Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

14.3. Развіццё права Беларускай сср

У другой палове 40-х - 80-я гг. права рэспублікі развіва-лася ў адпаведнасці з агульнай палітыкай Саюза ССР і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кіруючая Камуністычная партыя. У сувязі з гэтым характэрнымі нарматыўна-прававымі актамі, якія ад-люстроўвалі сутнасць дадзенага этапа развіцця дзяржавы, з'яўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ці пастановы ЦК КПСС, ВЦСПС і Савета Міністраў СССР. Гэтыя дакументы прымаліся не толькі ў сувязі з вы-рашэннем агульнасаюзных пытанняў, але і паводле канкрэт-най дзейнасці той ці іншай рэспублікі.

Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэрыялу дазва-ляе выдзеліць тры асноўныя напрамкі ў развіцці права Бела-рускай ССР. Па-першае, у другой палове 40-х - 80-я гг. шы-рока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарма-тыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежаваннем кам-петэнцыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы закана-даўства прымаліся "Асновы заканадаўства", якія і ўста-наўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і палажэнні тых ці іншых галін права. У адпаведнасці з "Асновамі закана-даўства" саюзныя рэспублікі прымалі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і законы.Па-трэцяе, у Беларускай ССР прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў першыя паслява-енныя гады дзейнасць заканадаўчых органаў была накіравана перш за ўсё аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспа-даркі, а ў наступныя - на "ўсебаковае разгортванне і ўдасканальванне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх грамадзян у кіраванні дзяржавай, кіраўніцтва гаспадар-чым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне работы дзяр-жаўнага апарату"1.

Што тычыцца змястоўнага боку вышэйпрыведзенай цыта-ты, то ён быў нездзяйсняльным.

Разгляд некаторых асноўных галін права мэтазгодна пачаць з грамадзянскага і грамадзянска-прагрсуальнага права, тым больш што іх роля вызначалася перш за ўсё задачамі аднаў-лення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі. Грамадзян-скае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай улас-насці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, вы-працаваных у даваенныя гады, патрабавалася ўпарадкаваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворных адносін. Яны былі ўрэгуляваны пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г, "Аб заключэнні гаспадарчых дагаво-раў"2. У дакументах асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасц'ь пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадарчыя сувязі па пастаўках прадукцыі пераважна на аснове генеральных і лакальных дагавораў. Пачынаючы з 1950 г. гэтыя дагаворы заключаліся ў нарматыўна ўстаноўленыя тэрміны.

Працягвалася ўдасканальванне прававога рэгулявання ад-носін з удзелам грамадзян, было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1948 г. "Аб праве грамадзян на кугаію і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў" грамадзянам рэспублікі бьша дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабуда-ваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У сувязі з гэтым быў рэгламентаваны парадак выдзялення і вызначаны памеры зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў.

Паколькі Указ ад 26 жніўня 1948 г. устанавіў адзіную для ўсяго Саюза норму, трэба было ўнесці змяненні ў рэс-публіканскае грамадзянскае заканадаўства. Указам Прэзі-дыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 сакавіка 1949 г. нормы ГК БССР аб праве забудовы былі заменены нормамі аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва жылога дома. У сувязі з гэтым у верасні 1953 г. было забаронена адміністрацыйнае высяленне грамадзян з ведамасных дамоў за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам.

