Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Глава 15

ПЕРАХОД РЭСПУБЛІКІБЕЛАРУСЬ

ДА ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ.

ШЛЯХІФАРМІРАВАННЯ

ПРАВАВОЙ ДЗЯРЖАВЫ

15.1. Кароткая характарыстыка

станаўлення і развіцця тэорыі

аб прававой дзяржаве

Тэорыя аб прававой дзяржаве зарадзілася многа стагодд-зяў назад - на пачатку грэчаскай цывілізацыі. Менавіта ан-тычныя мысліцелі - Платон, Арыстоцель, Палібій і інш. -упершыню вызначылі самы важны прынцып прававой дзяр-жавы - прынцып панавання закону над усімі, у тым ліку і над кіраўнікамі. Арыстоцель, у прыватнасці, сцвярджаў, што там, дзе адсутнічае ўлада закону, няма месца і якой-небудзь фор-ме дзяржаўнага ладу, бо закон павінен панаваць над усімі.

Значна пазней - у эпоху буржуазных рэвалюцый -з'ўляецца тэорыя дагавору Ж.-Ж. Русо, адпаведна якой дзяр-жава і грамадзянін будуюць свае адносіны на падставе непісанага дагавору: дзяржава бярэ абавязак забяспечыць грамадзяніну свабоду і пашану яго асобы, стварае ўмовы для ажыццяўлення яго здольнасцей, а грамадзянін бярэ абавязак шанаваць і абараняць дзяржаву. Тым самым сфармуляваўся другі прынцып прававой дзяржавы - аб свабодзе асобы, ша-наванні дзяржавай чалавечай годнасці, прымаце праў гра-мадзяніна над правамі дзяржавы.

Прыблізна ў той жа час быў сфармуляваны яшчэ адзін прынцып прававой дзяржавы - прынцып падзелу ўлад на не-калькі самастойных і незалежных галін, якія ўраўна-важваюць адна другую, не дапускаючы тым самым узурпа-цыі ўсёй паўнаты ўлады ў адных руках. Традыцыйна засна-вальнікамі класічнага варыянту тэорыі размежавання ўлад у юрыдычнай літаратуры называюць Дж. Лока і Ш. Мантэск'е. Аднак трэба адзначыць, што Дж. Лок, падзяляючы ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную (якая рэгулюе адносіны з іншымі дзяржавамі), падпарадкоўваў усе іх зака-надаўчым органам, бо "той вышэй, хто мае магчымасць прадпісваць законы"1. Дж. Лок не выдзяляў асобна судовую ўладу, лічачы яе асноўным элементам выканаўчай. У сувязі з гэтым можна сцвярджаць, што сваё класічнае развіццё тэо-рыя падзелу ўлад атрымала ў працах Ш. Мантэск'е, які назы-ваў тры "роды" ўлады: заканадаўчую, выканаўчую, судовую. Апошняя, як ён мяркуе, можа быць даручана не якому-небудзь спецыяльнаму органу, а выбарчым асобам з народа, якія адпраўляюць правасуддзе на пэўны час2.

Немалая роля ў філасофскім абгрунтаванні тэорыі права-вой дзяржавы належыць мысліцелям Новага часу, такім як К. Ясперс, I. Кант. Апошні разглядаў дзяржаву як "аб'яднан-не мноства людзей, падпарадкаваных прававым законам" і лічыў, што заканадавец павінен кіравацца патрабаваннем: "Чаго народ не можа вырашыць адносна самога сябе, таго і заканадавец не можа вырашыць адносна народа"3. Так аформіўся яшчэ адзін прынцып канцэпцыі прававой дзяржа-вы: крыніцай палітычнай улады ў прававой дзяржаве з 'яўляецца народ, без рэальнай дэмакратыі не можа быць прававой дзяржавы. На самой справе, верхавенства закону можа ператварыцца ў рэакцыйную сілу, калі сам закон не ад-люстроўвае волю народа, яго інтарэсы і імкненні.

Ідэі аб прававым грамадстве і дзяржаве займалі значнае месца ў працах вядомых мысліцеляў-гуманістаў, прыхіль-нікаў італьянскага Адраджэння, якія былі ідэолагамі белару-скай Рэфармацыі, - Ф. Скарыны, М. Ліцвіна, С. Буднага, А. Волана, Л. Сапегі і інш.

