Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
1.58 Mб
Скачать

13.2. Вышэйшыя органы

дзяржаўнай улады і кіравання

ў гады Вялікай Айчыннай вайны

25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Бе-ларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым - у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяр-жаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб'яднанні наркаматаў, назначэнні і перамяшчэнні народных камюараў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д.

У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і пра-даўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г.

Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вяр-хоўнага Савета Беларускай ССР, першай за час вайны, якая мела вялікае значэнне для далейшага развіцця вызваленчай барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюд-жэт рэспублікі на 1944 г., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940 - 1941 гг., прынята рашэнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР - замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.

Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага, Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме вышэйшых орсанаў дзяржаўнага кіравання рэспуб-лікі, назначэння і вызвалення наркомаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці 21 красавіка 1944 г. ён раз-гледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судо-вымі органамі БССР.

За час акупацыі народнай гаспадарцы рэспублікі былі прычынены велізарныя страты. Органам улады і кіравання на месцах неабходна было прымаць неадкладныя меры па ад^ раджэнні сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У сувязі з гзг тым было прызнана мэтазгодным разбуйненне абласцей, якія панеслі найбольшыя страты і 20 верасня 1941 г. былі ўтвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці.

Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў за-цвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

У гады вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета прыняў шэ-раг указаў, напрыклад ад 6 лютага 1945 г., якім вызначаўся парадак набыцця савецкага грамадзянства асобамі, якія пера-сяліліся ў Беларускую ССР з Польшчы на падставе пагаднен-ня ад 9 верасня 1944 г. паміж урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення. Згодна з гэтым нарма-тыўна-прававым актам усе асобы, якія перасяліліся з Польш-чы ў БССР, з моманту іх прыбыцця на тэрыторыю Беларусі набывалі грамадзянства БССР.

3 ліпеня 1945 г. у Мінску праходзіла сёмая сесія Вяр-хоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання, на якой быў прыняты Закон "Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза". Згодна з ім дзень 3 ліпеня станавіўся ўсенародным святам вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў.

Вярхоўны Савет разгледзеў і зацвердзіў дзяржаўны бюд-жэт рэспублікі на 1945 г. У сувязі з утварэннем новых аблас-цей вышэйшы орган дзяржаўнай улады ўнёс адпаведныя змены ў Канстытуцыю БССР. Ён жа зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі, прынятыя ў перы-яд паміж сесіямі.

12 лістапада 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў выбарчыя камісіі па выбарах у Савет Нацыяналь-насцей ад Беларускай ССР.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час і іншыя нарматыўныя акты па арганізацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру.

Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вызна-чалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глы-бокі савецкі тыл.

Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з гра-мадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння ра-боты сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.

Для распрацоўкі канкрэтных мер па ўзнаўленні дзейнасці дзяржаўных органаў і аднаўленні народнай гаспадаркі рэс-публікі ў маі 1942 г. СНК Беларусі стварыў аператыўную групу Дзяржплана пры Саўнаркаме БССР, а пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленні разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэс-публікі.

На працягу 1943-1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шыро-кае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяр-жаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г.д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. - 990, то ў 1945 г. - каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і паста-янна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцо-вых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад аку-пантаў тэрыторыі пачалі дзейнасць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выка-наўчыя камітэты мясцовых Саветаў.

У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанні народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК Беларусі разгле-дзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.