У сувязі з неадпаведнасцю ГК 1923 г. новым умовам раз-віцця дзяржавы і шматлікасцю іншых грамадзянска-прававых нарматыўных актаў узнікла неабходнасць ва ўдасканальванні грамадзянскага заканадаўства. У 1961 г. былі прыняты Асно-вы грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэс-публік - першая агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў савец-кага грамадзянскага права. Услед за гэтым саюзныя рэспуб-лікі пачалі распрацоўку праектаў новых ГК.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вяр-хоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г.1 Пераняўшы амаль поўнасцю сістэму і нор-мы Асноў, ГК БССР у межах сваёй кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў галіне грамадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых ад-носін. У прыватнасці, у агульныя палажэнні былі ўключаны правілы аб спыненні дзейнасці юрыдычных асоб, аб умоўных здзелках, даверанасці і інш., а таксама змяшчаліся нормы, не прадугледжаныя Асновамі, дагавор мены, дарэння, захаван-ня, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэнні, адчу* жэнне жылога дома з умовай пажыццёвага ўтрымання ўладальніка і г.д. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую пра-панову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздоль-насць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымя-ненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнарод-ных дагавораў і пагадненняў.

У Грамадзянскім кодэксе БССР былі дакладна вызначаны змест і аб'екты кожнай з формаў сацыялістычнай уласнасці, прававыя формы яе захавання. Рэгуляванне адносін асабістай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перарастання ў прыватную. У галіне маёмасных адносін забяспечвалася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў арганізацыямі і грамадзянамі ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі сацыя-лістычнага грамадства. Прававое рэгуляванне сувязей паміж юрыдычнымі асобамі ішло ў напрамку ўмацавання планавай і дагаворнай дысцыпліны, павышэння значэння гасразліку.

У параўнанні з папярэднім кодэксам Грамадзянскі кодэкс 1964 г. значна паўней рэгуляваў маёмасныя адносіны. Ён змяшчаў главы, якія адсутнічалі ў Кодэксе 1923 г., аб дагаво-рах пастаўкі, перавозкі, падраду на капітальнае будаўніцтва, аб дзяржаўных закупках сельскагаспадарчай прадукцыі, аб крэдытна-разліковых адносінах арганізацый і інш. Фактычна гэтыя адносіны дэталёва рэгуляваліся агульнасаюзнымі зака-надаўчымі актамі, таму ў ГК толькі перадаваліся адпаведныя артыкулы Асноў грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР. У новым ГК БССР меліся спецыяльныя главы аб аўтарскім, вы-находніцкім праве і праве на адкрыццё. Раней гэтыя інстытуты рэгуляваліся па-за кодэксам.

У сувязі з пэўнымі зменамі ў эканамічным развіцці дзяр-жавы шэраг інстытутаў грамадзянскага права таксама быў зменены і дапоўнены. Палажэнне аб сацыялістычным дзяр-жаўным вытворчым прадпрыемстве, прынятае Саветам Міністраў СССР 4 кастрычніка 1965 г., пашырыла правы юрыдычных асоб на аператыўнае кіраўніцтва маёмасцю, аба-ротнымі сродкамі і інш.

Узмацненне эканамічных метадаў гаспадарання павысіла ролю гаспадарчага дагавора як асноўнага дакумента, які вы-значаў правы і абавязкі бакоў, і суправаджалася выкарыстан-нем сродкаў, што забяспечвалі выкананне заснаваных на да-гаворы абавязкаў, у тым ліку і грамадзянска-прававой адказ-насці прадпрыемстваў і арганізацый. Вялікае значэнне набы-ла стымулюючая функцыя маёмаснай адказнасці.

Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў пры-няты шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжвалі па-велічэнне памераў няўстоек за невыкананне ці неналежнае вы-кананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагаво-ра павышаць памер маёмаснай адказнасці суб'ектаў праваад-носін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюзнага бюджэту.

У 1967-1969 гг. былі прыняты пастановы па паляпшэнні планавання і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспя-чэння народнай гаспадаркі, распрацаваны палажэнні аб пас-таўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага ўжытку; у 1970 г. зацверджаны новыя правілы аб дагаворах падраду на капітальнае будаўніцтва, якія ўзмацнялі адказнасць бакоў па дагаворы, прыняты Асноўныя палажэнні аб гадавым і квартальным планаванні перавозак і інш.