Францыск Скарына лічыў, што галоўным у функцыя-ніраванні дзяржавы і грамадства з'яўляюцца ўлада законаў, культ права. Беззаконне, на яго думку, - гэта боскае пакаран-не. Яно вядзе да анархіі і правапарушэнняў. Законы павінны быць накіраваны на прадухіленне і спыненне беспарадку, на барацьбу са злом, на абарону законапаслухмяных грамадзян, для якіх, як адзначаў вучоны, з'яўляецца нармальным прыт-рымлівацца законаў у сваёй дзейнасці. Законы павінны слу-жыць дабру, грамадству, а не толькі асобным людзям. Пры распрацоўцы заканадаўчых актаў, адзначаў Ф. Скарына, не-абходна кіравацца як "натуральным правам", так і мясцовымі звычаямі і традыцыямі. Асноўнае патрабаванне, якое гу-маніст прад'яўляў заканатворчасці і судовай справе, - спра-вядлівасць. Перад законам роўныя ўсе: і простыя людзі, і правіцелі. Галоўнай жа ўмовай выканання законаў, лічыў мысліцель, з'яўляецца ўзровень правасвядомасці грамадзян, сутнасць якой выражана ў формуле "закон прыроженый ест в сердце каждого человека" .

Міхалон Літвін, у нечым паўтараючы грамадска-палітычныя погляды Скарыны, у той жа час паставіў у сваіх творах шэраг новых праблем. Прагрэсіўнымі, у прыватнасці, з'яўляліся яго погляды на правасуддзе. Усе саслоўі, лічыў ён, павінны быць роўнымі перад законам, а ідэальным яму ўяўляўся такі суд, якому "падпарадкоўваюцца нароўні з про-стымі людзьмі вяльможы і правадыры і ...усе карыстаюцца аднолькавымі правамі".

Грамадска-палітычныя погляды Сымона Буднага характа-рызуюць яго як прыхільніка ідэі сацыяльна-класавай гар-моніі. Ён лічыў, што дзяржаўная ўлада з'яўляецца боскім ус-танаўленнем і ёй неабходна падпарадкоўвацца. Улада ж у сваю чаргу павінна абапірацца на існуючае права, не дапус-каючы яго парушэнняў. Свабоду асобы, яе самавыяўленне Сымон Будны лічыў асноўнай умовай здаровага развіцця грамадства2.

Погляды Андрэя Волана ў абагульненым выглядзе можна звесці да разумення свабоды чалавека як свабодьг пераважна прававой, як гарантаванай законам абароны асабістых і маё-масных правоў чалавека. А. Волан лічыў, што ўсякая ўлада непазбежна вырадзіцца ў тыранію, калі не будзе абапірацца на права, строга абмяжоўвацца законам. Вывад А. Волана аб тым, што без законаў "не можа існаваць ніякага цывільнага грамадства", вельмі актуальны і зараз, калі вядзецца гаворка аб прававой дзяржаве.

Разглядаючы развіццё ідэй прававога грамадства і дзяржа-вы ў Беларусі ў эпоху Адраджэння, нельга абысці погляды Льва Сапегі, знакамітага беларускага дзяржаўнага дзеяча і мысліцеля. У прысвячэнні да Статута Вялікага княства Літоў-скага 1588 г., а таксама ў змешчанай да яго прадмове Л. Сапега выкла> овае палітычныя погляды і сацыяльныя ідэі, якія пе-раклікаюцца з пазнейшымі думкамі і ідэямі французскіх ас-ветнікаў XVIII ст. Следам за Арыстоцелем і Цыцэронам ён сцвярджаў, што ўсякае цывілізаванае жыццё павінна будавацца згодна з законам. Сапега часта паўтараў выказванне Цыцэро-на: "Каб быць вольнымі, мы павінны з'яўляцца рабамі законаў".

