкага саставу працягласцю да 2 гадз., здзейсненая ўпершыню, цягнула прымяненне мер дысцыплінарнага ўздзеяння або разгляд спраў такіх асоб на пасяджэннях тава-рысцкіх судоў.

Крымінальнае пакаранне магло назначацца, калі сама-вольныя адлучкі былі неаднаразовыя ці працягласць адной перавышала 2 гадз. Самавольная адлучка на тэрмін звыш 1 сут. разглядалася як дэзерцірства. Абцяжваючай акалічнасцю пры асуджэнні вінаватага за самавольную адлучку і дэ-зерцірства з'яўлялася ўчыненне гэтага злачынства ў ваенны час'.

Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліпеня 1940 г. "Аб адказнасці за пару-шэнне правілаў воінскага ўліку"2 была ўведзена крымі-нальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння пра-вілаў воінскага ўліку.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў". На падставе гэтага ўказа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавяза-нымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў. Гэта тычылася і асоб страявога і адміністрацыйна-гаспадарчага саставу рабоча-сялянскай міліцыі і аператыўнага саставу органаў дзяр-жаўнай бяспекі НКУС пры ўчыненні імі злачынстваў, накіраваных супраць устаноўленага парадку нясення службы.

Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб ваенным ста-новішчы". 3 увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы грамад-скага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовасцях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ва-енныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вы-шэйшае камандаванне вайсковых часцей.

Аналіз ваенных падзей паказаў, што вайна з фашысцкай Германіяй прыняла зацяжны характар і для перамогі над во-рагам неабходны ўдзел у ёй не толькі воінаў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту, але і ўсяго народа. Таму пастано-вай Дзяржаўнага Камітэта Абароны (ДКА) 19 верасня 1941 г. уводзіцца абавязковае абучэнне ўсяго дарослага мужчынска-га насельніцтва і некаторых катэгорый жанчын ваеннай спра-ве1. У пастанове ДКА, як і ў іншых нарматыўных актах, уста-наўліваліся пэўныя абавязкі для грамадзян, абумоўленыя становішчам ваеннага часу.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 каст-рычніка 1941 г. "Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе" растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку. У пастанове змяшчаліся рэкамендацыі аб кваліфікацыі дзеянняў асоб, якія ўхіляліся ад абучэння ваеннай справе. У прыватнасці, было растлумачана, што неабход-на прымяняць арт. 68 КК РСФСР, а ў саюзных рэспубліках, у аканадаўстве якіх не мелася падобнага артыкула, неабходна па аналогіі прымяняць. нормы, якія прадугледжвалі адказ-насць за ўхіленне ад чарговага прызыву на абавязковую службу.

Умовы ваеннага часу абумовілі неабходнасць перадачы ў распараджэнне адпаведных арганізацый радыёпрыёмнікаў і прызматычных бінокляў. Згодна з пастановай СНК СССР ад 26 чэрвеня 1941 г. насельніцтва абавязвалася здаць у пяцідзённы тэрмін радыёпрыёмнікі і іншыя радыёперадаю-чыя ўстройствы органам наркамата сувязі, а ў адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 22 жніўня 1941 г. - прызматычныя біноклі раённым ваенкаматам. Асобы, вінаватыя ў невыка-нанні ўказаных пастаноў, прыцягваліся да крымінальнай ад-казнасці. Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастановах ад 14 ліпеня 1941 г. "Аб кваліфікацыі выпадкаў ухілення ад здачы радыёпрыёмнікаў і радыёперадаючых устройстваў" і ад 22 верасня 1941 г. "Аб кваліфікацыі выпадкаў ухілення ад здачы прызматычных бінокляў" растлумачыў, што выпадкі ўхілення ад выканання названых павіннасцей неабходна кваліфікаваць па артыкулах, якія прадугледжваюць адказ-насць за адмаўленне ці ўхіленне ва ўмовах ваеннага часу ад унясення падаткаў ці ад выканання іншых павіннасцей.

Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфікацыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлумачыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфрантавых раёнах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяж-ваючых акалічнасцях (у час грамадскага бедства). Так, у пас-танове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. "Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маё-масці грамадзян, учыненых у час паветранага налёту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у сувязі са з'яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства" указ-валася, што такія крадзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па сваім характары і павышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад прыметы крадзяжу, учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.

Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб'ектамі воінскіх злачынстваў. У прыфран-тавых гарадах і раёнах ствараліся знішчальныя батальёны і баявыя групы для барацьбы са шпіёнамі, дыверсантамі, па-рашутыстамі праціўніка, а таксама для аховы заводаў, фаб-рык, складоў, мастоў і іншых аб'ектаў, што мелі народнагас-падарчае ці абароннае значэнне. Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі было створана і дзейнічала 78 знішчальных баталь-ёнаў, у якіх налічвалася звыш 13 тыс. чалавек, а таксама сотні груп і атрадаў садзейнічання Чырвонай Арміі, у складзе якіх налічвалася каля 27 тыс. чалавек. У выпадку ўчынення зла-чынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчальных батальенах, групах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях/і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб квалі-фікацыі іх дзеянняў вырашалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага суда СССР у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. "Аб разглядзе спраў аб злачынствах асоб, што згіаходзіліся ў час-цях народнага апалчэння"- зрабіў растлумачэнне: 'Тра-мадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнні аб воінскіх злачынствах". Усе справы гэтай катэгорыі разгля-даліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясення службы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэгорыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна вырашалася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учыненых асобамі, якія зна-ходзіліся ў знішчальных батальёнах, фарміраваннях мясцо-вай проціпаветранай абароны.

У пачатковы перыяд вайны мелі месца выпадкі панікёрства сярод няўстойлівых асоб. Грамадская небяспека гэтых учынкаў узмацнялася яшчэ і тым, што асобы, якія паддаваліся паніцы, актыўна распаўсюджвалі лжывыя слухі і адмоўна ўплывалі на насельніцтва. Нярэдка лжывую інфармацыю, што ішла ад нямецка-фашысцкіх лазутчыкаў, пачыналі перадаваць адзін аднаму савецкія грамадзяне, а ча-сам і ваеннаслужачыя. У сувязі з неабходнасцю спыніць не-бяспечныя для абароны краіны злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.

3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага ўрада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фа-шысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. "Аб утварэнні Надзвы-чайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзель-нікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калгасам, гра-мадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР" быў створаны спецыяльны орган для рас-следавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памага-тымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабілізацыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам. Ваенныя трыбуналы, іншыя праваахоўныя органы, прымяняючы заканадаўства, падтрымлівалі парадак у краіне, спынялі правапарушэнні, якія ўчыняліся ваеннымі злачынцамі і іншымі асобамі, што садзейнічала пераможнаму завяршэнню вайны.