Пасля прыняцця ГК атрымала далейшае развіццё грамад-зянскае заканадаўства адносна правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. У 1965 г. Савет Міністраў БССР пры-няў пастанову "Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаван-няў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых". У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і населеных пунктаў у ГК былі ўнесены дапаўненні, якія тычыліся пашы-рэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей. У гэты перыяд строга рэгламентуецца парадак размеркавання жылога фонду ў да-мах мясцовых Саветаў і ведамстваў, абмену жылых памяш-канняў, удакладняюцца падставы высялення ў судовым па-радку рабочых і служачых, што спынілі працоўныя адносіны.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала ад-носіны куплі-продажу тавараў у крэдыт. 1 ліпеня 1966 г. у рэспубліцы быў зацверджаны новы прыкладны ўстаў жыллё-ва-будаўнічага кааператыва, які садзейнічаў далейшаму раз-віццю кааператыўна-жыллёвага будаўніцтва.

Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства гэ-тага перыяду тычыліся пытанняў падведамнасці, падсуд-насці, перагляду рашэнняў і вызначэнняў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты праф-саюзаў. Працоўныя спрэчкі падлягалі разгляду ў народным судзе, як правіла, пасля разгляду іх у камісіях ФЗМК. Вялікае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 7 мая 1954 г. "Аб судовай практыцы па справах аб уста-наўленні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян", у якім гаварылася аб пераважна судовым разглядзе такіх спраў і прыводзіўся прыкладны пералік фактаў, што падлягалі ўстанаўленню ў судзе: аб наяўнасці сваяцкіх адносін; рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, смерці, нараджэння; зна-ходжання ў фактычных шлюбных адносінах, на ўтрыманні.

7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. 3 1954 г. сетка натарыяльных кантор у рэспубліцы зацвярджа-лася Міністэрствам юстыцыі БССР. 29 красавіка 1956 г. Са-вет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяр-жаўным натарыяце.

11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў за-кон "Аб зацвярджэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР"1. Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў. У пер-шай частцы, што складалася з двух раздзелаў, змяшчаліся нормы, якія тычыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў са-вецкага працэсуальнага права, складу судоў, падведамнасці спрэчак, доказаў, судовых выдаткаў, працэсуальных тэрмінаў, судовых паведамленняў, выклікаў і штрафаў. Ас-татнія раздзелы рэгламентавалі парадак вытворчасці спраў у судзе першай інстанцыі, у касацыйнай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых акалічнасцях, а таксама парадак выканан-ня судовых рашэнняў.

У адрозненне ад папярэдняга ў новым Грамадзянска-працэсуальным кодэксе больш дакладна размяжоўваліся пра-вы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе, а таксама рэг-ламентаваўся новы працэсуальны парадак вырашэння шэрагу іншых пытанняў. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпавед-ных кодэксаў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым.

Пазней у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс уносіліся дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні сталі выносіць раённыя (гарадскія) народ-ныя суды, была адменена абавязковая публікацыя ў друку аб скасаванні шлюбу.

Уступленне ў сілу ГК і ГПК выклікала неабходнасць пры-няцця ў 1967 г. Палажэння аб Дзяржаўным натарыяце БССР, а пасля прыняцця агульнасаюзнага закона аб дзейнасці ната-рыята Вярхоўны Савет БССР прыняў новы Закон "Аб дзяр-жаўным натарыяце" і ўвёу яго ў дзеянне з 1 кастрычніка 1974 г., што выклікала неабходнасць унясення дапаўненняў і змя-ненняў у ГПК рэспублікі, якое было зроблена ў 1975 г.

У 1974 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Пала-жэнне аб Дзяржаўным арбітражы пры Савеце Міністраў БССР і Палажэнне аб Дзяржарбітражы пры выканкоме аб-ласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зямельнае права рэгулявала зямельныя адносіны, га-лоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстан-ня. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і раз-меркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнайсістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяр-жаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемст-ваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асоб-ных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запа-су і дзяржаўнага ляснога фонду.