Краевугольным каменем сацыяльна-палітычных поглядаў-мысліцеля выступае паняцце свабоды. Яе сутнасць ён бачыць у такіх неадчужальных правах чалавека, як уласнасць, асабістая бяспека, свабода палітычнага і рэлігійнага выбару і іншых каштоўнасцях. Вядома ж, ён падкрэсліваў, што гэтыя правы павінны быць замацаваны ў законах і падтрымлівацца дзяржаўнай уладай. Адзначым, што Л. Сапега абараняў ідэю прававой роўнасці ўсіх саслоўяў беларуска-літоўскага гра-мадства, жыццё ў адпаведнасці з законам лічыў абавязковай умовай грамадскай згоды, падтрымліваў і іншыя вядомыя ў той час элементы канцэпцыі прававой дзяржавы.

Можна згадзіцца з правазнаўцам А. Цікавенка, які гаво-рыць, што ў працах беларускіх мысліцеляў-гуманістаў пра-сочваюцца ідэі, якія прама ці ўскосна абгрунтоўваюць неаб-ходнасць кансэнсусу, грамадскай згоды, міру, гармоніі, кам-прамісу ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва'.

I гэта невыпадкова. Калі цэнтралізаваная Маскоўская дзяр-жава ўжо ў XV ст. мела ўсе асноўныя рысы ўсходняй дэспатыі, то зусім інакш склаліся гістарычныя лёсы Беларусі. Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ў XIII - XIV стст. увайшла ўся яе тэрыторыя, хаця і было манархіяй, але не такой, як Маскоўская дзяржава. Ужо з XIV ст. вялікі князь звязваў сябе рознымі прывілеямі, раздаваў іх як усёй краіне, так і асобным абласцям і землям. Вышэйшаму саслоўю ён даваў гарантыі асабовых і маёмасных правоў, дараваў многа прывілеяў, палітычныя свабоды. 3 канца XV ст. вялікі князь наогул не з'яўляўся самадзяржаўным манархам: яго ўладу абмяжоўвала панская Рада, а праз некаторы час і шляхецкі сойм. 3 гэтага часу рашэнні вялікага князя маглі мець сілу толькі пасля згоды "ўсіх станаў", гэта значыць усіх катэгорый насельніцтва, якія валодалі палітычнымі правамі. У XVI ст. галава дзяржавы пры каранаванні павінен быў прыносіць прысягу свайму народу, абяцаючы ні ў чым не парушаць яго канстытуцыйных правоў. Трэба пагадзіцца з вядомым спецыялістам па гісторыі дзяржа-вы і права Беларусі Я. Юхо, які сцвярджае: "Зыходным мо-мантам у развіцці канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. На-ступным этапным дакументам быў прывілей вялікага князя Аляксандра 1492 года. Але найбольш поўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзены ў статутах Вялікага княства Літоўскага 1529,1566 і асабліва 1588 года"1.

Калі Маскоўская дзяржава развівалася па лініі цэн-тралізацыі і ўзмацнення неабмежаванай манархіі, то га-лоўным напрамкам развіцця Вялікага княства Літоўскага бы-ло ўзмацненне канстытуцыяналізму, федэралізму, дэцэн-тралізацыі. Гасудар пакідаў сабе толькі самыя важныя дзяр-жаўныя справы, а ўсе астатнія знаходзіліся ў руках мясцовых органаў улады.

Такім чынам, на Беларусі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзяржаўнае падданства мела пад сабой сісшэму васалітэтных праў і прывілеяў, а васалітэт, як вядома, ёсць адносіны бакоў, якія паміж сабой дамаўляюцца. Гэта значыць, што сеньёр і ва-сал звязваюць сябе пэўнымі абавязацельствамі адзін перад другім. У Маскоўскай дзяржаве сістэма васалітэту практычна адсутнічала. Тут замацавалася міністэрыяльная форма адносін, пры якой не існавала дагаворнай асновы. Залежнасць была прамой, безумоўнай і поўнай, такой, у якой знаходзіцца прыс-луга ад свайго гаспадара.

Аднак гэта не азначае, што ў Расіі ідэі верхавенства зако-на, прававой дзяржавы не знаходзілі адлюстравання ў працах перадавых мысліцеляў. Асабліва рашуча адстойвалі прынцы-пы прававой дзяржавы рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты А.М. Радзішчаў, А.І. Герцэн, М.Г. Чарнышэўскі, а таксама вучоныя-юрысты А.Ф. Кісцякоўскі, Н.М. Каркуноў, С.А. Катля-рэўскі, П.І. Наўгародцаў, Т.Ф. Шэршэневіч і інш.