Кіраўніцтва ўлікам земляў і рэгістрацыяй землекары-стальнікаў, кантроль за правільным выкарыстаннем земляў, у чыім бы веданні яны ні знаходзіліся, ускладаліся на Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, указанні якога па гэтых пытаннях з'яўляліся абавязковымі для ўсіх міністэр-стваў, ведамстваў, устаноў, арганізацый. 3 1963 г. у гэты па-радак былі ўнесены змены, і функцыі ўліку і рэгістрацыі зем-ляў былі перададзены ў кампетэнцыю вытворчых калгасна-саўгасных упраўленняў, а ў межах гарадоў абласнога і рэс-публіканскага падпарадкавання - гарвыканкомаў.

Пасля XX з'езда КПСС у ходзе рэфарміравання агульнай зямельнай палітыкі дзяржавы было перагледжана пытанне аб землекарыстанні. У гэты перыяд разам з паступовым упарад-каваннем арганізацыі і аплаты працы калгаснікаў назіралася тэндэнцыя да ліквідацыі прысядзібных участкаў як перашко-ды поўнай "грамадска карыснай занятасці" насельніцтва. Ад-нак, калі да сярэдзіны 60-х гг. высветлілася, што велічыня аплаты працы не забяспечвае работнікам калгасаў і саўгасаў пражытачнага мінімуму, гэты працэс спыніўся. У студзені 1965 г. Савет Міністраў БССР у адпаведнасці з агульнасаюз-ным законам прыняў пастанову, якая ўстараняла неабгрунта-ваныя абмежаванні асабістай падсобнай гаспадаркі і ў адпа-веднасці з якой для сем'яў рабочых, служачых і іншых гра-мадзян, не членаў калгаса, пражываючых у сельскай мясцо-васці, былі ўстаноўлены дыферэнцыраваныя (ад 0,15 да 0,4 га) памеры прысядзібных участкаў1.

У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Зямельны кодэкс рэспублікі. У гэтым законе асаблівае зна-чэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага вываду асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства. У 1975 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб выдачы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права карыстання зямлёй і зацвердзіў іх адзіную форму.

У развіцці крымінальнага права на Беларусі вялікая роля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і да-паўненні крымінальнага заканадаўства Беларускай ССР грун-таваліся на агульнасаюзных актах.

У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаўства развівалася па двух асноўных напрамках: значнае ўзмацненне барацьбы з найболыл цяжкімі і распаўсюджанымі злачынст-вамі, павышэнне крымінальнай адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некаторае звужэнне сферы крымінальных рэп-рэсій за ўчыненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патра-бавалі прымянення пакарання.

26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пры-мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

У 50-я гг. пачаўся працэс звужэння сферы крымінальнай адказнасці. Так, у 1955 г. была адменена крымінальная ад-казнасць за самавольны праезд у таварных цягніках, за про-даж, абмен і водпуск- на бок кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый абсталявання і матэрыялаў; у 1956 г. адмяняецца крымінальная адказнасць рабочых і служачых за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, за прагул без уважлівай прычыны і інш.

25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР прыняты Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, замяніўшыя Асноўныя пачаткі крымінальнага за-канадаўства 1924 г. У чатырох раздзелах Асноў (агульныя палажэнні, аб злачынстве, аб пакаранні, аб назначэнні пака-рання і вызваленні ад пакарання) былі рэгламентаваны самыя важныя пытанні агульнай часткі савецкага крымінальнага заканадаўства. На базе саюзнага дакумента пачалася распра-цоўка праекта новага КК БССР.

Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі, прыняты Вяр-хоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уведзены ў дзеянне 1 красавіка 1961 г.), складаўся з Агульнай і Асаблівай час-так1. Агульная ўключала палажэнні Асноў крымінальнага заканадаўства і змяшчала трактоўку паняццяў "злачынства", "саўдзельніцтва", устанаўлівала ўзрост наступлення кры-мінальнай адказнасці, сферы крымінальнай адказнасці, а так-сама абмежаванні ў прымяненні пакарання. У Агульную ча-стку ўваходзіла глава, у якой змяшчаліся новыя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. КК БССР прадугледжваў магчымасць вызвалення ад крымі-нальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе ўчыненае дзеянне страціла характар грамадска небяспеч-нага або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным. Вінаваты вызваляўся ад крымінальнай адказнасці таксама ў выпадку, калі дзякуючы сваім бездакорным паводзінам і сумленным адносінам да працы не мог быць прызнаны гра-мадска небяспечным да часу разгляду справы ў судзе.

Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстытуты вы-звалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як скан-чэнне тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказ-насці ці прыгавору, умоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя ці памілаванне, а таксама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварысцкі суд або перадача вінаватага на парукі.

КК БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў па-карання: пазбаўленне волі; ссылка; высылка; папраўчыя работы без пазбаўлення волі; пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю; штраф; зваль-ненне з пасады; грамадскае ганьбаванне; накіраванне ў дыс-цыплінарны батальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіскацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяльна-га звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. 3 25 да 15 гадоў скарачаўся тэрмін пазбаўлення волі і з 10 да 5 гадоў -максімальны тэрмін ссылкі. Памер утрымання з заработку пры назначэнні папраўчых работ памяншаўся з 25 да 20 %.

Крымінальным кодэксам быў канкрэтызаваны інстытут ўмоўнага асуджэння з выпрабавальным тэрмінам у 5 гадоў (замест 10 паводле КК БССР 1928 г.). Упершыню давалася паняцце асабліва небяспечнага рэцыдывіста і агаворвалася, што да іх не магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вы-зваленне, амністыя і інш.

Асаблівая частка змяшчала главы аб відах злачынстваў: 1) дзяржаўныя злачынства; 2) злачынствы супраць сацыя-лістычнай уласнасці; 3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы; 4)злачынствы супраць палі-тычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян; 5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян; 6) гас-падарчыя злачынствы; 7) службовыя злачынствы; 8) злачын-ствы супраць правасуддзя; 9) злачынствы супраць парадку кіравання; 10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, гра-мадскага парадку і здароўя насельніцтва; 11)воінскія зла-чынствы.

У параўнанні з КК БССР 1928 г. у новым Кодэксе была істотна перабудавана структура Асаблівай часткі. Так, маё-масныя злачынствы дзяліліся на злачынныя дзеянні супраць сацыялістычнай і асабістай уласнасці, з'явіліся новыя главы аб крымінальна каральных дзеяннях супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян, супраць правасуддзя і інш. Шэраг злачынстваў выключаліся (дыскрэ-дытаванне ўлады, правакацыя хабару, прымушэнне да абор-ту, парушэнне правілаў гандлю) і, наадварот, прызнаваліся (самагонаварэнне) злачынствамі ў выпадку іх учынення пас-ля прымянення мер грамадскага ці адміністрацыйнага ўздзеяння, звужаўся шэраг саставаў (напрыклад, выпуск не-дабраякаснай прадукцыі прызнаваўся злачынствам толькі ў выпадку неаднаразовасці ці буйных памераў).

Пазней у КК БССР 1960 г. былі ўнесены істотныя змя-ненні і дапаўненні, што было выклікана выяўленымі прабле-мамі. Так, у 1965 г. у КК быў уведзены артыкул, які прадуг-леджваў адказнасць за ўгон аўтатранспартных сродкаў без мэты іх выкрадання. Большая частка дапаўненняў была звя-зана з устанаўленнем крымінальнай адказнасці за дзеянні, што раней не ўтваралі саставу злачынства: учыненае ўпершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрываль-ніцтва; атрыманне хабару пры абцяжваючых акалічнасцях; нядбайнае выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі; супра-ціўленне работніку міліцыі ці народнаму дружынніку, не спалучанае з насіллем ці пагрозай яго прымянення; скормліванне жывёле і птушцы хлебапрадуктаў; самавольнае без патрэбы спыненне цягніка; уцягненне непаўналетніх у п'янства і г.д. Пазней былі ўнесены некаторыя ўдакладненні і дапаўненні не толькі ў артыкулы, якія раней не змяняліся, але і ў перапрацаваныя, а таксама ўведзены новыя.