Разам з тым нельга не згадзіцца з расійскім правазнаўцам У.П. Яршовым, які адзначае, што "жорсткія рамкі абсалют-най манархіі не садзейнічалі тэарэтычнаму ўспрыманню і практычнаму ажыццяўленню рускімі навукоўцамі ідэі раз-межавання ўлад (перш за ўсё найбольш радыкальных яе па-лажэнняў аб раўнаважнасці і стрыманні), вымушалі даслед-, чыкаў займаць кампрамісную пазіцыю, якая выражалася ў адмаўленні магчымасці "падзелу" дзяржаўнай улады"1.

Такім чынам, вучэнне аб прававой дзяржаве зарадзілася значна раней, чым марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяр-жаве. Яно з'яўляецца самым значным дасягненнем сучаснай юрыдычнай навукі, а прававая дзяржава, якая ствараецца на яго аснове, прадстаўляе сабой адну з вялікіх сацыяльных каштоўнасцей.

Стварэнне прававой дзяржавы патрабуе:

  1. ператварэння дзяржавы ў выразніка і абаронцу інта-рэсаў цывільнага грамадства. У гэтым плане рашаючае зна-чэнне набывае развіццё самакіравальных пачаткаў у палітыч-ным і эканамічным жыцці, забеспячэнне гаспадарчай самастой-насці непасрэдных вытворцаў, праў працоўных калектываў;

  1. 2) забеспячэння сапраўднага дэмакратызму заканатвор-часці, якая ажыццяўляецца як прадстаўнічымі органамі наро-да, так і ім самім. У прававой дзяржаве не павінна і не можа быць законаў, якія не адпавядаюць волі народа, а тым болып такіх, якія ёй пярэчаць;

  2. панавання закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Поўная адмова ад прымату дзяржавы над правам, ніякія пад-законныя (прэзідэнцкія, урадавыя, ведамасныя) акты не мо-гуць пярэчыць закону, які валодае вышэйшай юрыдычнай сілай, адмяняць ці змяняць яго;

  3. непахіснасці свабоды асобы, яе правоў, годнасці і гона-ру, іх усебаковая гарантыя і ахова. Пры гэтым правы і свабо-ды асобы разглядаюцца не як падарунак дзяржавы, а як яе натуральнае становішча і вынік сацыяльнага прагрэсу;

  4. дакладнага размежавання кампетэнцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад пры ўмове, што яны ўраўна-важваюць і стрымліваюць адна адну ў рамках закона. Асаб-лівая ўвага надаецца незалежнасці судовай улады, яе падпа-радкаванню толькі закону;

  5. наяўнасці эфектыўных формаў дзяржаўнага кантролю і нагляду за адпаведнасцю закону ўсіх іншых нарматыўных актаў, рэалізацыяй дзеючага заканадаўства, захаваннем пра-воў і свабод асобы;

  6. усталявання ў праве і паслядоўнага забеспячэння дзяр-жавай юрыдычнай адказнасці за правапарушэнне. Пакаранне за супрацьпраўнае дзеянне павінна быць абавязковым пры захаванні прынцыпу ўзаемнай адказнасці дзяржавы і асобы.

На жаль, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тэорыя права-вой дзяржавы ў нашай краіне не атрымала практычнага пры-мянення. На ўзбраенне было ўзята марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяржаве, аб дзяржаве дыктатуры пралетарыяту. I, як вынік, створаная дзяржава з'яўлялася перш за ўсё зброяй падаўлення палітычных ворагаў - людзей іншага складу жыцця, мыслення. Разам з абмежаваннем правоў часткі на-сельніцтва краіны, якая жьіла, думала інакш, чым бальшавікі, свабоды пазбавіўся і ўвесь народ. Кіраўнікі палітычнай дзяр-жавы аб'ядналі ў руках партыі рычагі ўсіх улад, ажыццяўлялі над народам жахлівыя неправавыя эксперыменты - ад насільніцкай калектывізацыі і перасялення народаў да маса-вага вынішчэння непажаданых рэжыму асоб. Палітыка жор-сткага падаўлення асобы, мноства неабгрунтаваных забарон ідэалагічнага характару, жорсткія палітычныя рэпрэсіі падарвалі ў людзей давер да самой дзяржаўнай улады, да закона, парадзілі ўсеагульны прававы нігілізм.

Ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту тэорыя прававой дзяржавы была абвешчана буржуазнай лжэнавукай, якую нібыта выкарыстоўвалі ідэйныя ворагі камунізму ў прапаган-дысцкіх мэтах. Асноўныя палажэнні тэорыі прававой дзяр-жавы ці катэгарычна адмаўляліся (прынцыпы цывільнага грамадства, размежавання ўлад, непахіснасць свабоды асо-бы), ці скажаліся з мэтай дагадзіць палітычнаму самавольст-. ву (дэмакратызм заканатворчасці, верхавенства закона, ад-казнасць за правапарушэнне і інш.). У выніку куль-тывіруемага прававога нігілізму грамадства рухалася да свдй-го развалу. Вялікая дзяржава распалася, а народ апынуўся ў гаротным стане. Запозненыя спробы КПСС абвясціць права-вую дзяржаву ў СССР і папярэдзіць яго распад не змаглі змяніць становішча. Народам дзяржавы, якая распалася, трэ-ба будаваць новае цывілізаванае грамадства, выкары-стоўваючы і тыя агульначалавечыя каштоўнасці, якія ахопліваюцца паняццем "прававая дзяржава".

Адмоўную ролю ў станаўленні прававой дзяржавы адыг-рывалі і тыя абставіны, што савецкая юрыдычная навука доўгі час лічыла непрымальнай саму ідэю такой дзяржавы, таму што яна была абвешчана яшчэ ў перыяд еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый. Такі падыход адлю-строўваў негатыўныя адносіны да тых агульначалавечых каштоўнасцей, якія складаліся на працягу тысячагоддзяў у сферы дзяржаўных, прававых адносін.

15.2. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай ССР

У канцы 80-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае нарас-танне руху народаў за выхад з СССР і набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практыч-най рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэс-, публік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце аб-вясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыя-нальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пе-раўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рЭспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала уласны шлях ра'звіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме болыласць насельніцтва «.рэспублікі выказалася за ўва-ходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастано-ву "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадуг-леджвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сап-раўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэс-публік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрьіхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР", артыкул 1 якога абвяш-чаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяр-жаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мяс-цовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюзаказаліся нязбыўнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. 3 ад-наго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога - кіруючая партыйна-дз,яржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. 3 | адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспуб-ліках.

3 мэтай-не^цапусціць набыцця рэспублікамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і грамадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі зага-вор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакра-тызацыі і вяртання да аднапартыйнай сістэмы і камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўленне загавора < адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай не-залежнасці. Менавіта спроба дзяржаўнага перавароту ў Ма-скве выклікала неабходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 > жніўня 1991 г. "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяр-жаўным суверэнітэце БССР".

Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблівае значэнне мела абарона эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пы-танне было вырашана 26 жніўня 1991 г., калі сесія Вяр-хоўнага Савета Беларусі прыняла Закон "Аб забеспячэнні 'палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прад-прыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкаван-ня, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмя-шанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяс-пекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш. Быў прыняты шэраг за-конаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай ней-тральнай дзяржавы ("Аб усеагульным воінскім абавязку і ва-еннай службе", "Аб абароне", "Аб узброеных сілах Рэспуб-лікі Беларусь", "Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.).

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - "Беларусь". Новым сцягам Рэспублікі Беларусь з'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб "Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным ад-раджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца белару-ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстан-ня рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзе-ны роўны статус з беларускай, а герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам Рэспублікі Беларусь і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім на-цыянальным арнаментам на белым полі.

Заключным акордам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі бьшога Саюза, дзяржаўнага суве-рэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Ук-раіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавеж-скага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалеж-ных дзяржаў.

Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных орга-наў СНД была вызначана сталіца Беларусі Мінск. Усе неза-лежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымаль-ных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Беларусь прызнана больш чым 120 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знеш-непалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца ней-траяітэту і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фар-міраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

Паралельна з афармл'еннем і ўмацаваннем канстытуцый-ных асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспада-рання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, сва-бодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзель-нікаў рынкавых адносін. Гэты пераход патрабаваў удасканалення прававога рэгулявання перш за ўсё маёмасных і звя-занных з імі асабістых немаёмасных адносін.