У 1973-1975 гг. была ўстаноўлена крымінальная адказ-насць за давядзенне непаўналетняга да стану ап'янення; за угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі нарка-маніі, а таксама ўдакладнена і павышана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інш. Былі ўнесены знач-ныя змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем пакаран-ня за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашырана пры-мяненне смяротнага пакарання), а таксама папраўкі, якія змякчалі пакаранне за ўчыненне асобных крымінальна ка-ральных дзеянняў. Неабходна таксама мець на ўвазе, што КК 1960 г. прымаўся ў перыяд шырокага распаўсюджвання суб'ектывісцкай тэндэнцыі - у найкарацейшы тэрмін пакон-чыць са злачыннасцю ў СССР, таму многія змяненні ў ім былі выкліканы неабходнасцю выпраўлення ўплыву гэтай тэндэнцыі.

Крымінальны кодэкс, прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 красавіка 1961 г., са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 1 мая 1994 г., дзейнічае ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь і зараз.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзе-нага перыяду ішло ў напрамку ўстаранення ўсіх тых нега-тыўных з'яў у дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. 3 ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага орга-на быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў праку-рорскага нагляду, адменены працэсуальныя нормы, што аб-мяжоўвалі права абвінавачванага на абарону, і інш. У сувязі з гэтым важнае значэнне мела Палажэнне аб пракурорскім на-глядзе ў СССР, зацверджанае Прэзідыумам Вярхоўнага Саве-та СССР 24 мая 1955 г. У ліку найважнейшых задач пракура-туры Палажэнне вызначала нагляд за захаваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам па-радку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за выня-сеннем судовымі органамі законных і абгрунтаваных прыга-вораў, вызначэнняў і пастаноў.

3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку вытворчасці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арга-нізацыях, шкодніцтве і дыверсіях устанаўліваўся адзіны па-радак судаводства па крымінальных справах.

Пасля прыняцця 25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР "Асноў крымінальнага судаводства Саюза СССР і са-юзных рэспублік" быў распрацаваны новы Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Ён быў зацверджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўступіў у дзеянне з 1 кра-савіка 1961 г.1

Грунтуючыся на палажэннях Асноў крымінальнага судаводства, развіваючы і канкрэтызуючы іх, КПК БССР заканадаўча замацаваў асновы дзейнасці органаў дазнання, следства, пракуратуры па вытворчасці крымінальных спраў, значна | пашырыў правы і гарантыі ўдзельнікаў працэсу.

Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны парадак вытворчасці крымінальных спраў, выключалася спрошча-насць пры іх расследаванні, разглядзе і вырашэнні, удзяляла-ся ўвага прыцягненню грамадскасці да работы па барацьбе са злачыннасцю. У новым КПК рэспублікі гаварылася не толькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неабход-насці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафілактыцы.

КПК БССР складаўся з 34 глаў, аб'яднаных у сем раздзе-лаў, якія раскрывалі агульныя гіалажэнні крымінальнага пра-цэсу, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў, крыніцы доказаў, па-радак узбуджэння крымінальнай справы і дзейнасці органаў дазнання і папярэдняга следства, судаводства, выканання су-довых прыгавораў і інш. Пазней КПК БССР быў дапоўнены новымі палажэннямі. Павялічылася колькасць артыкулаў, з'явіліся новыя главы і два раздзелы. Напрыклад, у 1966 г. у КПК быў уключаны раздзел "Вытворчасць спраў аб хуліганстве".

Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прынцыпаў савецкага крымінальнага працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кожнай крымінальнай справе). У су-вязі з гэтым суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіла дазнанне, павінны былі прыняць усе прадугледжаныя зако-нам меры для ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследа-вання акалічнасцей справы, выявіць як выкрываючыя, так і апраўдваючыя, як абцяжваючыя, так і змякчаючыя віну акалічнасці. Упершыню заканадаўча быў замацаваны прын-цып ажыццяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі судамі. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства і пакараны інакш, як па прыгаворы суда.

КПК замацаваў і такія важныя прынцыпы, як ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы на-родных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалеж-насць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забес-пячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш.

Практыка прымянення новага крымінальна-працэсуаль-нага заканадаўства, увядзенне ў КК БССР новых саставаў злачынстваў, упарадкаванне і ўдасканаленне дзейнасці орга-наў пракуратуры, следства, дазнання, а таксама неабходнасць больш поўнага забеспячэння правоў грамадзян патрабавалі ўнясення змяненняў і дапаўненняў у КПК 1960 г. У 1966 г. былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзелу ў справе, умовы і пара-дак прымянення гуказапісу, кіназдымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні следчых дзеянняў; у 1970 г. КПК быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на па-пярэднім следстве з моманту аб'яўлення абвінавачванаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па справах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, а таксама абвінавачваных у зла-чынствах, за якія магла быць назначана смяротная кара.

У наступныя гады ўносіліся новыя папраўкі ў КПК. Пра яго істотнае змяненне сведчыць той факт, што з моманту прыняцця КПК па 1992 г. колькасць артыкулаў у ім па-вялічылася з 399 да 411. Працэс удасканальвання дадзенага закона працягваецца і зараз.

У разглядаемы перыяд быў прыняты шэраг важных нарма-тыўна-прававых актаў, якія ў сувязі з чарговым этапам раз-віцця дзяржавы таксама змяніліся. Так, у 1969 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў", у 1969 г. Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і, у 1971 г. - Папраўча-працоўны код-экс БССР, у 1972 г. - Кодэкс законаў аб працы БССР, у 1984 г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш. Усе гэтыя заканадаўчыя акты прымаліся ў адпаведнасці з агульнасаюзнымі асновамі заканадаўства.

Такім чынам, заканадаўства ў пасляваенны перыяд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяржавы ва ўсіх сферах праваадносін. У цэнтры ўвагі заканадаўцаў зна-ходзіліся перш за ўсё абарона і ўмацаванне дзяржаўнай улас-насці, ахова сацыялістычнага правапарадку. Адным з на-прамкаў заканадаўчай палітыкі таго часу з'яўлялася ад-наўленне нармальных умоў функцыяніравання народнагас-падарчага комплексу, а таксама ўстараненне тых негатыўных з'яў, якія мелі месца ў папярэднія гады. Разам з тым неабход-на падкрэсліць, што заканатворчасць у дзяржаве па-ранейшаму грунтавалася на дырэктыўных указаннях Ка-муністычнай партыі, выпрацаваных на з'ездах і пленумах. У сувязі з гэтым многія палажэнні і прававыя нормы ўводзіліся ў заканадаўчыя акты з прапагандысцкай мэтай і не мелі рэ-альных гарантый.

Трэба падкрэсліць і той факт, што хоць у разглядаемы пе-рыяд заханадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР пра-цягвала паступова актывізавацца, аднак будавалася яна на аснове заканатворчасці Саюза ССР. Нават заканадаўчыя ак-ты, прынятыя Вярхоўным Саветам БССР самастойна, паўтаралі палажэнні саюзных законаў ці адпавядалі ім. У рэдкіх выпадках у іх можна выявіць нешта сваё, асаблівае. Але калі гэта "сваё", "асаблівае" і ўносілася, то толькі па ня-значных пытаннях, якія не закраналі інтарэсаў СССР.