Шэраг указаў і дэкрэтаў, якія прызначаны рэгуляваць гра-мадзянскія праваадносіны, выдаў Прэзідэнт Рэспублікі Бела-русь.

28 кастрычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальна-га сходу Рэспублікі Беларусь быў прыняты новы Грамадзян-скі кодэкс (ГК) Рэспублікі Беларусь, які ўступіў ў сілу з 1 ліпеня 1999г. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. ГК Рэспублікі Бе-ларусь прымаўся з улікам вопыту распрацоўкі аналагічнага кодэкса ў Расійскай Федэрацыі і норм мадэльнага ГК СНД. У сілу гэтых абставін ГК Беларусі ў цэлым адпавядае сістэме сваіх аналагаў у Расіі і СНД. ""'

Акрямя таго, новы ГК Беларусі адлюстраваў у агульных рысах тэндэнцыі развіцця грамадзянскага права ў свеце. Гэта дазваляе суб'ектам гаспадарчай дзейнасці, якія ўдзель-нічаюць у знешнеэканамічных адносінах, лепш арыентавацца на рынках бліжняга і далекага замежжа. 3 другога боку, наша грамадзянскае заканадаўства становіцца ўсе болын зразу-мелым для замежных прадпрымальнікаў і інвестараў, што павінна садзейнічаць іх актыўнасці на беларускіх рынках.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праекта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993г. Вярхоўны Савет Рзс-публікі Беларусь ухваліў праект у першым чытанні. Пасля гэтага большасць змяненняў і дапаўненняў у дзеючы КК за-пазычваліся з праекта, таму што ён у цэлым адпавядаў абра-наму накірунку развіцця крымінальнага заканадаўства.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены ў краіне знаходзілі адлюстраванне і ў змесце крымінальн'ага закана-даўства. 15 чэрвеня 1993г. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у КК былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каш-тоўных папер (арт. 841), ілжэпрадпрымальніцтва (арт. 1501), выманьванне крэдыту альбо датацый (арт. 1502) і інш. Такім

чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адапціравацца да рынкавых адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры КК Бе-ларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь»1.

Згодна з прынятым законам галоўнай задачай кры-мінальнага заканадаўства вызначана абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадаўца ад-мовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужыван-ня штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын. У КК была зменена назва раздзела 7: замест «Злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці» - «Злачынствы супраць улас-насці». Адпаведна была дадзена новая рэдакцыя артыкулаў гэтага раздзела. Тым самым Крымінальны кодэкс быў узгод-нены з арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гаран-туе роўную абарону і роўныя ўмовы для развіцця ўсіх форм уласнасці.

Іншы загаловак атрымаў раздзел 11: замест «Гаспадарчыя злачынствы» - «Злачынствы ў сферы прадпрымальніцтва і іншай гаспадарчай дзейнасці».

Другі змест атрымалі шмат якія артыкулы Асаблівай часткі КК .

Такім чынам, .у 90-я годы мінулага стагоддзя ў кры-мінальным заканадаўстве Беларусі адбываліся змены, на-кіраваныя на пераадоленне ідэалагічнай прадузятасці і кан-серватыўных падыходаў да крымінальнай палітыкі.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыяналь-нага сходу Рэспублікі Беларусь 2 чэрвеня 1999г. новага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу з 1 студзеня2001г.

3 1 студзеня 2001г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Акрамя названых, прыняты Мытны кодэкс Рэспублікі Бе-ларусь (1999г.), Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь (1999г.), Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі (1999г.), Працоўны код-экс Рэспублікі Беларусь (1999г.), Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2000г.) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў.

«Правядзенне такой важнай работы, - адзначае прафесар А.М. Абрамовіч, - гаворыць аб тым, што ў дзяржаве заклад-зены моцны прававы фундамент для яе далейшага развіцця. Ні ў адной з дзяржаў СНД за такі кароткі тэрмін не прымала-ся такая колькасць кодэксаў»'.

Значнага развіцця дасягнула заканадаўства, якое вызначае статус вышэйшых дзяржаўных органаў. Дэталёва распраца-вана заканадаўства аб выбарах і правядзенні рэферэндумаў. У стадыі распрацоўкі знаходзіцца заканадаўства аб дзяр-жаўнай службе і інш.